1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Гісторыя маёнтка Грыневічы

Тема в разделе "Ольковичи, Крайск, Юнцевичи, Стайки и окрестности", создана пользователем Ingwar841, 7 май 2023.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Тут буду выкладваць матэрыялы па гісторыі маёнтка Грыневічы – вёсак Грыневічы, Дзераўно і Стрый. Аднак з улікам што ў пэўныя прамежкі часу гэтая мясцовасць была цесна звязана і з суседнімі фальваркамі, тут будзе перыядычна трапляцца некаторая інфармацыя і па суседнім мясцовасцям. У назапашаным і апрацаваным з гадамі матэрыяле паспрабую праследзіць гісторыю маёнтка, яго ўладальнікаў і жыхароў ад першых згадак у 16 стагодзе да ХХ стагодзя, прытрымліваясь храналагічнага парадку. З улікам што матэрыялаў будзе шмат, і не заўсёды атрымаецца прытрымлівацца гэтага прынцыпу, для далейшага зручнага пошуку і для лепшай навігацыі, ніжэй будзе размешчан “змест” з спасылкамі на пэўныя пасты, які па меры паступлення артыкулаў будзе аднаўляцца. І для лепшай арыентацыі ў імёнах і крыніцах, перш-наперш дам інфармацыю па крыніцах, на аснове якіх будзе выкладзен у далейшым увесь матэрыял, а таксама радаводы тых памешчыкаў якія, так ці інакш цесна былі звязаны з гэтым маёнткам.
     
    Николаевна, Валент, greypit и ещё 1-му нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    ЗМЕСТ
    1. Агляд асноўных крыніц
    2. Радаводы: Воўчкі, Віцкія, Мінтаўт Чыжы, "Старшыя" кляштару
    3. Першыя згадкі: Грыневічы, Стрый, панскі двор Грыневічы, Дзераўно
    4. Канфлікт 1582 года паміж падданымі Збаражскага і Насілоўскай
    5. Яраш Мікалаевіч Воўчак
    6. Мікалай Ярашавіч Воўчак
    7. кн. Фёдар Друцкі-Горскі
    8. падзел маёнтка Крайск 1602 года
    9. Марына Лукашаўна Мамонічаўна:
    а) крадзёж яе каштоўнасцей (1600 год)
    б) судовыя разборыз з панамі Завішамі (1610-1611 гады)
    в) напад на статак Віцкіх (1614 год)
    г) канфлікт з Рудзінскімі (1620 год)
    д) канфлікт з Календаю (1626 год)
    е) падзелы маёнтка Грыневіч (1620-я? -- 1643?)
    10. Чарнаруча ў 1-й палове 17 ст.
    11. Заснавання кляштара і далучэнне да яго Грыневіч (4.12.1645)
    12. Грыневічы і Дзераўно ў 2-й палове 17 ст. -- пач. 18 ст.
    а) Гілярыуш Мінтаўт Чыж (1647?-1664?)
    б) Казімір Мінтаўт Чыж (1664?-1685?)
    в) Фальварк Дзераўно ў 2-й пал. 17 ст.
    г) Юзаф Мінтаўт Чыж (1686-1705)
    13. Крайск і Грыневічы ў 1-й чверці 18 ст.
    14. Судовыя спрэчкі 1770-х гадоў
    15. Насельніцтва маёнтка Грыневічы ў 2-й палове 18 ст.
    а) статыстычныя дадзенныя і інвентар 1788 года
    б) вёска Грыневічы: "гаспадары"
    в) вёска Грыневічы, выпісы з метрычных кніг: хрышчоныя, шлюбы, памерлыя
    г) вёска Дзераўно: "гаспадары"
    д) вёска Дзераўно, выпісы з метрычных кніг: хрышчоныя, шлюбы, памерлыя
    е) Дзераўно якая адносілася да маёнтка Крайск
    ж) вёска Стрый: "гаспадары"
    з) вёска Стрый: выпісы з метрычных кніг: хрышчоныя, шлюбы, памерлыя
    16) Маёнтак Грыневічы ў часы расійскага прыгоннага права
    а) насельніцтва маёнтка Грыневічы ў 1795-1858 гады
    б) беглыя сяляне маёнтка Грыневічы
    в) рэкруты з маёнтка Грыневічы
    17) Выпісы з МК Крайскай цніяцкай царквы
    а) вёска Грыневічы (1799-1838), навароджаныя: Частка 1-я, Частка 2-я, Частка 3-я
    б) вёска Дзераўно (1799-1838), навароджаныя: Частка 1-я, Частка 2-я, Частка 3-я
    в) вёска Стрый (1799-1838), народжаныя: Частка 1-я, Частка 2-я
    г)
     
    #2 Ingwar841, 7 май 2023
    Последнее редактирование: 24 фев 2024
    Николаевна и АлександрТ нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Агляд асноўных крыніц выкарастаных пры падрыхтоўцы матэрыялаў

    АВАК (Акты Виленской археографической комиссии)
    У 12 томе размешчана дзве судовыя справы з галоўнага Літоўскага трыбунала за 8.06.1776 і 14.08.1778, звязаных з мінскімі базыльянкамі свята-троіцкага кляштара.
    У 14 томе размешчан інвентар 2.11.1590 часткі маёнтка Крайскага Ядвігі Насілоўскай
    У 15 томе размешчана 18 спраў з галоўнага Літоўскага трыбунала (крайнія даты 1637 – 1678 гады), напрамую ці ўскосна звязаны з маёнткам Грыневічы і мінскімі базыльянкамі свята-троіцкага кляштара
    У 33 томе размешчана два інвентара двух частак маёнтка Крайскага. Адзін – той самы інвентар 2.11.1590, але напісаны лацінаю і другі – інвентар 10.07.1593 часткі маёнтка Крайскага, якая належала кашталяну жамойцкаму Яну Нарушэвічу і яго жонцы княжны Марушы Юр’еўны Збаражскай
    У 36 томе размешчана 5 спраў з мінскага замкавага суда за 1582 год. Дзве з іх звязаны з жыхарамі маёнтка Крайск, сярод якіх згаданы і жыхары вёсак Грыневічы і Стрый. Дзве звязаны з панамі Чарнаруцкімі і адна ўскосна тычыцца Воўчкаў.

    Агулам 28 спраў напрамую ці ўскосна звязаных з мінскімі базыльянкамі свята-троіцкага кляштара і маёнткам Грыневічы. У далейшым буду пазначаць як АВАК, том N, с. N

    AGAD (Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie)
    1. Справа 354-10-658: Archiwum Warszawskie Radziwiłłów (354), Dokumenty Domów Obcych (10), Kiszków (658). Налічвае 9 судовых спраў (крайнія даты 1610 – 1653 гады), гэта выпісы з замкавага, земскага, падкаморскага менскіх і галоўнага трыбунала ВКЛ. Першыя чатыры справы (1610-1611 і 1627), непасрэдна звязаны з маёнткам Грыневічы, астатнія ўскосна ці непасрэдна звязаны з маёнткам Крайск. У справе ёсць згадкі пра ўладальнікаў і іншая карысная інфармацыя за 16 стагодзе. У далейшым буду пазначаць як AGAD (354-10-658)
    2.
    Sumariusz Metryki Litewskiej, 1386–1751, тамы 3-і (1522-1561) і 4-ы (1554-1568). Змяшчае толькі загалоўкі спраў Літоўскай Метрыкі, аднак з-за недаступнасці ўсіх тамоў Літоўскай метрыкі змяшчае карысную інфармацыю пра маёнткі і іх ўладальнікаў. У далейшым буду пазначаць як AGAD (SML, том 3-і ці 4-ы)

    НГАБ (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Мінск)
    1. Фонд 1702, вопіс 1, справа 11. Адна справа на амаль 200 старонках. Змяшчае шмат карыснай інфармацыі, ахопліваючы пярыяд з 1593 па 1723 гады. Больш падрабязна пра гэтую справу варта будзе напісаць асобна.
    2. Фонд 1727, вопіс 1, справы 1 і 2 (у кожнай з іх сотні розных спраў). Агулам 14 судовых спраў з замкавага менскага суда, крайнія даты 1600 – 1620 гады.
    3. Фонд 1769, вопіс 1, справа 13. Актыкаване (унясенне дакумента ў актавую кнігу) 16.01.1782 відымуса (копіі) ў земскім менскім судзе. Прадстаўлена падчашым падольскім Ігнацыям Зброжкам, уладальнікам маёнтка Сушкава. Гэта копія дакумента “рускага” з кніг земскіх ваяводства мінскага ад 19.01.1636. Сама справа датуецца 1602 годам і змяшчае шмат інфармацыі па населеных пунктах і іх памерах маёнтка Крайскага, які быў падзелен на шэраг частак.
    4. Фонд 325, вопіс 3, спр. 21 і 22: “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год”.
    5. Фонд 325, вопіс 3, спр. 23: “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”.

    РГИА (Российский государственный исторический архив в г. Санкт-Петербург)
    1.Фонд 823, вопіс 3, справа 1096. Інвентар кляштара менскіх свята-троіцкіх базыльянак за 3.01.1788, у якім змяшчаецца і інфармацыя пра сам фальварк Грыневічы, з апісаннем маёмасці належачай да фальварку, павіннасцей сялян і інш.
    2. Фонд 823, вопіс 2, справа 29. Метрычная кніга Крайскай уніяцкай царквы за 1748 – 1801 гады (кропія).
    3. Фонд 824, вопіс 2, справа 312. Спіс прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы за 1765 год.

    LVIA (Lietuvos valstybės istorijos archyvas у Вільнюсе)
    Фонд 515, вопіс 15, справа 139. Рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1795 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 231. Рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1811 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 366. Рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1816 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 685. Рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1834 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 686. Дадатковая рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1834 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 688. Дадатковая рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1835 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 936. Рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1850 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 945. Мядзельскага жаночага кляштара за 1850 год
    Фонд 515, вопіс 15, справа 1024. Рэвізкая казка маёнтка Грыневічы за 1858 год

    А таксама метрычныя кнігі, анлайн базы і інш., якія дадам пазней…
     
    Vivart71, alextsyn и greypit нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Воўчкі (“Wołczek”)
    У сярэдзіне 16 стагодзя набылі фальварк “Деревнино” (Дзераўно), а ў 1590-я дзве часткі маёнтка Крайскага з вёскамі Грыневічы і Стрыя. Да сярэдзіне 1640-х страцілі свае грунты ў гэтых маёнтках.

    1 калена
    1. Мікалай Юр’евіч Воўчак
    Жонка: Марына Юр’ена Насілоўская

    2 калена
    11. Яраш Мікалаевіч Воўчак. Памер каля 1599 года
    1-я жонка: княжна (?) Юр’еўна Збаражская. Памерла да 1590 года
    2-я жонка: пана Марына Лукашаўна Мамонічаўна. Памерла да 14.08.1643
    12. Лаўрын Мікалаевіч Воўчак
    Жонка: невядома
    13. Дарота Мікалаеўна Воўчак. Памерла пасля 1620 года
    Муж: Станіслаў Рудзінскі
    14. Рэгіна Мікалаеўна Воўчак. Памерла пасля 1618 года. Пахавана ў Хадаках
    Муж: Ян Яноўскі

    3 калена
    111. Мікалай Ярашавіч Воўчак, ад 1-га шлюбу. Нарадзіўся каля 1581 года. Памёр безпатомным, у канцы 1600 ці пачатку 1601 года.
    112. Эстэра Ярашаўна Воўчак, ад 1-га шлюбу.
    Муж (пасля 1602): пан Ян Кемеш
    113. Аляксандра (Елена) Ярашаўна Воўчак, ад 1-га шлюбу.
    Муж (пасля 1602): пан Крыштаф Богуш
    114. Крыштаф Ярашавіч Воўчак, ад 2-га шлюбу. Забіты сваім братам Юрыем (Ежыем) да 8.06.1623*.
    Жонка: Кацярына Ленкавічаўна Пагорская(?). Пасля забойства мужа паўторна пабралася шлюбам з панам Мікалаем Салагубам
    115. Яраш Ярашавіч Воўчак, ад 2-га шлюбу. Памёр безпатомным да 8.06.1623*.
    116. Юры (Ежы) Ярашавіч Воўчак, ад 2-га шлюбу. Памёр пасля 1645 года безпатомным (?).
    Жонка: Невядома
    117. Аляксандр Ярашавіч Воўчак, ад 2-га шлюбу. Памёр безпатомным да 8.06.1623*.
    118. Лукаш Стэфан Ярашавіч Воўчак, ад 2-га шлюбу. Памёр пасля 1645 года
    Жонка: Барбара Крышпінаўна Левальтаўна Езерская
    119. Барбара Ярашаўна Воўчак, ад 2-га шлюбу. Памерла ў дзявочым стане, раней за сваіх братоў.
    121. Мікалай Лаўрэнавіч Воўчак. Памер пасля 1602 года

    *на выснове таго, што яны не згаданы 8.06.1623 пры продажы Эстэрай Воўчкаўнай Янавай Кемешавай маёнтка Крайск пану Янушу Кішцы
     
    #4 Ingwar841, 7 май 2023
    Последнее редактирование: 26 май 2023
    Vivart71 нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Віцкія (“Widzki/Wicki”)
    Гэты род з’явіўся ў гэтых мясцовасцях у 1600 годзе і згас каля 1688 са смерцю Марыаны Віцкай, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзяў узначальвала кляштар базыльянак свята-троіцкіх менскіх

    1 калена
    1. Крыштаф Віцкі. Памер да 1620 года.
    Жонка: Марына Лукшаўна Мамонічаўна Ярашава Воўчкаўна. Памерла да 14.08.1643.

    2 калена
    11. Мікалай Крыштафавіч Віцкі. Памёр безпатомным пасля 14.08.1643.
    12. Марыанна Крыштафаўна Віцкая. 3-я старшая кляштару вялебных базыльянак свята-троіцкіх мінскіх. Памерла пасля 12.01.1688
    13. Схаластыка Крыштафаўна Віцкая. Вікарыя кляштару вялебных базыльянак свята-троіцкіх мінскіх. Памерла пасля 14.11.1671
    14. Юдыта Крыштафаўна Віцкая. Памерла пасля 14.08.1643
    Муж: Ян Лашэўскі
     
    Vivart71 нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Мінтаўты Чыжы
    У 1647 годзе ўзялі ў заставу маёнтак Грыневічы з фальваркамі Дзераўно і Чарнаруча. У 1665 годзе набылі маёнтак Крайск. На працягу 2-й паловы 17 ст. вялі судовыя спрэчкі з базыльянкамі за права валодання гэтымі фальваркамі. Да паўналецця Юзафа Казіміраваіча Мінтаўт Чыжа, маёнтак Крайск трымалі яго апякуны (швагры), спачатку Стэфан Ромер, пасля верагодна Уладзіслаў Ян Укольскі, і пасля Базыль з пад Гайна Слівоўскі. Да 23.04.1703 пан Юзаф Мінтаўт Чыж выйшаў з пад апекі, а пасля прадаў Крайск панам Гораінам. Яго спадкаемцы Марцінкевічы выступалі на судзе Галоўнага Трыбунала 1723 года, аспрэчваючы права на валоданне часткай гэтых маёнткаў як у Гораінаў, так і ў базыльянак мінскага свята-троіцкага кляштара.

    1 калена
    1. Гілярыуш Мінтаўт Чыж. Падчашы лідзкі (29.11.1635), чашнік (1638), падсудак (18.01.1642) і падкаморы (29.08.1646) віленскі. Памёр паміж 24.04.1663 і 12.03.1665
    Жонка: Барбара з Жахоўскіх, сястра мірапаліта уніяцкага Цыпрыяна Жахоўскага. Памерла пасля 19.01.1672

    2 калена
    11. Казімір Гілярыўшавіч Мінтаўт Чыж, падкаморы віленскі. Памёр да 3.02.1686
    Жонка:

    3 калена
    111. Юзаф Казіміравіч Мінтаў Чыж
    Жонка (да 5.06.1705): Катарына Пешкевічаўна гараднічанка вількамірская
    112. Барбара Казіміраўна Мінтаўт Чыжоўна
    1-ы муж (да 3.02.1686): Стэфан Ромер, пісар земскі троцкі. Памёр да 01.1687 (?)
    2-і муж (паміж 12.11.1687 і 24.01.1689): Станіслаў Марцінкевіч, судзя земскі упіцкі
    113. Гальшка (Іоганна) Казіміраўна Мінтаўт Чыжоўна. Памерла паміж 24.01.1689 і 1696
    Муж (да 01.1687): Уладзіслаў Ян Укольскі, падкаморы троцкі.
    114. Ганна (Іоганна) Казіміраўна Мінтаўт Чыжоўна
    Муж (паміж 19.08.1697 і 5.07.1698): Базылі з пад Гайна Слівоўскі, падсудак і абозны смаленскі

    4 калена
    1121. Матэуш Станіслававіч Марцінкевіч. Памер пасля 11.1723
    1122. Ежы Станіслававіч Марцінкевіч. Памер пасля 11.1723
     
    #6 Ingwar841, 7 май 2023
    Последнее редактирование: 8 май 2023
    Николаевна нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Старшыя (ігумені) кляштару
    Кляштар быў заснаваны 21.10.1635 пры царкве Святой Троіцы ў Мінску праз фундуш Марына Міхайлаўны(?) Яцынічаўны удавы Мікалая Вяжэвіча, пісара земскага менскага з дазволу ўніяцкага мітрапаліта Вел’яміна Руцкага і пацверджаны 5.09.1636 каралём Уладзіславам ІV. 5.12.1645 Тая ж фундатарка запісала на кляштар і маёнтак Грыневічы з фальваркамі Чарнаруча і Дзераўнін. У 1834 годзе кляштар ў Мінску быў занчынены, а яго будынкі перададзены пад шпіталь. Нейкі час пасля, да канчатковага скасаваня базыльянкі месціліся ў мядзельскім кляштары (былы кармелітаў?)

    1. Алімпіяда (імя бацькі невядома) Мамонічаўна да 21.10.1637 – пасля 07.08.1640
    2. Еўфразына (імя бацькі невядома) Яцынічаўна да 02.01.1641 – пасля 05.06.1643
    3. Марыяна Крыштафаўна Віцкая да 25.11.1645 – пасля 12.01.1688
    4. Гілярыя (імя бацькі невядома) Садоўскай да 9.01.1689 – пасля 28.04.1706
    5. Текля (імя бацькі невядома) Валадковічаўна да і пасля 11.1723
    6. Еўфразына (імя бацькі невядома) Пузакевічаўна да 8.06.1776 – пасля 3.01.1788
     
    Николаевна и Vivart71 нравится это.
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    ПЕРШЫЯ ЗГАДКІ
    Маёнтак Грыневічы быў вылучаны з маёнтак Крайскага напрыканцы 16 стагодзя. У 1599 годзе да яго далучылі фальварк Дзераўно, а ў пачатку 17 стагодзя фальварк Чарнаруча. Аднак Дзераўно і Чарнаруча гэта ўсёж былі асобныя фальваркі, якія ў 17 стагодзе юрыдычна адносіліся да маёнтка Грыневічы, але найчасцей фактычна знаходзіліся ў руках розных людзей (у якасці заставы). Таму варта іх разглядаць паасобку. Пачнем з маёнтка Грыневічы (вёскі Грыневічы і Стрый)

    Вёска Грыневічы
    Сама назва мае патранамічнае паходжане і паўсёй верагоднасці ўтворана ад імя Грыня (Грыгоры). Верагодна ў далёкія часы першым хто тут пасяліўся быў чалавек з іменем ці прозвішчам Грыня/Грыневіч. Аднак ў канцы 16 стагодзя людзі з такім “прозвішчам” у гэтай і суседніх вёсках не згадваюцца.
    Першая пакуль вядомая згадка пра вёску Грыневічы і яе жыхароў датуецца 1582 годам, якая захоўваецца ў двух судовых справах. Непасрэдна сама вёска згадваецца пры апісанні двух дарог, на скрыжаванні якіх, недзе пад Крайскам, 20.06.1582 адбыўся напад падданых князя Стэфана Андрэевіча Збаражскага (які на той час трымаў у апецы частку маёнтка Крайск) на падданых Ядвігі Юр’еўны Насілоўскай (якая разам з мужам Касмоўскім трымала іншую частку маёнтка Крайск). У адплату падданыя Насілоўскай праз два дні (22.06.1582) напалі на падданых Збаражскага. Сярод нападаўшых падданых Насілоўскай згадваюцца і некаторыя сяляне, якія пазней былі пазначаны ў інвентары 1590 года як жыхары сяла Грыневічы. Гэта “Яков и Семен Олтуховичи” (займалі 1-ы і 10-ы двары).
    Сама вёска Грыневічы на той час ўваходзіла ў склад маёнтка Крайск і была падзелена на дзве паловы паміж Ядвігай Насілоўскай і яе пляменніцамі княжнамі Марушай і Настазіяй Юр’еўнамі Збаражскімі, якія на той час былі пад апекай вышэй згаданага князя Стэфана Збаражскага. Дзякуючы захаваўшымся інвентарам 1590 і 1593 гадоў мы маем прадстаўлене аб яе памерах і насельніцтве.
    Вёска была заселена “цяглымі” сялянамі. На палову “Насілоўскай” прыходзілася 17 хат (1590 год), а на “Збаражскую” палову прыходзілася 3,5 службы пустаўшчызн, г.зн. незаселеных грунтоў (1593 год). На адной такой службе, згодна тагож інвентару 1593 года, у сярэднім “сядзела” 4 сям’і, г.зн. на кожную хату прыходзілася ў сярэднім адна чверць службы. Такім чынам на долю Насілоўскай магло прыходзіцца каля 4,25 служаб, ці накшталт гэтага. Такая дыспрапорцыя магла ўзнікнуць і з таго, што дагэтуль, паміж Ядвігай і яе сястрой Шчаснай (маці княжон Марушы і Настазі Збаражскіх) адбыўся нейкі абмен грунтамі. Ядвіга Насілоўская адмовілася на карысць сястры ад грунтоў ў маёнтку Насілова, а за гэта атрымала грунты ў маёнтку Крайск. Такім чынам некалісь гэтыя часткі маглі быць аднолькавымі. Калі сумаваць гэтыя дзве “паловы” то атрымліваецца агулам каля 7-8 служаб. У параўнані з іншымі селішчамі, згаданымі ў гэтых жа інвентарах, гэта было самае вялікае па памерах пасяленне ў межах Крайскага маёнтка. Для параўнання, самым вялікім паселішчам на якім жылі “цяглыя” сяляне ў “Збаражскай” палове было сяло Харкавічы (Харкі), якое налічвала 4 “цяглых” служаб, а разам уся “Збаражская” палова налічвала 20 такіх служаб. Пазней, у 1610 годзе, падчас адной судовай справы (пра яе напішу асобна) тагачасныя уладальнікі маёнтка Грыневічы – Крыштаф Віцкі і яго жонка Марына Лукашаўна Мамонічаўна згадвалі што гэтыя дзьве паловы вёскі Грыневічы пасля набыў пан Яраш Мікалаевіч Воўчак у пана Яна Рыгоравіча Осціка (сына Ядвігі Насілоўскай) і ў якасці доказу прыводзілі вышэйзгаданыя інвентары.
    Падагульняючы, з улікам вялікіх памерах вёскі і падзелу на дзве паловы, які верагодна адбыўся недзе ў 1550-я гады ці ў пачатку 1560-х гадоў, калі дочкі Юрыя Войцахавіча Насілоўкага дзялілі паміж сабою яго спадчыну Грыневічы існавалі ўжо ў 1-й палове 16 стагодзя.

    Спіс жыхароў вёскі Грыневічы паводле інвентара 2.11.1590
    (АВАК, 14 том, ст.373-377)

    1-ы дым: Яков Олтухович с братениками Симоном, Карпом и Яцком
    2-і дым: Мишко Опанасович з сынами Зенкою и Мойсеем
    3-і дым: Максим Опанасович с братом Карнеем
    4-ы дым: Ермак и Прокоп
    5-ы дым: Павел Секунович з сыном Тимошком
    6-ы дым: Васюк Секунович
    7-ы дым: Микула Секунович
    8-ы дым: Бартломей Секунович Жарноклев
    9-ы дым: Самуйло Секунович
    10-ы дым: Семен Олтухович
    11-ы дым: Олесей Клепцевич з сыном Родком
    12 дым: Левон Клепцевич
    13-ы дым: Гаврило Багар (Bachar*) з сынами Федором и Кононом
    14-ы дым: Епимах Хветкович с братом Лохвином
    15-ы дым: Тарас Ушакович
    16-ы дым: Левон Клепцевич
    17-ы дым: Родко Пасынкович (zpasynkami*) с Трохимом и Степаном Мишковичи

    *паводле іншай версіі гэтага ж інвентара (АВАК, 33 том, ст.121-124)

    Агулам 17 хат і 31 сялян мужскога пола. Відавочна тут па імёнах пералічаны толькі паўналетнія (працоўнага узросту) сяляне. І як бачна, амаль палова двароў (8 з 17) мела толькі аднаго дарослага мужчыну. Калі падлічыць усіх пералічаных па імёнах то прозвішчы размяркуюцца наступным чынам: Секунович (6), Олтухович (5), Опанасович (5), Клепцевич (4), Багар (3), Мишкович (3), Хветкович (2), Ушакович (1). І двое пазначаны без прозвішча, але не выключана што яны маглі мець прозвішча Саковіч. Справа ў тым што сярод пабітых паданых Насілоўскай у 1582 годзе згадваецца нейкі “Ярмола Сакович”, а сярод паданых Насілоўскай згаданых праз 8 гадоў у інвентары толькі чацвёра сялян насіла такое імя і трое з іх былі запісаны з прозвішчам. А ў самім маёнтку ўвогуле не было ніводнага селяніна хто б насіў такое порзвішча як Саковіч. Але улічваючы чалавечы фактар, не выключна што пры надрукаванні, так запісалі Ярмака Русаковіча з “невядомай” вёскі (верагодна Стрый), пра якую пойдзе гаворка ніжэй.
    Праз 200 гадоў з гэтых 8-9 прозвішч “захаваюцца” толькі “Олтухович” і “Багар”. У 1795 годзе Аўтуховічы жылі толькі ў вёсцы Грыневічы, а Бахары ў вёсках Грыневічы, Дзераўно, Слабада і Забалацце (па замежамі маёнтка Грыневічы)

    Спіс пустаўшчызн вёскі Грыневічы паводле інвентара 10.07.1593
    (АВАК, 33 том, ст.129-132)

    1-я: Синяковщина, 1 служба
    2-я: Свиридовщина, 0,5 службы
    3-я: Шпилковщина, 1 служба
    4-я: Белянска, 1 служба

    Пустаўшчызну “Свиридовщину” узялі “на чынш” (г.зн. выплочвалі за карыстанне грошы) “Андрей Кахничич и Ивашко Якубович”. Андрэй Кахнічыч быў агароднікам (г.зн. не меў “цяглага” надзела і жыў з “агарода”, па сацыяльнаму стану паходзілі з дворнай чэлядзі і ня мелі права пераходу) і жыў каля Крайскага двара “Збаражскіх”, а Івашка Якубовіч жыў у мястэчку Крайск таксама ў палове “Збаражскіх”.

    1. грунт “Синяковщина” этымалогія слова не зразумелая
    2. грунт “Свиридовщина” верагодна атрымаў назву ад былых уладальнікаў з “прозвішчам” Свірыдаў/Свірыдовіч
    3. грунт “Шпилковщина” магчыма атрымаў назву ад нейкая калючага хмызняку, згодна слоўніку субстантыўнай лексікі, адно з значэнняў слова “шпілька” было калючка (“шип”)
    4. грунт “Белянска” этымалогія слова не зразумелая

    Крыніцы:
    1. АВАК, 14 том, ст.373-377
    2. АВАК, 33 том, ст.121-124
    3. АВАК, 33 том, ст.129-132
    4. АВАК, 36 том, ст.148-150, 153-155
    5. AGAD (354-10-658)
     
    #8 Ingwar841, 7 май 2023
    Последнее редактирование: 8 май 2023
    Николаевна, Vivart71 и greypit нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Стрый
    Сама назвы верагодна паходзіць ад рэчкі, што цякла на поўдні ад вёскі. У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1602 годзе, як сяло Стрыя ў складзе маёнтка Грыневічы, якое Марына Лукашаўна Мамонічаўна атрымала яшчэ ад свайго 1-га мужа Яраша Мікалаевіча Воўчка, г.зн. да 1599 года. Але насамрэч гэтая вёска верагодна ўжо згадваецца ў інвентары 1590 года, як сяло “без назвы” у складзе маёнтка Крайск, якое адносілася да часткі Ядвігі Насілоўскай, а некаторыя яе жыхары ў справе 1582 года.
    Сярод змардаваных і абрабаваных у 1582 годзе паданых Ядвігі Насілоўскай згадваюцца чацвёра сялян, якія накіроўваліся з кірмашу па дарозе якая ішла з мястэчка Крайск да двара Крайскага пана Касмоўскага (мужа Ядвігі Насілоўскай), праз поле і да сяла Грыневічы – “Ольхим Конопляник, Сидор Щербин, Игнат Бубнович, Ярмола Сакович”. У 1590 годзе адзін з іх – “Ольхим Конопляник”, жыў ў вёсцы “без назвы” у 1-й хаце, другі – “Игнат Бубнович” верагодна да 1590 года не дажыў, але ў гэтай жа вёсцы ў 2-й хаце жыў “Андрей Бубен з 2 братаниками”, г.зн. пляменнікамі, магчыма як раз сынамі Ігната Бубновіча. Астатнія Бубены і Бубновічы жылі на той час толькі ў сяле Бубны, якое налічвала 5 хат (недзе 1 службу). Трэці – “Ярмола Сакович”, магчыма гэта “Ермак Русакович” з гэтага жа сяла “без назвы”. Што тычыцца чацвёртага селяніна “Сидора Щербина”, то ў інвентары такога прозвішча не згадана, а сярод паданных Насілоўскай было толькі два Сідара, адзін з іх “ Сидор Кравец” жыў у мястэчку Крайск, а другі “Сидор Кребюка” жыў у гэтай жа вёсцы “без назвы”. У апісанні агульных межаў маёнтка Крайск, змешчаным у гэтам жа інвентары, пры апісанні паўднёвай мяжы, згадваецца ручэй “Стрый-рубеж” і “новина Федора Лепешки”, які жыў у гэтым жа сяле “без назвы” (у 5-й хаце). Вось урывак з апісаннем: “…идучи пущею аж у ручай, называемый Межуик, а от Межуика у болото, называемое Конюшчево, аж у Стрый-рубеж, а от того Стрый-рубежа идет тым ручаем до новины податного моего, на имя Федора Лепешки”. “Межуик” гэта ручай які пачынаўся ў балотах “Конюшчево” на поўдні ад вёскі Дзераўно, “Стрый-рубеж” гэта ручай які выцякаў з гэтага жа балота ў заходнім напрамку і ўпадаў у рэчку Крайшчанка. Сама жа вёска Стрый размешчана трошкі на поўнач ад гэтага ручая. Вёска налічвала 20 хат, г.зн. каля 4-5 служаб, і па памерах займала недзе 3-е месца пасля Крайска і Грыневіч.

    Спіс жыхароў вёскі “без назвы” паводле інвентара 2.11.1590
    (АВАК, 14 том, ст.373-377)

    1-ы дым: Ольхым Конопляник з сыном Микитою
    2-і дым: Андрей Бубен з 2 братаниками (пляменнікамі)
    3-і дым: Олисей Плесун з сыном Григорьем
    4-ы дым: Андрей Плесун з братаничом Данилом
    5-ы дым: Федор Лепешка з 4 сынами
    6-ы дым: Гришко Лепешчиц стельмах (рабіў цялегі і калёсы)
    7-ы дым: Иван Лыга з 2 сынами
    8-ы дым: Мартын Куцель з сынами
    9-ы дым: Ермола Потяжич
    10-ы дым: Хилимон Лизунович
    11-ы дым: Грышко Лизунович
    12-ы дым: Сидор Кребюка
    13-ы дым: Хведей Арасцевич
    14-ы дым: Василь Арисцевич
    15-ы дым: Илько Лозарович
    16-ы дым: Гришко Лошак
    17-ы дым: Матвей Лосяк
    18-ы дым: Гришко Матюк
    19-ы дым: Ермак Русакович
    20-ы дым: Степан Олисеевич Плесунович

    Агулам 20 хат і болей 32 сялян мужскога пола. Па імёнах пералічаны толькі 23 чалавека. Як бачна, больш паловы двароў (12 з 20) мела толькі аднаго дарослага мужчыну. Па ўсёй верагоднасці гэтае сяло засялілі “новікі”, г.зн. нядаўна асеўшыя. Калі падлічыць усіх пералічаных то прозвішчы размяркуюцца наступным чынам: Лепешка/Лепешчиц (6), Плесун/Плесунович (5), Бубен (3), Лыга (3), Конопляник (2), Куцель (более 2), Лизунович (2), Арасцевич/Арисцевич (2), Лошак/Лосяк (2), Лозарович (1), Матюк (1), Русакович (1), Потяжич (1), Кребюка (1). Праз 200 гадоў з гэтых 14 прозвішч “захаваецца” толькі адно. У 1795 годзе Русакевічы жылі толькі ў вёсцы Дзераўно.

    Баяры панцырныя Ядвігі Насілоўскай

    У 17 стагодзях ў вёсцы Стрый згадваюцца “баяры” і “паданыя”, г.зн. цяглыя. У канцы 18 стагодзя жылі “зямяне” і “цяглыя”, пры гэтым зямян было болей за цяглых у тры разы. Па ўсёй верагоднасці частка баяр Насілоўскай жыло і ў Стрыі. Аднак у інвентары 1590 года яны ідуць асобным спісам без пазначэння месца жыхарства. Усяго 12 баярскіх грунтоў на якіх жыло 15 чалавек. Палова грунтоў трымалі шляхцічы і паловы панцырныя слугі. Сярод пералічаных можна лакалізаваць толькі Лабатаў і Петрашкаў. Лабаты верагодны жылі ў сяле Лабаты, а Петрашкі дакладна жылі ў сяле Бабры. Абодва паселішча былі ў уншым баку ад Стрыі і Грыневіч.

    Спіс панцырных баяр паводле інвентара 2.11.1590
    (АВАК, 14 том, ст.373-377)

    1-ы грунт: Миколай Селезневич с братами, шляхтичи
    2-й грунт: Петр Янолевич з Яном Козакам, шляхтичи
    3-і грунт: Ян Козаринович, шляхтич
    4-ы грунт: Гапон Лабот з сынам Яковом
    5-ы грунт: Левон Лабот
    6-ы грунт: Григор Петрашко
    7-ы грунт: Матей Петрашко
    8-ы грунт: Семен Маткевич, шляхтич учтивый
    9-ы грунт: Павел Пеняз з Матеем Пенязем
    10-ы грунт: Федор Вяжевич
    11-ы грунт: Павел Столяр, вольный
    12-ы грунт: Ян Гроховский, шляхтич учтивый

    Праз 200 гадоў з гэтых 11 прозвішч “захаваюцца” толькі тры – “Петрашко”, “Вяжевич” і “Лабот”, якія у 1795 годзе верагодна згадваюцца як Лабецкія. У 1795 годзе Вяжэвічы жылі ў вёсках Грыневічы і Стрыя, а таксама па замежамі маёнтка Грыневічы. Пятрашкі жылі ў Грыневічах, Дзераўно, Стрыі і Хадаках (Яноўскага). Лабецкія жылі ў Дзераўно і Гадзева (Пазнякоў).

    Села Бубны і Латушкі

    Акрамя сяла Грыневічы і сяла “без назвы” цяглыя сяляне Ядвігі Насілоўскай жылі яшчэ ў двух сёлах – Бубны і Латушкі, у кожнай з іх па 5 хат. У Бубнах жылі “Бубены, Бубновичи и Шыйчиц”, у Латушках жылі Латушкі. Па сутнасці гэта выселкі, у якіх было верагодна па 1 службе. Гэтыя селы ў апісанні былі памешчаны паміж Грыневічамі і сялом “без назвы”, і хутчэй за ўсё былі непадалёк ад іх. З гэтых назваў у пазнейшыя часы згадвалася толькі “пасека бубновская” (1627 год), якая была недзе на памежы маёнткаў Крайск і Грыневічы (бліжэй да мястэчка) і на некаторых мапах 19 стагодзя пазначан засценак “Бубновщина”, на месцы засценка Пярхурава (паміж сучаснымі вёскамі Рагозіна і Сушкава). Апошні ў 19 стагодзі адносіўся да маёнтка Рагозін.

    Спіс жыхароў вёскі Бубны паводле інвентара 2.11.1590
    (АВАК, 14 том, ст.373-377)

    1-ы дым: Андрей Бубен з прыймою Ивашком
    2-і дым: Мартын Мартынович Бубен з 2 сынами Конанам и ?
    3-і дым: Мотко Бубнович
    4-ы дым: Яцко Бубнович
    5-ы дым: Наум Степанович Шыйчиц

    Спіс жыхароў вёскі Латушкі паводле інвентара 2.11.1590
    (АВАК, 14 том, ст.373-377)

    1-ы дым: Иван Лотушка с 5 сынами
    2-і дым: Ермак Лотушка з ? сынами Андреем и ?
    3-і дым: Антон Ермакович Лотушка
    4-ы дым: Рыхлик Лотушко
    5-ы дым: Омельян Лотушчыч

    Крыніцы:
    1. НГАБ (1769-1-13)
    2. АВАК, 14 том, ст.373-377
    3. АВАК, 33 том, ст.129-132
    4. АВАК, 36 том, ст.148-150, 153-155
     
  10. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Канфлікт 1582 года паміж падданымі Збаражскага і Насілоўскай

    У пятніцу 20 червеня 1582 года у мястэчку Крайск адбыўся штогадовы кірмаш, які праводзіўся кожную 10-ю пятніцу (верагодна адлік ішоў пасля Вялікдня). У гэты дзень некаторыя падданыя пані Ядвігі Насілоўскай верагодна затрымаліся ў мясцовай карчме і таму толькі ўжо ўвечары накіраваліся дадому. Пяцёра з іх ішлі да крайскага двара пана Касмоўскага (Насілоўскай) і чацвёра да сваіх хат у бок вёскі Грыневічы. Да панскага давара ішлі служэбнік пана Касмоўскага шляхціч “Фронцка Осецки”, шляхціцы “Петр Янелевич” і “Левон Лоботович” і двое крайскіх мяшчан “Миколай Гончар”, які вёз гаршкі і “Матей Лоня”, які вёз гарэлку, якую ён паліў на патрэбу дворную. Разам з імі ішло чацвёра сялян – “Овхим Конопляник”, “Сидор Щербина”, “Игнат Бубнович” і “Ярмола Сакович”. Агулам 9 чалавек. Калі ўжо пачало змяркацца, недзе непадалёку ад мястэчка на скрыжаванні двух дарог іх напаткалі падданыя князя Стэфана Збаражскага. Адна з гэтых дарог ішла з мястэчка Крайск да двара крайскага пана Касмоўскага, праз поле і да сяла Грыневічы, а другая – міма крайскага млына князя Збаражскага да сяла Лоботы і да іншых сёл. З улікам што ад цэнтра Крайска да цэнтра Грыневіч сёння наўпрост каля 2 км, то верагодна гэтае скрыжаванне было пад самім мястэчкам (калі не ў самім мястэчку). Сярод падданых князя Збаражскага былі цівун яго крайскага двара “Грышко Пищикович”, разам з панцырнымі слугамі – “Романом и Федком Филиповичами, Иваном Белениковичем, Андреем Ивашковичам Кахничичам” і мяшчанамі “войтам Микитаю Воскобоем, Саваю Слобоженином, Трохимом Пищыковичом, Иваном Пищыком, Якубом Чоботаром, Амбросом Подвойским” і інш.
    Невядома з якіх прычын і на якой падставе але падданыя князя Збаражскага напалі на падданых Насілоўскай, змардавалі іх і пасля абрабавалі:

    -- у “Фронца Осецкого” аднялі кашэль з 4 капамі (240) грошай, сіні армяк “лунски” упрыгожаны чырвонымі шаўкавымі “шнурамі” (150 грошай), жупан “муравски” шэры з гузікамі едвабу зяленага (120 грошай), шабля (3 злотых)
    -- у “Петра Янелевича” аднялі “машну” з 20 злотымі, “чугу” “муравскую” шэрую (120 грошай), жупан “утерфиновый” зялены з сярэбранымі зашпількамі (210 грошай)
    -- у “Лявона Лабута” адняли кашэль з 80 грошам, сіні армяк “люньский” упрыгожаны чорнымі шаўкавымі “шнурамі” (150 грошай), скурка лася (210 грошай), “корд” (2 злотых літоўскіх), секерка (6 грошей)
    -- у “Микалая Гончара” аднялі “сермягу” новую (30 грошай), з “калитаю” (52 гроша), шапку “нурбалку” (6 грошай)
    -- у “Матея Лоневича” аднялі “сермягу” новую (30 грошай), з “калитаю” (40 гроша), горелку носатку (15 кварт), шапку “нурбалку” (6 грошай)
    -- у “Ольхима Конопляника” аднялі “сермягу” новую (30 грошай), з “калитаю” (36 гроша), шапку “нурбалку” (6 грошай)
    -- у “Сидора Щербина” аднялі “сермягу” новую (28 грошай), пояс з “калитаю” (44 гроша), шапку “нурбалку” (8 грошай)
    -- у “Игната Бубновича” аднялі “сермягу” (27 грошай), з “калитаю” (36 гроша), шапку “нурбалку” (6 грошай)
    -- у “Ярмола Саковича” аднялі “сермягу” новую (32 гроша), пояс з “калитаю” (35 гроша), шапку “нурбалку” (7,5 грошай)
    Як ужо пісаў раней, апошнія чацвёра па ўсёй верагоднасці былі жыхарамі Стрыі.

    Падданыя Насілоўскай вырашылі адпомсціць і праз два дні, у нядзелю (22.06), сабралі вялікую грамаду з “паловы Насілоўскай”, агулам каля 100 чалавек. Згодна інвентару 1590 года, праз 8 год на палове Насілоўскай пражывала агулам каля 140 мужчын – 15 “панцырных баяр”, 22 “мяшчан”, 83+ “цяглых” сялян, 18+ “агароднікаў” і іншай чэлядзі дворнай. Такім чынам у 1582 годзе верагодна сабралося амаль ўсё дарослае мужчынскае насельніцтва здольная да бою. Гэта вялікая грамада якую ўзначалілі “Левон Грышыч Лаботович, Петр Енелевич, Семен Тросницки, войт крайский Василь Олешкович, Павлюк Мартинович, Семен и Яков Овтуховичи, Якуб Жыжнович” з “ручницами, з согойдаками, з ощепами” і іншай зброяй рушылі на падданых князя Збаражскага.

    У гэты час “Иван Стефанович, урядник Крайский и Вязынский” князя Збаражскага ішоў разам з “с людьми своими баярами и падаными” з мястэчка Крайск да крайскага двара князя Збаражскага. І калі яны праходзілі каля панскага става “збаражскага” на іх напалі паданныя Насілоўскай. Сам ураднік сумеў збегчы і схавацца на панскім двары, а 10 яго людзей былі бязлітасна змардаваны і абрабаваны:
    -- у “Романа Жоровича” шляхціча учцівага, аднялі “ермяк шарый муравский з шнурами шолкавыми чорными” (180 грошай), шаблю (90 грошай), шапку магерку (6 грошай)
    -- у “Адама Щасновича” шляхціча учцівага, аднялі “чугу сукна влоскага чырвоную” (240 грошай), шаблю (120 грошай), секірку (15 грошай)
    -- у “Федка (Родка) Пилиповича”, панцырны слугі, аднялі” ермяк люньски блакитны” (180 грошай), шапку (8 грошай), “пояс с калитою и ножами, в калите 5 коп грошай” (300 грошай)
    -- у “Ивана Олексеевича”, панцырнага слугі, аднялі “ермяк люньски синий з шалковыми шнурами чорными” (240 грошай), пояс з кашэлям у якім было 180 грошай, корд (90 грошай)
    -- у “Грышко Ивановича”, цівуна крайскага, аднялі “ермяк шарый муравский, з шнурами шолковыми чорными” (240 грошай), “колпак люньски чырвоный, лисами подшитый” (70 грошай), “пояс с калитою у якой 5 коп грошай” (300 грошай), секірку (15 грошай)
    -- у “Ивана Степановича” прудніка крайскага, аднялі “сермягу чорную новую” (25 грошай), “ручник у яким 1,5 капы грошай” (90 грошай)
    -- у “Трохима Ивановича”, аднялі “сермягу новую” (20 грошай), “ручник у яким 2 капы грошай (120 грошай)
    -- у “Корней Липник”, аднялі “пояс с калитою у якой 5 коп грошай” (300 грошай), безмен (12 грошай), сермягу (25 грошай)
    -- у “Давида Митьковича”, аднялі “пояс с калитою з 2 копами грошай” (120 грошай), сермягу (25 грошай)
    -- у “Микалая Павловича”, аднялі сермягу (23 грошай) і “ручник з 1,5 коп грошай” (90 грошай)

    Пасля як яны іх абрабавалі, увесь натоўп накіраваўся ў мястэчка і ўварваўся на двор крайскага мяшчаніна “Савы Кеяловича”, які па ўсёй верагоднасці трымаў карчму. Выбілі варота, дзверы у сянях разбілі ўшчэнт, пасля прыняліся за сталы і вокны, якія таксама пасеклі і ўшчэнт разбілі, ад чаго “мясцовыя заўсягдатыя” разбегліся прэч. Саву Каяловіча змардавалі і абрабавалі, забраўшы ўтаргаваныя за дзень грошы на суму 2 капы (120 грошай). Там жа збілі і некаторых мяшчан, сярод якіх быў крайскі шавец “Якуб Мартинович”. На гэтым пагром і скончылі.

    Якія пасля гэтага адбываліся падзеі невядома, акрамя таго што скаргі з абодвух бакоў пайшлі ў суд толькі на наступным тыдні. Паданыя Насілоўскай падалі скаргу на падданых Збаражскага толькі ў панядзелак (за брабаванне на дарозе), а падданыя Збаражскага падалі скаргу на падданых Насілоўскай у аўторак (за пагром). Многія героі гэтай гісторыі перажылі тыя падзеі і пасля былі згаданы ў інвентарах 1590 і 1593 года, але не ўсе.

    Тлумачальны слоўнік некаторых слоў:
    “армяк” – верхняя даўгаполая вопратка
    “лунски”, “люньский” – гатунак сукна
    “калита” – “скураная торбачка для грошай якую насілі на поясе”
    “машна” – скураны мяшочак для грошай
    “шапка нурбалка” – від шапкі
    “утерфиновый” – гатунак сукна
    “муравски” – верагодна мараўскі, г.зн. зроблены ў Маравіі (Чэхія)
    “чуга” – мужчынскі кафтан з кароткімі рукавамі, адкладным каўняром і двумя бакавымі разрэзамі
    “сермяга” – верхняе адзенне з грубага даматканага сукна
    “корд” – доўгі нож

    Крыніцы:
    1. АВАК, том 36, ст.148-150 і 153-155
    2. АВАК, том 14, ст.373-377
     
  11. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Панскі двор Грыневічы

    У інвентарах 1590 и 1593 гадоў згадваюцца два крайскіх панскіх двара, са сваім збудаваннем, садамі, агародамі і ставамі. Кожны такі двор быў падзелены на тры часткі – сам двор, гумно і фальварк (ці дварэц). У гумне захоўвалася рознае збожа, а ў фальварку трымалі скот. Побач з імі былі ставы, сады і агароды, на якіх жылі так званыя “агароднікі” ці “пасяденцы”. Двор “Збаражскіх” быў каля рэчкі Крайшчанка, недзе ў межах самаго мястэчка Крайск. Пад дваром быў стаў і млын. Верагодна на яго месцы ў пачатку 19 стагодзя размяшчаўся панскі двор пана Броніца, які меў камены падмурак. Двор “Насілоўскай” знаходзіўся ў напрамку да сяла Грыневічы, верагодна недзе паміж імі.
    Панскі жа двор у Грыневічах быў збудаваны Ярашам Мікалаевічам Воўчкам недзе паміж 1593 і 1599 гадамі, пасля таго як ён набыў дзве часткі маёнтка Крайск разам з вёскамі Грыневічы і Стрыя. Сам двор ён збудаваў на асобных двух грунтах, якія набыў ў пана Міхала Анфаровіча і пана Яна Зеновіча. У Анфаровіча ён набыў грунт “Шырковски”, а ў Зяновіча грунт “Скубятовски”. Цікава этымалогія назваў саміх гэтых грунтоў. Назва “Скубятовски” верагодна паходзіць ад слова “скиба”, у значэнні – пласт узаранай зямлі. Назва “Шырковски” таксама верагодна звязаны з зямлёў і паходзіць ад слова “широкость” – участак вялікага памеру.
    Аднак Яраша Воўчак набыў у Зяновіча толькі палову службы, верагодна другая палова засталася ў маёнтку Заполе, які ў той час быў падзелен на некалькі частак, паміж Анфаровічамі і Зяновічамі. Пазней гэты маёнтак насіў назву Асінцы. Хутчэй за ўсе гэтыя грунты былі недзе на памежы з маёнткам Грыневічы. У 2-й пал. 17 – пач. 20 ст. на поўдні ад Грыневіч, як раз на памежы з грыневіцкімі грунтамі, існаваў засценак Скубяцін, які насамрэч складаўся з двух частак. Адна з іх мела альтэрнатыўныю назву "Клеткі” ці “Кляткі”, а другая “засценак Юрэвіча”. У 1674 ён належаў Самуэлю Янкоўскаму, у 2-й пал. 18 стагодзя роду Юрэвічаў. У сяр. 19 ст. у ім жылі Сычы і Юрэвічы. Сычы жылі ў Клятках, а Юрэвічы ў Скубяціне (ці з. Юрэвіча). Ніжэй на мапе РККА 1930-х гадоў, пад лічбай адзін (1) пазначана месца двара Грыневічы ў 19 – 20 стагодзях, пад лічбай два (2) – месца дзе былі “Кляткі”, пад лічбай тры (3) – другая частка Скубяціна (Юрэвіча), пад знакам пытанне (?) – месца дзе магчыма першапачаткова быў пабудаваны панскі двор Грыневічы.
    Панскі двор Яраша Воўчка.jpg
    Насамрэч ніякіх арыентыраў дзе ўвогуле быў пабудаваны першапачаткова двор грыневіцкі няма, акрамя назвы гэтых грунтоў. Як і няма і іфнармацыі, калі быў пабудаваны панскі двор, які існаваў у 19 – 20 стагодзях.

    Захавалася апісанне самога жылога будынка гэтага панскага двара, датуемае 1600 годам:
    у том дворе пры земли тоем будованье светлицы две противко себе немалые одна столовая и другая же немалая противко межи ними сени с коминами и в тыле тых светлиц з одное стороны з светлицы столовое светлочка так же с комином и коморка с тое светлочки и наверху того дому над ганком комора и саля для схованя обуварована

    Жылы будынак складаўся з двух паверхаў.
    Першы паверх меў шэсць памяшканяў: 1) выступаючы ганак, праз які быў уваход у сені; 2) сені, у якіх было некалькі комінаў (верагодна два, па аднаму на кожную светліцу), з сеняў можна было патрапіць у два пороцілеглых пакоя (светліцы); 3) святліца №1, якая верагодна выконвала ролю асноўных пакояў; 4) святліца №2, якая выконвала ролю сталовай, праз яе можна патрапіць ў меншую святлічку і каморку; 5) меншая святлічка з комінам, выконвала ролю нейкіх пакояй ці спальні; 6) каморка, верагодна для захавання прадуктаў.
    Першы паверх жылога будынка. 1600 год.jpg
    Другі паверх верагодна меў толькі два памяшканя: 1) над ганкам была камора; 2) над астатняй чаткай дома (саля) вялікае памяшкане ў выглядзе “галерэі з байніцамі”

    Як пазначана далей, гэты будынак поўнасцю згарэў – “тое все будоване звыш речоное дощатку дей погорело”. Аднак нягдедзячы на пажэжу жыццё на двары не згасла, аб чым сведыць судовая справа 1610 – 1611 гадоў, у якой Крыштаф Віцкі і яго жонка Марына Мамонічаўна, сцвярджалі што яны жывуць менавіта ў тым двары які адбудавай яшчэ пан Яраш Воўчак.

    Тлумачальны слоўнік:
    Светлица – пакоі
    Светлочка – тое ж што і “светлица”
    Комин – труба/дымаход
    Коморка – памяшкане для захавання рэчычаў ці ежы
    Саля – заля, вялікія пакоі ці галерэя
    Обуварована/обварованье – умацаванне, ахова
    Схованя – укрыцця

    Крыніцы:
    1. падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі
    2. АВАК, том 14, ст.373-377
    3. АВАК, том 33, ст.129-132
    4. НГАБ 1727-1-1 арк.172-173
    5. AGAD 354-10-658
     
    Николаевна, Dianis, greypit и 3 другим нравится это.
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    вёска Дзераўно

    Згадваецца з сярэдзіны 16 стагодзя як фальварк Васіля Варапая. Першапачатковая яго назва “Derewninoie”, “Derewnano” ці “Derewnin”, менавіта так яна згадваецца ў 16-18 стагодзях. На мапах 19 стагодзя пазначана як “Деревно” ці “Деревна”. Назва верагодна паходзіць (па Фасмеру) ад значэння: “ралля”, “сялянскі двор ці хутар з грунтам зямлі”. Параўнаць з літ. dirva “ралля, ніва”, dirvonas “ралля, пакінутая пад сенажаці”, латышск. druva “ралля”. У далейшым буду ў асноўным выкарыстоўваць сучасную назву Дзераўно.

    У 1551 годзе пан Васіль Варапай скардзіўся ў суд на князя Пятра Пузыну, на тое што яго людзі з маёнтка Нястанавічы пажалі жыта, з палей, якія належалі да яго фальварка. У 1552 годзе ён прадаў маёнтак пану Мікалаю Юр’евічу Воўчку. А ўжо яго сын Яраш Мікалаевіч Воўчак запісаў гэты фальварк разам з Грыневічамі на сваю 2-ю жонку Марыну Лукашаўну Мамонічаўну.

    Па ўсёй верагоднасці першапачаткова Дзераўнінам называлі толькі сам фальварк (дварэц), а вёску якая адносілася да гэтага фальварка называлася Пятровічы. Пра што ёсць згадка ў справе 1602 года, калі дзялілі грунты маёнтка Крайск. У гэтай справе згадвалася што Яраш Воўчак запісаў Марыне Мамонічаўне два фальварка Грыневічы і “Derewnano” з трымя вёскамі – Грыневічамі, Стрыяй і Пятровічамі. З чаго вынікае што вёскі з такой назвай на той час не было. Аднак у далейшым Пятровічы нідзе не згадваюцца, па ўсёй верагоднасці назва з фальварка паступова перайшла і на вёску Пятровічы.

    Крыніцы:
    1. AGAD (SML, том 3-і, кадр на плёнцы 187, запіс №36)
    2. AGAD (SML, том 3-і, кадр на плёнцы 188, запіс №50)
    3. AGAD (SML, том 3-і, кадр на плёнцы 149, запіс №259)
    4. AGAD (SML, том 3-і, кадр на плёнцы 158, запіс №452)
    5. НГАБ 1769-1-13
     
    Николаевна, greypit, Vivart71 и 2 другим нравится это.
  13. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Жонкі і дзеці Яраша Мікалаевіча Воўчка

    1. Княжна Збаражская, першая жонка Яраша Воўчка
    У судовай справе 1723 года згадваецца што 1-й жонкай Яраша Мікалаевіча Воўчка была нейкая княжна Збаражская, аднак яе імя пры гэтым не згадваецца. Аднак адзначаецца што яна была роднай сястрой княжны Марушы Юр’еўны Збаражскай, жонкі кашталяна жамойцкага Мікалая Нарушэвіча. У 1593 годы яны прадалі сваю “збаражскую” палову маёнтка Крайск сваяму сваяку пану Яну Рыгоравічу Осіцку, які пазней (а можа нават і ў гэтым жа годзе) перапрадаў яе, разам з паловай “Насілоўскай”, якая яму адышла ў 1590 годзе ад яго маткі Ядвігі Насілоўскай, пану Ярашу Мікалаевічу Воўчку. У Марушы Юр’еўны Збаражскай была родная сястра па імені Настазія. Яны абедзве ў 1582 годзе былі яшчэ пад апекай іх роднага дзядзькі князя Стэфана Андрэевіча Збаражскага, і згадваюцца ў справе 1582 года як уладальніцы “збаражскай” паловы маёнтка Крайск. Маруша і Настазія былі дачкамі князя Юрыя Андрэевіча Збаражскага і Шчаснай Юр’еўны Насілоўскай, роднай сястры Ядвігі (маці Яна Осціка) і Марыны (жонкі Мікалая Юр’евіча Воўчка), якая лічыцца маткай Яраша Мікалаевіча Воўчка. Такім чынам атрымоўваецца што Яраш Мікалаевіч Воўчак і Настазія Юр’еўна Збаражская нібы былі стрыечнымі братам і сястрой. Аднак такія шлюбы забараняліся статутам ВКЛ (5-ы раздзел, 22-і артыкул). Згодна статуту такія шлюбы скасоўваліся, а дзеці ад такіх шлюбаў страчвалі правы на валоданне бацькоўскай маёмасці. Такім чынам Настазя Збаражская не падыходзіць на ролю маці Мікалая Ярашавіча Воўчка. На карысць гэтага можна прывесці той факт, што старэйшы сын Яраша Воўчка і княжны Збаражскай – Мікалай Ярашавіч Воўчак уступіў у паўналеце ў 1599 годзе. Згодна Статуту ВКЛ 1588 года, паўналеце для хлопчыкаў наступала ў 18 год, для дзяўчынак у 13 год (6-ы раздзел, 1-ы артыкул), з чаго вынікае што Мікалай нарадзіўся ў 1581 годзе, а гэта значыць што яго маткай не магла быць Настазія Збаражская, якая яшчэ была пад апекай свайго дзядзькі. Хутчэй за ўсё Настазія памерла ў дзявочым стане, а жонкай Яраша Воўчка была адна з яе старэйшых зводных сясцёр. У князя Юрыя Збаражскага ад двух шлюбаў было пяць дачок – Сафія, Маруша, Анастазія, Гальша і Кацярына. Але хто з іх магла быць жонкай Яраша невядома.
    Насамрэч дакладна і невядома хто быў маці Яраша Мікалаевіча Воўчка. Яго бацька Мікалай пабраўся шлюбам з Марынай Насілоўскай нібы ў 1555 годзе, і пасля на працягу 1555-1561 меў нейкія спрэчкі з сваёю цёшчаю Ядвігай Станіславаўнай Насілоўскай. Аднак рэч у судовых справах ішла пра маёнтак Крайск, а не Сушкава, які ўжо згадваецца як самастойны маёнтак да 1555 года. Акрамя таго ёсць згадкі што Мікалай Воўчак трымаў нейкія грунты ў Сушкаўскім маёнтку яшчэ ў пачатку 1550-х гадоў. У 1550 ці 1551 годзе ён меў судовую спрэчку з князем Рыгорам Багрынаўскім Адзінцэвічам, уладальнікам нейкай часткі маёнтка Нястанавічы. Воўчак скардзіўся на тое што нястанавіцкія людзі пажалі 16 бочак жыта на яго сушкаўскіх грунтах. З чаго вынікае што Воўчкі мелі грунты ў маёнтку Сушкава, яшчэ да таго як парадніліся з Насілоўскімі. Аднак якія грунты і якім чынам яны іх набылі невядома. У 1600 годзе унук Мікалая Юр’евіча Воўчка – Мікалай Ярашавіча Воўчак, калі перадаваў у заставу шэраг грунтоў свайму сваяку Станіславу Рудзінскаму, згадаў што “засценак” Сушкоўскі некалісь належаў яго роднай бабкі, але не назваў яе па імені. Пры гэтым у адносінах да іншых населеных пунктаў – Кабыле, Забалоцце і Хадакі сваю бабку не згадваў. Па ўсёй верагоднасці менавіта гэты “засценак” перайшоў да Воўчкаў не ад Насілоўскіх. Магчыма ў Мікалая Юр’евіча Воўчка да Марыны Насілоўскай была яшчэ жонка, якая мела дачыненне да маёнтка Сушкава, і такім чынам Яраш Воўчак мог быць сынам менавіта ад гэтага шлюба. Тут трэба узгадаць біскупа луцкага (з 1547) і віленскага (з 1562) Валерыяна Пратасевіч Сушкоўскага (каля 1505, Крайск – 1580, Вільня), які меў нейкія грунты ў маёнтку Крайск і верагодна меў дачынене і да гэтага “засценка” Сушкава. Не выключна што бабка Мікалая Ярашавіча Воўчка была блізкай сваячкай Валерыяна Пратасевіча.
    Ад княжны Збаражскай у Яраша Воўчка нарадзіліся сын Мікалай і дочкі Эстэра і Аляксандра. Мікалай быў самым старэйшым, і нарадзіўся недзе ў 1581 годзе. Эстэра і Аляксандра былі малодшыя за яго і нарадзіліся паміж 1581 і 1590 гадамі. У 1602 годзе яны яшчэ былі ў дзявочым стане, пад апекай князя Фёдара Горскага-Друцкага. Пасля Эстэра пабралася шлюбам з Янам Кемешам, а Аляксандра – з Крыштафам Богушам. Мікалай Ярашавіч Воўчак жа памёр ў 1600 ці 1601 годзе, не заставіўшы нашчадкаў.

    2. Марына Мамонічаўна, другая жонка Яраша Воўчка
    Другім шлюбам Яраш Мікалаевіч Воўчак пабраўся з Марына Лукашаўнай Мамонічаўнай, дачкой старасты дзісненскага і скарбнага гаспадарскага Лукаша Іванавіча Мамоніча недзе ў 1590 годзе. Яе бацька Лукаш (памёр 19.10.1606), сын віленскага купца Івана Мамоніча, меў двух братоў – Багдана і Кузьму. Багдан працягнуў справу бацькі, займаўся гандлем. А Лука, разам з старэйшым братам Кузьмой, заняўся выдавецкай дзейнасцю, заснаваўшы ў 1574 годзе ў Вільні тыпаграфію “Дом Мамонічаў”, якая праіснавала да 1623 года. На іх сродкі нейкі час вёў сваю дзейнасць вядомы кнігапячатар Пётр Мсціславец. Акрамя таго іх тыпаграфія мела манаполію на выданне 3-га Літоўскага Статута 1588 года, для выдавецтва якога яны набылі львоўскую тыпаграфію другога вядомага княгапячатара Івана Фёдарава. Выдавалі таксама і іншыя заканадаўчыя акты – “Трибунал обывателям Великого княжества Литовского”, канстытуцыі вальных сеймаў. Да берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года працавалі ў асноўным з праваслаўнымі – брацтвамі, цэрквамі, школамі і інш. З 17 стагодзя, ужо пасля смерці Лукаша і Кузьмы, тыпаграфія пад началам Лявона Кузміча Мамоніча, стала працаваць выключна з уніятамі. Верагодна Алімпіяда Мамонічаўна, першая “старшая” мінскага базыльянскага свята-троіцкага кляштара, была дачкой як раз Лявона Кузміча Мамоніча.
    У пасаг за Марыну Мамонічаўну Яраш Воўчак атрымаў 4 тысячы капы грошай літоўскіх (10 тысяч злотых польскіх), за гэта ён запісаў ёй 21.05.1590 у вена трэцюю частку сваіх маёнткаў. Згодна тагачасным законам, перад тым як дзяўчына выходзіла замуж, яе родзічы (адказныя за яе), павіны былі ўзяць у жаніха распіску з гарантыяй што ён запіша ёй адну трэць усёй сваёй маёмасці (5-ы раздзел, 1-ы артыкул). У залежнасці ад памераў гэтай маёмасці запісвалася і сума пасагу, такім чынам жаніх павінен быў ацаніць усю сваю маёмасць і вылучыць з яе адну трэцюю частку. Калі ў жаніха такіх маёнткаў было некалькі, то вылучалася такая трэцяя частка ў кожным з іх (5-ы раздзел, 2-і артыкул). Пасля гэтага падпісавалася дамова, якая павіна была быць упісана ў земскія кнігі таго павету, дзе размяшчанн маёнтак. Таму можна зрабіць выснову, што ўся маёмасць Яраша Воўчка была ацаніна ў 12 тысяч коп грошай літоўскіх (30 тысяч злотых польскіх). Ярашу Воўчку, акрамя грунтоў у маёнтку Сушкава належалі і часткі іншых маёнткаў. У маёнтку Крайск ён верагодна трымаў сёлы Забалацце, Кабыле і Хадакі, якія не былі згаданы ў інвентарах 1590 і 1593 гадоў. Таксама яму належала нейкая частка маёнтка Чыжоўскі, размешчаным адразу у двух паветах – Лідзкім і Ашмянскім. Акрамя таго меў грунты ў маёнтку Жыцін (зараз гэта Асіповіцкі раён Магілёўскай воласці). Магчыма ў яго былі і іншыя грунты. Сам вяноўны запіс быў унесены ў земскія кнігі ў 1590 годзе, яшчэ да таго як Яраш Воўчак выкупіў дзве часткі маёнтка Крайск ў Яна Рыгоравіча Осціка, таму імаверна гэтае вена не распаўсюджвалася на Грыневічы і Стрыю. Таму пасля была новая дамова паміж яго ўдавою Марынай Мамонічаўнай і яго сынам ад 1-га шлюбу Мікалаем Воўчкам, па якой у выніку яна і атрымала маёнтак Грыневічы і фальварк Дзераўно.
    Ад Марыны Мамонічаўны ў Яраша Воўчка нарадзілася пяцёра сыноў і адна дачка – Крыштаф, Яраш, Юры (Ежы), Аляксандр, Лукаш і Барбара. З іх толькі Лукаш дакладна заставіў нашчадкаў. Хутчэй за ўсё Барбара была самай старэйшай і не дажыла да 1610 года. У 1610 годзе адзначалася што дзеці Яраша Воўчка ад Марыны Мамонічаўны не дасціглі паўналецця, хутчэй за ўсё рэч ішла тады ўжо толькі а сынах. Акрамя таго ў справе 1723 года згадваецца што Барбара памерла ў дзявочым стане і яе доля перайшла на яе братоў.

    Расшыфроўка артыкулаў 3-га статута:
    5-ы раздзел, 1-ы артыкул: “якім звычаем бацька, выдаючы сваю дачку замуж, павінен замацаваць і забяспечыць запіс вена ад зяця”
    5-ы раздзел, 2-і артыкул: “як павінен муж жонцы запісаць вена”
    5-ы раздзел, 22-і артыкул: “каб ніхто кроўных у шлюб не браў”
    6-ы раздзел, 1-ы артыкул: “пра гады дзяцей непаўналетніх”

    Крыніцы:
    1. АВАК, том 36, ст.280-281
    2. НГАБ 1702-1-11
    3. НГАБ 1727-1-1 арк.1045-1048
    4. НГАБ 1727-1-2 арк.879об-880
    5. НГАБ 1769-1-13
    6. AGAD 354-10-658
    7. AGAD (SML, том 3-і, кадр на плёнцы 90, запіс №396)
    8. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588/пераклад А.С. Шагун
    9. В.Л. Насевіч. “У складзе Вялікага княства Літоўскага”, артыкул да кнігі “Памяць. Лагойскі раён”
     
    Николаевна и Михаил нравится это.
  14. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    “Адміністратыўная рэформа” Яраша Воўчка і апошнія гады яго жыцця

    Пасля таго як Яраш Воўчак пасля 1593 года набыў у Яна Рыгоравіча Осіцка “Збаражскую” і “Насілоўскую” паловы маёнтка Крайск, ён набывае два грунта каля Грыневіч ў паноў Міхала Анфаровіча і Яна Зяновіча і засноўвае фальварк Грыневічы. Верагодна тады ж ён засноўвае і фальварк Чарнаруча. Такім чынам на кожнай з набытых палавін ён засноўвае па аднаму фальварку – Грыневічы на палове “Насілоўскай” і Чарнаруча на палове “Збаражскіх”. Верагодна тады ж адзін з “крайскіх” двароў быў разабраны і перанесены на нова заснаваны фальварк Грыневічы. Хутчэй за ўсё для гэтых мэт разабралі панскі двор “Насілоўскай”. У далейшым згадваецца толькі адзін панскі двор у Крайску. Па ўсёй верагоднасці гэтая “адміністратыўная рэформа” была звязана з правядзеннем валочнай памеры. Калі ў інвентарах 1590-1593 гадоў грунты пералічаны па старой сістэме ў службах, то ўжо ў 1600 годзе, адразу пасля яго смерці, увесь маёнтак Крайск вымяраўся ў валоках. Відавочна што на такія глабальныя перабудовы патрэбны былі грошы і верагодна таму Яраш Воўчак улез у даўгі. Так ён пазычыў у пана Германа Слізня 600 коп грошай (36 тысяч грошай літоўскіх ці 1500 злотых польскіх), а свайму швагру пану Станіславу Рудзінскаму і яго жонцы Дароце Мікалаеўне Воўчкаўне за пэўную суму заставіў фальварк Чарнаруча (верагодна за 200 коп грошай літоўскіх).
    Напрыканцы яго жыцця ён быў выкліканы ў земскі менскі суд па позве ад падскарбія вялікага літоўскага Андрэя Завішы, які прад’явіў ад імя сваёй жонкі Сафіі Валовічаўны правы на 24 цяглых і баярскіх службаў у яго маёнтку Крайск. 2.07.1599 адбылося першае паседжанне, дзе па ўзаемнай згодзе суд перанеслі на наступны 1600 год, на так званыя “трыкаралеўскія” рочкі, г.зн. на “Сьвята Трох Каралёў”, які адзначаўся 6 студзеня ў католікаў і 19 студзеня ў праваслаўных пад назвай “Хрышчэньне Гасподняе”. Аднак да суда Яраш Воўчак не дажыў, і ўжо 6.12.1599 яго старэйшы сын Мікалай Воўчак заключыў пагаднене са сваёй мачахай удавой Марынай Мамонічаўнай наконт яе пасагу. Такім чынам суд не састаяўся і ўзнавіўся ажно праз 10 гадоў у 1610 годзе.

    Крыніцы:
    1. НГАБ 1727-1-1 арк.491-491адв.
    2. AGAD 354-10-658
     
    Николаевна, Михаил и Гайко нравится это.
  15. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Мікалай Ярашавіч Воўчак (1581-1600?)

    Хутка пасля смерці свайго бацькі Мікалай Воўчак уступіў у паўналеце і ад імя сваіх непаўналетніх братоў і сясцёр уступіў у спадчыну, узяўшы увесь маёнтак Крайск ва ўладанне. Са сваёю мачахай ён адразу жа заключыў пагадненне, у выніку якога 28.11.1599 была падпісана дамова, якая 6.12.1599 была упісана ў кнігі Галоўнага трыбунала Літоўскага. Згодна гэтай дамове Марына Мамоніўчаўна атрымлівала ва ўласнасць два фальварка – Грыневічы і Дзераўно з вёскамі Грыневічы, Стрыя і Пятровічы, якія былі запісаны ёй на суму 2 тысячы коп грошай (120 тысяч грошай літоўскіх ці 5 тысяч злотых польскіх), на палову той сумы якую яна ўнесла ў пасаг выходзячы замуж за Яраша Воўчка. Узамен Мікалай Воўчак скасаваў яе вена на маёнтак Крайск і фальварк Чарнаруча, адабраў усё срэбра і ўсю рухомую маёмасць, на якія быў складзены асобны вопіс, і узяў пад апеку ўсіх сваіх братоў і сясцёр. Пасля гэтага яна павіна была перадаць яму ўсе паперы – куплі, продажы і інш. Аднак пасля яго смерці ў яе засталося шмат розных дагавораў, якія яна пасля прад’яўляла ў судах, таму невядома ці аддала яна іх у выніку дамовы ці забрала ўжо назад адразу пасля яго раптоўнай смерці.
    Нягледзячы на гэтае пагадненне, стасункі Мікалая Воўчка са сваёю мачахай былі даволі складаныя. Ужо праз некалькі месяцаў пасля падпісання дамовы, Марына Мамонічава абвінавачвала сваёго пасынка ў падпале яе дому ў ноч на 1 сакавіка 1600 года. Непасрэдна ў падпале яна абвінаваціла свайго суседа пана Зміцера Чарнаруцкага і урадніка яе пасынка з крайскага двара Яна Казарыновіча, якія нібы за тры дні дагэтуль пагражалі спаліць яе. Пажар адбыўся ў сераду, на світанні, калі Марына Мамонічаўна па сваіх справах паехала ў Вільню. Яна яшчэ не паспела далёка ад’ехаць, як яе напаткала навіна пра гэтую пажэжу. У той час у доме былі яе непаўналетнія дзеці, сводныя браты і сястра Мікалая Воўчка. Дзякуючы дваровай чэлядзі і суседзям усіх удалося выратаваць. У выніку згарэў толькі панскі дом з прыпасамі і адзеннем, якое хавалася ў скрынях. Шкоду нанесеную ў выніку пажару яна ацаніла ў 120 коп грошай (7 200 грошай літоўскіх ці 300 злотых польскіх). Дарэчы Ян Казарыновіч, ураднік пана Мікалая Воўчка, згадваўся яшчэ як шляхціч у інвентары 1590 года сярод “панцырных баяр” Ядвігі Насілоўскай.
    Мая патрэбу ў грошах Мікалай Воўчак 26.04.1600 застаўляе пану Крыштафу Віцкаму фальварк Чарнаруча, які дагэтуль трымаў у заставе Станіслаў Рудзінскі. Да фальварка адносіліся дварэцкія і гуменыя пабудовы, дворныя ралі, сады, рознае жыта, рознае рагатае і не рагатае быдла, баяры і цяглыя сяляне са сваімі грунтамі, пустаўшчызны і розныя сянажаці. Сама перадача была падпісана у крайскім панскім двары.Пры перадачы фальварка было складзены два квіта і інвентар фальварка. Адзін квіт на атрымання грошаў быў ад Мікалая Воўчка, які засведчылі паны Протас і Зміцер Чарнаруцкія. Другі квіт на перадачу фальварка быў ад Станіслава Рудзінскага і яго жонкі Дароты Мікалаеўны Воўчкаўны, які засведчылі паны Адам Тамковіч і Петрашкевіч. У ім адзначалася што да Станіслава Чарнаруцкага гэты фальварк трымаў пан Ян Гурын.
    Ужо ў летку Мікалай Воўчак быў выкліканы ў Вільню на Трыбунал літоўскі па двух позвах ад Германа Слізня і ад Мікалая Лаўрэнавіча Воўчка. Абодва жадалі спагнаць з яго грошы за ранейшыя пазыкі. Герман Слізень патрабаваў свае 600 коп грошай (36 тысяч грошай літоўскіх), якія ён пазычыў яшчэ Ярашу Воўчку, бацьку Мікалая. А яго стрыечны брат, Мікалай Лаўрэнавіч Воўчак, хацей спагнаць 522 коп і 20 грошай (31 340 грошай літоўскіх), якія ён раней пазычыў самаму Мікалаю. Верагодна Воўчак не явіўся ў суд са сваім стрыечным братам, таму трыбунал 31.07.1600 выняс “контумацыйны” дэкрэт (такі дэкрэт выносіўся калі выкліканая асоба не з’яўлялася на суд), па якому прысуджваў Мікалаю Лаўрэнавічу Воўчку 168 коп грошай на маёнтак Крайск, астатняя сума вергодна была прысуджана на іншыя маёнткі. Такім чынам суд абавязаў выдзяліць на гэтую суму грунты з гэтага маёнтка.
    Недзе ў той жа час той жа трыбунал разбяраў справу Германа Слізня і Мікалая Воўчка, пасля суд адаслаў іх да менскага замкавага суда, які і прысудзіў пану Герману Слізню за доўг у 600 коп грошай літоўскіх нябожчыка Яраша Воўчка шэраг валок з маёнтка Крайск – 17 валок у вёсцы Забалацце, 10 валок у вёсцы Кабыле, 3 валокі ў вёсцы Хадакі (агулам 30 валок аселых, па 20 коп грошай за 1 аселую валоку). У сваю чаргу Герман Слізень, які сам быў вінен грошы пану Якубу Асінскаму, перадаў яму правы на гэтыя валокі.
    Пасля гэтага Мікалай Воўчак атрымаў яшчэ некалькі выклікаў у земскі менскі суд з патрабаваннем з’явіцца 29 верасня, на “Міхайлаўскія рочкі”, ад паноў Яна Кемеша і Фёдара Былчынскага, якія таксама жадалі вярнуць сабе свае грошы, якія раней яму жа і пазычылі. Каб часткова расплаціцца па даўгам, Воўчак звярнуўся да свайго сваяка Станіслава Рудзінскага. 1.09.1600 у Крайску ў прысутнасці паноў Ізааша Есмана, Льва Івансовіча Корсака і Крыштафа Гівуна(?) паміж імі была падпісана дамова. Згодна ёй, пан Станіслаў Рудзінскі абавязаўся выкупіць у Якуба Асінскага тыя 30 аселых валок у вёсках Забалацце, Кабыле і Хадакі, і пасля трымаць іх у сваёй заставе, пакуль Мікалай Воўчак не вярне яму тую суму ў 600 коп грошай. Акрамя таго пан Рудзінскі перадаваў яму 240 коп наяўнымі грошамі (14 400 грошай літоўскіх), каб Мікалай мог расплаціцца з панамі Кемешам і Былчынскім. За гэтую суму Воўчак перадаваў у заставу Рудзінскаму дадаткова “пустыя” валокі (неаселыя) і “мурожныя” (г.зн. сухія, не забалочаныя) і балотныя сянажаці: 1) у Кабыле 10 валок “пустых", сянажацей мурожных і балотных 30 моргаў; 2) у Забалацце – 1 “пустую” валоку вылучаную пад "стадолу" (карчму з пастаялым дваром) і 3 валокі якія трымаў служэбнік пана Яраша, Петр Галаўня (заведваў справамі урадавымі пры Ярашу і Мікалаю Воўчках), і сянажацей мурожных і балотных 33 моргаў; 3) у засценку Сушкаўскім ("бабкі" Мікалая Воўчка) 1,5 валокі. У гэтым жа засценку яшчэ 1,5 валокі трымаў пан Станіслаў Рудзінскі яшчэ ад Яраша. Агулам 12,5 “пустых” і 3 “аселых” валок, 63 морга сянажацяў. Тэрмін выплаты усёй той сумы ў 840 коп грошай быў назначан у дзень святога Марціна Рымскага (11 лістапада) кожнага года, пачынаючы ад цякучага. Калі Мікалай не выплочваў пазыку менавіта ў гэты дзень, тады застава аўтаматычна прадлявалася яшчэ на 1 год. Цікава што менавіта да гэтай даты ён магчыма не дажыў, апошняя пра яго згадка датуецца пачаткам лістапада гэтага жа года. Невядомы лёс і тых 240 коп грошай, якія ён пазычыў на выплату доўгу панам Кемешу і Былчынскаму, бо ў выніку ён застаўся вінен пану Кемешу 214 коп грошай, за якія тот узяў вёску Харкавічы (Харкі), верагодна пасля суду, які адбыўся на "міхайлаўскіх рочках". Магчыма тады ён расплаціўся толькі з панам Былчынскім.
     
    Николаевна, Михаил и Гайко нравится это.
  16. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    (Працяг)

    Недзе праз тры тыдня пасля гэтага і паўгода пасля пажару на Грыневіцкім двары, адбылася непасрэдная сутычка паміж Мікалаем Воўчкам і Марынай Мамонічаўнай. 20 верасня сабраўшы сваіх “баяр і падданных людзей” Мікалай нападае на двор Грыневічы. На той час ў Грыневічах акрамя дваровай чэлядзі разам з Марынай Мамонічаўнай былі: двое шляхцічаў (Мікалай Коцел і Юры Віршала), вазніца яе бацькі (Іван Карэевіч) і двое наймітаў. Уварваўшыся ў дом, пан Мікалай Воўчак усялякі “зняважваў яе слуг”, пагражаў і ўвогуле вёў сябе “неўчціва”, пасля чаго бязлітасна збіў тых шляхцічаў, наймітаў і вазніцу. “У Микалая Котла две раны шаблей нятые на руцэ левай, у Юр’і Виршалы синяя рана ад кия, у вазницы Ивана Кареевича нос перебиты, наймиты битые ….”. Пасля іх аглядаў павятовы возны Юры Барташэвіч Малапенянскі і ў прысутнасці двух мясцовых шляхцічаў, Протаса Чарнаруцкага і Яна Камароўскага, склаў праваздачу для суда. Чым у выніку скончылася справа дакладна невядома, бо недзе паміж 8.11.1600 і 30.06.1601 Мікалай Ярашавіч Воўчак з невядомых прычын памірая.
    Пакуль адбываліся вышэйзгаданыя падзеі стрыечны брат Мікалая Ярашавіча, Мікалай Лаўрэнавіч, звярнуўся ў менскі замкавы суд з выракам ад 31.07.1600 галоўнага трыбунала літоўскага, па якому яму было прысуджана спагнаць доўг з маёнтка Крайск. Выконваючы гэты дэкрэт, судзя замкавы пан Крыштоф Рекуць разам з павятовымі вознымі Барташам Малапенянскім і Аляксеем Рамановічам, а таксама з панамі Пятром Завішычам, Стэфанам Рамановічам. Янам Пятровічам, Станіславам Балінскім і Іванам Хроловічам 30.10.1600 выехалі з Менску да Крайска, каб учыніць судовы вырак і выдзяліць з маёнтка пэўную колькасць валок. Прыехаўшы да Крайска, судзя Крыштаф Рэкуць паслаў да панскага двара аднаго з сваіх возных, Аляксея Рамановіча. Самаго Рамановіча на двор не пусцілі і яму прыйшлося каля брамы весці перамовы з ураднікам Крайскім пана Крыштафа Віцкага Станіславам Патуральскім(?) і слугой Мікалая Воўчка Пятром Галаўнёй. У выніку перамоў высветлілася што 10 дзён таму назад, 20 кастрычніка, пан Мікалай Воўчак перадаў маёнтак Крайск з застаўшыміся сёламі Харкавічы (Харкі) і Баяры ў заставу пану Крыштафу Віцкаму і пры гэтым паказалі дамову, якая была зацверджана ў земскім менскім судзе Рыгорам Макаровічам праз вознага Юрыя Малапенянскага. Такім чынам ня маючы ніякіх падстаў для далейшай выправы судовага выраку, судзя Крыштаф Рэкуць разам з вознымі і шляхтаю вярнуўся ў Менск. Пасля гэтага яны зрабілі справаздачу перад Мікалаем Лаўрэнавічам Воўчкам, які трымаў нейкі маёнтак Ашмянскім павеце.
    Праз два тыдня пасля гэтага, недзе ў пачатку лістапада, Мікалай Воўчак са сваімі слугамі (верагодна з маёнтка Сушкава), напаў на сяло Дразды, якое было прыпісаны да маёнтка Крайск. Само “сяло” налічвала недзе 5 хат. Воўчак разам са сваімі людзьмі заходзіў у кожную хату, дзе яны спачатку выбівалі дзверы, а пасля збівалі мясцовых сялян. У справе пералічана пяцёра гаспадароў гэтых хат – “Митка Коспорович”, “Размус(?) Коспорович”, “Шчасны Коспорович”, “Иван Гайдуп(?)”, “Маскаль(?) Данилович” і нявестка апошняга “Паланея”. Прычым некаторым з ім па нейкіх прычынах нанеслі даволі шкадлівыя паранені: “у Митку Каспоровича в дому его варота выломлены и на нем самом видел в голове его рану шкодливую кием розбитую … с которого збиця не ведаю если будет жыць”, “у Размус(?) Каспоровича варота выбитые … в голове на патылицы рану шкодливую битая и кост попадал(а) а на плечы рана крывавая”. Агляд праводзіў 8 лістапада павятовы возны пан Юры Барташэвіч Малапенянскі ў прысутнасці двух мясцовых шляхцічаў, пана Протаса Чарнаруцкага і пана Сямена Трасніцкага. Сама жа вёска Дразды як бачна было невялікім паселішчам (“выселкам”) і верагодна стаяла недзе каля рэчкі Дрозда, якая цякла праз маёнтак Сушкава і ўпадала ў раку Вілію (амаль насупраць вёскі Камена). На берагах гэтай рэчкі, былі сенажаці, якія адносіліся да маёнтка Крайск. А само прозвішча Каспяровіч у канцы 18-га стагодзя сустракаецца сярод сялян маёнткаў Рагозіна (Крайшчанка), Каралін (Аношкі, Жызнова), Даўгінава (Даўгінава, Залазоўе). Усе гэтыя маёнткі яны належалі Камінскім. Як бачна арэалам распаўсюджвання гэтага прозвішча былі землі, якія як раз ляжалі на супрацілеглым баку ракі Вілія, на абшарах маёнтка Даўгінава. А Крайшчанка ўвогуле была размешчана ў адным кіламетры ад “крайскіх” сенажацяў на рэчкі Дрозда.
    Гэта была апошняя згадка звязаная з Мікалаем Воўчкам, калі ён дакладна быў яшчэ жывы. Што сталася прычынай гэтага нападу невядома. Аднак сам Мікалай да 10.12.1600 пры нявысветленых абставінах неспадзявана памірае, заставіўшы сваім непаўналетнім братам і сёстрам поўнасцю раздадзены маёнтак Крайск і вялізныя даўгі на агульную сумму ў 4 727 капы і 40 грошай ці 283 660 грошай літоўскіх. Сярод крэдытораў былі паны Адам Ванькевіч, Станіслаў Рудзінскі, Мікалай Лаўрэнавіч Воўчак, Станіслаў Млажэўскі, Ян Кемеш, Крыштаф Віцкі і князь Пётр Пузына. Пры гэтым увесь маёнтак Крайск за выключэннем фальваркаў Грыневіч, Дзераўно і Чарнаруча, быў часова падзелены паміж некаторымі крэдыторамі: Рудзінскім, Кемешам, Віцкім і Пузынай. Кемеш трымаў грунты ў Харкавічах, Віцкі ў Бабрах і Пузына ў Хадаках, а Рудзінскі трымаў тыя грунты, якія ён атрымаў па дамове ад 1.09.1600 з Мікалаем Воўчкам, аб чым было напісана вышэй.

    Крыніцы:
    1. НГАБ 1702-1-11
    2. НГАБ 1727-1-1 арк.172-173
    3. НГАБ 1727-1-1 арк.485адв.-486
    4. НГАБ 1727-1-1арк.491-491адв.
    5. НГАБ 1727-1-1 арк.1045-1048
    6. НГАБ 1727-1-1 арк.1243адв.-1244адв.
    7. НГАБ 1727-1-1 арк.1293-1294
    8. НГАБ 1769-1-13
     
  17. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Князь Фёдар Друцкі Горскі, апякун маёнтка Крайск

    Пасля раптоўнай смерці Мікалая Ярашавіча Воўчка, апякунам яго братоў і сясцёр стаў князь Фёдар Рыгоравіч Друцкі Горскі. Згодна 3-му статуту ВКЛ (6-ы раздел, 3-і артыкул: “хто апекуном можа быць”) апекуном непаўналетніх дзяцей у першую чаргу павінен быў стаць той, каго прызначыць у сваім завяшчанні іх бацька. Калі такога запісу не было, тады апякунства браў на сябе старэйшы з паўналетніх сыноў. Калі такога не было, апякунства пераходзіла да дзядзькаў па бацькавай галіне. У адсутнасці такіх дзядзяк апякунства пераходзіла да блізкага сваяка з боку бацькі. Калі ж і такога не было, тады пераходзіла на дзядзяк з боку маці, ці іншых бліжэйшых сваякоў мужчын, якія ішлі пасля іх. Калі ж і з іх боку не было блізкіх сваякоў, тады апякунства магло перайсці на кагосьці з цётак ці іншай бліжэйшай сваячкі па бацькавай галіне, але пры ўмове што яна будзе замужам за прыстойным чалавекам. У адсутнасці такой, апякунства пераходзіла на бліжэйшую сваячку па маці, таксама замужнюю. У адсутнасці і такіх, апякуна трэбна было вызначаць паводле 11-га артыкула 5-га раздзелу – “пра ўдаву якая застанецца з дзецьмі непаўналетнімі, і аб дзецях без апекуноў пасля памерлых”. Згодна гэтаму артыкулу апякуна мог прызначыць земскі суд, калі палічыць што іх родная маці ня дастойна апякаць, напрыклад “нядбайна сябе паводзіла і скарбы дзяцей растрачвала”.
    Паколькі пасля смерці Яраша Мікалаевіча Воўчка апякунства ўзяў яго старэйшы сын, значыць у завяшчанні не быў прызначан апякун. Такім чынам пасля смерці Мікалая Воўчка, апякунства павінен быў узяць нейкі сваяк згодна 3-га артыкулу 6-га раздзелу. Паколькі дзядзяк па бацьку не засталося, апякунства павіна было перайсці да іх цётак. Дакладна вядома што ў Яраша Мікалаевіча было дзве сястры – Дарота, жонка Станіслава Рудзінскага і Рэгіна, якая ў 1618 годзе згадваецца як жонка Яна Яноўскага. Аднак згодна таго ж падзелу Чыжоўскага маёнтка Воўчкаў, “дзявочая” частка, тая што пераходзіла заўсёды пры падзелах на дочак (адна чацвёртага частка маёнтка), была падзелена на тры часткі, адна з якіх у 1618 годзе належала Рэгіне Мікалаеўне Воўчкаўне. З гэтага вынікае, што ў Яраша хутчэй за ўсё была яшчэ і трэцяя сястра, якая магла быць жонкай кн. Федара Друцкага Горскага. Ці ён быў у сваяцтве з Воўчкамі праз князёў Збаражскіх. У адваротным выпадку, тады менскі земскі суд павінен быў бы па нейкіх прычынах прызначыць апякуна з шляхты менскага павета, мінуючы бліжэйшых сваякоў – таго ж Станіслава Рудзінскага, мужа Дароты і Марыну Лукашаўну Мамонічаўну, маці і мачахі дзяцей Яраша Мікалаевіча Воўчка.
    Нажаль пра гэтага князя мала што вядома, акрамя таго што ён быў сынам Грыгорыя Фёдаравіча Друцкага-Горскага (Бурнеўскага) і княжны Тамілы Багданаўны Заслаўскай, трымаў з братамі маёнткі Лошыца, Прылукі і Снаксарава ў Менскім павеце. Нарадзіўся недзе ў 1550-я і памёр ў 1615 годзе. Быў удзельнікам Інфлянцкай вайны, а ў 1589 г. атрымаў на ленным праве невялікае Цэльскае староства са складу Свіслацкай воласці.
    Невядома ці быў ён сваяком ці прызначыў яго суд, але дакладна вядома што 30.06.1601 ён уступіў як апякун, ва ўвалоданне маёнткам Крайск, аб чым захаваўся “інтрамісійны ліст” (ліст уваходу ва ўладанне), згаданы ў судовай справе 1723 года. У гэтым “інтрамісійным лісце” згадваюцца – “сяло Боярскае, сяло Камень Завілейскі, сяло Костры і слабада Заевска”. Сяло Баярскае непасрэдна адносілася да маёнтка Крайск, а што тычыцца астатніх селішч, то хутчэй за ўсё яны адносіліся да нейкіх іншых маёнткаў Воўчкаў. З улікам таго што ў справе 1723 года згдадваецца што Мікалай Воўчак нібы лічыўся памерлым, калі князя Пётр Пузына 10.12.1600 атрымаў нейкі судовы дэкрэт у сувязі яго справ з Воўчкам, то верагодна прызначэнне апякуна расцягнулася недзе на паўгода. Хутчэй за ўсё па гэтай справе “аб апецы” былі нейкія судовыя разборы, якія маглі адбыцца ў 1-й палове 1601 года. Пад час апякунства князя Друцкага ў 1602 годзе адбыўся падзел маёнтка Крайск на восем роўных грунтоў.

    Крыніцы:
    1. НГАБ 1702-1-11
    2. НГАБ 1769-1-13
    3. В.Л. Насевіч. Друцкае княства і князі Друцкія (2000)
     
    #17 Ingwar841, 10 май 2023
    Последнее редактирование: 11 май 2023
    Николаевна, greypit, DavAlex и ещё 1-му нравится это.
  18. alkevk

    alkevk Мегапользователь

    Регистрация:
    12 фев 2016
    Сообщения:
    544
    Фото & Видео:
    33
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    459
    Ищу:
    Алькевич, Церех, Лешкевич, Лапицкий,Яновский и др. , д. Стрыя,Гриневичи, Ходаки, Вилейского уезда
    Выдатна, но есть вопросы :
    1. если уже указаны бояре Ядвиги Носиловской за 1590 год, почему не указаны ее же бояре с инвентаря за 1593 год? - https://runivers.ru/bookreader/book9577/#page/213/mode/1up
    Петр Головня ( который потом упоминается вами же как урядник Волчеков), Яско и Роман Жоровичи, Мартин, Давыд и Петр Филиповичи, Мартин и Васко Ивковичи, Максим Волынец, Мартин Белович, Ивашко Пилипович; Павел, Матыс Ждан; Мартин, Петр, Ян. Езуф Олковичи. Петр Олкович потом служит у Миколая Ярошевича Волчека.
    2. ошибка по Волчекам - п.14 Регина - первым браком за Микалаем Ярошевичем Волчеком, вторым за Яном Андреевичем Яновским герба Янина. По второму браку принесла во владения Яновских фольварок Ходаки. В обоих браках детей не осталось, но! По статуту ВКЛ, не имения детей от первого мужа, она бы не смогла бы принести в приданое Ходаки. так что вероятно ребенок в первом браке был и умер
    3. ошибка - Миколай Ярошевич Волчек не основывал фольварок Черноручье - он известен с третей четверти XVI-го века. В последнее десятилетие того же века оказался полностью в собственности Ядвиги Носиловской и далее ее сына.
     
  19. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Пад’ехалі “змястоўныя” каменты ад “спецыяліста”)

    Ну давайце па парадку
    Па-першае, на хвіліначку, яны не былі баярамі Ядвігі Насілоўскай, яна імі ніколі не валодала, гэта баяры з часткі “Збаражскіх”, перачытайце хто і каму прадаў іх (па вашай жа спасылцы)
    Па-другое, трошкі цярпеня, я не канвеер, каб кожны дзень штампаваць тут артыкулы. Да іх я яшчэ дабяруся

    вы так упэўнена раздзяляеце іх ад Альковічаў, аднак па тэксту такога раздзелу нябачна, у надрукаваным тэксце няма толькі адной коскі паміж Матыс і Ждан. І Ждан гэта можа быць як і імя асобнага чалавека, так і “прозвішча” толькі Матыса, які быў пры гэтым “Олковичам”. Хутчэй за ўсё гэта таксама Альковічы. Тым больш яны звязаны адной службай, усе разам ставілі аднаго каня.

    Цікава а калі ен паспеў яму паслужыць асабіста? У вас ёсць недзе пра гэта згадка? Нейкі дакумент? Петр Альковіч згадваецца ў 1602 як жыхар вёскі Баяры (Баярскае), якую дзялілі паміж сабой крэдыторы Мікалая Воўчка. Пра гэты падзел як раз і будзе наступным артыкулам. Гэта вёска была прыпісана да маёнтка Крайск і людзі служылі таму хто яго трымаў сваімі павінасцямі. Аднак Пётр Альковіч, як асабісты служэбнік Мікалая Воўчка не згадваецца. У 1600 годзе ў якасці служэбнікаў Мікалая Воўчка, згадваюцца толькі Пётр Галаўня і Ян Козарыновіч, пра астатніх нічога не вядома. Калі ў вас іншая інфармацыя можаце скрын закінуць ці справу ўказаць дзе б было напісана што Пётр Альковіч быў служэбнікам Мікалая Воўчка.

    Не хачу вас расчароўваць але прыйдзецца. Ваша праблема ў тым што вы на 100 адсодкаў давяраеце вывадам аб дваранстве якія выдавалі ў 19 стагодзі, і ўсе свае генеалагічныя дрэвы выбудоўваеце ад іх, зусім ігнаруючыя іншыя факты, тыя ж дакументы 16-17 стагодзяў (як напрыклад з Рагозамі).

    Касаема Рэгіны Воўчкаўны, давайе па парадку.
    Па-першае, калі б Рэгіна была жонкай Мікалая Ярашавіча Воўчка, пра яе павіны былі бы згадаць хоць дзе-небудзь. Напрыклад, калі 1.09.1600 Мікалай Воўчак заключаў дамову з Рудзінскімі, калі б ен быў жанаты то ў дамове згадвалася б і яго жонка. Ці ў справе, калі б дзялілі маёнтак (1602 год) яе б абавязкова б узгадалі і не абмінулі (як удаву). Аднак і там яе няма.

    Па-другое, у вас на руках ёсць справа датуемае 1618 годам (НГАБ 1727-1-2 арк.879об-880), там чорным па беламу напісана што Рэгіна дачка Мікалая Воўчка і сястра Яраша Воўчка. Няўжо цяжка праверыць перад тым як сцвярджаць? Ці вы лічыце што гэтая справа не варта за крыніцу, а справа 19 ст. і ёсць першакрыніца?

    ў самым пачатку ідзе “пан ян яновский веспол з малжонкою своею пани раинаю миколаевною волчковною” (падкрэсліў чырвоным)

    1 фрагмент.jpg

    Ужо з гэтага запісу бачна што Раіна, дачка Мікалая Воўчка. Нават калі ўдава выходзіла паўторна яна не пісалася па імені і прозвішчу другога мужа, а пісалася яе дзявочае. А вось калі б яна заставалася ўдавою тады і магла б пісаца з іменем і прозвішчам мужа, але як правіла перад імі ставіліся яе дзявочыя.

    Калі вам гэтага не дастаткова, перагарніце старонку і там ужо канкрэтна яна называя Мікалая Воўчка сваім бацькай, а Яраша Воўчка сваім братам -- “…на мене волчковну по небощыку пану миколаю волчку отцу моем прыходячую которую маетность его милость пан козел у небощыка пана яроша волчка брата моего и сына его купившы…” (падкрэсліў чырвоным)
    2 фрагмент.jpg

    У вас заўсёды адна і тая ж праблема, вы чамусці мне прыпісваеце тое што я не пісаў, вы неяк праз страку чытаеце ці што? мне проста цікава)

    Па-першае я дапусціў што фальварк Чарнаруча пабудаваў менавіта Яраш Мікалаевіч (а не Мікалай Ярашавіч), калі выкупіў дзве часткі Крайска ў Яна Осіцка (сына Ядвігі)
    Па-другое, адкуль сведкі што ім валодала Ядвіга Насілоўская? Вы хацяб нумар справы б назвалі, а не галаслоўна казалі. Бо з таго што можна прааналізаваць вынікае, што фальварк Чарнаруча ўсёж быў на “палове” Збаражскіх а не Насілоўскай. І чаму ж яна не згадала пра яго ў сваім інвентары 1590 года? І якія сёлы да яго па вашаму адносіліся? Ён напэўна быў вельмі маленькі)

    P. S. Юлія Леанідаўна давайце дамовімся, вы або кідайце скрыны і канкрэтную інфу, каб можна было праверыць вашы галаслоўныя сцвярджэнні (і перад тым як іх надрукаваць пераправярайце Што вы пішыце). Або проста лепей праходзьце міма, бо вось на такую ерунду мне прыходзіцца траціць свой час. Гэта я раблю апошні раз, у наступным разе пры вось такіх пытаннях накшталт “почему не указаны ее же бояре с инвентаря за 1593 год?” і сцвярджэннямі без падмацаваннем першакрыніцамі вашы каментарыі будут ігнаравацца.
     
    greypit нравится это.
  20. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Падзел маёнтка Крайск 1602 года

    Уся інфармацыя пра падзел 1602 года ўзята з дакумента 1782 года напісанага на “польскай” мове (НГАБ 1769-1-13). Сам дакумент першапачаткова быў напісаны на “рускай” мове і ўжо перапісаны на “польскую” пры “актыкацыі” (зянясенне дакумента ў актавую кнігу земскага суда, г.зн. “рэгістрацыі”) у кнігі земскага менскага суда. Гэты дакумент быў прадстаўлены 16.01.1782 уладальнікам маёнтка Сушкава панам Ігнацыям Зброжкам. Аднак прадставіў ён не арыгінал, а яго “відымус” (копію) датаваны 19.01.1636. У гэты дзень у земскі менскі суд, праз земеніна гаспадарскага Валерыяна Альшэўскага, быў унесены “taxowny” ліст, выданы яшчэ ў 1602 годзе нябожчыкам судзёй земскім Грыгорыям Макаровічам. Карацей кажучы гэта копія з аднаго з экземпляраў, які заставаўся на руках у кагосці з удзельнікаў таго падзелу, і які прадставілі праз 34 гады пасля самаго падзелу. Пасля чаго з яго зрабілі копію, якая захоўвалася ў прыватных руках і праз пакаленні, ажно праз 146 гадоў ізноў была упісана ў земскія кнігі, але пры гэтым перакладзена адразу на “польскую” мову.

    У самой справе ёсць некаторыя супярэчнасці пра якія варта згадаць.
    1. З тэксту незразумела дакладная колькасць валок у сяле Баярскім, якое падпала пад падзел. Спачатку згадваецца што ў ім было агулам 20 валок – 11 “аселых” і 9 “пустых”, але пасля пералічэння “баярскіх дымоў” атрымоўваецца што было 12 “аселых”, а колькасць пустых дакладна пры гэтым не вызначана
    2. Першапачаткова згадваецца пра 20 моргаў сенажацяў, якія таксама падпалі пад падзел, аднак пасля гаворка ідзе пра 25 моргаў.
    3. У справе прыведзены кошты валок і моргаў па якіх лічылі ўсе пералічаныя раллі, сенажаці і пушчы, аднак пры гэтым прадстаўленыя прамежкавыя і выніковыя падлікі ў выніку ня б’юцца паміж сабою. Акрамя таго, у тым жа 3-ім статуце прадстаўлены кошты па якіх павіны налічваць у такіх выпадках (пры спагнанне доўгу з маёнткаў), і яны ў сваю чаргу не адпавядаюць коштам згаданым у самой справе.
    4. У справе згадваецца што фальварак Чарнаруча і сяло Бабры Крыштаф Віцкі атрымаў у заставу ад Мікалая Воўчка за 200 коп грошай літоўскіх, аднак у справе 1723 года, згадваецца што ён атрымаў фальварк не за 200, а за 1200 коп грошай, што больш адпавядае рэчаіснасці (з улікам коштаў і памераў).
    5. У справе згадваецца і пра ўгоду паміж Станіславам Рудзінскім і Мікалаем Воўчкам (01.09.1600), па я кому Рудзінскі браў у заставу шэраг валок, аднак пры гэтым чамусці згадваецца што ў Хадаках ён атрымаў “чатыры службы”, пры гэтым у дамове 1.09.1600 гаворка ідзе пра “тры валокі”. Згодна тым жа статутам 1566 і 1588 гадоў, кошт адной службы раўняўся кошту адной валокі.
    З улікам усіх гэтых супярэчнасцяў лічбы прадстаўленыя ў дакуменце трэба месцамі лічыць умоўнымі (прыблізнымі).

    Сам падзел 15.07 – 3.08

    Пасля смерці Мікалая Ярашавіча Воўчка некаторыя з яго “крэдытораў”, не атрымаўшы ніякіх ад яго грунтоў у заставу (г.зн. у заклад), каб атрымаць нейкую кампенсацыю, распачалі судовую справу. У выніку чаго, у 1601 годзе на галоўным трыбунале літоўскім, пад час “мінскай кадэнцыі”, па справе нябожчыка Мікалая Ярашавіча Воўчка быў вынясен вырак (трыбунал кожны год засядаў па чарзе ў адным з трох гарадоў – Вільні, Наваградку і Мінску). Згодна гэтаму выраку панам Адаму Ванькевічу (на суму 3 050 коп грошай), Мікалаю Лаўрэнавічу Воўчку (на суму 522 коп і 20 грошай) і Станіславу Млажэўскаму (223 копы і 40 грошай) было прысуджана выдзяліць грунты ў маёнтку Крайск.
    На наступны 1602 год, для выканання прысуду Галоўнага Трыбунала літоўскага, судзя земскі мінскі Грыгоры Макаровіч разам з рознымі асобамі 15 ліпеня выехаў з Мінска да маёнтка Крайск. Разам з ім былі два возных ваяводства мінскага – Юры Бартошэвіч Малапенянскі і Ян Храноўскі, а таксама пяць шляхцічаў “земян гаспадарскіх ваяводства менскага” – пан Іван Голуб, пан Ігнат Ходковіч, пан Лаўрын Песляка, пан Мікалай Федаровіч і пан Павел Петровіч.
    Перша-наперш судзя Грыгоры Макаровіч сумаваў усе тры сумы (агулам 3 796 коп ці 227 760 грошай літоўскіх) і са згоды крэдытораў падзяліў яе на тры часткі, дзве часткі прысудзіў Адаму Ванькевічу і адну частку панам Воўчку і Млажэўскаму. Згодна такіх прапорцый яны першапачаткова і вырашылі дзяліць грунты пана Мікалая Воўчка. Пасля гэтага яны ўсе разам прыехалі да крайскага двара. Аднак па прыезду колькасць жадаючых спагнаць доўг узрасло.

    На той час маёнтак Крайск быў часова падзелен на шэсць няроўных частак, паміж маці непаўналетніх Воўчкаў, іх апякуном і некалькімі застаўнікамі:
    1) князь Фёдар Друцкі Горскі, як апякун непаўналетніх братоў і сясцёр нябожчыка Мікалая Ярашавіча Воўчка, трымаў мястэчка Крайск і сяло Баяры
    2) Станіслаў Рудзінскі трымаў вёскі Забалацце і Кабыле, частку вёскі Хадакі і засценак Сушкава за даўгі Яраша і Мікалая Воўчкаў у 840 коп грошай
    3) Крыштаф Віцкі, на той час муж Марыны Мамонічаўны, трымаў у заставе фальварк Чарнаруча і вёску Бабры за доўг Мікалая Воўчка у 200 коп грошай (ці за 1200 коп грошай?)
    4) Ян Кемеш трымаў сяло “Харкоўскае” (Харкі) (ці яго частку), які атрымаў гэтае сяло за доўг Мікалая Воўчка у 214 коп грошай. Аднак паколькі быў вінен сам пану Якубу Умецкаму 200 коп грошай, перавёў гэтую заставу на яго.
    5) кн. Пётр з Казельска Пузына трымаў другую частку вёскі Хадакі за доўг Мікалая Воўчка ў 200 коп грошай
    6) Марына Лукашаўна Мамонічаўна, на той час ужо жонка Крыштафа Віцкага, трымала за 2000 коп грошай фальваркі Грыневічы і Дзераўно з вёскамі Грыневічы, Стрыя і Пятровічы як вена ад нябожчыка Яраша Воўчка
    Усе вышэйзгаданыя асобы акрамя Марыны Мамонічаўны дазволілі судзі Рыгору Макаровічу правесці выправу на маёнтак Крайск і дапусцілі яго да сваіх частак. Такім чынам пад падзел не падпалі толькі фальваркі Грыневічы і Дзераўно. Пасля гэтага паны Адама Ванькевіч, Мікалай Лаўрэнавіч Воўчак, Станіслаў Млажэўскі, Станіслаў Рудзінскі і кн. Пётр Пузына дамовіліся ўжо падзяліць маёмасць нябожчыка Мікалая Ярашавіча Воўчка на пяцярых.

    Згодна 3-га статуту ВКЛ ніхто ня мог неяк адчужаць маёмасць ў непаўналетніх спадчынікаў, толькі еслі не за даўгі іх бацькі. А паколькі маёнтак Крайск даўгамі абцяжарыў іх старэйшы брат Мікалай Воўчак, то было вырашана спаганяць доўг менавіта з яго долі. Для гэтага патрэбна было вымярыць увесь маёнтак, падзяліць яго і вылучыць долю нябожчыка, каб затым падзяліць яе паміж вышэй згаданымі пяцью “крэдыторамі”. Дзеля гэтага судзя Макаровіч патрабаваў у князя Фёдара Друцкага Горскага каб ён паказаў яму межы. На што князь заявіў што ня ведае іх, бо стаў апекуном нядаўна і дакументаў ніякіх на руках не мае. Але пан Крыштаф Віцкі, муж Марыны Мамонічаўны, прынёс нейкі “стары інвентар, дзе былі апісаны межы”. І гэтае апісанне межаў амаль поўнасцю супадае з апісаннем якое было размешчана ў інвентары 1590 года, больш падрабязна пра гэта я пісаў тут. З чаго вынікае, што на той час усе дакументы верагодна знаходзіліся ў руках Марыны Мамонічаўны, а не ў князя Друцкага Горска, як апекуна маёнтка Крайск.
    Пасля судзя Макаровіч з сваімі людзьмі разам з ураднікам і падданымі крайскага двара аб’ехаў межы і перамерыў усе грунты, у тым ліку і ўсю “Крайскую” пушчу, якая складалася з двух частак – “Сушкаўская” і “Харкоўская” пушчы. Уся “Крайская” пушча на той час налічвала 384 валокі, 18 моргаў і 20 прэнтаў (ці прутоў). З іх на “Сушкаўскую” пушчу прыпадала 83 адсотка (319 валок, 3 моргаў і 10 прэнтаў), а на “Харкоўскую” – 17 адсоткаў (73 валокі, 15 моргаў і 10 прэнтаў). У пераліку на сучасную метрычную сістэму агульная плошча двух пушч складала каля 82,15 кв. км., з якіх 68,16 кв. км. прыпадала на “Сушкаўскую” пушчу і 13,99 кв. км. прыпадала на “Харкоўскую” пушчу. Такім чынам на долю нябожчыка Мікалая Воўчка прыпала 48 валок 2 морга і 10 прэнтаў, якую выдзялілі ў “Сушкаўскай” пушчы.

    Пасля таго як яны абмерылі увесь маёнтак, яго падзялілі на роўныя часткі паміж усімі дзецьмі нябожчыка Яраша Воўчка. Згодна 3-яму статуту маёмасць бацькі дзялілась паміж сынамі і дочкамі ў прапорцыях тры да аднаго (3:1), таму зпярша выдзялілі адну чацвёртую частку маёнтка дочкам Яраша – Эстэры, Аляксандры і Барбары, якую ў сваю чаргу падзялілі не на тры, а на дзьве роўныя часткі. Верагодна адна частка адышла Эстэры і Аляксандры (дочкам ад шлюбу з кн. Збаражскай), а другая – да Барбары (дачцэ ад шлюбу з Марыны Мамонічаўны). У пазнейшых дакументах згадваецца што доля Барбары пасля яе смерці перайшла да яе пяцярых братоў. Астатнія тры чверці маёнтка падзялілі на шэсць роўных частак, паміж усімі сынамі Яраша Воўчка – Мікалаем (нябожчыкам), Крыштафам, Аляксандрам, Ярашам, Юр’ям і Лукашам. Такім чынам атрымалі восем роўных частак. Кожная частка склала 12,5% ад усяго маёнтка Крайск, без уліку фальваркаў Грыневічы і Дзераўно.
     
    #20 Ingwar841, 17 май 2023
    Последнее редактирование: 17 май 2023