Можно оставить текущую тему именно как сборник информации о владельцах Лукавца (это ведь были только отдельные лица из рода Боровских, Шумских и Униховских), а для аккумуляции сведений обо всём роде - завести отдельные темы. И отсюда скопировать самое ценное.
Ок..так как вообще-то история Боровских в Вилейском повете начинается с покупки Юнцевич..и приехали они с виленского повета и упоминаются при дворе княжеском
Не, я як аўтар гэтай тэмы супраць. Згодны з Міхалам. Гэтую тэму я распачаў менавіта дзеля збору матэрыялаў па ўладальнікам Луеавецкага маёнтка. Калі ў Вас ёсць новыя ідэі, я прашу Вас адкрываць новыя тэмы, каб іх здзейсніць.
Темы по родам Боровских и Шумских открыты в мае в разделе "Владельцы и шляхта Вилейского повета"...а по Лукавцу по владельцам можно копать и копать в глубь веков Кстати, Батурино могло просто называться от фамилии первого держателя службы Батуры(такая фамилия есть и сейчас).Тем более такая практика была распространена. А насчет прогулок Стэфана Батория - надо детально разбирать его походы и остановки,чтоб хотя бы выяснить был ли он в этих местах
Да, я ўжо бачыў. Вельмі добрыя ініцыятывы на мой погляд. Наконт Бароўскіх я Вам прапаную пазнаёміцца з Дзянісам Х, у яго шмат чаго ёсць па гэтым прозвішчы. Колькі гадоў назад ён мне ўжо прапаноўваў заняцца той справай, якую Вы сёння распачынаеце, але ўжо тады я ўжо не меў дастаткова часу на гэтую справу... Як бы там ні было, чым змагу - тым дапамагу. Але гэтую тэму прапаную пакінуць за Лукаўцам.
Запись от 11.12.1783, Миколай Томаш, сын Юзака и Агаты Каминских Волевачевых? Кумовья Ян фамилию не разобрал эконом Луковецкий и Зузанна Есьман, вторая пара Якуб Есьман и Тереса Дроздович. А выше, вторая запись не Йозеф и Марьяна Яшкевичи? Справа есть в качестве кума Михал Жуковский 01.04.1784г.
фамилия Войлевич, а фамилия кума -- Войткевич, а кума -- Есмановна, т.е. девица, дочь Есмана, возможно даже того кто во второй паре, ну а вторая кума Дроздовичовна, т.е. тоже "девица", дочь скарбника Дроздовича. Окончания у женщин в МК очень важны, чтобы понимать идёт речь о жёнах или дочерях
Спасибо за поправки, по окончаниям я знаю, но обратил внимание, что не всегда придерживаются такого правила в записях в МК. Там еще на этом листе есть Микульчики и Сивчики.
за этот период в Янушковичской церки вроде да, а вот после 1800 обращал внимание не один раз по своей фамилии, там где должна быть указана, как дочь указывалась, как жена. Я связываю это с небрежностью записывающего, на ровне с ошибками в именах и фамилиях или названиях н/п. А как должно быть в случае жена/дочь, если фамилия оканчивается на -ский?
Прывітанне, шаноўнае Спадарства! Колькі ўсяго было знойдзена. Нажаль часу па ранейшаму ўжо не хапае на гэтую працу. Але не магу, каб не падвесці вынікі. Дзякуючы агульнай рабоце (асабіста Міхаілу, Інгвару і Дзянісам) зрабіў пачатак храналагічнай метрыкі уладальнікаў. Цяпер, дзякуючы пленнай працы,мы можам правесці лінію двух апошніх сямей-уладальнікаў (Бароўскія, Шумскія) аж да 1717 года. Наступныя - Касакоўскія , нялічачы Уніхоўскіх і Хамінскіх .
Добры день всем. Недавно, Кастусь Шиталь нашел запись о имении Лкувовец." Перасылаю нарыс з часопіса "Tęcza", Nr. 8, 1932. Там тры фоткі і кавалак тэкста пра Лукавец." Этот журнал можно купить в Польше, будет стоить окала 25 баксов. Вот какие он прислал фрагменты:
Дзень добры, Дзяніс! Вельмі карысная знаходка. А што за малюнкі менавіта датычацца да Лукаўца? Акрамя "Lamus" там спасылкі на Лукавец няма. Як так разумею, што на 38 старонцы гэта таксама Лукавецкая сядзіба. А вось які трэці фотаздымак датычыцца да маёнтка?
На 47 странице - главная брама Лукавца - совпадает с сохранившимися размерами и совершенно понятно, почему каменное ограждение не такое высокое, на 48 странице вид на хозяйским дом со двора - совпадает с общим видом того, что сейчас осталось.Обмер дома делали в прошлом году. План усадьбы по воспоминаниям местных нарисовали. На 47 стр. - легенда про Батория. На 50-ой конкретно про Лукавец и упомянут батуринский костел
Вось так, шаноўнае Спадарства, бывае. Шукаеш-шукаеш, а тое што табе трэба побач знаходзіцца. Я зараз распавядаю пра род лукавецкіх Касакоўскіх. Поўныя сведкі аб якіх мы можам здабыць, дадаўшы вось гэту крыніцу: "Чарняўскі Ф.В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск І. Мінск, 2007. 256 с." Менавіта яе ўжо ўзгадваў Смол, але тады гэта было ў кантэксце Улахоўскіх. Пераглядзеўшы яшчэ раз "Памяць" і паведамленне спадара Інгвара ў нас атрэмліваецца амаль поўная карціна. Так паводле звестак з "Памяці", мы высвятляем тое, што пасля працяглай гісторыі шматгаспадар'я ў 1649 годзе шляхціч Тамаш Касакоўскі спачатку набывае "рагозінскую" частку маёнтка, а затым неўзабаве аб'ядноўвае яго з Лукаўцом Свалынскага ў адзіны вялікі надзел. Хто ж такія Касакоўскія і якую ролю яны адыгралі ў гісторыі нам ужо падрабязна высвятляе праца спадара Фёдара Чарняўскага. Паводле яго даследавання бацька Тамаша, Крыштоф Гіеронімавіч, быў родам з Мазоўшы, і стаў першым Касакоўскім, хто пераехаў у ВКЛ з каронных, польскіх земляў. Менавіта перасяленне прыйшлося на канец XVI ст., пры Жыгімонце ІІІ. Крыштоф Касакоўскі быў каралеўскім ротмістрам, прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх войнах Вялікага княства першай паловы XVII ст. Быў жанаты з Людвікай Храпавіцкай. Займаў пасаду стольніка Менска. Памёр 28 лютага 1658 г. Пакінуў пасля сябе двух сыноў: Паўла і Тамаша. Тамаш Касакоўскі займаў пасады кашталяна Парнаўскага, Дэрпскага (?) і Віцебскага ваяводстваў. Меў двух сыноў: Андрэя, стольніка Менскага, Якуба, каралеўскага ротмістра. Яшчэ да Лукаўца ў 1639 г. Тамаш набыў частку маёнтка ў Хаценчыцах у паноў Свалынскіх. Вядома таксама, што быў жанаты іншы раз на Канстанцыі Корсакаўны, маршалкоўне Мозырскай, якая пасля смерці Тамаша ажанілася да 1662 г. на Каралю Уніхоўскім, харужыцам Менскім. Андрэй Тамашавіч Касакоўскі, як і яго дзед меў пасаду стольніка Менскага. Меў тры дачкі: Ефрузына (Ефрасіння), Тэадора і Барбара. Валодаў Лукаўцам каля Менска, які "заставіў" за грошы Каралю Уніхоўскаму і пані Канстанцыі Корсакаўне (да 1671 г.). У 1681 г. прадае свой фальварак у Хаценчыцах за 25 тыс. злотых. Неўзабаве памёр паміж 1681-1684 гг. Далей, як мы вынаходзім з інфармацыі Інгвара, Ефрасіння Андрэеўна запавядала ў 1717 г. лукавецкую сядзібу, якая яшчэ знаходзілася ў заставе ва Уніхоўскіх, сваёй дачцэ Розе і яе мужу Казіміру Шумскаму. Якія канчаткова выкупілі яе ў 1730 г. за 12400 злотых. Такім чынам атрымоўваецца 3-4 пакалення Касакоўскіх - і іншых на чале лукавецкага маёнтка з 1649 па 1717-1733 гг.: 1) Тамаш Крыштафовіч Касакоўскі, кашталян Віцебскі (1649-(<)1662); 2) Андрэй Тамашавіч Касакоўскі ((<)1662-1681(1684); 3) Ефрузына Хамінская {Гіеронімавая Корсакавая(?)} ур. Касакоўская ((>)1681-1717); 4)* Роза Шумская ур. Хамінская (Корсакова(?)) (1717-1733) з мужам Казімірам Міхайлавічам Шумскім. Як мы бачым чацвёртае пакаленне Касакоўскіх з'яўляецца памежным з першым пакаленнем Шумскіх. А ўвогуле, калі лічыць, што далейшыя нашчадкі Казіміра і Розы - гэта праўнукі Тамаша Касакоўскага, можна гаварыць аб сямі пакаленнях адзінакрэўных Касакоўска-Шумскіх, уладарыўшых у Лукаўцы на працягу больш як паўтара стагоддзя. // Дададзена ў Храналогію
Вяртаючыся да Уніхоўскіх (з працы Ф.Чарняўскага). Казімір Караль Уніхоўскі, харужы Менскі, на 1662 г. быў у шлюбе з пані Канстанцыяй Корсакоўнай. Ад гэтага шлюбу засталіся сыны: Януш, Аляксандр, Феліцыян і Казімір. Ад свайго пасынка Андрэя Косакоўскага доўгі час трымаў у заставе маетнасць Лукавец. Ніякага ўдзелу ў кіраванні застаўнай маетнасцю не прымаў, даверыўшы гэтую справу арандатарам. У выніку атрымаў поўнае спушташэнне сваёй маетнасці ад арандатара Лукавецкага Голуба (судовая справа ад 1671 г.). Памёр Караль у пачатку 90-х гадоў ХVІІ ст. // Дададзена ў Храналогію