1. Уважемый Гость! В последнее время на нашем портале возросла активность спамеров. Если вы заметили сообщение, тему, статус в профиле, ссылки на другие (нетематические) сайты, рекламу товаров или услуг (мы ничего не продаем и не рекламируем!) и т.п., не соответствующие тематике нашего проекта, сообщите, пожалуйста, администрации: http://vilejski-uezd.by/misc/contact
  2. Неуважаемый спамер! Ты находишься на МОДЕРИРУЕМОМ вебресурсе. Не трать время на создание спамных тем, сообщений, комментариев, статусов, ссылок в профилях – они будут удалены, а твой аккаунт – заблокирован без возможности восстановления. «Вилейский уезд» – некоммерческий, бесплатный проект, помогающий людям восстанавливать историю своей семьи и своего края. Мы ничего не продаем и ничего не рекламируем! Администрация.
  3. Уважаемый Гость! Генеалогические исследования на нашем портале стали намного удобнее, потому что у нас появился Каталог-навигатор по фамилиям Вилейского уезда. Обновление этого каталога происходит постоянно, и Вы тоже можете в этом помочь. Подробности здесь.

История деревни Костеневичи

Тема в разделе "Деревня Костеневичи", создана пользователем Денис Х, 16 янв 2016.

  1. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    107
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    128
    История Костеневич.
    Если кто то заметил не точность или может дополнить пишите..

    З гісторыі вёскі Касцяневічы. ​


    У аснову першапачатковай пісьмовай назвы паселішча Касцяневічы пакладзена мужчынскае асабовае імя Касцян(варыянт —Касцень), якое з'яўляецца народнай формай ад кананічнага хрысціянскага імя Канстанцін. Структура назвы сведчыць пра яе патранімічны характар: назва ўказвала на месца пражывання нашчадкаў чалавека па імені Касцян. На тое, што ў гэтым паселішчы жылі прадстаўнікі аднаго роду.

    Польскія даследчыкі выводзяць назву вёскі (па-польску Kościeniewiczе ) ад словазлучэння “kościeniewiadomoczyje “. Магчыма на месцы першапачатковага паселішча ці паблізу яго, знаходзіліся старажытныя пахаванні, прыналежнасць якіх высвятліць было ўжо немагчыма.

    Першая пісьмовая ўзгадка пра Касцяневічы ў гістарычных крыніцах датуецца 1472 годам. На той час уласнікам маёнтка быў князь Міхаіл Данюшавіч, служэбнік Войцаха Манівідавіча, кашталяна віленскага.

    У 1567 г. сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць.

    У 1616 г. маёнтак, у склад якога ўваходзілі мястэчка Касцяневічы, цяглыя вёскі Сутокі, Малышкі і Добравічы, а таксама баярскае сяло Суцькі.

    У 1652 г. уладальнік маёнтка Павел Ляскоўскі перапісвае Касцяневічы віленскаму калегіуму езуітаў. У мястэчку заснавана місія ордэна.

    У 1662 г. пабудаваны драўляны касцёл ( у 1793 г. перабудаваны ў мураваны ).

    У 1680 г. маёнтак, уласнасць віленскага езуіцкага калегіума.

    У 1689 г. сумесная ўласнасць ксяндза Францішка Куцэвіча, рэктара віленскага езуіцкага калегіума і віленскай езуіцкай акадэміі (50 дымоў), а таксама Ўладзіслава Яна Анфяровіча, стольніка браслаўскага (8 дымоў).Так, шляхціц У.Анфяровіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Я. Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з маёнтка Касцяневічы Ашмянскага павета: Максіма Ісаевіча, Ваську Яскевіча і Кандрата з іх “хатамі, жонамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай, павіннасцямі, валокамі, сенажацьмі”.

    У 1765 г. уласнасць віленскага езуіцкага касцёла святога Яна, у мястэчку 15 двароў, 66 жыхароў.

    У 1773 г. езуіцкі ордэн быў скасаваны і ўласнікам Касцяневічаў зрабіўся Аляксандр Гараін, войскі віленскі.

    У 1788 г. пасля смерці Аляксандра Гараіна, маёнтак пераходзіць да Яна Гараіна.

    У 1793 г. пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай Касцяневічы ў складзе Расійскай імперыі.

    У 1795 г. маёнтак секвестраваны ў казну, за ўдзел Я. Гараіна ў паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і падараваны брыгадзіру Бардакову; 403 душы.

    У 1800 г. мястэчка- сумесная ўласнасць генерал-маёра Пятра Барзова і касцяневіцкай плябаніі; 12 двароў, 115 жыхароў; дзве уніяцкія царквы- каменная, у імя святога Ігнацыя і драўляная, у імя святога Георгія Перамоганосца; карчма.

    У 1886 г. мястэчка ў Княгінінскай воласці, Вілейскага павета; 9 двароў, 97 жыхароў; паштовая станцыя, ка .

    У 1897 г. 21 двор, 148 жыхароў; касцёл, паштовая станцыя, 2 карчмы, піцейны дом.

    У пачатку 20 стагоддзя мястэчка, 129 жыхароў; паштовае аддзяленне, народнае вучылішча.

    З лютага па снежань 1918 г. акупавана нямецкімі, а са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г.- польскімі войскамі.

    У 1921-39 гг. у складзе ІІ Рэчы Паспалітай.

    У 1938 г. мястэчка, цэнтр гміны ў Вялейскім павеце Віленскага ваяводства, 47 двароў, 247 жыхароў.

    З лістапада 1939 г. ў складзе БССР, з 04. 12. 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15. 01. 1940 г. ў Куранецкім раёне, з 12.10. 1940 г. цэнтр Касцяневіцкага сельсавета, 47 двароў, 247 жыхароў.

    Падчас ІІ Сусветнай вайны, з 25. 06. 1941 г. па 03.07. 1944 г. Касцяневічы акупаваны нямеца-фашысцкімі захопнікамі, ў вёсцы месціўся нямецкі гарнізон.

    20.12. 1941 г. фашысты схапілі мясцовых падпольшчыкаў М.С. Азончыка і Р. П. Мельніка, пасля жорсткіх допытаў іх расстралялі (у 1969 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых усталявана мемарыяльная пліта).

    У вёсцы брацкая магіла чатырох партызан, якія загінулі ў барацьбе з акупантамі ў 1943 г.(у 1972 г. на магіле пастаўлены помнік). Цікава, што на месцы гэтага пахавання раней была брацкая магіла французаў, якія загінулі падчас адступлення пасля пераправы праз р. Бярэзіну ў 1812г. Яшчэ ў міжваенны час мясцовая дзятвара збірала тут гузікі з французкіх мундзіраў, але калі ў вёску прыйшлі немцы, яны зладзілі эксгумацыю рэштак французкіх ваяроў.

    31 студзеня 1944 г. адбыўся бой атрадаў партызанскай брыгады "Народныя мсціўцы" імя В.Варанянскага (камандзір В.В.Сямёнаў) супраць гарнізона нямецка-фашысцкіх акупантаў у в.Касцяневічы , які ўвайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Касцяневіцкі бой. Гарнізон у Касцяневічах (амаль 140 гітлераўцаў) ахоўваў шашу Куранец-Даўгінава і падыходы да чыгункі Маладзечна-Полацк. 30 студзеня партызанскія атрады брыгады ажыццявілі 37-кіламетровы марш з месца дыслакацыі да в.Касцяневічы ў цяжкіх умовах бездарожжа і разліву р.Вілія і ў ноч на 31 студзеня незаўважаныя праціўнікам увайшлі ў вёску, атакавалі будынкі жандармерыі і паліцыі, перакрылі засадамі шашу на Вілейку і Даўгінава. З-за раптоўнасці нападу гітлераўцы не змаглі арганізаваць супраціўленне. Гарнізон быў захоплены, у выніку бою партызаны знішчылі 70 гітлераўцаў, захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, абмундзіравання.

    21.06. 1949 г. ў вёсцы створаны калгас “Барацьбіт”, працавала няпоўная сярэдняя школа.

    У 1971 г. 79 двароў, 269 жыхароў; камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, ветпункт, аптэка, сталовая, 3 магазіны, аддзяленне сувязі.

    З 1991 г. ў складзе Вілейскага раёну, Мінскай вобласці, Рэспублікі Беларусь.

    У 2003 г. вёска, 97 двароў, 207 жыхароў; сярэдняя школа, бібліятэка, бальніца, клуб, аддзяленне сувязі, магазін.

    У 2009 г. дзейнічала бальніца сястрынскага дагляду, амбулаторыя, клуб, магазін, лясніцтва.

    З 01. 07. 2013 г. вёска Касцяневічы- цэнтр Людвіноўскага сельсавета.