1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

История д.Костыки.

Тема в разделе "Костеневичи, Сервеч, Костыки и окрестности", создана пользователем Денис Х, 6 июл 2016.

  1. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    З гісторыі вёскі Кастыкі


    Назва вёскі Кастыкі паходзіць ад асабовага мужчынскага імя Кастык ці Кастыка, якое ёсць народнаю формаю кананічнага хрысціянскага імя Канстанцін (з лаціны: пастаянны, нязменны). Гэта афіцыйная і досыць распаўсюджаная версія паходжання назвы вёскі, але існуюць таксама іншыя варыянты.

    Напрыклад, існуе гіпотэза ўзнікнення назвы Кастыкі ад слова “косткі”, “косці”, бо паблізу вёскі знаходзяцца старажытныя курганы пахаванні ХІ-ХІІ стагоддзяў. Рака Вялля паступова размывала магілы ды выносіла на паверхню косткі, а тых, хто жыў каля гэтых костак, магчыма пачалі называць “кастыкамі”.

    У тлумачальным слоўніку Даля: “Кастык - пляскатае шыла з зачэпкаю, прылада плесці лапці”. Магчыма, даўней у вёсцы жылі майстры, якія выраблялі гэтыя прылады або плялі лапці. Праз гэта вёска і атрымала сваю назву.

    Так ці інакш, але першая пісьмовая згадка населенага пункту з назваю Кастыкі сустракаецца ў гістарычных крыніцах за 1613 год. На той час гэта было сяло ў складзе маёнтка Сэрвач Ашмянскага павету Віленскага ваяводства, уласнасць капітулы віленскай і князя Бенедыкта Войны.

    У 1690 годзе маёнтак ужо быў уласнасцю Стэфана Яна Слізня, пісара земскага ашмянскага.

    У 1756 годзе маёнтак належаў Міхалу Адаму Слізню, падканюшаму ВКЛ, які пабудаваў у Кастыках новую уніяцкую царкву ў імя Сарака Севасційскіх Пакутнікаў.

    У апісанні Касцяневіцкай парафіі за 1784 год знаходзім:” Кастыкі: двор (панская сядзіба, што знаходзілася на супрацьлеглым беразе ракі Сэрвач, цяпер частка вёскі Людвінова), карчма і вадзяны млын (рэшткі млына захаваліся ў вёсцы Людвінова) уласнасць пана Слізня. Каля млына новы прыгожы мост праз раку Сэрвач, які вядзе ў вёску Кастыкі, дзе месціцца драўляная ўніяцкая царква. Паблізу вёскі пабудавана новая прыстань для сплыву плытоў па рацэ Вяллі. Каталікоў мала, у асноўным уніяты.”

    Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) вёска ў складзе Расейскай імперыі.

    У 1800 годзе двор і вёска Кастыкі - супольная ўласнасць інстыкгатара (пракурора) Рафала Слізня (1 двор, 3 жыхары) ды Іосіфа Пузыноўскага (3 двары, 15 жыхароў); сяло Кастыкі - супольная ўласнасць Рафала Слізня (19 двароў, 157 сялян) і ўніяцкай плябаніі (1 двор, 5 сялян). Тут знаходзілася ўніяцкая драўляная царква, панскі драўляны дом, млын.

    У 1886 годзе двор і сяло Кастыкі ў складзе Княгінінскай воласці Вялейскага павета Віленскай губерні (19 двароў, 213 жыхароў, праваслаўная царква, млын).

    У 1897 годзе вёска (33 двары, 216 жыхароў, царква) і двор (4 двары, 23 жыхары, вадзяны млын).

    У 1908 годзе насельніцтва дасягнула 259 жыхароў.

    З 1921 па 1939 год вёска знаходзіцца ў складзе Польшчы.

    У 1938 годзе ў Касцяневіцкай вясковай гміне, вёска (69 двароў, 361 жыхар, праваслаўная царква) і маёнтак (6 двароў,60 жыхароў, двухпавярховы панскі дом, вадзяны млын). Маёнтак уласнасць Тадэвуша Козел- Паклеўскага.

    З лістапада 1939 года Кастыкі ў складзе БССР, з 04.12.1939 года ў Вялейскім павеце і вобласці, з 15.01.1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12.10.1940 года ў Сцешыцкім сельсавеце.

    У 1940 годзе былы маёнтак Кастыкі далучылі да зверасаўгаса “Сэрвач”.

    У час Вялікай Айчыннай вайны з 25.06.1941 года да 04.07.1944 года вёска знаходзілася пад нямецкаю акупацыяй. З фронту не вярнуліся 12 вяскоўцаў.

    З 20.09.1944 года Кастыкі ў складзе Маладзечанскай вобласці.

    03.06.1949 года ў вёсцы стварылі сельгасарцель (калгас) “Чырвоны Сцяг”.

    З 16.07.1954 года Кастыкі ў Жарскім сельсавеце, з 20.01.1960 года ў Менскай вобласці, з 25.12.1962 года ў Вялейскім раёне.

    У 1960 годзе ў вёсцы жыве 84 чалавекі.

    З 1973 года ў Касцяневіцкім сельсавеце.

    У 1988 годзе Кастыкі ў складзе саўгаса “Беларускі”. У вёсцы 95 двароў, 199 жыхароў, крама.

    У 2003 годзе тут 65 гаспадарак, 106 жыхароў, крама. Дзейнічае царква ў імя Святых Сарака Севасційскіх Пакутнікаў.

    У 2008 годзе ў Кастыках 54 гаспадаркі, 84 жыхары, царква.

    У 2009 годзе 72 жыхары, царква.

    З 01.07.2013 года вёска ў складзе Людвіноўскага сельсавета( 39 гаспадарак, 56 жыхароў).

    У 2016 годзе ў Кастыках 40 гаспадарак, 53 жыхары. Дзейнічае праваслаўная царква ў імя Святых Сарака Севасційскіх Пакутнікаў.


    Царква ў імя Святых Сарака Севасційскіх Пакутнікаў

    У канцы свайго жыцця Міхал Адам Слізень (памёр 11.11.1760 г.) палкоўнік, стараста крэўскі, падканюшы ВКЛ і тагачасны гаспадар гэтых мясцін, дае фундуш на будаўніцтва новай драўлянай уніяцкай царквы ў Кастыках.

    22 сакавіка 1756 года пабудаваны храм асвяцілі ў імя Святых Сарака Севасційскіх Пакутнікаў.

    Сорак Севасційскіх Пакутнікаў ваяры-хрысціяне, што прынялі пакутніцкую смерць за веру ў Хрыста ў горадзе Севасціі (раней Малая Арменія, сучасная Турэччына) ў 320 годзе.

    Ваяры былі родам з Кападокіі (цяпер тэрыторыя Турэччыны) і служылі ў складзе рымскага войска, якое стаяла ў Севасціі. Іхны камандзір Агрыкалай, руплівы прыхільнік паганства (язычніцтва), загадаў жаўнерам прынесці ахвяру паганскім багам. Пасля іхнае адмовы, святых ваяроў распранулі, павялі да возера і паставілі пад вартай на лёдзе на ўсю ноч. Была зіма з моцнымі маразамі. Каб зламаць волю пакутнікаў, непадалёк на беразе распалілі лазню.

    А першай гадзіне ночы адзін з ваяроў не вытрымаў і пабег да лазні, але як толькі ён пераступіў парог, упаў як мёртвы, а астатнія пакутнікі пачулі голас, які казаў: “Хто трываў да канца, той збаўлены будзе”.

    Адзін з рымлян, Аглай, убачыўшы трываласць духу хрысціян, сказаў вартаўнікам: “ І я- хрысціянін!” і далучыўся да пакутнікаў.

    Назаўтра варта са здзіўленнем пабачыла, што ўсе пакутнікі жывыя. Тады ваяроў вывелі з возера і перабілі ім галёнкі. Целы пакутнікаў спалілі на вогнішчы, а абвугленыя косткі кінулі ў ваду, каб хрысціяне не сабралі іх.

    Праз тры дні пакутнікі з’явіліся ў сне шчаснаму Пятру, епіскапу Севасційскаму і загадалі яму пахаваць парэшткі. Епіскап з колькімі клірыкамі ўночы сабраў косткі слаўных пакутнікаў і з гонарам пахаваў іх.

    22 сакавіка Царква ўшаноўвае памяць Сарака Севасційскіх Пакутнікаў, а ў народзе гэта свята завецца “Саракі”.

    У гонар духоўнага ўчынку гэтых пакутнікаў за хрысціянскую веру царква ў Кастыках і атрымала сваё імя.

    Да 1839 года царква была ўніяцкаю, а пасля скасавання ўладамі Расейскай імперыі ўніяцтва ў Беларусі будынак аддалі Праваслаўнай Царкве. Большасць жыхароў прыходу прынялі праваслаўную веру.

    Да 1872 года царква дзейнічала самастойна.

    У 1873 годзе з прычыны дрэннага стану царква ў Кастыках становіцца прыпісной да Камень-Спаскай царквы згодна з указам Літоўскай Духоўнай Кансісторыі. І толькі ў 30-х гадах ХХ стагоддзя за Польшчай царква ў імя Святых Сарака Севасційскіх Пакутнікаў зноў здабывае самастойнасць і становіцца прыходскай з дзвюма прыпіснымі цэрквамі: Спаса-Праабражэнскай у в. Забалацце і Свята-Елісавецінскай у в. Зацемень.

    Менавіта ў гэты перыяд, з 1937 па 1939 год, настаяцелем царквы ў Кастыках служыў выбітны грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч а. Аляксандр Коўш.

    Айцец Аляксандр быў вядомы тым, што публічна падтрымліваў увядзенне беларускай мовы ў царкоўнае жыццё.

    Вось што напісаў аб тым часе нехта пад псеўданімам “Кастычанін” у часопіс “Хрысціянская думка” (№36, 20 снежня 1938 года):

    “ Да 1937 года ў нас настаяцелі мяняліся вельмі часта і прыход упаў маральна. У 1937 годзе прыехаў у наш прыход а. А. Коўш. Ад першага дня яго прыезду мы пачулі ў ім блізкага да нас духам настаяцеля. Мы чуем пры кожнай Службе Божай навуку ў роднай беларускай мове.

    Да яго пайшлі людзі са ўсіх куткоў нашага прыходу. Цэрквы нашы, якіх маем тры, пачалі напаўняцца. Настрой маральны і духоўны падняўся. Калі раней славілася вёска п’янствам і разбоям, дык сёння ўжо год, як аб гэтым ніхто ні чуе.

    Прыход наш невялікі: 2 з чымсьці тысячы. Утрымаць тры царквы ёсць вялікім цяжарам, але на заклік настаяцеля а. Каўша прыхаджане самааблажыліся і адрамантавалі ўсе тры царквы. А цяпер зрабілі вялікі рамонт дому і ўсіх гаспадарскіх будынкаў, выкапалі новую студню і склеп, абгарадзілі каменнямі царкву і могілкі прывялі ў ідэальны парадак…”

    З гэтага ўрыўка відаць, што ў 1937-38 гадах царкву добра адрамантавалі і пабудавалі вакол яе агароджу і браму з бутавых камянёў, якія мы можам бачыць і сёння.

    У 1962 годзе царкву зачынілі. Найбольш каштоўныя абразы перадалі ў музеі Менску, а астатнія прыхаджане захоўвалі па сваіх хатах.

    На дзіва, з царквы не зрабілі ані клубу, ані складу. Мясцовыя жыхары як маглі таемна і яўна ахоўвалі сваю святыню.

    Летам 1989 года царква зноў адчыніла свае дзверы для вернікаў. Гэта быў адзін з першых у Беларусі адчыненых і наноў асвечаных храмаў пасля працяглага разбуральнага ганення на рэлігію. Прыхаджане пачалі вяртаць ў храм абразы, якія хавалі па хатах увесь гэты час. Але ў 2007 годзе невядомыя злачынцы абрабавалі царкву. Яны скралі 15 абразоў ХVІІІ- ХІХ стагоддзяў. Але частка старадаўніх абразоў засталася ў царкве некранутаю.

    За час свайго існавання царкву ў в. Кастыкі шмат разоў рамантавалі. Апошні капітальны рамонт адбыўся ў 2015 годзе: замянілі вонкавую шалёўку, змайстравалі новы гонтавы дах, замянілі вокны і дзверы, тэрыторыю вакол царквы абклалі пліткаю.

    Царква ў імя Святых Сарака Севасційскіх Пакутнікаў ёсць помнікам драўлянага народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Да асноўнага прастакутняга ў плане аб’ёму далучаная пяцібаковая апсіда і бабінец, над якім узвышаецца квадратная шатровая званіца. Зрубы малітоўнай залы і апсіды пры дапамозе трох вугольных застрэшкаў накрытыя агульным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады падзеленыя арачнымі аконнымі проймамі ў простых ліштвах. Будынак абнесены бутавай агароджай з брамай.

    Царкву ўключылі ў Дзяржаўны спіс гісторычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта найстарэйшы драўляны храм, што захаваўся да нашых дзён на Вялейшчыне і адзіны ў Беларусі, асвечаны ў памяць Святых Сарака Севасційскіх Пакутнікаў.

    Сёння царква дзейнічае і ёсць прыпісною до прыходу Святога Духа ў в. Рэчкі.
     
    alkevk, Бэлла, Andzej и 3 другим нравится это.
  2. Andzej

    Andzej Администратор
    Команда проекта

    Регистрация:
    10 июн 2015
    Сообщения:
    529
    Фото & Видео:
    2
    Альбомы:
    2
    Симпатии:
    943
    Ищу:
    Хвалько, Фарино,
    Пакальских,
    Мицкевич,
    Яцыно, Мацко,
    Галдыцкий,
    Хонявко, Гаранин,
    Олькович,
    Таустыка,
    Бондаронак,
    Мядзёлка
    География поисков:
    им. Княгинин (Васюльки, Половики), им. Бол.Сервеч (Гедевичи,Кумельщизна), им. Мядель (Новосёлки,Студеница), им. Кривичи (Здригаловичи)
    alkevk нравится это.
  3. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Спасибо Андрей. Сделаю выписку дел. Может что-то поменяется, можно будет сделать фотокопию документов, что бы их спокойно можно было изучить.
     
  4. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    343
    Симпатии:
    826
    Двор и село Костыки на плане межевания 1800 года Костыки.jpg
     
    Максимыч нравится это.
  5. alkevk

    alkevk Мегапользователь

    Регистрация:
    12 фев 2016
    Сообщения:
    544
    Фото & Видео:
    33
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    456
    Ищу:
    Алькевич, Церех, Лешкевич, Лапицкий,Яновский и др. , д. Стрыя,Гриневичи, Ходаки, Вилейского уезда
    https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/islandora/object/kolekcijos:VUB01_000679805#00001
    КАРТА РЕКИ ВИЛИЙ от истока до первой торговой гавани в Костиках, сделанная во время плавания по этой реке в 1857 году КОНСТАНТОМ ХР [АБИЕ] ТЫШКЕВИЧОМ, действительным членом Вильнюсской археологической комиссии и Музея древностей.
    Библиотека Вильнюского университета F23
     
    Михаил, Гайко и Ingwar841 нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Закіну сюды, бо па ўсёй верагоднасці справа тычыцца жыхароў вёскі Кастыкі

    7 лютага 1635 года паданыя Паўла Асінскага з маёнтка Кастыкі (агулам 8 чалавек) перасяклі раку Вілію, насупраць вёскі Кастыкі і пачалі рубаць дрэвы (на дровы) у Харкаўскай пушчы (недзе ва ўрочышчу насупраць самой вёскі Кастыкі). Аднак хутка туды прыйшлі сяляне з вёскі Харковічы (Харкі) на чале з войтам Харкоўскім Андрэям Ігнатовічам. Разам з ім было 10 чалавек (лічачы і яго самаго). У выніку яны збілі і абрабавалі падданых Паўла Асінскага. Як пасля высветлілася Кастыкскія сяляне насамрэч прыйшлі да гэтага ўрочышча па прыказу свайго пана Паўла Асінскага і гэтае ўрочышча насамрэч належала да маёнтка Кастыкі, а раней некальсь належала Яну Гурыну. Аднак тагачасны застаўнік маёнтка Крайск пан Крыштаф Кенсноўскі. якому належала сяло і пушча Харкоўскае нібы прыказаў сваім падданым "бараніць" гэтыя грунты ў пушчы. У выніку суд прыгаварыў яго да навязкаў. Ніжэй спіс тых сялян Кастыкскіх якіх абрабавалі і збілі жыхары вёскі Харкі.

    -- у Станіслава Дойліда клячу за 30 коп грошай, сані за 12 грош, хамут за 24 грошай, сякеру за 24 грошай
    -- у Малявы? Дойліду каня за 14 коп грошай, сані за 15 грош, хамут за 16 грошай, сякеру за 15 грошай
    -- у Павла Кравца клячу за 15 коп грошай, сані за 16 грош, хамут за 24 грошай, вожы за “полтрэця” (2,5) грошай
    -- у Івана Проновіча Краўца клячу за 6 коп грошай, сані за 16 грош, хамут за 16 грошай, сякеру за 40 грошай, рукавіцы за 16 грошай, 2 вяроўкі за “полтрэця” (2,5) грошай
    -- у Тымошка Дойліду клячу за 15 коп грошай,сані за 13 грош, хамут за 16 грошай,сякеру за 24 грошай
    -- у Купрыяна Тышка Бондара клячу за 8 коп грошай, сані за 16(?) грош, хамут за 8 грошай, сярмягу новую за 72 гроша, шапку падшытую за 48 грошай, рукавіцы за 8 грошай, сякеру за 15 грошай
    -- у Дземяна Цесля клячу за 16 коп грошай, сані за 15 грош,хамут за 15 грошай
    -- у Філіпа Бондара клячу за 12(?) коп грошай, сані за 15 грош, хамут за 12 грошай

    Цікавыя "прозвішчы" гэтых падданых -- Дойлід, Кравец, Цесля, Бондар -- усе звязаны з прафесіямі, аднак у дваіх з іх верагодна пазначаны сапраўдныя іх прозвішчы -- Проновіч і Тышка.

    Крыніца: AGAD 354-10-658 арк.42-48
     
    Andzej, Гайко, Денис Х и ещё 1-му нравится это.
  7. kx-7

    kx-7 Мегапользователь

    Регистрация:
    28 ноя 2017
    Сообщения:
    297
    Фото & Видео:
    4
    Альбомы:
    2
    Симпатии:
    519
    Ищу:
    Петрусевич, Сильвестрович, Награбецкий, Колыско, Лопух, Шамшур
    География поисков:
    Городок, Уша, Оборок
    Нечаканыя знаходкі.
    Вёска Кастыкі Ашмянскага павета (сёння Вілейскі раён Мінскай вобласці). 1760-я гг.
    Адзіная на ўсё Вялікае Княства Літоўскае царква з тытулам у гонар 40 Севасційскіх Мучанікаў.
    Была пабудавана ў 1750-х гг. паводле фундуша літоўскага падканюшага і крэўскага старосты Міхала Адама Слізеня.
    Севасційскія мучанікі - воіны-хрысціяне, якія ў 320 годзе н.э. прынялі смерць за веру ў горадзе Севасціі ў Малой Арменіі (сёння г.Сівас Турэцкай Рэспублікі).
    Цікава, чаму фундатар і мітрапаліт вырашылі абраць для новай царквы гэты незвычайны тытул?
    * * *
    Нечаканасць знаходкі палягае ў тым, што кніга інвентароў цэркваў Даўгінаўскага дэканата 1760-х гадоў захавалася ў архіве колішняга Ракаўскага базыльянскага манастыра. З даўнімі дакументамі былога архіва ўдалося пазнаёміцца дзякуючы настаяцелю Ракаўскай Праабражэнскай царквы протаіерэю Сергію Лепіну.
    Матар’ял Дзяніса Лісейчыкава
     

    Вложения:

    Dianis, Денис Х, Andzej и 3 другим нравится это.
  8. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Ещё в 16 году Дмитрий описывал эту церковь и историю Святых.
    Было упомянута, что в РБ это единственная церковь с таким названием.