1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Губскае староства

Тема в разделе "Уездный город Вилейка и окрестности", создана пользователем Ingwar841, 10 мар 2024.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    У гэтай тэме будуць прадстаўлены матэрыялы па гісторыя населеных пунктаў існуючыя і зніклых, якія ў свой час адносіліся да Губскага староства паводле люстрацый 18 стагоддзя, рэвізскіх казак 1795 – 1858 гадоў і інш. За прадстаўленыя матэрыялы, спасылкі і актыўную дапамогу выражаю вялікую падзяку kiessling. Таксама дзякую фарумчанам якія бескарысна выкладвалі матэрыялы, выкарыстаныя ў распрацоўцы гэтай тэмы (Михаил, Гайко, paval, Swissguard, Василий, Дарья Гернович (Шпакова)).

    Намаганнямі kiessling і Дарья Гернович (Шпакова) былі праіндэксаваны РК за 1795 (kiessling) і 1811 – 1834 гады (Дарья Гернович (Шпакова))). Акрамя Губскага староства ў індэксацыі прадстаўлены і іншыя вёскі з суседніх маёнткаў. Спасылка на індэксацыю тут (адсутнічаюць Азяроды за 1834 год, з. Кішкарэпы ў 1811 пазначаны як з. Тышкі).

    Змест:

    1. Першыя згадкі і тэрыторыя
    2. Адміністратыўная прыналежнасць тэрыторыі ў 17 – 21 стагоддзях.
    3. Насельніцтва. Статыстычныя дадзеныя 1682 – 1931 гады
    4. Губскае староства ў 17-19 стагоддзях (рэканструкцыя)
    5. Уладальнікі Губскага староства
    6. Справы Губскага староства з Фонду 526 “Виленская губернская чертежная”
    7. Павіннасці жыхароў Губскага староства паводле люстрацыі 1789 года
    8.
     
    #1 Ingwar841, 10 мар 2024
    Последнее редактирование: 16 мар 2024
    Vivart71, Денис Х, Andzej и 5 другим нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Першыя згадкі і тэрыторыя

    Першапачаткова гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Маркаўскага староства (15 – 1-я пал. 16 ст.), дзяржаўнага староства ў складзе Віленскага павета. Пасля судова-адміністратыўнай рэформы 1565-1566 гадоў, Маркаўскае староства ўвайшла ў склад новаўтворанага Ашмянскага павету Віленскага ваяводства. Верагодна прыкладна тады ж Губы, як «дзяржава» былі вылучаны са складу Маркаўскага староства і аддадзены ў заклад. У 1568 годзе ужо згадваюцца «Речки и двор Губы»*. Прыкладна тады ж былі вылучаны «Куренец и войтовство Кортиковское»* (староства Куранецкае (Вілейскае) і войтаўства Карэйкаўцы). Менавіта гэтыя два староствы пазней «ўтварылі» Рэчкаўскі ўніяцкі, а пасля праваслаўны прыход**. Згодна дадзеным прыведзеным Мітрафанам Доўнара-Запольскім, гэтыя дзяржавы у 1560-я прыносілі наступны даход: Губская староства ў 1568 годзе – 124 капы грошай, а Куранецкае (Вілейскае) староства ў 1567 годзе – 160 коп грошай. Як адзначыў у сваёй працы Доўнар-Запольскі гэтыя «двары» былі верагодна вылучаны ў 1560-я гады (пад час валочнай памеры) для разавага павелічэння даходнасці скарбу і аддадзены ў заклад ці пажыццёвае валоданне ў прыватныя рук, якія пазней ператварыліся ў асобныя адміністратыўныя адзінкі. Нажаль хто быў першым уладальнікам Губскай «дзяржавы», аўтар не пазначыў. Магчыма гэта быў Мікалай Ян Нарушэвіч (? -- 1575), які на той час трымаў староства Маркава і Мядзель, і займаў пасады вялікага пісара і падскарбія літоўскага. У 17 – 18 стст. Губскае староства пераходзіла з рук аднаго роду ў другі (пра ўладальнікаў будзе асобна)

    * «Государственное хозяйство великог окняжества Литовского при Ягеллонах». Том 1-й, 1901 год (с.353)
    ** самае ранняя згадка пра царкву ў Рэчках пакуль датуецца 1662 годам

    Ніжэй урывак мапы з гістарычнага Атласу Беларусі з часткай Маркаўскага староства ў сярэдзіне 16 ст., на якой пазначаны Варонічы, Стрыжыў (Стражы), Губы і Рэчкі, якія нібы ўжо існавалі на той час. Больш поўны яе варыянт выкладзены тут.

    upload_2024-3-10_20-13-48.png

    Тэрыторыя Губскага староства магла вагаць каля 100 – 120 км. кв. Большую яго частку складала пушча, якая ў большасці захавалася і да нашых дзён. Згодна апісанню Куранецкай парафіі 1784 года, да якой адносілася Губскае староства, у самой парафіі «лясоў было меней, чым адкрытых палёў» і асноўны лясной масіў прыпадаў на тэрыторыю Губскага староства: «пачыналіся (лясы) па правым баку ад в. Кузьмічы (на поўначы ад касцёла) і на працягу адной мілі вялікай (ішлі) да в. Ліпневічы пана Кантрымаў. (І) за паўмілі пачынаючыя ад грунтаў Куранецкіх, і заканчваліся пры грунтах паноў Радзевічаў (Княгінін). Лес па большай частцы сасновы, часткова – яловы, бярозавы, асінавы, альховы, дубовы і кляновы». Адзінае вялікае балота ў парафіі ішло ўздоўж заходняй мяжы староства: «пачыналася каля ракі Ментын і ішла ўздоўж яе, на працягу двух міль малых, да упадзенне яе ў раку Вузла. Сярэдняя шырыня балота паўмілі мілі. Дзе больш, дзе менш». З пяці галоўных дарог якія ішлі з Куранца ў розныя бакі, толькі адна перасякалі Губскае староства – частка «trakt publiczny» з Вільні на Русь. Сама дарога ў усходнім накірунку ішла на Касцяневічы і далей да Даўгінава. Менавіта на ёй і было заснавана мястэчка Рэчкі, згадываемае з 16 стагоддзя: «Ад Багданава праехаўшы трохі адкрытым полем дарога ішла праз бор (лес), і праз бор дарога ішла да самага мястэчка Рэчкі. Пад“язджаючы да Рэчак, пачыналася балота, праз Рэчкі ішоў мост добры. Праехаўшы Рэчкі, павярнуўшы на права, міма школы жыдоўскай, уніз з гары, да другой рэчкі. Тут заканчвалася мяжа Куранецкай парафіі і пачыналася Касцяневіцкая»

    На сённяшні дзень тэрыторыя былога Губскага староства падзелена паміж Крывасельскім (Балашы́, Варо́нічы, Гры́гаркі, Губы́ ці Гу́бы, Мальке́вічы (былыя Кішкарэпы), Мі́хнічы, Навікі́, Рэ́чкі, Стражы́, Усці́навічы) і Любанскім (Бу́дкі ці Будкі́ і Даўбаро́ва) сельсаветамі Вілейскага раёна і Княгінінскім сельсаветам (Ко́мсіна і Маргі́*) Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Вёскі Да́шкаўка, Катло́ўцы і Лі́пневічы ў разглядываемую тэму не ўваходзяць**

    * вёска скасавана 30.03.2018 і зараз афіцыйна не існуе
    ** Вёска Дашкаўка была заснавана на пач. 20 ст. выхадцамі з вёсак Балашы і Комсіна, верагодна на землях былога Вілейскага староства, на мяжы з маёнткам Губы. Вёска Катлоўцы верагодна першапачаткова ўваходзілі ў склад Губскага староства, але былі вылучаны з яго да 1738 года. Вёска Ліпневічы, першапачаткова адносілася да Карэйкаўскай воласці (войтаўства) Вілейскага староства, і толькі недзе ў канцы 1830-х была далучана да староства Губы.
     
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Адміністратыўная прыналежнасць ў 17 – 21 стагоддзях

    1. У часы Рэчы Паспалітай (17 – 18 стст.) Губскае староства уваходзіла ў склад Куранецкай парафіі Ашмянскага павету. У 17 – 18 стст. на аснове каталіцкіх парафій існавалі выбарчыя акругі, акрамя таго некалькі парафій маглі складаць пэўную харугву.

    2. У часы Расійскай імперыі (1793 – 1917) З 1793 года ў складзе Вілейскага павету Мінскай губерні, а з 1843 года – у складзе Вілейскага павету Віленскай губерні. Недзе ў канцы 1830-х ці пачатку 1840-х гадоў увайшла ў склад дзяржаўнага маёнтка «Касцяневіцкай сельскай грамады», якая уключала казённыя маёнткі Касцяневічы, Губы, Катлоўцы, Туркі, Крукі, Грыневічы, Плебанцы і Жызнёва. Пасля адмены прыгоннага права (1861) разам з казённымі маёнткамі Рабунь, Катлоўцы, Карэйкаўцы (частка Вілейскага староства) і прыватнаўласніцкімі маёнткамі Асташкава (Цехановічаў), Мар“янпаль (Жэлігоўскага), Орпа (Браніслава Багдановіча) утварылі Рабуньскую воласць. Да 1917(?) года, у складзе Губскай сельскай грамады Рабуньскай воласці Вілейскага павета.

    3. У 1917 – 1920 гады тэрыторыя пераходзіла з рук у рукі. У 1917 увайшла ў склад новаўтворанай Заходняй вобласці.
    У 1918 акупавана германцамі. Пасля савецка-польскай вайны (wojna polsko-bolszewicka) 1919 – 1921 гадоў тэрыторыя ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі (2-й Рэчы Паспалітай)


    4. У часы 2-й Рэчы Паспалітай (1920 – 1939). Першапачаткова былая Рабунская воласць пераўтворана ў гміну Рэчкі ў складзе Вілейскага павету.Пасля 1921 года Рэчкаўская гміна была ліквідавана, і яе тэрыторыя была падзелена паміж Куранецкай і Крывіцкай гмінамі Вілейскага павету. Верагодна гэта адбылося каля 1922 года, калі Вілейскі павет быў далучаны да «Віленскай зямлі»*, пазней перайменаванай у Віленскае ваяводства (20.01.1926). Населеныя пункты былі размеркаваны наступным чынам:

    У склад Куранецкай гміны ўвайшлі**:​
    1) вёскі Балашы і Усцінавічы, разам з прылеглымі да іх «прыселкамі» (чыгуначныя казармы Балашы, чыгуначныя казармы Усцінавічы, гай Усцінавічы і гай Востраў) утварылі грамаду Балашы;
    2) вёска Стражы, калонія (хутары) Губы, млын Губы і леснічоўка Пліта ўтварылі грамаду Губы;
    3) вёска Міхнічы разам з іншымі вёскамі*** раней не прыналежнымі да Губскага староства ўтварылі грамаду Міхнічы;
    4) вёскі Грыгаркі, Кішкарэпы, Навікі і далучаныя да іх вёска і леснічоўка Катлоўцы ўтварылі грамаду Навікі;
    5) мястэчка Рэчкі і вёска Асавец (калісьці належала да Карэйкаўскага маёнтка) утварылі грамаду Рэчкі;
    6) вёска Будкі ўвайшла ў склад грамады Сцеберакі;
    7) вёскі Даўбарова, Манішына, Варонічы і гай Ментынь утварылі грамаду Варонічы (да яе была далучана яшчэ вёска Кароткія);

    У склад Крывіцкай гміны ўвайшлі**:​
    8) Вёскі жа Азяроды, Комсіна і Маргі ўвайшлі ў склад Выгалавіцкай грамады.

    * да 13.04.1922 вілейскі павет быў у складзе Навагрудскага ваяводства
    ** Wileński Dziennik Wojewódzki. 1938, nr 14 (с.435-436)
    *** фальварак Барова, вёскі Барова, Камары, Лейлова і калонія Татараўшчызна

    5. У савецкія часы (1939 – 1991). Пасля «далучэння» Заходняй Беларусі да БССР тэрыторыя Вілейскага павета была далучана да новаўтворанай Вілейскай вобласці (4.12.1939). У наступным годзе (15.01.1940) Вілейскі паветбыў скасаваны і на яго месцы ўтвораны шэраг раёнаў – былыя гміны Вілейскага павету былі пераўтвораны ў раёны. Такім чынам з 15.01.1940 тэрыторыя былога Губскага староства патрапіла ў Куранецкі і Крывіцкія раёны Вілейскай вобласці. У 1941 – 1944 гады тэрыторыя была пад нямецкай акупацыяй. Пасля вызвалення (лета 1944 года) Вілейская вобласць была скасавана (20.09.1944 ) і перайменавана ў Маладзечанскую вобласць (праіснавала да 20.01.1960). На ўзроўні раёнаў таксама адбыліся змены. 5.07.1946 Куранецкі раён скасаваны і перайменаваны ў Вілейскі раён. Пасля ліквідацыі Маладзечанскай вобласці (20.01.1960) Вілейскі і Крывіцкі раёны ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці. Наступныя змены на ўзроўні раёнаў адбыліся ў канцы 1962 года, калі быў ліквідаваны Крывіцкі раён (25.12.1962) і яго тэрыторыя падзелена паміж Вілейскім і Мядзельскім раёнамі. Такім чынам вёскі Азяроды, Комсіна і Маргі ў складзе Княгінінскага сельсавета патрапілі ў Мядзельскі раён. Астатнія населеныя пункты засталіся ў Вілейскім раёне. На ўзроўні сельсаветаў адбываліся больш значныя змены, пра іх больш падрабязна ніжэй.

    Куранецкі (з 1946 Вілейскі) раён
    12.10.1940 раён быў падзелены на сельсаветы, за аснову падзелу быў ўзяты папярэдні падзел на грамады.

    Рэчкаўскі сельсавет
    1) грамады Балашы, Міхневічы і Рэчкі ўвайшлі ў склад Рэчкаўскага сельсавета. 12.06.1958 да яго былі далучаны вёскі Варонічы, Грыгаркі, Губы, Кішкарэпы, Навікі і Стражывылучаныя са складу Кузьміцкага сельсавета (былыя грамады Губы і Навікі і частка грамады Варонічы). Такім чынам у складзе сельсавета апынуліся вёскі Балашы, Варонічы, Грыгаркі, Губы, Кішкарэпы (Малькевічы), Міхнічы, Навікі, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы і інш.

    Кузьміцкі (з 1973 Журыхскі, з 1981 Любанскі) сельсавет
    2) грамады Варонічы, Губы і Навікі ўвайшлі ў склад Кузьміцкага сельсавета. 16.07.1954 да сельсавету далучаны вёскі скаванага Талуцкага сельсавета (з вёскай Будкі). 12.06.1958 ад Кузьміцкага сельсавета былі адлучаны вёскі Варонічы, Грыгаркі, Губы, Кішкарэпы, Навікі і Стражы(далучаны да Рэчкаўскага сельсавета), і засталіся толькі вёскі Будкі, Даўбарова і Манішына. 16.08.1973 Кузьміцкі сельсавет быў скасаваны і перайменаваны ў Журыхскі сельсавет. 13.04.1981 Журыхскі сельсавет таксама быў скасаваны і яго тэрыторыя была далучана да Любанскага сельсавета.

    Талуцкі сельсавет (да 1954)
    3) грамада Сцеберакі(з вёскай Будкі) увайшла ў склад Талуцкага сельсавета. 16.07.1954 сельсавет быў скасаваны і яго тэрыторыя была далучана да Кузьміцкага сельсавета.

    Крывіцкі раён (з 1962 Мядзельскі) раён
    12.10.1940 раён быў падзелены на сельсаветы, за аснову падзелу быў ўзяты папярэдні падзел на грамады.

    Княгінінскі сельсавет
    4) грамада Выгалавічы (з вёскамі Азяроды, Комсіна і Маргі) увайшла ў склад Княгінінскага сельсавета. Далей без змен.

    6. Сучаснасць (1991 – нашы дні)
    Вілейскі раён

    1. Рэчкаўскі сельсавет быў скасаваны 24.07.1995 і ўся яго тэрыторыя была далучана да Куранецкага сельсавета. 28.05.2013 ужо са складу Куранецкага сельсавета было вылучана 16 вёсак раней і перададзены ў склад Рабунскага сельсавета, сярод іх былыя вёскі Рэчкаўскага сельсавета – Балашы, Варонічы, Грыгаркі, Губы, Малькевічы (Кішкарэпы), Навікі, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы. Пасля перадачы вёсак, Рабуньскі сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі сельсавет.

    2. Любанскі сельсавет. Тут без змен, акрамя таго што была скасавана вёска Манішына. На сённяшні дзень у складзе сельсавета засталіся вёскі Будкі і Даўбарова.

    Мядзельскі раён

    3. Княгінінскі сельсавет. Тут таксама без змен, акрамя таго што былі скасаваны вёскі Азяроды і Маргі. На сённяшні дзень у складзе сельсавета засталася толькі вёска Комсіна.
     
    #3 Ingwar841, 10 мар 2024
    Последнее редактирование: 17 мар 2024
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Насельніцтва. Статыстычныя дадзеныя 1682 – 1931 гады

    У 1682 годзе (1) ў Рэчкаўскім прыходзе Даўгінаўскай пратапопіі налічвалася 400 «душ». З пералічаных 13 населеных пунткаў прыкладна палова прыходзілася на Губскае староства – Рэчкі, Варонічы, Стражы, Усцінавічы, Буда і верагодна Новікі (хутчэй за ўсе да суч. в. Навікі не маюць ніякіх адносін). Астатнія населеныя пункты адносіліся да маёнтка Карэйкаўцы (у складзе Вілейскага староства) і Катлоўцы (на той ча смагчыма быў яшчэ ў складзе Губскага староства). Па ўсёй верагоднасці, на Губскае староства прыпадала палова вернікаў, г. зн. каля 200 «душ». Ці гэта ўсе жыхары ці толькі «здольных да споведзі» не вядома.

    Згодна люстрацыі 1738 года ў склад Губскага староства ўваходзіла 8 населеных пунктаў: двор Губы, мястэчка Рэчкі(7) і вёскі Міхнічы (4), Усцінавічы (7), Стражы (6), Варонічы (7), Грыгаркі (16) і Балашы (11) (у дужках колькасць двароў). Агулам налічвалася 58 двароў (без уліку двара Губы). Колькасць жыхароў невядома, але магла сягаць 350 – 450 жыхароў (6-8 чалавек на двор)

    Згодна спісу прыхаджан уніяцкай Рэчкаўскай царквы 1765 годаў9 населеных пунктаў (без самога двара Губы) Губскага староства налічваўся ўжо 61 двор (дабавіліся Будкі і Людвінаў): Рэчкі (5), Міхневічы (8), Усцінавічы (8), Стражы (7), Варонічы (6), Будкі (2), Грыгаркі (14), Балашы (9), Людвін (2). Агульная колькасць прыхаджан складала 439 чалавек, з іх294 «здольных да споведзі» і 145 «не здольных» (г. зн. дзяцей меней 9 год). У сярэднім па 7 чалавек на 1 двор – 5 «здольных да споведзі» і 2 «не здольных».

    Згодна люстрацыі 1789 года ў 11 населеных пунктаў (без самога двара Губы) Губскага староства налічваўся ўжо 78 двароў (дабавіліся Комсіна, Навікі і Азяроды, але зніклі Людвінаў): Рэчкі (11, разам з яўрэямі), Варонічы (10), Грыгаркі (13), Азяроды (1), Міхнічы (8), Усцінавічы (8), Стражы (9), Буда (Будкі) (4), Балашы (8), Комсіна (Комсін) (5), Навікі (1). Колькасць жыхароў не вядома

    Па выніках рэвізіі 1795 года (2) ў 13 населеных пунктахГубскага староства (да вышэй згаданых дабавіліся Кішкарэпы)налічвалася 6 двароў яўрэяў, 1 сям“я служачай шляхты, 4 двара чыншавай шляхты і 77 двароў сялян. Агулам 88 двароў і 559 жыхароў (292 мужчын і 267 жанчын). У сярэднім на 6,3-6,4 чалавека на двор. Калі падлічыць толькі сялянскія двары (479 жыхароў і 77 двароў), то атрымаецца 6,2 чалавека на двор.

    У 1860-я гады (3) на тэрыторыі Губскайсельскай грамадыбыло 15 населеных пунктаў (без уліку Ліпневіч і Катлоўцаў) – Азяроды, Балашы, Будкі, Варонічы, Грыгаркі, Даўбарова, Кішкарэпы, Комсіна, Манішына, Маргі, Міхнічы, Навікі, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы жыло 362 чалавек мужчынскага полу. З іх 336 сялян. 11 батракоў, 5 з аднадворцаў, 4 з шляхты, 6 з рускіх пасяленцаў (верагодна стараверы). Агулам (з улікам данчын) насельніцтва магло сягаць 650-700 чалавек.

    У пачатку 20 ст. (4) на тэрыторыі Губскай сельскай грамады было 22 населеных пунктаў (без уліку Ліпневіч і Катлоўцаў) – лясн. Ажарынкі, в. Азяроды, в. Балашы, лясн. Балашы, в. Будкі, в. Варонічы, лясн. Востраў, в. Грыгоркі, в. Губы, в. Даубарова, в. Комсіна, в. Кішкарэпы, в. Манішына, в. Маргі, лясн. Ментын, в. Міхневічы, в. Навікі, сяло Рэчкі, пляб. Рэчкі, в. Стражы, в. Усцінавічы. Агулам 2056 жыхароў, якім належала 3704,5 дзесяцін зямлі. У сярэднім 1,8 дзесяцін зямлі на 1 чалавека. Калі ўзяць што ў сярэднім ў 1 двары жыло 6 чалавек, то на адну гаспадарку у сярэднім прыпадала 10-11 дзесяцін зямлі.

    У 1921 годзе (5) на тэрыторыі былой Губскайсельскай грамадыбыло 16 населеных пунктаў (без уліку Ліпневіч, Катлоўцаў, леснічовак і інш. невялікіх хутароў) – вёскіАзяроды, Балашы, Будкі, Варонічы, Грыгаркі, Губы, Даўбарова, Кішкарэпы, Комсіна, Манішына, Маргі, Міхнічы, Навікі, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы, у якіх налічвалася агулам 383 двароў і пражывала 2419 жыхароў. У сярэднім на 1 двор прыходзілася 6,3 чалавека. З іхрыма-каталіцкага веравызнання было толькі 71 чалавек, іўдзейскага веравызнання было 83 чалавека, і астатнія былі праваслаўнага веравызнання(2265 чалавек). Аднак па нацыянальнаму складу лічбы былі размеркаваны трошкі інакш. Да яўрэяў было прыпісаны толькі 46 чалавек (палова іўдзеяў былі запісаны палякамі), палякамі сябе палічылі 305 чалавек (рыма-каталікі, праваслаўныя і іўдзеі), 5 чалавек запісаліся рускімі і астатнія 2063 чалавека запісаліся беларусамі.

    У 1931 годзе (6) на тэрыторыі былой Губскай сельскай грамады было 23 населеных пунктаў (без уліку Ліпневіч і Катлоўцаў) – в. Азяроды, чыг. каз. Балашы, в. Балашы, в. Будкі, в. Грыгоркі, хут. Губы, млын Губы, в. Даўбарова ці Чаўлыткі, в. Кішкарэпы ці Малькевічы, в. Комсіна, в. Манішына ці Чаўлыткі, в. Маргі, в. Міхнічы, гай Ментынь, в. Навікі, гай Востраў, лесн. Пліта, м-ка Рэчкі, в. Стражы, гай Усцінавічы, чыг. каз. Усцінавічы, в. Усцінавічы, в. Варонічы. Агулам 446 двароў і 2674 жыхароў. У сярэднім на 1 двор прыходзілася 6 чалавек.

    Такім чынам на працягу 250 гадоў насельніцтва вырасла прыкладна ў 12-13 разоў, з прыкладна 200 чалавек у 1682 годзе да 2700 чалавек у 1931 годзе.

    1. «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага Сабораў 1680–1682 гг.» Лісейчыкаў Д.
    2. «Экономические примечания к Межевому атласу Минской губернии»
    3. «Список волостей и сельских обществ Виленской губ. за 1873 г»
    4. «Сведения о населенных местах Виленской губернии» Гошкевич И.И.
    5. «Указатель населённых пунктов Польской Республики, том VII, часть II (по состоянию на 30.09.1921.)»
    6. «Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938». T1 (ст.60-61)
     
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Губскае староства ў 17-19 стагоддзях (рэканструкцыя)

    Гэта «рэканструкцыя» мапы Губскага староства зробленае на аснове розных крыніц. За аснову абмежавання ўзята апісанне мяжы з люстрацыі 1789 года. Населеныя пункты пазначаны рознымі колерамі, па меры іх «узнікнення» (падрабязней у легендзе пад мапай). Рымскімі лічбамі пазначаны розныя ўладанні на 1789 год (расшыфроўка ніжэй). Арабскімі лічбамі пазначаны нумары межаў («сценаў») і іх прыблізнае месца знаходжанне на 1789 год (апісанне ніжэй)

    Губскае стараства 17-19 ст (для сайта).jpg

    Легенда да мапы

    1) Чырвоным пазначаны мястэчка Рэчкі і вёскі Будкі, Варонічы, Міхнічы, Стражы і Усцінавічы заснаваныя да 1682 года (пазначаны сярод вёсак Рэчкаўскага уніяцкага прыходу 1682 года).
    2) Аранжавым пазначаны вёскі заснаваныя верагодна паміж 1682 і 1738 гадамі – Балашы і Грыгоркі (прысутнічаюць сярод іншых у люстрацыі Губскага стараства 1738 года)
    3) Жоўтым пазначаны вёскі заснаваныя паміж 1765 і 1795 гадамі – Азяроды, Кішкарэпы (Малькевічы) і Навікі.
    4) Блакітным пазначаны вёскі заснаваныя ў 1-й палове 19 ст. (паміж 1795 і 1850 гадамі) – Ажарынкі, Востраў (Астравы), Даўборова, Замлынье, Манішыно, Ментын, Маргі і Пліта (Адамава).
    5) на мапу не нанесены Лесьнікі, Людвін і Плікі, якія згадваюцца ў розныя часы сярод населеных пунктаў Губскага староства, так як не лакалізаваны
    6) Зяленым пазначаны розныя тапаграфічныя аб“екты (са знакам пытання, тыя якія лакалізаваны прыблізна)
     
    Николаевна, Гайко, Vivart71 и 4 другим нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Расшыфроўка «суседніх уладанняў»
    (дадзеныя на канец 18 ст. узятыя з: «Экономические примечания к Межевому атласу Минской губернии 1800»)​

    I. Зямля маёнтка Куранец,уласнасць Ромера, падкаморыя троцкага. У канцы 18 ст. уласнасць Міхаіла і Іосіфа Ромераў. У складзе маёнтка згадваюцца м. Куранец і вёскі Агароднікі, Барова, Груцукі, Іванцэвічы, Камары, Кліны (Клыні), Крывое Сяло, Лейлава, Літвінкі, Малмыгі, Наваселкі, Плікавічы, Саковічы, Чыжэвічы. Непасрэдна са староствам Губы межавалі грунты Куранецкія і вёсак Агароднікі, Літвінкі і Саковічы. Да 1861 года гэтыя землі былі падзелены паміж Гурчынам (частка м-ка Куранец), Клячкоўскім (м-к Дзякоўшчына і Іванцэвічы), Юшкевічавай (частка м-ка Куранец), Маркоўскім (м-к Новы Куранец), Герасімовічам (частка м-ка Куранец), Тукалы (м-к Касута), Свідзінскай (м-к Татараўшчызна) і Нехвядовіча (м-к Лейлы). Непасрэдна з казённым маёнткам Губы межавалі грунты маёнткаў Новы Куранец (в. Саковічы), Дзякаўшчына, Татараўшчызна і Лейлы. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Куранецкай воласці.

    II. Зямля Слізняў, да якой адносіліся вёскі Студзёнкі і Казанкі (Казаны). У канцы 18 ст. уласнасць Міхаіла Слізня. У 1861 годзе ўласнасць Мікульскага (м-к Стары Княгінін). У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Куранецкай воласці.

    III. Зямля кляштара Бернардзінак Віленскіх, маёнтак Рабунь, да якой адносілася в. Кароткія. У канцы 18 ст. уласнасць канцлера Аляксандра Сапегі. У 1861 годзе ў складзе казённага маёнтка Ніўкі. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Княгінінскай воласці (грунты вёскі Кароткія ўтварылі асобны анклаў, які быў абмежаваны Рабунскай і Куранецкай валасцямі)

    IV. Зямля капітулы Віленскай, да якой адносіліся вёскі Журыхі і Кузмічы. У канцы 18 ст. уласнасць генерала Церскага і 2 двары ў в. Кузмічы адышлі(?) Мацкевічу. У 19 ст. вёскі Журыхі і Кузмічы ўвайшлі ў склад новаўтворанага маёнтка Любань. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Куранецкай воласці.

    V. Зямля Маркаўскага староства, да якой адносілася в. Рудня (Ментынь). У канцы 18 ст. складзе фальварка Нарач, уласнасць генерал-маёра Берхмана. У 19 ст. тэрыторыя ўвайшлаў склад новаўтворанага маёнтка Любань. Вёска знікла і на яе месцы быў утвораны фальварак Рудня (у пач. 20 ст., хутар Рудня, уласнасць Любанскай). У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Іжанскай воласці.

    VI. Зямля Граффа, якой адносіўся фальварак Катлоўцы. У канцы 18 ст. у фальварку Катлоўцы налічвалася 5 двароў, уласнасць Антонія Граффа. Пазней на яго аснове быў утвораны асобны казённы маёнтак Катлоўцы. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў складзе Рабунскай воласці.

    VII. Зямля Ромера, падкаморыя троцкага, да якой адносілася в. Трубачы. Адносілася да маёнтка Куранец. У канцы 18 ст. уласнасць Міхаіла і Іосіфа Ромераў. У 19 ст. вёска знікла і на яе месцы быў утвораны з.Трубачы (не існуе). У пач. 20 ст. існаваў ф. Трубачы, уласнасць Аляксандровіча. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Іжанскай воласці.

    VIII. Зямля Маркаўскага староства. У 1738 годзе ў складзе фальварка Талуце ўваходзілі вёскі Талуць і Сіўцы. У канцы 18 ст. уладанне генерала Слізова. У 19 ст. вёскі Сіўцы, Талуць і Сцеберакі увайшлі ў склад новаўтворанага маёнтка Любань. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Іжанскай воласці.

    IX. Зямля Данілевіча, маёнтак Узла. У канцы 18 ст. у склад маёнтка ўваходзілі м. Узла і вёскі Андрэйкі, Русакі і іншыя. У 1861 годзе ўласнасць графа Тызенгаўза (м-к Узла). У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскайволасці.

    X. Зямля капітулы Віленскай, да якой адносілася в. Старынкі. У канцы 18 ст. уласнасць генерала Слізова і налічвала 20 двароў. Старынкі на мапу не патрапілі, былі на поўнач ад в. Русакі (Данілевіча). У 1861 годзе ўласнасць графа Тызенгаўза? (м-к Узла). У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскайволасці.

    XI. Зямля кляштара Бернардзінак Віленскіх, маёнтак Рабунь, да якой адносілася в. Выгаловічы Рабунскія. У канцы 18 ст. уласнасць Францішка Сапегі. У 1861 годзе ў складзе казённага маёнтка Ніўкі. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Княгінінскай воласці

    XII. Зямля Ромера, падкаморыя троцкага, да якой адносілася в. Выгалавічы Куранцекія. Адносілася да маёнтка Куранец. У канцы 18 ст. уласнасць Міхаіла і Іосіфа Ромераў. У 1861 годзе верагодна уласнасць Фастовіча. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Княгінінскай воласці

    XIII. Зямля кляштара Бернардзінак Віленскіх, маёнтак Рабунь, да якой адносіўся фальварак Ніўкі ў складзе вёсак Мацясы, Ніўкі, Пясечна і верагодна Падбярэзе. У канцы 18 ст. уласнасць Францішка Сапегі. У 1861 годзе ў складзе казённага маёнтка Ніўкі. У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Княгінінскай воласці

    XIV. в. Падбярэззе, у канцы 18 ст. уласнасць Міхаіла і Іосіфа Ромераў. Верагодна ў 1789 была ў складзе ф. Ніўкі Бернардзінак Віленскіх, так як пры апісанні мяжы, тут уладанні Ромера не згадваюцца. У 1861 годзе ўласнасць Гайдукевіча (в. Падбярэзе). 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Княгінінскай воласці

    XV. зямля фальварка Карэйкаўцы, у складзе староства Вілейскага. У 1789 годзе уласнасць Паца, у канцы 18 ст. -- уласнасць Куранецкага. У складзе фальварка былі двор Карэйкаўцы, з. Рэчкі і вёскі Асавец, Гарадзіловічы, Дзеракі, Жукавічы, Івашыновічы, Левановічы, Ліпневічы і Путрычы. У 1861 годзе у складзе казённага маёнтка Вілейка (акрамя в. Ліпневічы, якая недзе ў канцы 1830-х была далучана да казённага маёнтка Губы). У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Рабунскай воласці.

    XVI. Зямля Кантрыма, маёнтак Багданава. Уласнасць Кантрыма (1789 год). У канцы 18 ст. уласнасць Францішка Невяровіча. У склад маёнтка ўваходзілі двор Багданава, з. Ліпневічы і вёскі Багданава і Хамінцы. У 1861 годзе ўласнасць Свіды (Багданава, Хамінцы і ч. в. Грыцукі). У 2-й палове 19 ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Куранецкай воласці.
     
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Апісанне мяжы староства Губскага (1789 год)

    Апісанне мяжы пачынаецца ад капца «w Sieńkowie», які быў на правым баку, каля дарогі з двара Губы ў м-ка Куранец. Гэты капец згадваецца ў 1576 годзе ў фундушы Куранецкай царквы. Усяго было 17 «адрэзкаў мяжы («сцен»). Апісанне часта дадзена лаканічна і без знакаў прыпынку. У дужках курсівам мае каментарыі.

    1-я сцяна. Мяжуе з грунтамі маёнтка Куранец пана Ромера, падкаморыя троцкага, ідзе праз «Замкавую гару» да дарогі «Sciudzienissciey»(«Сцюдзянецкай», дарогі з двара Губы? на в. Сцюдзянец)

    2-я сцяна. Мяжуе з грунтамі вёскі «Sciudzienirzek» (суч. Студзёнкі) пана Слізеня. Мяжа ідзе да самага урочышча «Kupieliszek» (не лакалізавана)

    3-я сцяна. Мяжуе з грунтамі «Рабунскімі» (вёска Кароткія, у люстрацыі не згадана), паненак Бернардынак Віленскіх да урочышча «Pacukowa» (не лакалізавана, верагодна недзе каля вёскі Кароткія)

    4-я сцяна. Мяжуе з грунтамі в. Кузмічы капітулы Віленскай, ад урочышча «Pacukowa» да ракі Ментыні.

    5-я сцяна. Мяжуе з грунтамі і сянажацямі «Куранецкімі» (пана Ромера) і іншых да балота і сенажаці «Грыцкаўшчызна»

    6-я сцяна. З грунтамі «Маркаўскімі» (стараства Маркаўскага): на дарозе «Вароніцкай» (верагодна дарога з в. Варонічы да гасцінца «Куранецкага»), (далей?) на гару «Studanicka» (ці «Stadanicha», верагодна вышыня 192,2 на 1 км мапе генштаба), (далей?) на урочышча «Жэрсцянкі», (далей?) да капца на гасцінцу «Куранецкім» (гэтая дарога апісана ў апісанні Куранецкай парафіі 1782 года, як дарога з Куранца на Мядзель: «Ад касцёла на поўнач, 1/8 мілі полем, месцамі зараслямі, да самай в. Літвінкі пана Ромера. Далей праз поле дарога ішла да в. Кузмічы віленскай капітулы. Праехаўшы вёску, далей праз поле шнуроў 15, пачынаецца балота, парослае беразняком і алешынай. За балотам пачынаўся бор сасновы, які ішоў абапал дарогі. Дарогай да Рудні стараства Маркаўскага на рацэ Ментыні. Тут занчываецца парафія Куранецкая і пачынаецца Мядзельская»), (далей тым) гасцінцам да капца вуглавога (не лакалізаваны)

    7-я сцяна. Мяжа ішла вакол грунтоў фальварка Катлоўцы пана Граффа, праз капец (ці капцы) да рэчкі «Заблоця» (на мапах пазначана як Чорная).

    8-я сцяна. Мяжа ішла з лясамі і сенажацямі, спачатку прыналежных да фальварка Катлоўцы (пана Граффа), пасля прыналежных да маёнтка Куранец (пана Ромера, меліся верагодна на ўвазе землі якія адносіліся да в. Трубачы) і да самага з. Буда (суч. Будкі), якое належала да староства Губскага

    9-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі староства Маркаўскага(тое што належала да вёсак Талуць і Сіўцы), ад засценку Буды да урочышча «Жараў» (верагодна Ажарынкі).

    10-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі маёнтка Узла пана Данілевіча, судзі гродскага смаленскага, (праз?) урочышча «Хаміноў Вугал» і там жа капец (не лакалізаваны), далей да капца вуглавога пад в. Старынкі (суч. в. Старынкі-2?), прыналежных Віленскай капітулы.

    11-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі капітульнымі (Віленскай капітулы) і паненак Бернардынак віленскіх (маёнтак Рабунь) да самай вёскі «Выгаловічы Рабунскія» (паўночная частка? суч. Выгалавічы). Мяжа ішла логам(?).

    12-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі маёнтка Куранец (пана Ромера) да вёскі «Выгалавічы Куранецкія» (паўднёвая частка? суч. Выгалавічы), (далей) на урочышча «Комсін Сіні Камень на дарозе Буцлаўскай» (знакаў прыпынку няма, не зразумела гэта два аб“екта ці адзін, не лакалізавана), (далей?) на ўрочышча «Ніўкі» да «Трох Крыжоў» (не лакалізавана)

    13-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі «Рабунскімі» (паненак Бернардынак Віленскіх) да «Сіняга Камня» (Сіні Камень згадваўся вышэй, тут не зразумела гэта іншы ці тоё жа) і да капца вуглавога (не лакалізавана)

    14-я сцяна. Без пэўных знакаў і мяжы з пушчай, лясамі і грунтамі войтаўства «Карэйкаўскага» да стараства Вілейскага прыналежнага – на «Шыковы Луг», на «Сосну Крыжовую» на дароге з «Усціновіч да Рэчак», на «Высокую Гару» на дарозе «Osowską»? («Асавецкай»?), да «Podbarci» да капца вуглавога, далей да «Wierszowia», да «Micynciego?» балота, і да рэчкі (верагодна суч. Жучка). Той рэчкай ідзе аж да самых «Крыжоў» і капца вуглавога (14-я сцяна ўвогуле самая доўгая мяжа маёнткам Карэйкаўцы)

    15-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі пана Ромера Куранецкімі,на ручай «Pienny» пад вёску Ліпневічы, якая належала да войтаўства «Карэйкаўскага» (Вілейскае староства), на «Татараўшчызну» да гасцінцу з Куранца ідучага

    16-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі фальварка Багданова пана Кантрыма на валатоўкі* (курганы) на дарозе з Багданова да бору (лесу) ідучай да «Dziewim Brodu» (Дзявочага? Броду, лакалізавана прыблізна)і да грунтаў Куранецкіх (пана Ромера).

    17-я сцяна. Мяжа ішла з грунтамі Куранецкімі (пана Ромера) да самага гасцінцу і да капца ў «Сенькове», з якога пачалося апісанне мяжы.

    * інфармацыю пра гэтыя курганы нідзе не знайшоў, калі хто ведае пра іх, напішыце калі ласка


    Прэтэнзіі і скаргі да граніц староства Губскага
    Спорныя грунты на 1789 год:
    1. з маёнткамі Куранец і Багданава пана Ромера(?), каля вёсак Лейлава (у арыг. Leykowo), Камары і Барова, 12 хатамі заселеныя

    2. з маёнткам Узла в. Русакі пана Данілевіча прэтэнзія на 3 валокі грунтаў

    3. з фальваркам Багданава пана Кантрыма, 4 морга

    4. з войтаўствам Карэйкаўскім староства Вілейскага, на мяжы, якая ішла праз пушчы і лясамі без пэўных знакаў
     
    #7 Ingwar841, 11 мар 2024
    Последнее редактирование: 11 мар 2024
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Уладальнікі Губскага староства
    (Частка 1-я: канец 16 ст. – 1656 год)​


    Стравінскія (? – 1606?)

    (Верагодна) Марцін Стравінскі (? -- 1594), кашталян віцебскі ў 1592 – 1594 гады. Верагодна трымаў у закладзе Губскую дзяржаву да 1594 года, так як пазней, яго ўдава – Дымітра (ці Данімістра) Копцеўна, запісала сваёй унучцы Ганне Тэафіле Сапежанцы* 6000 злотых забяспечаных на Губскай дзяржаве. Калі Ганна Тэафіля Сапежанка стала законніцай (манашкай) кляштара Святой Кляры** ў Вільні, яна гэтыя 6000 злотых атрымала ад свайго дзядзькі Льва Сапегі, такім чынам адмовіўшыся ад правоў на Губскую дзяржаву, якую раней атрымаў Леў Сапега ад караля Стэфана Баторыя. Гэтая дамова была заключана з яе бабкай Дамінітрай Капцёўнай Стравінскай (1606?) і пасля пацверджана каралём 18.07.1607.

    * дачка Рыгора Іванавіча Сапегі і Сафіі Марцінаўны Стравінскай, родная пляменніца Льва Іванавіча Сапегі
    ** кляштар Святой Кляры заснаваны Львом Іванавічам Сапегай пры касцёле Святога Міхаіла ў Вільні

    Сапегі гербу Ліс з Чарэйскай галіны (1606? – 1656)

    Леў Іванавіч Сапега (4.04.1557, Астроўна – 7.07.1633, ???), вядомы дзеяч ВКЛ. Сын Івана Сапегі і кн. Багданы Друцкай Сакалінскай. Сакратар караля Стэфана Баторыя (1580), пісар ВКЛ (1581 – 1585), падканцлер ВКЛ (1585 – 1589), канцлер ВКЛ (1589 – 1623), ваявода віленскі (1623 – 1633) і вялікі гетман літоўскі (1625 – 1633). Акрамя шэрагу маёнткаў, набытых рознымі шляхамі, трымаў і розныя дзяржаўныя староствы, у тым ліку Маркава і Мядзель. Першым шлюбам пабраўся з Даротай Андрэеўнай Фірлеевай, удавой кн. Стэфана Збаражскага (1.09.1586). У 1588 уласным коштам выдаў 3-і Статут ВКЛ. У тым жа годзе Леў Сапега атрымоўвае згоду на працягненне пажыццёвых праў на раней прадстаўленых яму дзяржаў Маркава і Мядзель, яго жонцы Дароце Фірлей (10.03.1588). Акрамя таго, атрымаў прывілей на сумеснае (разам з жонкай) трыманне дзяржавы Куранецкай (Вілейскай), аб чым была заключана згода з удавой Мальхера Жыгмунтавіча Сноўскага*, Клачкоўнай Падарэўскай, якая верагодна трымала яе пасля смерці мужа. Гэтая дамова пасля была пацверджана каралём 22.10.1588. У 1606 ці 1607 годзе атрымаў да ўсяго іншага саму Губскую дзяржаву, за якую выплаціў сваёй пляменніцы Ганне Тэафіле Рыгораўне Сапежанцы 6000 злотых. Пасля чаго перадаў свайму старэйшаму сыну Яну Станіславу Сапезе. Яшчэ пры сваім жыцці неаднаразова, са згоды караля, афіцыйна выдзяляў Губскую дзяржаву і іншыя староствы (ці іх часткі) сваім сынам, некаторыя з якіх пасля вярталіся да яго назад. Аднак па ўсёй верагоднасці некаторымі з іх працягваў кіраваць непасрэдна сам (верагодна ў адсутнасці сыноў у краіне). Напрыклад у 1607 годзе, Леў Сапега (на той час стараста Магілёўскі і Парнаўскі), ад свайго імя заключыў дамову са сваім «сястрынцам» Мікалаем Трызнай аб здачы «дзяржаву» Губскую
    (разам з дваром Губы і м-кам Рэчкі) і «воласць» Карэйкаўскую ў заставу на 3 гады – з лютага 1608 г. па люты 1611г., а затым такую жа дамову (на 3 гады) з стольнікам вількамірскімРафалам Львовічам. Пры гэтым сама дзяржава лічылася за яго старэйшым сынам Янам Станіславам.

    Ян Станіслаў Сапега (25.10.1589, Маладзечна – 10.04.1635, Ляхавічы), дзяржаўца Губскі ў 1607 – 1617 і 1632 – 1635 гады. старэйшы сын Льва Сапегі і Дароты Фірлееўны. У 1593 годзе, ва ўзросце 4 год (!), атрымаў ад бацькі староствы Маркаўскае і Мядзельскае і дзяржаву Куранецкую з воласцю Карэйкаўцы. У 1596 годзе яго бацька дабіўся каб на яго дадаткова запісалі староства Ясвонскае і Блудзенскае (ад каралевы Ганны Ягелончык). Вучыўся ў акадэміі Віленскай, затым з“ехаў на далейшую вучобу ў Еўропу (Вюрцбург). У 1607 годзе, пры пасрэдніцтве свайго бацькі, атрымоўвае Губскую дзяржаву, прыпісаную да Маркаўскага староства. Пасля распачатай вайны з Расіяй, вярнуўся і прыняў актыўны ў ёй удзел. Узначальваў абарону г. Белы, на поўначы ад Смаленска (зараз горад у Цвярской вобласці). 11.12.1611 атрымаў урад падстолія Вялікага княства Літоўскага. У 1612 годзе ўдзельнічаў у Франкфурце ў каранацыі новага імператара Свяшчэнай Рымскай імперыі Фердынанда ІІ Габсбурга. Пасля Франкфурта ездзіў ў Рым, да папы рымскага Паўла V. На радзіму вярнуўся толькі пра з тры гады ў 1615 годзе. Па вяртанні атрымоўвае прывілей на староства Мсцібогаўскае і Ялоўскае (20.08.1615). Такім чынам да 1615 года фактычна Губскае староства верагодна трымаў яго бацька (глядзіце вышэй). У 1617 годзе Ян Станіслаў Сапега выдзяляе Паўлу Ластоўскаму за яго паслугі ў войнах з Расіяй і Швецыяй, у старостве Губскім за 200 коп сяло Лоцевічы (налічвала 22 валокі зямлі). Пасля чаго саступіў староства Маркава з дзяржавамі Губы і Вілейка (Куранец) свайму малодшаму брату Крыштафу Мікалаю Сапезе (18.03.1617). У тым жагодзе атрымоўвае урад маршалка надворнага (25.07.1617). У 1618 годзе Ян Станіслаў Сапега саступіў? свайму сваяку Александру Казіміру Сапезе з Кодзенскай галіны староства Блудзенскае. 30.08.1620 Ажаніўся з Ганнай Схаластыкай Хадкевічаўнай (1604-1625), дачкой вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча і Зафіі Мелецкай. Дзякуючы гэтаму шлюбу пасля Сапегам адыдзе вялікая спадчына Хадкевічаў (Шклоў і інш.)У гэтым жа 1620 годзе атрымоўвае урад маршалка ВКЛ. У 1621 годзе атрымоўвае староства Любашанскае, якое пазней саступіў свайму малодшаму брату Казіміру Леону (1625).Па смерці жонкі ў 1625 годзе саступіў староства Ясвонскае Аляксандру Масальскаму, а сябе прысвяціў справам староства Слонімскага. У 1626 прыняў актыўны ўдзел у вайне са Швецыяй. 16.01.1626 яго рэгімент (полк) быў разбіты шведамі пад Валмойжай. У 1631 годзе ізноў ажаніўся з Грызельдай Вадынскай (? -- 1633), дачкой ваяводы падляскага Мікалая Вадынскага і Зафіі Сабескай. У 1632 запісаў ёйстароства Блудзенскае. У сакавіку гэтага жа года, канцлер Леў Сапега саступае яму староства Маркаўскае, з дзяржавамі Губы і Вілейка (7 і 23.03.1632), а сам Ян Станіслаў саступіў свайму брату Казіміру Леону Сапезе староства Здзітаўскае (23.03.1632). Ян Станіслаў Сапега памёр у 1635 годзе , у сваім маёнтку Ляхавічы. Пахаваны ў Вільні. Пасля смерці яго урад маршалка ВКЛ адышоў Казіміру Весялоўскаму, староства Губскае – яго малодшаму брату Казіміру Леону Сапезе, староства Блудзень – Мікалаю Трызне (сваяк), староства Слонімскае – ваяводзе берасцейскаму Аляксандру Радзівілу, староства Маркаўскае – Аляксандру Корвін Гансеўскаму. Усе раздачы адбыліся 19 і 20.04.1635

    Крыштаф Мікалай Сапега (10.08.1606, Ружаны – 17.08.1631), дзяржаўца Губскі ў 1617 – 1631 гады.2-і сын Льва Іванавіча Сапегі і Эльжбеты Радзівілаўны. Вучыўся за мяжой, але з-за хваробы вымушаны быў вярнуцца на радзіму. Па вяртанні да дому, пры пасрэдніцтве свайго бацькі, атрымаў староства Маркава з дзяржавамі Губы і Вілейка (Куранец), якія яму, са згоды караля, саступіў яго старэйшы брат Ян Станіслаў Сапега (18.03.1617). Праз чатыры гады 12.09.1621 атрымоўвае староства Здзітаўскае. У 1626 – 1628 гады разам з малодшым братам Казімірам Леонампаўторна вучыўся за мяжой. Пасля ў 1628 – 1629 гады служыў у замежным войску ў Італіі. У 1629 годзе павярнуўся на радзіму. У 1631 годзе атрымаў урад пісара ВКЛ. У тым жа годзе памёр ад сухоты. Пахаваны ў Вільні. Пасля яго смерці староства Маркаўскае і з дзяржавамі Губы і Вілейка (Куранец) адышлі да яго бацькі(?), а староства Здзітаўскае адышло да яго старэйшага брата(?)

    Казімір Леон Сапега (15.07.1609, Вільна – 19.01.1656, Бярэсце), дзяржаўца Губскі ў 1635 – 1656 гады.3-і сын Льва Іванавіча Сапегі і Эльжбеты Радзівілаўны. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля працягнуў вучобу за мяжойразам з сваім старэйшым братам Крыштафам Мікалаем (двойчы). У 1624 годзе яго бацька Леў Сапега набыў у ваяводы Ленчыцкага Адама Чарнкоўскага для яго дзяржавы Волпенскую і Дубенскую за 2000 коп грошай. У 1625 годзе атрымаў староства Любашанскае, саступленае яму яго старэйшым братам Янам Станіславам Сапегай за 8000 коп грошай. У 1626 годзе разам з братам Крыштафам Мікалаем ізноў выехаў за мяжу для навучання. У 1629 годзе, па вяртанні на радзіму, быў абраны дэпутатам на Трыбунал ВКЛ. Пасля смерці брата Крыштафа Мікалая, атрымаў урад пісара ВКЛ разам з староствам Гродзенскім (22.09.1631). Пасля смерці бацькі (1633) і старэйшага брата Яна Станіслава (1635), стаў адзіным уладальнікам вялікай латынфундыі Чарэйскай галіны роду Сапегаў. У 1634 годзе удзельнічаў у пасольстве да Масквы. Пасля вяртання з пасольства з Масквы, атрымоўвае ад караля дзяржаву Губскую, якое раней трымалі яго бацька і старэйшыя браты (13.04.1635). Магчыма з гэтага часу Губская дзяржава канчаткова вылучалася ад Маркаўскага староства. У 1637 атрымаў урад маршалка надворнага ВКЛ. У 1639 годзе ажаніўся з графіняй Тэадорай Тарнаўскай (? -- 1652, Слонім), дачкой ваяводы Вендэнскага Іахіма Тарнаўскага і Ганны Фірлееўны. У 1644 годзе кн. Аляксандр Радзівіл заключыў дамову з Казімірам Леонам Сапегай, згодна якой апошні атрымліваў Слонімскае староства, якое калісьці трымалі яго бацька і брат. У 1645 годзе атрымаў урад падканцлера ВКЛ. У 1651 годзе атрымаў дадаткова староства Аршанскае. Памёр у 1656 годзе, падчас пошасці, безпатомным. Пасля яго смерці Губская дзяржава адышла да харужага вендэнскага Уладзіслава Шмелінга, двараніна і пакаёвага караля і вялікага князя Яна II Казіміра Вазы.

    * Мальхер Жыгмунтавіч Сноўскі (? -- 1587), кашталян віцебскі ў 1578 – 1587 гады

    Крыніцы:
    1. Sapiehowie materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 1 (ст.144-186)
    2. Sapiehowie materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 2 (ст.1-45)
     
    #8 Ingwar841, 16 мар 2024
    Последнее редактирование: 19 апр 2024
    Гайко, АлександрТ, Dianis и 6 другим нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    (Частка 2-я: 1656 год – пач. 19 ст.)​

    Уладзіслаў Шмелінг (? -- пасля 1661), дзяржаўца (стараста?) Губскі ў 1656 -- ? гады. Пра яго мала што вядома. Акрамя таго што ў 1659 годзе быў харунжым вендэнскім, а ў 1661 годзе ўжо надворным харунжым. Сваю кар“еру верагодна пачынаў як пакаёвы дваранін караля і вялікага князя Яна II Казіміра Вазы. У 1661 годзе па даручэнню караля ездзіў паслом у Крымскае ханства.

    Альбрыхт Канстанцін Цеханавецкі (? -- 1675), стараста Губскі ў ? -- 1675(?) гады. З роду Цеханавецкіх герба «Дуброва», сын менскага ваяводы Крыштафа Цеханавецкага і Антанелі з Друцкіх-Горскіх. Меў брата Мікалая Валерыяна. Быў жанаты з Ганнай з Кантакузінаў, меў 3 дачок і 6 сыноў. Староста опсаўскі, губскі і лепельскі, аршанскі земскі маршалак з 1660, абозны ВКЛ з 1664. Палкоўнік, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, у 1663 часова камандаваў войскамі ВКЛ.

    (Верагодна) Самуэль Міхал Абрамовіч гербу Ястрабец (? -- 1689?), староста Губскі ў ? -- ? гады. Сын Якуба, унук Гераніма. Скарбнік і чашнік віленскі. Быў жанаты на Кацярыне Быкоўскай-Мардас. Гады калі ён трымаў староства Губскае невядомы. Менавіта яго сваякі ў 2-й палове 18 стагоддзя трымалі Губскае староства.

    (Верагодна) Міхал Леон (Міхал Караль) кн. Друцкі-Сакалінскі (1) (? -- 8.10.1690), стараста Губскі ў ? -- 1690(?) гады. Сын Героніма Друцкага-Сакалінскага і Грызельды Станкевіч. Чашнік аршанскі (1654), маршалак Аршанскі (1655 – 1690), пісар вялікі літоўскі (1672 – 1690). Згадваецца ў студзені 1682 года як уладальнік м-ка Рэчак*, а значыць і ўсяго Губскага староства.
    * W Rzeczkach, maiętnosci j(ego) m(iłosci) pana Sokoli|nskiego, pisarza W(ielkiego) X(ięstwa) L(itewskiego)

    Міхал Война Ясенецкі (2) (? -- 1700), стараста Губскі ў 1690(?) -- 1700(?) гады. Стольнік браслаўскі (1679), стараста браслаўскі (1685). Пра яго дзейнасць нічога невядома.

    Крыштаф Урбановіч Пілецкі гербу Лебедзь (3) (? -- ?), як стараста Губскі згадваецца ў 1708 годзе. Прыхільнік караля Станіслава Ляшчынскага. Палкоўнік яго каралеўскай міласці (1708), пасля генерал-маёр войск шведскіх. Пасля паражэння караля шведскага Карла ХІІ, перайшоў на бок цара Пятра І і стаў генерал-маёрам войск расійскіх. Яго жонка Ганна Валовічаўна, дачка абознага літоўскага Казіміра Валовіча. Сястра яго жонкі Тэадора Валовічаўна, была замужам за Янам Ежым Завішай на Бакштах, з якім Крыштаф Урбановіч судзіўся з-за спадчыны Казіміра Валовіча. Яшчэ ў 1708 годзе як палкоўнік каралеўскі і стараста губскі атрымаў ад караля Станіслава Ляшчынскага маёнткі адчужаныя ў кашталяна троцкага Міхаіла Казіміра Коцелла (прыхільніа караля Аўгуста Моцнага) – «Ганута, Беніца, Маладзечна, Гарадзілаў, Кабыльнік, Уша, Шкодзішкі з дварамі на Пушкарні і Лукішках у павеце ашмянскім». Па легендзе будучы моцна ў падпітку, утапіўся ў Маскве (пасля 1729 года)

    Хамінскія гербу Ліс
    (у "Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich" напісана што Губамі ў свой час валодалі два роды -- Хамінскія і Абрамовічы)​

    Іозеф Хамінскі (? -- ?), як стараста Губскі згадваецца ў 1738 годзе. Пра яго нічога невядома, акрамя таго што згадваецца як стараста ў люстрацыі 1738 года. Ці быў ён старастам Губскім да Людвіка Якуба Хамінскага ці пасля, невядома.

    Людвік Якуб Хамінскі (? -- 23.07.1739), стараста Губскі ў ? -- ? гады. Пра яго мала што вядома. Канюшы ашмянскі (1698 – 1701), маршалак ашмянскі ў 1713 – 1728 гады, пісар вялікі літоўскі (1737). Стараста ашмянскі (1728, 1739).

    (Верагодна) ? Семерадзкі (4) (? -- ?), стараста Губскі ў ? -- ? гады. Пра яго нічога невядома. У 1765 годзе сярод шляхты Наваградскага ваяводства згадваюцца Антоні, Дамінік і Францішак Семерадзкія як старсцічы Губскія. Гэта значыць іх бацька быў калісьці старастам Губскім. Аднак было гэта да Хамінскіх, ці пасля невядома.

    Абрамовічы герба Ястрабец зменены (5)

    Ежы Абрамовіч (? -- 1767), стараста Губскі ў ? -- 1767? гады. Сын скарбніка і стольніка віленскага Самуэля Абрамовіча і Тэрэзы Петронелі Слізень. Меў братоў Андрэя (? -- 1763) і Адама* (23.08.1710 – каля 1776). Харужы пяцігорскі, віленскі падчашы (1746 – 1763), пісар гродскі віленскі (1746 – 1748), суддзя гродскі віленскі (1748 – 1750), падваявода віленскі(1750 – 1763), падчашы літоўскі (1757), стараста старадубскі (1763 – 1767), віцэ-маршалак Трыбунала літоўскага (1755, 1765), пасол на сойм (1758, 1764). 3 маладосці звязаны з М. К. Радзівілам Рыбанькай, ад якога атрымаў пасаду падваяводы віленскага. Трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Новае Места, Суботнікі і Цітавяны. Калі атрымаў староства Губскае не вядома. Быў жанаты з Марцыянай Антонавай Дзерналовіч (? -- пасля 1804), ад якой меў дачку Тэрэзу** і сыноў Андрэя і Яўхіма.

    (Верагодна) Андрэя Абрамовіч (? -- ?), стараста Губскі ў ? -- ? гады. Старэйшы сын Ежы Абрамовіча і Марцыяны Дзерналовіч. Ротмістр кавалерыі народавай. Меў жонку Барбару з Коцелаў, ад якой меў чатырох дачок: 1) Кляру, жонка Радзішэўскага; 2) Марыана, жонку Казіміра Швейкоўскага; 3) Ганна, жонку Іозефа Пузыны; 4) Барбару.

    Яўхім Абрамовіч (? -- 1795), стараста Губскі ў ? -- ? гады. Малодшы сын Ежы Абрамовіча і Марцыяны Дзерналовіч. дзедзіч маёнтка Варняны, падстараста Старадубскі, стараста Цітавянскі. У 1791 кіраўнік грамадзянскай адміністрацыі Віленскага ваяводства. Меў жонку Францішку з Серакоўскіх, ад якой меў дзяцей: 1) ЯдвігуКараліну (1784 – 1849), жонку маршалка шляхты губ. Віленскай Казіміра Сулістроўскага; 2) Марыяну, жонку Януша кн. Гедройца; 3) Мікалая (1788 – 5.10.1835), падпалкоўніка войск польскіх (1812), маршалка шляхты павету віленскага і шамбеляна (камергера) расійскага двара; 4) Ігнацыя(1793 -- 1867), генерал-лейтэнант войск расійскіх. На яго сынах род па мужчынскай галіне згас. Дакладныя гады, калі ён трымаў Губскае староства невядома, але яшчэ пры жыцці верагодна саступіў яго сваёй матцы. У 1784 годзе згадваецца яшчэ як стараста Губскі, ў люстрацыі 1789 года старасцінай пазначана яго маці.

    Марцыана Антонава Дзерналовіч (? -- ?), старасціна Старадубская і Губская, трымала староства Губскае паводле каралеўскага прывілея, пацверджанага 19.04.1794 расійскім імператарскім рэскрыптам (6). Пасля смерці мужы Юрыя Абрамовіча, узвяла ў Варнянах (родавым маёнтку Абрамовічаў) касцёл пад тытулам Святога Юрыя (1767 – 1769), палац і інш. Пры ёй была складзена 1-я падрабязная мапа Губскага староства (каля 1804 года). Недзе ў пач. 19 стагоддзя яна перавяла ў маёнткі Абрамовічаў – Варняны (Астравецкі р-н) і Дабраўляны (Смаргонскі р-н) 14 сялян з Губскага староства: Захар Іванаў Новік з сынам Іванам, Аляксей Васільеў Івашкевіч з сынамі Васіліем і Іванам, Якуб Мацвеяў Рондзік, Лявон Фёдараў Саковіч з братам Іосіфам, Даніла Міцкевіч з сынам Рыгорам, Сцяпан Мароз з сынам Канстанцінам, Базыль Палюшкевіч, Даніла Палюшкевіч (7). Пасля АбрамовічавайГубскае староства трымаў у 9-ці гадовай арэндзе адстаўны штабс-капітан Адам Іванавіч фон Фінкенштэйн****

    * езуіт, 1-ы рэктар віленскага шляхецкага калегіума (Калегіум Нобіліум), рэктар калегіумаў у Нясвіжы, Мінску, Полацку.
    ** Тэрэза (1754 – 1826). У 1-м шлюбе з Слізнем, у 2-ім шлюбе з Юзафам Антоніем Вільгельма Плятэрам (1750 – 1832)

    Асноўныя крыніцы:
    1) «Лісейчыкаў Д. Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага Сабораў 1680–1682 гг.» (ст.63-64)
    2) «Падымны рэестр Віленскага ваяводства 1690 года» (ст.130)
    3) «Бібліятэка Варшаўская», Том 3-і, 1856 год. Аляксандр Пшаздзецкі
    4) «Акт кампуту шляхты наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г.» (Сяргей Рыбчонак)
    5) «Rodzina herbarz szlachty polskiej» Севярына Урускага (1904 г.)
    6) РК 1795 года
    7) РК 1811 года
     
    #9 Ingwar841, 16 мар 2024
    Последнее редактирование: 17 мар 2024
    Гайко, АлександрТ, Dianis и 3 другим нравится это.
  10. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Справы Губскага староства з Фонду 526 “Виленская губернская чертежная”

    1. Губы
    1) 526-1-1126 «Дело об установлении границ между казенным им. Губы Вилейского уезда и им. Дьяковщизна того же уезда пом. Клечковского, 1860 — 1871 годов»
    2) 526-3-3 «Геометрический план спорного земельного участка между казенным им. Губы и частным им. помещика Клечковского Вилейского у., 1859 год»
    3) 526-3-1389 «Выкопировка с плана Губского староства Вилейского у. Абрамовичовай, 1804 год»
    4) 526-3-28 «Выкопировка из люстрационного плана части им. Губы, 1845 год»
    5) 526-3-2968 «Геометрический специальный план спорного земельного участка между казенным им. Губы и им. Дзяковщизна помещика Клечковского Вилейского у., 1861 год»
    6) 526-8-19 «Фрагмент плана староства Губы, 1804 год»
    7) 526-8-20 «Подробный план казенного им. Губы. Часть 1-я(?). 1845 год» (ф. Губы, Балаши, Бытково, Григорки, Коротки, Липневичи, Михничи, з. Острово, з. Ментын, м. Речки)
    8) 526-8-27 «Подробный план казенного им. Губы. Часть 1-я(?). 1845 год» (Будки, Вороничи, з. Доуборова, з. Замлынье, ф. Котловце, Котловце, Манишин, з. Новики, з. Ожаринки, Стрежи, Устиновичи)
    9) 526-8-28 «Общий план казенного им. Губы. 1845 год»
    10) 526-8-430 «План казенного им. Губы Вилейского у. Часть 3-я. Нивская. Заключает фольв. Нивки, Матясы, Пясечно, Выголовиче, Коники, Морги, Комсине и застенки Кишкарепы и Озереды. Без даты»
    11) 526-8-507 «План казенного им. Губы Вилейского у. Часть 1. 1869 год» (ф. Губы, Балаши, Бытков, Григорки, Коротки, Липневичи, Манишин, Михничи, з. з. Острово, з. Ментын, м. Речки, Стрежи, Устиновичи)
    12) 526-8-509 «План казенного им. Губы Вилейского у. Часть 3. Нивская. Без даты» (Выголовичи, Кишкорепы, Комсино, Коники, Матясы, Морги, ф. Нивки, Нивки, з. Озероды)
    13) 526-8-1067 «План казенной лесной дачи в им. Губы. Без даты»
    14) 526-8-1379 «Фрагмент плана дер. Михничи, Устиновичи, Балаши Вилейского у. 1826 год»
    15) 526-8-1402 «Выкопировка с плана казенного им. Губы Вилейского у. 1804 год»
    16) 526-13-716 «Геодезический журнал Виленской губернии Вилейского уезда. Съемка части окружной границы в Губской казенной лесной даче, 1911 год»
    17) 526-13-717 «Геодезический журнал Виленской губернии Вилейского уезда. Съемка части окружной границы и квартальных просек в Губской казенной лесной даче, 1911 год»

    У дужках курсівам вёскі рэканструіраваны згодна з геаграфічнаму паказальніку

    2. Балашы
    18) 526-3-3038 «План дер. Балаши казенного им. Губы, 1869 года»
    19) 526-5-19 «Люстрационный акт с. Балашей, 1869 год»

    3. Будкі
    20) 526-3-3036 «План дер. Будки казенного им. Губы, 1869 года»
    21) 526-5-21 «Люстрационный акт с. Будок, 1869 год»

    4. Варонічы
    22) 526-3-3021 «План дер. Вороничи казенного им. Губы, 1869 года»
    23) 526-5-35 «Люстрационный акт с. Вороничи, 1869 год»

    5. Грыгаркі
    24) 526-3-3152 «План дер. Григорки казенного им. Губы, 1869 года»
    25) 526-5-57 «Люстрационный акт с. Григорки, 1869 год»

    6. Даўбарово
    26) 526-3-3133 «План застенкаДоуборово казенного им. Губы, 1869 года»
    27) 526-5-76 «Люстрационный акт с. Доуборова, 1869 год»

    7. Кішкарэпы
    28) 526-3-3077 «План застенкаКишкорепы казенного им. Губы, 1869 года»
    29) 526-5-129 «Люстрационный акт с. Кишкорепы, 1869 год»

    8. Комсіна
    30) 526-3-3078 «План дер. Комсино казенного им. Губы, 1869 года»
    31) 526-5-128 «Люстрационный акт с. Комсино, 1869 год»

    9. Манішына
    32) 526-3-574 «План дер. Манишин казенного им. Губы, 1869 года»
    33) 526-5-172 «Люстрационный акт с. Манишин, 1869 год»

    10. Міхнічы
    34) 526-3-573 «План дер. Михничи казенного им. Губы, 1869 года»
    35) 526-5-173 «Люстрационный акт с. Михничей, 1869 год»

    11. Маргі
    36) 526-3-575 «План дер. Морги казенного им. Губы, 1869 года»
    37) 526-5-171 «Люстрационный акт с. Моргов, 1869 год»

    12. Навікі
    38) 526-3-452 «План застенкаНовики казенного им. Губы, 1869 года»
    39) 526-5-194 ці 196 «Люстрационный акт с. Новиков, 1869 год»

    13. Азяроды
    40) 526-3-246 «План застенкаОзереды казенного им. Губы, 1869 года»
    41) 526-5-203 «Люстрационный акт с. Озереды, 1869 год»

    14. Рэчкі
    42) 526-3-213 «План мест. Речки казенного им. Губы, 1869 года»
    43) 526-5-235 «Люстрационный акт м. Речек, 1869 год»

    15. Стражы
    44) 526-3-191 «План дер. Стрежи казенного им. Губы, 1869 года»
    45) 526-5-259 «Люстрационный акт с. Стрежи, 1869 год»

    16. Усціновічы
    46) 526-3-178 «План дер. Устиновичи казенного им. Губы, 1869 года»
    47) 526-5-273 «Люстрационный акт с. Устиновичей, 1869 год»
     
  11. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    466
    На месте старого имения была найдена красивая кафля. Узоры стандартные, которые часто встречаются на других имениях, но есть и такие, что встречаются в первые. Даже нету в книгах. А также есть маленький кусочек цветной кафли. Возможно от гербовой, но нельзя с точностью сказать.
     

    Вложения:

    Михаил, wolf, Ingwar841 и ещё 1-му нравится это.
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Гэта 19 ст. (2-й палова) не можа быць? Бо ужо ў 1860-я сам двор Губы быў прыватнаўласніцкім (верагодна пасля адмены прыгонага права продан у прыватныя рукі). Верагодна уладальнікам быў нейкі Гайко (але гэта не дакладна)
     
  13. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    466
    Кафля датируется 16-17 век.
     
    Ingwar841 нравится это.
  14. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Павіннасці жыхароў Губскага староства паводле люстрацыі 1789 года.

    На 1789 год жыхары Губскага староства падзяляліся на баяр і цяглых, і асобна ад іх былі яўрэі, зямяне і вольныя. Апошнія тры катэгорыі ніякіх павіннасцяў на карысць Губскага двара не неслі, а толькі сплачвалі чынш. Пра павіннасці баяр і цяглых распішу ніжэй. Двары усіх жыхароў размеркаваліся па «воласці» наступным чынам:

    1) яўрэі жылі толькі ў м. Рэчкі (6). Агулам 6 двароў
    2) зямяне** жылі толькі ў в. Азяроды (1). Агулам 1 двор
    3) баяры жылі ў м. Рэчкі (5), в. Варонічы (1), в. Грыгаркі (1), в. Міхнічы (8), в. Буда (4), в. Комсіна (5) і верагодна ў в. Навікі* (1). Агулам 25 двароў
    4) цяглыя жылі ў в. Варонічы (6), в. Грыгаркі (12), в. Усцінавічы (8), в. Стражы (9), в. Балашы (8). Агулам 43 двары
    5) акрамя таго ў в. Варонічы жыў «кутнік» (1) і «вольныя» людзі (2). Кутнік адносіўся ці да цяглых ці да баяр.

    Агулам 78 (77,5) двароў, якія сплачвалі чынш наступным чынам:

    1) м. Рэчкі: чынш складаў 138 злотых і 13 грошай
    2) в. Варонічы: чынш складаў 167 злотых і 20 грош
    3) в. Грыгоркі: чынш складаў 160 злотых, 14 грошай
    4) з. Азяроды: чынш складаў 100 злотых
    5) в. Міхнічы: чынш складаў 127 злотых
    6) в. Усцінавічы: чынш складаў 129 злотых, 18 грошай
    7) в. Стражы: чынш складаў 89 злотых, 22 гроша
    8) в. Буда (Будкі): чынш складаў 60 злотых
    9) в. Балашы: чынш складаў 151 злотых, 6 грош
    10) в. Комсін: чынш складаў 75 злотых
    11) з. Навікі, новая асада: чынш складаў 15 злотых

    Агулам усе разам сплачвалі чыншу 1214 злотых і 13 грошай польскіх (1 злоты польскі = 30 грошам). Колькасць чыншу была рознай, у залежнасці ад катэгорыі насельніцтва і верагодна таго што трымалі. На жаль па дварах канкрэтна чынш не распісаны, але яго можна часткова рэканструяваць. Напрыклад яўрэі ў гэтым пераліку сплачвалі толькі за «пляцы» у мястэчку, прыкладна па 10-11 злот польскіх з двара. Зямяне з засценку Азяроды сплачвалі 100 злот, баяры сплачвалі недзе па 15 злот з аднаго двара, а цяглыя – недзе ад 10 да 16 злот польскіх. Верагодна такая розніца ў цяглых звязана з колькасцю дадатковых грунтоў, якія яны маглі браць на чынш. Што тычыцца «вольных» з в. Варонічы, то па грубых падліках іх чынш мог складаць каля 24-44 злотых з аднаго двара***. Як вынікае, зямяне менавіта чыншу сплочвалі больш за ўсіх.

    Акрамя асноўнага чыншу былі і дадатковыя выплаты:

    1) Яўрэі з мястэчка Рэчкі сплачвалі дадаткова за арэнду корчам, месц на рынку і млына ў «адно кола» 1950 злотых. У канцы 18 ст. корчмы былі ў м-ку Рэчкі і в. Балашы.
    2) Усе яўрэі, вольныя, зямяне, баяры і цяглыя дадаткова сплачвалі «падатак на чынш» ці «прыход грашовы пры чыншах» – па 1 грошу за кожны злот чыншу. Агулам з усіх власцян збіралася 40 злотых і 14 грошай (1214 грошай).

    * у 1789 годзе Навікі былі новай «асадай», і яе жыхары часова былі вызвалены ад павіннасцяў, але сплачвалі чынш і дзякла. Колькасць чыншу супадала з колькасцю чыншу колькі сплачвалі баяры (15 злотых), таму верагодна гэтая асада была баярскай.
    ** згодна РК 1795 яны займаліся гандлем. Паводле люстрацыі яны сплачвалі толькі чынш. Дзякла і іншых павіннасцяў на карысць двара не неслі.
    *** у в. Варонічы жыло 6 цяглых, 1 баярын, 1 кутнік і 2 вольных. Першыя тры катэгорыі адносіліся да залежных людзей (дадаткова выконвалі і розныя павіннасці). Цяглыя маглі сплачваць разам ад 60 да 96 злотых (сярэдняя лічба 78), баярын верагодна сплачваў 15 злотых, кутнік, калі штосьці сплачваў то верагодна палову ад таго што сплачвалі цяглыя, г.зн. 5-8 злотых. Калі лічыць па максімум, то першыя 3-ы катэгорыі маглі сплачваць да 119 злотых, калі па мінімум, то атрымоўваецца каля 80 злотых. Такім чынам на 2 двары вольных магло прыпадаць ад 48 да 87 злотых, ці 24 – 43,5 на двор.
     
  15. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Павіннасці баяр і цяглых
    Да павіннасцяў цяглых і баяр адносіліся дзякла, паншчына, гвалт, падводы і інш. У большасці іх павіннасці былі агульныя для абодвух катэгорый, напрыклад – дзякла, гвалты, падводы і развоз пагнояў. Асноўнае адрозненне было толькі ў паншчыне, аблаве (толькі для баяр) і варце (толькі для цяглых) і ў памерах чыншу, пра які распісаў вышэй.

    «Дзякло»
    1) Курамі: кур з усёй воласці – 137. Кошт 1 курыцы – 6 грош. Агулам 27 злотых і 12 грош. Каментарый: 1 злоты – 30 грошай
    2) Яйкамі: яек 34 капы і 15 штук (2055). Кошт 1 дзясятка – 3 гроша. Агулам 20 злотых і 18 грош. Каментарый: 1 капа – 60 штук
    3) Грыбамі: 137 «wiankow kopawych» грыбоў. Кошт капы грыбоў – 6 грош. Агулам 27 злотых і 12 грош.
    4) Мёдам: збіраўся ад кожнай з 375 калод ці пнёў (г.зн. у сярэднім 5,4 «калоды» на двор, калі лічыць толькі цяглыя і баярскія) па 1 злотаму. Агулам 375 злотых. Каментарый: гэта быў дадатковы грашовы падатак, які верагодна замяніў старажытную «мядовую даніну»
    5) Драніцамі: 128 коп драніц з усёй воласці. Па старадаўняму звычаю, ад кожнай «рабочай асобы» павінны даваць у год па 1 капе драніц. Кошт 1 копы драніц – 20 грошай. Агулам 85 злотых і 10 грошай. Каментарый: колькасць драніц адрозніваецца ад колькасць кур ці коп грыбоў, г.зн. «драніцы» выплачвалі не з двара. Верагодна пад «рабочай асобай» разумеюцца толькі цяглыя дарослыя мужчыны. Верагодна гэта таксама дадатковы грашовы падатак, які замяніў больш старажытную «натуральную даніну драніцамі»
    6) Збожжам: рознае збожжа не пералічана. Асобна ідзе выпіска па прыходу збожжа за апошнія 2 гады (спіс ніжэй)*

    Прыход «z doli czyli osepow»*
    1. жыта 52 бочкі. Кошт бочкі па 18 злотых
    2. яравога (ярыны) збожжа (авёс і грэчка, так у інвентары) 25,5 бочак. Кошт бочкі па 8 злот кожная

    Рэканструкцыя «дзякла»
    Па колькі не распісана колькі ж плацілі «дзякла» кожны двор асобна і ці была розніца паміж дзяклам баяр і дзяклам цяглых, разбяром яго па лічбах:

    У Губскім старостве было 25 двароў баяраў, 43 двароў цяглых і 1 двор кутніка ў в. Варонічы. Агулам – 68,5 гаспадарак. У нас ёсць дзве аднолькавыя лічбы з пераліку дзякла, гэта 137 кур і 137 копаў грыбоў. Няцотная лічба кажа пра тое, што хтосьці не сплачваў поўнае дзякла і гэта верагодна кутнік. Калі колькасць кур (копаў грыбоў) (137) падзяліць на колькасць двароў цяглых, баяр і кутніка (68,5) то атрымаем роўную лічбу ў 2. Г. зн. што з адной гаспадаркі, цяглай ці баярскай, бралі па 2 куры і па 2 капы грыбоў. Што тычыцца яек, то з кожнага двара давалі па 30 яек ў год. 30 яек памнажаем на 68 гаспадарак і атрымоўваем 2040 яек, дабаўляем яшчэ 15 (палову) і атрымоўваем 2055, як пазначана ў інвентары. Такім чынам мы дакладна маем 68 гаспадарак якія сплачвалі поўнае дзякло і 1 асобу, якая плаціла палову, хутчэй за ўсё кутнік. У выніку маем што баяры і цяглыя сплачвалі аднолькавае дзякло:
    1. з кожнага баярскага і цяглага двара – па 2 куры
    2. з кожнага баярскага і цяглага двара – па 2 капы грыбоў
    3. з кожнага баярскага і цяглага двара – па 30 яек
    4. пра зерне невядома. З асобнага спісу «z doli czyli osepow» вынікае што верагодна жыта здавалі ў два разы больш чым ярыны (авёс і грэчка). Колькі прыпадала даніны збожжам з кожнага двару з лічбаў прыведзеных вышэй вызначыць немагчыма

    Агульныя павіннасці для баяр і цяглых
    1. Гвалты: з дня Святога Яна (24 чэрвеня) да дня Святога Міхаіла (29 верасня): на працягу гэтага тэрміну адбываўся ўсёй сям“ёй 1 дзень у тыдзень, акрамя адной асобы, якая заставалася для даглядання агню і пастуха для выпасу быдла. Гвалт адбываўся разам з канямі. Каментарый: калі лічыць дні святых па каталіцкаму календару, то атрымоўваецца перыяд гвалтаў займаў недзе 14 тыдняў, г. зн. верагодна адбывалі па 14 гвалтаў у год.
    2. Развоз пагнояў: асобна ад паншчыны і гвалтаў, зкожнай хаты па 2 дні ў год, для гэтай павіннасці трэба выстаўляць па 1 каню і 2 чалавека з кожнай хаты
    3. Падводы: 3 дні дарогі да Вільні ў год з кожнай хаты(?). Пад час адбывання гэтай павіннасці, той хто адбывае, вызваляецца на гэты час ад паншчыны і гвалту
    4. Продаж пянькі і іншага тавару дазваляўся кожнаму хто пажадае

    Асобныя павіннасці для баяр
    1. Паншчына: «летам» у перыяд з дня Святога Яна (24 чэрвеня) да дня Святога Міхаіла (29 верасня) адбываюць толькі па 2 дня ў тыдзень, і «зімой» у перыяд з дня Святога Міхаіла (29 верасня) да дня Святога Яна (24 чэрвеня) адбываюць толькі па 1 дню ў тыдзень. Г. зн. што «летам» на працягу 14 тыдняў адбываюць 28 дзён, і «зімой» на працягу 38 тыдняў адбываюць 38 дзён. Агулам недзе 66 дзён у год. Павіннасць павіны адбываць толькі з канём. Каментарыі: менш чым цяглыя і толькі з канем
    2.Аблавы: Да аблаў ішлі па патрэбнасцям«Губскага двара», у якой колькасці і калі вызначаў кіраўнік адміністрацыі маёнтка.Каментарыі: г. зн. удзельнічалі ў паляваннях, у цяглых такой павіннасці не было

    Асобныя павіннасці для цяглых
    1. Паншчына: адбываюць па 3 дні ў тыдзень летам і зімой, з тым чым двор прыкажа (з канем ці пешу). Г. зн. круглы год ці 156 дзён у год. Каментарый: больш чым баяры ў некалькі разоў.
    2. Варта і стража: згодна старадаўняга звычаю, адбываюць па чарзе з кожнай хаты. «Варту і стражу» неслі пры Губскім двары і інш, дзе ўкажа адміністрацыя.
    3. Асобна прапісана паслабленне для Яна Ясінскага*, які для «прапарцыянальнасці» (do proporcyi) грунту павінен адбываць паншчыну 2 дні ў тыдзень (замест 3-х), гвалтаў адбываць толькі 2 дні (замест 14?), і падвод да Вільні павінен адбываць толькі 2 дні дарогі (замест 3-х). Каментарый: верагодна яго грунт быў меншы чым у астатніх

    *верагодна гэта Іван Ясінскі з в. Грыгаркі, згадваецца ў МК у 1777 – 1783 гады. У РК 1795 года згадваецца верагодна яго сын Грыгоры Іванавіч Ясінскі, які жыў ужо ў м. Рэчкі

    Ляснічыя
    Паколькі большую частку маёнтка займалі лясы, то для падтрымання іх у парадку патрабаваліся леснікі. Згодна люстрацыі леснікамі маглі прызначыць любога чалавека, будзь то баярын ці цяглы, і за гэта яго вызвалялі ад усіх павіннасцяў акрамя чыншу і верагодна дзякла. Хто займаў пасаду лесніка на той час невядома

    Крыніца: LVIA 11-1-693
     
    #15 Ingwar841, 16 мар 2024
    Последнее редактирование: 17 мар 2024
  16. sergpetr

    sergpetr Местный

    Регистрация:
    27 ноя 2017
    Сообщения:
    50
    Симпатии:
    54
    Ищу:
    Петрашко
    География поисков:
    Крайск
    Я правильно понял что в РС1795 в Речках Пять семей это бояре бывшие.
     
  17. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Па РК 1795 у Рэчках ужо 6 двароў, а каго з іх можна аднесці да "баяр" цяжка сказаць. У 1795 "гаспадарамі" двароў былі Паследы, Ляхі, Саковічы і Яхімовічы. Першыя тры хутчэй за ўсё так, а наконт Яхімовічаў я не ўпэўнены.
     
  18. sergpetr

    sergpetr Местный

    Регистрация:
    27 ноя 2017
    Сообщения:
    50
    Симпатии:
    54
    Ищу:
    Петрашко
    География поисков:
    Крайск
    Последовательность такая. 1 Послед. 2 Лях.3 Яхимович.4Сакович.5 Лях. 6 Послед. Ляхи на 1795 не родственники. В 1906 эти две ветки породнились и в 1910 родили бабушку моей супруги. Хотел порадовать супругу что она из боярского рода. Есть ли какие то сведения по Речкам до 1795 года.
     
    Денис Х нравится это.
  19. Dianis

    Dianis Мегапользователь

    Регистрация:
    4 май 2016
    Сообщения:
    403
    Симпатии:
    889
    Ищу:
    Щербицкий, Вяль, Пучковский, Пугавка, Мороз, Сачивко, Чернявский, Анисимов
    География поисков:
    имение Язно и имение Игуменово Дисненского уезда, Быховский уезд
    Кроме 526 фонда по староствам много информации в ф.525 ЛГИА "Управление земледелия и государственных имуществ Виленской и Ковенской губерний 1436-1918". По крайней мере по Куриловичскому там есть несколько инвентарей конца 18 - первой половины 19 в.в.
     
    kiessling, Михаил, Ingwar841 и 3 другим нравится это.
  20. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Дзякуй за наводку і за удакладненне па Абрамовічам