1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Маркава

Тема в разделе "Молодечно и окрестности", создана пользователем Ingwar841, 24 янв 2024.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Маркава, некалісь цэнтр асобнага дзяржаўнага маёнтка (дзяржавы), тэрытарыяльна ахопліваў землі як у Ашмянскім, так і Вілейскім паветах. У Вілейскім павеце у свой час яго землі ахоплівалі тэрыторыю як на поўдзень ад Вілейкі, так і на поўнач ад яе (пазней адасобілася Губскае стараства). Дакладныя землі яго вызначыць пакуль цяжка. У 1528 годзе з тэрыторыі Маркаўскай дзяржавы (двара) выстаўлялася 27 коней, у складзе харугваў Віленскага павета (ваяводства). Пасля адміністратыўна-судовай рэформы 1566 года, яго тэрыторыя ўвайшла у склад Ашмянскага павета. У 15-16 ст. сама Маркаўская дзяржава дзялілася на некалькі валасцей. Ніжэй справа 1528 года, у якой згадваюцца 2 яе воласці -- Маркаўская і Курэнская. У справе пералічаны некаторыя яе жыхары -- старцы і іншыя прадстаўнікі. З справы вынікае памеры іх дзякла, на карысць Віленскага цівунства. Таксама вынікае, што з даўніх часоў яны давалі "дзякла", якое ішло на карысць Вітаўтавай капліцы ў Вільні.
    upload_2024-1-24_20-34-1.png

    Крыніца: «М. Довнар-Запольскій. Акты Литовско-Русскаго государства», Том 1. Ст.210-211
     
    Dia, paval, Anatol_St и 6 другим нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Спіс баяраў, прыпісаных да Маркаўскага двара (Попіс 1528 года)
    upload_2024-1-24_20-57-9.png
     
  3. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    343
    Симпатии:
    826
    Маркаўская дзяржава, на мапе " Беларускія землі ў XVI стагоддзі" з "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі" т.1.
    Ружовенькая ( гл. умоўныя знакі)

    Маркава.jpg

    Умоўныя знакі.jpg
     
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Наданні ў Маркаўскай воласці (і Краснам сяле) ў часы вялікага князя Казіміра.
    upload_2024-1-25_13-59-15.png
    upload_2024-1-25_14-2-11.png

    Крыніца: "Літоўская Метрыка. Кніга запісаў №3. 1440-1498"
     
    #4 Ingwar841, 25 янв 2024
    Последнее редактирование: 25 янв 2024
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Наданні ў Маркаўскай воласці ў часы вялікага князя Казіміра.
    upload_2024-1-25_14-17-10.png
    Крыніца: "Літоўская Метрыка. Кніга запісаў №3. 1440-1498"
     
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Справа 1546 года, аб надзялені двух баяр з Маркаўскай воласці, Васіля і Яна Грынкевічаў Астравухавічаў, двумя грунтамі -- Трапалаўшчынай і Жыінай, якія належалі іх памерламу дзядзьке Алехну Астравухавічу. Грунты былі недзе каля рэчак "Годеи" і "Любосы". Цікава што іх бацька Грінько і дзядзька Алехно, згадваюцца ў попісе войска 1528 года. Цяпер есць геаграфічны арыенцір дзе яны жылі. Трапалава на р. Гадзея, гэта сучасная вёска каля Маркава, у Маладзечанскім раёне
    сама справа ніжэй:
    upload_2024-1-26_18-22-22.png
    Крыніца: Метрыка ВКЛ. Кніга №30
     
    #6 Ingwar841, 26 янв 2024
    Последнее редактирование: 26 янв 2024
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Прывілей 1546 года маркаўскаму баярыну Якаву Адзінцэвічу, на 1/4 частку зямлі яго дзядзькі Мацука Паўловіча. Геаграфічна не лакалізоўваецца. У спісе 1528 года сярод баяр ад Маркаўскага двара абодва не згадваюцца, або яшчэ тут не жылі, або выступалі ў іншай

    upload_2024-1-26_18-34-13.png

    Крыніца: Метрыка ВКЛ. Кніга №30
     
  8. paval

    paval Мегапользователь

    Регистрация:
    26 фев 2018
    Сообщения:
    306
    Симпатии:
    171
    Ищу:
    Хадзінскі, Мачальскі, Галіноўскі, Міна, Лях, Бледзька, Зярнятка, Шабан, Сіняк, Стаўбуновіч, Каранеўскі, Хадан, Канаш, Сенькевіч, Рудзінскі, Какашынскі, Шэшка, Бурак, Гіль, Квяткевіч, Сыракваш, Яськевіч, Пазьняк, Гук, Завадзкі, Місюль, Рогач
    География поисков:
    в. Ходні, в. Новыя Зімодры, в. Журыхі, в. Куты, в. Камары, в. Сакавічы, в. Высокая Прыстань, в. Тураўшчына, в. Талуць, в. Астравы
    Зенька Зімордзіч - родныя гукі засьценкаў Зімодры і Ходні, ля Куранца
     
  9. Dia

    Dia Мегапользователь

    Регистрация:
    27 авг 2016
    Сообщения:
    315
    Симпатии:
    493
    Ищу:
    Зайковские, Бобровка, Тарасевичи, Стасилевичи, Сокол, Мельгуй
    География поисков:
    д. Путники, д. Шеметовщизна, д. Вазгель, д. Володьки, д. Лапоровичи, д. Равкуцевичи, д. Каменец, застенок Комки
  10. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Інвентар Маркаўскай дзяржавы 1616 года, паводле справы "Пабудова двара Маркаўскага // Библиотека Варшавского университета (Польша). Отдел рукописей. 1616 год. № 336. 41 с." надрукаванай ў перакладзе з польскай ў кнізе "Т А Л У И: история деревни, ее жителей и окрестностей". Аўтар -- В.А. Космач. У інвентары пералічаны м-ка Маркава і сёлы Хатуцічы, Скавародкі, Хадковічы, Засковічы, Вязуце, Кавалі, Грамовічы, Кузюты, Асташковічы, Капусцічы, Барэйкі і Кілбасічы, Талуі, Скарынічы

    “Пабудова двара Маркаўскага"
    Уязджаючы ў двор з боку горада, бачым вароты з разьбой. Далей адкрываецца зала пад гонтавым дахам. На ўсходні бок – дзверы добрай цяслярскай работы. Унутры залы – камін. Бачым пяць пакояў. У адным з іх пафарбаваная ў зялёны колер шафа. Каля залы – ганак з рэзанымі балясамі. Ідучы ад ганка з правага боку знаходзіцца падвал (склеп). Ён мае дзверы – простыя, але якія ездзяць пры іх адкрыванні. Потым кухня, перад ёй ганак з дрэннай падлогай. Ідучы далей за кухню, можна ўбачыць простыя дзверы на жалезных завесах, мураваны камін. Комін злеплены з гліны, а памяшканне ўсё белае. Двое вокнаў. Ёсць далей каморка, дзверы на колцах і печ, зробленая з гліны. Побач з кухняй – вялікі дом пад драўляным дахам. Ідучы ад бровара, трапляем у сені з белымі дзвярамі. Уздоўж вокнаў стаіць пяць простых лаў. У іх убіта (яны трымаюцца) на дваццаці металічных штырах. Далей знаходзіцца пякарня. Да яе вядуць дзверы жалезных завесах, печ, шырокія лавы каля вокнаў, дзве паліцы. Кладоўка каля пякарні, таксама з дзвярыма на жалезных завесах. Потым яшчэ адны сені і таксама з дзвярамі на жалезных завесах. Адтуль направа ўваход у дом. Дзверы на жалезных завесах, печ, дзе відаць шэсць зялёных і шэсць бурых радоў кафлі, злеплены з гліны камін, лавы, вялікія вокны. Потым камора, куды вядуць дзверы на жалезных завесах, там печ з простай кафлі і камін, злеплены з гліны. Уздоўж сцяны – двое вокнаў з добра нашклённымі шыбамі. Зноў камора з дзвярамі на жалезных завесах. З гэтай каморы – дзверы ў каморку на жалезных завесах. Падвал (склеп) недалёка ад дома, зрублены з дрэва, абабіты новай драніцай, двое дзвярэй на жалезных завесах, а трэція – на колцах. Дом, аблеплены глінай, пад гонтавым дахам. Перад домам – новы ганак, абіты дошкамі, пакрыты гонтай. Перад уваходам у дом – сені, двое дзвярэй з жалезнымі завесамі, на адных ёсць клямка. У сярэдзіне комін з мураванай печчу. Справа ад сеняў, як ісці ў дом, дзверы на жалезных завесах з клямкай. Далей печ з зялёнай кафляй і мураваным комінам. Пяць зашклёных вокнаў, простая невялікая шафа з чатырма невялікімі дзвярамі на жалезных завесах з трыма зашчэпкамі і адным замком унутраным. У ім ключ. Адсюль ёсць дзверы на завесах у камору, на дзвярах зашчэпка. З каморы іншыя дзверы вядуць у сад – і гэтыя дзверы на жалезных завесах. Насупраць невялікі дом, куды вядуць дзверы на жалезных завесах. У гэтым доме печ з зялёнай кафлі і мураваным комінам. З гэтага дома ёсць уваход у камору з дзвярамі на жалезных завесах і зашчэпкай. У каморы акно, з каморы ёсць дзверы ў сад. Гэтыя дзверы на колцах. Ідучы ад дома, бачым свіран, абабіты драніцай. У ім двое дзвярэй на завесах, замок унутраны адзін. Пры гэтым свіране – кладоўка, зробленыя ў яе дзверы на колцах. Перад свіранам – ганак. Але ганак зараз патрабуе рамонту. Ад свірана ідучы бачым вароты ў фальварак і ў гумно, якое патрабуе таксама рамонту. Каля варот стаіць дом, абабіты драніцай. Уваходзячы ў яго, бачым сені. З левага боку ад сеняў – дзверы на жалезных завесах з клямкай. За дзвярамі стаіць печ, аздобленая кафляй, камін, злеплены з гліны. У памяшканні два акны з выбітымі шыбамі, а трэцяе акно зачыняецца аконіцамі з тканіны, уздоўж сцен стаяць лавы. Далей уваход у кладоўку з дзвярамі на завесах, на дзвярах замок унутраны. З кладоўкі ўваход у камору з дзвярамі на колцах і з зашчэпкай. Насупраць гэтага дома – другі дом. Ля ўваходу ў яго дзверы на завесах. У доме печ, аздобленая кафляй, два акны з аконіцамі з тканіны і на завесах. Далей уваход у камору з дзвярамі на завесах, акно без шыбы і адны аконіцы на завесах. За гэтым домам – невялікая стайня. У стайні – уваход у кладоўку, дзе захоўваецца вупраж. Каля гэтай стайні ёсць невялікі свіран, пакрыты саломай, у яго вядуць дзверы на колцах. Каля стайні ёсць таксама невялікая адрына. Ідучы з двара, бачым сажалку, каля яе – бровар, пакрыты драніцай. На ўваходзе ў бровар – дзверы на колцах. У сярэдзіне – комін, злеплены з гліны. Каля бровара ёсць невялікае памяшканне для сушкі соладу, зробленае з дрэва і пакрытае саломай. Недалёка ад бровара знаходзіцца лазня. На ўваходзе ў лазню – дзверы на колцах і трое сеняў. Уваходзячы ў сені, бачым яшчэ адны дзверы на колцах. Тут жа дзве печы, аздобленыя белай простай кафляй, двое вокнаў без шыбаў. Насупраць лазні пабудаваны белы невялікі дом. На ўваходзе ў яго – дзверы на завесах і з зашчэпкай. У доме дзве печы, аздобленыя простай кафляй, двое вокан без шыбаў, аконіцы на завесах.

    Фальварак Маркаўскі
    Ён знаходзіцца недалёка ад двара Маркаўскага. Агароджаны. Пры ўваходзе – вароты простыя. Дом пакрыты драніцай. Сені, на ўваходзе дзверы на колцах. З гэтых сеняў дзверы на коллцах вядуць у пекарню. У пекарні печ. З пекарні ўваход у кладоўку, дзверы простыя на колцах. Насупраць гэтай пекарні ёсць белы дом. На ўваходзе ў гэты дом – дзверы на колцах. Унутры печ, аздобленая простай кафляй, дзве лавы, двое вокнаў. З гэтага дома ўваход у кладоўку, дзверы на колцах. Недалёка ад дома яшчэ адно памяшканне, пакрытае гонтай, з дзвярамі на завесах.

    Кароўнік
    Ён знаходзіцца каля гумна. Нядаўна пабудаваны, пакрыты саломай. Двое варот, зробленых з драніцы. Другі кароўнік у фальварку стары, пакрыты саломай.

    Жывёла ў кароўніках
    Кароў дойных – 6, Бычкоў – 3, Ялавіц трохгадовых – 4, Чатырохгадовых ялавіц – 4, Бычкоў трохгадовых – 5, Быкоў трохгадовых – 2,
    Старых авечак – 4, Валоў – 9, Пяцігадовых ялавіц – 4, Баран – 1, Быкоў чатырохгадовых – 3, Гусей – 18, Валоў – 6, Курэй – 90, Цялят – 7, Качараў – 20

    Начынне ў двары Маркоўскага
    Дваровае начынне паводле дакумента пана Бжастоўскага здадзена ў арэнду Маркоўскаму застаецца ў пана Войскага (?).

    Гумно
    Яно вакол агароджанае. Перад уваходам – вароты, зробленыя з дошак. Каля варот – памяшканне для збожжа. У яго вароты з дошак. Недалёка ад току – свіран, пакрыты саломай. На ўваходзе – простыя дзверы на колцах. Каля гэтага свірана – другі свіран. На ўваходзе ў гэты свіран – дзверы на колцах. Каля свірнаў ёсць два куратнікі, накрытыя саломай, дзверы. Каля гэтых куратнікаў – другі ток для малацьбы збожжа, зроблены з дрэва і пакрыты саломай. Двое варот у ток. З боку ад тока адрына для сена, пакрытая саломай. У адрыне двое дзвярэй. Недалёка ад гэтай адрыны – другая адрына, пакрытая саломай, прызначаная для захавання збожжа. У адрыну – двое варот. У гумне стаяць азяроды для сушкі сена. (пералік збожа апускаю)

    Агарод
    Першы агарод знаходзіцца на дарозе са двара да гумна з левага боку. Другі агарод па дарозе са двара да гумна з правага боку. У агародзе… (далей тэкст адсутнічае).

    Сады
    Адзін сад у двары Маркоўскага даходзіць да сажалкі. У садзе вішні і яблыні. Таксама шмат прышчэпленых дрэў. Другі сад каля гумна Маркоўскага, стары, шмат таксама яблынь і вішань. Трэці сад знаходзіцца па дарозе ад двара да гумна з левага боку. Нядаўна пасаджаныя розныя пладовыя, шмат прышчэпленых. Хмяльнік у садзе адзін, другі на двары, які мала засаджаны.

    Дворнае ворыва
    Яно знаходзіцца каля двара адно на тры полі. Кожнае поле маргоў на 120.

    Збожжа
    Паводле дадзеных ужо памянёнага цівуна на 1617 г. жыта не было.

    Дварныя сенажаці
    Яны знаходзяцца каля дворнага ворыва ў Раманцове. Асабліва над ракой Ушай у розных месцах. На паплавах сена бывае стагоў 50.

    Сажалкі, які належаць Двару Маркоўскага
    Адна сажалка паміж мястэчкам і дваром на рацэ Маркове. На гэтай сажалцы млын, зроблены з дрэва. Другая сажалка знаходзіцца ніжэй за першую, завецца ніжняй. На той жа рацэ Маркове, ёсць таксама драўляны млын з адным колам, а другога кола няма. Ад гэтых млынаў ёсць грэбля, насыпаная з зямлі, бярвенне новае.

    Сажалкі ў Двары Маркоўскага
    Сажалкі тры старыя
    Сажалка адна новая
     
    #10 Ingwar841, 2 апр 2024
    Последнее редактирование: 2 апр 2024
  11. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    (мястэчка Маркава)
    upload_2024-4-2_17-8-23.png
    upload_2024-4-2_17-9-14.png
    upload_2024-4-2_17-10-3.png
    Будовы Маркоўскай карчмы
    У гэтай карчме ёсць вялікія сені. Двое навясных варот на колцах. У канцы сеняў па абодвух баках дзве хаты і пекарня. У адной хаце печ, аздобленая простай кафляй, камін, злеплены з гліны. Уздоўж сцен стаяць лавы, ёсць чатыры акны з шыбамі палатнянымі. З хаты – уваход у камору. Тут двое дзвярэй на завесах. Каля гэтай хаты ў канцы сеняў другая хата. На ўваходзе дзверы на завесах, у хаце печ, але няма вокнаў. Насупраць гэтай хаты пекарня. На ўваходзе – дзверы на завесах. У хаце вакол лавы стаіць чорная печ. З пекарні ўваход у кладоўку, на ўваходзе дзверы, устаўленыя ў петлі. У гэтай карчме ёсць мёд, піва, гарэлка, авёс, сена і іншае. Даход дае немалы, асабліва калі каму іншаму аддаць у арэнду

    Царква
    Гэта царква Святой Тройцы, зроблена з круглага дрэва. Новы гонтавы дах. На даху – жалезны крыж, пабелены, з латуневымі зоркамі. Перад царквой – ганак, абабіты дошкамі, з дзвярамі на доўгіх жалезных завесах. На ўваходзе ў царкву – дзверы дубовыя на доўгіх жалезных завесах. У царкве – тры шкляныя акны, абразы паводле царкоўнай традыцыі. Тут жа, у царкве, адзін невялікі завешаны звон. Званіца гэтай царквы пабудавана пад дахам, зробленым з драніцы. Тут два вялікія званы. Начынне гэтай царквы Малая срэбная чаша, падораная папай Юзафам Казлом. Абрус белы вышываны. Міска і малая лыжка, пакрытыя чырвоным чахлом, Евангелле ў драўлянай аправе. Другое Евангелле ў чорнай аксамітнай аправе. На адным баку – пазалочаная сярэбраная дошчачка, на гэтай дошчаццы выбіты крыж. На другім баку ёсць знак, дзе была другая такая дошчачка, якой зараз няма. Трэцяе Евангелле ў чорнай аксамітнай аправе. Зверху Евангелля срэбраная дошчачка, пазалочаная. На ёй выбіты мукі на крыжы. Па вуглах – выявы чатырох евангелістаў, пазалочаныя, сярэбраныя. На другім баку гэтага Евангелля выбіты золатам словы, якія славяць Бога. Ёсць служэбнік, псалтыр, Апостальскія кнігі. Адна кніга старая, папсаваная, іншых кніг старых папсаваных – дзесяць. Кнігі з выявамі святых зашпільваюцца чорным рэмнем. Латуневае кадзіла, драўляны абраз пазалочаны, другі абраз, пазалочаны мастацкай фарбай, трэці абраз, пазалочаны, з выявай Святога Спаса, яшчэ тры пазалочаныя абразы, Харугвы з крыжамі, падсвечнік драўляны на жалезнай падстаўцы, на ёй яшчэ тры бляшаныя малыя падсвечнікі. Невялікая скрынка з бляхі са скарбонкай, скарбонка з накрыўкай. Тут захоўваецца сакрамэнт. Драўляная міска, пакрытая пазалочаным пакостам, жоўтая, жалезны падсвечнік.

    Асноўная павіннасць маркоўскіх мяшчан
    Маркоўскія мяшчане павінны штогод плаціць чынш з рынкавых даходаў з кожнага пенёндза 71 /2, з агульных даходаў 21 /2. З іншых даходаў чынш па 40 грошы, за валокі – па 12 грошы, па 3 грошы з пашавых маргоў, па 3 грошы з маргоў сенажатных. З мёдавай і піўной карчмы – з кожнай па 60 грошы. Рамеснікі, пекары і іншыя па 1 грошы. Ад кожнага мясніка – 20 грошы. Павінны даваць падводы для маскоўскага князя і іншых хрысціянскіх паноў. Затое ім плаціць павінны тыя, хто бярэ, за кожную мілю. Бясплатна павінны даваць падводы, калі дзеля патрэб дворных трэба ехаць за 5 міль. Іншыя павіннасці адпрацоўваць не прымушаюць.
     
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  13. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  14. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  15. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  16. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  17. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  18. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  19. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
  20. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021