Вот ещё по разделу Черноручья https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/islandora/object/atmintis:VUB01_000663949#00001
Помимо Юнцевичей и Сморково были православные в Заболотье с начала 19 века. В конце 19 века семья Крупских в Глубочанах тоже православная (Драки, Елевщина, Горавец). Также весь 19 век много Крупских было в Замошско - Слободском приходе (Слобода, Клепицы, Липовки, Крупские). Даже одноименный застенок был - Крупские. И если Крупские из Юнцевичи, Сморково, Глубочаны, Заболотье - вероятно родственники (изначально в 18 веке у Гораина), то Замошско Слободские - похоже другая семья.
Вот интересная запись в Метриках Литовских, предположительно это 1552 год Здесь упоминается что епископ Луцкий и Берестейский Валериан (он же известен как Протасевич-Шушкоский и согласно википедии уроженец Крайска или его окрестностей) даровал на вечность своему слуге Льву Гурину некие грунты в имении Крайск. Т.е. речь вероятно идет о Юнцевичах, владельцем которых и выступал позже Лев Гурин (умер около 1590 года), но возможно и о некой другой части имения Крайска (Гурину также принадлежали некие доли в Горавце)
Застенок Крупские - это вот наверное самое интересное..Если посмотреть по инвентарям 16го века, то очень часто двор/дым получал название по первому поселенцу в нем. Горавец тоже Гурину принадлежал - посмотрите в ВАКе его завещание. Часть Глыбочан позже у Позняка - он оттуда Ольковичскому костелу подарил двух человек. Еще Крупские есть во владениях Шумской в Лукавце, если я не путаю ничего Но по спискам 1765 года больше всего Крупских именно в имении Юнцевичи.Да по Мк Ольковичского костела с 1751 по 1800 Крупские и католиками были
РГИА Ф. 1344 Оп. 15 Д. 94 Название фонда ВТОРОЙ (КРЕСТЬЯНСКИЙ) ДЕПАРТАМЕНТ СЕНАТА Опись Ф. 1344 Оп. 15 Раздел описи Виленская губерния\Вилейский уезд Заголовок Второй (крестьянский) департамент Сената. О пересмотре дела о лишении крестьян деревни Старково О. Линдевского, А. Крупского и других, всего в числе 9 человек, права владения земельными участками в Юнцевичской пуще помещика Боровского. Виленская губерния, Вилейский уезд Крайние даты 23 декабря 1889 г. - 05 октября 1890 г. Постоянная ссылка на данное описание: https://fgurgia.ru/object/3798953
Здравствуйте. Занимаюсь родословной по маминой линии. Не подскажите родителей и год их рождения Крупской Вельгельмины (1907г. рождения фамилия при рождении неизвестна) и Крупского Владимира (1904 г. рождения) у них ещё была дочь Крупская Мария, которая вышла замуж за Гуща Иполита. из Юнцевич.
Здравствуйте,Владимир.В нашей родословной нет таких имён.Гуща встречается при заключении брака Михалины Царик с Георгием Гуща в 1893 году из д.Юнцевичи.Напишите мне n_halilova@mail.ru
Патрапіўся цікавы факт, у прадажным лісце ад 05.10.1618 пана Міхала Львовіча Гурына яго часткі маёнтка Юнцавічы згадваецца месца пахаванне яго бацькі -- Льва Гурына. Што цікава, пахаваны ён быў не на могілках і не ў храме, а ў асобным склепе. Як вядома, Леў Гурын у сяр. 16 ст. сабраў асобныя кавалкі маёнтка Крайск ў адзіны маёнтак Юнцавічы. Нагадаю кантэкст: "У пачатку 1550-х гадоў кн. Валерыян Пратасевіч, біскуп Луцкі і Бярасцейкі запісаў свайму слузе Льву Гурыну на вечнасць некалькі грунтоў у маёнтку Крайск, якія ён трымаў у заставе. У 1556 годзе Леў Гурын купляе ў Войцаха Войцахавіча Насілоўскага, яго сына Мельхіёра і дачкі Раіны, іх частку маёнтка Крайск – путных і цяглых людзей, сенажаці і пушчу над ракой Вілія. Згодна ўмове Леў Гурын быў павінен выкупіць з заставы ў Ядвігі Станіславаўны (удавы Юрыя Насілоўскага) – сенажаці, а ў Юхны Ваньковіча – двор Юнцавічы. У 1557 годзе Леў Гурын купляе ў кн. Аляксандра Свірскага і яго жонкі Анны Пратасаўны “дворец Ракшицы в Крайске” за 55 коп грошай. У 1567 года Леў Гурын ставіць 1 каня “з Крайска”. Пасля смерці Льва Гурына (1590 год) Юнцавічы адышлі да яго сыноў – Канстанціна, Яна, Міхала і Геліяша, якія падзялілі яго на 4 часткі". Акрамя таго Льву Гурыну, згодна попісу 1567 года, належалі яшчэ маенткі і ў іншых паветах, аднак пахавалі яго каля Юнцавіч вось сам урывак з справы (НГАБ, ф.1727, воп. 1, спр. 2, арк.851 адв.) Прыкладны пераклад «Граничене того именя моего Юнцевского напервей почына/ется у села боярского Алкович от межы старой которая /делит кгрунт мой з кгрунтом того села Алкович от тое межы и/дучы дорогою которая делит кгрунт мой за кгрунтом того /села Алкович от тое межы идучы дорогою которая /идучы з села Алкович ку двору моему селищу старому ко/торый мне се достал з делу ровного от … брати моих/ … по левой стороне которая дорога делит кгрунт /мой з кгрунтом пана Гелияша Гурына брата моего от тое /дороги неподалеку двора моего звернувшы в пра/во в боку стена которая делиты тот крунт мой з кгрун/том того пана Гелияша Гурына брата моего на ко/торой стене копец один от тое дороги и тоей стеною /идучы мимо склепу пана отца моего аж у речку Юнцев/ку там же над речкою копец усыпаны» З урыўка бачна, што склеп знаходзіўся каля дарогі з Альковіч у бок, недзе на правым беразе рэчкі Юнцаўкі ў адным з трох месцаў пазначаных на мапе
Таксама ў гэтай жа справе згадваюцца і сяляне якія належалі Міхаілу Львовічу Гурыну у яго частках вёсак Юнцавічы и Сморкава(1618 год) вёска Юнцавічы, сяляне цяглыя 1) "василь теренич мает сынов двух иван и …" (тэкст пашкоджаны) 2) "павлюк есюлевич пол… сыны два грышко" (тэкст пашкоджаны) 3) "полина? вдова у нее сыны два лаврын и грышко Шоколичи" 4) "семен теренич сыны два иван и яков" вёска Сморкава, баярын путны 1) петр матеевич ... у него сын ждан Таксама згадваюцца што былі і іншыя подданыя, але без імен "волно их самых з жонами и детми где се … доведоючы оных отыскивати и правом тым от нас даным яко своих властных доходити волно быть маеты"
У працяг да тэмы месца размяшчэння склепа Льва Гурына, некаторыя ўдакладненні У апісанні межаў часткі якая належала Міхаілу Львовічу Гурыну ёсць некаторыя дэталі, вось сам тэкст прыкладны пераклад: " пришед/шы речку от копца в право над ставом небощика пана /гелияша гурына брата моего до другога копца от того /копца межою старою в лево от которое межы стена /учынена которая идеты аж до границы старыною /тою границаю идучы влево стена и граница ?другая /которая делит кгрунт мой з грунтом вельможного его /милости пана миколая глебовича на дубровне воеводы /(смо)ленского ……………………. Аж знову у /(старую/тую?) межу под село олковичы откул се граница того /(канчатак на наступным аркушы) кгрунту моего почала" У тэксце згадваеццы став (сажалка), такім чынам склеп знаходзіўся не толькі правым баку рэчкі Юнцаўкі, але і недалека ад става, які дарэчы належыў брату Міхаіла -- Геліяшу Львовічу Гурыну. Дарэчы, як згадана увогуле ў абмежаванні, грунты Геліяшы былі па правую руку ад грунтоў Міхаіла, калі ісці з Альковіч у бок Юнцавіч, то есць на усходзе. Але на усходзе далей ідзе іншы фальварк -- Чарнаруча, таму па ўсей верагоднасці дарога якая згадваецца ў абмежаванні, гэта дарога з Альковіч непасрэдна да двара Юнцавічы, якая паводле мап 2-й пал. 19 -- пач. 20 ст. перасякала рэчку Юнцаўка каля става (на мапе пазначан як Став 1-ы). Асам склеп мог быць на узгорку, насупраць двара Юнцавічы (на мапе знак пытальніка)
Так, сапраўды, і апошняе слова гэта верагодна "Стайского". Што лагічна, бо Стайкі межавалі з Юнцавічамі і з Чарнаручам (куды уваходзілі Альковічы)
Сенажаці, якія належалі Міхаілу Львовічу Гурыну (1618 год) прыкладны пераклад: «а до того сеножати мои над рекою велею /наперву сеножат(ь) у липах в которой моркгов тры там же недале/ко другая сеножатка прутов дванадцат у велчы(?) прутов /десяты в(?) сморкове под боярыном моим моркг один прут(к)ов /пяты а над рекою кобылянкою сеножати болотные под роч/ным ручаем двойная сеножат в которой моркгов чотыры пру/тов десяты там же в другом местце на том же болоте над реч/кой кобылянкою овсяниковская сеножат моркги два и пры/том третий моркг шырковски(?) а по другой стороне речки /от кгрунту чарноруцкого сеножат симоновская моркг один /а над рекою велею сеножат короваевская моркг один там/же недалеко микова перевозу над рекою велею сеножаты /литвиновская названая ясюковская моркг один а над речкою /нетою подле Вели есюлевское сеножати пол моркга» Гэты ўрывак цікавы сваёй тапаграфіяй. У ім згаданы рака Велея (Вілія), рака Кабылянка і невядомая рэчка Нета, подле Велі (Віліі). Гэтая рэчка не пазначана на мапах, і верагодна к 19/20 ст. знікла. Таксама там згадваецца “миков перевоз”над ракою Вілія. Дарэчы гэтая пераправа мне траплялася ў іншым дакуменце, пач. 17 ст. (копіі справы 1602 года, напісаная лацінкаю – НГАБ, фонд 1769, вопіс 1, справа 13, аркуш 33адв.), дзе апісваліся межы Крайскага маентка. Падрабязней можна глянуць тут. Там ен напісаны лацінай як “Pierewoz mikowy” А яшчэ цікавы і самі назвы сенажацей, якія насілі верагодна “прозвішчы” сваіх уладальнікаў (ці іх папярэднікаў), а менавіта – “овсяниковская”, “шырковская(?)”, “симоновская”, “короваевская”, “литвиновская” якая была пеайменавана ў “ясюковская” і “есюлевская”. “Павлюк Есюлевич” згадваецца сярод падданых Міхаіла Гурына. “Симоновская” сенажаць магла належыць яшчэ аднаму яго цягламу селяніну “Семену Тереничу”. Астатнія “прозвішчы” сярод падданых Міхаіла Гурыновіча не згадваюцца. Але сярод падданых Міхаіла Гурына былі і збеглыя, якія не згадваюцца па іменах. Найбольш цікава з гэтых назваў сенажаць “Овсяниковская”. Гэтае прозвішча было распаўсюджана ў канцы 18 ст. сярод жыхароў маёнтка Чарнаручча. Аўсянікі займалі 6 з 11 двароў вёскі Аўсянікі, або з 34 усіх цяглых двароў маёнтка Чарнаручча. Сама вёска размешчана на ўсход ад Юнцавіч, каля балотных сенажацей рэчкі Кабылянка. Фактычна гэта першая згадка прозвішча Аўсянік ў гэтых мясцінах, але дзе яны дакладна жылі невядома.