Гэты год пачынаецца з добрых звестак, як перадае шэраг выданняў (fakty.interia.pl, rh.by, tut.by) у мядзельскім касцёле былі знойдзены замураваныя ў нішу царкоўныя рэліквіі. У тым ліку стос метрычных кніг. Нажаль, у кароткіх заметках журналістаў інфармацыі непасрэдна пра кнігі вельмі мала. Гаворыцца толькі пра тое, што схованка была зроблена перад прыходам саветаў. І тут бачна розніца ў падачы матэрыялу нашымі выданнямі і згаданым вышэй польскім. У нас фігуруюць словы пра тое, што ў архіве кармелітаў што месьціцца ў Кракаве, былі знойдзены нататкі аднаго з братоў ордэна з апісаннем схованкі. У польскім артыкуле гаворыцца некалькі інакш, што адзін з братоў кармелітаў знайшоў у архіве ордэна дакументы па гісторыі касцёла ў Мядзелі, у якіх і была інфармацыя пра схованку. Але і на польскім рэсурсе пазначана толькі пра тое, што сярод кніг ёсць нават і за XIX стагоддзе. Крыху пакумекаўшы, я вырашыў пашукаць больш інфармацыі по гэтым пытанні, але ўжо непасрэдна ў польскім сегменьце сеткі. Як аказалася, гэта была неблагая ідэя. Удалося адшукаць мабыць арыгінальную крыніцу - polskieradio.pl. У артыкуле змешчаны фотаматэрыялы з сустрэчы з ксяндзом Юрыем Кулаем. А сярод іх фотаздымкі метрычных кніг. І можна зрабіць некаторыя высновы наконт іх. Па ўсяму бачна, што кніга, якую трымае ксёндз была ўзята ім з шафы. Там ляжыць яшчэ як мінімум чатыры дастаткова старыя фаліянты. Не зразумела, ці адносяцца да кніг, што былі ў схованцы, астатнія, бліжэйшыя да нас, на якіх ляжыць нешта ружовага колеру. Сама кніга, што у руках у ксяндза відаць што аб хростах, нажаль не разабраць за які год. Наступнае фота Бачна, што ў шафе кніг не стала меньш, у руках тая ж ружовая кніга аб хростах, а на стале яшчэ адна карычневая кніга. Агулам не меньш за 6 кніг. Наступны фотаздымак раскрывае больш падрабязнасцей пра змест адной з іх. Гэта кніга, якая ўтрымлівае інфармацыю аб шлюбах за перыяд з 1827 па 1834. На жаль, якасць здымка ў артыкуле досыць дрэнная каб прачытаць усе імёны. Я з ходу толькі ў нізе змог тое-сёе прачытаць. Мабыць спіс мальжонкаў у алфавітным парадку, нумары старонак скачуць у адпаведнай калонцы. Магчыма, гэтая кніга ўтрымлівае не толькі шлюбы за пазначаныя гады. Агулам на стале ляжыць 6 кніг, 4 з якіх адкрытыя. Акрамя кніг у схованцы былі часьціцы мошчаў святых, досыць старажытныя, мабыць, нават самыя старажытныя на тэррыторыі Беларусі. Давайце абагулім усё вышэй зазначанае, што стала вядома на цяперашні час пра гэтае адкрыццё ў плане яго генеалагічнай каштоўнасці. Па-першае, у Кракаве ёсць архіў Ордэна кармелітаў босых, дзе ёсць інфармацыя пра Мядзел, у тым ліку яго старыя фотакарткі. Не ясна, што канкрэтна змешчана ў гэтых паперах, колькі іх, за які перыяд ёсць інфармацыя і ці ёсць там што-небудзь цікавае для даследцаў сваёй генеалогіі. Па-другое, у тых, чые продкі жылі у ваколіцах Мядзела і былі католікамі, паявіўся шанец паглядзець метрычныя запісы за выпаўшы перыяд - да 1849 года. Прынамсі, шлюбы за 1827-1834 гады ёсць стоадцоткава. Дый праваслаўным у гэтых кнігах ёсць што паглядзець, асабліва ў шлюбах. Сітуацыі, калі маладажоны былі рознага веравызнання, сустракаюцца нярэдка.
А як наконт пафатаграфаваць гэты матэрыял? Не абавязкова заўтра, а калі будзе такая магчымасць. Бо, калі гэтыя кнігі пападуць у архіў - дабрацца да іх змогуць далёка не ўсе, тым больш, вы ж напэўна ведаеце, што копіі ў нас каштуюць грошай, у адрозненні ад Вільні.
Я буду рабіць матэрыял для Радыё Свабода, часу менавіта каб зрабіць копіі на жаль ня будзе. Але мяркую можна будзе паспрабаваць дамовіцца аб магчымасьці фотакопій на час пазьней, магчыма нехта ля Мядзела і жыве. Я ў Менску.
В Вильнюсе делают копии бесплатно? О_о Напишите, пожалуйста, каков порядок заказа. Я все собираюсь это разузнать на месте, но вечно не хватает времени. Простите за оффтоп. (ЗЫ: эта находка действительно очень обрадовала -- один из "моих" приходов).
Заказываете дела. Приходите в архив и фотографируете. Бесплатно и в неограниченном количестве. У окна несколько специальных мест для фотографирования. Ничего заполнять не нужно, равно как и отчитываться за сделанные копии. Только техника нужна своя (фотоаппарат или телефон).
Понятно. Я решил, что Вы имеете в виду услугу архива "Изготовление цифровых копий". Разве в НИАБе самостоятельное фотографирование стоит каких-то денег?..
Самастойна можна рабіць фотакопіі, але за грошы. І толькі абгрунтаваўшы патрэбу ў гэтым, гэта значыць, што вы павінны напісаць заяву ў якой пералічыць нумары аркушаў у патрэбных справах. Прынамсі так у Гародні было ў архіве. Больш таго, нельга было палучыўшы на рукі заказаныя справы адразу ж і копіі зрабіць у той жа дзень, нават калі заяву ў той жа дзень пісаць. Копіі пад час аддзельнага паходу ў архіў. Таму тое, што можна рабіць у Вільні - верх лібералізму, калі параўноўваць з нашай архіўнай сістэмай. Толькі я не ўпэўнены наконт фатаграфавання мікрафільмаў. Але ж правілы яны ж для чытальні ў цэлым, таму і за фатаграфаванне экрану можна быць забаненым
Самае галоўнае - дамовіцца, мець кантакт. У аднаго з нашых адміністратараў ёсць вопыт фатаграфавання падобнага матэрыялу і ён тэарытычна мог бы дапамагчы ў гэтай справе. Больш таго, калі вы можаце дамовіцца наконт капіявання кніг - я і сам, мабыць, мог бы дзеля такой справы наведацца ў Мядзел. Дарэчы, на мой погляд, адна з галоўных мэт нашага рэсурсу - зрабіць генеалагічныя крыніцы даступнымі для ўсіх жадаючых, каб кожны мог даведацца пра рэальную гісторыю сваіх продкаў максімальна зручным чынам. У нас быццам бы дэкларуецца, што ў архівы доступ вольны, але ж не кожны гатовы выдаткаваць шмат часу на тое каб дабрацца да яго, прасіжваць там месяцы, пры тым, перыядычна атрымліваць адказы па нейкіх надуманных прычынах кшталту "справа ў дрэнным стане". Тая сістэма доступу да крыніц, што зараз у нас існуе (у архівах) патрабуе каласальных выдаткаў часу ад чалавека, які зацікавіўся сваімі каранямі. Напрыклад, чалавек загружаны работай і фактычна, вольны час у яго пачынаецца ў 8 - 9 вечара. Усё - гэты чалавек ніколі толкам не даследуе штосьці ў архіве, бо па суботах ён таксама заняты - сям'я, дзеці. Гэта ж так проста, сфатаграфаваць усе фонды і выкласці ў свабодны доступ гэтыя фотакопіі. За месяц справіліся б, калі б аб'яву зрабілі, людзі б бясплатна ўсё адфатаграфавалі. Так, якасць здымкаў была бы розная, але ж лепей мець фотаздымкі з экрана мікрафільмаванай справы, чым фактычна не мець нічога, акрамя гіпатэтычнай магчымасці нешта ў архіве паглядець. Але ж такое наўрад ці будзе. Пачнуць рассказваць што трэба сканаваць, каб была якасць, што трэба адразу некую сістэму піліць накшталт латышскага радураксці. Але гэта ўсё пустыя словы, бо ў справе адраджэння памяці аб сваіх продках якасць фотакопіі крыніцы - справа другасная. А вось першасная - фактычная даступнасць генеалагічнай крыніцы. Калі ў дрэва магутныя карані, няма розніцы адкуль дзьме вецер, з захаду, ці з усходу - яно выстаіць.
В принципе, мои корни оттуда. Последнее время я относительно часто там бываю. Я не привязан к жесткому рабочему графику. У меня хороший фотоаппарат и имеется опыт фотографироания дел. Да и сам заинтересован, т.к. к этому приходу относились мои предки. С другой стороны, именно это: повышает ценность и значимость всех этих исследований. Когда подаешь человеку все готовое и легко доступное, все эти знания оседают в шуфлядке, а не в душе и сердце. Человек не проникается. Получается медвежья услуга. Сложности также дают возможность человеку понять, насколько это все ему важно. Готов ли он приложить усилия, чтобы восстановить связь с предками. Есть, конечно, исключения. Но опыт показывает, что люди часто сдаются, т.к. все это оказывается не столь важным.
На маю думку - даступнасць крыніц, гэта ўсёж такі крыху не пра тое. Вось глядзіце, я ведаю, што ў некалькіх касцёлах есць падобнага кшталту матэрыялы (са слоў). Нехта нават мае да іх які ні які доступ і можа сфатаграфаваць, бо ведае тых ксяндзоў, ці нават ужо мае копіі на руках. Але маўчыць, што той партызан. Якая гэта паслуга? На мядзвежую паслугу больш падобна індэксаванне запісаў. Калі вы можаце зрабіць у дакуменце ctrl+f і знайсці штосьці. Але і гэта - тэма для дыскусіі, не ўсё гэтак адназначна. Калі, напрыклад, патрэбна ацаніць арэал распаўсюду прозвішча, то такая магчымасць досыць прывабная. Вось, калі будзе дамоўленнасць, будзем у першую чаргу звяртацца да вас
В этом плане согласен, Андрей. Я говорил о медвежьей услуге в личной генеалогии. Когда раз -- и, к примеру, у тебя все твое древо на руках. Ты пробежался, утонул в сотнях имен, положил его на полку и все. Другое дело, когда ты сам каждое имя добыл, изучая необходимую для такого исследования историю и т.д. Я сталкивался и с таким, что рабочие при реставрации костела находили МК и, не понимая, наколько это серьезная и важная находка, забирали себе, чтобы показывать друзьям -- смотри, какая у меня есть интересная книжечка. Интересно, а о церквях Вы с такими слухами не сталкивались? На той же Мядельщине. Хорошо.
Сябры, інфармацыя такая. На гэты момант аддаваць у архівы гэтыя метрыкі касьцёл не зьбіраецца, будзе захоўвацца ў Мядзелі. Ксёндз не супраць зрабіць фотакопіі, але крыху пазьней. Што там ёсьць: 5 кнігаў. 1. Памерлыя за 1827-1834 2. Шлюбы за 1827-1834 3. Шлюбы за 1831-1840 4. Хросты за 1841-1844 5. Хросты за 1940-1942
На листе с указателем разглядел фамилии: Девялтовский / Дзевялтовский Дирун Дучинский Жило Козел Кочерга Кулик Кундра Куцкевич Марецкий / Мерецкий Пашкевич Товпек / Таупек Унук / Онук Чернявский Якушонок Якушевич
Добрый день! Подскажите пожалуйста , а в какой архив можно обратиться , чтобы получить данные из метрических книг костела?(1910-1939 гг)