1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Заполле, Пятроліна, Траянец

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 23 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Фальваркі Манякава, Урупава, Янаўшчызна

    Тэрытарыяльны склад: пас. Балотнікі (не існуе), з. Барсукі (не існуе), з. Вялікія Агароды (не існуе), м-к Вялікія Агароды (не існуе), пас. Задворышча (не існуе), в. Заполле, дв. Засценак (Пятроліна), в. Засценак (Пятроліна), м-к Зяленый Ручай (не існуе), з. Казлішча (не існуе), пас. Лазішча (не існуе), з. Людвінава (не існуе), ф. Манякава (не існуе), з. Марцінаўка (не існуе), з. Навінкі (не існуе), пас. Раманаўка (не існуе), з. Садаўшчызна (не існуе), в. Траянец, ф. Урупава (не існуе), з. Чарвічова/Чарнічава (не існуе), ф. Янаўшчызна (не існуе)
    Уладальнікі: У 16 ст. вылучаны з маёнтка Нястанавічы. У 1765 г. уласнасць Салагубаў, да 1775 – 1811 г. уласнасць Броніцаў. У 1-й пал. 19 ст. Манякава ўласнасць Бычкоўскіх, Ратомскіх і Солтанаў, пасля Бачкоўскіх (Пятроліна), Бжэзінскіх (Манякава) і Прушынскіх (Янаўшчызна). Асобна Урупава згадваецца з 2-й пал. 17 ст. У 2-й пал. 18 ст. – 1821 уласнасць Ратомскіх. З 1821 г. уласнасць Солтанаў, пасля Бачкоўскіх і інш.
    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 гады ў сладзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1797 гады ў складзе Докшыцкага павета, у 1797 – 1920 гады ў складзе Вілейскага павета (да 1843 года ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я пал. 19 ст. у складзе Даўгінаўскага ключвойтаўства. У 1861 – 1865 гады, як маёнткі Манякава і Петровін, у складзе Стаецкай воласці. У 1865/1866 г. разам з тэрыторыямі маёнткаў Асінцы, Вітулін, Глубачаны, Гадзева, Дунаі, Крынічын, Трускаўшчызна і Франуліна ўтварылі Глубачанскую сельскую грамаду і ўвайшлі ў склад Крайскай воласці. ф. Янаўшчызна і з. Казлішча асобна ўвайшлі ў склад Грыневіцкай сельскай грамады.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 18 ст. католікі былі прыпісаны да Кораньскай парафіі, пасля 1765 г. да Альковіцкай. Да скасавання уніі ў 1839 г. католікі складалі нязначаную колькасць ад мясцовага насельніцтва, пераважна шляхта. Да сярэдзіны 19 ст. колькасць католікаў сярод прыгоных сялян нязначна ўзрасла, але да 1866 г. большасць з іх перайшло ў праваслаўе. У 1866 г. католікі складалі каля трэці ад ўсяго мясцовага насельніцтва, пераважна сярод выхадцаў з шляхты і аднадворцаў. Яны ў асноўным жылі ў засценках і фальварках у наваколях вёсак Заполле і Траянец. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 г. (тут) і за 1865 г. (тут). Метрычныя кнігі Альковіцкага касцёла можна паглядзець анлайн тут (нараджэння 1835-1840 і 1854 -1900 гады, шлюбы 1854-1900 гады, смерці 1849-1911 гады)
    Уніяты ў 17-18 ст. былі прыпісаны да Крайскай уніяцкай царквы. Да 1839 г. амаль усе мясцовыя прыгонныя сяляне былі уніятамі.
    Праваслаўныя да 1839 г. тут не жылі. Пасля скасавання уніі прыпісаны да Крайскай праваслаўнай царквы. У 1847 г. жылі ў вёсках Заполле і Траянец, агулам 70 жыхароў. У 1866 г. жылі ў двары Пятроліна і вёсках Заполе, Траянец – агулам 133 жыхара, або каля паловы ад мясцовага насельніцтва. Згодна распісанню прыходаў Вілейскага павета 1876 г., вёскі Заполье і Траянец былі прыпісаны да Крайскай царквы Св. Мікалая (“Литовские Епархиальные ведомости №14”).
    Стараверы верагодна з’явіліся ў 1-й пал. 19 ст. У 1866 г. жылі ў двары Пятроліна, з. Раманаўка, з. Урупава, агулам 35 чалавек, або каля 12 адсодкаў ад мясцовага насельніцтва.

    У 1567 годзе Ян Форхіхлевіч ставіў з Заполля і Нястанавіч 4 каня. У 1582 годзе “двор Іванкевичы (Янаўшчызна?), пол службы Демида Троянскаго (Траянец?) и Манякава” згадваюцца ў складзе маёнтка Нястанавічы, частку якога Ян Анафровіч Пятровіч перадаў свайму сваяку Яну Дунаю (“Акты, издаваемые комиссиею, высочайше учрежденною для разбора древних актов в вильне. Т. 36. Акты минского гродского суда. Справа №31”) (глядзець тут, 70 старонка на лічыльніку). У 1765 годзе ф. Манякава, в. Заполе і з. Траянец уладанне Салагубаў. У 1775 годзе ф. Манякава ўласнасць падстолія Віленскага Броніца. Разам з ф. Крайск налічваў 71 сялянскую хату. Недзе ў 1780-я гады Броніц перасяляе сваіх сялян з в. Дзяраўно (м-к Крайск) у в. Траянец (ф. Манякава) і з. Казлішча (ф. Янаўшчызна). У 1795 годзе фальваркі Манякава і Янаўшчызна ўласнасць Ігнацыя Бенедыктавіча Броніца, якія на розных умовах трымалі Палевіч, Солтан і Дзянісевіч.
    1. У 1787 г. Броніц перадаў каморніку Смаленскага ваяводства Раймунду Янавічу Паллевічу ў пажыццёвае валоданне ф. Янаўшчызна з з. Казлішча, а той перадаў яго ў заставу за 400 злотых польскіх скарбніку мсціслаўскаму Юзафу Марцінавічу Кісялю
    2. У 1792 г. Броніц за 18 тыс. злотых польскіх заставіў ротмістру Браслаўскага павета Вінцэнту Антонавічу Солтану ф. Манякава з в. Заполе і часткай в. Траянец
    3. У 1794 г. Броніц за 7 тыс. злотых польскіх заставіў ротмістру Ваўкавыскага павета Паўлу Янавічу Дзенісевічу двор Засценак з в. Засценак і застаўшуюся частку в. Траянец.

    Падзел фальварка Маняка паводле эксдывізія 1.07.1811
    1.07.1811 верагодна пасля смерці Броніца, фальваркі Маняка і Янаўшчызна падпалі пад эксдывізію, згодна якой былі падзелены на 8 частак.
    1. Станіславу Юзафавічу Васілеўскаму адышла частка в. Заполе (двор №2). У 1830 годзе яго спадкаемец, Ігнацы Васілеўскі, прадае гэтую частку Тадэвушу Свіршчэўскаму (уладальнік ф. Селяўшчызна).
    2. Дзянісевічу дасталася частка в. Заполле, дзе ў 1810 годзе асела чыншавая шляхта з в. Белае Барысаўскага павета
    3. Ігнацыю Бычкоўскаму адышлі фальварк Манякава і часткі вёсак Заполе (двары №№1, 3, 4, 5, 6, 7) і Пруднікі з ф. Крайск (глядзець тут). У 1816 годзе гэтыя часткі былі ў закладзе ў Ежы Янавіча Красоўскага. У 1834 годзе ў закладзе ў Людвіга і Марыі з Вярбіцкіх Бжэзінскіх. У 1850-я гады ўласнасць Бжэзінскіх.
    4. Палкоўніку войск расійскіх Юстыну Рамуальдавічу Ратомскаму (уладальнік ф. Урупава) адышла в. Траянец і в. Засценак, якіх ён пазней перасяліў у в. Траянец. Гэтую частку трымаў яго родзіч Антоні Ратомскі. У 1821 г. (?) ён прадае свой маёнтак Пятру Солтану.
    5. Пятру Солтану адышло некалькі сялян у в. Заполе і двор Засценак. У 1811 годзе ф. Засценак разам са сваёй часткай у в. Заполле заставіў Рамуальду Барановічу. У 1811/1816 годзе ён верагодна купляе ў Ратомскага в. Засценак (без сялян) і засяляе яе сялянамі, якіх ён купляе ў Лапы (з м. Крайск) і сваімі з в. Заполе. У 1816 годзе купляе сялян у Коньчы (з в. Хадакі), а ў 1822 годзе купляе сялян у Лук’янскага (з в. Пасадзец м-ка Глубачаны) і разам іх перасяляе ў двор Засценак. Двор і вёска Засценак перайменовае ў Петровіна (Пятроліна). У 1821 годзе Солтан купляе ў Ратомскага яго в. Траянец (Ратомку) і верагодна ф. Урупаў. У 1850-я гады Пятроліна, Траянец, Садаўшчызна і Урупава ўласнасць Бачкоўскага.

    Падзел фальварка Янаўшчызны паводле эксдывізія 1.07.1811
    6.
    Харужаму войск польскіх Ежы Вінцэнтавічу Солтану адышоў ф. Янаўшчызна з часткай з. Казлішча, населеная сялянамі. У 1827 годзе па спадчыне фальварк з засценкам адышоў да яго сына Вінцэнта. У 1850-я гады ф. Янаўшчызна і з. Казлішча, уласнасць Прушынскіх, уладальнікаў м-ка Асінцы.
    7. Міхаілу Цеханоўскаму адышла частка з. Казлішча, населеная чыншавай шляхтай. Пазней адышла Палевічу
    8. Юстыну Пракаповічу адышла пустка ў з. Казлішча. Нейкія пусткі ў з. Казлішчы верагодна яшчэ раней адышлі і да іншых шляхцічаў – Васілеўскага, Гаркушы, Дамбровы, Камінскага. Дарэчы Дамброва ў 1795 годзе трымаў валоку ў з. Гадзева (м-к Крайск).

    2-я палова 19 стагодзя – пачатак 20 стагодзя
    1.
    Маёнтак Манякава ў 1861 годзе ўласнасць Бжэзінскіх, пры якіх адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе іх сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.29: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "имения Моняково"Бржезинских Людвига Игнатьевича и жены его Марии. 20 февраля 1868 г. - 7 апреля 1869 г.”). У вёсцы Заполле ім належала 12 рэвізкіх душ. Нейкая частка вёскі Заполле належала пану Бачкоўскаму (РДГА ф.577, воп.3, спр.28: “Дело о выкупе земельных наделов "участку земли деревни Заполья " Бочковского И. 3 февраля 1868 г. - 27 августа 1870 г.”). Верагодна на ім жылі аднадворцы. У 1870-я – 1880-я гады маёнтак Манякава ўласнасць Марыі Бжэзінскай. У пачатку 20 стагодзя маёнтка не існавала.
    2. Маёнтак Пятроліна ў 1861 годзе ўласнасць Бачкоўскай Міхаліны Пятроўны, пры якой адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе іх сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.27: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "имения Петровин" Бочковской М.П. 7 апреля 1865 г. - 31 мая 1872 г.”). Згодна выкупнога акта ў в. Траянец налічвалася 47 рэвізкіх душ і 173 дзесяцін 1626 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 1740 руб. Тэрмін выплаты пазначаны з 1 лютага 1865 года (“Виленские губернские ведомости” за 1866 г., №39). У пачатку 20 стагодзя да маёнтка было прыпісана дзесяцін зямлі. У 1877 годзе яе маёнтак налічваў 544 дзесяціны 45 сажаняў зямлі. Да пачатку 20 стагодзя перастаў існаваць.
    3. У 1870-я – 1880-я гады ф. Янаўшчызна ўласнасць Міхайлоўскіх, ф. Урупава ўласнасць Нядзвецкіх

    У пач. 20 ст. на гэтых землях існавала шэраг прыватных маёнткаў і засценкаў – м-к Вялікі Агарод (Герлятовіча, 223 дзес.), м-к Зялёны Ручай (Драздовіча, 20 дзес.), ф. Казлішча (Хрыстоўскай, 42 дзес.), м-к Пятролін (Бурака і інш., 80 дзес.), пас. Раманаўка (Герасімчыка, 27 дзес.) і інш.
     
    #1 Ingwar841, 23 дек 2022
    Последнее редактирование: 23 дек 2022
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Дадатковыя крыніцы:
    1. Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312) спасмпаваць можна тут
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (2 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнткі Манякава і Пятроілна, пачынаецца са старонкі 307)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут)
    7. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    8. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
     
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Двор Манякава, у 1795 годзе трымаў Вінцэнт Солтан (ад Броніца), у 1811 годзе трымаў Бычкоўскі (па эксдывізіі ад Броніца), у 1834 годзе ў закладзе ў Людвіга і Марыі з Вярбіцкіх Бжезінскіх
    1. Двор размешчан на “суходоле”. У фальварку “Господски небольшой деревянный дом” у якім жыла служачая шляхта. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у панскім двары 6 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У 1916 г. у паселішчы 3 двара, астатнія дадзеныя сумяшчаны разам з яшчэ 9 паселішчамі (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Sołtan/Солтан (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Borowska/Бароўскі, Dmuchowski/Дмухоўскі, Kochanowska/Каханоўская, Sawicka/Савіцкая, Strawinski/Стравінскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Бычковски/Бычкоўскі (глядзець тут)

    РК 1816 () ???

    РК 1834 (LVIA 515-15-679) вольны земляроб: Юрага/Юрага (глядзець тут)
    РК 1834 (LVIA 515-15-680) дваровы: Трусевич/Трусевіч (глядзець тут)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Гошкович/Гашковіч, Дивалтовски/Дзевялтоўскі

    Дадаткова
    Вёска Дзераўно
    , частка якая верагодна адносілася да м-а Крайск. У 1780-я яе жыхары пераселены ў ф. Манякава – у в. Заполе, в. Траянец, з. Казлішча. У 1765 уласнасць Салагубавай

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Barysionek/Барысёнак, Wołoch/Волах, Hutar/Гутар, Laudanski/Ляўданскі
     
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Заполле, у 1811 г. падзелена паміж Бычкоўскім, Васілеўскім, Дзянісевічам і Солтанам
    1. Вёска была размешчана з правага боку па цячэнню рэчкі Крайчанка, налічвала 1 шляхецкі і 8 сялянскіх двароў, у якіх жыло 79 сялян і 2 чыншавай шляхты. Пры вёсцы “состоит корчма в коей жительство имеют по временным правом евреи”. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы (Бжэзінскага) 3 двары і 18 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. ў вёсцы 6 двароў, 35 жыхароў (33 праваслаўных і 2 католіка) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 7 двароў, 52 жыхара (19 мужчын і 33 жанчын), з якіх 5 чалавек (4 мужчын і 1 жанчына) былі на заробках, 9 каней, 13 “крупного рогатого скота”, 38 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 59 дзесяціны зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 68 жыхароў (33 мужчыны і 35 жанчын), да вёскі прыпісана 52 дзесяціны зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 14 двароў, астатнія дадзеныя сумяшчаны з невядомы паселішчам (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Dawydowicz/Давідовіч, Dziatko/Дзятко, Załozowski/Залазоўскі, Łotko/Лотка, Sudar/Судар, Filipowicz/Філіповіч

    РК 1795 (LVIA 515-15-124) сяляне ў заставе ў Солтана (глядзець тут)
    Прозвішча – Wasilewski/Васілеўскі, Dawidowicz/Давідовіч, Dziatlikowicz/Дзятліковіч, Dobrzycki/Добрыцкі, Kamiel/Камель, Kużel/Кужэль, Matusiewicz/Матусевіч, Połuiańczyk/Палуянчык, Filipowicz/Філіповіч, Szkiel/Шкель, Jakubow/Якубаў
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) шляхта: Ostrowski/Астроўскі (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-234) частка Бычкоўскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Василевски/Васілеўскі, Волох/Волах, Давидович/Давідовіч, Детликович/Дзятліковіч, Добрицки/Добрыцкі, Кужель/Кужель, Матушевич/Матусевіч, Польянчак/Палуянчык, Цынькевич/Цімкевіч, Филипович/Філіповіч, Шкель/Шкель
    РК 1811 (LVIA 515-15-230) частка Васілеўскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Давидович/Давідовіч, Камель/Камель
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) частка Дзянісевіча, чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Кульбановски/Кульваноўскі?, Санковски/Санкоўскі
    РК 1811 () частка Петра Солтана ???

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) частка Бычкоўскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Волох/Волах, Давидович/Давідовіч, Матусевич/Матусевіч, Полянчук/Палуянчык
    РК 1816 (LVIA 515-15-362) частка Бычкоўскага, чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Кульвановски/Кульваноўскі
    РК 1816 () частка Васілеўскага ???
    РК 1816 () частка Дзянісевіча ???
    РК 1816 () частка Петра Солтана, пераселены у в. Петровіна/Пятроліна

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) частка Бычкоўскага,сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Волох/Волах, Давидович/Давідовіч, Матусевич/Матусевіч, Пулянчык/Палуянчык
    РК 1834 (LVIA 515-15-683) частка Свіршчэўскага, набытая ў Васілеўскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Давидович/Давідовіч ці Камель/Камель

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча, уніяты – Wołach/Волах, Dawidowicz/Давідовіч, Połuionczyk/Палуянчык

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Жоровович/Журавовіч, Мурашко/Мурашка
    Прозвішча, аднадворцы: Гейбович/Гейбовіч, Г…/???, Дянисевич/Дзянісевіч, Рымонт/Рымант, Чемпковски/Чампкоўскі
    Прозвішча, сяляне: Волух/Волах, Матусевич/Матусевіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Булан(?)/???, Гинтовт/Гінтаўт, Довидов/Давідаў, Довидович/Давідовіч, Донисевич/Дзянісевіч, Логунович/Лагуновіч, Римар/Рымар, Рыбчак/Рыпчак, Томкович/Тамковіч, Черкес/Чаркес, Чишкевич/Чышкевіч
     
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Двор Засценак/Пятроліна, у 1795 г. трымаў Дзянісевіч (ад Броніца), у 1811 г. трымаў Ромвальд Янавіч Барановіч (ад Пятра Солтана), пасля 1816 г. перайменован у Пятровіна (Пятроліна). Да пач. 20 ст. маёнтак быў прададзены Бураку і інш.
    1. Панскі двор размешчан на “суходоле”, меў “Господски небольшой деревянный дом”, размяшчаўся каля вёскі Засценак. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у панскім двары 29 жыхароў (6 праваслаўных, 9 католікаў, 14 старавераў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст .у маёнтку 76 жыхароў (37 мужчын і 39 жанчын), да маёнтка прыпісана 80 дзесяцін зямлі, уласнасць Бурака і іншых (згодна даведніку Гашкевіча)
    4. У 1916 годзе ў маёнтку 14 двароў, астатнія дадзеныя ідуць разам з ф. Сталькаўшчызна (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Denisewicz/Дзянісевіч, Wroblawska/Урублевская (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-124) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Hreczycha/Грэчыха, Palaszukowna/Паляшукоўна

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Барановіч (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-232) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Гречиха/Грэчыха

    РК 1816 () ???

    РК 1834 (LVIA 515-15-683) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Давидович/Давідовіч, Лицигевич/Лецегевіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Блажевич/Блажэвіч, Лиоткова/Лёткова, Лявдански/Ляўданскі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Буряк/Бурак, Войшекан/Войшэкан, Волоцки/Валоцкі/ Валодчык, Граш(?)/???, Еч(?)/???, Камейко/Камейка, Лукша/Лукша, Римша/Рымша, Рогач/Рогач
     
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Засценак/Пятроліна, у 1795 г. у заставе ў Дзянісевіча, у 1811 г. вёска належала Ратомскаму. У 1811/1816 г. Ратомскі сваіх сялян перасяляе ў в. Траянец, а вёску прадае(?) Пятру Солтану, які перасяляе сюды сялян з в. Заполе і м. Крайск. Сама вёска перайменована ў Пятровіна (Пятроліна). У спісе прыхаджан Крайскай ўніяцкай царквы за 1833 год сям’я з 2-га двара пазначана як жыхары в. Траянец (двор №1). У кліравай ведамасці Крайскай царквы за 1847 год адсутнічае, а ў в. Траянец пазначана 6 двароў (па РК 1834 было 5 двароў). У 2-й пал. 19 ст. не згадваецца.
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, якая разам з дваром Засценак налічвала 2 двара і 8 жыхароў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-124) сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Wołoch/Волах

    РК 1811 (LVIA 515-15-232) сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Волох/Волах, Вус/Вус
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) чыншая шляхта:
    Прозвішча – Мартин Ясински/Марцін Ясінскі (глядзец тут)
    Прозвішча – Геронім Ясінскі ???
    Прозвішча – Юзаф Пракаповіч ???
    Прозвішча – Лаўрын Пракаповіч ???
    Прозвішча – Залеский/Залескі (глядзец тут)

    РК 1816 (LVIA 515-15-368) сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Давидович/Давідовіч, Масарец/Масарэц

    РК 1834 (LVIA 515-15-683) сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Давидович/Давідовіч, Мосар/Масарэц
    РК 1834 (LVIA 515-15-683) дадаткова, сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Мосар/Масарэц
     
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Траянец, у 1765 г. пазначан як безымяны засценак каля вёскі Заполле, уласнасць Слагубавай. У 1795 г. у заставе ў Дзянісевіча і Солтана, у 1811 – 1821 уласнасць Ратомскага. У 1816 г. запісана як в. Ратамка. У 1821 г. прададзена Пятру Солтану. У 1847 г. уласнасць Бачкоўскага.
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, налічвала 5 сялянскіх двароў (32 жыхара) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 6 двароў і 52 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 годзе ў вёсцы 12 двароў, 112 жыхароў (94 праваслаўных, 9 католікаў, 9 іудзеяў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 25 двароў, 150 жыхароў (70 мужчын і 80 жанчына), з якіх 18 чалавек (9 мужчын і 9 жанчыны) былі на заробках, 45 каней, 49 “крупного рогатого скота”, 203 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 155,5 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 180 жыхароў (85 мужчын і 95 жанчын), да вёскі прыпісана 175 дзесяцін зямлі. У вёсцы была школа граматы, заснаваная ў 1900 годзе (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 годзе ў вёсцы 29 двароў, іншыя дадзеныя адсутнічаюць (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Kapaczonak/Капачонак, Krubski/Крубскі, Piskun/Піскун, Sudar/Судар

    РК 1795 (LVIA 515-15-124) частка Дзянісевіча, сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Wołoch/Волах, Dawidowicz/Давідовіч, Stankiewicz/Станкевіч
    РК 1795 (LVIA 515-15-124) частка Солтана, сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Dziatlikowicz/Дзятліковіч, Laudański/Ляўданскі, Matusewicz/Матусевіч, Cimkiewicz/Цімкевіч

    РК 1811 (LVIA 515-15-232) сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Волох/Волах, Давидович/Давідовіч, Детликович/Дзятліковіч, Ляудански/Ляўданскі, Матушевич/Матусевіч, Пешкович/Пешковіч, Станкевич/Станкевіч, Цымькевич/Цімкевіч
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) чыншавая шляхта, (глядзец тут)
    Прозвішча – Немирский/Нямірскі

    РК 1816 (LVIA 515-15-368) сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Волох/Волах, Вус/Вус, Давидович/Давідовіч, Дзятликович/Дзятліковіч, Ляудански/Ляўданскі, Станкевич/Станкевіч, Пескович/Пешковіч
    РК 1816 (LVIA 515-15-440) чыншавая шляхта:
    Прозвішча – Залеский/Залескі (глядзец тут)
    Прозвішча – Немирский/Нямірскі (глядзец тут)
    Прозвішча – Саньковский/Санкоўскі (глядзец тут)

    РК 1834 (LVIA 515-15-683) сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Волах/Волах, Вус/Вус, Давидович/Давідовіч, Дзятликович/Дзятліковіч, Ляудански/Ляўданскі, Матусевич/Матусевіч, Станкевич/Станкевіч, Пескович/Пешковіч
    РК 1834 (LVIA 515-15-686) дадаткова, сяляне (глядзец тут)
    Прозвішча – Лашкевич/Лашкевіч

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзец тут)
    Прозвішча, уніяты – Wołuy/Валуй, Dziatlikowicz/Дзятліковіч, Krupski/Крупскі, Łazowski/Лазоўскі, Laudanski/Ляўданскі, Masarce/Масарэц, Matusewicz/Матусевіч, Stankiewicz/Станкевіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Волах/Волах, Лявдански/Ляўданскі, Матусевич/Матусевіч, Станкевич/Станкевіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Василевич/Василевіч, Волох/Волах, Довидович/Давідовіч, Дятликович/Дзятліковіч, Людански/Ляўданскі, Максимович/Максімовіч, Матусевич/Матусевіч, Мосор/Мосар,Савчик/Саўчык, Симонович/Сімановіч, Черкес/Чаркес
     
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Фальварк Янаўшчызна, у 1795 г. трымаў Кісель (ад Палевіча), з 1811 г. уласнасць Ежы Солтан
    1. Фальварк размешчан на “суходоле” недалека ад права берага рэчкі Крайчанка. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у фальварку (пазначан як засценак) 3 двара, 14 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У 1916 г. ў фальварку 5 двароў, астатнія дадзеныя ідуць разам з ф. Вераб’яўшчызна і ф. Сабачына (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Kisiel/Кісель (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Солтан/Солтан, Прушинския/Прушынскія (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Мора/Мора, Саприк/Сапрыка
    РК 1811 (LVIA 515-15-232) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Бондарович/Бандаровіч, Каптурович/Каптуровіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка: Солтан/Солтан, Прушинские/Прушынскія (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Витковски/Віткоўскі
    Прозвішча, сяляне: Юркевич/Юркевіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Адамович/Адамовіч, Гейно/Гейна, Голдыцки/Галдыцкі, Фарин/Фарын, Юркевич/Юркевіч
     
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Казлішча, у 1811 г. засценак належаў Ежы Солтану (сяляне) і Цеханоўскаму (чыншавая шляхта). Частку засценка займала аколічная шляхта. Да 1861 г. прыгоныя сяляне верагодна былі пераселены ў м-к Асінцы
    1. Засценак размешчаўся на “суходоле” недалека ад права берага рэчкі Крайчанка, налічваў 2 сялянскіх двары і 23 жыхара (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У “спісе прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” адсутнічае
    3. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” адсутнічае
    4. У 1866 годзе ў засценку (пазначана як аколіца) 2 двара, 9 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    5. У пач. 20 ст. у фальварку 7 жыхароў (3 мужчыны і 4 жанчын), да фальварка прыпісана 42 дзесяціны зямлі, уласнасць Хрыстоўскай (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 годзе ў вёсцы 5 двароў, 35 жыхароў (15 мужчын і 20 жанчын), 9 каней, 18 “крупнага рагатага скота”, 65 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-124) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Barysionek/Барысёнак, Budkiewicz/Будкевіч, Wołoch/Волах, Żurowski/Жураўскі, Pawłowski/Павлоўскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-232) частка Солтана, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Борисёнок/Барысёнак, Будкевич/Будкевіч, Волох/Волах, Журовски/Жураўскі, Павловски/Павлоўскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) частка Цеханоўскага, чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча –Гейно/Гейно, Нарковіч/Наркович, Родзевич/Радзевіч
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) аколічная шляхта: Прокопович/Пракаповіч (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) аколічная шляхта(глядзець тут)
    Прозвішча – Василевски/Васілеўскі, Гаркуша/Гаркуша, Донброва/Дамброва
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) аколічная шляхта: Камински/Камінскі (глядзець тут)

    РК 1816 (LVIA 515-15-368) частка Солтана, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бандарович/Бандаровіч, Бобрицки/Бобрыцкі, Борисёнок/Барысёнок, Волох/Волах, Каптурович/Каптуровіч, Лотка(Лютка з в. Харкі)/Лётка, Новицки/Навіцкі
    РК 1816 (LVIA 515-15-437) частка Солтана, чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Саприка/Сапрыка
    РК 1816 (LVIA 515-15-446) частка Палевіча, якая раней належала Цеханоўскаму, чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Наркович/Нарковіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-683) частка Солтана, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бандарович/Бандаровіч, Барисионок/Барысёнак, Бобрицки/Бабрыцкі, Волах/Волах, Кантурович/Каптуровіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Песляк/Пясляк, Цишкевич/Цішкевіч
    Прозвішча, аднадворцы: Гейно/Гейна

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Русецки/Русецкі, Тишкевич/Цішкевіч, Христовски/Хрыстоўскі, Цырински/Цырынскі
     
  10. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Урупава/Еўрупава ці Ратомск. У 1674 г. уласнасць Антонія Закрэўскага (?). У 1775 г. ў Кораньская парафіі, уласнасць Юзафа Ратомскага, у заставе ў Паўла Пракаповіча. У 1811 г. ўласнасць Антонія Ратомскага, якое ён трымаў ад сваяка Юстына Рамуальдавіча Ратомскага, у заставе ў Станіслава Станскага. У 1816 г. ўласнасць Антонія Ратомскага. У 1821 г. Антонію Ратомскаму належалі ф. Урупава, з. Пруднікі, в. Ратомка якія ён прадаў Пятру Солтану (?)
    1. У 1866 г. у засценку 2 двара, 11 жыхароў (4 католіка і 7 старавераў), размяшчаўся “по левую сторону Борисовского тракта”. На гэтым жа баку гэтай дарогі месціліся з усходу на захад – з. Садаўшчызна, в. Траянец, двор Пятролін, з. Раманаўка, з. Вялікі Агарод (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст. існавала тры аднайменых фальварка: 1) Урапава ці Пятровіна (118 дзесяцін зямлі, 31жыхар); 2) Урапава Базарэвіча (31 дзесяціна зямлі, 17 жыхароў); 3) Урапава Мядвецкага (29 дзесяціна зямлі, 12 жыхароў) (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Ратомски/Ратомскі (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Дарвоед/Дзераваед?, Ковалевски/Кавалеўскі

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка: Ратомски/Ратомскі, Бокшански/Бакшанскі (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (1) (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Гуща/Гушча, Тышко/Тышко

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (2) (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Вержбилович/Вержбіловіч, Гуща/Гушча, Медзвецки/Мядвецкі, Чемпковски/Чампкоўскі
    Прозвішча, сяляне: Апанасевич/Апанасевіч, Петрашко/Пятрашка
     
    #10 Ingwar841, 23 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
  11. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Дадатак 1. Наваколле в. Заполле
    Побач з вёскай Заполе ў 19 ст. узніклі новыя паселішчы, на усходзе ад вёскі – Раманаўка, на паўднёвым усходзе – Марцінаўка, на поўдні – Вялікі Агарод 1-ы і Людвінава, на паўднёвым захадзе – Лазішча, далей Задворышча ці Дворышча, на захадзе – Балотнікі, і за далей (за рэчку) – Выгодка, Навінкі, Вялікі Агарод 2-і і бліжэй да в. Дунай, з. Чарвячова ці Чарнічава

    Засценак Раманаўка, “по левую сторону Борисовского тракта”. На гэтым жа баку гэтай дарогі месціліся з усходу на захад – з. Садаўшчызна, з. Урупава, в. Траянец, двор Пятролін, з. Раманаўка, з. Вялікі Агарод (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”). Пазначана ўжо на мапе Фіцінгофа 1846 года (мясцовасць дадзена на 1830-я гады)
    1. У 1866 г. у засценку 1 двор, 16 жыхароў (2 католіка і 14 старавераў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст. у пасёлку 19 жыхароў (9 мужчын і 10 жанчын), да пасёлка прыпісана 27 дзесяцін зямлі, уласнасць Герасімчыка (згодна даведніку Гашкевіча)
    3. У 1916 г. у вёсцы 5 двароў, астатнія дадзеныя адсутнічаюць (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Сыч/Сыч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Витковски/Віткоўскі, Герасим/Герасімчык, Прокоф/Пракоф, Неверович/Невяровіч

    Засценак Марцінаўка, “по левую сторону Франулинской дороги” паміж з. Янаўшчызна і панскім дваром Манякава. На гэтым жа баку гэтай дарогі месціліся з поўначы на поўдзень – в. Грыневічы, з. Сабачын, з. Янаўшчызна, з. Марцінаўка, двор Манякава (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”). Пазначана ўжо на мапе Фіцінгофа 1846 года (мясцовасць дадзена на 1830-я гады)
    1. У 1866 г. у засценку 1 двор, 11 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст. у фальварку 6 жыхароў (4 мужчыны і 2 жанчыны), да прыпісана 80 дзесяцін зямлі, уласнасць Фалевіча (згодна даведніку Гашкевіча)
    3. У 1916 г. у паселішчы 1 двор, астатнія дадзеныя сумяшчаны разам з яшчэ 9 паселішчамі (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Фалевич/Фалевіч

    Засценак Вялікі Агарод, пазначана ўжо на мапе Фіцінгофа 1846 года (мясцовасць дадзена на 1830-я гады)
    1. У пач. 20 ст. 7 жыхароў (4 мужчыны і 3 жанчын), да маёнтка прыпісана 223 дзесяціны зямлі, уласнасць Герлятовіч (згодна даведніку Гашкевіча)

    Засценак Вялікі Агарод, “по левую сторону Борисовского тракта”. На гэтым жа баку гэтай дарогі месціліся з усходу на захад – з. Садаўшчызна, з. Урупава, в. Траянец, двор Пятролін, з. Раманаўка, з. Вялікі Агарод (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”) Пазначана ўжо на мапе Фіцінгофа 1846 года (мясцовасць дадзена на 1830-я гады)
    1. У 1866 годзе ў засценку 1 двор, 15 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст. 9 жыхароў (5 мужчын і 4 жанчыны), да засценка прыпісана 3 дзесяціны зямлі, уласнасць Драздовіча (згодна даведніку Гашкевіча)

    Засценак Людвінава
    У пач. 20 ст. у фальварку 15 жыхароў (7 мужчын і 8 жанчын), да фальварка прыпісана 41 дзесяціна зямлі, уласнасць Фалевіча (згодна даведніку Гашкевіча)

    Лазішча/Лазаўшчызна, “по правую сторону Франулинской дороги”. На гэтым жа баку гэтай дарогі месціліся з поўначы на поўдзень – з. Скубяцін, з. Калодкі, в. Асінцы, двор Асінцы, в. Ціханавічы, в. Дроздка, двор Франуліна, з. Лазаўшчызна (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    1. У 1866 г. у засценку 1 двор, 5 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст. у пасёлку 11 жыхароў (7 мужчын і 4 жанчыны), да пасёлка прыпісана 5 дзесяцін зямлі, уласнасць Лазоўскага (згодна даведніку Гашкевіча)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Лазовски/Лазоўскі

    Пасёлак Задворышча ці Дворышча
    1. У пач. 20 ст. 10 жыхароў (6 мужчын і 4 жанчыны), да прыпісана дзесяцін зямлі, уласнасць Задварышчскага таварыства (згодна даведніку Гашкевіча)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Гейно/Гейна, Наруть/Наруць

    Балотнікі, “по Борисовскому коминуникационному тракту”. На ім месцілілся з усходу на захад – з. Балотнікі, двор Дунаі, в. Дунаі (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”). Пазначана ўжо на мапе Фіцінгофа 1846 г. (мясцовасць дадзена на 1830-я гады)
    1. У 1866 г. ў засценку 2 двара, 10 жыхароў (5 католікаў, 5 іўдзеяў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст у пасёлку 15 жыхароў (8 мужчыны і 7 жанчын), да прыпісана пасёлка прыпісана 6 дзесяцін зямлі, уланасць Лазоўскага (згодна даведніку Гашкевіча)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Шуман/Шуман
    Прозвішча, сяляне: Давидович/Давідовіч, Дзятлик/Дзятлік

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Пашкевич/Пашкевіч, Русецки/Русецкі, Яцкевич/Яцкевіч

    Засценак Навінкі. Пазначана ўжо на мапе Фіцінгофа 1846 г.

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Богуцки/Багуцкі, Клусковски/Клускоўскі, Мацько/Мацько

    Засценак Чарвічова ці Чарнічава
    1. У пач. 20 ст. у пасёлку 5 жыхароў (3 мужчыны і 2 жанчыны), да пасёлка прыпісана 42 дзесяціны зямлі, уласнасць Фалевіча (згодна даведніку Гашкевіча)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Запасник/Запаснік, Шуман/Шуман
     
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Дадатак 2. Наваколле в. Траянец
    Побач з вёскай Траянец ў 19 ст. узніклі новыя паселішчы, на усходзе ад вёскі – Садаўшчызна і Барсукі, на паўднёвым захадзе – Зялёны Ручай, па дарозе на Манякава

    Засценак Садаўшчызна, “по левую сторону Борисовского тракта”. На гэтым жа баку гэтай дарогі месціліся з усходу на захад – з. Садаўшчызна, з. Урупава, в. Траянец, двор Пятролін, з. Раманаўка, з. Вялікі Агарод (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    1. У 1866 г. у засценку 1 двор, 6 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ста. у фальварку 7 жыхароў (3 мужчыны і 4 жанчыны), да фальварка прыпісана 29 дзесяцін зямлі, уласнасць Гейны (згодна даведніку Гашкевіча)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Гейно/Гейна

    Барсукі. Пазначана ўжо на мапе Фіцінгофа 1846 года (мясцовасць дадзена на 1830-я гады)
    1. У пач. 20 ст. існавала два фальварка і адзін засценак Барускі: 1) ф. Барсукі Касяка (40 дзесяцін зямлі, 6 жыхароў); 2) ф. Барсукі Смаленскага (3 дзесяціны зямлі, 4 жыхара); 3) з. Барсукі Смаленскага (40 дзесяцін зямлі, 7 жыхароў); (згодна даведніку Гашкевіча)

    Зялёны Ручай
    1. У пач. 20 ст. у маёнтку 22 жыхара (12 мужчын і 10 жанчын), да маёнтка прыпісана 20 дзесяцін зямлі, уласнасць Драздовіча (згодна даведніку Гашкевіча)
    2. У 1916 годзе ў паселішчы 4 двара, астатнія дадзеныя сумяшчаны разам з яшчэ 9 паселішчамі (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Дроздович/Драздовіч