1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Хронология владельцев Ильского имения

Тема в разделе "Илья, Заборье, Ободовцы и окрестности", создана пользователем Михаил, 6 ноя 2015.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Хутчэй за ўсё гэта іншая Ілія. У Віленскім павеце нават была воласць Ільінская. На сайце Нашы продкі паказвае што так называлася сучасная вёска Гардзіеўцы Ашмянскага раёна. Раней назвалася Кердзееўцы. Праўда на старых мапах яно таксама называецца Кердзееўцамі, аднак тое што такая воласць была ў Віленскім павеце гэта факт. Ну і Андрэй Даўгірдавіч быў панам на Свіранах і Лынтупах, Свіраны гэта Астравецкі раён, а Лынтупы Пастаўскі раён. Гэта ўсе адзін бок і бліжэй да Ашмян чым Вілейская Ілія.

    ЗЫ: дарэчы ў доку пан Чыж згадваецца як сведка, і імёны больш "літоўскія". Чыжы наколькі я памятаю з тых жа краёй паходзілі
     
    #21 Ingwar841, 30 дек 2023
    Последнее редактирование: 30 дек 2023
    Dia, Andzej, Михаил и ещё 1-му нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Дзякуй Дзьмітры за док, там і пра мой Крайск есць! 1473 год атрымоўваецца 1-я згадка, раней лічылася што 1523 год.
     
    Andzej и дмитрий нравится это.
  3. sergpetr

    sergpetr Мегапользователь

    Регистрация:
    27 ноя 2017
    Сообщения:
    153
    Симпатии:
    185
    Ищу:
    Петрашко
    География поисков:
    Крайск
    C Крайском порадовали!
     
  4. sergpetr

    sergpetr Мегапользователь

    Регистрация:
    27 ноя 2017
    Сообщения:
    153
    Симпатии:
    185
    Ищу:
    Петрашко
    География поисков:
    Крайск
    Отмечали ли в 2023 500-летие в Крайске. А на Новый Год можем отметить 550-летие! С Праздником Земляки!!!
     
    alkevk, Dia, Andzej и ещё 1-му нравится это.
  5. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    379
    Симпатии:
    943
    У меня тоже были сомнения, поэтому и спросил.
    Поздравляю, Крайск ! Соболезную Илье.
     
    Ingwar841 нравится это.
  6. АлександрТ

    АлександрТ Мегапользователь

    Регистрация:
    4 ноя 2020
    Сообщения:
    338
    Симпатии:
    386
     

    Вложения:

    Михаил и Ingwar841 нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Міхаіл. атрымоўваецца што твая Ілія і мой Крайск з Вязынью першчапачаткова былі ў руках Саковічай. Унукі Сака (які лічыцца заснавальнікам Саковічаў) -- Міхаіл, Багдан і Юры Андрэевічы да 1473 года валодалі гэтымі абшарамі падзяліўшы на тры часткі. У 1473 Багдан і Юры падзялілі нанава на 2 часткі, і як раз 15 даннікаў з Крайска з долі Багдан адышлі Юрыю. А Юры гэта заснавальнік асобнай галіны Саковіча -- Насілоўскіх. і мненавіта яго нашчадкі валодалі ў 1-й палове 16 стагодзя Крайскам (разам з іншымі родамі). Карацей да 1473 часткай Крайскай валодаў менавіта "твой" Багдан а не "мой" Юры. Увогуле атрымоўваецца што усе гэтыя абшары атрымаў або іх бацька Андрэй, або і' дзед Сак, які жыў яшчэ пры Вітаўце
     
    Dia, АлександрТ и Михаил нравится это.
  8. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    379
    Симпатии:
    943
    Если я правильно понял, то это инвентарь имений Заславль и Илья Казимира Яна Сапеги и его жены Кристины Барбары Глебович. 1685 г. Упоминаются Стайки и Остюковичи
    (Только в читальном зале библиотеки)

    „Specificacio Intraty Zasławia y Illi...“
     
    Михаил нравится это.
  9. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    379
    Симпатии:
    943
    Расписка писаря земского виленского Михала Алоизия Савицкого Михалу Буткевичу, что тот вернул арендованный двор Илью. 1731 г.

    „Michał Aloizy Sawicki Pisarz Ziemski Wilenski..."

    VUB01_000616778_00001.jpg VUB01_000616778_00002.jpg VUB01_000616778_00003.jpg

     
    Гайко и Михаил нравится это.
  10. АлександрТ

    АлександрТ Мегапользователь

    Регистрация:
    4 ноя 2020
    Сообщения:
    338
    Симпатии:
    386
    Хоць дакумент і ў фондзе інвентароў, але гэта інтрата (табліца прыбыткаў). Гэта дакумент больш гаспадарчага кшталту.
     
    дмитрий и Михаил нравится это.
  11. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    379
    Симпатии:
    943
    Да, в документе (intrata) говорится об урожайности зерна в указанных имениях, но в деле имеется письмо Сапеги маршалку стародубовскому Криштофу Леттову и его жене (Дорошкевич) об условиях аренды имений Заславль и Илья на 4 года.
    " Интрата" шла впридачу, как реклама товара.

    • KRZYSZTOF Wiktoryn Zbigniew Vorbek-Lettow (27 II 1621-15 XII 1691), s. Macieja i Elżbiety Isfelt, pułkownik wojsk litewskich, marszałek starodubowski, strażnik polny litewski; owiesny (tzn. urzędnik mający nadzór nad owsami i piwnicą dworską) 1647, sekretarz królewski i dworzanin skarbu litewskiego, rotmistrz chorągwi tatarskiej, towarzysz chorągwi husarskiej hetmana polnego litewskiego W. Gosiewskiego w 1655, strażnik polny litewski zapewne od 1656, strażnik wojskowy litewski 1658; wojski starodubowski już 1669, sędzia ziemski już 1672, porucznik chorągwi husarskiej M.K. Paca 1673, pułkownik wojsk litewskich, podkomorzy starodubowski 1680, marszałek 1683; właściciel dóbr Lebiodka prawd. w woj. wileńskim 1656 (Lett. Pam.; Poczob. Pam.); ż. (1641) Anna Dorosiewicz (ok. 1620-po 1650).
     
    Гайко, Dianis, Михаил и ещё 1-му нравится это.
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Прааналізаваў дакумент што выклаў Дзьмітры, аб падзеле долі Міхаіла Андрэевіча Саковіча 1473 года і вось што атрымоўваецца. З дакумента вынікае што першапачаткова, верагодна недзе ў 1465 годзе, адразу пасля смерці іх бацькі Андрэя Саковіча, трое яго сыноў Багдан, Міхаіл і Юры падзялілі маёнткі на тры часткі. І ўсе геаграфічныя аб“екты згаданыя ў гэтым лісце насамрэч павіны згадвацца яшчэ ў першым падзеле (1465? год). Гэта да пытання калі ўпершыню згадваліся Вязынь, Ілія, Крайск і г.д. Аднак трэба ўлічваць што Андрэй Саковіч быў уплывовым і багатым чалавекам для свайго часу, і таму меў маёнткі не толькі ў Іліі і яго наваколлі, а паколькі у нас няма на руках дакумента першага падзелу (і наўрадці ён захаваўся), і мы ня ведаем як яны падзялілі паміж сабою ўсю бацькоўскую спадчыну, таму трэба ўлічваць што ў гэтым падзеле 1473 года, могуць згадвацца геаграфічныя аб“екты якія насамрэч знаходзяцца далёка ад Вязыні, Іліі і Крайска. Аднак у першую чаргу гэтым дакуменце згадваецца толькі тое што належала Міхаілу пасля першага падзелу 1465? года, і некаторыя часткі якія адышлі яго братам яшчэ па першаму падзелу.

    Сам дакумент пісаўся ў Вязыні, які верагодна быў цэнтральным маёнткам памерлага Міхаіла Андрэевіча Саковіча. Акрамя Вязыні, у долю Міхаіла ўваходзілі двары Ілія і Селішча. Менавіта іх (Вязынь, Іліюі Селішча) і дзялілі паміж сабой застаўшыеся браты. Дарэчы ў вікі напісана што Вязынь нібы ў 1478 годзе была падаравана Івана Кучуку, а Саковічы нібы валадарылі пасля. Аднак як вынікае, хутчэй за ўсё Кучук атрымаў проста нейкі кавалак у гэтай мясцовасці, што гаворыць што не ўся Вязынь была ва ўладанні Саковічаў, верагодна раней ім таксама даравалі кавалкамі ад гэтай «воласці». Цікава што на супраць Вязыні есць сяло Кучкі і яно абазначана на мапе Фіцінгофа. Па гэтай мясцовасці ніколі не капаў, і ня ведаю сапраўдную дату згадкі вёскі Кучкі, але магчыма гэты тапонім звязаны менавіта з гэтай асобай, калі так, то грунты Кучука знаходзіліся недзе ў гэтай мясцовасці, не выключна што цераспалосна з уладаннямі Саковічаў (так прыкладна ж і Крайск быў нарэзаны паміж шматлікімі родамі).

    Вяртаючыся да падзелу, трэба заўважыць што Крайск (ці яго частка), па першаму падзелу быў падзялён паміж Багданам і Юрыям (раней я пісаў што належаў толькі Багдану), аднак з тэксту вынікае што Крайск усёж ужо належаў Юрыю, а Багдану толькі адышло там 15 людзей даннікаў, як ён (Юры) аб гэтым сам і піша «А так же што перешло было у первомъ делу на брата моего пана Богдана у моем именьи у Краиску данников петнадцет чоловеков». Па ўсёй верагоднасці Багдану дасталася першапачаткова (у 1465?) нейкая частка Крайска, каб ураўнаважыць тагачасныя іх долі, і хутчэй за ўсё меншая. Нажаль невядома колькі ж даннікаў было ўвогуле ў Крайску. Але у выніку 2-га падзелу (1473) Багдан адмовіўся ад гэтай долі Крайска, атрымаўшы болей з долі памерлага брата Міхаіла.

    Трэба яшчэ адзначыць, што першы падзел рабіў Багдан, як старэйшы, але ён саступіў права выбіраць кавалкі сваім малодшым братам. На гэты раз, Багдан адмовіўся дзяліць, прапанаваў зрабіць гэта Юрыю, і ў выніку абіраў лепшую палову першым ужо Багдан. Такім чынам Вязынь з змененнымі ад першапачатковага падзелу межамі адышла Юрыю, а Ілія і Селішча – Багдану. Верагодна Ілія і Селішча выглядалі больш прывабнымі кавалкамі. Акрамя гэтых цэнтральных двароў згадваюцца сапраўды цікавыя тапонімы, якія цяжка лакалізаваць, але не ўсё. Аднак што ў выніку адышло Багдану і Юрыю, распісаў ніжэй.
     
    kx-7, Dianis, staskulik и 5 другим нравится это.
  13. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Палова Багдана, «Илия и Селище»

    Селішч з назвай Ілія ці Селішча ў лісце не згадваюцца. Па ўсёй верагоднасці гэтыя назвы на той час насілі толькі самі гаспадарскія двары. Калі Ілію можна больш менш лакалізаваць, то Селішча верагодна можна звязаць з сучаснай вёскай Селішча, што на поўдзень ад Вязыні і на паўднёвы захад ад Іліі. Ён і ў 19 стагоддзі быў цэнтрам маёнтка і верагодна і раней (але гісторыю гэтай мясцовасці я ведаю толькі павярхова)

    1) дворная ралля каля «Колочина»была адлучана ад раллі двара Вязыні. «Колочина» можна звязаць з сучаснай вёскай Калодчына, каля сучасных вёска Кучкі і Вязынка. Ці існавала паселішча на той час з такой назвай ці гэта проста была назва некага ўрочышча, невядома. Калі паселішча і было, яно не ўваходзіла ў маёнтак Вязынь. Аднак, магла адносіцца да той часткі Вязыні. Якая пазней (у 1478) была перададзена вялікім князем Казімірам пану Івану Кучуку.

    Населеныя пункты «Илия и Селище»​

    2) «Якимовичи» и «Кобылчичи», былі адлучаны ад маёнтка Вязынь. Агулам там жыло 7 даннікаў. Іх адлучылі на карысць Багдана ў якасці кампенсацыі за саступленых даннікаў у Крайску. Лакалізаваць цяжка, але павіны былі быць недзе напэўна паміж Вязынью і Іліей
    3) «Молневичи», 3 устава і 13 пудов, 39 чалавек. Самае вялікае паселішча, якое адышло Багдану. Аб чым кажа памер (ажно 3 устава) і колькасць даннікаў (39). Грашовая даніна з яго (20 грошай)перайшлаяму ў якасці кампенсацыі за саступленых даннікаў у Крайску. Астатняя проста па падзелу Міхаіла. На маю думку гэта магло быць сучасная вёска Малевічы. Яна не была вылучана з Вязыні, што кажа на карысць што было бліжэй да Іліі, да і назва даволі сугучна з сучаснай назвай.
    4) «Слинковичи», 1 устав, налічвала 10 чалавек. У 3-4 разы меншая за Молневічы. За гэтых людзей Багдан даў 10 цяглых Юрыю. Адкуль праўда не зразумела. Лакалізаваць цяжка
    5) «Рябынские данники», Багдан павінен быў заменіць іх цяглымі людзьмі, тады тыя людзі пераходзілі ў яго палову без замены насупраць «Слинковичов». Верагодна гэта звязана з папярэднімі, верагодна тыя 10 чалавек якія пайшлі ў замену Слінковіч былі адсюль. Лакалізаваць цяжка
    6) «Урецкое», 2 устава без 3 пудоў, 20 чалавека даннікаў. Лакалізаваць цяжка
    7) «Янушевичи» 2 чалавека. Лакалізаваць цяжка
    8) «Ботыгольскі устав Скоринич» на 8 пудоў, 24 чалавека. Лакалізаваць цяжка

    Агулам – 102 чалавека

    Сенажаці «Илия и Селище»:​

    1) «Курьи поля»былі каля да возера «Селековское» і ішлі да лесу «Селековски». Невядомае пакуль возера і лес. Але магчыма гэта было недзе ў межах самога двара Селішча
    2) усе сенажаці па рацэ «Илия». Верагодна маюцца абодва берага, бо ў лісце няма ўдакладнення. Гэта рэчка лакалізуецца на якой і стаіць сама Ілія. Аднак сярод даннікаў не згаданы увогуле жыхары з назвай такога паселішча. Назву Ілія носіць толькі двор і рака. І верагодна многія нелакалізуемыя селы былі ў басейне гэтай рэчкі ці нават некаторыя ў межах сучаснай Іліі
    3) «сцирта мурожная на Калочыне»была адлучана ад Вязыні. Пра Калочына згадваў вышэй.
    4) сенажаць «Пуня» пад самім дваром Селішча. Значыць гэтае селішча хутчэй за ўсё было каля нейкай вады.
    5) «5 стогов и 1 жердища» на «Смердеи». Незразумела што за тапонім, маецца на ўвазе рэчка ці проста ўрочышча. Далей нідзе не згадваецца
    6) «1 стирта и 1 стог» у «Демъятове». Верагодна нейкае урочышча.
    7) «коморовские сеножати» былі адлучаны ад Вязыні. Верагодна назва звязана з балотамі і яны павіны былі быць недзе ў багністай мясцовасці паміж Вязыню і Іліяй (ці Селішчам)

    Пруды «Илия и Селище»:​
    1) «на Грежицы». Не лакалізуема

    Хмелі «Илия и Селище»:​
    1) па рэках «Вельи» и «Кобылеи», рубеж хмелеў «под Якова». «Велья» гэта верагодна сучасная рака Вілія, а «Кобылеи» верагодна рэчка Кабылянка, абшары якой адносіліся да Крайскага маёнтка. Пазней у яе басейны узнікнуць маёнткі Юнцавічы і Чарнаруча. Цікава што пра Хмелевыя лугі ў раёне зліцця рэк Вілія і Кабылянка згадваецца ў канцы 16 стагоддзя ў адным з інвентароў Крайска. Па ўсёй верагоднасці тут рэч ідзе недзе пра тыя ж месцы. Магчыма яны былі падзелены паміж Крайскам і астатнімі маёнткамі Саковічаў

    Азёры «Илия и Селище»:​
    1) возера «Селековское»
    2) возерцо «Прихабское»
    3) возерцо «Косуцкое»
    4) возера «Навре» у сумесным уладанні з Юрыям, верагодна было недзе на мяжы з Вязынью

    Палова Юрыя, «Вязынь»

    Населеныя пункты маёнтка «Вязынь»​

    1) «Рябцовичи» 1 устав и 2 пуда, 10 чалавека
    2) «Редковичи» 1 устав и 2 пуда, 17 чалавека. Верагодна сучасная вёска Рэдзькавічы, што недалёка ад Вязыні
    3) «Вязынь» 2 устава, 32 чалавекам. Сама Вязынь, самае вялікае сяло ў маёнтку.
    4) «Гридкович», 20 пудов, 6 чалавека

    Агулам – 65 чалавек

    Калі падлічыць колькасць людзей і параўнаць з той часткай якая адышла да Багдана, то бачна што Вязынь была меншай чым Ілія і Селішча разам узятыя (65 чалавек у Вязыні супраць 102 у Іліі і Селішчы). Таму доля Юрыя і была ўраўнаважана нейкімі людзьмі паўсёй верагоднасці з іншых маёнткаў:

    1) 15 чалавек даннікаў з маёнтка «Крайск». Першапачаткова належалі Багдану.
    2) 11 чалавек з «Донюшово» узамен людзей Урецкіх і Янушевіч. Магчыма гэта сучасная вёска Данюшава каля Смаргоні. Яна нібы з 15 стагоддзя згадваецца, але гісторыі яе ня ведаю
    3) 4 чалавека з «Куренец» узамен людзей Урецкіх і Янушевіч. Магчыма гэта з боку Куранца. На поўначы а д Вілейкі ці з самой сучаснай Вілейкі
    4) 6 чалавек з «Старыны» узамен людзей Урецкіх і Янушевіч. Старын многа, таму не зразумела якія маюцца на ўвазе
    5) ??? 10 цяглых узамен «Слінковічі». Пад пытаннем, магчыма даннікі «Рябынскіе» (Рабунь?)

    Агулам – 46 чалавек

    Калі падсумаваць атрымаецца недзе 102? чалавека Багдана супраць 111? чалавек Юрыя. Пытанне толькі з даннікамі «Рябынскімі», бо той кавалак не зусім зразумелы.

    Хмелі маёнтка «Вязынь»​
    1) па рэках «Вельи» и «Вязыни» рубеж хмелеў «под Якова». Пра «Вельи» ужо пісаў, гэта верагодна Вілія, а «Вязынь» рэчка якая ўпадала ў яе. Якая чамусці на мапах пісалася па рознаму. Зараз як Нярыс ці Вілія, раней Ілія, Вязынка. Не зразелы тапонім «под Якова». Ён згадваецца і ў выпадку з хмелямі маёнтка Ілія, Магчыма гэта быў нейкі рубеж паміж імі на на самой рацэ Вілія. Вязынскія ішлі ад месца ўпадзення Вязынкі ў Вілію і далей ў накірунку Крайска (на усход, супраць цячэння ракі), а хмелі Іліі ішлі ад месца ўпадзення рэчкі Кабылянка ў Вілію, і далей ў бок Вязыні (па цячэнню ракі) і сустракаліся на рубяжы «под Якова»

    Азёры маёнтка «Вязынь»​
    1) «Рябыня»
    2) «Озереды»
    3) «Ляжно»
    4) «Прерва»
    5) «Нарве» у сумесным уладанні з Юрыям, верагодна было недзе на мяжы з Вязынью

    Сенажаці і ловы маёнтка «Вязынь»​
    1) «Менелково» до «Селековского устья». Пра якую рэчку «Селековка» ідзе рэч не зразумела.
    2) «Борисовские» ловы і усе мурожныя сенажаці якія прымыкалі да гэтых ловаў, акрамя тых што пад «Колочином», якое адышло да маёнтка «Ілія і Селішча». З улікам што мы можам лакалізаваць «Колочино», то і гэтыя ловы верагодна былі недзе ў гэтай часцы маёнтка

    Бабровыя гоны былі агульныя, іх паміж сабою не дзялілі і дамовіліся паляваць і дзяліць звера пораўну.
     
    Dianis, staskulik, дмитрий и 2 другим нравится это.
  14. АлександрТ

    АлександрТ Мегапользователь

    Регистрация:
    4 ноя 2020
    Сообщения:
    338
    Симпатии:
    386
    Так. І вёска стаіць на Вяллі
     
    staskulik нравится это.
  15. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    379
    Симпатии:
    943
    Скорее всего это озеро Навры (безымянное, возле деревни Навры, Мядельского р-на). Андрей Сакович владел Мяделем и построил там костел.( Kodeks dyplomatyczny... T.1 док.№ 226 от 21.02.1457 г.)

    Мядель 1457.jpg

    Возможно "Латыгольский устав" . Латыголь, позднее, в 1775 г., упоминается в инвентаре Левковского ключа. (Левково, возле Вязыни)
    Или неправильно прочитали рукописный текст, или ошибка при наборе статьи в журнале. А может и более раннее название Латыголи.
     
    Marek, Гайко, Ingwar841 и 2 другим нравится это.
  16. Михаил

    Михаил Пользователь
    Команда проекта

    Регистрация:
    16 апр 2015
    Сообщения:
    2.077
    Фото & Видео:
    81
    Альбомы:
    2
    Симпатии:
    2.841
    Ищу:
    Сташкевичи, Соболевские и пр.
    География поисков:
    им. Илья и Лукавец с окрестностями
    Смярдея – рачулка трошкі на захад ад Вязыні.
    Відавочна, ля Касуцка на поўнач ад Вязыні. Магчыма, якая-небудзь старыца Віліі.
     
    #36 Михаил, 8 янв 2024
    Последнее редактирование: 8 янв 2024
    Гайко, Ingwar841, дмитрий и ещё 1-му нравится это.
  17. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Калі насамрэч гэта тое Данюшова, атрымоўваецца цікавая рэч. Данюшова (Смаргонскае) межавала з маёнткам Смарогнь. Згодна івентарам Смаргоні 17 стагоддзя, нейкая сенажаць пад Данюшовам належала да Смаргоні, але не само Данюшова. А Смаргонь належала здаўна панам Зяновічам, якія пазходзілі ад баярына Братоша. Тым жа Зяновічам належалі і грунты ў Крайску і на поўдні ад яго, ужо ў 1-й палове 16 ст. Такім чынам Зяновічы былі суседзямі па маёнтках як у наваколлі Смарогні, так і наваколі Крайска -- Іліі. Такое ўражанне, што землі па берагах Віліі раздавалі ў 15 стагоддзі вузкаму колу людзей
     
  18. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Так, падобна на тое. Таму верагодна, у адрозенні ад астатніх "азёр" яно ў сумесным уладанні братоў засталося. Верагодна не ўсе згаданыя азёры былі тады раскіданы вакол Вязыні-Іліі-Селішча

    Хутчэй за ўсё, як раз да Іліі-Селішча адышло
    Гэта больш верагодны варыянт

    Засталося лакалізваць яшчэ некалькі гідронімаў)

    Магчыма "Озереды" яно было недзе ў раёне сучаснай вёскі Азярэц? Або іншае з пералічыных Вязынскіх азер. Клімат змяніўся ў 17 стагоддзі і возера знікла, а назва засталася

    Як варыянт маецца на ўвазе "Грязніца" 19 стагоддзя. Там некалісь сажалка была і млын, праўда пазней, аднак Тэрыторыя была прывязана да Старынак, якія ў свой час ўваходзілі ў маёнтак Ілія.
     
    дмитрий, Гайко и Михаил нравится это.
  19. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    379
    Симпатии:
    943
    Озеро "Рябыня" - это возможно какая-то старица возле Рабуни. В более ранних источниках имение называлось "Рябынское"

    ...1552г.: имение Рябынское - собственность князя Стефана Андреевича Збаражского.

    Данники, соответственно, тоже из Рабуни.

    Озеро "Озереды" Озероды - это нежилая деревня, возле Княгинина. Андрей Сакович дарил озеро "Княгинино" Мядельскому костёлу (см. док. выше). Видимо он владел землями в районе Княгинина.

    Это деревня Уречье ,на Нарочанке, возле д. Баровцы. Из книги "Память"

    Уречье.jpg
     
    Денис Х, Михаил, greypit и 2 другим нравится это.
  20. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Здаецца там не адно Урэчча было, адна належала сапраўды Саковічам, другое адносілася да Маркаўскага стараства. А ці ў адной яны мясцовасці былі? Мабыць гэта не сяло а нейкая акруга з асадамі сялян, якіх раздавалі кавалкамі і на месцы якіх узніклі пасля вёскі. Калі канешне рэч пра адну мясцовасць, а не сабралі тут розныя населеныя пункты. Я з такім ужо не раз сутыкаўся. Тым больш такія назвы як Урэча, зарэчы, і г.д. уж даволі нярэдкія

    Не факт. гэтая вёска "старая",аднак побач таксама возера не прасочываецца https://orda.of.by/.map/?54.632389,27.240524&m=fit/13&poi=gb/h

    Такія тапонімы цяжэй за ўсё лакалізоўваць.

    Увогуле штосьці шмат разбрасана па акрузе) Насамрэч сапраўды, многія згаданыя азёры маглі быць проста старыцамі ракі Вілія. Аднак усёж цікава што за возера было каля сучаснай вёскі Азярэц. Такая назва там не здарма. Для прыкладу:

    Вось напрыклад у сучасным Пухавіцкім раёне ёсць вёскі Перажыр, Зазер'е і Зазерка. Паміж імі распаханыя ралля, плошчай недзе каля 3 квадратных км. Перажыр і Зазер'е цэнтры былых маёнткаў, згадваюцца ўжо ў 16 стагоддзі. Перажыр пісаўся па рознаму і як "Перезир, Переджир" і г.д., з зазер'ем усе прасцей. Нешта за возерам, а Перажыр, магчыма, нешта перад возерам. І некалісь гэтае возера там сапраўды было, яно нават на мапе Радзівлаў 1613? пазначана. А вось як яно знікала (з 1830-х) і паступова пераўтваралася ў балота, а пасля ў поле, можна паглядзець на мапах тут https://orda.of.by/.map/?53.666559,27.777564&m=fit/13,3v_tmp71/13,rkka250/13,gm/13&poi=gb/h

    Яно было даволі вялікае, таму і дажыло часткова да 19 ст. А вось лёс невялікіх азераў, магла быць журботнай(
     
    Михаил, АлександрТ и дмитрий нравится это.