Добры дзень, можа хто можа дапамагчы, калі ласка, высветліць лёс уладальнікаў Хоўхлава ў ХІХ ст. і фундатараў-будаўнікоў капліцы-пахавальні Язвінскіх ці падказаць, дзе можна пашукаць інфармацыю? Вельмі патрэбна! Вядома: бацька - Фелікс Язвінскі (камергер караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага), маці - Катажына Язвінская з Узлоўскіх. Сыны: 1) Антоній: 1789 г. - 1852 г., 2) Вікенцій, 3) Юстына, 4) ?. Жылі ва ўласным маёнтку Чэрнева, які знаходзіўся ў Вілейскім павеце Віленскай губерні. І яшчэ: дзе можна пашукаць спісы памерлых у хоўхлаўскай парафіі за 1738-1865 гг.?
Добры дзень! Буду ўдзячна, калі падзеліцеся дакументамі. Вывучаю гісторыю касцёла ў Хоўхлаве. Хачу даведацца, хто мог быць пахаваны ў крыпце пад касцёлам.
З 8 па 10 жніўня ў Хоўхлаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) валанцёры з розных мясцін Беларусі і калектыў «Радыё Марыя» Беларусь фарбавалі драўляны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі і парадкавалі прыкасцёльную тэрыторыю.https://catholic.by/3/news/belarus/...0OS3roLuQreNj2B9JM_aem_a9W0-AQCpKjYAB7BlC1gSQ
Доброго времени суток! Возможно кто-то знает номера микрофильмов на FS ревизских сказок за 1795 год по деревням Деразки и Броды? А также по деревне/местечку Рабунь...