Я дарэчы знайшоў, але не замаўляў яшчэ, у нгаб ёсьць інвентары 1766, 1789 Зрэшты іх копіі атрыманыя з вільні выстаўляў тут. Але замоўлю ўсё адно з часам
LVIA Fondas 525 - Ap4 - 953 Инвентарь казенного имения Марково Виленской губ. Ошмянского и Свенцянского уезда. 1846 г. Fondas 525 - Ap3 - 302 Инвентарь казенного имения Марково Виленской губ. Ошмянского уезда. 1850 г. Fondas 525 - Ap8 - 1039 Инвентарь Марково 1798 г. Fondas 525 - Ap8 - 1316 Инвентарь местечка Марково 1800 г.
Дзякую за інфармацыю. Камусьці відавочна будзе карысная. Маёнтак Маркава ў сяр 19 ст ужо быў далёка не былым староствам Маркаўскім. Да прыкладу галоўныя мае паселішчы, ля Куранца якія - Зімодры і Ходні былі ў маёнтку Любань пана Любанскага.
помещики Хандзинские - владельцы деревень Синявская Слобода и Антонёво в Ошмянском повете (в наст время Кореличкий р/н, Еремичский с/с). Деревни существуют до настоящего времени. В соседнем лесу был одноименный фольварок. Если интересно по этой линии Хондзинских -пишите в личку
LVIA. 525-15-1 Дело о сборе акцизной подати с разных лиц Марковского староства и других. Среди прочих документов есть Инвентарь Марковского староства 1825 г. Есть посемейный список жителей след. н/п: д. Хатутичи, д. Готковичи, д. Талуи, заст. Громовичи, д. Ижа Королевецка, заст. Задний Бор, заст. Курники, заст. Дубово, заст. Зевене, заст. Ямы.
Напісаў з нагоды 9 траўня артыкул Недасьпяваная песьня садоўніка Пакуты і боль вайны праз гісторыю аднаго чалавека. Гісторыя, якую можна распаўсюдзіць на безьліч іншых лёсаў. Яго забралі на фронт пасьля вызваленьня вёскі і сталіцы 3 ліпеня ў сталым узросьце. Жыць заставалася месяц. Герой аповеда — нашчадак старажытнага шляхетнага роду Хадзінскіх гербу Цялок. Іван нарадзіўся ў сям’і Гаўрылы Якаўлевіча і Марыі Іванаўны ў вёсцы Новы Двор, што ля самага Менску, на паўднёвым усходзе, 17 чэрвеня 1897 года. На гэты час у сям’і бадай толькі ў паданьнях перадаваліся гісторыі пра славутае паходжаньне продкаў: ужо доўгі час сям’я была пераведзеная ў сяляне пры расейцах. Працавалі на зямлі, здабывалі свой хлеб. З дзевяці мужчынаў Новага Двара, забраных у Чырвоную Армію, пры вызваленьні Менска 3 ліпеня 1944 дадому вярнуўся адзін. https://novychas.online/poviaz/nedaspjavanaja-pesnja-sadounika Гэта пра нашчадкаў тых, хто ў 1834 годзе трапіў з Ходні ў менскі Новы Двор.
Павал, вітаю. Праглядаю фонды розных архіваў па паўстанню 1863-1864 гадоў і сёння знайшоў справу па шляхціцу Хадзінскаму Іпаліту ЛДГА 438-1-213, можа спатрэбіцца
LVIA 447-1-3917 Дело о мещанах м. Маркова, судимых за оскорбление землемера. 232 листа. 1869 г. Упоминается много народу. Сымон Герасимов Яблонский - староста.