Дзякуй, паважаны Armiger. Дакумент вельмі цікавы. Ня ведедаю, каб да гэтага , хтосці на яго спасылаўся, а, тым больш, прадстаўляў змест. Чамусці ДНК тэст "росс. власти" не праводзілі? Таму ў пытанні "какого племени" пэўна "росс. власти" арыянтавалісь на мову, канфесію і дзяржаўную палітыку. Па гэтаму цікава, які запіс па "племени" быў зроблены ў суседнем касцёле. Падазраю, што мова прыхажан не адрознівалася, а вось што запісалі адносна "племени"?
Тады, па падобнай логіцы, якіх нацыянальнасцяў былі продкі з церкваў Гняздзілава і касцёлу Будслава? Рознай? Якім чынам? Яны з адніх вёсак і маёнткаў: Бярозаўка - панская і Крукі - кармелітаў, як раз, Глыбоцкіх. Жылі аднолькава, размаўлялі аднолькава. Былі, разам з іх суседзям,і прыхажанамі, як касцёлу, так і царквы. Падобнае - і ў іншых маёнтках Гняздзілава і навакол. Бо, раней, ў большасці - там валодалі кармеліты Глыбоцкія. ( Дакументаў назбіраў, але не апрацоўваў пакуль.) Асабліва, цікавая "метамарфоза" адбылася пасля знішчэння царскімі ўладамі Грэка-каталіцкай царквы, якую к 1840 г. "перапісалі" у Маскоўскую праваслаўную. Шмат хто не пагадзіўся з гэтым гвалтам і таму перайшоў у касцёл. Р. S. Час будзе - дабаўлю дакументальна.
В одном из тематических чатов подняли вопрос о переходе из дворянского сословия в духовное, точнее из шляхты в униатские священники во времена Речи Посполитой. Якобы перейти в униатские священники можно было только из шляхты (и, очевидно из православного духовенства). Переход шляхты был распространен в Волынской губернии, но возможно и на наших землях, если правила были одни. Может ли кто-то поделиться информацией на эту тему и/или посоветовать, что почитать в порядке ликбеза. Спасибо
Вiдавочна, што ў святары маглi пайсцi толькi тыя, хто меў права самастойна распараджацца сваiм лёсам, шляхта, мяшчане i выхадцы з духавенства. 80 % насельнiцтва былi прыгоннымi сялянамi. Хто ж ix пусцiць?!
Шмат хто з шляхты ішоў у святары грэка-каталіцкіх цэркваў і пры гэтым шляхетства не гублялася. Такімі святарамі на Валыні, напрыклад, былі Дастаеўскія - з пінскай шляхты яны. Але працэдура "разбора шляхты" у РІ і для іх не адменялася. Аб моцнай дынастыі шляхціцаў-святароў з Барычўскіх гербу "Тарнава" Пінскага павету пісаў тут: https://media.catholic.by/nv/n99/art17.htm Там, у артыкуле, убачыце спасылку на даведнік: Щеглов Г. Знаменитые выпускники Минской духовной семинарии. — Жировичи, 2016 г. Амаль усі тыя выпускнікі будуць з шляхтя тутэйшай. Даведнік не цяжка знайсці на прасторах інтэрнету.
LVIA Фонд 380. Канцелярия Виленского гражданского губернатора Оп. 84 т.2 (там же есть и несколько др. церквей)
НИАБ ф.136 оп.4 д.26 Дело об отказе жены дьячка Смиловичской церкви Антонович А.А. римско-католического вероисповедания перейти в православие 1845 - 1849 Листов 9
Цікава, хто гэта, бо ў гэтыя гады і раней дзякам у Смілавіцкай царкве быў Юліян Дземьянавіч Анціповіч, але яго жонку звалі Пелагеяй Лукьянавай. Пасля дзякам быў іх зяць Скрыпчынскі калі не памыляюся. А да Анціповіча ў 1830-х дзе дзякам быў Струкоўскі. А скрына назвы справы ў вас раптам няма? Магчыма там памылка (ажно тры) у прозвішчы і ініцыялах
Цікава тое, што аб лёсе Смілавічскіх дз'ячкоў клапаціўся сам самаздержац Расійскай Імперыі, Мікалай 1. Дзе імператарскі палац/дворец, а дзе Смілавічы? Пэуна ў перапынках праміж балямі, парадамі і наведваннем фаварытак цар думаў аб духоўным! Там жа: Дело 25 Указ Николая І от 31 июля 1848 г. о переводе дьячка Гребенской Аннинской церкви Игуменского уезда Скрипчинского И.И. в Смиловичскую Успенскую церковь. 1848 г. Ліста 3 Дело 27 Указ Николая І от 20 июня 1849 г. о назначении Леонович Н. просфорней Смиловичской Успенской церкви Игуменского уезда 1849 Листа 3 Источник: ФОНД No 136 ОПИСЬ No 4 дела за 1795 – 1909 годы https://drive.google.com/file/d/1vtlaKTaC9nZ_eDX2BTOmQAfS5mEZPhfw/view У вопісу прадстаўлена шмат цікавых спраў па асаблівасцях "свабоды веравызнання" у Расійскай Імперыі.