1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Вялiкае свята ў невялікай вёсцы (установка креста в деревне Нестерки)

Тема в разделе "Новости", создана пользователем Вінцэсяў праўнук, 28 июн 2017.

Автор: Вінцэсяў праўнук 28 июн 2017 в 00:47
  1. Вінцэсяў праўнук

    Регистрация:
    12 июл 2016
    Сообщения:
    5
    Фото & Видео:
    22
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    28
    Маё вітанне, паважаныя чытачы. Сёння я хачу падзяліцца з Вамі прыемнай навіной. У маштабах краіны альбо вобласці – навіна зусім не бачная. Але, калі браць людзей і іх думкі невялічкай вёсачкі Нясцёркі, што размешчана ў Вілейскім ўезде – падзея знакавая.
    Далей – па чарзе.
    Яшчэ ў мінулым годзе я звярнуў увагу на крыж, усталяваны пры ўезде ў Нясцёркі. Крыж драўляны, у аснове сваёй замацаваны металічнымі прутамі. Не раз праходзячы ля яго, жыгары гэтай вёскі пакланяліся крыжу.
    Дарэчы кажучы, жыхароў тых Нясцёрак не шмат. З матэрыялаў кнігі “Памяць”: Нясцёркі — Вязынскі сельсавет, у 2003 годзе — 23 двароў, 39 жыхароў.
    Дык вось… У пачатку верасня-кастрычніка я яго зусім не сталася. Ведаючы некаторых “нясцёркаўцаў” я разумеў – крыж будзе. Не дазволяць мясцовыя жыхары жыць без аховы, без месца пакаяння. І мае думкі падтвердзіліся.
    У пачатку лістапада я убачыў вось такую працу.
    [​IMG]
    І зноў Нясцёркі атрымалі ахову.
    На фотаздымку Вашкевіч Станіслаў – злева, яго сын Вашкевіч Віталь зправа знізу, сябра Віталя Вашкевіча – Дзмітрый Бабровіч.
    Пра сям’ю Вашкевічаў з Нясцёрак, напэўна трэба напісаь асобна. А вось некаторыя іх справы я паспрабую апісаць тут.
    Яшчэ летам з’явілася неабходнасць усталявання крыжа. Асноўным задумцай у гэтым была жыхарка Нясцёрак Любоў Нікалаеўна Вашкевіч. На Наступным здымку яна злева. За крыжам – яе муж Станіслаў Вашкевіч і справа сын Віталь Вашкевіч.
    [​IMG]
    Я не ведаю, за якія сродкі прыдбаўся матэрыял для крыжа і агародджы, колькі мясцовых жыхароў у гэтай справе ўдзельнічала, але крыж атрымаўся цудоўным.
    [​IMG]
    Вось перед намі цудоўны крыж з агародджай у Нясцёрках. З асноўным задумцай яго мы пазнаёміліся – Любоў Нікалаеўна Вашкевіч.
    А вось чалавек, які выканаў задумку — Віталь Станіслававіч Вашкевіч. Сын задумцы.
    [​IMG]
    Чалавек чыстага сэрца, залатых рук. З яго слоў справа была маруднай зпачатку, але пасля благаслаўлення айца Андрея – паскорылася. Дарэчы кажучы, Нясцёркі адносяцца да прыхода Свята-Нікалаеўскай царквы, Ільянскага благачыння.
    Гледзячы на вынік яго працы, разумееш, у такіх справах сам Бог кіруе чалавекам.
    У час шматлікіх гутарак з Віталём я бачыў яго адкрырасць, бескарыслівасць. На жаль, сярод людзей у цяперашні час, такіх, як Віталь, сустракаеш рэдка. Чалавек падтрымае звычайным, зусім звычайным словам, ад якога адчуваеш спагаду на душы.
    Цікавым быў той факт, што у дзень усталявання крыжа і яго асвячэння надворье было малакажучы, неспрыялым — снег з дажджом, моцны вецер. Але калі ўсталяваўся і асвяшчаўся сам крыж надворье толькі спрыяла – з’яўлялася сонейка, вецер спыняўся, снег кудысьці знікаў.
    Вось яшчэ некалькі фотаздымкаў з часу ўсталявання крыжа:
    [​IMG]
    [​IMG]
    [​IMG]
    Прыемнай нечаканасцю было тое, што ў час усталявання і асвяшчэння крыжа прысутнічаў і адзін з адміністратараў нашага парталу Василий.
    Далей усё можна бачыць на фотаздымках.
    [​IMG]
    [​IMG]
    [​IMG]
    [​IMG]
    [​IMG]
    Звярніце увагу на апошні фотаздымак: вось яны – Вашкевічы. Па чарзе злева: Васіліна Нісун (дачка Станіслава і Любові Вашкевічаў), Станіслаў Вашкевіч з унучкай Арынай, Любоў Вашкевіч, унук Даніла Нісун, Віталь Вашкевіч.
    Вёска Нясцёркі – чарговая вёска Беларусі . Яна не шматлікая. Яна не асноўная (ў параўнанні з раёнамі ці сельсаветамі). Але яна галоўная для яе жыхароў. Яна такая якая ёсць. Свае традыцыі і звычаі. Свае гісторыі. Нясцёркі жывуць, пакуль жывуць яе жыхары.
     
    #1 Вінцэсяў праўнук, 28 июн 2017
    Последнее редактирование модератором: 28 июн 2017

Комментарии

Тема в разделе "Новости", создана пользователем Вінцэсяў праўнук, 28 июн 2017.