Прадажны запіс 1470 года маёнтка Валожын (на той час адносіўся да Віленскага павету/ваяводства) пан Міхаіл Якавіч (да якога роду адносіўся не зразумела) за 2 тысячы коп грошай прадаў свайму швагру (мужу яго сястры Філіцыі) пану Якубу Карыбановічу Гардыне (каля сучаснага Валожына есць сяло Гордыново) маёнтак Валожын з пушчамі і сёламі: 1. "Аксентевичи" сяло путных баяр, 6 коней 2. "Петуевичи" сяло цяглых сялян (5 служаб) 3. "Брилишичи" сяло цяглых сялян (20 служаб) 4. "Тимковичи" сяло цяглых сялян (20 служаб) 5. "Болевичи" сяло цяглых сялян (15 служаб) 6. "Лукънятовичи" сяло цяглых сялян (3 службы) 7. "Максимовичи" сяло цяглых сялян (6 служаб) 8. "Трусовичи" сяло цяглых сялян (5 служаб) 9. "Комеи на Понизью" сяло цяглых сялян (2 службы) 10. "Русаки" сяло цяглых сялян (2 службы) Агулам -- 78 цяглых служаб. Маёнтак даволі вялікі, з улікам што да яго прылягалі яшчэ і пушчы -- Валожынская и Яцкаўская. Сам кошт (2 тысяч коп), на тыя часы гэта вялікія грошы. Магчыма некаторыя селы маглі уваходзіць ў Вілейскі павет (у межах 19 стагоддзя), тыяж "Максимовичи" і "Трусовичы" каля Бакшт у бок Радашковіч . Сам прадажны запіс, ніжэй: Крыніца: "Акты относящиеся к истории Южной и Западной России", том 2, ст. 108-109
Наданне Валожына Івашку (Івану) Манівідавічу (пам. у 1458?) без даты. З справы наданняў часоў вялікіх князёў Казіміра і Аляксандра Крыніца: "Літоўская Метрыка. Кніга запісаў №3. 1440-1498" Цікава, што ў Івана Манівідавіча былі дзеці -- Войцех, Ян, Ядвіга і Соф'я. Пры чым старэйшы Войцах памёр у 1475. Таму не зразумела як маёнтак спаў на нейкага Міхаіла Якавіча, які ў 1470 годзе запрадаў яго Гардыне.