1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Свята вёскі Вязынь – 09.07.2016 / Праздник деревни Вязынь

Тема в разделе "Новости", создана пользователем Вінцэсяў праўнук, 28 июн 2017.

Автор: Вінцэсяў праўнук 28 июн 2017 в 00:19
  1. Вінцэсяў праўнук

    Регистрация:
    12 июл 2016
    Сообщения:
    5
    Фото & Видео:
    22
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    28
    Добрага дня, паважаныя чытачы! Хачу падяліцца з вамі сваімі ўражаннямі аб свяце, якое адбылося ў вёсцы Вязынь Вілейскага раёна, у мінулым Вілейскага уезда. Аб тым, што яно адбудзецца ведаў раней, але у сувязі з чэрагам абставін убачыць свята з самога пачатку не атрымалася, на жаль. Што ж, далей усё папарадку…

    Яшчэ на пад’ездзе да месца правядзення свята можна было заўважыць ажыўленне размеранага і ціхага жыцця вёскі. Такога скаплення машым не бачыў я нават на самых вялікіх вяселлях.

    [​IMG]


    На наступным фотаздымку добра бачна колькасць жыгароў і гасцёй Вязыні. Радуе вока вялікая колькасць дзяцей і моладзі. Гэта гаворыць аб тым, што вёска жыве.

    [​IMG]

    Прыемна парадавала, тое, што кожнаму ўзросту тут быў занятак. Дарослыя маглі бачыць выступленне артыстаў мастацкай самадзейнасці (Сам канцэрт апішу крыху ніжэй).

    [​IMG]

    Для гледачаў, жадаючых перакусіць выяздныя ларкі таргоўлі. Смачным быў і шашлык.

    Акрамя магчымасці пакаштавацца шашлыком, можна было прыдбаць і розныя сувеніры. Традыцыйным ласункам для дзяцей і дарослых быў папкорм.

    [​IMG]





    Вялікую чаргу з дзяцей і падлеткаў я ўбачыў каля імправізаванага штаба гульні “Лазартак”. Перакрыкваючы адзін аднага дзеці стараліся атрымаць зброю, якая ім больш спадабалась. За шэрагам падзенняў, камандных выкрыкаў і зіхаценняў у вачах удзелікаў гэтай гульні можна было назіраць да позняга вечара.

    [​IMG]

    Вечар працягваўся, час бег хутка. Кожны куток места вабіў сваімі колерамі.

    Удоваль пабегаўшы па парку, дзеці хутка знаходзілі сабе новы занятак. Адным з асноўных быў атракцыён з паветранай горкай. Усмешкі і смех дзяцей разносіліся па вязынскаму парку.

    [​IMG]

    Для самых малых, але “амаль самастойных” гледачаў было прапанавана пляцоўка з мадэлямі коней.

    [​IMG]

    Кажучы пра сам канцэрт, абавязкова трэба адзначыць яскравыя нумары ў выкананні Алены Бабарыка, выканальніцы сваіх песень, кожная з якіх напоўнена душэўнай цеплынёй і любоўю да сваёй старонкі. Трэба адзначыць высокі узровень выканання, які можа ацаніць і свядомы слухач.

    [​IMG]

    (Алена Бабарыка – 3-я злева)

    Яскравы, таленавіты, чалавек мастацтва, актыўны ў любой справе – усё гэта толькі некалькі слоў аб вядучай свята Наталлі Чарток.

    [​IMG]

    Сам канцэрт праходзіў у форме падвядзення вынікаў вёскі. Было шмат намінацый, намінантаў. Вось некаторыя з іх:

    • Лепшы падворак
    • 30 годаў разам
    • Чалавек года
    • Самы сталы чалавек вёскі
    Самым сталым жыгаром вёскі з’яўляецца Чалавек працы – так можна назваць ???????????????. Шмат печак, зробленых яго рукамі, і цяпер грэе хаты не толькі ў самой Вязыні, але і ў суседніх вёсках.

    [​IMG]

    Прыемнай з’явай на свяце выступленне колектыву “Асалода” Раёўскага дому культуры Маладзечанскага раёна.

    [​IMG]

    Кожны з нумароў гэтага калектыву падтрымліваўся дружным воплескам шчыра ўдзячных слухачоў.

    Цешыла вока і пастаноўка свята “Купалля”, якое святкавалася некалькі дзён таму назад, 3 ліпеня. У пастаноўцы прымалі удзел не толькі артысты, але і гледачы.

    [​IMG]

    [​IMG]

    Увесь час надвор’е спрыяла. Ні кропелі не бырзнуў дождж, але неба падаравала вясёлку.

    [​IMG]

    У размовах з гледачамі і ўдзельнікамі свята чуліся шчырыя словы падзякі, усеагульнага заахвочвання і цікавасці. Я лічу гэта цудоўным паказальнікам арганізацыі падгатоўкі і правядзення мерапрыемства. На жаль, я не здолею вам, паважаныя чытачы, перадаць тую атмасферу, якая увесь час прысутнічала на пляцоўках, як і не здолею перадаць той пах, які салодкім струмнем кружыў каля прысутных. Каб усе гэта ўбачыць, там трэба быць .

    Свята гэта адбываецца штогод. Са слоў арганізатараў, гэта ліпень. Таму усім хачу пажадаць у ліпені 2017 года абавязкова прысутніцаць на Вязыншчыне.

    Ад сябе, хачу падзякваць арганізатараў за тыя хвіліны задавальненя, якія пражыў на свяце вёскі. Жадаю і далей прыцягваць гледачоў да сваіх нумароў.

    А вёсцы і ўсім ее жыхарам жадаю шчасця, здароўя. Хай вёска Вязынь і далей бавіць свае векавыя ліпы дзіцячым смехам, хай па вуліцах яе і далей ходзяць людзі, едуць машыны.

    Больш фота можна пабачыць тут.
     
    Сергей Гулецкий нравится это.

Комментарии

Тема в разделе "Новости", создана пользователем Вінцэсяў праўнук, 28 июн 2017.