1. Уважемый Гость! В последнее время на нашем портале возросла активность спамеров. Если вы заметили сообщение, тему, статус в профиле, ссылки на другие (нетематические) сайты, рекламу товаров или услуг (мы ничего не продаем и не рекламируем!) и т.п., не соответствующие тематике нашего проекта, сообщите, пожалуйста, администрации: http://vilejski-uezd.by/misc/contact
  2. Неуважаемый спамер! Ты находишься на МОДЕРИРУЕМОМ вебресурсе. Не трать время на создание спамных тем, сообщений, комментариев, статусов, ссылок в профилях – они будут удалены, а твой аккаунт – заблокирован без возможности восстановления. «Вилейский уезд» – некоммерческий, бесплатный проект, помогающий людям восстанавливать историю своей семьи и своего края. Мы ничего не продаем и ничего не рекламируем! Администрация.
  3. Уважаемый Гость! Генеалогические исследования на нашем портале стали намного удобнее, потому что у нас появился Каталог-навигатор по фамилиям Вилейского уезда. Обновление этого каталога происходит постоянно, и Вы тоже можете в этом помочь. Подробности здесь.

Старинки Ольковического с/с

Тема в разделе "Ольковичи, Крайск, Посадец и окрестности", создана пользователем Денис Х, 9 дек 2018.

  1. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    196
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    290
    З гісторыі вёскі Старынкі.


    Назва вёскі паходзіць ад слова старынка – колішняя ворыўная зямля, якая знаходзіцца “пад аблогай”(закінутая, пад дзёрнам).

    Людзям у старажытнасці даводзілася некалькі стагоддзяў займацца падсечна-агнявым земляробствам. Яны разчышчалі ў лесе дзялянку пад ворыва, але з цягам часу зямля збяднялася і яны кідалі старую дзялку (“старыну”, “старынку”) і пераходзілі на новую (“навіну”, “навінку”). Выцерабленыя дзялянкі лесу паступова ператварыліся ў землі “жылыя” ці “аселыя”. Таму на Беларусі безліч населеных пунктаў з назвай “Старынкі”, што робіць вывучэнне старажытнай гісторыі гэтага месца досыць складаным, бо трэба дакладна лакалізаваць месцазнаходжанне “Старынак” аб якіх ідзе гаворка.

    Першая пісьмовая ўзгадка, менавіта аб гэтых Старынках, датуецца 1540 годам. У тагачаснай судовай справе гаворыцца, што “… светка, на імя Масня Вяжэвіча, боярына пані воеводіное, віленское, старое ільское, жыветь у Старынках”.

    “Пані ваяводзіна віленская, старая ільская” – гэта Эльжбета (Саковіч) Радзівіл, жонка Мікалая Мікалаевіча Радзівіла па мянушцы “AmorPoloniae”, ваяводы віленскага і троцкага, канцлера ВКЛ і колішняга ўладальніка Ільскага маёнтка, ці ключа ( ключ- гэта адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс з некалькіх вёсак з фальваркамі ў Беларусі, Польшчы і Літве ў XVI-XIX стагоддзях) ў які ўваходзілі і Старынкі.

    У 1540 годзе ільскім ключом валодаў Ян Янавіч Забярэзінскі, маршалак дворны і ўнук Эльжбеты Радзівіл, таму яна “старая ільская” гаспадыня.

    Пасля смерці Яна Забярэзінскага (1544 год), які быў бяздзетны, ільскі ключ (разам са Старынкамі) адышоў да яго сястры- Ганны Забярэзінскай (жонкі Фрэдэрыка Сапегі, потым князя Стэфана Збаражскага).

    У судовай справе за 1582 год ўзгадваецца мястэчка Старынкі ў асобным маёнтку Старынкаўскім Менскага павета і ваяводства– уласнасць князя Стэфана Карыбутавіча Збаражскага, ваяводы троцкага.

    Збаражскі атрымаў Ільскі маёнтак ( разам са Старынкамі), як пасаг, ад сваёй жонкі Ганны Забярэзінскай , якая памёрла ў 1556 годзе. У 1564 годзе адбыўся падзел жончынай спадчыны: Ілля адышла сыну Збаражскага, а Старынкі вылучаліся ў асобны маёнтак, які ён пакінуў сабе.

    Напрыканцы XVIі ў XVII стагоддзі Старынкі былі значным населеным пунктам у рэгіёне. Яны мелі статус мястэчка і былі пазначаны на картах ВКЛ 1613 года (карта Макоўскага) і 1665 года (атлас Сансона) паміж іншымі буйнымі паселішчамі, гэткімі як Вілейка, Вязынь, Ілля, Даўгінава і Куранец. Дарэчы, дарога з Вязыні да Старынак ў 1650 годзе звалася “Старынскім гасцінцам”.


    У 1682 годзе Старынкі – маёмасць Казіміра Яна Сапегі, старасты жмудскага і гетмана польнага ВКЛ. У мястэчку ўзгадваецца драўляная ўніяцкая царква пад тытулам Святога Юр’і.

    У 1723 годзе смаленскі гараднічы Казімір Багдановіч набыў ад гараднічага віленскага Міхала Алаізія Савіцкага маёнтак Старынкі. Затым спадчынныя землі перайшлі да Ігнацыя Багдановіча, старасты самніцкага згодна з прывілеям караля Аўгуста ІІІ ад 30.10. 1752 года. У Ігнацыя не было нашчадкаў мужчынскага полу і Старынкі адышлі да яго брата Тадэвуша Багдановіча, старасты самніцкага і лоўчага менскага.

    Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Старынкі апынуліся ў складзе Расейскай імперыі.

    У 1800 годзе сяло Старынкі ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, 29 двароў, 121 жыхар, драўляная ўніяцкая царква. Двор Старынкі: панскі драўляны дом на каменным падмурку с паграбамі, службамі і садам.Капліца драўляная ўніяцкая ў імя Яна Багаслова. 1 двор, 12 жыхароў. Сяло і двор– уласнасць жонкі Тадэвуша Багдановіча, Людвікі (Вышынскай) Багдановіч і яе дзяцей. Акрамя Старынак ім належылі: Абадоўцы, Мацькаўцы, Стайкі, Кавалі, Карытніца, Арпа, Сосенка, Забар’е, Лядзвені, Дубавое, Бязводнае, Маслава, Скабярэц, Каранёва, Шчокаўшчына, Храмцова, Хаценчыцы, Зацемень, Такары, Скалбішча.

    У 1810 годзе адбыўся падзел спадчыны паміж сынамі Тадэвуша Багдановіча. Старынкі дасталіся Ануфрыю Багдановічу, харунжаму вілейскаму (1811 г.) і маршалку вялейскага павета (1851 г.).

    У лістападзе 1812 года адступаючыя часткі напалеонаўскага войска спалілі царкву ў Старынках і суседнюю вёску Рыжанку. Дарэчы з тымі часамі звязана паданне аб схаваным у навакольных балотах золаце Напалеона.

    У 1829 годзе маёнтак Старынкі (вёскі Старынкі, Хадасы, Ярашы) – уладанне Ануфрыя Багдановіча. У вёсцы Старынкі 198 жыхароў.

    У 1852 годзе Старынкі пераходзяць да Мечыслава Тукалы праз шлюб з дачкой Ануфрыя Багдановіча– Сюзанай.

    У 1856 годзе ў маёнтку ўзгадваецца каталіцкая драўляная капліца залічаная да іллянскай парафіі.

    Граф Тышкевіч, падчас сваёй экспедэцыі па Вяллі ў 1857 годзе, апісвае Старынкі як вельмі прыгожае месца ў атачэнні дубовых лясоў.

    У 1865 годзе ў вёсцы 22 двары, 276 жыхароў. Сяляне пры вызваленні ад прыгону выплацілі за зямлю 3796 рублёў 70 капеек. Маёнтак Старынкі ( уласнасць Тукалаў): 1 дом, 10 жыхароў.

    У 1890 годзе фальварак і вёска ў складзе Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Тукалаў, 23 двары, 286 жыхароў, каталіцкая капліца.

    У 1897 годзе 36 двароў, 367 жыхароў, хлебазапасны магазін, капліца. У маёнтку 51 жыхар.

    У 1905 годзе ў вёсцы Старынкі 324 жыхара, 319 дзесяцін зямлі ( дзесяціна =1,09 га.). Маёнтак Старынкі (уласнасць Тукалаў): 56 жыхароў, 2030 дзесяцін зямлі.



    У лютым– снежні 1918 года акупіраваны германскімі войскамі.

    У 1921-1939 гадах у складзе Польшчы, у Вілейскім павеце Навагрудскага ваяводства, а з 1925 года Віленскага ваяводства.

    У 1938 годзе вёска ў складзе Ільянскай гміны 62 двары, 377 жыхароў. У маёнтку ( уласнасць Мечыслава Багдановіча ): 4 двары, 66 жыхароў, каталіцкая капліца.

    З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года у Ільянскім раёне, а з 12 кастрычніка 1940 года ў Ракшыцкім сельсавеце Ільянскага раёна.

    У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года па 3 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, а з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці.

    У красавіку 1948 года створаны калгас “8 сакавіка”, які аб’яднаў 23 сялянскія гаспадаркі.

    З 16 ліпеня 1954 года ў Альковіцкім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.

    У 1960 годзе ў вёсцы Старынкі 1 (310 жыхароў), а ў вёсцы Старынкі 2 (70 жыхароў).

    У 1988 годзе 122 гаспадаркі, 272 жыхара, у складзе саўгаса “Стайкі”, пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, крама.

    У 2003 годзе у вёсцы 111 двароў, 230 жыхароў.

    У 2006 годзе на ўскрайку Старынак быў створаны конна-турыстычны цэнтр “Двор Старынкі” ( прыватная ўласнасць).

    У 2008 годзе 88 гаспадарак, 162 жыхары. Дзейнічае клуб і крама.

    З 28 мая 2013 года Старынкі ў складзе Ільянскага сельскага савета.

    У 2014 годзе ў вёсцы Старынкі 75 уласных гаспадарак, 124 жыхары. Дзейнічае лясніцтва, крама, клуб з бібліятэкай і невялічкай музэйнай выставай, а таксама ўжо ўзгаданы конна-турыстычны цэнтр “Двор Старынкі”.
     
  2. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    196
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    290
    #2 Денис Х, 9 дек 2018
    Последнее редактирование: 23 дек 2018
    Михаил, Вераника, Mika и 2 другим нравится это.
  3. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    196
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    290

    • МАЁНТАК СТАРЫНКІ

    Маёнтак Старынкі з’яўляецца адзіным на Вілейшчыне, дзе захаваўся шляхецкі сядзібны дом. Хаця і тут ёсць нюансы, бо стары драўляны панскі дом 18 стагоддзя на каменным падмурку с паграбамі згарэў напрыканцы 19 стагоддзя. Новы дом быў пабудаваны надзейна – з колатага каменя, а франтоны, вокны і куты ў будынку выкладзеныя з цэглы. Па ўспамінах старажылаў вёскі ні Тукайлы, ні Багдановічы, што валодалі маёнткам Старынкі ў 20 стагоддзі, не жылі тут. Сядзібны дом выкарыстоўваўся для пражывання работнікаў сядзібы. Аднак пачнём па парадку, з гісторыі самога мястэчка.

    [​IMG]
    Сядзібны дом маёнтка Старынкі. Сучасны выгляд
    Вёска Старынкi Вiлейскага раёну вядома з 16 стагоддзя. На памятным валуне, што ўсталяваны ў цэнтры вёскі, пазначана дата першага пісьмовага ўзгадвання Старынак – 1582 год. Аднак вілейскі краязнавец Зміцер Хаценчык адшукаў пісьмовую згадку аб Старынках за 1540 год.

    Напрыканцы 16 і ў 17 стагоддзі Старынкі былі значным населеным пунктам у рэгіёне. Яны мелі статус мястэчка і былі пазначаны на картах Вялікага княства Літоўскага 1613 года і 1665 года (карта з атласу Сансона) паміж іншымі буйнымі паселішчамі, гэткімі як Вілейка, Вязынь, Ілля, Даўгінава і Куранец. Дарэчы, дарога з Вязыні да Старынак ў 1650 годзе звалася «Старынскім гасцінцам». У 1682 годзе Старынкі – маёмасць Казіміра Яна Сапегі, старасты жмудскага і гетмана польнага Вялікага княства Літоўскага. У мястэчку ў гэты час узгадваецца драўляная ўніяцкая царква пад тытулам Святога Юрыя.

    Пачынаючы з 18 стагоддзя Старынкамі пачынаюць валодаюць Багдановічы. Вельмі падрабязна пра лінію роду Багдановічаў з гэтага перыяду даследавала архіўныя дакументы наша зямлячка з Абадоўцаў, што зараз жыве ў Маладзечна – настаўніца і краязнаўца Наталля Сzнько. Да яе даследаванняў мы яшчэ не раз звернемся, калі ў наступным артыкуле будзем распавядаць пра маёнтак Абадоўцы. Гістарычна род Багдановічаў гербу «Багорыя» паходзіць з Мінскага ваяводства. На гербе «Багорыя» на чырвоным полі – выява двух сярэбраных наканечнікаў стралы: адзін вастрыём уверх, а другі – уніз. На версе шчыта – паўлін з распушчаным хвастом, у яго дзюбе, павернутай убок – зламаная страла вастрыём уверх. У некаторых дакументах Багдановічы згадваюцца як Дваржэцкія-Багдановічы, бо прадстаўнікі роду ў канцы 17 – пачатку 18 стагоддзяў валодалі маёнткам Дваржэц ці Дварэц. Наогул, род гербу «Багорыя» бярэ паходжанне ад імя старажытнага «віцязя» па прозвішчы Багорыя, які падчас вайны з полаўцамі пры каралі Баляславе Смелым мужна змагаўся, нягледзячы на тое, што быў паранены і пранізаны дзвюма стрэламі. Пачынальнікам беларускага роду лічыцца Андрэй Багдановіч, які згодна з тэстаментам ад 1699 года пакінуў у спадчыну жонцы і дзецям маёмасць, у тым ліку і маёнтак Дварэц у Віленскім ваяводстве. У 1700 годзе маёнтак згарэў разам з усімі радавымі паперамі, таму многае аб першых прадстаўніках роду Багдановічаў застаецца невядомым.

    [​IMG]
    План маёнтка Старынкі, складзены А. Федаруком
    Па знойдзеных архіўных дакументам вядома, што ў 1725 годзе смаленскі гараднічы Казімір Багдановіч набыў ад гараднічага віленскага Міхала Алаізія Савіцкага маёнтак Старынкі. Затым спадчынныя землі перайшлі да Ігнацыя Багдановіча, старасты самніцкага, згодна з прывілеем караля Аўгуста ІІІ ад 1752 года. У Ігнацыя не было нашчадкаў мужчынскага полу, і Старынкі адышлі да яго брата Тадэвуша Багдановіча, старасты самніцкага і лоўчага менскага. Яго жонкай была Людвіга Вышынская, дарэчы, Тадэвуш і Людвіга пражылі разам нядоўга. Тадэвуш у хуткім часе памёр. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Старынкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе сяло Старынкі знаходзіцца ў Вілейскім павеце Мінскай губерні і налічвае 29 двароў і 121 жыхар, тут жа месцілася драўляная ўніяцкая царква. Двор Старынкі складаўся з панскага драўлянага дома на каменным падмурку с паграбамі, службамі і садам. Побач месцілася драўляная ўніяцкая капліца ў імя Яна Багаслова. Да панскага двара адносіліся 1 двор і 12 жыхароў. Сяло і двор – уласнасць жонкі Тадэвуша Багдановіча, Людвікі (Вышынскай) Багдановіч і яе дзяцей. Акрамя Старынак ім належалі: Абадоўцы, Мацькаўцы, Стайкі, Кавалі, Карытніца, Арпа, Сосенка, Забар’е, Лядзвені, Дубавое, Бязводнае, Маслава, Скабярэц, Каранёва, Шчокаўшчына, Храмцова, Хаценчыцы, Зацемень, Такары, Скалбішча. У 1810 годзе адбыўся падзел спадчыны паміж сынамі Тадэвуша Багдановіча. Старынкі дасталіся Ануфрыю Багдановічу, харунжаму вілейскаму (з 1811 г.) і маршалку вілейскага павета (з 1851 г.).

    У лістападзе 1812 года адступаючыя часткі напалеонаўскага войска спалілі царкву ў Старынках і суседнюю вёску Рыжанку. Дарэчы, з тымі часамі звязана паданне аб схаваным у навакольных балотах золаце Напалеона. Некаторыя са старажылаў нават паказвалі месцы, дзе было раней балота з золатам, а зараз – заросшае хмызняком поле. Калі казаць пра царкву, то першы ўспамін аб ёй сустракаецца ў дакументах за 1760-я гады. Царква заснавана у гонар святога Юрыя, пры якой на той час служыў айцец Аляксандр Мясковіч. Царква ўяўляла сабой драўляны будынак пад адным купалам. Вакол храма размяшчаўся дасканала агароджаны цвінтар, дзе месцілася двух’ярусная званіца з двума званамі. У кнізе, выдадзенай у 1896 годзе, дзе змяшчаюцца і гістарычныя дадзеныя пра вілейскі край, згадваецца, што «…у памешчыка Тукалы захоўваюцца званы царквы, якая згарэла ў Старынках падчас вайны з Напалеонам». Да Старынскай царквы былі прыпісаны дзве капліцы: у в. Сосенка і в. Зацемень. У 18 стагоддзі парафію царквы складалі: м. Старынкі, вв. Дунаі, Зацемень, Мацькаўцы, Навасёлкі, Рушчыцы, Сосенка, Стайкі, Такары, Хадасы, Ярашы.

    [​IMG]
    Мечыслаў Тукала (1817–1885) і Сузана Тукала з Багдановичаў, 1909 г.
    У 1852 годзе Старынкі пераходзяць да Мечыслава Тукалы праз шлюб з дачкой Ануфрыя Багдановіча – Сюзанай. Мечыслаў Тукала (1817 – 1885) вучыўся ва ўніверсітэце ў Дэрпце на факультэце права. З 1863 года Мечыслаў выконваў абавязкі вілейскага маршалка («предводителя» дваранства – важная выбарная пасада ў сістэме саслоўнага самакіравання дваранства і адначасова ў сістэме мясцовага самакіравання, што існавала да 1917 года). Пасля паўстання 1863 года быў сасланы адміністратыўным шляхам. Хоць паўстанне і не падтрымліваў, але адмовіўся падпісаць вернападданіцкі адрас віленскага маршалка А. Дамейкі, што стала прычынай яго ссылкі. Пасля пяцігадовага знаходжання ў ссылцы атрымаў магчымасць пераезду ў Каралеўства Польскае. Нейкі час жыў у Дрэздэне, пасля чаго вярнуўся на радзіму ў Асцюковічы. У сямейных альбомах Багдановічаў захавалася фотакартка канца 19 стагоддзя – пан Мечыслаў Тукала з жонкай Сюзанай з Багдановічаў.
     
    Вераника, Михаил и Ната нравится это.
  4. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    196
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    290
    У маёнтку Старынкі ў 1839 годзе ўзгадваецца каталіцкая драўляная капліца пад тытулам Святога Яна, якая першапачаткова прыпісвалася да парафіі касцёла Св. Міхала ў мястэчку Ілля. Пабудавана яна была на мясцовых могілках і служыла магільным склепам для ўладальнікаў маёнтка – Тукалаў і Багдановічаў. Цагляныя склепы знаходзіліся пад драўляным аб’ёмам капліцы. Цікава, што ўсе могілкі, досыць невялікія па тэрыторыі, былі абгароджаны, быццам замчышча, земляным валам і ровам, які захаваўся часткова да нашага часу. У 1864–1905 гадах, калі Ільянская парафія не дзейнічала, капліца ў Старынках прыпісвалася да парафіі з цэнтрам у Альковічах. Пасля Вялікай Айчыннай вайны святыню зачынілі, а ў 1970-х і зусім знішчылі. На закінутых сёння панскіх могілках захаваліся толькі руіны скляпоў. У 1990-х гадах перад могілкамі быў усталяваны крыж. Мясцовыя жыхары распавядалі, што калі разбіралі капліцу, то некаторыя рэчы адтуль забіралі дадому. Такім вось чынам, у адной з хат апынуўся алтарны разны дубовы прадаўгаваты стол. Але насельнікам хаты шмат гадоў немагчыма было спакойна спаць там, бо па начах бясконца чуліся грукат і нейкі шоргат. Хату і асвячалі, і загаворвалі, але нічога не дапамагала. Толькі калі вырашылі прадаць стол, то ўсё сціхла. Па словах жыхароў, гэты стол з капліцы зараз знаходзіцца ў Крайску.

    [​IMG]

    У 1857 годзе маёнтак Старынкі наведаў граф Канстанцін Тышкевіч, які ў гэты час здзяйсняў сваю экспедыцыі па Вяллі. Ён апісвае Старынкі як вельмі прыгожае месца ў атачэнні дубовых лясоў: «… левы бераг Віліі – нізкі, пачынаючы ад Камена да Пахомава, на адлегласці як мінімум 40 вёрстаў. Тут я бачыў толькі адзіную сціплую, але шыкоўна размешчанаю пасярод зарослай дубровы з раскошных дубоў сядзібу, якая завецца Старынкі, пабудаваную на зямлі спадара Тукалы». І сапраўды, гэтыя мясціны, у тым ліку ў бок Сосенкі, Рабуні і былых затопленых вёсак Вольшына і Сутокі, размяшчаліся вакол векавых дубраў. Амаль поўнасцю яны былі выпілаваны падчас будаўніцтва Вілейскага вадасховішча і прамысловай нарыхтоўкі драўніны.

    [​IMG]
    Малочнік з панскага маёнтка Старынкі
    На 1905 год у вёсцы Старынкі налічвалася 324 жыхары, меўся хлебазапасны магазін, капліца. У маёнтку Старынкі (уласнасць Тукалаў) – 56 жыхароў, 2030 дзесяцін зямлі. Як распавядаюць жыхары вёскі, пан Багдановіч усё ж такі вярнуў сабе маёнтак Старынкі. Як сцвярджае мясцовая легенда Багдановіч выйграў Старынкі ў карты ў пана Тукалы. Праўда гэта ці не – невядома, але ўсё можа быць.

    За польскім часам маёнтак Старынкі належаў пану Мечыславу Багдановічу з Абадоўцаў. Па дадзеных 1921 года ў вёсцы было 37 дамоў і 327 жыхароў. У маёнтку Старынкі налічвалася 6 будынкаў, 64 чалавекі. У 1938 годзе ў маёнтку было 4 двары, 66 жыхароў, мелася каталіцкая капліца. Сама сядзіба займала плоскую тэрыторыю, якая добра выраўнена. Яе фарміраванне на плошчы ў 20 га праходзіла ў два этапы. Была закладзена канчаткова ў другой палове 19 стагоддзя і мела сіметрычна-асявую пабудову. Вось сіметрыі выцягнута ўздоўж галоўнай уяздной прысады і ў накірунку ўсход-захад. З заходняга боку восі размяшчаўся невялікі парк плошчай 2,5 га, з супрацьлеглага боку – фамільныя скляпы з пахаваннямі роду Тукалаў і Багдановічаў. У маёнтак вяла шырокая ўязная алея ў асноўным з клёну востралістага (захавалася часткова), а ў нізіне ля сажалкі – з таполі канадскай. Віды па шляху руху арыентаваныя былі на невялікую водную сістэму з дзвюх сажалак. З паўднёвага боку ў іх упадаў дрэнажны канал, які збіраў ваду з сядзібы. Сажалкі захаваліся да нашых дзён, але абмялеўшыя каналы зневіляваны і праглядаюцца часткова.
    Парк знаходзіўся за старой сядзібай, але часткова згарэў у канцы 19 стагоддзя разам з драўляным сядзібным домам. Як распавядалі старажылы, дом падпаліў сам гаспадар, каб ён не дастаўся пры падзеле маёмасці жонцы падчас іх разводу. Парк уяўляе сабой два прамакутныя баскеты рознай велічыні, якія былі падзелены адным радам ліпаў (баскет – гэта нешта накшталт «зялёных пакояў» пад адкрытым небам, што звычайна фармуюцца з груп дрэў). У аснову кампазіцыі першага баскета, які размяшчаўся адразу за будынкам, пакладзены дзве ўзаемаперпендыкулярныя алеі з елкі звычайнай. Алеі шырокія – 6 метраў, елка ў радзе высаджана праз 2 метры. Другі (заходні баскет) прадстаўлены ў выглядзе вузкага прамакутніка. У паўночнай яго частцы – разрэджаны дрэвастой бярозы, у паўднёвай – адзінкавыя ліпы, клёны, ясені. Да нашых дзён захавалася частка і адзінкавых дрэў елак, вязаў, ясеней, клёнаў ва ўзросце 140-150 гадоў, якія дасягаюць буйных памераў вышынёй 32-35 метраў і дыяметрам 70-80 см. Па перыметры баскетаў праходзіў прагулачны маршрут: з паўночнага боку – па двухшэраговай ліпавай алеі, з паўднёвага і заходняга – працягваўся ўздоўж аднарадовай пасадкі ліпы.

    [​IMG]
     
    Вераника, Михаил и Ната нравится это.
  5. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    196
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    290
    У пачатку 20 стагоддзя далейшае фармаванне сядзібы вялося Багдановічамі. Новы сядзібны дом пабудаваны быў уздоўж старой кампазіцыйнай восі, трохі адарванай ад старога парку. Згодна шыльдзе, якая была на сядзібным будынку, новым дом быў застрахаваны ў 1928 годзе. Старая сядзіба злучылася з новай, заняўшы большую тэрыторыю. У плане яна амаль квадратная, агульнай плошчай каля 20 га. Сядзібны дом быў у плане прамавугольным, памерам 20 на 13 метраў, аднапавярховым, з двухпавярховым цэнтральным аб’ёмам. Выбудаваны з колатага каменю, і як многія пабудовы таго часу, франтоны, вокны і куты ў будынку выкладзеныя з цэглы. Дзверы для выхаду на парадную частку і ў гаспадарчы двор, маюцца з параднага і тыльнага бакоў будынка. У франтонах па 2 вялікіх і па 2 малых акны. Прытым, дом вылучаецца сваёй надзейнасцю, ён не меў дамінантнага месца ў кампазіцыі. Дарэчы, па сцвярджэнні прафесара Анатоля Феларука, што займаецца вывучэннем старажытных шляхецкіх сядзіб, старынкаўскі сядзібны дом – адзіны будынак такога тыпу, які захаваўся на Беларусі.

    [​IMG]

    Стайня гаспадарчага двара маёнтка Стайкі

    Парадны партэр сядзібы ўключаў у сябе традыцыйнае кола, з бакоў зафіксаванае лінейнай пасадкай клёну. Просты будынак сядзібнага дома не дамінаваў у кампазіцыі, але адзначаўся трываласцю і добрай захаванасцю. Планіроўка парку мела рэгулярны характар з выкарыстаннем лінейных пасадак чатырох мясцовых парод: ліпы, дуба, ясеня і бярозы. Лінейныя пасадкі ў адзін рад добра падзялялі тэрыторыю, ахоплівалі зелянінай і гаспадарчы двор, дзе размяшчаліся два вялізныя кароўнікі (аборы) даўжынёй да 40 метраў (адзін з іх часткова захаваўся) і 4 вялікія збудаванні гумнаў і сенавалаў. Вялікую частку сядзібы з абсадкай ліпай, дубам і ясенем па перыметры займаў пладовы сад. Ліпавая алея ў адзін рад падзяляла парадную і гаспадарчыя часткі сядзібы. Уздоўж лінейных пасадак праходзілі невялікія канавы (равы), якія адводзілі лішак вільгаці ў сажалкі.
     
    Вераника, Михаил и Ната нравится это.
  6. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    196
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    290
    З паўднёвага боку сядзібу ахоплівае паласа бярозы. Уздоўж яе праходзіць ліпавая алея ў два рады, якая добра захавалася. Яна выводзіць на цэнтральную, шырокую дарогу сядзібы. Уздоўж якой і захаваліся да нашага часу сядзібны дом, рэшткі будынка аборы (кароўніка) і да нядаўняга часу стайні для коней, што была разабрана ў 2017 годзе. Стайня прадстаўляла сабой прамакутны ў плане драўляны ашаляваны будынак, памерам 25х15 м. Уваход з параднага боку аформлены быў тамбурам з двума драўлянымі калонамі. Дзверы мелі дзве створкі. Другі ўваход меўся ў бакавой сцяне. З боку галоўнага ўвахода адно акно, з тыльнага боку – два невялікіх акенцы, якія знаходзяцца высока пад дахам з каваным пераплётам. Будынак вылучаецца высокай якасцю плотніцкай працы і прадстаўляў сабой цудоўны ўзор драўлянага дойлідства канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, на жаль, страчанага… Захаваліся і рэшткі аборы, якая з кожным годам разбураецца пад уздзеяннем прыроды і чалавека. Кароўнік прадстаўляў сабой прамакутны ў плане будынак, 40х13 м, пабудаваны з валуноў. Вуглы выкладзены цэглай. Дзверы меліся з усіх бакоў, дах быў з заломамі.
    Сучасны стан сядзібы вельмі засмучвае, хаця ва ўсім праглядаецца былая веліч маёнтка. Як распавядалі старажылы вёскі, якія яшчэ дзецьмі зараблялі ў пана Багдановіча, сядзіба была гаспадарчым дваром пану абадоўскаму, але ўсё тут было прыгожа і вытанчана. Вакол кожнага будынка стайні і кароўнікаў былі выбрукаваныя сцежкі, паабапал абсаджаныя ружамі і фіялкамі. У двары прагульваліся паўліны і цэсаркі. Сам пан Мечыслаў Багдановіч быў чалавекам гаспадарлівым, клапаціўся аб зямлі, жывёле. Ніводнага разу не адмовіў у дапамозе ён і людзям.
    Зараз аб былой велічы маёнтка Старынкі нагадвае старая брукаваная пад’язная алея, заросшыя ставы, разрабаваныя фамільныя скляпы і сядзібны дом, што стаіць сярод былога велічнага парку і прадуваецца ўсімі вятрамі праз чорныя адтуліны вакон і дзвярэй. Сама назва маёнтка «Двор Стайкі» зараз захоўваецца ў назве створанага ў 2006 годзе на ўскрайку Старынак конна-турыстычнага цэнтра з пародзістымі скакунамі і выязнымі коньмі.

    Сяргей ГАНЧАР.
    Фота Міхаіла КУЛЯША і з сайта vedaj.by
     
    Вераника, Михаил, Dianis и ещё 1-му нравится это.
  7. дмитрий

    дмитрий Местный

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    24
    Симпатии:
    44
    Описание местечка Старинки согласно инвентаря 1650 г. Из книги "Зодчество Белоруссии XVI - середины XVII в." Зодчество Белоруссии XVI – середины XVII в. Якимович Ю.А. 1991_329.jpg Зодчество Белоруссии XVI – середины XVII в. Якимович Ю.А. 1991_330.jpg
     
    Вераника и Ната нравится это.
  8. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    196
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    290
    Спасибо Дмитрий. Очень интересные факта про Старинки. Много чего не известно было.
     
  9. дмитрий

    дмитрий Местный

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    24
    Симпатии:
    44
    Старинки на Плане межевания 1800 года Старинки.jpg
     
    Вераника нравится это.
  10. Bander

    Bander Мегапользователь

    Регистрация:
    19 окт 2015
    Сообщения:
    202
    Фото & Видео:
    5
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    146
    Ищу:
    Скрипцов, Пугач, Лапехо, Шиман, Дегтярев, Давыдов, Быковский, Абцевич, Жоховец, Минютка
    География поисков:
    д.Бакшты им.Анулин, д.Зарудичи им.Залесье, им.Кушляны
    Инвентарь им. Старинок и Декснян за 1594 г. стр. 504
    Инвентарь им. Декснян за 1595 г. стр. 510
    https://www.prlib.ru/item/396814?
     
  11. Bander

    Bander Мегапользователь

    Регистрация:
    19 окт 2015
    Сообщения:
    202
    Фото & Видео:
    5
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    146
    Ищу:
    Скрипцов, Пугач, Лапехо, Шиман, Дегтярев, Давыдов, Быковский, Абцевич, Жоховец, Минютка
    География поисков:
    д.Бакшты им.Анулин, д.Зарудичи им.Залесье, им.Кушляны
    Купчая крепость бояр Жидовичей Николаю Радзивилу на фольварок Старинки за 1552 г. указывайте для перехода страницу 174, в книге это будет стр. 130)
    https://www.prlib.ru/item/396825?
     
    Денис Х нравится это.
  12. дмитрий

    дмитрий Местный

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    24
    Симпатии:
    44
    Мне очень жаль, но это не вилейские Старинки, а Дзержинский р-н. В истори д. Старинки написано, что в 1552 году деревня принадлежала Анне Заберезинской ( ум. 1556 г.) и её мужу Стефану Збаражскому. О Старинках указанных в данной купчей можно почитать в Википедии (там упоминается данный документ о покупке Радзивилами )
    https://ru.wikipedia.org/wiki/Старинки_(Дзержинский_район)
     
    Денис Х нравится это.
  13. Bander

    Bander Мегапользователь

    Регистрация:
    19 окт 2015
    Сообщения:
    202
    Фото & Видео:
    5
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    146
    Ищу:
    Скрипцов, Пугач, Лапехо, Шиман, Дегтярев, Давыдов, Быковский, Абцевич, Жоховец, Минютка
    География поисков:
    д.Бакшты им.Анулин, д.Зарудичи им.Залесье, им.Кушляны
    :) Вот блин, и тут не угадал с адресом. Ну ладно, пусть тоже администрация решает что делать. А так обрадовался, что каким-нибудь людям информация поможет
     
    Денис Х нравится это.