На аснове шэрагу дакументаў і мап у гэтай тэме паспрабую падворна рэканструіраваць вёскі Грыневічы, Дзераўно і Стрый. У першую чаргу праследзіць як на працягу 150 год (з 1765 па 1916 гады) мяняліся межы вёсак, дзе хто жыў і як рассяляліся мясцовыя жыхары ў межах гэтых вёсак. За аснову будуць ўзяты не самі сем’і, а менавіта “агароды” ці “двары”, пад якімі я разумею надзелы ў межах саміх вёсак, на якія яны былі ў свой час падзелены і на якіх размяшчаліся жылыя хаты і розныя гаспадарчыя пабудовы. Адзін такі надзел мог налічваць 1-2 хаты, а ў пачатку 20 ст. і болей. За гэты адносна невялікі час гісторыі ў кожным такім “двары” змянілася па 5-6 пакаленняў. У некаторых “дварах” адны сем’і замянілі іншыя, а ў некаторых, на працягу разглядываемага перыяду, захавалася прамая пераемственнасць. За гэты ж час адны сем’і з аднаго “двару” распаўсюджаліся на некалькі, а некаторыя ўвогуле зніклі, абарваўшыся па мужскіх галінах. Забягаючы наперад, у 1870 годзе, калі быў падпісаны канчатковы акт аб выхадзе з прыгону, з 66 “агародаў” трох вёсак – Грыневічы, Дзераўно і Стрый, у 12 “дварах” гаспадарамі былі пазначаны прамыя нашчадкі тых гаспадароў хто згадваўся ў спісе прыхаджан-уніятаў 1765 года і яшчэ ў 17 “дварах” гаспадарамі пазначаны прамыя нашчадкі тых хто згадваўся ў РК 1795 года. З астатніх 37 “агародаў” на 1795 год, 10 было не жылымі, а ў 27 застаўшыхся адны роды замянілі другія. Найменшым такім зменам падверглася вёска Стрый, дзе ў большасці “двароў” захавалася пераемственнасць родаў. І толькі выхадцы з аднаго роду в. Стрый да 1870 года сталі гаспадарамі за межамі самой вёскі – у двух “дварах” в. Дзераўно. У асноўным такія ўзаемныя перамяшчэнні адбываліся паміж жыхарамі толькі вёсак Дзераўно і Грыневічы, пры чым гэтыя тэндэнцыя прасочваецца яшчэ з 18 ст. (паміж 1765 і 1795 гадамі). Змест: 1) Крыніцы і агульны агляд 2) Вёска Грыневічы. Агульны агляд 3)
Крыніцы на аснове якіх будзе рабіцца рэканструкцыя, можна падзяліць на асноўныя і дадатковыя. Дадатковыя крыніцы носяць чыста статыстычныя дадзеныя, іх няшмат: 1) РГИА 1350-312-89 “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” 2) LVIA 605-6-109 “Ведомость о церкви Виленской губернии Вилейского уезда местечка Крайск за 1847 год” 3) РГИА 1290- 4-100 “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.” 4) “Виленская губернія. Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣніямъ І.І. Гошкевичемъ. Вильна. 1905.” 5) “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. 6) НГАБ 325-3-21 і 22 “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” Гэтыя крыніцы толькі дапаўняюць карціну, утрымліваючы інфармацыю пра агульную колькасць насельніцтва і хат, часам таксама пра колькасць хатняй жывёлы. Сама ж рэканструкцыя будзе рабіцца на аснове тых крыніц, дзе ёсць спісы саміх жыхароў (гэта спісы прыхаджан уніятаў*, рэвізскія казкі** і розныя інвентары), мапы*** з падрабязным падзелам надзелаў, і асобныя справы, у якіх распісана, што на гэтых мапах пазначана, дзе хто жыў і чым валодаў: 1) РГИА 824-2-312 Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” 2) ЦДІАЛ 201-4а-2708 “Спіс прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы 1833 года” 3) РК 1795 (LVIA 515-15-139) 4) РК 1811 (LVIA 515-15-231) 5) РК 1816 (LVIA 515-15-366) 6) РК 1834 (LVIA 515-15-685) 7) РК 1850 (LVIA 515-15-936) 8) РК 1858 (LVIA 515-15-1024) 9) LVIA 525-8-582 Інвентар маёнтка Грыневічы за 1829 г. з справы “Материалы по духовному им. Гриневичи Минских, а в последствии Мядзёльских базыльянов Вилейски у. (1645, 1824-1842 гг.)” 10) LVIA 525-4-933 “Инвентарь казённого имения Гриневичи 1849 года” 11) LVIA 525-2-98a. “Геометрический инвентарь имения Гриневичи (1852 г.)” 12) LVIA 525-2-98. “Геометрический инвентарь имения Гриневичи (1854 г.)” 13) LVIA 525-2-92 “Подробный план имения Гриневичи (1849 г.)” 14) LVIA 525-2-91 “Подробный план имения Гриневичи (1854 г.)” 15) LVIA 525-4-2905 “Дело о проведении поверочной люстрации им. Гриневичи 1859-1868” 16) LVIA 526-3-3156 “План д. Гриневичи и выселка Гриневичи казенного имения Гриневичи Вилейского у. (1869 г.)” 17) LVIA 526-3-3138 “План д. Деревня казенного имения Гриневичи Вилейского у. (1869 г.)” 18) LVIA 526-3-197 “План д. Стрыя казенного имения Гриневичи Вилейского у. (1869 г.)” 19) LVIA 526-5-53 “Люстрационный акт с. Гриневичи (1869 г.)” 20) LVIA 526-5-71 “Люстрационный акт с. Деревня (1869 г.)” 21) LVIA 526-5-253 “Люстрационный акт с. Стрия (1869 г.)” 22) НГАБ 325-3-23 “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” * спісы прыхаджан-каталікоў наўмысна не ўключаў, тамушта яны ахопліваюць значна меншую частку мясцовага насельніцтва і ў рэканструкцыі не маюць вырашальнага значэння. ** дадатковыя РК у асноўным спісе адсутнічаюць, хаця дадзеныя з іх таксама месцамі будуць выкарастаны *** Менавіта мапы 1849, 1854 і 1869 гадоў і справы, звязаныя з імі – люстрацыйныя акты і геаметрычныя інвентары – і сталі тым ключом, які дапамаглі вызначыць, як дзяліліся вёскі і дзе хто жыў. Агульны агляд Усе гэтыя тры вёскі былі ўтвараны пад час валочнай памеры і таму мелі тыповую для такіх вёсак структуру – мелі адну вуліцу, якая перасякала аднолькавыя па памерам “агароды” папалам і падзяляла іх на дзве роўныя часткі. На кожным такім “агародзе” была 1 ці 2 хаты блізкіх сваякоў, што можна прасачыць у спісе прыхаджан 1765 года. Пазней, ужо ў 1-й чверці 19 ст., на кожным такім “агародзе” засталося па 1 хаце. А ўжо пасля адмену прыгону, да пачатку 20 ст., ізноў забудоўваліся хатамі блізкіх сваякоў – двумя, трымя і болей. Гэтую пераемственансць можна прасачыць па спісу гаспадаро ў1916 года. Такім чынам памеры саміх вёсак не мяняліся, а колькасць хат значна вырасла. Усе раллі, сенажаці і выганы былі ўжо за межамі самой вёскі і былі размеркаваны па “палях”. Кожнае вёска мела па тры палі – адно засявалася азімым збожам, другое – яравым і трэцяе знаходзіласяч пад “парам” (не засявалася). І амаль кожная гаспадарка мела ў кожным з такіх палёў свой надзел. Калі гэта быў поўны надзел (першапачаткова раўнялася 1 валокі), яго гаспадар лічыўся цяглым, калі палову – паўцяглым. Калі жа не меў увогуле надзелу, то лічыўся звычайным агароднікам. Калі жа не меў і “агароду” у самой вёсцы, то лічыўся кутнікам ці бабылём (у РК іх запісвалі неаседлымі). Адны з бабылёў у выніку маглі перайсці ў агароднікі ці нават паўцяглыя/цяглыя. І наадварот, з цяглых/паўцяглых некаторыя пераходзілі ў бабылі. Пераход у любы стан залежыў ад пэўных жыццёвых абставінаў, як правіла раннія смерці членаў сям’і, хваробы, пабегі, рэкрутчына і верагодна п’янства. З улікам таго што вёскі мелі адну вуліцу, таму яны маглі прырастаць новымі “агародамі” толькі з двух канцоў. У 19 ст. такія “агароды” як правіла стваралі для адстаўных салдат ці іх сваякоў. А пад час адмены прыгону для такіх мэт нават былі створаны два выселка – Грыневічы і Дзераўно. Цікава што ў залежнасці ад крыніцы, пералік двароў у вёсках ішоў па рознаму (у розным накірунку) – з захаду на усход ці з усходу на захад. Па ўсёй верагоднасці гэта залежала ад якога мясцовага цэнтру лічылі – ад царквы ў мястэчку Крайск, фальварка Грыневічы ці мястэчка Крайск. Аднак агульнага правіла для ўсіх трох вёсак няма, таму зразумець па якому прынцыпу перапісвалі дакладна цяжка вызначыць. Акрамя таго ў некаторых крыніцах спачатку пералічвалі ўсіх цяглых, затым паўцяглых, і ў канцы агароднікаў. Такім чынам парушаючы агульны парадак. Гэта тычылася і “новых агародаў”. Таму толькі мапы дапамагаюць зразумець дакладную чарговасць забудовы ў вёсках. Для разумення ў якіх крыніцах як перапісвалі двары (з захаду на усход, ці наадварот), спачатку прывяду сам спіс крыніц: 1765 год – спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы (прысутнічаюць толькі гаспадары). У далейшым СП 1765 г. 1795-1858 гады – асноўныя рэвізкія казкі (прысутнічаюць усе прыгоныя сяляне, адсутнічаюць адстаўныя салдаты). У далейшым РК 1795-1858 гг. 1829 год – інвентар маёнтка Грыневічы (прысутнічаюць усе прыгоныя сяляне і іх скот). У далейшым Інв. 1829 г. 1833 год – спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы (прысутнічаюць усе вернікі, асобным спісам ідуць каталікі). У далейшым СП 1833 г. 1849 год – інвентар маёнтка Грыневічы (прысутнічаюць толькі гаспадары, колькасць пабудоў і іх скот). У далейшым Інв. 1849 г. 1852-1854 гады – геаметрычныя інвентары маёнтка Грыневічы з прывязкай да мапы (прысутнічаюць толькі гаспадары). У далейшым Геам. Інв. 1852-1854 гг. 1859 год – люстрацыя маёнтка Грыневічы (прысутнічаюць толькі гаспадары, а таксама розная дадатковая інфармацыя, з прывязкай да Геам. Інв. 1852-1854 гг. ). У далейшым Геам. Інв. 1852-1854 гг. 1869-1870 гг. – люстрацыя маёнтка Грыневічы (прысутнічаюць толькі гаспадары з паметкай хто памёр паміж 1869 і 1870 гг.). У далейшым Люстр. 1869 г. 1916 год – спіс гаспадароў вёсак Грыневічы, Дзераўно і Стрый (прысутнічаюць толькі гаспадары). У далейшым Спіс 1916 г. 1) вёска Грыневічы з захаду на усход, дарога якая ішла ад мястэчка Крайск і Крайскай царквы: СП 1765 г., РК 1795-1858 гг., СП 1833 г. з усходу на захад, дарога якая ішла ад фальварку Грыневічы: Інв. 1829 г., Інв. 1849 г., Геам. Інв. 1852-1854 гг., Люстр. 1859 г., Люстр. 1869 г., Спіс 1916 г. 2) вёска Дзераўно з захаду на усход, дарога якая ішла ад в. Грыневічы, м. Крайск і Крайскай царквы: РК 1795-1858 гг., Інв. 1829 г., СП 1833 г. з усходу на захад, дарога якая ішла ад мяжы маёнтка Людвінава (засн. у 19 ст.): СП 1765 г., Інв. 1849 г., Геам. Інв. 1852-1854 гг., Люстр. 1859 г., Люстр. 1869 г., Спіс 1916 г. 3) вёска Стрый, ва ўсіх пералічаных крыніцах перапісвалася з захаду на усход, дарога якая ішла з фальварку Грыневічы, і далей на в. Грыневічы. м. Крайск і Крайскую царкву
Вёска Грыневічы. Агульны агляд Вёска Грыневічы была выцягнута з усходу на захад, ад ракі Крайшчанка да Грыневіцкай карчмы. Яе адзіная тагачасная вуліца зараз носіць назву Каменная і мела працяжнасць каля 1 км. З вёскі Грыневічы выходзілі 5 дарог, якія звязвалі вёску з Крайскам, Альковічамі і інш. Тры з іх пачыналіся ад карчмы і выходзілі ў заходнім канцу вёскі. А дзве на ўсходнім яе канцу, каля ростані. Спіс дарог, якія звязвалі вёску:1) з мястэчкам Крайск, на поўнач ад карчмы, праз рэчку Крайшчанка 2) з засценкам Гаротніца, на поўнач ад ростані, праз рэчку Крайшчанка і вёскі Сушкава і Задроздзя 3) з фальваркам Грыневічы і вёскай Дзераўно, на усход, праз рэчку Крайшчанка. Перашэдшы рэчку Крайшчанка, калі павярнуць на поўдзень дарога ішла да фальварку Грыневічу, калі жа ісці прама на ўсход, праз урочышча Моргі, дарога ішла да в. Дзераўно 4) з маёнткам Асінцы, на поўдзень ад карчмы, праз урочышча Сокольніца 5) з мястэчкам Альковічы, на захад ад карчмы, праз урочышча Сосьнік У 1765 годзе ў вёсцы налічвалася 20 хат уніятаў. Столькі ж сялянскіх хат было ў Грыневічах і ў канцы 18 ст. Згодна жа інвентару 1788 года ў вёсцы налічвалася толькі 18 гаспадарак – 6 зямянскіх і 12 цяглых. Па ўсёй верагоднасці пад гаспадаркамі меліся на ўвазе поўныя надзелы і не ўлічвалі колькі на іх жыло сямей. Сама вёска мела пэўныя акрэсленыя межы і першапачаткова была абмежавана пэўнымі геарафічнымі аб’ектамі. На поўначы яе “агароды” упіраліся ў рэчку Крайшчанка. На поўдні “агароды” межавалі з адным з трох палёў вёскі Грыневічы. На захадзе “агароды” межавалі з дарогай Крайск-Асінцы і карчмой з сваім “агародам”. На усходзе “агароды” даходзілі да ростані, адкуль адна дарога ішла на поўнач у бок вёсак Сушкава, Задроздзе і далей да урочышча Лугі (на берагах Віліі і Дзвіносы), дзе былі грыневіцкія сенажаці і ў 1820-я гады ўзнік засценак Гаротніца (Жэрэме). Другая дарога ішла далей на усход да фальварка Грыневічы і вёскі Дзераўно. І адсюль жа верагодна ішла дарога на поўдзень на мясцовыя могілкі. Сама вёска першапачаткова дзялілася на 20 “агародаў”, верагодна гэты падзел існаваў з часоў валочнай памеры, якая адбылася ў самым канцы 16 ст. Ужо бліжэй к сярэдзіне 19 ст. вёска прырасла яшчэ чатырмя новымі агародамі – двумя на захадзе і двумя на ўсходзе. У выніку было ўтворана 24 “агароды”. Ніжэй для нагляднасці рэканструіраваная мапа вёскі Грыневічы з 24 “агародамі”. Для зручнасці нумерацыю нанёс сваю, з захаду на усход, бо на арыгінальных мапах 1849 і 1869 гадоў яна адрозніваецца і не мае пэўнага парадку. У далейшым, пры апісанні “агародаў”, буду прытрымлівацца менавіта сваёй нумерацыі. “Агароды” пад нумарамі 3-21 мелі аднолькавую колькасць зямлі. Згодна Люстрацыі 1869 года, яны налічвалі па 0,75 дзесяцін ці каля 0,82 соткі. Памеры такога “агарода” маглі быць прыкладна такімі – каля 38 м у шырыню і каля 215 м у даўжыню. “Агарод” пад нумарам 22 налічваў 1,07 дзесяціны і быў самым вялікім у вёсцы. Менавіта ён даходзіў да ростані і быў заселены ў 1-й чверці 19 ст. Магчыма яго памеры былі павялічаны яшчэ да ўтварэння новых “агародаў” якія узніклі на усход ад яго пазней. Згодна інвентару 1829 года ў вёсцы Грыневічах налічвалася 19 цяглых гаспадарак і 1 пусташ. Гэтым 19 цяглым гаспадарам належалі “агароды” пад нумарамі 4-22, а пад пусташу быў “агарод” пад нумарам 3. Астатніх “агародаў” пад нумарамі 1, 23 і 24, за выключэннем карчмы (2), на той час яшчэ не існавала. “Агароды” пад нумарамі 1 і 24 узніклі недзе ў 1840-я гады і былі вылучаны для адстаўных салдат, якія згадваюцца ўжо ў кліравай ведамасці Крайскай царквы 1847 года. Гэтыя “агароды” налічвалі па 0,77 дзесяцін зямлі. “Агарод” пад нумарам 2 першапачаткова быў прыпісаны да Грыневіцкай карчмы і налічваў 0,68 дзесяціны зямлі. А “агарод” пад нумарам 23 быў таксама ўтвораны ў 1840-я гады і быў вылучаны для бабыля Філіпа Маркава Саўчыка. У 1869 годзе ён налічваў 0,7 дзесяціны зямлі. Пра кожны “агарод” больш падрабязна будзе апісанне пазней. Ніжэй жа прывяду афіцыйныя статыстычныя дадзеныя па вёсцы Грыневічы за 1765-1916 гады. 1. 1765 год: 20 хат уніятаў, 127 жыхароў уніятаў – 73 здольных да споведзі і 54 няздольных да споведзі 2. 1788: 18 гаспадарак – 6 “зямянскіх” і 12 “цяглых” 3. 1795 год: 20 сялянскіх хат, 1 карчма, 1 неаседлая сям’я. Агулам 206 жыхароў 4. 1800 год: 20 сялянскіх хат, 221 жыхароў 5. 1811 год: 21 сям’я, 125 мужчын 6. 1816 год: 21 сям’я, 144 жыхароў (81 мужчын, 63 жанчыны) 7. 1829 год: 19 хат цяглых, 1 пусташ, 3 сям’і бабылёў 8. 1834 год: 20 сямей, 229 жыхароў (123 мужчын, 109 жанчын) 9. 1847 год: 22 двара і 203 праваслаўных жыхароў, з іх 2 двара адстаўнікоў (6 жыхароў) 10. 1849 год: 20 хат сялян (17 цяглых, 2 паўцяглых, 2 агароднік), 4 сям’і бабылёў, 1 хата адстаўнога салдата. Агулам 194 жыхароў (98 мужчын, 94 жанчыны). 16 коней, 35 валоў, 35 крупнага рагатага ската, 128 мелкага ската 11. 1850 год: 21 сям’я сялян, 4 сям’і неаседлых, агулам 210 жыхароў (105 мужчын, 105 жанчын) 12. 1852 год: 23 хаты – 20 цяглых сялян, 1 паўцяглага сяляніна, 2 агароднікаў (адстаўных салдат) 13. 1858 год: 21 сям’я сялян, 3 сям’і неаседлых, агулам 218 жыхароў (111 мужчын, 107 жанчын) 14. 1859 год: 21 хата сялян – 20 цяглых і 21 паўцяглых 15. 1866 год: 22 двара, 226 жыхароў (207 праваслаўных, 15 католікаў, 4 іўдзея) 16. 1869 год: 24 хаты – 20 цяглых, 1 паўцяглы, 3 агародніка (адстаўных салдат), агулам 166 мужчын 17. пач. 20 ст.: 60 двароў, 547 жыхароў (295 мужчын і 252 жанчына), з якіх 25 чалавек (20 мужчын і 5 жанчын) былі на заробках, 97 каней, 90 “крупного рогатого скота”, 282 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 412,75 дзесяцін зямлі 18. пач. 20 ст.: 424 жыхароў (210 мужчын і 214 жанчын), да вёскі прыпісана 484 дзесяцін зямлі 20. 1916 г.од: двароў, 309 жыхароў (126 мужчын і 183 жанчын), 45 каней, 76 “крупнага рагатага скота”, 122 “мелкого скота” Ніжэй прывяду фрагменты мап 1849 і 1869 гадоў, на якой адлюстравана сама вёска Грыневічы і яе "агароды". Як бачна ў 1849 годзе, з 24 жылымі былі толькі 23 (лічбы пазначаны чырвоным), так як агарод з пад карчмы яшчэ не вылучылі пад засяляене. А ў 1869 годзе ўжо 24 агароды (лічбы 1-21, 25-27). Пад лічбай 32 пазначаны грамадскі участак застаўшыся з пад агарода які раней належаў карчме, а лічбы 22-24 на гэтым фрагменце адсутніцаюць, так як адносіліся да выселку Грыневвічы, які быў заснаваны далека на поўнач ад самой вёскі Грыневічы. Мапа 1849 года (такая ж і за 1854 год) Мапа 1869 года