Можа хто ведае адкуль и дзе канрэтна были "сырицкие" манахи базіл'яне? Аб іх узгадваецца тут: "Начальные школы для детей из беднейших слоев не были предметом наибольшей заинтересованности базилиан, ибо родители не могли компенсировать расходов на их содержание. Тем не менее, в конце ХVІІІ- первой трети ХІХ в. кобринские, раковские, ладенские, поддубисские, антопольские, сырицкие, серотинские, малашковские, тадулинские и др. базилиане, даже не имея специального фундуша, содержали на «монастырском хлебе и одежде» по 5-15 учеников из бедных семей, которых более «для вознаграждения, ожидаемого в «будущей» жизни», учили «читать и писать по-польски и по-руски, считать и христианской науке». Крыніца: https://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/98/1/3/16/униатская_система_образования.html З іншымі: "кобринские, раковские,..." і далей зразумела. Кобрынскія - з Кобрына, Ракаўскія - з Ракава і так далей ... А сырыцкіе адкуль будуць? Вось знайшо ў Ракаўскай і Валмянскай парафіях пра...бабку Магдалену з дома "Syryckowna" (пэўна "Syryckі" прзвішча) прыблізна 1810 г. н. Пакуль толькі высвятліў, што Сырыцкім з Ракаўскай парафіі дасталося ў 30 -тых гадах 20 ст., як і вельмі шмат іншым з тых мясцін. Вось тут: https://by.openlist.wiki/Сырніцкі(Сырыцкі)_Гіляр_Фадзеевіч_(1865) А таксама: https://by.openlist.wiki/Сырыцкі_Іосіф_Антонавіч_(1894)
Можа хто ведае адкуль и дзе канрэтна были "сырицкие" манахи базіл'яне? Не ўпэўнены, але варыянт Сырицкая машинно-тракторная станция (МТС) земельного отдела (с 03.1947- управления сельского хозяйства, с 27.04.1953 - управления сельского хозяйства и заготовок, с 26.12.1953 - управления сельского хозяйства) исполнительного комитета Витебского областного Совета депутатов трудящихся, д. Сырица Толочинского района Витебской области
У РДГА, ф. 823-2, ёсць такая справа: Заўважце: Сырыцкая базыльянская рэзідэнцыя знаходзіцца ў Бабінавіцкім павеце (гэта на поўнач ад Воршы), Талачынскі кляштар узгадваецца асобна (у Копыскім павеце). Так што, мяркую, гэта не талачынская Сырыца. У Вялікім гістарычным атласе Беларусі Сырыца ёсць у Любавіцкім графстве, гэта якраз Бабінавіцкі павет. І там нават пазначана наяўнасць базыльянскага кляштара. Зараз гэта Смаленшчына, некалькі кіламетраў ад нашай мяжы. Паселішча не існуе, але на мапе XIX ст. там бачны фальварак Сіраца. Верагодна, рэзідэнцыя ліквідавана ў 1820-я, бо ў 1834 быў скасаваны суседні Любавіцкі кляштар і рэзідэнцыя ў Сырацы тады ўжо не ўзгадвалася.