Помогите пожалуйста разобраться. Получается Адам Франца сын, соответственно Иванъ Это дед Адама?? 2. Как могла появиться вторая фамилия Добкович, хотя в более поздних документов она не встречается??
Думаю что нет. Это двойное имя . Например Кастусь Калиновский - Константин Викентий, а отец у него Семён.
Как то странно тогда написано. При этом в других алфовитных списках так же написано, не думаю что у каждого дворянина было по два имени.
1. Гэта двуімённые абодва: сын і яго бацька. 2. У рэвізіі паказана прозвішча з прыдомкам (дадатковым прозвішчам). На старонцы сайта http://www.nobility.by/encyclopaedia/p/prydomak.shtml Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта досыць дэталёва аналізуе асаблівасці выкарыстання прыдомка ў прозвішчах шляхты (а часцяком прыдомак быў і ў прозвішчах сялян). Але ў артыкуле прапушчана вельмі важная функцыя прыдомка - усталёўваць сувязь паміж рознымі лініямі радавога дрэва. Пэўна гэта і ёсць Ваш выпадак. На працягу стагоддзяў прозвішча ў родзе па розных акалічнасцях вельмі часта змяняліся. (Гэта асобная і вялікая тэма, калі яе разбіраць.) У такіх выпадках, што б не гублялася сувязь, у якасці прыдомка выкарыстоўвалася папярэдняе прозвішча, або прозвішча пэўнага перыяду ў гісторыі роду. Вельмі выразна гэта прасочваецца ў шмат якіх выводовых дваранскіх справах.
Сапраўды не ў кожнага шляхтіча было па два імені. У мяне ў раду ёсць і чатырохімённые. ))))) Звычайная еўрапейская традыцыя. )))))) Калі, неяк, памятаеце школьный курс фізіцы, то вось Вам чатырохімённы прыклад: https://ru.wikipedia.org/wiki/Планк,_Макс ...... і далей па спісу еўрапейскіх вучоных. Не ведаю, з якой нагоды аднаму майму родзічу ў 19 ст. далі пры народжанні аж 4-ы рознях імя, але атрымалася, што і ён у гісторыю ўвайшоў не слаба. .
Ф Если исходить из Вашего мнения возникает вопрос почему это тенденция встречается только с 1890 по 1895 года. Не в более поздних не в более ранних документов таких подвоенных записей не встречается?
Тут не мая думка, а проста такі запіс у пададзеным Вамі дакуменце: двуімённые сын і яго бацька + двухсастаўнае прозвішча. Іншае пытанне чаму так? Калі ў іншых вядомых Вам дакументах гэтага няма? І калі Вы ўпэўнены, што гэта адны і тыя ж персоны? Вельмі верагодна, што ў гэты перыяд (1890-1895 гг.) яны імкнуліся даказаць і зацвердзіць пэўныя сувязі пра сваё паходжанне ў Герольдыі і, пэуна, не вельмі паспяхова. Для высвятлення пытання Вам патрэбныя новыя дакументы. Шукайце арыгіналы метрычных запісаў у касцёлах. Працуйце з дваранскім фондам: пратаколы ДДС; перапіска ДДС з Герольдыяй; выводовая справа роду - гэта самае инфарматыўнае. Аб гэтым адказаў ужо вышэй. Так, гэта хутчэй ёсць "уточнение родовой линии".