Вiтаю ўсiх, можа хто дапаможа разабрацца, можа хто часам сустракаў, хоць справа iдзе пра Завiлейскi /Свянцянскi павет. Буду вельмi ўдзячна. Знайшла РС 1795, 1811, 1816, 1850, 1858 гг. па фальварку Войстам i прыналежным да яго i цiкавымi для мяне вескам Трылесiна, Калпяя i Укропенка. А вось 1834 год не магу знайсці. Толькі знайшла Войстамскую плябань у валоданні кс. Казіміра Зімнаржецкага. Пачынаючы з 1811 г. фальваркам Войстам і гэтымі вескамі валодаў Кароль Мiхала сын Пшэзьдзецкi. У РС 1850, 1858 г.г. м. Войстам разам з вескамi падаецца як “Войстомское сельское общество», я так размею, былі сканфіскаваны пасля падзеяў 1831 года і перайшлі ў дзяржаўнае валоданне. І дзе іх цяпер шукаць? А без РС 1834 года цяжка сапаставiць некаторыя сямейныя сувязi.
646 справу глядзелі? можа там будзе Паглядзеў на FS, там памылка ў прывязцы, пад справай 646 стаіць справа 640, тая ж што і пад нумар 640. Дзе ў іх захавана справа 646 невядома
Дзякуй вялікі, і сапрауды, справы 646 і 640 аднолькавыя. Я праглядала і тую і другую, выпісвала усе вельмі падрабязна, цяпер параунала, а запісы супадаюць адзін з адным. Атрымліваецца, што есць магчымасць знайсці патрэбную інфармацыю, калі адшукаць справу 646. Зайду на сайт архіва, можа там блытаніны няма. Яшчэ раз дзякуй, буду шукаць далей.
646 справа ў электроннай сістэме літоўскіх архіваў таксама адсутнічае, усе справы ёсць онлайн са здымкамі, а яна не. Відаць там першапачаткова нейкія праблемы з ёй, на жаль.
Так, я таксама паглядзела, шкада. Цікава, ці увогуле гэтай справы няма, ці усе ж есць і трэба папросту наведаць архіу.