Метрыка Куранецкага касьцёлу за 1736 Імя жаніха - Тэадор М..? Мацюг чытаецца першпачаткова здаецца. Але не сустракаў па інвентарах і МК такіх. На 1766 год інвентар маркаўскага староства знаходжу Тэадора Маніда з Хатучыцаў. Як вам падаецца?
Вызначыў мясцовасьць! Гэта Гароднікі, прынамсі вуніяцкая куранецкая парафія адносілася. 1765 - перапіс парафіянаў Даўгінаўскага вуніяцкага дэканату Вось ёсьць Хвёдар і Самусь Мацюк. Адпаведна Хвёдар=Тэадор у 1736
А ці маеце вы магчымасць пераліцыць населенныя пункты, якія фігуруюць у гэтым перапісе? І гэта з РГІА? Падкажыце які гэта фонд, вопіс, справа.
Каля вёскі Баяры ёсьць вёска Калашэушчына, Маладзечанскі р-н. Там жылі раней адны Мацюкі. 1868г https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99GQ-MVCD?i=772&cat=1787300