Promień : miesięcznik społeczny i naukowo-literacki : organ młodzieży gimnazjalnej R. 2, nr 1 (listopad 1934) https://polona.pl/item/promien-mies...imnazjalnej-r-2,MTQ2NzA1ODIz/0/#info:metadata
Promień : miesięcznik społeczny i naukowo-literacki : organ młodzieży gimnazjalnej R. 2, nr 2 (grudzień 1934) https://polona.pl/item/promien-mies...mnazjalnej-r-2,MTQ2NzA1ODI1/31/#info:metadata
Добры дзень! Бліжэйшы да Гарадка касцёл у Радашкавічах. Яшчэ Ракаў. МК па гэтых касцёлах плюс па Дуброўскім ёсць у НГАБ фонд 1781 вопіс 49 тэчкі прыблізна з 150-й. Дубровы буду глядзець у хуткім часе, таму дакладна ведаю, што тэчкі 163 і 168. Гады за польшчай.
МК гэтых касцёлаў + наваколля прагледзіў усі ў свой час. Што Вас чакае ў НГАБ: Па Даброва ўсё плачэўна, а тое што атрымаеце - гэта "слёзы", г. з. толькі фрагменты МК у большасці. Па гэтаму, той перыяд, камі продкі жылі ў суседняй в. Свечкі ў мяне выляцеў па МК. А, Вам можа і пашчасчіць! Па Першаям так сама мала захавалася. Нядрэнна, па часу да паўстання 1863 г., ёсцьМК касцелаў: Волма, Ракаў, Заслаўе і др. Пасямейныя спісы прыхажан Дуброва, Першай і іншых, азначанных вышэй, касцёлаў у час іх закрыцця (1869 г.) даў тут: http://vilejski-uezd.by/threads/pri...-zaslavl-dubrova-1869-g-694-1-2283-lgia.3517/
Скстракала запіс пра Награбецкіх у МК Гарадоцкай царквы. МК Дуброўскага касцёлу сустракала ў НГАРБ за 1852-54 гады. Калі цікава
Усё так. Татары. Германішская Воласць. Праваслаўны прыход Яршэвічскі. А вось да якога касцелу (-лаў) маглі адносіцца прыхажане тых мясцін? Суседнім з Татары сялом Даўгулі ў 18 ст. валодала шляхта. Пэўна гэта была аколічная шляхта. Ці ёсць звесткі аб тым якія? Можа хто бачыў што ў мармонаў па РС 1795 г. ?
По Холхловскому приходу писалось в метриках как Татарь. Может конечно и ошибаюсь) спасибо за информацию)
Пытанне да тых, хто праглядаў справы па мясцовых касцёлах у НГАБ Мінска. Ці ёсць МК Гарадоцкага касцёла з моманта яго адкрыцця ў 1929 і да 1935, а таксама з 1938 і да яго закрыцця ці што там з ім сталася? За перыяд 1935-1938 кнігі захаваліся (1781-49-168, 1781-49-217)
Задам яшчэ пытанне і па Гарадоцкай царкве. У метрычных кнігах ёсць вялікі пропуск 1840-1867 г.г. Я так разумею, што спадзявацца на тое, што яны дзесьці ўсплывуць не выпадае, бо, хутчэй за ўсё, іх адсутнасць звязана з пажарам у мястэчку ў 1865 годзе. Узнікае пытанне, чаму не захаваўся кансісторскі дублікат гэтых кніг, няўжо іх не паспелі перадаць наверх?
Адсутнасьць кніг за гэты перыяд - суцэльная праблема: - па Вілейшчыне захаваліся кнігі па адзінкавым цэрквам; - на Бабруйшчыне па цэрквах, што я таксама вывучаю, амаль адсутнічаюць кнігі за 1841-1855, пры гэтым ранейшыя і пазьнейшыя гады захаваліся вельмі добра; - такая самая праблема ў Слуцкім павеце, абяркоўвалася на ВГД. Відавочна, прычына больш шырокая, чым пажар у асобным мястэчку.
Дзень добры, спадарства! Можа хто мае копіі РК за 1850 год па Гарадку? І другое пытанне, ці ёсць дзесьці па Гарадку і па другіх суседніх вёсках інвентары да 1795 года? Дзякуй за дапамогу П.с. Па Гарадку ёсць інвентар за 1788 год (пісаў аб гэтым Andzej), а больш раннія?
Калі ваша пытанне яшчэ актуальнае, магу вас узрадаваць , вам прыдзецца праглядаць кнігі 3 цэркваў як мінімум (Гарадоцкай, Пажарышчанскай і Яршэвіцкай). Амаль на кожным лісце сустракаюцца Татары, у Гарадоцкай уніяцкай было меней запісаў з-за таго, што яшчэ існавала царква ў Пажарышчах і ў асноўным з Татар хадзілі туды, ну і часткова ў Яршэвічы