Так, правільней было б неапэўна сказаць, літаральна -- ачыстка лугоў. У тэксце "do trzebienia łąk". Здаецца гэта, накшталт праполкі, каб дрэвамі і кустамі не зарасталі. Сянажаць гэта самае першае -- "do siana" вось сам урывак па гвалтам, калі што, унясу папраўкі У цэлым цікава, яны пералічаны ў тым жа парадку, як і рабіліся (сезонны), ці не. І якія гэты дні (прыкладна)
Ну дык луг гэта ж ні толькі трава . На мой погляд лепш прараджэнне лугоу́ ад маладых дрэу́ і кустоу́ Каб не зарасталі лугі. Пан добра ведау́ што пісау́, гэта як інструкцыя, усё напісана у́ тэхналагічнай паслядоу́насці. І тады па сэнсу падыходзіць збор мёда . І бывалыя кажуць пра збор мёда.
Ну гэта я паправіў, замяніў на ачыстку лугоў (там не толькі маладыя дрэвы і кусты, яшчэ і "дрэнныя" травы ўсякія, мнагагадовыя пустазеллі) Ня ведаю, па мне гэта не мёд. Па-першае, пасекі раней мелі і іншае значэнне, пра яго пісаў вышэй, нават населенныя пункты, якія ўзнікалі ў той жа Крайскай воласці недзе ў пачатку 20 ст. мелі ў аснове слова Пасека -- Крайскія Пасекі, Мацькаўскія Пасекі, Хутары-Пасекі (так назвалі группу хутараў ў перапісу 1916 года). І назва напэўна не ад збору мёду там узнікала. Увогуле пасеку, як дзялянку, якую засявалі збожам, сустракаў у доку 17 ст. па Грыневічах. Па-другое, гэта талака, адзін дзень у гаду, атрымоўваееца што ўсе цяглыя сяляне (па 1 ад кожнага двара), а іх недзе каля 70 было, плюс-мінус (можна дакладна па інвентару пералічыць) ішлі "збіраць мёд". А разве мёд адзін раз у год "збіраюць"?. Мне здаецца ўвогуле шмат людзей для такой працы, шмат вулляў павіна было быць Па-трэцяе, я ў інвентарах не сустракаў, каб пералічваліся вуліі пры панскім двары. Ды і ў такой колькасці. Да і раней, з старажытных часоў, мядовая дань збіралася менавіта з саміх сялян. За пчоламі павінен жа быць нейкі ўход. Іх трэба было больш менш даглядаць. І хто за гэта павінен быў адказваць? Напрыклад за скот адказвала рыкунья і пастухі. А пра дваровых пасечнікаў я не чуў. Панам ня трэба было трымаць вуліі, яны гэта перакладалі на сваіх падданых, магчыма на нейкіх умовах. Бо ў тым жа інвентары, далека не ва ўсіх дварах вуліі стаялі. Урывак пра мёд, выкладваў вышэй, лепш яго перакласці, там павіны быць і адказы, пра мядовую даніну. Увогуле, да талакі, масава арганізоўвалі да пэўнай працы, якая патрабавала максімальнага чалавечага рэсурсу. Тое ж жніво, ці ачыстку лугоў, і гэта павінна быць нешта падобным. Яна праводзілася напэўна ў канцы лета -- пачатку восенні. Паміж ачысткаў лугоў і раскідваннем пагнояў па панскім раллям. Думаю, можна прыкладна дакладныя даты вылічыць (нейкі інтэрвал), калі гэта магло адбывацца і па логіцы зразумець, шт одакладна мелася на ўвазе. Але здаецца гэта як раз нешта з палямі (сельскагаспадарчымі звязана). Можа іх канчатковую ўборку?
Вельмі падрабязна. Дзякуй за пераклад і тлумачэнні. З'яаілася такая думка. Шосты і сёмы гвалт аб'яднаць. Дзялянка высечанага лесу пераутвараецца у́ поле. Але ж гэта кожны год. Канчатковая у́борка на палях - збор каменняу́....? Дык ужо пабаранавалі і гной палажылі А не, гной пазней.
Ці памылка. Усё ж актыкаваны ў трыбунальскіх кнігах інвентар - гэта ўжо копія, а не арыгінал. Калі ёсць пасЕкі (як дзялкі ў лесе), то можа быць і тшэбене лясу, то бок прарэджванне лесу.
Пасекі, яшчэ і пад сенажаці маглі выкарыстоўваць. З інвентара маёнтка Смаргоні за 1672 год (у раёне вёскі і возера Белае)
Вылучу яшчэ такую гіпотэзу. У Старапольскім слоўніку ёсьць такое слова, аднакаранёвае да "trzebić": Магчыма "trzebienie łąk" - гэта падхрыхтоўка кавалка зямлі, які сёлета "адпачываў" ва ўмовах трохпольнага севазвароту і выкарыстоўваўся для выпасу жывёлы. Яго трэба было, напрыклад, узараць. Наконт "ачысткі лугоў" ад дрэваў і кустоўя: колькі часу правёў у вёсцы, але ніколі не бачыў, каб хтосьці такім займаўся. Калі луг выкарыстоўваецца як сенажаць - уся паростка дрэваў адразу скошваецца яшчэ на стыдыі маленькага дубчыку, а калі на лугу пасвіцца жывёла - усё гэта ў момант выядаецца і вытоптваецца.
Такі царква ўніяцкая была. Прычым не ў саміх Дзекшнянах, а ў в. Путнікі (згодна з інвентаром маёнтка Дзексняны 1718 г. фундуш выдзелены ў гэтым жа годзе Міхалам Рафалам Шумскім і яго жонкай Альжэй, які тады былі фактычнымі ўладальнікамі маёнтка), але называлася чамусьці Дзекснянская. Сваё існаванне яна спыніла да 1790 гадам па пакуль невядомых прычынах. А самае сумнае - у архіве уніяцкіх мітрапалітаў на яе няма метрык, як няма і згадкі пра яе ў раздзеле метрык НГАБа.
Я веру ў тое, што калі гэтыя метрыкі захаваліся то Вы іх знойдзіце. На ўсё патрэбны час. Галоўнае не спыняціся
Калі выкарыстаць да "trzebienie" беларускі сінонім "церабленне", то атрымаецца церабленне поля, яно ж і церабленне ільну на полі, што азначае вырываць яго з корнем. Тады зразумела і "trzebić", калі выкарыстаць яго, як падрыхтоўка поля для наступнага сезону. А тэрмін "церабіць лён" шырока ўжываўся на Беларусі і не так даўна. Як варыянт, шосты гвалт мог быць талакой па ўборцы лёну, тым больш, што там згадваецца яшчэ і ільняное дзякла.
Вроде, не упоминалось здесь. В питерском РГИА есть дело 823-3-521 "Отчет А. Тенчинского о визите церкви в деревне Минского воеводства Декшняны и другие деревни", 1733 год, 7 листов
Уважлівае чытанне гістарычных дакументаў выяўляе нечаканыя дэталі. Перачытала акты Мінскага гарадскога суда і вось на што звярнула ўвагу: уладальніца Дзякснян у 1582 годзе Ганна Маладзенаўна, аказваецца, зямянка. Не княгіня, не графіня, зямянка.
Так зямянамі ў той час называлі усіх землеўладальнікаў, гэта ўжо ў 18 ст. гэтае значэнне перайшло на падатнае саслоўе прасталюдзінаў, нашчадкаў панцырных ці путных баяр. Увогуле адтуль і земская (ваенная) служба, і земскі павятовы суд (які як раз разглядаў спрэчкі наконт межаў маенткаў і г.д.). прасцей кажужы зямяне, гэта усе землеўладальнікі, абавязаныя несці земксую (ваенную) службу, як раз з-за таго што трымалі нейкія маенткі, з якіх і павіны былі ставіць коней. Карацей ў доках 16-17 ст. зямяне гэта яшчэ шляхта, у 2-й палове 18 (можа і раней) гэта ужо не шляхта. І калі пісалі што земянін такога-та павету, значыць менавіта ў гэтым павеце быў яго галоўны маёнтак, і ад гэтага павета ен і павінен быў ісці на вайну. Ну а паны, князі і граф'я гэта ужо "вярхушка". Панамі і панятамі называлі тады пэўныя прывіліяваныя роды, не меўшыя князскага дастоінства, якія звязаны былі з Панаю Радаю. Князямі і графамі ужо разумова тых хто меў такія тытулы.
Дзякуй за тлумачэнні. І відавочна ў маёнтка Дэксняны ў 1582 годзе было некалькі ўладальнікаў: - земянка Ганна Молоденовна; - князь Михал Вишневецкий и жена его (урядник от них Ян Светиховский); - пан Ян Кишка, староста Жомойтский (урядник его по Декшнянам Сымон Свирский); - пан Адам Гайка, конюший Городенский (урядник от него Андрей Янович); - земянин Ян Мастовский и жена его Ядвига Николаевна Пацовна (урядник от них по Декшнянам Себастьян Щепковский).
И все это явно одни и те же Дексняны, у речки Уши по соседству с Радошковичами и имением Красносельским
Так, тут галоўнае што гэта ўсе Менскі павет (раз з кніг гродскага (замкавага) суда Мінскага павету), а Дзекснян у Менскім павеце здаецца больш і не было акрамя гэтых.
Владелец Михаил Астик (Остикович) Юрьевич 1550, до этого принадлежали бабушке Петровой Белой пани Ганне Александровне жене Григория Астик Станиславовича
В первый раз я попыталась сопоставить фамилии из инвентарей и РС по Путникам еще в 2021 году и тогда поразилась как много фамилий появилось / исчезло, если сравнивать инвентарь 1770 и РС 1795 года. Списывала эти изменения на смену владельцев имения - они могли перевести в Путники людей из других своих владений и наоборот. Потом была попытка получить сканы инвентаря 1770 года (так как в наличии имелся только список имен из этого инвентаря, сделанный Е. Анищенко), но она не увенчалась успехом. Зато удалось раздобыть метрики костела за 1750-1770 годы и проиндексировать. Пару дней назад я решила сопоставить инвентарь 1770 г. с РС 1795 г. и 1811 г. не с точки зрения фамилий, а сопоставить именно составы семей - имена, отчества, предполагаемый возраст. Картина получилась интересной - три семьи, которые как я считала, появились в Путниках после 1770 года, как оказалось, жили там и раньше, просто были записаны под другими фамилиями. Например, оказалось, что семья Бернадин в инвентаре скрывается под фамилией Вольские, причем в костельных записях они продолжали значится как Бернадины. А семья Ясинских значится в 1770 г. как Коровай, причем как Коровай они значатся и в костеле тоже. Семья, записанная как Савось в 1770 году, оказалась Осиповичами в 1795 г. И под фамилией Осипович фигурирует в костельных метриках и инвентаре 1703 года. Еще интереснее метаморфозы семьи Сивицких. Они значатся то как Синицкие, то как Сивицкие, то как Савицкие в РС 1795 и 1811 гг. А в инвентаре 1770 года с такими именами в Путниках числятся две семьи Мамчур и одна семья Коновальчик. Исходная фамилия в инвентаре 1703 года писалась как Сивко. Так что, как видите, если вдруг в документе нет нужной фамилии, иногда стоит сопоставить имена. К сожалению, такое сравнение не срабатывает между инветарями 1703 и 1770 гг., так как временной разрыв - 67 лет - увы - еще и поколенческий, имена не совпадают, тут остается сравнивать в основном фамилии.
У маёнтку Грыневічы, таксама есць такое прозвішча і таксама пісаліся то як Сівіцкія, то як Савіцкія, прычым на працягу 18 - пач. 20 стст. Я у выніку і ня ведаю як нашчадкі запісаны па пашпарту