Хацеу удакладнiць у мясцовых адну iнфармацыю. 07.1916 г у Залесьсi были пахаваныя жыхары вёскi Алянец , атручаные газам. Як гэта фiксавалi ? У якую метрычную кнiгу iх заносiлi ? Цi захавалася яна ? можа хто сустракау ? Могілкі Залескага сельскага савета 6.1. в.Байбы. Як ісці ад аўтамабільнага прыпынку да былой Байбаўскай школы, справа ад дарогі, уздоўж граніцы саду і бярозавых пасадак – радок брацкіх магіл. Зараз яны ледзь прыкметныя. (Запіс чэрвеня 2000 года Надзеі Маркавай ад Шынкоўскага Н.В., былога дырэктара Байбаўскай школы, родам з в.Каты). 6.2. в.Залессе. Ля маёнтка М.К.Агінскага, на вясковых могілках. Знаходзілася шмат магіл рускім салдатам. Там надгробак сястры міласэрнасці. (Запіс 1994 года Н.Маркавай ад Ліс С.П.). 6.3. урочышча Букарава. Брацкія магілы рускіх салдат. Зараз гэта калгаснае поле. (Запіс 1994 года Н.Маркавай ад Ліс С.П.). 6.4. в.Вётхава. Чатыры магілы. Цяпер там жыве Шыман. (Запіс 1994 года Н.Маркавай ад Ліс С.П.). 6.5. в.Белая. Як ехаць на Залессе, паміж в.Белая і сілікатным заводам былі дзве брацкія магілы рускіх салдат, якія загінулі ад атрутных газаў. (Запіс 1994 года Н.Маркавай). 6.6. в.Белая. Злева, перад уездам у вёску, каля дарогі, вялікае ваеннае пахаванне. Там быллі да нядаўняга часу выкладзены каменчыкі на магілах. (Запіс 1994 года Н.Маркавай). 6.7. в. Алянец. Як ехаць на Маладэчна, у бок ад аўтобуснага прыпынка ў в. Алянец. Там было шмат могілак рускіх салдат. Зараз яны ўжо не прагледжваюцца. (Запіс 1994 года Н.Маркавай ад Драмлюка І.С.) 6.8. в.Клідзенята. На вясковым могільніку вялікія брацкія магілы. Шмат магіл на клідзіняцкім полі, у лесе, аж да сметніка(маецца на ўвазе смаргонскі сметнік, каля мінных варонак – УлПр). На тым баку Віліі, насупраць, таксама было шмат пахаванняў рускіх салдат. (Запіс 1994 года Н.Маркавай ад Ф.К.Варанішчы). У Клідзінятах пахаваны цэлы полк рускіх салдат, які загінуў ад атрутных газаў. (Запіс 1994 года Н.Маркавай ад Чэндырынай І.М.). Салдат рускіх хавалі ў брацкай магіле паміж Белай і Клідзенятамі, бліжэй да апошніх. (Запіс 1994 года Н.Маркавай ад Дзябрэй К.К.). 6.9 в. Залессе. Ля чыгуначнага пераходу перазахаваны ў брацкія магілы пахаванні з наваколляў рускіх салдат у 20-я гады. (Запіс Н.Маркавай). Могілкі Сінькоўскага сельскага савета 10.1. Могілкі каля Сінькоў, па дарозе ад в.Вясенняя на в.Цярэшкі. У 80-я гады быў яшчэ бачны роўны рад магіл. Сярод іх стаяў адзін каталіцкі(?) крыж. Пахаванні могуць быць пашкоджаны пры будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу. (Запіс 22.01.1998 года Н.Маркавай ад Пашкоўскага А.А.). Месца называлася “Верасы”. (З успамін Русака І.К. Запіс 1997 года). В.Вясенняя да 1969 года мела назву Дракі (Я.Рапацэвіч. “Слоўнік… Мн.,”Навука і тэхніка”, 1982г.).
Шаноўныя знаўцы Залесься і навакольля, ёсьць пытаньне !!! Сёньня быў там і рэквізіраваў у сваякоў здымкі старыя . Хто тутэйшы жыў там спрадвеку, іншыя працавалі у палацы пасьля вайны. Натрапіў на здымкі і на іх не мае сяляне. Можа хто ведае жыхароў палаца міжваеннага часу ? Буду удзячны любой інфармацыі !
Усе апошнія ўладальнікі. Калі вы не супраць - выстаўлю фота ў Смаргонскім пабліку - мо хтосці штосці ведае?
Па аднаму расповяду, калі сваячніца выходзіла замуж , дык пані сказала : “Калі шлюб будзеце браць у касьцёле - дык замуж выдам як дачку . Калі па праваслаўнаму - тады самі , без мяне” . Але гэта байкі. Не байкі - стос здымкаў .
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89G3-TK2M?i=88&cat=1011289 МК 1843 может есть где тогда удалите ссылку пожалуйста
Приходская Залесская церковь Покрова Пресвятой Богородицы в Михневичах Метрики 1790-1812 1799-1811 1812-1816 1813-1834 1818 1821-1824 1826 1835-1842
Добрый вечер! Подскажите пожалуйста, мыза Залессе, Плебань Залесская и деревня Залесье - это все разные места или можно сказать, что это все (нынешний) аг Залесье?
https://drive.google.com/drive/folders/1ezLS7hrK4BT01cVFRn6_MvnUWsLN_wI7?usp=drive_link индексирована
Добрый день. Может подскажете, где искать в 1795г деревню (или мызу) Пруды? Спасибо Если кому нужен ответ на вопрос, то в Лебедевском приходе