Выпісы з МК Альковіцкага касцёла за прадстаўленую інфармацыю дзякуй Михаил (выпісы не поўныя і таму ў іх прысутнічаюць не ўсе запісы па маёнтку Грыневічы) НГАБ 937-5-15, шлюбы 1) 13.11.1764 – Сімон Гінко з в. Ракшыцы і Апалоня Крэнёўна. Сведкі: Андрэй Станкевіч, Іоанн Крупскі 2) 24.11.1765 – Базылі Каранеўскі з в. Дзераўно і Хрысціна Крэнеўна. Сведкі: Іоан Руткоўскі, Андрэй Солоп НГАБ 927-6-9, шлюбы 1) 02.11.1802 – Антоні Рымар і Дарота Крэнеўна з в. Стрый. Сведкі: Матыус Руткоўскі, Грыгоры Бахар 2) 17.01.1804 – Даміан Крэнь з в. Стрый і Анастасія Лешкоўна. Сведкі: Паўлюк Крэнь, Антоні Лешкевіч 3) 19.11.1805 – Захары Крэнь з в. Стрый і Петронеля Паўзуноўна. Сведкі: Стэфан Крэнь, Ігнаты Ласкі (Лонскі?) 4) 04.05.1813 – Іаан Крэнь з в. Стрый і Хелена Ladkowna (ці Sadkowna ?) з в. Кабылля. Сведкі: Бенедыкт Крэнь, Аляксандр Крэнь 5) 18.11.1813 – удавец Дэміан Крэнь і удава Дарота Дварэцка з в. Ціхонавічы? 6) 30.10.1821 – Мацей Крэнь з в. Стрый і Тэафіля* Станкевічаўна. Сведкі: Сімон Крэнь, Ігнаты Дварэцкі, Бенедыкт Крэнь 7) 04.11.1823 – Іван Крэнь з в. Стрый і Агата Петрашкава. Сведкі: Лаурэнці Крэнь, Тама Крэнь, Іван Петрашка * інакш Багуміла ці Багута НГАБ 937-5-80, шлюбы 1) 30.10.1827 – Сымон Бахар (20 год), сын Міхала і Агапы ур. Шымкевіч Бахараў і Тэкля Алькевічаўна (18 год), дачка Яна і Еўфразыны ур. Бахар Алькевічаў. Абодва з в. Стрый. Сведкі: Сарафін? Бахар, Данііл Бахар, Людвік Бахар 2) 04.11.1828 – Іозеф Шынкевіч з в. Грыневічы, парафіі Крайскай і ??? з в. Леснікі 3) 12.02.1833* – Марцін Бахар і Тэадора Маеўская. Абодва з Двара Грыневічы. Сведкі: урадж. Францішка Залускі, Даніель Калінкоўскі, Антоні Руткоўскі 4) 02.02.1836 – Сымон Вяжэвіч (23 года), сын Данілы і Ксені Вяжэвічаў з в. Грыневічы, Крайскай парафіі і Марта Бахараўна (20 год), дачка Міхала і Аксені Бахараў з в. Грыневічы, Альковіцкай парафіі. Сведкі: Ян Шымкевіч, Якуб Бахар, Саўка Вяжэвіч 5) 02.02.1836 – удавец Адама Бахар (36 год), сын Яна і Еўдакіі Бахараў з в. Дзераўно і ўдава Еўфразына Алькевіч (36 год), дачка Антонія і Рэгіны з в. Стрый. Сведкі: Сабестыян Сівіцкі, Еліаш Крэнь, Іоахім Бахар 6) 09.02.1836 – удавец Крэнь (45 год), сын Тэадора і Катарыны Крэняў і ўдава Багуміла Крэнева (40 год), дачка Ежэго і Юстыны. Абодва з в. Стрый. Сведкі: Саўка Шымкевіч, урадж. Іозеф Пекарскі, Міхал Церах 7) 12.04.1836 – адстаўны салдат удавец Іозеф Рымар і ўдава Эльжбета Войткевічава з в. Дзераўно. Сведкі: урадж. Іозеф Вайткевіч, урадж. Іозеф Чампкоўскі, урадж. Мельхіор Яноўскі 8) 03.11.1836 – удавец Міхал Крэнь (30 год), сын Захарыяша і Петрунелі Крэняў з в. Стрый і ўдава Катарына Дубаневічава, дачка Станіслава і Тэрэзы Савіцкіх з в. Леснікі. Сведкі: Андрэй Крэнь, Казімір Савіцкі 9) 18.05.1837 – Антоні Барухар** (60 год) з в. Грыневічы і Гелена Крэнева (50 год) з двара Грыневічы. Сведкі: Матэуш Саўчык, Марцін Бахар, урадж. Якуб Сенкевіч 10) 17.10.1837 – Пётр Сівіцкі (19 год), сын Ануфрыя і Агаты ур. Рудкоўскай Сівіцкіх парафіі Крайскай і Апалонія Цыбульская (17 год), дачка Яна і Дароты ур. Каранеўскай Цыбульскіх. Абодва з в. Дзераўно. Сведкі: Ігнацы Міхновіч, Себестыан Сівіцкі, Вінцэнт Цыбульскі 11) 06.02.1838 – Леон Сарока (18 год), сын Баўтрамея і Зафіі ур. Сахон? з в. Стрый, парафіі Крайскай і Агата Апановічаўна, дачка Адама і Тэрэзы Апановічаў з в. Задроздзя. Сведкі: Лаўрын Шымкевіч, Леон Антогіновіч*** 12) 09.06.1840 – удавец Адам Калінкоўскі (50 год), сын Пятра і Агаты ур. Бахар Кальвінкоўскіх і ўдавы Катарыны Галькевічавай (45 год), дачкі Міхала і Анны ур. Руткоўскай. Абодва з в. Стрый. Сведкі: урадж. Якуб Сенкевіч, Андрэй Крэнь, Ігнацы ??? * шлюб адбыўся ў капліцы Грыневіцкай ** так у МК *** магчыма Аўгусціновіч
Выпісы з МК Альковіцкага касцёла за прадстаўленую інфармацыю дзякуй Михаил (выпісы не поўныя і таму ў іх прысутнічаюць не ўсе запісы па маёнтку Грыневічы) НГАБ 937-5-15, памерлыя 1) 10.04.1780 – Катарына Бахарава з в. Грыневічы, 40 год. Пахаванне: могілкі м. Крайск 2) 11.06.1785 – Сафія Крэнёва з в. Дзераўно, 60 год. Пахаванне: побач з касцёлам/царквой НГАБ 937-5-80, памерлыя 1) 02.04.1835 – Сымон Крэнь з в. Стрый, у 70 год ад гарачкі. Пахаванне: могілкі в. Асінцы 2) 05.12.1835 – Эліяш Петрашко з в. Стрый, у 45 год ад гарачкі. Заставіў жонку Агату і дзяцей Грэгора, Калікста, Вінцэнта і Марыанну. Пахаванне: могілкі в. Стрый 3) 08.12.1835 – Катарына Бахарава з в. Дзераўно, у 30 год ад гарачкі. Заставіла мужа Адама і дзяцей Яна, Брыгіду і Хвілёну. Пахаванне: могілкі в. Дзераўно 4) 01.03.1836 – Юстын Крэнь з в. Грыневічы, у 25 год ад гарачкі. Заставіў жонку Анну і дачку Францішку. Пахаванне: могілкі в. (не паказана) 5) 14.11.1836 – удавец Тэадор Бахар з в. Грыневічы, у 80 год ад язвы. Заставіў дзяцей Людвіка і Бабронію. Пахаванне: могілкі в. Грыневічы 6) 02.01.1843 – Агапа Крэнёва з в. Стрый, у 40 год ад сухоты. Заставіла мужа Яна і дачку Феліну?. Пахаванне: могілкі в. Стрый 7) 16.12.1844 – удавец Томаш Крэнь з в. Стрый, у 47 год. Заставіў дзяцей Міхаіла, Францішку і Еву. Пахаванне: могілкі в. Стрый 8) 01.11.1846 – Міхал Бахар з в. Грыневічы, у 70 год ад старасці. Заставіў жонку Антаніну і і дзяцей Яна, Ігнацыя, Марыану (за мужам), Анну (дзеўка) і Еву (дзеўка). Пахаванне: могілкі парафіяльныя (м. Альковічы?) 9) 15.07.1848 – Антаніна, дачка Аўдакіма Бахара з м. Крайск, у 19 год ад халеры. Пахаванне. Могілкі м. Крайск
Удзельнікі Руска-Японскай вайны 1. Крэнь Сцяпан, холаст, Крайскай вол., стралок 3-га стралковага Сібірскага палка. Забіты 02.06.1904 пры Вафаньонен Крыніца: НЭБ, Русский инвалид. 1813-1917, 1904, Приложение к № 213 2. Руды Сафрон, холаст, Крайскай вол., ефрэйтар 23-га стралковага Сібірскага палка. Паранены 28-29.09.1904 пры в. Каотайдзы Крыніца: НЭБ, Русский инвалид. 1813-1917, 1905, Приложение к № 201 Адкуль быў Сцяпан Крэнь, невядома, па ўсёй верагоднасці ён нарадзіўся ў пачатку 1880-х і мог быць сынам Максіма Ільіна Крэня з в. Стрый. А вось Руды Сафрон гэта верагодна Сафроні Іванавіч Руды (ён жа Рудкоўскі) з в. Дзераўно, які неаднаразова згадваўся ў МК Крайскай царквы, у спісах мігрантаў 1909 і 1912 гадоў 29.01.1906 Сафроні Іванавіч Руткоўскі, 30 год, з в. Дзераўно ажаніўся з Ганай Ігнатавай Бахар з в. Грыневічы (МК крайскай царквы) 1-ы раз у ЗША ен прыязджаў у 1909 годзе, у Клермонт да шурына Георгія Бахар (маніфест) 2-і раз у ЗША ен прыязджаў у 1912 таксама ў Клермонт да кузена Судніка? (маніфест) У абодвах выпадках пазначаны як Руды. Цікава што ў Крайскіх МК ен фігурырую да канца 1903, а пасля знікае, ажно да пач.1906, калі ажаніўся. Як раз гады Руска-Японскай вайны і выпадаюць. Праўда ў МК няма адзнакі што ен быў салдатам, верагодна быў поўнасцю дэмабілізаваны Ад шлюбу з Ганнай Ігнатавай ў Сафрона нарадзіліся: 18.01.1907 дачка Надзея, Дзераўно 04.06.1909 сын Уладзімір, Дзераўно (у гэты час Сафрон быў верагодна яшчэ ў ЗША, куды прыехаў у сакавіку) 02.04.1912 дачка Марыя, Дзераўно (у жніўні Сафрон ізноў паехаў у ЗША) 31.01.1914 сын Іаанн, Дзераўно Такім чынам ен недзе двойчы ездзіў на заробкі ў Клермонт і абодва разы вяртаўся да дому. Далейшы лёс невядомы, у спісе гаспадароў 1916 адсутнічае
Рэкрутчына Яшчэ раней я выкладаў спіс сялян маёнтка Грыневічы аддадзеных у рэкруты згодна РК 1795 – 1858 гадоў, агулам 84 чалавек. На сённяшні дзень, па адноўленым дадзеным, можна казаць што недзе 21 з іх, або кожны чацвёрты, так ці інакш вярнуўся. Насамрэч, асабліва на пачатку, некаторыя з іх маглі быць «мёртвымі душамі». Не выключаю што туды маглі запісваць і памерлых сялян, а некаторыя з забраных хутка вярталіся назад. У тыя часы смяротнасць і колькасць збеглых сярод рэкрутаў была даволі вялікая, і таму дзякуючы карупцыі на гэта маглі зачыняць вочы. Так ці інакш калі гэтыя наборы разбіць на «10-ці годкі», атрымліваецца наступнае: у 1797 – 1799 гады ў рэкруты аддалі 3 чалавек, з іх 1 верагодна вярнуўся у 1800 – 1809 гады ў рэкруты аддалі 14 чалавек, з іх 4 верагодна вярнулася у 1810 – 1819 гады ў рэкруты аддалі 20 чалавек, з іх 1 дакладна вярнуўся у 1820 – 1829 гады ў рэкруты аддалі 10 чалавек, з іх 1 дакладна вярнуўся у 1830 – 1839 гады ў рэкруты аддалі 8 чалавек, з іх 1 дакладна вярнуўся у 1840 – 1849 гады ў рэкруты аддалі 9 чалавек, з іх 1 дакладна вярнуўся у 1850 – 1855 гады ў рэкруты аддалі 20 чалавек, з іх 12 дакладна вярнулася Выглядае так, што прызваныя ў армію ў 1-й палове ХІХ стагоддзя амаль не вярталіся. Гэта ўскосна пацвярджаюць і іншыя крыніцы. Згодна кліравай ведамасці 1847 года Крайскай праваслаўнай царквы ў маёнтку Грыневічы «ваенныя» жылі ў вёсках Грыневічы (2 двары, 3 мужчын і 3 жанчыны) і ў в. Стрый (3 жанчыны). А згодна дадатковых РК 1858 года ў маёнтку Грыневічы жыло толькі дзве сям“і рэкрутаў. Адзін з іх, згодна РК, быў аддадзены ў рэкруты ў 1822 годзе, а другі – у 1836 годзе. Насамрэч усе хто быў прызваны да 1840 года, на той час павіны былі ўжо вярнуцца і як бачна, такіх з 55 рэкрутаў з агульнага спісу было толькі двое. Разумова, што некаторыя з тых хто вярнуўся напэўна памерлі, аднак у цэлым гэтыя дадзеныя пацвярджаюць дадзеныя з МК – колькасць тых хто вярнуўся было не значана. Аднак з тых, каго забралі ў армію ўжо ў 50-я гады, такіх было больш паловы. Гэта было звязана з некаторымі фактарамі. Па-першае тэрмін сапраўднай службы быў значана паніжаны. Тэрмін сапраўднай службы змяншаўся паступова: у 1834годзебыў паменшаны да 20 год у 1839 годзебыў паменшаны да 19 год у 1856 годзебыў паменшаны да 15 год у 1859 годзебыў паменшаны да 12 год у 1868 годзебыў паменшаны да 10 год Застаўшыся гады ад поўнага тэрміна службы ў 30 год, рэкруты знаходзіліся дома ў статусе «бесрочно отпускных». Акрамя таго у праўлення Аляксандра ІІ (1855 – 1881) у цэлым палепшыліся ўмовы для службы. Спачатку цялесныя пакаранні для рэкрутаў былі абмежаваныя, цяпер іх дазвалялася прымяняць толькі ў асобных выпадках, а ў 1863 годзе увогуле былі адменены. Што знізіла статыстычна колькасць самагубстваў і пабегаў. Была палепшана і якасць побыту, афіцыйна пачалі ўводзіць раскладкі на рацыённы ежы і інш. Дзякуючы МК і дадатковым РК вядома і дзе служылі з некаторых павярнуўшыся рэкрутаў: 1) Ігнат Лук“янавіч Вяжэвіч з в. Дзераўно №9, рэкрут 1836 года. Радавы Вялікалуцкага пяхотнага палка 2) Іосіф Фёдаравіч Рымар з в. Дзераўно №12, рэкрут 1851 года. Унцер-афіцэр 67-га пяхотнага рэзервовага батальёна 3) Іван Ігнатавіч Цыбулька з в. Грыневічы №20, рэкрут 1852 года. Радавы 15-га грэнадзёрскага Ціфліскага палка 4) Ігнаці Раманавіч Бахар з в. Грыневічы №8, рэкрут 1854 года. Унцер-афіцэр 68-га Лейб пяхотнага Барадзінскага палка 5) Станіслаў Іванавіч Бельскі з в. Дзераўно, рэкрут 1854 года. Радавы 75-га Севастопальскага пяхотнага палка 6) Осіп Саўкавіч Вяжэвіч з в. Грыневічы №11, рэкрут 1855 года. Радавы 11-га Пскоўскага пяхотнага палка Ніжэй на аснове розных даступных крыніц паспрабую трошкі рэканструяваць іх жыццё ў перыяд службы ў арміі Гісторыя рэкрутаў Ігнат Лук“янавіч Вяжэвіч з в. Дзераўно Быў першым і адзіным рэкрутам з сваёй сям“і. Яго сям“я стала жыла на працягу 1795 – 1858 гадоў ў адным двары в. Дзераўно і ў РК і МК згадваецца пад двума прозвішчамі – Міхновіч і Вяжэвіч. Старэйшы з вядомых дзяцей Лукаша Кандратавіча і Агапы Міхновічаў (Вяжэвічаў). Быў ахрышчаны 15.06.1812 у Крайскай уніяцкай царкве як Ігнацы Ян. Там жа 21.10.1832 пабраўся шлюбам з Настазіяй Васільевай Сівіцкай. Згодна РК 1850 года быў аддадзены ў рэкруты ў 1836 годзе. Згодна дадатковай РК 1858 г. лічыўся як «бесрочно отпускной» з 24.10.1857, жыў у маёнтку Грыневічы. Меў трох дачок і аднаго сына – Разалію (1840 г.н.), Паўліну (1842 г.н.), Ганну (1852 г.н.), Міхаіла (1854 г.н.). Яго першыя дачкі значацца ў асноўнай РК 1858 года, а дачка Ганна і сын Міхаіл пазначаны ў дадатковай РК 1858 года (там жа згадваецца і Паўліна, але адсутнічае Разалія). Акрамя таго, Ігнацы на канец 1850-х, меў двух малодшых братоў – Філіпа (1818 г.н.) і Мікіту (1825 г.н.). Філіп стаў гаспадаром бацькоўскага двара, а Мікіта недзе ў 1830-я быў пераведзены ў Мядзельскі кляштар і далейшы лёс яго невядомы (у 1850 г. жыў у Мядзельскім кляштары, меў жонку і двух дачок). Згодна тагачаснай сістэме, раней за 1856 год ён без асобай прычыны вярнуцца ў вёску не мог, да таго ж афіцыйна ў статусе «бесрочно отпускной» ён лічыўся з восені 1857 г., таму ўзнікае пытанне яго бацькоўстве пералічаных дзяцей. На жаль метрык за гэты час Крайскай царквы не вядомы, і праверыць ці прысутнічаў ён да 1857 у гэты час у маёнтку праверыць не магчыма. Зыходзячы з дадзеных што ён недзе ў 1836 – 1857 гады быў радавым Вялікалуцкага пяхотнага палка можна тэарэтычна прасачыць яго шлях у гэты час. Сам полк да 17.04.1856 насіў назву «Вялікалуцкі егерскі полк», і ужо пасля быў перайменаваны у «Вялікалуцкі пяхотны полк» (нумерацыю ён атрымаў яшчэ пазней, калі Ігнат Вяжэвіч дакладна там не праходзіў службу). У тыя 1836 г., калі Ігнацыя забралі ў армію, полк быў раскватараваны ў Гродзенскай губерні. Да 1839 года, яго батальёны перакідвалі з аднаго павету ў другі (Бельск, Беласток, Брэст, Дарагічын, Гродна). Аднак у 1836 годзе нейкі час, 1-ы і 2-і батальёны палка неслі службу ў Вільні, а летам 1837 г. былі на агульных ваенных зборах у Коўна (суч. Каўнас), дзе 9 жніўня за службу кожнаму радаму які знаходзіўся ў страю была загадана выдаць па 1 рублю, фунту рыбы і чаркі гарэлкі. У красавіку 1839 г. батальёны палка былі пераведзены ў Царства Польскае (суч. Польшча), дзе былі да восені 1842 г. Там таксама батальёны перыядычна мянялі дыслакацыю, перамяшчаючыся з аднаго горада ў другі (Сувалкі, Пултуск, Плоцк, Астраленка, крэпасць Навагеоргіеўск, Ставішын, Конін, Уніёв, Каліш). На ваенныя агульныя зборы збіраліся ў Варшаве. У кастрычніку 1842 г. полк быў пераведзены ў Бесарабію (суч. Малдова), дзе знаходзіўся да вясны 1845 г. Штаб палка быў у г. Хоцін, а батальёны знаходзіліся ў Хоціне, Брычанах і Секурэне. У гэты час (з 30 ліпеня па 30 кастрычніка 1843 ці 1844 г.) 4-ы батальён палка накіроўвалі на падаўленне сялянскіх бунтаў у м. Траянаўка, Луцкага павета (Валынь). У кастрычніку 1845 г. полк перавялі ў Палтаўскую губерню (гарады Ромны, Канатоп, Глінск, Канстанцінава, Смелы), дзе ён знаходзіўся да вясны 1848 г. У маі 1848 полк вярнуўся на некаторы час у Гродзенскую губерню (Беласток, Нараў, Кнышын, Сураж). А летам 1849 ізноў накіраваны ў Царства Польскае, дзе знаходзіўся 1850 года (Каліш, Ломжа, Ставішкі, Візна, Замбраў). У 1850 годзе ізноў вярнуўся ў Гродзенскую губерню, дзе знаходзіўся да 1853 года (Бельск, Кляшчэлі, Заблудаў, Нараў, Бранск), а яго батальёны перыядычна неслі каравульную службу ў Брэсцкай крэпасці. У кастрычніку 1853 – красавіку 1854 года полк на зімніх кватэрах быў у Вільні (дагэтуль толькі ў далёкім 1836 годзе). З красавіка 1854 года полк ізноў перавялі ў Царства Польскае, спачатку ў Варшаву, пасля ў Радамскую губерню (Апатаў, Астравец, Ажараў, Ліпнікі, Суботкі). У 1855 – 1856 гады полк пераводзілі ў Люблін, Кельцы, ізноў у Варшаву, адкуль восенню 1857 года перавялі ў Гродзенскую губерню (Бельск), дзе штат палка значна зменшылі. Верагодна тады, у кастрычніку 1857 года, Ігнацыя Вяжэвіча адправілі канчаткова дадому. Магчыма, у тыя гады, калі полк знаходзіўся ў Вільні ці Гродзенскай губерні яму нейкім чынам даводзілася вяртацца на кароткі час у маёнтак Грыневічы. Так ці інакш, усе дзеці былі запісаны за ім, і яго малодшая дачка Ганна, 29.10.1872 пабралася шлюбам з Севярынам Іванавічам Петрашка, які згодна РК, жыў у суседнім двары з Вяжэвічамі-Міхновічамі ў в. Дзераўно. Іосіф Фёдаравіч Рымар з в. Дзераўно Быў чацвёртым і апошнім рэкрутам з гэтай сям“і Рымараў. Сярод рэкрутаў былі яго родны дзядзька Васіль Антонавіч Рымар (рэкрут 1827 г.), родны брат яго дзеда Іосіф Васільевіч Рымар (рэкрут 1803 года) і дваюрадны брат яго дзеда Лук“я Сяргеевіч Рымар (рэкрут 1813 г.). Адзін з іх, брат яго дзеда, Іосіф Васільевіч Рымар вярнуўся, быў двойчы жанаты, памёр 13.06.1837 у 53 гады і быў пахаваны на могілках в. Дзераўно. Таму верагодна з дзяцінства, Іосіф Фёдаравіч Рымар, чуў розныя расказы пра жыццё і побыт тагачаснага рэкрута ў расійскай арміі. Ён быў старэйшым з вядомых дзяцей Тэадора Антонавіча і Брыгіды ур. Давідовіч* Рымараў. Нарадзіўся 14.09.1831 і быў ахрышчаны 16.09.1831 у Крайскай уніяцкай царкве як Іозеф. Яго маці Брыгіда верагодна ў канцы 1830-х – пачатку 1840-х памерла, і таму усе яго браты, згаданыя ў РК, былі зводнымі (ад шлюбу яго бацькі з Антосяй Пятровай). Магчыма гэта неяк паўплывала на тое што ў рэкруты патрапіў менавіта ён. Згодна пазнейшым МК Крайскай царквы вядома што ён служыў у 67-м пяхотным рэзервовым батальёне. Падобныя батальёны ствараліся ў сярэдзіне 1850-я гады, у выніку выдзялення аднаго з 4-х батальёнаў тагачасных егерскіх і інш. палкоў. З якой часткі быў выдзелены гэты батальён пакуль невядома. З арміі ён павінен быў вярнуцца не раней за 1863 г. (згодна закону 1859 г.). У Крайскіх МК упершыню згадваецца ў 1872 г. 14.05.1872 у Крайскай праваслаўнай царкве ён пабраўся шлюбам з удавою з в. Асінцы – Фядорай Якаўлевай Антаневіч. * маці з в. Хадакі
(працяг) Іван Ігнатавіч Цыбулька з в. Грыневічы Быў верагодна адзіным прадстаўніком гэтай сям“і аддадзеным у рэкруты. Насамрэч, згодна РК, сярод рэкрутаў 1810 года, значыцца дваюрадны брат яго бацькі – Васілі Грыгоравіч Цыбулька, аднак згодна тым жа МК Крайскай уніяцкай царквы, ён верагодна памёр яшчэ ў 1808 годзе, і мог быць аднесены да «мёртвых душ». Іван Ігнатаў Цыбулька, быў сынам Ігната Лукашава Цыбулькі (ён жа Сівіцкі) і яго 1-й жонкі Магдалены. Нарадзіўся да 22.02.1831, быў самым малодшым з дзяцей Ігнацыя ад яго жонкі Магдалены. Яго сям“я паходзіла з в. Грыневічы, нейкі час жыла ў в. Дзераўно, але пасля ізноў вярнулася ў в. Грыневічы, у двор які раней насялялі Шынкевічы (яны «зніклі» ў 1820-я гады). Магчыма маці Івана, Магдалена, паходзіла з гэтай сям“і Шынкевічаў. Іван Ігнатаў Цыбулька быў аддадзены ў рэкруты ў 1852 годзе. Згодна пазнейшым МК Крайскйа царквы, ён служыў у 15-м грэнадзёрскім Ціфліскім палку. У той час калі Іван патрапіў у армію, гэты полк насіў назву «Тыфліскі егерскі полк» і ўжо 17.04.1856 быў перайменаваны ў «Тыфліскі грэнадзёрскі полк», а сваю нумарацыю атрымаў толькі 25.03.1864. Гэта ускосна кажа што вярнуцца дадому ён мог не раней гэтай даты. Гэта супадае і з тым што 12-гадовы тэрмін сапраўднай службы які ўстанавілі ў 1859 годзе, заканчваўся таксама ў 1864 годзе. У гэтым жа годзе скончылася і Каўказская вайна (1817 – 1864). Справа ў тым што ўвесь гэты час полк знаходзіўся на Каўказе і яго салдаты прымалі непасрэдны ўдзел ў яго заваяванні. Да 1857 года, полк базіраваўся ў крэпасці Новыя Закаталы (суч. Азербайджан), у 1857-1862 – ва ўрочышчы Царскія Калодцы (суч. Дзедопліс-Цкаро, Грузія), з 1862 – Лагадзехі (суч. Грузія). Недзе ў 1864-1869 гады Іван Цыбулька вярнуўся да дому і 21.09.1869 ажаніўся з салдацкай дачкой Ганнай Іванава Шынкевіч (1850 г.н.) з в. Грыневічы. Яе бацька Іван Лявонавіч Шынкевіч (1798 г.н.) быў таксама ў свой час аддадзены ў рэкруты ў 1822 годзе. Ігнаці Раманавіч Бахар з в. Грыневічы Ён паходзіў з самай разгалінаванай галіны Бахараў, якая паходзіла ад Томаша Раманавіча Бахара (1720-1806) з в. Грыневічы. У 1858 годзе яго нашчадкі жылі ў 6 дварах маёнтка Грыневічы, у 4 з якіх як поўнаўладныя гаспадары. Ён быў трэцім рэкрутам з гэтага роду. Першым быў дваюрадны брат яго бацькі – Іосіф Бенедыктавіч Бахар (рэкрут 1812 года), другім быў траюрадны брат Ігнацыя – Ігнат Людвігавіч Бахар (рэкрут 1838 года). Іх далейшы лёс невядомы. Сам Ігнацы быў сынам Рамана і Анастазіі* Бахараў. Нарадзіўся ў пачатку 1830-х гадоў. У рэкруты быў аддадзены ў 1854 годзе. Служыў у 68-м Лейб пяхотным Барадзінскім палку. Да 19.02.1855 полк меў назву Барадзінскі егерскі полк, да 17.04.1856 меў назву Лейб-егерскі Барадзінскі полк, калі быў перайменаваны ў Лейб-пяхотны Барадзінскі полк. Сваю нумарацыю полк атрымаў 25.03.1864. Полк прыняў актыўны ўдзел у Крымскай вайне (1853 – 1856 гады) – 8 верасня 1854 года ў бітве пры Альме, 24 кастрычніка 1854 у бітве пад Інкерманам, 13 траўня і 4 жніўня 1855 года ў бітвах на Чорнай рэчкі. Верагодна ў гэтых бітвах прыняў удзел і Ігнацы Раманавіч Бахар. Пасля вайны полк быў накіраваны ў Саратаўскую губерню, спачатку ў г. Балашоў (1857 год), пасля пераведзены ў сам горад Саратаў (1862 год). З 1865 года полк быў раскватараваны ў Калужскай губерні (Калуга, Таруса, Ліхвін). Недзе ў 1866/1867 гадзе Ігнацы вярнуўся дадому, дзе 20.10.1868 у Крайскай праваслаўнай царкве пабраўся шлюбам з ўдавой салдата Анастасіяй Фёдаравай Бахар**, якая на той момант мела 53 гады і была старэйшай за яго на 18 год. Памёр Ігнацы 23.02.1906 у 83 гады*** ў в. Грыневічы. * невядомага паходжання, яна была першай з трох жонак Рамана Антонавіча Бахара. ** хто з рэкрутаў быў яе мужам пакуль не вядома *** згодна МК Станіслаў Іванавіч Бельскі з в. Дзераўно Паходзіў з роду Бельскіх з в. Грыневічы. Быў трэцім рэкрутам з гэтай сям“і. Першым быў дваюрадны брат яго дзеда – Адам Лаўрынавіч Бельскі (рэкрут 1802 года), другім быў яго родны дзядзька – Вікенці Пятровіч Бельскі (рэкрут 1830 года). Лёс абодвух невядомы. Сам Станіслаў быў адзіным вядомым сынам Янкі Пятровіча і Кацярыны* Бельскіх. Нарадзіўся ў пачатку 1830-х гадоў у в. Грыневічы. Пасля смерці бацькі у канцы 1830-х быў пераведзены ў в. Дзераўно ў двор да Вяжэвічаў-Міхновічаў, адкуль ў 1854 годзе быў аддадзены ў рэкруты. Службу праходзіў на Каўказе ў 75-м Севастопальскім пяхотным палку. Сам полк быў створаны толькі 17.04.1856 з пяці Чарнаморскіх лінейных батальёнаў, якія дыслацыраваліся ў пяці крэпасцях сучаснага Краснадарскага Края – умацаванне Вельямінаўскае (6-ы батальён), умацаванне Лазараўскае (7-ы бытальён), умацаванне Святога Духа (8-ы батальён), крэпасць Анапа (13-ы батальён), умацаванне Геленджык (15-ы батальён). Такім чынам па ўсёй верагоднасці Станіслаў спачатку патрапіў у адзін з вышэйзгаданых батальёнаў. Полк атрымаў сваю нумарацыю толькі 25.03.1864. З 1865 года полк размяшчаўся ў Псебай (суч. Краснадарскі Край). У гэты час на Каўказе ішла Каўказская вайна (1817-1864) і полк прымаў удзел у баявых дзеях, непасрэдна ў заваяванні Адыгеі. Вярнуўся дадому да 1872 года. Быў жанаты двойчы. Імя першай жонкі невядома. Другім шлюбам ён пабраўся 09.01.1872 у Крайскай праваслаўнай царкве з Пелагіяй Леонавай Крэнь з в. Стрый. Памёр 08.11.1899 ва ўзросце 69 год**. * яе паходжанне не вядома ** згодна МК Осіп Саўкавіч Вяжэвіч з в. Грыневічы Паходзіў з роду Вяжэвічаў в. Грыневічы. Быў другім рэкрутам з гэтай сям“і. Першым быў яго дваюрадны брат – Дамінік Іванавіч Вяжэвіч (рэкрут 1854 года), лёс якога невядомы. Другі з вядомых сыноў Саўкі Данілавіча і Усціны* Вяжэвічаў. Нарадзіўся каля 1837 года ў в. Грыневічы. У 1855 годзе аддадзены ў рэкруты**. Службу праходзіў у 11-м Пскоўскім пяхотным палку. Сам полк атрымаў такую назву толькі 19.03.1857, а нумарацыю 25.03.1864. Да гэтага насіў назву спачатку «Егерский ген.-фельдмаршала Князя Кутузова-Смоленского полк» (з 28.01.1833), а пасля – «Пехотный ген.-фельдмаршала Князя Кутузова-Смоленского полк» (з 17.04.1856). У той час калі Осіп патрапіў у армію, полк дыслацыраваўся ў Царстве Польскім – у Кельцах і наваколлі (1854 год) ці ў Аполе і Янаве (1855 год). На той час ў палку большасць салдат было з Віленскай губерні (800 чалавек), па 150 чалавек з Чарнігаўскай, Яраслаўскай, Валынскай, Падольскай, Гродненскай, Маскоўскай губерняў і Царства Польскага і невялікая колькасць з астатніх (не паказаных) губерняў Расійскай імперыі. Да 1858 года полк дыслацыраваўся ў розных гарадах Царства Польскага (Варашава, Радамі і наваколле, ізноў Варшава, Беласток і наваколле). А пасля быў пераведзены ў Ковенскую губерню, на памежжа з Прусіяй (Юрбарг, Крэцінген, Новае Места і Таўроген), дзе знаходзіўся да чэрвеня 1860 года. У гэты час ніжнія чына займаліся выконвалі функцыю памежнікаў – у тым ліку лавілі кантрабандыстаў, за затрыманне якіх, атрымлівалі узнагароду ад 70 капеек да 3 рублёў. А ў асобных выпадках і да 18 рублёў. У ліпені 1860 года полк перавялі ў Беласток і наваколле (Кнышын, Заблудаў, Крынкі, Васільчыкава, Саколка). А ў канцы 1862 года штаб палка перавялі ў Навагрудак, а яго батальёны ў Брэст (1-ы і 2-і батальёны) і Клецк і навакольныя вёскі (3-і батальён). На гэтых месцах полк знаходзіўся на пачатку паўстання 1863 года, у падаўленні якога полк прыняў актыўны ўдзел. Яго батальёны на працягу 1863 года дзейнічалі пераважна ў Гродзенскай губерні. Яны змагаліся з атрадамі Рагінскага, Рыльскага, Крысінскага, Влодэка і Янкоўскага у наваколлях Белавежскай пушчы, Кобрына, Шэрашава, Янава, Пружан, Брэста, Высокага, Дамачова, Макран. За гэты час страты палка склалі 15 забітымі і некалькі дзясяткаў параненых, частка з якіх пасля памерла. Аднак гэтыя страты ў параўнанні з «мірным» часам былі нязначнымі. Куды болей полк у гэтыя гады страціў у выніку хвароб, дэзерцірства і інш. Так статыстыка смяротнасці палка ў 1855 – 1862 гады была наступнай: 1) памерлых ад 8 да 143 у год на 1000 чалавек 2) збеглых ад 4 да 8 у год на 1000 чалавек 3) захварэўшыя ад 11 да 69 на 1000 чалавек У рэальнасці колькасць была ў 3 разы вышэй (у гэты час штатная колькасць ніжніх чыноў складала 303 унцер-афіцэраў, 2700 радавых і 137 музыкантаў). Пік хвароб і смярцей прыпаў на 1850-я гады, у пачатку 60-х колькасць памерлых і захварэўшых значна скарацілася. У 1855 годзе лютавала гарачка, ліхаманкі і халера. Напрыклад у 1855 усяго ў палку захварэўшых было 258 чалавек, з іх 102 гарачкай, 78 ліхаманкай і 37 халерай. На тэрыторыі Беларусі полк прастаяў да вясны 1866 года, а пасля быў накіраваны ў Чырвонае Сяло і Пецярбург, а пасля пераведзены ў Маскоўскую ваенную акругу – у Ніжні Ноўгарад і яго наваколле, куды прыбыў восенню 1866 года. Верагодна ўжо адтуль Осіп Саўкавіч Вяжэвіч і вярнуўся. У МК ён згадваецца ўжо з 1868 года і 12.11.1872 у Крайскай праваслаўнай царкве пабраўся шлюбам з Елісаветай Осіпавай Усціновіч з в. Новы Двор. * 1-я жонка Саўкі, паходжанне не вядома ** у наступным годзе пасля свайго дваюраднага брата Дамініка Вяжэвіча
Выпісы з МК Альковіцкага касцёла за прадстаўленую інфармацыю дзякуй Міхаілу. Крыніца размешчана тут LVIA (1282-6-126), памерлыя Выпіска зроблена па вёсках маёнтка Грыневічы (Дзераўно, Грыневічы і Стрый) і двух вёсак маёнтка Крайск (Дзераўно і Межнікі). У Крайскіх МК у Межніках згадваліся і жыхары маёнтка Грыневічы, якія жылі ў в. Дзераўно. Верагодна Межнікі як і "крайскія" Дзераўно, былі недзе на мяжы з самім маёнткам, і яго жыхары (Філіповічы) неаднаразова згадваліся ў Крайскіх уніяцкіх МК у сувязі з жыхарамі маёнтка Грыневічы. Як паказвае выпіска сярод памерлых, жыхары маёнтка Грыневічы згадваюцца толькі ў перыяд 1796 -- 1806 гадоў. Жыхароў непасрэдна маёнтка Грыневічы пазначыў чырвоным колерам 1) 23.05.1796, Грыневічы – D. Антоні Голуб у 11 год 2) 20.10.1798, Дзераўно – D. Петронеля Прокоповічова у 60 год 3) 11.03.1799, Дзераўно – D. Іоанес Васілеўскі ў 69 год 4) 19.05.1799, Дзераўно – Настася Руткоўска ў 36 год 5) 02.12.1799, Стрый – Леон Крэнь у 66 год 6) 11.02.1800, Стрый – Томас Крэнь у 8 год 7) 29.07.1800, Стрый – Іоанес Лапіцкі ў 30 год 8) 12.08.1800, Стрый – Стэфанус Лапіцкі ў 40 год 9) 05.12.1800, Дзераўно – D. Антоні Рымонт у ? год 10) 29.01.1801, Межнікі – Лаўрэнці Філіповіч у ? год 11) 16.03.1801, Стрый – Міхаіл Альковіч у 90 год 12) 14.12.1801, Межнікі – Тэкля Філіповічаўна ў ? год 13) 16.01.1802, Стрый – Кляра Руткоўска ў 60 год 14) 01.03.1803, Дзераўно – Анна Рымонтаўна ў ? год 15) 09.12.1803, Грыневічы – Анна Бахарава ў 59 год 16) 08.02.1804, Дзераўно – Багуміла Домбровіна ў 30 год 17) 16.06.1805, Межнікі – Філіпус Філіповіч у 70 год 18) 18.09.1805, Стрый – Паўлюс Крэнь у 60 год 19) 30.06.1806, Стрый – Аляксандр у 3 гады? 20) 26.11.1806, Дзераўно – GD Іоанус Жызнеўскі ў 36 год 21) 02.01.1807, Межнікі -- ??? Філіповіч у 70 год 22) 13.06.1807, Межнікі – Тэадора Філіповічава ў 46 год 23) 05.09.1807, Дзераўно – GD Марыана Камінска ў 60 год 24) 22.10.1813, Дзераўно – Тэрэся Камінска ў 32 года
Просмотрев метрики Ольковичского костела мне показалось ,что как то мало крестьян записано из деревень Заполье,Тихоновичи,Осинцы, Стрый, Деревно,Ходаки,Задродзье. Из тех кого хотел найти и даты указаны в других документах, в этих отсутствуют. Не могли ли жители этих деревень быть записаны в других костелах(Кореневском, Хотаевичском,Завишинском). Нашлись только по одной записи в Тихоновичах-Войткевич,Анкуда.Дворецкий, в Заполье- МАтусевич, В Задродзье-Августинович, хотя должно было быть больше. У меня есть подозрение, что крестьян католиков перевели в униаты. Списки униатов1833 подтверждают это. А умерли они уже после 1861 опять католиками.
Калі вы маеце на ўвазе РК, так і ва уніяцкіх МК многія адсутнічаюць. Таму тут здаецца справане ў пераходзе з адной веры ў другую Не думаю, што менавіта так адбывалася. Насамрэч, калі параўноўваць спісы ўніятаў маентка Грыневічы 1765 і 1833, то каталікоў як раз стала болей ужо да 1833 (насамрэч спіс 1833 адлюстроўвае стан жыхароў трошкі раней). Больш таго калі паглядзець абодва спіса 1833 (уніятаў і каталікоў), то можна заўважыць што некаторыя сем'і дублююцца. А некаторыя ўвогуле адсутнічаюць (калі параўноўваць з РК). У цэлым пры поўнай індэксацыі РК 1795-1858 жыхароў маёнтка Грыневічы і накладванне на іх выпісы з МК Крйаска і Альковіч, бачна наступнае. 1) есць сем'і якія ў абодвух прыходах "адначасова" былі, а есць сем'і якія ўвогуле ў МК (крайскіх і альковіцкіх) не прадстаўлены, або прадстаўлены фрагментарна. Па якіх прычынах яны ўвогуле не траплялі ў МК, пакуль дакладна сказаць не магу, бо прабелаў у некаторых сем'ях хапае. Я гядзецў у свой час па тым жа Нястанавічам (уніяцкай), там жыхары Грыневіч прадстаўлены фрагментарна і тое толькі ў 1820-я. У Гаравецкай уніяцкай царкве, 1-й чверці 19 ст. таксама жыхары Грыневічы сярод народжаных адсутнічаюць. Што тычыцца астатніх весак, асабліва ўсходняй часткі Альковіцкага прыходу (маёнткі Грыневічы, Сушкава, Дзвіносы, Асінцы, ...) то здаецца што там такая ж карціна, але я канешне не індэксаваў РК гэтых маенткаў і не накладваў на іх выпісы з МК, але агульнае ўражванне такое ж, што нават калі звесці ўсе выпісы з Альковіч і Крайска разам з РК, будзе шмат прабелаў. Узяць тыя ж Дзвіносы, вёска даволі вялікая была ў 1-й чверці 19 ст., аднак жыхары ў МК прадстаўлены вельмі мала. У бліжэйшых да іх Горна ці Нястанавічы (Барысаўскі павет) таксама іх не заўважыў, таму загадка дзе яны хрысцілі сваіх дзяцей, будучы афіцыйна прыхаджанамі Крайскай царквы. На гэтай тэрыторыі існавала некалькі старых уніяцкіх капліц -- у Грыневічах, у Дзераўно, у Асінцах, у Дзвіносе. Магчыма не ўсе даязджалі да "галоўнай" царквы ці касцела, і абрады праходзілі па месцу жыхарства, і іх "забывалі" уносіць у асноўныя кнігі. Тое што у капліцах праводзілі службы, у той жа Грыневіцкай, зафіксавана ў МК Крайскай царквы, але гэта праўда адзінкавы запіс унесены ў асноўныя Крайскія МК. Наколькі гэта было распаўсюджана, можна толькі гадаць
В списках униатов 1833 встретил семью Войцеховских в деревне Тихоновичи(хотя такой фамилии в Крайской волости не было), а оказывается в этом списке Войткевичи три брата и мать. Только братья помоложены на 10-15лет. В метриках Ольковичского костела за 1796-1827 нахожу одну запись 1801 о рождении дочери у Ивана и Аполонии Войткевич.Думаю сейчас найду и сыновей и смерть их отцаИвана в1813. Но эта запись оказалась единственной. Хотя в исповедальных списках Ольковичского костела за 1853 и1865 два брата присутствуют. Третьего забрали в рекруты и не вернулся.
Выпісы з МК Альковіцкага касцёла за прадстаўленую інфармацыю дзякуй Міхаілу. Крыніца размешчана тут LVIA (1282-6-125), народжаныя Колькасць зарэгістраваных у гэтых копіях МК сялян маёнтка Грыневічы нязначна (агулам 13), іх пазначыў чырвоным колерам. Большая частка запісаў прыпадае на 1798 -- 1804 гады 1) нар.29.08.1796/хр.04.09.1796, Дзераўно – Францішак, сын Nob. Лаўрэнція і Тэафілі ўр. Стэфановічаўнай Добровув. Кумы – MD Іоанес Іотэйко? і MD Тэафіля Чарноцка, MD Цалесцін? Чарноцкі і MD Барбара Стэфановічава, MD Томас Полубінскі і MD Магдалена Іотейкава 2) нар.24.10.1797/хр.26.10.1797, Дзераўно -- ???, сын GD Басілія і Розаліі Скроцкіх. Кумы – GD Іоаннес Хаткоўскі і GD Брыгіта Дамброўна 3) нар.17.01.1798/хр.19.01.1798, Грыневічы – Нікалаўм?, сын Стэфана і Анастазіі Бахараў. Кумы – Лео Бахар і Еўдакія Бахарава 4) нар.17.02.1799/хр.18.02.1799, Навасёлкі – Вінценціум, сын Сымоніса і Еўдакіі Шымкевічаў. Кумы – Тэадор Бахар і Анна Бахарава 5) нар.??.??.1799/хр.19.08.1799, Дунаі (Пруднікі)** -- Багуміла, дачка Юрыя і Юстыны Станкевічаў. Кумы -- ??? Лабецкі і Марыанна Лабецка 6) нар.??.??.1799/хр.05.09.1799, Грыневічы – Анна?, дачка Тэадора? і Катарыны Бахараў. Кумы – Аляксандр Халадок і Анна? ??? 7) нар.01.01.1800/хр.04.01.1800, двор Грыневічы – Каспар, сын MD Казіміра і Марыанны ўр. Казлоўска Кассакоўскіх*. Кумы – MD Тадэуш Свіршчэўскі і Даорота Свіршчэўская 8) нар.??.??.1800/хр.26.08.1800, Грыневічы – Антоні, сын Міхаіла і Аксініі Бахараў. Кумы – Петрус Бахар і Анастазія Бахарава 9) нар.??.??.1801/хр.06.10.1801, Грыневічы – Міхаіл, сын Тэадора і Марыаны Ждановічаў. Кумы – Стэфан Бахар і Анна Бахарава 10) нар.??.??.1802/хр.14.03.1802, Грыневічы – Барбара, дачка Бенедыкта і Юліаны Бахараў. Кумы – Петрус Кальвінкоўскі і Магдалена Шынкевічыха 11) нар.??.??.1802/хр.17.08.1802, Пруднікі** – Марыанна, дачка Георгія і Юстыны Станкевічаў. Кумы -- ??? Лабецкі і Анна Свідэрска 12) нар.??.??.1802/хр.23.09.1802, Грыневічы – Іоанн, сын Казіміра і Анны Корэнёв? (Крэняў?) Кумы – Міхал Ананка і Анна Бахарава 13) нар.??.??.1803/хр.11.11.1803, двор Грыневічы – Леанард Марцін, сын GGDD Казіміра і Марыанна Казлоўскіх, рот(містра?) ново(гародскага?). Кумы – MD Канстанцін Станьскі майор ??? літ(оўскіх?) і MD Францішка з Жэготтаў Вежбіцка ??? вілейскага павета 14) нар.??.??.1804/хр.23.06.1804, Дзераўно – Петранеля, дачка Антонія і Анастазіі Бахараў. Кумы – Мікалай Саевіч і Ксеня Філіповічава 15) нар.24.07.1813/хр.27.07.1813, Дзераўно – Гіпаліт, сын GD Янкі? Кердзюка*** і GD Ева ўр. ??? Кумы – GD Цыпрыян Яноўскі і GD Барбара Нагроцка? 16) нар.26.04.1814/хр.29.04.1814, Стрый – Юсціна, дачка Лаўрэнція Крэня і Апалоніі ур. Кажуроўна? Кумы – Маціас Альковіч і Тэадора Крэнёва 17) нар.??.??.1816/хр.14.08.1816, Грыневічы – Адам, сын Грэгора Бахара і Барбара ўр. Рымкевіч (Шымкевіч?) Кумы – Арасім (Гарасім?) Бахар і Марыанна Шынкевічава 18) нар.??.??.1819/хр.29.06.1819, Грыневічы – Марыана, дачка Міхаіла і Антаніны Бахараў. Кумы – Прокопус Бахар і Палагія Бахарава 19) нар.??.??.1825/хр.06.09.1825, Стрый – Анна, дачка Бенедыкта і Канстанцыі Красоўскіх****. Кумы – Калістрат Ількевіч? (Алькевіч) і Маланя Шынкевічава * верагодна павіна быць наадварот, казлоўскі прозвішча бацькі, а Кассакоўская прозвішча маці. Казімір Казлоўскі быў эканома маёнтка Грыневічы ** Георг (Юры) Марцінаў Станкевіч, дастаўся спачатку Гоўвальту, а пасля базыльянкам. Яго сын Матэуш пасля быў пераведзены ў в. Дзераўно *** верагодна Якуб Іваноў Кордзюк, які згодна РК 1811 жыў у двары Грыневічы і займаўся гандлем віна **** верагодна памылка, насамрэч гэтая пара Крэняў
В Хотаевичах - сейчас пос. Октябрь( км 20 от Крайска в сторону Плещаниц) был костел. К этому костелу до 1754 году (до которого ольковичский костел не действовал как парафьяльный) была приписана часть деревень из Крайской волости. Думаю вам надо там искать. Есть копии метрик( не полные за годы) в минском архиве за 1722-1800 годы. Судя по всему переписаны были в основном шляхта где-то в первой половине 19го века. Я две записи своих со Стрыи нашла там
Посещая 10 лет назад НИАБ заказывал дела по Хотаевичскому и Кореневскому костелам(к сожалению их мало), искал две фамилии из деревни Горбовщина Плещаницкой волости.Заказал дело 1799-1800. Мало что понял из-за того что плохо читал такие тексты, но три слова часто употребляемые в тексте запомнил Plebejum(крестьянин), Nobilio(шляхтич,дворянин), deVilla(имение). Несколько раз ездил на Хотаевичское кладбище. Разыскивал могилу прадеда в старой католической части, безрезультатно.
На кладбище в Хотаевичах надо помнить, что костел снесли...и что там с могилами вокруг костела - вы сами видели десять раз все перекопано. Сочувствую
Спіс спраў якія тычыццы маёнтка Грыневічы ў фондах 525 і 526 Літоўскага Дзяржаўнага Гістарчынага Архіва (LVIA) LVIA Фонд 526. «Виленская губернская чертежная» 526-3-197 «План дер. Стрыя казенного имения Гриневичи Вилейского у. (1869 г.)» 526-3-3156 «План дер. Гриневичи и выселка Гриневичи казенного имения Гриневичи Вилейского у. (1869 г.)» 526-3-3138 «План дер. Деревня казенного имения Гриневичи Вилейского у. (1869 г.)» 526-5-53 «Люстрационный акт в. Гриневичи (1869 г.)» 526-5-71 «Люстрационный акт с. Деревня (1869 г.)» 526-5-253 «Люстрационный акт с. Стрия (1869 г.)» LVIA Фонд 525. «Управление земледелия и государственных имуществ Виленской и Ковенской губернии» 525-1-540 «Дело об исчислении дохода с имения Гриневичи с присоединенным к нему имением Плебанцев Вилейском уезде согласно проведенной люстрации и об управлении оброчными статьями имения1851-1854 года» (57 арк.) 525-2-89 «Общий план имения Гриневичи (1854 г.)» 525-2-90 «План имения Гриневичи (фрагмент) (1852 г.)» 525-2-91 «Подробный план имения Гриневичи, 1-я часть (Гриневицкая) (1854 г.)» 525-2-92 «Подробный план имения Гриневичи, 1-я часть (Гриневицкая) (1849 г.)» 525-2-93 «Подробный план имения Гриневичи, 2-я часть (Плебанская) (1849 г.)» 525-2-95 «Общий план имения Гриневичи (1849 г.)» 525-2-96 “Проект поверочно-люстрационного инвентаря имения Гриневичи Костиневичского сельского общества (1859 г.)» 525-2-97 “Таблица подробного вычисления угодий к плану имения Гриневичи, Вилейского уезда, Крайская волость (1868 г.)» (38 стр.)» 525-2-98 “Геометрический инвентарь имения Гриневичи (1854 г.)» (87 арк.) 525-2-98а “Геометрический инвентарь имения Гриневичи (1852 г.)» (89 арк.) 525-4-141 «Дело об образовании сельских обществ в казенных имениях западных губерний, о внутреннем их устройстве и управлении 1844-1845 г.» (113 арк.) 525-4-575 «Дело о люстрации имения Гриневичи 1849 года» (5 арк.) 525-4-933 «Инвентарь казённого имения Гриневичи 1849 года» (87 арк.) 525-4-1962 «Дело о замене чересполосных земельных участков казенного имения Грыневичи Вилейского. у. Виленской губ. с частными владельцами 1851-1852» (4 арк.) 525-4-2213 «Дело о люстрации казенного им. Гриневичи 1849-1859 (116 стр.)» 525-4-2898 «дело об образовании арендной фермы Плебанце в им. Гриневичи 1859-1860» (12 арк.) 525-4-2899 «Дело об образовании арендной фермы Гриневичи в им. Гриневичи 1859-1860» (18 арк.) 525-4-2905 «Дело о проведении поверочной люстрации им. Гриневичи 1859-1868» (75 арк.) 525-4-3589 «Записка о рассмотрении проекта поверочно-люстрационного инвентаря каз. им. Гриневичи Вилейского у. 1860 г.» (4 арк.) 525-8-582 «Материалы (фундушевый акт, подл., 1645., акт продажи и план, ведомость на 58 стр. о девичьем Троицком моностаре в гор. Минске 1829 г., арендные контракты и др.) по духовному им. Гриневичи Минских, а в последствии Мядзёльских базыльянов Вилейски у. (1645, 1824-1842 гг.)»
Спіс урочышчаў і пушчаў маёнтка Грыневічы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя (рэканструкцыя паводле мап 1849 – 1854 гадоў) Маёнтак Грыневічы ў сярэдзіне 19 ст. акрамя уласнага фальварка Грыневічы з вёскамі Грыневічы, Дзераўно і Стрый уключаў у сябе і асобныя грунты каля Даўгінава (Плябанцы і інш.), Альковіч (ур. Казлова) і на поўдні Крайскай воласці, на мяжы з Барысаўскім паветам, недалёка ад Нястанавіч (ур. Адарупава). Але ніжэй рэканструкцыя тапонімаў якія тычыліся непасрэдна фундушавага маёнтка Грыневічы. У цэлым на мапах пазначана блізка 20 тапонімаў, якія адсутнічаюць на пазнейшых мапах 2-й паловы 19 ст. -- 1-й пал. 20 ст. Некаторыя з іх верагодна сустракаюцца ўжо ў канцы 16 ст. Што цікава на іх адсутнічаюць такія тапонімы як Дубы і Гальдарады (Эльдорадо), якія існавалі ўжо ў 1-й палове 20 ст., што верагодна гаворыць а іх новаўтварэннях, звязаных з зменай уласнікаў гэтых грунтоў (пераход ад дзяржавы Таразевічаў і іншых). Трэба адзначыць што на мапах грунты вёсак адлюстравана верагодна сістэма трохполля – грунты кожнай вёскі і фальварка асобна падзелены на тры палі. пазначаныя літарамі А, Б, В. Ніжэй агульная мапа маёнтка Грыневічы і спіс саміх урочышчаў да яе. Мапа маёнтка Грыневічы (рэканструкцыя) Урочышча якія адносіліся да грунтоў вёскі Грыневічы1. ур. Старына (Старина), на поўнач ад вёскі Грыневічы. Поўдзень поля А 2. ур. Сакольніца (Сокольница), на поўдзень ад вёскі Грыневічы. Поўдзень поля Б 3. ур. Сосьнік (Сосьник), на захад ад вёскі Грыневічы. Поўнач поля В 4. ур. Пажарніца (Пожарница), на паўднёвым захадзе ад в. Грыневічы. Поўдзень поля В Урочышча якія адносіліся да грунтоў фальварка Грыневічы5. ур. Чарняцына (Черняцина), на поўнач ад фальварка Грыневічы, паміж грунтамі вёскі Грыневічы і лесам Старая Пушча 6. ур. Крывая Ніва (Кривая Нива), на поўдзень ад фальварка Грыневічы 7. ур. Старая Пушча ці Падхадакі (Старая Пуща/Подходаки), лес на поўнач ад дарогі Грыневічы – Дзераўно ля мяжы з грунтамі вёскі Хадакі, адтуль яго іншая назва Падхадакі. Складаўся на 70 адсоткаў з хваёвых парод і 30 адсоткаў з ліставых парод – ёлка (60), сасна (10), асіна (10), бяроза (20) 8. ур. Маргі (Морги), грунты паміж Старой Пушчы і дарогі Грыневічы і Дзераўно. Пазней тут узніклі фальварак Гальдарады і пасёлак Дубы 9. ур. Сташкаўшчызна (Сташковщизна),невялікі лес на поўдзень ад дарогі Грыневічы – Дзераўно і Старой Пушчы Урочышча якія адносіліся да грунтоў вёскі Стрый10. ур. Шчуравы Лучкі (Щуревы Лучки), на поўдзень ад в. Стрый. Захад поля А 11. ручай ур. Вадацеч (Водоцечь), на поўдзень ад в. Стрый, назва ручая паміж грунтамі аколіцы Абрагімаўшчызна і маёнтка Грыневічы 12. ур. Круглова (Круглово), на усход ад вёскі Стрый. Поўдзень поля Б Урочышча якія адносіліся да грунтоў вёскі Дзераўно13. ур. Сінякова (Синяково), урочышча ў лесе, на мяжы з маёнткам Нестанавічы, на поўдзень ад вёскі Дзераўно. Верагодна згадваецца ў інвентары 1593 года, як пустаўшчызна “Синяковщина” вёскі Грыневічы 14. ур. Рубеж (Рубежъ), на поўдзень ад вёскі Дзераўно. На поўдні поля Б. Верагодна згадваецца ў апісанні паўднёвай мяжы маёнтка Крайск у канцы 16 стагоддзя, як Стрый-Рубеж 15. ур. Ляшчэўнік (Лещевник), на усход ад вёскі Дзераўно, паміж самой вёскай і лесам «ур. Подкапище». Частка поля А 16. ур. Падкапішча (Подкапище), лес на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзераўно, уздоўж мяжы з фальваркам Людвінава (Камінскіх). Складаўся на 70 адсоткаў з хваёвых парод і 30 адсоткаў з ліставых парод – ёлка (50), сасна (20), асіна (10), бяроза (20) 17. ур. Казакаў Ручай (Казаков Ручей), урочышча на поўнач ад вёскі Дзераўно. Поўнач поля А. 18. ур. Камяніца (Каменица), урочышча на захад ад вёскі Дзераўно (поле В) 19. ур. Ліпнікава (Липниково), невялікі лес на поўнач ад вёскі Дзераўно, выкарыстоўваўся пад пашу для ската (?) Мапа Гаротніцы і урочышча Лугі (рэканструкцыя) Урочышча ўздоўж рэк Вілія і Дзвіноса20. ур. Лугі (Луги), вялікі лясны масіў і сенажаці ўздоўж рэк Вілія і Дзвіносы. Усходняя частка, уздоўж ракі Дзвіноса, складалася на палову з ліставых парод (бяроза, дуб, асіна, вольха) і хваёвых парод (ёлка). Цэнтральная і заходняя частка – на 60 адсоткаў з хваёвых (ёлка) і 40 адсоткаў з ліставых (бяроза, асіна?). На поўначы і усходзе, уздоўж берагоў рэк Вілія і Дзвіносы, размяшчаліся сенажаці, жыхароў маёнтка Грыневічы і засценка Хадакі. Уздоўж Віліі, з захаду на усход (пачыналіся насупраць вёскі Стахі) – сенажаці жыхароў вёскі Стрый, вёскі Хадакі, вёскі Стрый і вёскі Грыневічы. Далей, уздоўж ракі Дзвіноса, да самай Гаротніцы ішлі сенажаці жыхароў вёсак Дзераўно і Грыневічы. Далей ішлі грунты засценка Гаротніца ці Лугі і фальварка Грыневічы. Пасля ізноў ішлі сенажаці жыхароў вёсак Грыневічы і Дзераўно. Такім чынам гэтыя сенажаці былі размеркаваны кавалкамі – жыхарам Стрый належала 2 кавалка, Грыневічаў – 3, і Дзераўно – 2. Крыніцы:525-2-89 «Общий план имения Гриневичи (1854 г.)» 525-2-90 «План имения Гриневичи (фрагмент) (1852 г.)» 525-2-91 «Подробный план имения Гриневичи, 1-я часть (Гриневицкая) (1854 г.)» 525-2-92 «Подробный план имения Гриневичи, 1-я часть (Гриневицкая) (1849 г.)» 525-2-95 «Общий план имения Гриневичи (1849 г.)» За прадстаўленыя матэрыялы дзякуй Armiger
1) (злева) Агульны план маёнтка Грыневічы 1849 года (Грыневічы, Плебанцы, грунты ў Даўгінава і Альковічах, і розныя асобныя ўрочышча -- Карчаватка, Зуя, Казлова, Адарупава, Гаротніца ці Лугі) 2) (зправа) Агульны план маёнтка Грыневічы 1854 года (Грыневічы, Плебанцы, грунты ў Даўгінава і Альковічах, і розныя асобныя ўрочышча -- Карчаватка, Зуя, Казлова, Адарупава, Гаротніца ці Лугі)
Фундуш (арыгінал) на маёнтак Грыневічы і фальваркі Дзераўніна і Чарнаруча пісаны 4 снежня 1645 года У самім фундушы нажаль адсутнічаюць назвы населенных пунктаў, акрамя самога маентка Грыневічы і двух яго фальваркаў (Дзераўніна і Чарнаруча) і імёны сялян. Згадваецца толькі што ўсе пакінуўшыя маёнтак сяляне павінны быць разысканы і вернуты назад, калі бы і дзе бы іх не знайшлі. Гэтае права перадавалася ўжо самім манашкам. Згадваецца што маёнтак на той час быў сабраны з частак Лукаша Воўчка і Юдыты Віцкай па мужу Лашэўскай, акрамя таго што яшчэ мацярынскую долю мела старшая кляштару Марыана Віцкая. Згадваецца таксама што часткі маёнтка былі ў закладзе Станскай, Альшэўскіх і Давіда Пэшука, якія манашкі павіны будуць у будучым выкупіць. У цэлым усе гэта згадвалася ў пазнейшых судовых справах з большымі падрабязнасцямі Крыніца: LVIA 525-8-582
Капліца ў Грыневічах Не калісь каля вёскі Грыневічы існавала уніяцкая капліца. У метрыках Альковіцкага касцёла яна згадваецца аднойчы, у 1833 годзе*. Гэтая капліца мела статус «oratorium» і верагодна была пабудавана спецыяльна для жыхароў маёнтка Грыневічы. Месца для капліцы была выбрана не выпадкова. Яе пабудавалі на мясцовым кургане, на поўнач ад фальварка Грыневічы, недалёка ад дарогі Грыневічы – Дзераўно. Яна была пабудавана прыкладна ў самым пачатку 1820-х гадоў і асвячона ў 1821 годзе біскупам Адрыянам Галаўнёй. Дзякуючы інвентару 1829 года захавалася яе падрабязнае апісанне (поўны тэкст у арыгінале будзе прыведзены ніжэй). Галоўным уваходам капліца была павернута на захад, да рэчкі Крайшчанка і вёскі Грыневічы. Мела ў даўжыню амаль 12 метраў (5,5 сажняў) і ў шырыню болей 9 метраў (4,33 сажняў). Была пабудавана з каменя і ўнутры абліцавана цэглай. На даху мела два крыжы. Мелася калакольня. Капліца мела пяць алтароў (прастолаў). Галоўны алтар быў прысвечаны Ісусу Хрысту, Прасвятой Багародзіцы і Святому Яну. Астатнія чатыры былі прысвечаны: святым тром лекарам**, сям“і Багародзіцы***, святому Антонію і святому Ануфрыю. Згодна інвентару 1829 года, гэта была адзіная капліца ў маёнтку****. Згодна кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы 1847 года, капліца ў Грыневічах ужо патрабавала рамонту (праз 26 год пасля яе асвячэння): «Въ деревне Гриневичахъ каменная (каплица), требует ощекотурки стенъ, исправления оконъ, новой крыши, подлоги и потолка». Але капліца яшчэ працягвала дзейнічаць: «богослужения совершаются в нихъ (капліцах) по прошению прихожанъ». Згодна інвентару 1829 года ў капліцы захоўваліся царкоўныя рэчы і адзене. Аднак ужо ў 1847 годзе яны адсутнічаюць, частка з іх патрапіла ў Мядзель*****. Верагодна капліца праіснавала да пачатку 20 стагоддзя, бо абазначана яшчэ на польскіх мапах, якія абапіраліся на мапы 1910-х гадоў. Аднак ужо на савецкіх даваенных мапах капліца пазначана як зруйнаваная. * 12.02.1833 у капліцы адбыўся шлюб паміж дваровымі фальварка Грыневічы – Марціна Бахара і Тэадоры Маеўскай. Сведкамі выступалі ураджоны Францішак Залускі і сяляне Даніель Калінкоўскі і Антоні Руткоўскі. ** хто дакладна не зразумела *** дзеве Марыі і яе бацькам Ганне і Іакіму **** у 1847 годзе згадваецца яшчэ адна капліца на могілках вёскі Дзераўно, верагодна пабудаваная ў 1830-я ці пачатку 1840-х гадоў. Цікава, што ў кліравай ведамасці адзначана што час збудавання капліц невядомы ***** Рэч ідзе пра срэбраную чашу з надпісам «Memento Jozeffi Oborski», сярэбраны дыскос і рызу Капліца на мапе Фіцінгофа 1846 года (мясцовасць 1830-х гадоў) Капліца на мапе 1849 года Руіны капліцы на савецкай мапе 1930-х Месца дзе засталіся рэшткі капліцы, нашыя дні Апісанне капліцы з інвентару 1829 года Ораторіум или каплица на кургане, изъ камня, а внутре из кирпича устроена, боком к двору Гриневицкому, а фронтомъ к млыну водяному обращена. Окончена и посвящена по благославленію епископа Головни въ 1821 году, длиною 5 ½ а шириною въ 4 1/3 сажени. Входя в оную каплицу съ фронту двери столярской работы футраваны и зеленою масленою краскою покрашены, на завесахъ железныхъ съ деревяною съ средины задвижкою. В оной престоловъ 5. При первомъ, главномъ, между двумя калумнами напротивъ дверей устроенномъ, великая икона на холсте въ рамахъ черно покрашеныхъ, распятія Іисуса Христа, а въ низу по обу сторонамъ Пресвятой Богородицы и С. Иоанна. Вокругъ сей иконы стена на обтике раскрашена по самый потолокъ и по обу сторонахъ на той же стене написаны иконы Святых Апостолов Петра и Павла. Mensa или самый престол столярской работы покрашеный и цератою старою съ упорою покритъ. При немъ возвышеное о двух ступеняхъ место столярской работы. На семъ престоле цыборіум деревяное в фигуре камня зделанное покрашенное съ внутреннимъ замкомъ. На доске же онаго написанъ агнецъ, а за нимъ заткнутъ крестикъ деревяный съ фигурою j. x. (Іисуса Христа). Близъ сего главного алтаря по правой стороне другій престолъ, на коемъ икона (и корона) на холсте с изображеніемъ Святых трехъ врачей супротивъ коего по левую сторону подобно же раскрашенный третій престолъ съ изображеніемъ: С. Анны, Іоакима и Пресвятой Богородицы — самые сіи престолы (или mensi) изъ бревенъ, равно какъ и места при нихъ возвышенные одинаково покрашенны. При престоле Святых трех врачей под окном икона на холсте широкая но короткая въ черныхъ рамахъ съ изображеніемъ тріумфальнаго въезда Іисуса Христа в Іерузалимъ. Напротивъ сей иконы при другомъ престоле, Святой Анны, под окномъ же такой самой величины и въ такихъ же рамахъ другая икона съ изображеніемъ тайной вечери. Обе сіи иконы на железныхъ кручкахъ повешены. Над закристіями или ризницами устроены по обу сторонахъ маленкіе два престолы, при коихъ стена раскрашена на обтикъ, и кроме того при одномъ изъ сихъ икона на холсте Святого Антонія въ черныхъ покрашенныхъ рамахъ а при другомъ Святого Онуфрія такой же работы. При сихъ престолахъ (mensi) покрашеные изъ обоихъ же закристій на гору къ симъ престоламъ супени или лествицы до половины каменные, а далее деревянные. В закристіяхъ потолокъ из тарчицъ впущенныхъ между бальки въ полы. Под сими же потолками на стенахъ вокругъ раскрашены поясы или каймы. Во всей каплицы оконъ большихъ три, т. е. одно от фронта, а два по бокамъ одинаковой величины. Два меньшие над закристіями за железными решетками и одно полукруглое над большимъ престоломъ. Выходя из закристіи отъ фольварковаго двора, двери покрашеные, столярской работы и съ внутреннимъ замкомъ. Каплица сія покрита вся гонтою, на коей два креста. Первый с фронту большой деревянный покритъ жестью, подъ коимъ большая такой же жести галка на копуле деревняном осаженая, а другой меньшій железный надъ главнымъ престоломъ осаженъ на кровле. Вещи каплицы принадлежащие1. Чаша серебренная внутръ вызолоченная пробы 60 с надписью: «Memento Jozeffi Oborski». К ней серебренный вызолоченный такойже пробы дискосъ. Общий вес 1,5 фунта 2. Подсвечниковъ оловьяныхъ средней величины — 4 штуки, общей массой 20 фунтов 3. Подносъ оловьяный же съ двумя ашпулками — 3 штуки, общей массой 1,25 фунта 4. Колокольчиковъ престольныхъ жолтой меди — 3 штуки, общей массой 5 фунтов 5. Колоколъ небольшой на колокольне изъ столбовъ устроенной, изъ употребляемаго обыкновенно матеріала на колокольне — один, массой 1 пуд Священно действенныя облаченія и прочія вещи1. Риза полуатласная голубаго цвету въ полоски, съ золотыми редко цветочками вокругъ и оплечье золотымъ широкимъ галуномъ обложена, на кое крестъ и кустодія такогоже галуна, подложены астраханью попелятого цвета 2. Епитрахиль такойже матеріи съ одинаковою какъ изъ ризы подкладкаю, обложенъ вокругъ жолтымъ мишурнымъ галуномъ съ каковаго нашиты и четыри крестика 3. Воздушковъ тойже матеріи обложенныхъ такимъ же галуномъ какъ и на епитрахиль — 3 штуки 4. Нараквицъ одной матеріи — 2 штуки 5. Антиминсъ 1770 года освященъ Митрополитомъ Ростоцкимъ 6. Литон или (korpala) гумералъ і Parypikaterz или холостянка для вытиранія чаши — 3 штуки 7. Подризникъ швабского холста (сукна) съ коруною или сеткою въ низу на розовомъ китае нашитою 8. На престольныхъ покривахъ, или ??? 5, из коихъ 2 старого холста, а три белаго перкалю обложены въ низу узенкою лиштевкою розового китаю 9. Поясокъ изъ суконныхъ нитокъ 10. Подушечка под служебникъ или мшалъ суконная, на коей вышиты суконными нитками разные цветочки и вокругъ маленькая бахромка с такихъ же нитокъ 11. Служебникъ зданія львовскаго въ коже Все таковые вещи хранятся в одной закристіи в канторке о трехъ шублядкахъ за внутренними замками Крыніцы: LVIA 525-8-582 LVIA 605-6-109 LVIA 525-2-92