У Вашым дрэве паказаны моцны род беларускіх татар - Глембоцкіх! Бачыў іх у дваранскім фондзе НГАБ па просьбе калегі з форума. Пакуль гэты матэрыял не апрацаваў. Пакуль у бліжэйшай перспекыве.
У дакументах Глембоцкіх паказаны вывад недзе ад 1819 г. (пакуль па памяці кажу) у Віленскім ДДС. Пэўна не складана будзе іх знайсці па алфавіту прозвішч у дваранскім фондзе ЛДГІ (гістарычны архіў у Вільні). Вельмі добра, калі знойдзеце МК шлюбу і хрышчэння Марціаны Глембоцкай, каб ведаць яе бацькоў. Так сама бачыў, што некаторыя з Глембоцкіх сустракаюцца ў дваранскіх РС Вілейскага павета.