МК касцёлу Заслаўя глядзеў з канца 18-га па сярэдзіну 19 ст. У перспектыве, не зараз, пляную глядзець зноў. Што цікавіць можаце напісаць. Тады пры пераглядзе буду трымаць на ўвазе.
Спасибо. То что есть у мормонов с конца 18 по середину 19 уже посмотрел. Интересует обе церкви с середины 19 до начала 20 века. Конкретнее 1870-1890, но похоже в НИАБ этих дел нет.
Сапраўды няма. Пасля паўстання 1864 г. шмат касцёлаў зачынілі. Парафій ліквідавалі. Упартых, каго не змаглі загнаць у фармальнае праваслаўе, раскідалі па суседнім парафіям. Заслаўскую парафію падзялілі паміж касцёлам Ракава і Мінскім кафядральным. Па Ракаўскаму касцелу захованнасць МК лепей, чым у Кафядральным за тыя часы, што Вас цікавяць. Шмат МК гэтага пярыяду згарэла разам з ЗАГС-ам Мінску ў 1944 г. пры вызваленні горада.
Неяк раней Вы пiсалi, што бачылi спiсы прыхаджан з зачыненых касцёлаў, у маiм выпадку Валожынскага, цi то ў дакументах сусeднiх касцёлаў, цi то ў царкоўных, куды i патрапiлi гэтыя людзi. Калi я штосьцi не блытаю. Я шукаю звесткi па сваiх родных, якiя хадзiлi ў Валожынскi касцёл, а пасля яго закрыцця сталi прыхаджанамi царквы Св. Канстанцiна i Алены ў Валожыне. МК царквы захавалiся дрэнна. Спадзяюся знайсцi пра...дзеда у гэтых спiсах. Здэцца, Вы пiсалi, што iнфармацыя у ЛГИА. Можаце падказаць?
Усё так. Есць асобная справа ў ЛДГА. Памятую, что там спісы вельмі падрабязныя і тых каго пераводзілі, і тых каго ў "праваслаўе адправілі" (у асноўным з сялян). Шляхта на ціск царскіх ўлад у большасці здоліла не прагінацца. Мяне цікавіў лёс Заслаўскай парафіі. Тыя, што тэратарыяльна трапілі ў Ракаўскі касцёл там перапісаны вельмі добра, а маіх з фальваркаў і засценкаў Ратамкі няма. Іх аднеслі да Мінскага Кафядральнага касцёлу. Пэўна там звесткі і па Валожыну ёсць. Трэба падымаць старыя паперы. Да таго моманта, як здымуць карантын у ЛДГА спадзяюся знайсці час паглядзець дакладна. Бо бачу, што шмат каго цікавіць.
Красненский (Красносельский костел 1781/27/199 -1798-1799 г 937/5/1 - 1680-1798г 937/5/87 - 1827-1848г Молодечненский костел 1781/27/199 - 1799г 937/5/40, 42, 43 - 800-1826г 937/5/79 - 1827-1848г Хожевский костел 937/5/3 - 1700-1798г 937/5/78 - 1827-1848г 1781/27/199 - 1788-1799г
На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў раздзеле «Навукова-даведачны апарат» запрацавала сістэма аўтаматычнага пошуку па вопісах архіўных фондаў. Источник: https://niab.by/newsite/by/sistema-...P0pD92I5F1ulqKZB0AYQuE5fJ4U2x15Tl1xfj-YZDCFSE Национальный исторический архив Беларуси
Только запрацавала она не сама по себе. Как и чьими ручками это делается, почитать можно тут Если найдутся желающие помочь - будет прекрасно. Ибо как уже подсчитано - теми силами, что делается сейчас, работки осталось лет на 10.
Гэта не НГАБ у Мінску, а Вільна! Зараз чыталка архіву ў Вільні пачала працаваць, алё з абмежаваннямі. У тым ліку, трапіць можна толькі праз абавязковы папярэдні запіс. А для тых хто збіраецца ў замежную дарогу, маем "свои погремушки в избушке": https://gpk.gov.by/covid-19/. P. S. Пра пытанне, што Вас цікавіць не забыўся. Можа і ехаць за ім не прыйдзецца, а яно само прыйдзе. )))
Чутна наступнае: Чакаю, што атрымаю гэту справу. Есць папярэдняя дамоўленасць. Тады дам у агульны доступ, як і рабіў гэта раней. Пабачыў, што ў вашым спісе ёсць прозвішча Рак. Сустракаў яго. Калі памяць не зменяе, у МК касцёлаў Заслаўя і магчыма Волмы за 18-19 ст.
Ой, гэтых Ракаў багата на прасторах Маладачаншчыны ды ваколiц. Мае з Залесся (Агiнскага) ды Запаляк (таксама яго ж), на захад ад Маладзечна.
Здравствуйте, подскажите, пожалуйста, где можно посмотреть таблицу с перечнем МК по Ильским приходам?
Добрый день. Обновил ссылку, теперь должна открываться. В таблице нет книг за 1930-е, поступивших в архив за последний год.
Мо Пан мае звесткi адносна ўсiх паступленьняў МК за апошнiя год-два? Каб не задаваць пытаньняў па кожнай царкве.
Там амаль па ўсім вілейскім храмам паступілі матэрыялы, дзесьці кнігі захаваліся па 1939 год, дзесьці - па 1944. Агульная тэматыка паступленняў штогод адзнаецца на сайце НГАБа, а далей ужо трэ глядзець па фондах. Праваслаўная метрыкі Вілейшчыны і Дзісьненшчыны гэтага перыяду дадаюцца ў фонд 136-35, каталіцкія - у 1781-49. Паступленні яшчэ можна адсочваць па каталогу ў чытальне - па маіх назіраннях, ён своечасова абнаўляецца.