У манашак не было маёнтка Мядзель, ім належыў толькі будынак з пляцам былога кляштара кармелітаў у Мядзелі, які яны атрымалі ў кампенсацыю за тое што ў іх адабралі іх кляштар з пляцам у Мінску на пачатку 1830-х (недзе ў 1833+-). І пераселеныя сяляне з Грыневіч жылі менавіта ў самім кляштары ці прылеглых да яго будынках, як абслуга. Таму і ў РК 1850 яны пазначаны не хатамі (дварамі), а сем'ямі, як "дваровыя".