1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Долгиново

Тема в разделе "Долгиново и окрестности", создана пользователем Денис Х, 29 янв 2019.

  1. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Старонкі гісторыі мястэчка Даўгінава

    Старадаўняе мястэчка Даўгінаў, а сёння вёска Даўгінава - администрацыйны цэнтр сельскага савета ў Вілейскім раёне, размешчана на перакрыжаванні дарог на Мінск, Вілейку, Крывічы, Будслаў, Докшыцы, Плешчаніцы, Краснае.

    Як сведчылі старажылы, Доўгінава разам з Відзамі, Камароўкай і Ракавам з даўніх часоў уваходзіла ў чацвёрку буйнейшых гандлёвых цэнтраў на Заходняй Беларусі.

    Колісь паўнаводны прыток Віліі, рака Сярчыстая (Сярністая), быў абраны людзьмі для пасялення яшчэ ў жалезным веку, а можа і раней. Як вядома, у тыя часы жалеза здабывалася з балотнай руды сырадутным спосабам у спецыяльных печах-домніцах. Нездарма побач з Даўгінавам ў там месцы, дзе на забалочанай пойме ракі яшчэ ў 50-я гады можна было бачыць іржавыя плямы на паверхні, месцілася на насыпным узвышэнні яшчэ не даследаванае, як след, гарадзішча, пры шурфоўцы якога знойдзены абломкі штрыхаванага і гладкасценнага посуду, шлакі, абломак зерняцёркі. Гарадзішча памерамі 40х47 метраў аднесена да культуры штрыхаванай керамікі і банцараўскай культуры. Гэтаму пасяленню больш за 4 тысячы гадоў.

    Ёсць меркаванне, што і даўгінаўскія габрэйскія могілкі месцяцца таксама на кургане, дзе колісь існавала гарадзішча, таму што габрэі не былі ахвотныя да цяжкіх земляных работ, а даўгінаўская наваколіца раўнюткая, як стол. Таму ў савецкія часы ля мястэчка меркавалі пабудаваць аэрадром сельскагаспадарчай авіяцыі.

    Не вызывае сумненняў тое, што ў VI -XI стагоддзях на тэрыторыі сучаснага Даўгінава месціліся пасяленні полацкай групы плямён крывічоў (палачан), як вынік асіміляцыі славянамі мясцовых балцкіх і заходне-фінскіх плямёнаў. Аб гэтым сведчаць вывучэнне курганных могільнікаў, а таксама тое, што ў 14 км ад Даўгінава месціцца мястэчка Крывічы, якое было да 60-х гадоў мінулага стагоддзя райцэнтрам. Такім чынам у канцы першага тысячагоддзя жыхары гэтай мясцовасці знаходзіліся пад уладай Полацкага князя Рагвалода, выключнае становішча якога падкрэслена летапісам: "Трымаў Полацкую зямлю і валодаў ёю".


    Да хрышчэння Полацкіх зямель жыхары спраўлялі язычніцкія абрады. Каля Даўгінава з незапомных часоў месціўся крыжападобны камень з выявай жаночай постаці і дзіцятка на яе жываце. Па меркаванню вучоных гэтая каменная скульптура з'яўлялася язычніцкім ідалам жаночага бажаства. На вялікі жаль, ў 80-х гадах мінулага стагоддзя гэты камень перавезены навукоўцамі Акадэміі навук ў Мінскі Музей валуноў.

    Даўгінаўскае пасяленне крывіцкіх часоў мела і тую асаблівасць, што яно знаходзілася на памежжы Полацкага княства. У суседняй з Даўгінавам вёсцы Камена знаходзіцца вядомы з даўніх часоў, так званы "Варацішын крыж", які адносяць да Барысавых камянёў, якія абазначалі межы Полацкага княства. Першапачаткова камень з чырвонага граніту быў язычніцкай святыняй, аб чым сведчаць дзве круглыя ямкі на самым версе дыяметрам 5 см кожная. Вучоныя мяркуюць, што ў гэтыя ямкі заліваўся воск, які падпальваўся ў час нейкіх язычніцкіх ратуалаў. Пазней на камені быў высечаны крыж з двума перакладзінамі і надпісам "Воротишин Хрест". Былі і іншыя надпісы, але мясцовыя жыхары сведчылі навукоўцам, што рэўнасны каталік і русафоб, уладальнік маёнтка пан Незабітоўскі, загадаў кавалю знішчыць іх кувадлам, што і было зроблена.

    У 1307 годзе палачане прынялі дапамогу жамойцкага князя Віценя ў час абароны Полацка ад нямецкіх рыцараў. Лічыцца, што з таго часу Полацкае княства ўвайшло ў склад новай феадальнай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, але карысталася аўтаноміяй паводле асобнага прывілея.

    Пры гэтым трэба памятаць, што продкі літоўцаў, гэта жыхары Жамойціі, а на тэрыторыі Заходняй Беларусі жылі ліцвіны, якіх звалі "літва", рускімі ж альбо русямі зваліся даннікі варагаў, якія жылі на тэрыторыі Кіеўскай і Галіцкай правінцый, г.з продкі украінцаў. У часы распрацоўкі Статутаў ВКЛ правіцелямі так званай Белай Русі з'яўляліся маскоўскія князі Іван III, Васіль III і ІванIV. А гэта значыць, што Белая Русь - іншаземная адносна ВКЛ дзяржава Масковія.
     
  2. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Блытаніца навукоўцаў, якія імкнуліся дагадзіць царскаму рэжыму, а потым палітычнаму кіраўніцтву СССР і асабіста Сталіну, які многа ўвагі надзяляў беларускаму пытанню, прывяла да неверагоднага змяшэння паняццяў і з цягам часу абрасла міфамі, якія не маюць анічога агульнага з гістарычнай рэчаіснасцю.
    Гісторыя мястэчка Даўгінава ў той назве, якое яно мае цяпер, вядзецца з XV стагоддзя.

    У 1440—1443 гадах Даўгінавічы з'яўляліся ўласнасцю Яна Довгерда, ваяводы Віленскага. Потым ягонымі гаспадарамі былі Івашка Манівідавіч, а з 1485 года - Багдан Саковіч, троцкі ваявода. У 1525 годзе маёнтак перайшоў ва ўласнасць ягонай дачкі, Альжбеты.

    У 1567 годзе Даўгінава пераходзіць ва ўласнасць Юрася Хадкевіча, а з 1569 года належыць панне Хадкевич.

    У 1622 годзе ўласнікам Даўгінава становіцца ваявода Полацкі Януш Кішка, у 1634 годзе ён прадае маёнтак мітрапаліту Кіеўскаму, Галіцкаму і Ўсея Русі Іосіфу-Вельяміну Руцкаму.

    Ужо ў 1643 годзе Даўгінава ўзгадваецца як цэнтр кірмашовага гандлю.

    У 1661 годзе ў час вайны Маскоўшчыны з Рэччу Паспалітай (1654—1667 г.г.) пад Даўгінавым адбываліся жорсткія баі. Мястэчка было спалена.

    З 1690 года маёнтак знаходзіцца ва ўласнасці старасты Вялячскага, Караля-Міхала Друцкага-Сакалінскага.

    З 1793 года тэрыторыя Заходняй Беларусі апынулася ў складзе Расейскай імперыі. У 1800 годзе Даўгінава — сумесная ўласнасць харунжага графа Людвіга Каменскага і рымска-каталіцкай і грэка-уніяцкай плебаній. У мястэчку налічвалася 88 двароў і 305 жыхароў. З тых часоў у Даўгінаве, якое месцілася на скрыжаванні старых дарог на Вільню, Гродна, Будслаў, Глыбокае, Мінск, кожны год праводзіліся два вялікія кірмашы.

    У Даўгінаве з сярэднявечча да 60-х гадоў мінулага стагоддзя існавала вуліца Татарская, а ў пяці - шасці кіламетрах каля ракі Віліі размяшчаліся вялікія татарскія могілкі, абазначаныя шматвекавымі дубамі з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

    Раней існавала многа розных меркаваняў, адкуль узяліся татары на крывіцкай зямлі, у тым ліку і ў Даўгінаве. Вось вытрымка з навуковага выдання:

    "Татары стали селиться на Беларуси с конца XIV века. Это были сторонники хана Тахтамыша, которые должны были искать здесь убежище, убегая из Золотой Орды после поражения в междоусобной войне. Великий князь Витовт принял их, взявши на военную службу, и выделил земли для ведения хозяйства на Виленщине и Минщине.

    Потым шмат стагоддзяў татары на памінальныя дні з'язджаліся адусюль на гэтыя могілкі і паміналі сваіх пахаваных продкаў. Цяпер ніхто, акрамя турыстаў і зацікаўленых людзей, на гэтыя могілкі не прыязджае.

    Даўгінаўцы і выхадцы з мястэчка прымалі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху 18-19 стагоддзя. Вясной 1794 года ў Польшчы і на западэнскіх тэрыторыях успыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. 12-16 чэрвеня рэйд на міншчыну ўзначаліў былы падскорбі літоўскі Міхал Клеафас Агінскі - аўтар вядомага паланеза "Развітанне з Радзімай".

    У сваім дакладзе галоўнакамандуючаму расійскіх войск на Літве М.Рэпніну камандзір корпуса генерал-маёр Кнорынг 19 чэрвеня дакладваў аб спакоі ў губерніі, не лічачы здарэння, якое адбылося ў Даўгінаве.

    Тут на прыбыўшы з Мінску Ізюмскі легкаконны полк, салдаты якога без усялякай перасцярогі спыніліся на начлег, быў зроблены напад паўстанцаў, і расейскія войскі панеслі вялікія страты. Пасля гэтага здарэння Кнорынг адправіў у мястэчка 2 эскадроны з пушкай Санкт-Пецярбургскага палка, а потым батальён Маскоўскага грэнадзёрскага і Пскоўскага драгунскага палкоў. Акрамя таго, мінскі губернатар Туталмін патрабаваў паставіць дадаткова ў Даўгінава яшчэ адзін эскадрон і роту з пушкай, ператварыўшы мястэчка ў добра ўмацаваны населены пункт.

    6 верасня 1795 года было выдадзена апісанне паштовых дарог, згодна з якім у мястэчках і павятовым горадзе, у тым ліку і Даўгінаве, былі створаны паштовая станцыі па 8 коней і 4 паштал'ёны.

    У пачатку 1797 года прайшла рэарганізацыя адміністратыўнага падзелу з скасаваннем Докшыцкага павета і перадачай яго часткі Вілейскаму павету. У сваю чаргу вілейшчына была падзелена на 27 валасцей, у тым ліку і Даўгінаўскую воласць.

    Распачаўшы вайну 1812 года, Напалеон даручыў віцэ-каралю Італіі Эжэну Багарнэ камандаванне 4-м корпусам, які павінен быў абысці левае крыло 1-й расійскай арміі. У Даўгінаве французкія войскі з'явіліся 5 (17) ліпеня. Да сёняшніх дзён захаваліся малюнкі мастака Альбрэхта Адама, на якіх бачна, як выглядала Даўгінава ў тыя часы.

    Адзін з удзельнікаў тых падзей, напалеонаўскі афіцэр Де Ла Фліз, пісаў у сваім дзённіку: " пасля знясільваючага пераходу і частых прывалаў, у час якіх з цяжкасцю знаходзілі ежу, мы прыйшлі ў Даўгінава, гарадок з драўлянымі хатамі і трыма гэткімі ж пачарнелымі ад часу царквамі. Па вуліцы соўгаліся прыткія на паслугі жыды. Нам далі кватэру на першым паверсе драўлянага атэля, які трымалі жыды, і нас, чацвёра афіцэраў, размясцілі ў невялікім брудным пакоі. Увесь дом быў запоўнены, таму што ў жыдоў заўсёды вялікая сям'я, цэлая куча дзяцей, брудных, паўголых. Дабаўце да гэтага шум і гам ад продажу гарэлкі і хлеба... Усю ноч толькі і чутна было, што крыкі вазакоў і грукат праязджаючых абозаў і артылерыі. Бесперапынна грукаталі, і мы не змаглі ні на хвіліну заснуць".

    Пры Напалеоне Даўгінаўскі павет быў перайменаваны ў падпрэфектуру, якой было прадпісана паслухмянае выкананне распараджэнняў напалеонаўскіх начальнікаў. Галоўнай задачай французкіх улад на захопленых тэрыторыях было забеспячзнне арміі прадуктамі і фуражом. Падпрэфектуры павінны былі таксама выдзяляць муляроў, іншых рабочых на будаўніцтва казармаў. Зразумела, што мясцовая шляхта падтрымала Напалеона, мяркуючы, што з яго дапамогай Польшча набудзе незалежнасць. Але гэтыя памкненні не спраўдзіліся.
     
    Hanna_by, Dia, Бэлла и 3 другим нравится это.
  3. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Пасля разгрому французскіх войск на Беразіне пачалося драматычнае адступленне французаў з вялікімі кожнадзённымі ахвярамі.

    У ваенных матэр'ялах знаходзяцца звесткі аб тым, што 20 лістапада 1812 года перадавы атрад генерал-ад'ютанта М.І.Кутузава, пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Ціценберга дагнаў у Даўгінаве, на шляху да Вілейкі, ар'ергард баварскага корпуса Градэ, разбіў яго, захапіўшы каля 700 палонных.

    Целы забітых пахавалі ў брацкай магіле і насыпалі над ёй пагорак. З часам паставілі пры тым пагорку каменны крыж. А яшчэ пазней – каплічку. Гэта была праява вядомай сімпатыі палякаў да Напалеона і яго войска. У Даўгінаве памяць аб знаходжанні французкіх войскаў пратрывала аж да міжваеннага перыяду.

    Пасля вайны 1812 года жыццё мястэчка паступова аднавілася. З 20-х гадоў XIX стагоддзя Даўгінава становіцца не толькі буйным гандлёвым цэнтрам, але і прамысловым.

    Уладальнік даўгінаўскага маёнтка граф Людвіг-Станіслаў Каменскі, распачынае вытворчасць сукна. Ён купіў за мяжой ткацкае абсталяванне, запрасіў з Ліона (Францыя) спецыяліста па ткацкай вытворчасці Пятра Савіцкага і адкрыў суконную фабрыку, якая дзейнічала з 1823 па 1867 год. Калі ў 1824 годзе на фабрыцы было толькі 2 станкі, то ў 1840 годзе іх колькасць павялічылася да 28 з выкарыстаннем вадзяных і паравых рухавікоў. Яшчэ праз 10 гадоў на фабрыцы працавала ўжо каля 300 рабочых. Ткаліся тонкія сукны ўсіх колераў. Вырабы збываліся ў Рыгу, Вільню, Мітаву (Елгава), Ромны.

    На жаль, вытворчасць Каменскіх пасля паўстання 1863-1864 гадоў паволі прыйшла ў заняпад. Ад яго засталося крухмальнае прадпрыемства, якое дзенічала да 1913 года.

    У 1853 годзе на месцы драўлянага храма, існаваўшага з 1553 года, і ў якім з 1611 па 1613 год знаходзілася каталіцкая святыня зямлі беларускай - абраз Найсвяцейшай Марыі Панны, які цяпер можна бачыць ў будслаўскім касцёле, ў Даўгінаве быў пабудаваны велічны касцёл святога Станіслава з каменнай агарожай. Касцёл праз нейкі час набыў італьянскі арган, спевы пад акампанімент якога праходзяць і цяпер.

    Ёсць сведчанне аб пачатку будаўніцтва касцёла. Даўгінаўскія старажылы распавядалі, што сябра Адама Міцкевіча, выдатны паэт і фалькларыст, ўдзельнік польскага паўстання Тамаш Зан, дзяцінства якога прайшло ў маёнтку Вязынь, вяртаючыся з высылкі, спыніўся ў Даўгінаве, каб памаліцца ў драўляным тады касцёле. Стан будынка і касцельнае ўбранства яго не ўразіла, і ён запытаўся ў ксяндза, чаму касцёл у такім дрэнным стане.

    Трэба ж было, каб даўгінаўскім ксяндзом у тыя часы служыў аднакашнік Тамаша Зана і Адама Міцкевіча па навучанню ў Вільне ксёндз Львовіч, які паскардзіўся на цяжкае маёмаснае становішча каталіцкага насельніцтва, габрэйскае засілле і абыякавасць навакольнай шляхты. Тады Зан загадаў сабраць усіх шляхцюкоў на сход, прыстыдзіў іх і ахвяраваў на будаўніцтва касцёла сваю табакерку. Шляхцюкі пачалі ўхмыляцца, тады Зан распавёў ім, што ў час дваццацігадовай высылкі ў Арэнбургскую губернію палякі знайшлі радовішча золата і ў знак удзячнасці за прыязнае да іх стаўленне аднаго гандляра, паказалі яму месца яго знаходжання. Абрадаваны гандляр аддзячыў высыльных тым, што вырабіў з золата табакеркі, пафарбаваў іх, каб хцівыя расійскія паліцыянты не чапляліся, і раздаў сваім дабражычліўцам, у тым ліку і Зану. У пацверджанне сваіх слоў Зан прапанаваў шляхцюкам патрымаць гэтую табакерку ў руках, якая была значна цяжэйшая, чым такія ж вырабы з іншых каляровых металаў.

    Праз пэўны час патрэбныя грошы былі сабраныя і будаўніцтва прыгожага мураванага касцёла ў самым цэнтры Даўгінава было паспяхова завершана.

    З 1860 года на вілейшчыне пачалосе масавае адкрыццё народных вучылішчаў. У Даўгінаве яно пачало дзейнічаць з 1862 года. Вучылішча размяшчалася ў доме павятовага ўпраўлення бясплатна. На ягонае ўтрыманне штогод выдзялялася 200 рублёў з дзяржаўнага казначэйства.

    У 1884 годзе ў вучылішчы навучалася 56 хлопчыкаў, у 1890 годзе - 64 хлопчыкі і 10 дзяўчынак, у 1896 годзе - 88 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. У пачатку XX стагоддзя Даўгінаўскае народнае вучылішча было перайменавана ў Даўгінаўскае двухкласнае вучылішча Міністэрства народнай адукацыі, у якім у 1902 годзе навучалася ўжо 127 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак.
     
  4. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Аб якасці навучання ў Даўгінаўскім народным вучылішчы сведчыць той факт, што многія яго навучэнцы потым настаўнічалі ў царкоўна-прыходскіх школах вілейшчыны. Так, па звесткам 1884 года у в. Жары настаўнікам працаваў Іва Чагік, у в. Замошшы - Піліп Жарскі, у в. Ясюкоўка - Фёдар Асаднік.

    У пачатку 60 гадоў XIX стагоддзя новы ўздым атрымаў нацыянальна-вызваленчы рух. У студзені 1863 года пачалося паўстанне за незалежнасць РП пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, якое падтрымала амаль уся шляхта вілейшчыны. Вілейскі аддзел паўстання ўзначаліў нашчадак старажытнага шляхецкага рода Вінцэнт Козел-Паклеўскі з Сэрвачы. Ягоны брат, Ян, быў бліжэйшым паплечнікам кіраўніка паўстання, Кастуся Каліноўскага.

    Атрад Вінцэнта Козела-Паклеўскага налічваў каля 250 паўстанцаў - мясцовых шляхцюкоў і адданай ім прыслугі. 27 красавіка адбыліся першыя стычкі інсургентаў з расійскімі войскамі (Крамянчугскі полк).

    Напачатку паўстанцы абралі тактыку налётаў. Паводле жандарскага данясення яны захапілі ў Даўгінаве паліцэйскі пастарунак і знішчылі дакументы канцылярыі даўгінаўскага прыстава. Потым паўстанцы неаднаразова з'яўляліся ў Даўгінаве, а ў апошні раз, перад бойкай пад Уладыкамі, Вінцэнт Козел-Паклеўскі на чале вялікага атрада паўстанцаў прайшоў маршам праз Даўгінава і звярнуўся да даўгінаўцаў ля касцёла з палымянай прамовай, агітуючы падтрымаць паўстанне. Аднак 16 мая адзін з жыхароў вёскі Ўладыкі дапамог царскім войскам адрэзаць атрад Вінцэнта Козела-Паклеўскага ад лесу. Амаль усе паўстанцы гераічна загінулі. Разам з Вінцэнтам Козелам-Паклеўскім загінуў і яго малодшы брат Міхал. У брацкай магіле разам з братамі Паклеўскімі былі пахаваны і даўгінаўцы Людвік Васілеўскі і Оберт. Праз нейкі час бацька братоў Паклеўскіх, заплаціўшы добрыя грошы, раскапаў брацкую магілу, забраў сваіх палеглых сыноў і пахаваў іх у фамільным склепе ў Сэрвачы.

    Пасля падаўлення паўстання пачаліся так званыя мураўёўскія рэформы, мэтай якіх была русіфікацыя мясцовага насельніцтва.
    Паколькі школа да 1864 года паводле складу вучняў і выкладчыкаў, па мове падручнікаў і накірунку выхавання ў асноўным была польскай, то для яе распалячвання расейскімі ўладамі руская мова была прызнаная адзіна афіцыйнай, укаранялася практыка змены польскіх настаўнікаў вялікарускімі ўраджэнцамі.

    Тая ж палітыка вялася і па распаўсюджванню праваслаўя. Распачалося будаўніцтва праваслаўных храмаў, у тым ліку і ў Даўгінаве.В 1870 годзе было завершана будаўніцтва Троіцкай царквы, абнесенай па падабенству з касцёлам каменнай агарожай з бляшаным дахам востраканечнай формы.

    Пераважную колькасць насельніцтва Даўгінава ў тыя часы складалі габрэі. Іх паводзіны і фінансавыя авантуры вызывалі абурэнне хрысціян, якія пападалі ва ўсё большую кабалу ад растаўшчыкоў. Адмоўнаму стаўленню да габрэяў спрыяла і антыгабрэйская палітыка афіцыйных улад. Правакаваліся розныя чуткі, якія прыводзілі да масавых пратэстных акцый і пагромаў.

    Першы габрэйскі пагром ў Даўгінаве адбыўся 9 мая 1886 года. Прычынай стала тое, што сялянамі ў лесным муравейніку каля вёскі Плябанцы быў знайдзены труп 14-гадовага хлопчыка са слядамі насілля. Гэта стала падставай да меркавання, што габрэі спусцілі кроў хлопчыка для прыгатавання мацы.
     
    Розалия, IRINA KOSOVA, Бэлла и 3 другим нравится это.
  5. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Старыя людзі распавядалі, што ў той дзень вялізная колькасць народу прыехала ў Даўгінава на кірмаш, вядома што многія былі на падпіцці і нехта справакаваў іх на пагром.

    Мужыкі адкруцілі ад вазоў аглоблі і пайшлі граміць і рабаваць габрэйскія хаты і крамы. Пагром быў такі жудасны, што на яго падаўленне быў накіраваны конны атрад ваенных. Артыкул аб пагроме быў змешчаны ў "Віленскіх ведамасцях".

    Настаўнік даўгінаўскай школы, Ян Шэмет-Палачанскі, аўтар вядомых у тыя часы паэм "Дзяды", "За чаркай", напісаў і паэму "Пагром", у якой ёсць такія радкі:

    Тарором, тарором, у Даўгінаве пагром!

    Пагром быў на славу за хлопчыка Славу.

    На святога Станіслава, на жыдоў прышла веслава!

    Паводле перапісу 1897 года, мястэчка налічвала 3551 жыхароў, з'яўлялася цэнтрам воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, мела школу, 60 крам, паштовую станцыю. З 1898 па 1900 год у Даўгінаве існавала цагельня, на якой працавала каля 70 чалавек.

    Пасаду валаснога старшыні ў канцы XIX- пачатку XXстагоддзя займаў сын прыехаўшага з Францыі спецыяліста па ткацкай вытворчасці Пятра Савіцкага, Ігнацій Савіцкі, які, дзякуючы бацькіным і асабістым намаганням, стаў буйным землеўладальнікам, меў ва ўласнасці каля 150 га зямлі.

    У Даўгінаве таксама існавала мяшчанская ўправа (аб'яднанне) з былых пасадскіх людзей - рамеснікаў, дробных гандляроў і домаўладальнікаў.

    У гэтыя часы ў Даўгінаве працавала царкоўна-прыходская школа, двухкласнае народнае вучылішча (2 настаўнікі, 124 вучні), прыёмны пакой вілейскай бальніцы, так званая "нармальная" аптэка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне Вілейскай паштова-тэлеграфнай канторы 6-га класа.

    У 1904 годзе ў мястэчку быў арганізаваны адзін з сямі на вілейшчыне земскіх участкаў. З іх увядзеннем саслоўныя правы мясцовага сялянства сталі яшчэ больш абмежаваныя. У руках земскага ўчасковага начальніка была сканцэнтравана адміністрацыйная ўлада над органамі сялянскага грамадзянскага кіравання.

    1 жніўня 1914 года Германія аб'явіла вайну Расіі. Галоўныя ваенныя падзеі адбываліся на лініі Смаргонь - Вільня, але і на даўгінаўскім напрамку праходзілі кровапралітныя баі з акупантамі. Пад націскам нямецкай кавалерыі рускія войскі пакінулі Даўгінава і адступілі праз Пагост на Лагойшчыну.

    У час нямецкага наступлення сведкам уцёкаў з Даўгінава мясцовага чынавенства быў жыхар вёскі Мікуліна Станіслаў Сяліцкі. Вось урывак з ягонага верша ў стылі Францішка Багушэвіча, два томікі твораў якога ён заўсёды вазіў з сабой:

    Было дзела ў нас дома, перад самым спасам,

    Як дарог бывала многа, праз палі, а дзе мяжой,

    Як даўгінаўска начальства (толькі званнем яны)

    Пакідалі ўсё чыста, захваціў з сабой штаны.

    І бягом так без аглядкі, выжымая пот і сок,

    Моўчкам, ціха, паняволі, беглі проста на васток.

    Далей аўтар піша, што хтосці прытрымаў начальнікаў "за нагу", і ім давялося, як і ўсім, хавацца ад знішчальнага пажару, рыць зямлянкі, хаваць вопратку і зерне ў ямах.

    Цэнтральная частка Даўгінава была знішчана спусташальным вогнішчам. Згарэла крухмальная фабрыка ў маёнтку, тры сінагогі, паравы і вадзяны млыны, іншыя установы і жылыя дамы.

    25 верасня рускія пачалі контратакаваць немцаў, акапаўшыхся на беразе Віліі каля Пагоста. Першая спроба была безвыніковай, але назаўтра атака паўтарылася і варожая абарона была прарвана. 28 верасня расійскія войскі прадоўжылі наступленне на Даўгінава, якое да вечара было адбіта ў непрыяцеля. Страты рускай арміі былі цяжкімі: 854 забітых і шмат параненых. Усе загінуўшыя, у тым ліку і тры немцы, былі пахаваны ў брацкіх магілах пры дарозе з Даўгінава ў Пагост.

    У чэрвені-ліпені 1915 года на вілейшчыне, у тым ліку і ў Даўгінаве пачалі працаваць аддзелы Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якія мелі права весці работу незалежна ад цэнтра. Даўгінаўскае таварыства арганізоўвала пункты харчавання, размяшчэнне пагарэльцаў,
    аказанне пацярпелым неабходнай дапамогі. З цягам часу улады і ваенныя распачалі прымусовую закупку, а потым рэквізіцыю жывёлы і фуражу для вайсковых патрэб. Гэта падштурхнула рэвалюцыяналізацыю насельніцтва, у якой вядомая роля належыла даўгінаўскім габрэям.

    Хутка да Даўгінава даляцелі і весткі пра Вялікую кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі. У пачатку 1918 года ўвесь Вілейскі павет, у тым ліку і Даўгінава было пад кантролем рэвалюцыйных сіл. Але немцы парушылі перамір'е і зноў захапілі заходнія тэрыторыі.

    Ва ўмовах нямецкай акупацыі 25 сакавіка 1918 года у Мінску Радай БНР Беларусь была абвешчана незалежнай і свабоднай дзяржавай. Актыўны ўдзел у арганізацыі і рабоце Рады прыняў яе член, Станіслаў Заяц з Даўгінава. На адрас Народнага Сакратарыята БНР пачалі ісці скаргі жыхароў Даўгінаўскага (чэрвень 1918 г.) і іншых паветаў на неправамерныя дзеянні акупацыйных улад, аб якіх Рада паведамляла акупацыйным уладам з патрабаваннем спыніць гэтае самавольства.

    Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі прывяла да дэнансацыі Брэсцкага дагавора. Чырвоная Армія перайшла ў наступленне і ў снежні Даўгінава апынулася пад бальшавіцкім кантролем. Павятовым з'ездам Саветаў у Вілейцы 29 снежня 1918 года было абвешчана аб арганізацыі Даўгінаўскага і іншых валасных Саветаў, якім была пастаўлена задача па правядзенні ў жыццё дэкрэта савецкай улады па аграрным пытанні.

    У 1920 годзе распачалася савецка-польская вайна, у выніку якой Даўгінава апынулася на памежжы Польшчы з саветамі. У мястэчку была ўтворана гміна ў складзе Вілейскага павета.

    У той час у Даўгінаве - самым буйным сельскім населеным пункце вілейшчыны, налічвалася 580 дамоў і 3346 жыхароў, а даўгінаўская гміна налічвала больш за 16 тысяч чалавек. У Даўгінаве сярод жыхароў-храсціян пераважным было апалячанае насельніцтва, таму беларускай школы ў мястэчку за польскім часам не было. У мястэчку працаваў народны дом з невялікай бібліятэкай, чытальны фонд якой складаў каля 300 асобнікаў. Дзейнічалі Стралецкі саюз, Саюз гурткоў сельскай моладзі, драматычны гурток. Праз Даўгінава праходзіў аўтобусны маршрут № 11(Б) Вільня - Жодзішкі - Вілейка - Даўгінава - Будслаў даўжынёй 185 км. Аўтобус хадзіў адзін раз на тыдзень, а поўны білет каштаваў 9 злотых. У мястэчка таксама прыходзілі аўтобусы мясцовых маршрутаў з Дзісны праз Глыбокае і Докшыцы, а таксама з Вілейкі праз Касцяневічы, але жыхары аддавалі перавагу каню і ровару.

    Для ўмацавання граніцы з саветамі па яе перыметру былі пабудаваны стражніцы. Бліжэйшыя да мястэчка стражніцы былі ў Пагосце і Камена, а рота памежнікаў размяшчалася ў Даўгінаве ў кашарцы, дзе цяпер знаходзіцца бальніца. Будынак кашаркі быў пабудаваны і ў цэнтры мястэчка. Яго пасля вайны прыстасавалі пад школу.

    У адрозненне ад іншых гмін, у Даўгінаўскай праяў незадаволенасці дзейнасцю польскіх уладаў не было. Безумоўна, гэтаму спрыяла тое, што ў гандлёвым мястэчку жылі больш заможныя людзі, размяшчаліся памежныя вайсковыя фарміраванні і, вядома, вялікі ўплыў на выхаванне моладзі аказваў касцёл. Рэвалюцыйныя настроі праяўляліся пераважна ў габрэйскім асяроддзі.

    17 верасня 1939 года ў Даўгінаве ўсталявалася бальшавіцкая ўлада. Так званых вызваленцаў з хлебам-соллю сустракалі прадстаўнікі габрэйскага насельніцтва, сярод якіх быў толькі адзін хрысціянін. Перад гэтым польская памежная стражніца ў Пагосце была спалена, аб мужнасці абаронцаў польскай мяжы сведчыць сёння крыж з таблічкай " Тут спачывае даводца стражніцы КОП "Пагост" Плутаневы Камар і яго жаўнеры. Чэсць іх памяці". З даўгінаўцаў у Пагосце загінулі два чалавекі, адзін з іх - татарын.

    У неўзабаве ў Даўгінава былі таксама прывезены і пахаваны ў брацкай магіле на польскіх ваенных могілках 20-х гадоў польскія памежнікі, якія аказалі бальшавікам супраціўленне ў Караліне. Ёсць сведчанне, што ў гэтай бойцы прыняў удзел і быў паранены мясцовы пан Незабітоўскі, якому пашчасціла схавацца ад пераследу.

    Характэрна, што польская мяжа была скасавана не тымі саветамі, а немцамі. А да нямецкай акупацыі ўсё заставалася, як і раней. Той, хто пападаўся, пераходзячы мяжу, адразу трапляў у лапы гэбістаў і лічыўся шпіёнам ці лазутчыкам з адпаведнымі наступствамі.

    Спачатку захопнікі арганізавалі сход насельніцтва па аднаму чалавеку ад двара. Перад жыхарамі, стоячы на кузаве грузавіка, выступалі партыйныя агітатары і распавядалі, якое шчаслівае жыццё ўсіх напаткае пры савецкай уладзе. Але ўжо з 29 верасня пачаліся арышты сярод грамадзянскага насельніцтва і адпраўка яго эшалонамі на высылку. Першымі накіраваліся ў Сібір сем'і асаднікаў. Другі масавы вываз адбыўся 10 лютага , а трэці - 20 чэрвеня 1940 года. Павезлі сем'і паліцыянтаў, пажарнікаў, службістаў і іншых катэгорый насельніцтва, якое мела за польскім часам хоць нейкае дачыненне да выканання ўладных функцый. Пры гэтым, аніводнага габрэя з Даўгінава на высылку не паслалі.

    Эшалоны з вязнямі, у асноўным жанчынамі з дзецьмі, адзін за адным пацягнуліся ў Сібір, Казахстан і іншыя месцы савецкай імперыі. Людзей везлі ў непрыстасаваных да зімовых умоў вагонах. Памерлых на руках у матуль ад голада і холада маленькіх дзяцей ахоўнікі выкідвалі праз вокны. Вядома што, далёка не ўсе даехалі да месца прызначэння. Нейкую частку выжыўшых дзяцей ў 1942 годзе забралі з сабой у Афганістан і Палесціну войскі генерала Андэрса, якім Сталін дазволіў сыйсці на дапамогу Чэрчылю.

    Лютаваўшыя ў Даўгінаве і іншых захопленых западэнскіх землях гэбісты былі ў асноўным сібіракі, якім убілі ў галаву, што на гэтай тэрыторыі жывуць ворагі і пілсудчыкі, і з імі трэба абыходзіцца адпаведным чынам.

    Вельмі кепска паводзілі сябе ў гэты час некаторыя даўгінаўскія габрэі, якія падказвалі савецкім уладам, дзе жывуць заможныя хрысціяне і каго з іх трэба адправіць у высылку.

    Варта адзначыць, што і тыя асобы, якія шчыравалі бальшавікам, мелі з імі стасункі і пераходзілі старую савецка-польскую мяжу, траплялі ў гэбсцкія засценкі.
     
  6. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    У 1920 годзе распачалася савецка-польская вайна, у выніку якой Даўгінава апынулася на памежжы Польшчы з саветамі. У мястэчку была ўтворана гміна ў складзе Вілейскага павета.

    У той час у Даўгінаве - самым буйным сельскім населеным пункце вілейшчыны, налічвалася 580 дамоў і 3346 жыхароў, а даўгінаўская гміна налічвала больш за 16 тысяч чалавек. У Даўгінаве сярод жыхароў-храсціян пераважным было апалячанае насельніцтва, таму беларускай школы ў мястэчку за польскім часам не было. У мястэчку працаваў народны дом з невялікай бібліятэкай, чытальны фонд якой складаў каля 300 асобнікаў. Дзейнічалі Стралецкі саюз, Саюз гурткоў сельскай моладзі, драматычны гурток. Праз Даўгінава праходзіў аўтобусны маршрут № 11(Б) Вільня - Жодзішкі - Вілейка - Даўгінава - Будслаў даўжынёй 185 км. Аўтобус хадзіў адзін раз на тыдзень, а поўны білет каштаваў 9 злотых. У мястэчка таксама прыходзілі аўтобусы мясцовых маршрутаў з Дзісны праз Глыбокае і Докшыцы, а таксама з Вілейкі праз Касцяневічы, але жыхары аддавалі перавагу каню і ровару.

    Для ўмацавання граніцы з саветамі па яе перыметру былі пабудаваны стражніцы. Бліжэйшыя да мястэчка стражніцы былі ў Пагосце і Камена, а рота памежнікаў размяшчалася ў Даўгінаве ў кашарцы, дзе цяпер знаходзіцца бальніца. Будынак кашаркі быў пабудаваны і ў цэнтры мястэчка. Яго пасля вайны прыстасавалі пад школу.

    У адрозненне ад іншых гмін, у Даўгінаўскай праяў незадаволенасці дзейнасцю польскіх уладаў не было. Безумоўна, гэтаму спрыяла тое, што ў гандлёвым мястэчку жылі больш заможныя людзі, размяшчаліся памежныя вайсковыя фарміраванні і, вядома, вялікі ўплыў на выхаванне моладзі аказваў касцёл. Рэвалюцыйныя настроі праяўляліся пераважна ў габрэйскім асяроддзі.

    17 верасня 1939 года ў Даўгінаве ўсталявалася бальшавіцкая ўлада. Так званых вызваленцаў з хлебам-соллю сустракалі прадстаўнікі габрэйскага насельніцтва, сярод якіх быў толькі адзін хрысціянін. Перад гэтым польская памежная стражніца ў Пагосце была спалена, аб мужнасці абаронцаў польскай мяжы сведчыць сёння крыж з таблічкай " Тут спачывае даводца стражніцы КОП "Пагост" Плутаневы Камар і яго жаўнеры. Чэсць іх памяці". З даўгінаўцаў у Пагосце загінулі два чалавекі, адзін з іх - татарын.

    У неўзабаве ў Даўгінава былі таксама прывезены і пахаваны ў брацкай магіле на польскіх ваенных могілках 20-х гадоў польскія памежнікі, якія аказалі бальшавікам супраціўленне ў Караліне. Ёсць сведчанне, што ў гэтай бойцы прыняў удзел і быў паранены мясцовы пан Незабітоўскі, якому пашчасціла схавацца ад пераследу.

    Характэрна, што польская мяжа была скасавана не тымі саветамі, а немцамі. А да нямецкай акупацыі ўсё заставалася, як і раней. Той, хто пападаўся, пераходзячы мяжу, адразу трапляў у лапы гэбістаў і лічыўся шпіёнам ці лазутчыкам з адпаведнымі наступствамі.

    Спачатку захопнікі арганізавалі сход насельніцтва па аднаму чалавеку ад двара. Перад жыхарамі, стоячы на кузаве грузавіка, выступалі партыйныя агітатары і распавядалі, якое шчаслівае жыццё ўсіх напаткае пры савецкай уладзе. Але ўжо з 29 верасня пачаліся арышты сярод грамадзянскага насельніцтва і адпраўка яго эшалонамі на высылку. Першымі накіраваліся ў Сібір сем'і асаднікаў. Другі масавы вываз адбыўся 10 лютага , а трэці - 20 чэрвеня 1940 года. Павезлі сем'і паліцыянтаў, пажарнікаў, службістаў і іншых катэгорый насельніцтва, якое мела за польскім часам хоць нейкае дачыненне да выканання ўладных функцый. Пры гэтым, аніводнага габрэя з Даўгінава на высылку не паслалі.

    Эшалоны з вязнямі, у асноўным жанчынамі з дзецьмі, адзін за адным пацягнуліся ў Сібір, Казахстан і іншыя месцы савецкай імперыі. Людзей везлі ў непрыстасаваных да зімовых умоў вагонах. Памерлых на руках у матуль ад голада і холада маленькіх дзяцей ахоўнікі выкідвалі праз вокны. Вядома што, далёка не ўсе даехалі да месца прызначэння. Нейкую частку выжыўшых дзяцей ў 1942 годзе забралі з сабой у Афганістан і Палесціну войскі генерала Андэрса, якім Сталін дазволіў сыйсці на дапамогу Чэрчылю.

    Лютаваўшыя ў Даўгінаве і іншых захопленых западэнскіх землях гэбісты былі ў асноўным сібіракі, якім убілі ў галаву, што на гэтай тэрыторыі жывуць ворагі і пілсудчыкі, і з імі трэба абыходзіцца адпаведным чынам.

    Вельмі кепска паводзілі сябе ў гэты час некаторыя даўгінаўскія габрэі, якія падказвалі савецкім уладам, дзе жывуць заможныя хрысціяне і каго з іх трэба адправіць у высылку.

    Варта адзначыць, што і тыя асобы, якія шчыравалі бальшавікам, мелі з імі стасункі і пераходзілі старую савецка-польскую мяжу, траплялі ў гэбсцкія засценкі.
     
  7. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Са студзеня 1940 года распачаліся савецкія адміністратыўныя новаўвядзенні. Спачатку Даўгінава апынулася ў Крывіцкім раёне, 12 кастрычніка 1940 года мястэчка стала цэнтрам Даўгінаўскага сельсавета, а з 1 мая 1940 года мнагалюднае мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка.

    Не прайшло і два гады пасля ўстанаўлення на Заходняй Беларусі савецкай улады, як зноў пачалася вайна. Былыя саюзьнікі распачалі бойку паміж сабой. Нямецкія войскі занялі Даўгінава у пачатку ліпеня 1941 года. Вядома, што даўгінаўцы, пераважна старыя, жанчыны і дзеці, а таксама габрэі якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі, сустрэлі новую уладу з вялікай насцярожанасцю. Знайшліся і такія, хто быў задаволены паразай бальшавікоў.

    У дзённіку А.І. Далідовіча – аднаго з актыўных удзельнікаў партызанскага руху, адзначаецца: "1 июля 1941 года в Долгинове элементы, недовольные советской властью, встретили немцев хлебом, солью и цветами".

    Вялікай патрэбы трымаць значную воінскую групоўку ў немцаў не было, бо побач з Даўгінавам густых лясоў не было. Яны пачыналіся за ракой Віліяй, па якой у даваенныя часы праходзіла граніца з Польшчай.

    У мястэчку асеў гарнізон, у склад якога ўваходзілі 7 нямецкіх жандараў, 20 сувязістаў, а таксама 60-70 мясцовых паліцыянтаў і 30 чалавек самааховы, якія жылі ў казарме, дзе да вайны месцілася польская школа.

    У гады нямецкай акупацыі некалькі тысяч габрэяў прайшлі праз даўгінаўскае гета. Каб выцягнуць з іх грошы, немцы некалькі разоў патрабавалі выкуп і на нейкі час адпускалі тых, хто павёўся на гэты падман. Але менш, чым праз год пачаліся масавыя знішчэнні.

    Па ўспамінах старажыла Івана Панкевіча (“Рэгіянальная газета” за 7 лютага 2011 года) першае знішчэнне габрэяў адбылося ў сакавіку 1942 года, другое – праз некалькі месяцаў за ім, а трэцяе на Міколу ў 1943 годзе. Людзей спалілі ў хлеве.
     
  8. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Дабраахвотна загінуў разам з сынам і жонкай прызначаны акупантамі старшыня юдэнрада Нёмка Рыер.

    Немцам ён чымсці прыйшоўся да спадобы. Яны нават спрыялі таму, каб ён з сям’ёй збег куды-небудзь, але Нёмка застаўся з кагалам і са словамі “Богам велена” пайшоў у агонь.

    Па другім сведчанням частку вязняў фашысты прымусілі вырыць вялікі роў ля габрэйскіх могілак, потым загналі ў яго небарак і, пашкадаваўшы куль, закапалі жыўцом, а потым поверх паездзілі цяжкай тэхнікай. Некалькі дзён потым аднавяскоўцам здавалася, што зямля ў тым месцы варушылася і стагнала. На месцы пахавання габрэяў сёння ўзвышаецца вялікі помнік, які ўзвялі габрэі, выехаўшыя пасля вайны ў Амерыку і Ізраіль.

    Ёсць сведчанне, што "От пяти тысяч евреев, населявших Долгиново, к лету 1942 года в живых осталось 278 человек. 218 из них вывел через линию фронта партизан Николай Киселёв, за что был удостоен в 2005 году звания Праведника народов мира".

    Праз нейкі час пасля прыходу немцаў у густых лясах за высокім берагам Віліі пачалі дзейнічаць партызанскія атрады. Хутчэй за ўсё гэта былі засланыя людзі, альбо тыя, хто за польскім часам жыў на савецкай тэрыторыі, таму што ў Даўгінаве пасля вайны аселі былыя партызаны зусім не мясцовага паходжання.

    Ноччу партызаны наведваліся ў Даўгінава, каб назапасіцца ежай. Забіралі ўсё, што маглі данесці, таму мясцовыя жыхары скардзіліся немцам, што іх бязлітасна рабуюць.

    Як сведчыць адна даўгінаўская нараджэнка, яе жыўшы наўскрайку мястэчка дзед ноччу дома не начаваў, таму што партызаны мелі моду прымушаць мясцовых жыхароў ісці наперадзе. Партызаны ж хаваліся за іх спінамі, каб не нарвацца на нямецкі патруль.

    У пачатку 1943 года на нямецкі гарнізон пачалі рабіць налёты партызаны.

    4 красавіка Савінфармбюро паведаміла:

    «Партизанский отряд «Железняк», действующий в одном из районов Витебской области, 26 марта совершил успешный налет на немецкий гарнизон в крупном населенном пункте. Партизаны истребили 210 солдат и офицеров противника, разгромили Управление полиции и жандармерии. Захвачено вооружение вражеского гарнизона".

    А вось камент аднаго з жыхароў Даўгінава: "Партизаны не подготовились и получили своё, отступили не разгромив гарнизон, сожгли много домов. Многие, сейчас живущие жители, помнят тот “Долгиновский бой”, который мы проиграли".

    Праз сведкаў гэтых падзей з Польшчы ўдалося высветліць падрабязнасці. Па-першае, такой колькасці нямецкіх салдат і афіцэраў у Даўгінаве ніколі не было.
     
  9. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Ноччу 26 сакавіка 1943 года не падрыхтаваны і не скаардынаваны належным чынам штурм Даўгінава распачалі падраздзяленні двух партызанскіх атрадаў "Железняк" і "Мстители". У складзе апошняга было каля трох чвэрцей габрэяў, якія збеглі і ў даўгінаўскім гета не апынуліся. Спачатку партызаны зрабілі артпадрыхтоўку, а потым пайшлі на штурм, але ў цемры не разабраліся і пастралялі адзін аднаго. З гарнізона быў лёгка паранены ў галаву толькі адзін паліцыянт, а палеглых партызан вывозілі вазамі.

    А вось матэрыяльную шкоду партызаны нарабілі значную. Быў спалены будынак камендатуры паліцыі, гміна, млын габрэя Гардона. Хацелі спаліць і школу, але яе патушылі жыўшыя па суседству бацька з сынам. Спалена было і некалькі будынкаў каля царквы ў бок вуліцы Татарскай, у тым ліку вялікая хата і хлявы сям'і былога даўгінаўскага старшыні Ігнація Савіцкага. Вельмі жудасна было бачыць вялікую колькасць абпаленай жывёлы, якая не змагла выскачыць з гарэўшых хлявоў і потым некалькі нядзель валялася на папялішчы.

    У 1944 годзе немцы пачалі адступленне. З імі сышлі мясцовыя паліцыянты і самаахоўнікі, але па дарозе на захад яны збеглі і далучыліся да падраздзяленняў польскай Арміі Краёвай, якая вяла барацьбу з захопнікамі на тэрыторыі віленшчыны. І гэта не было дзіўным, таму што ў паліцыю альбо самаахову немцы забіралі пад прымусам: не пойдзеш - звязуць працаваць у нямеччыну. З немцамі прадоўжылі адступленне толькі тыя з іх, хто запляміў свае рукі крывёю землякоў.

    Мястэчка было вызвалена ад немцаў 3 ліпеня 1944 года. У 1949 годзе у Даўгінаве быў створаны калгас. З-за таго, што пасля знішчэння габрэеў жыхароў у Даўгінаве засталося мала, з 16 ліпеня 1954 статус яго панізіўся да вёскі.

    У выніку хрушчоўскіх адміністрацыйных рэформ з 25 снежня 1962 вёска Даўгінава зноў апынулася ў Вілейскім раёне. Жыццё паступова адраджалася. У Даўгінаве дзейнічалі аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, магазіны. Але даваенных паказчыкаў колькасць насельніцтва не дасягнула. У 1971 годзе ў вёсцы налічвалася 1477 жыхароў і 34 чалавекі жылі на хутарах паблізу Даўгінава.

    Пачатак пасляваеннай будоўлі ў Мінску, заняпад мясцовай прамысловасці і іншыя абставіны не спрыялі росту насельніцтва, колькасць якога паступова пачала змяншацца і ў 1993 годзе саставіла 1400 жыхароў.

    У апошнім дзесяцігоддзі пачалося паступовае адрадзжэнне Даўгінава. Калгасам забудаваны новымі дамамі цэнтр вёскі, як і раней, працуе некалькі магазінаў, вядзецца рыначны гандаль. У наступным годзе плануецца газіфікацыя, якая зробіць старадаўняе мястэчка больш прывабным для жыхарства.

    І зараз многія з'ехаўшыя з вёскі даўгінаўцы і іх знаёмыя набываюць ва ўласнасць, альбо будуюцца на колішніх сядзібах, каб праводзіць летні адпачынак на радзіме, адметнай гістарычнымі месцамі, значнымі падзеямі і знакамітымі людзьмі, жыццё якіх пачыналася з Даўгінава.

    Менавіта ў Даўгінаве напрыканцы XIX стагоддзя жыў і вучыўся знакаміты беларускі пісьменнік, Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік). У яго гонар у цэнтры вёскі ўзведзены памятны знак.

    Як ужо гаварылася, Даўгінава - радзіма выдатнага беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча, сябра Рады БНР, загадчыка справамі Народнага Сакратарыята Лявона Зайца (1890—1935 г.г.), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, тэатральнага дзеяча Леаніда Паўлавіча Валчэцкага (1913—1991 г.г.), вядомага беларускага графіка Юрыя Паўлавіча Герасіменкі-Жызнеўскага (1948—1997 г.г.) і іншых.
     
  10. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    У Даўгінаве нарадзіўся вядомы ў нашы часы скульптар, загадчык кафедры Акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў, бацькі якога працавалі ў Даўгінаўскай сярэдняй школе.

    Многія даўгінаўцы сталі вядомымі навукоўцамі, выкладчыкамі, займалі адказныя пасады ў органах дзяржаўнага кіравання краінай, атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды.

    За сваю шматвекавую гісторыю мястэчка Даўгінава неаднаразова перажывала цяжкія выпрабаванні: войны, спусташальныя пажары, знішчэнне большасці жыхароў, але заўсёды адраджалася. Так будзе заўсёды.
     
  11. nigor

    nigor Новый пользователь

    Регистрация:
    3 окт 2017
    Сообщения:
    8
    Симпатии:
    1
    Ищу:
    Навойчик, Nawojczyk, Голуб, Сержант
    География поисков:
    Виленский уезд, веска Камена (Камень)
    Очень интересная статья, некоторые описанные моменты мне рассказывали мои предки, вид только с деревни Камено.
     
  12. rawas

    rawas Мегапользователь

    Регистрация:
    15 ноя 2017
    Сообщения:
    199
    Симпатии:
    264
    Ищу:
    Всю инфу
    География поисков:
    Поставский р-н
    Коечто
     

    Вложения:

    Михаил нравится это.
  13. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Большое спасибо за информацию. Но как вы смогли узнать, что там строительство колокольни в Долгинове, если выше дело о костеле в Дуниловичах? Или там описка дело о Долгиновском костеле и колокольне?
    Есть отдельно дело о колокольне в Долгинове.
    фонд 382 оп.1. Дело №1994 Дело о постройки колокольни в Долгиновском костеле Вилейского уезда (1889-1906г) Есть план.
    Вы весь фонд 382 изучили?
    К лету планирую поставить информационный стенд в Долгинове.
     
    АлександрТ нравится это.
  14. rawas

    rawas Мегапользователь

    Регистрация:
    15 ноя 2017
    Сообщения:
    199
    Симпатии:
    264
    Ищу:
    Всю инфу
    География поисков:
    Поставский р-н
    Ну так прочитал на титульном листе деревянной колокольни.

    По своей теме да. Долгиново попался как побочный эффект ))) Сначала наугад дела заказывал чтоб проверить что внутри. Сейчас корупционеры прикрыли кормушку и запретили фоткать планы, там один конь психопатический есть так вот когда его нету то все можно сфоткать. Только за бабульки можно, я им сейчас пытаюсь доказать что это не законно.

    Про Долгиново в архивах полно информации, предполагаю что с вероятностью 98% там много планов 1920-х годов Долгинова с фольварком Пуньки около 100дел, плюс земли поцерковные и парафии.
     
    #14 rawas, 11 фев 2019
    Последнее редактирование: 11 фев 2019
    Михаил нравится это.
  15. Bander

    Bander Мегапользователь

    Регистрация:
    19 окт 2015
    Сообщения:
    367
    Фото & Видео:
    5
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    304
    Ищу:
    Скрипцов, Пугач, Лапехо, Шиман, Дегтярев, Давыдов, Быковский, Абцевич, Жоховец, Минютка
    География поисков:
    д.Бакшты им.Анулин, д.Зарудичи им.Залесье, им.Кушляны
  16. IRINA KOSOVA

    IRINA KOSOVA Новый пользователь

    Регистрация:
    17 сен 2016
    Сообщения:
    3
    Симпатии:
    4
    Ищу:
    Грузд, Захаревич, Ровдо
    География поисков:
    д. Ревячка
     
  17. IRINA KOSOVA

    IRINA KOSOVA Новый пользователь

    Регистрация:
    17 сен 2016
    Сообщения:
    3
    Симпатии:
    4
    Ищу:
    Грузд, Захаревич, Ровдо
    География поисков:
    д. Ревячка
    Здравствуйте. Этого мальчика звали Станислав Красовский. Он похоронен на кладбище в д. Будслав, недалеко от главного входа, слева от центральной аллеи. На памятнике написано: "Замучен в Долгиново" и год 1886.
     
    alkevk, Гайко и Бэлла нравится это.
  18. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Хотелось бы объединить в одну тему архивные дела (фонды, дела и документы) которые встречаются. Очень много есть, но их надо найти, а одному сложно все изучить. Предлагаю создать новую тему: Архивные документы по Долгиново и близ лежащие деревни.
     
    Гайко нравится это.
  19. AnFran

    AnFran Новый пользователь

    Регистрация:
    13 май 2020
    Сообщения:
    2
    Симпатии:
    0
    Падкажыце, калі ласка, адкуль звесткі, што Ян Шэмет-Палачанскі быў настаўнікам? Раней не сустракаў.
     
  20. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    287
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    465
    Спасибо вам, что прочитали весь материал. Я не могу назвать первый источник, только сослаться откуда взял. Про Яна взят материал из книги А.Плавинского "Долгиновская Летопись" ст. 76. См. приложения. Интересное, что раньше стих "Погром" знали многое. Но, до сих пор не смог найти полный текст этого стихотворения.
     

    Вложения:

    Розалия нравится это.