Добрый день. В д.Кевлы Сморгонского района есть церковь в честь иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радосте». Построена в 1862 году на средства помещика Милевского из бутового камня и кирпича в виде корабля. Освящена в 1866 году. Не могу нигде найти метрические книги по данному приходу. Может кто-то встречал их в каком-нибудь архиве?
Usio prosta. Carkwa nazywalasia Cicinskaj (Цицин/Титин) pa nazwie imenija. U Grodnie, zdecca, iość metryki. Paszukajcie u marmonau'. A chto Was tam cikawić? Kali szto - piszycie u liczku, Ja tam trochi pragliadau' swaich. Karacieńkaje widea:
Я смотрю, православные МК все идут с 1867 г. Интересно, какова же все-таки судьба МК до 1867 г. Куда они все подевались?..
Wy niau'ważliwa gliadzieli (ci nie gliadzieli) widea. Carkwy tam da 1866 g. NIKOLI nie bylo. Byu' tolki kaściol (prypisny da Smargonskaga)
Wasza prau'da. Dzie MK usich cerkwau' naszaga regijona za pieryjad 1830-h - 1866 - geta pytańnie wieka. Kali chto ich znojdzie - toj czalawiek adrazu stanie "światym" dla usich historykau' i geneolagau')
Поскольку никто не знает, надо думаю подойти с другого боку, выяснить какое было церковное разделение после ликвидации унии и до 1860-х годов, в какие благочинии входили и т.д. А уже исходя и этой инфы думать куда этот пласт метрик "исчез".
Калі пайшла такая п'янка, запытаю і я па вышэй азначанай тэме. А дзе маглі згубіцца МК за час Першай Сусветнай? Прынамсі іх няма і па Залесскай і па Цыцынскай цэрквам, другія прыходы пакуль не аналізаваў. Усім вядома, якія жорсткія баі былі ў Ашмянскім павеце, можа знікненне МК іх вынік, а можа хто кудысці іх звёз?
Tut usio prosta. Cerkwy i nie funkcyjanawali. A byli "ewakujawanyja" na Ushod. U pary kilametrach użo byla linija fronta. Wy b pawezli chryścić swaju daczku na pieradawuju?))) Tam usim kirawali rasejskija wajskowyja. Dy i sami żychary pryfrantawych wiosak byli ewakujawanyja. "Ад 1915 году былі эвакуаваныя вёскі Сялец, Наваспаск, Суцькава, Кунава, Бялкоўшчына, Аславяняты, Залесьсе, Зарудзічы, Готкавічы, Сапачы, Хатуцічы". Woś dzie byli ewakujawanyja żychary u gety czas - tut u kożnaga swaja historyja. Napryklad maja radnia z w. Cary apynulasia u Niżagarodskaj gubernii, a inszy kreu'nik z w. Janewiczy (Яневичи) chryściu' dzicio u Markau'skaj carkwie. Parada: raspytajciesia (kali iość u kago) najstarejszych życharou', kudy kago ewakujawali. Szukajce MK Bienicy, Markawa, Lebiedziewa i insz. prychodau'. Метрическая книга Марковской церкви. Родившиеся, бракосочетавшиеся, умершие. 1917 год 2016-03-15 Kaliści Василий zakinuu' na sajt, ale ciapier u mianie, napryklad, pisza "Error". Ja paprasiu' jago nanowa adkryć dostup, ale, pa ranejszamu "Error 404"(
Православный храм Святого Николая в блиндаже - Западный фронт, 10 армия, участок Крево-Сморгонь,приблизительно возле деревни Драки. Иконостас и утварь были взяты с находящегося неподалёку, на передовой линии, Новоспасского монастыря.
У час вайны зніклі без вестак мае прапрадед і прапрабабка, якія жылі ў Зарудзічах. Пасля вяртання дадому з вайны іх сына, майго прадзеда, ён так іх больш і не пабачыў. Магчыма, не перанеслі эвакуацыю, а можа трапілі пад якую-небудзь бамбёжку. На дадзены момант у жывых засталася толькі малодшая дачка прадзеда (родная сястра маёй бабулі), але яна таксама не ведае куды зніклі яе дед з бабкай. Дзякуй за наводку. Паспрабую апрацаваць МК указаных вамі цэркваў. Напішу асабістае паведамленне Васілю, можа адгукнецца
Geta artykul 2014g. Першая ўсясьветная: з расейскай эвакуацыі вярнулася толькі палова беларусаў Праз чатыры месяцы будзе адзначацца 100 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны. Беларуская зямля спаўна адчула жахі супрацьстаяньня імпэрый — сотні тысяч уцекачоў памерлі ў перасыльных лягерах ці не вярнуліся з эвакуацыі. Пра трагічныя старонкі малавядомай сёньня вайны — Ігар Карней. 87-гадовы выкладчык гісторыі Мікалай Рак жыве ў вёсцы Залесьсе на Смаргоншчыне, дзе стагодзьдзе таму, калі ішлі пазыцыйныя баі за Смаргонь, разьмяшчаўся шпіталь расейскай арміі. Ён згадвае, што ягоны бацька Ігнаці Емяльянавіч быў мабілізаваны ў першы ж дзень, як абвясьцілі вайну, і ад 1 жніўня 1914 году служыў пры штабе арміі ў Маладэчне: «У Маладэчне стаяў штаб 10-й арміі на чале з генэрал-лейтэнантам Сямёнам Куцепавым — надзвычай здольны, разумны чалавек. Дык вось бацька быў мабілізаваны, насіў званьне афіцэра. Адметна, што калі Смаргонь да 1915-га апынулася ў самым эпіцэнтры расейска-нямецкага змаганьня, то ў Маладэчне было ўсё спакойна. Так, побач пралягала лінія фронту, але нават падчас эвакуацыі насельніцтва маладэчанцаў не чапалі. Калі з прылеглых вёсак вывозілі, то з Маладэчна — нікога, горад так і ня быў эвакуаваны». Зрэшты, як удакладняе суразмоўца, гэта ня тычылася вайсковай «вярхушкі»: пасьля бальшавіцкага перавароту, калі для расейцаў вайна перайшла ў стадыю анархіі і дэзэртэрства, стаўка прыняла рашэньне пераехаць у тыл. Дадому, у вёску Конавічы пад Маладэчнам, Ігнаці Емяльянавіч вярнуўся толькі праз тры гады: «Штаб знаходзіўся ў Маладэчне да пачатку 1918 году. А 22 лютага пагрузілі ўсіх у вагоны, пагрузілі сем’і афіцэраў і павезьлі ў Разань, гэта яшчэ 180 кілямэтраў за Маскву. Так бацькава сям’я апынулася ў тыле. Да 1921 году ён быў у Разані. Пасьля гэтага асьмеліўся вярнуцца дадому, ледзь жывы. Тут ужо і ягоны брат таксама вярнуўся з войска. Па іроніі лёсу мой дзядзька быў у Пецярбургу, у камандзе, якая абстрэльвала Зімовы палац. Як напамін пра падзеі дагэтуль стаіць параход, як яго там — „Аўрора“? Дык вось павярталіся з Расеі бацька, дзядзька, дома было 7 гектараў зямлі. Але былі яшчэ дзьве сястры. Балазе без скандалаў падзялілі. Сям’я вялікая, жыць, натуральна, было цяжка». Помнік загінулым у Першую ўсясьветную вайну ў Залесьсі І хоць пра мірнае насельніцтва ў тую кампанію асабліва ня згадвалі, лік уцекачоў, па словах Мікалая Рака, ідзе нават не на сотні тысяч. Асноўную масу тых, хто ўцякаў ад вайны, складалі выхадцы з Гарадзенскай губэрні (амаль 40% ад агульнай колькасьці). Зь вялізным адрывам ішлі Віленская (пад 10%), Менская і Віцебская (меней за 4%). Найгорш было неарганізаваным уцекачам, якія пакідалі свае хаты самастойна — яны тысячамі паміралі ў дарозе ад голаду, холаду, хваробаў: «У Першую ўсясьветную вайну было выселена зь Беларусі ў глыб Расеі — у Тамбоўскую, Варонескую, Арлоўскую губэрні, Татарыю, нават у Сыбір (цяперашняя Іркуцкая вобласьць, Алтайскі край ды іншыя) — да 3 мільёнаў чалавек. Дык вось, дзесьці толькі паўтара мільёна вярнуліся, а яшчэ столькі ж засталіся жыць там. У Беларусі на тыя часы, да вайны, насельніцтва было амаль аднолькава, што і цяпер. Зараз нават пачынае менець — крыху больш за 9 мільёнаў 400 тысяч». Карэспандэнт: «Дык ці гінулі пад абстрэламі варожых армій мірныя людзі?» «Мірныя людзі, як ні дзіўна, ад абстрэлаў амаль што і ня гінулі — людзей зь небясьпечнай зоны пасьпелі вывезьці. Як ні парадаксальна. Хоць увесь час наша прапаганда і называла царызм „адсталым, дрымучым“, але пасьпелі ня толькі эвакуаваць насельніцтва, але і апэратыўна правесьці мабілізацыю: 600 тысяч чалавек паставілі пад ружжо. У тым ліку, яшчэ раз паўтару, трапіў у гэты лік і мой бацька, Рак Ігнаці Емяльянавіч». Паводле настаўніка, цяперашняя дэмаграфічная праблема ў немалой ступені — водгук падзеяў 100-гадовай даўніны: тысячы тысяч нараджэнцаў беларускіх тэрыторый з розных прычынаў адмовіліся вяртацца на радзіму. «У Першую ўсясьветную вайну людзей вывозілі досыць пасьпяхова — на часовае пасяленьне, каб уратаваць ад немцаў. Палова людзей там засталася, і не вярнуліся найперш вось чаму: дзяўчаты амаль павальна павыходзілі замуж. То бок найперш засталіся незамужнія дзяўчаты. У Расеі вельмі шмат, як я іх называю, іншародцаў: татары, башкіры, народы Паволжа, тыя ж каўказцы, хоць гэта збольшага ўжо поўдзень. Яны ахвотна бралі нашых эўрапейскіх дзяўчат. Так і бацькава сястра выйшла замуж у Разані, там і засталася». Мікалай Рак з фатаздымкам бацькі Як кажа Мікалай Ігнатавіч, у ягонага бацькі пасьля эвакуацыі была дылема: далучыцца да так званага белага руху ці вярнуцца на радзіму. У выніку перадужаў постваенны статус Заходняй Беларусі: «Ну, што бацька расказваў пра вайну? Вайна ёсьць вайна. Тады, канечне, былі настроеныя за Расею, за цара-бацюшку. Служылі верна, бо ваенныя — гэта ж салдаты, якія прысягалі, як і цяпер афіцэры. А што думае кожны афіцэр паасобку — яно і сёньня невядома. Дарэчы, калі бацька ад’ехаў на радзіму, то бальшыня іншых таварышаў па службе пасьля 1921 году пайшлі ў белую армію. Там, на Разаншчыне, на Паволжы, паўстаў белы рух, які ўзначаліў Калчак. Ваявалі там, былі заклятымі ворагамі Савецкага Саюзу. Толькі ў 1945 годзе некаторых злавілі, павесілі. Як ужо скончылася Другая ўсясьветная вайна, у жніўні 1945-га на Далёкі Ўсход былі перакінутыя савецкія войскі, ваявалі зь японцамі. Дык вось афіцэры, якія ў Першую ўсясьветную ваявалі на фронце, урэшце ўцяклі ў Сыбір. Але іх там, хто ня зьбег далей, палавілі. Калчака ўтапілі на гідраэлектрастанцыі, якую ўзьвялі на Ангары. Вось такія падзеі мелі месца». У бацькавым мундзіры Мікалай Ігнатавіч скончыў настаўніцкі інстытут у Вільні, працаваў у тамтэйшых школах. А як адбылося ўзьяднаньне з Савецкай Беларусьсю, дарагую сэрцу рэч давялося аддаць — партызанаў яўна ня ўразілі заслугі царскага афіцэра, і строй пайшоў у агульную скарбонку: «Так, хадзілі партызаны, апошні пінжак з пагонамі забралі ў 1944 годзе. Я пад сябе яшчэ да вайны гузікі перашыў, як вучыўся ў Вільні ў настаўніцкім інстытуце. І што атрымліваецца? Прыйшлі, забралі пінжак, порткі, кашулю — усё, што было. Але самае крыўднае, што забралі афіцэрскі гарнітур бацькі». Фрагмэнт будучага мэмарыялу ў Смаргоні Да 100-годзьдзя пачатку Першай усясьветнай вайны ў Смаргоні ўзводзіцца мэмарыял у памяць пра тагачасныя падзеі. Праўда, будуецца ён на грошы так званай саюзнай дзяржавы, таму ўхіл у гістарычнай памяці зроблены адпаведны. Але ці былі пераможцы ў той вайне? Ці карэктна называць Парк імем «перамогі», якой, па сутнасьці, не было? Меркаваньне выказвае Мікалай Рак: «Так, я чуў, што там нешта будуюць. У дадзеным выпадку спрэчкі пра тое, ці ёсьць пераможцы ў Першай усясьветнай вайне, адносныя. Вядома, варта паставіць помнік расейскім салдатам. Найперш, абаранялі сваю зямлю, стаялі за сваё, а значыць, больш правоў мелі. Гэта з улікам, што Расея і блёк Антанты выступалі супраць Траістага саюзу. Але паколькі ва ўсім сьвеце ідзе працэс дэмакратызацыі, то, напэўна, варта было б разгарнуць цэлую панараму. Каб знайшлі адлюстраваньне і іншыя краіны, якія тады ваявалі. Як ні круці, 810 дзён ішло змаганьне за Смаргонь, загінула да паўмільёна салдат з абодвух бакоў. Адпаведна, прынесеныя ахвяры ня толькі, як у цэлым кажуць, расейскай арміі, а і нямецкай арміі, і аўстрыйцы тут былі, і іншыя. Гэта было б справядліва». Ад 1915 году былі цалкам эвакуаваныя вёскі паміж Крэвам і Смаргоньню — Сялец, Наваспаск, Суцькава, Кунава, Бялкоўшчына, Аславяняты, а таксама ў напрамку Маладэчна — Залесьсе, Зарудзічы, Готкавічы, Сапачы, Хатуцічы ды іншыя. Натуральна, Смаргонь у тым ліку — пасьля 810 дзён пазыцыйнай вайны да ўзьбярэжжа ракі Віліі ацалела літаральна некалькі хатаў.
Dumaju, tolki na Ushod. Pa-pierszaje: ich prymusowa wysialiali rasejskija wajskou'cy Pa-drugoje: praz liniju fronta z siamjoj i karowaj nadta nie praskoczysz, kali tolki adzinkawyja wypadki zanadta śmelych (kamu użo nu welmi treba bylo patrapić na niamecki bok))))
Старший брат моего прадеда, например, утёк из д. Йодовцы Комайской волости в Ногавки Мядельской. Там он освоил кузнечное дело и под конец войны женился. Во время войны Йодовцы сожгли. Сохранились немецкие фото с пепелищем. Одни "камяны" торчать остались. В 1921 г. брат вернулся обратно в свою родную деревню, стал кузнечить. В тех же Ногавках потом женили и моего прадеда. А вот их двоюродный брат в 1910 г. поехал в Россию на заработки, где впоследствии был мобилизован и с простреленной рукой возвращался домой к матери в 1922 г., доказывая уже польским властям свое происхождение.
Василий zakinuu' (Dziakuj wialiki!) dawoli szmat materyjalau pa Maladzieczanskaj carkwie. U tym liku czasou' Pierszaj Suswetnaj. Tam sustrakajucca i żychary Smargonszczyny. A woś dakumienty pa Markawu i Liebiedziewie na żal niedastupny (Error 404)
По идее, если дело в эвакуации и утрате МК в связи с ней, то почему тогда сохранились МК с 1867 г. и дальше. 1840 г. -- в ЛГИА. А вот 1841-1866 гг. исчезли. При этом за период ПМВ сохранность МК нормальная (по крайней мере по моим приходам). Я думаю, что МК могли пропасть в связи с другими событиями. Польское восстание, как вариант? Сталкивался ли кто-нибудь со сведениями о том, что повстанцы уничтожали церковные архивы? Нет ли их в других архивах. Библиотека Вильнюсского универститета, например? Кто-нибудь проверял?