1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Адамоўшчына, Бакунькі, Рагозіна, Сачыўкі, Скорода, Сцешыцы

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 29 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Маёнтак Рагозін

    Тэрытарыяльны склад:
    з. Адамоўшчына, з. Бакунова (не існуе), в. Бакунькі, в. Задор’е (не існуе), з. Калодкі (не існуе), з. Камена (не існуе), з. Кардуны (не існуе), в. Карпеёўцы (не існуе), з. Крайшчанка (не існуе), в. Крупавесы (не існуе), пас. Найдорф (не існуе), в. Паляны, з. Пярхурава (не існуе), дв. Рагозіна (не існуе), в. Рагозіна, в. Сачыўкі, з. Скорода, в. Сцешыцы

    Уладальнікі: да пач. 19 ст. тэрыторыя уваходзіла ў склад некалькі м-каў – Рагозін, Мільча, Нястанавічы. На працягу 16-18 ст. сярод уладальнікаў гэтых частак былі Каменскія, Рагозы, Радзівілы, князі Друцкія, князі Агінскія, Рудамін-Дусяцкія і інш. З канца 18 ст. да 1874 г. уласнасць Каменскіх. З 1874 г. уласнасць графаў Тышкевічаў

    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 гады “левабярэжа” у складзе Менскага павета Менскага ваяводства, а “правабярэжа” у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1793 – 1797 гады ў складзе Докшыцкага павета, у 1797 – 1920 гады ў складзе Вілейскага павета (да 1843 года ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-й пал 19 ст. у складзе Даўгінаўскага ключвойтаўства. У 1861 – 1865 гады ў складзе Каралінскай воласці. У 1865/1866 г. складзе Рагозінскай сельскай грамады ўвайшла ў Крайскую воласць.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 18 ст. католікі “левабярэжа” былі прыпісаны да Коранскай парафіі, пасля 1765 г. да Альковіцкай. Да скасавання уніі ў 1839 г., колькасць католікаў сярод сялян была нязначнай. У 1866 г. католікі складалі тры чверці мясцовага насельніцтва. Цалкам усе жыхары “правабярэжа” – вёсак Бакунькі, Камень-Спас, Калодак, Крупавесаў і Сцешыц, якія былі прыпісаны да касцёла ў Камень-Спасе. Жыхары “левабярэжа” былі прыпісаны да Альковіцкага касцёла і складалі прыкладна палову ад мясцовага насельніцтва. Метрыкі Камень-Спаскага касцёла за 1854-1866 гады можна анлайн паглядзець тут. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 год (тут) і за 1865 год (тут). Метрычныя кнігі Альковіцкага касцёла можна паглядзець анлайн тут (нараджэння 1835-1840 і 1854 -1900 гады, шлюбы 1854-1900 гады, смерці 1849-1911 гады) і тут (1849-1865, 1873-1874)
    Уніяты “левабярэжа” у 17-18 ст. былі прыпісаны да Крайскай уніяцкай царквы. У канцы 18 ст., большая частка жыхароў маёнтка былі ўніятамі. Пасля скасавання уніі частка жыхароў перайшла ў каталіцтва, частка прыпісана да праваслаўнай Крайскай царквы.
    Праваслаўныя да 1839 г. тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі. У 1866 г. праваслаўнымі лічылася каля чвэрці мясцовых жыхароў, пераважна жыхары в. Рагозіна. Згодна распісанню прыходаў Вілейскага павета 1876 г. да царквы Св. Мікалая ў м. Крайск былі прыпісаны толькі вёскі Рагозін, Сачыўкі і Скороды, астатнія верагодна прыпісаны да Праабражэнскай царквы ў сяле Камень-Спас, але там праваслаўных была нязначнайя колькасць. Шлюбныя вобшукі Камень-Спаскай царквы за 1872 – 1919 гады можна спампаваць тут. Спісы прыжаджанза 1896 і 1916 гадыможна спампаваць (тут)

    “Правабярэжа” вылучалася з м-ка Даўгінава ў 16 ст. У 1643 г. у складзе м-ка Мільч, класнасць Рудамін-Дусяцкіх. Пасля, у 18 ст., праз нашчадкаў розныя часткі адышлі да Каменскіх (м-к Даўгінава), кн. Агінскіх (м-к Мільч), Валовічам (м-к Нястанавічы). У 1795 г. частка Агінскай складалася з з. Бакунова, в. Задор’е, в. Карпеёўцы, в. Сачыўка, в. Сцешыцы і часткай в. Паляны. Частка Валовіча складалася з з. Камена, з. Кардуны, в. Крупавесы і часткі в. Паляны. “Левабярэжа” (сам м-к Рагозіна) вылучалася з м-ка Крайск у 1560-я гады, першым яго ўладальнікам быў Васіль Рагоза, пасля м-к перайшоў да яго нашчадкаў. З гэтай часткі Васіль Рагоза ў 1567 г. ставіў 1 каня. У 1-й пал. 17 ст. маёнтак адышоў да паноў Язерскіх. У 1674 г. уласнасць Аляксандра і Ежы Леват Язерскі, агулам 11 сялянскіх хат. У 1765 г. уласнасць Барсука. У 1775 г. уласнасць Бенедыкта Каменскага, пісара земскага лідскага (10 сялянскіх хат). У 1795 г. уласнасць яго пляменіка Людвіга Юзафавіча Каменскага – в. Рагозін, в. Калодкі, з. Адамаўшчызна, з. Крайшчанка, з. Скороды. Вёска Бакунькі ўваходзілі ў склад м-ка Каролін, якм трымала яго маці Барбара Каменская. У пач. 19 ст. Людвіг Каменскі далучыў да м-ка Рагозіна частку Агінскай, а да м-ка Каролін далучыў частку Валовіча.

    Апошнім уладальнікам м-ка Рагозіна з роду Каменскіх быў яго ўнук Людвік Аляксандравіч Каменскі (1837-1874), пры якім адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе яго сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.102, 103: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами имения "Рогозин" и "Каролин" Каменского Л.А. 29 декабря 1864 г. - 11 мая 1873”). Згодна выкупнога акта ў “д. Рагозин, д. Скародки, д. Сачивки, д. Сцешицы, д. Колодки, д. Бакуньки, д. Кроповесы, з. Адамовщина, з. Кордуны” налічвалася 272 рэвізкіх душ і 2 173 дзесяцін 2 218 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 10 898 руб. і 50 кап. Тэрмін выплаты пазначаны з 1.11.1870 (“Виленские губернские ведомости” за 1871 г., №82). У пач. 20 ст. да м-ка Рагозін прыпісана 1487 дзесяцін зямлі, да м-ка Крайшчанка прыпісана 1484 дзесяцін зямлі. Агулам 2971 дзесяцін зямлі, уласнасць графа Тышкевіча.
     
    #1 Ingwar841, 29 дек 2022
    Последнее редактирование: 30 дек 2022
    janka и Николаевна нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Дадатковыя крыніцы:
    1. Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312) спасмпаваць можна тут
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (2 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Рагозіна, пачынаецца са старонкі 307)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут)
    7. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    8. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
     
    #2 Ingwar841, 29 дек 2022
    Последнее редактирование: 30 дек 2022
    janka и Николаевна нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Двор Рагозіна
    1. Фальварк размяшчаўся на левым баку рэчкі Крайшчанка (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у двары 8 жыхароў (5 праваслаўных і 3 католіка), вінакураны завод, вадзяны драўляны млын (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у двары 100 жыхароў (52 мужчын і 48 жанчын), да маёнтка прыпісана 1487 дзесяцін зямлі, уласнасць гр. Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Kamienski/Каменскі (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-122а) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Wiazewicz/Вяжэвіч, Łazarz/Лазар

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Абрамович/Абрамовіч, Пекарски/Пекарскі, Родзевич/Радзевіч, Шимански/Шыманскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-231) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Андрушкевич/Андрушкевіч, Дубаневич/Дубаневіч, Журавский/Жураўскі, Карпович/Карповіч, Касперович/Каспяровіч, Кишкурна/Кішкурна, Клементович/Клементовіч, Красовский/Красоўскі, Лешкович/Ляшковіч, Лубневский/Лубнеўскі, Масловский/Маслоўскі, Нарейчик/Нарэйчык, Одзерыхо/Адзярыха, Пасека/Пасека, Петрович/Пятровіч, Рубановский/Рубаноўскі, Соколовский/Сакалоўскі, Седяка/Седзяка, Селицкий/Сяліцкі, Шкель/Шкель

    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Володзко/Валодзька?, Вильчевски/Вільчэўскі, Мощински/Машчынскі?, Мацкевич/Мацкевіч, Швыковски/Швыкоўскі
    РК 1816 (LVIA 515-15-365) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Андрушкевич/Андрушкевіч, Дубаневич/Дубаневіч, Журавски/Жураўскі, Карпович/Карповіч, Касперович/Касперовіч, Кишкурна/Кішкурна, Клементович/Клементовіч, Красовски/Красоўскі, Лешкович/Ляшковіч, Любновски/Лубнеўскі, Масловски/Маслоўскі, Нерейчик/Нарэйчык, Одериха/Адзярыха, Пасека/Пасека, Петрович/Пятровіч, Рубаньски/Рубаноўскі, Соколовски/Сакалоўскі, Седяко/Седзяка, Селицкий/Сяліцкі, Шкель/Шкель

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Андрушкевич/Андрушкевіч, Дубаневич/Дубаневіч, Карпович/Карповіч, Касперович/Касперовіч, Клементович/Клементовіч, Красовски/Красоўскі, Лозовски/Лазоўскі, Лянда/Лянда, Лубневски/Лубнеўскі, Масловски/Маслоўскі, Нарейчик/Нарэйчык, Недзвецки/Нядзвецкі, Одзерыха/Адзярыха, Пасека/Пасека, Рубяновски/Рубаноўскі, Соколовски/Сакалоўскі, Шкель/Шкель

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Острейко/Астрэйка, Мацкевич/Мацкевіч, Пржелясковски/Пжэлякоўскі
    Прозвішча, аднадворцы: Витковски/Віткоўскі
     
    janka и Николаевна нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Адамоўшчына ці Адамаўшчызна
    1. Засценак размешчан “на суходоле”, 2 сялянскіх двара (9 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У пач. 20 ст. у засценку 3 двара, 18 жыхароў (8 мужчын і 10 жанчына), з якіх 2 чалавека (1 мужчына і 1 жанчына) былі на заробках, 6 каней, 9 “крупного рогатого скота”, 47 “мелкого скота”. Да засценка прыпісана 30 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    3. У пач. 20 ст. у засценку 16 жыхароў (8 мужчын і 8 жанчын), да засценка прыпісана 31 дзесяціна зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    4. У 1916 г. у засценку 3 двара (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-122а) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча –Wieremienczyk/Верамейчык, Jacewicz/Яцэвіч

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча –Осадчик/Асадчык, Веремейчик/Верамейчык, Яцевич/Яцэвіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча –Осадчик/Асадчык, Веремейчик/Верамейчык, Яцевич/Яцэвіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча –Осадчик/Асадчык, Веремейчик/Верамейчык, Яцевич/Яцэвіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Лобач/Лабач, Яцевич/Яцэвіч
     
    janka и Николаевна нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Бакунова, у 1795 г. уласнасць кн. Агінскай, у 1811 г. уласнасць Каменскага. У 1811, 1816, 1834 гады засценак адносіўся да ф. Рагозін.
    1. Засценак размешчан на правым баку ракі Вілія, 2 сялянскіх двара (13 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) засценак Агінскай, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Klementowicz/Клементовіч

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Клементович/Клементовіч, Сачевко/Сачыўка

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Клементович/Клементовіч, Сачевка/Сачыўка

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Клементович/Клементовіч
     
    janka и Николаевна нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Бакунькі, у 1795 г. уласнасць Барбары Каменскай. У 1811, 1816, 1834 гады вёска адносілася да ф. Каралін.
    1. Вёска размешчана на правым баку ракі Вілія, 5 сялянскіх двароў (36 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у вёсцы 7 двароў і 49 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у вёсцы 15 двароў, 119 жыхароў (61 мужчына і 58 жанчын), з якіх 2 мужчын былі на заробках, 37 каней, 29 “крупного рогатого скота”, 79 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 104,5 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 116 жыхароў (57 мужчын і 59 жанчын), да вёскі прыпісана 105 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 г. у вёсцы 22 двара, 126 жыхароў (56 мужчын і 70 жанчын), 23 каня, 32 “крупнага рагатага скота”, 115 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-122а) вёска Каменскай, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Duras/Дурас, Klim/Клім, Nowoyczyk/Навойчык, Putrycz/Путрыч, Sierzant/Сяржант

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Дурас/Дурас, Клим/Клім, Новойчик/Навойчык, Путрич/Путрыч, Сержант/Сяржант

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Дурас/Дурас, Клим/Клім, Курианович/Кур’яновіч, Навойчик/Навойчык, Путрич/Путрыч, Сержант/Сяржант

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Дурас/Дурас, Клим/Клім, Курианович/Кур’яновіч, Навойчык/Навойчык, Путрыч/Путрыч, Сержант/Сяржант

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Дурас/Дурас, Есюкевич/Ясюкевіч, Залуцки/Залуцкі, Карпович/Карповіч, Курьянович/Кур’яновіч, Навойчик/Навойчык, Путрич/Путрыч, Речицки/Рэчыцкі, Сержант/Сяржант
     
    janka и Николаевна нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Камена ці Камень-Спас, у 1795 г. уласнасць Валовіча, у 1811 г. уласнасць Каменскай. У 1811, 1816 і 1834 гады адносіўся да ф. Каралін
    1. Засценак размешчан на правым баку ракі Вілія, 2 сялянскіх двара (9 жыхароў), у сяле “церковь деревянная уніятская во імя Спаса Преображенія Господня” (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у засценку 2 двара (4 католіка і 11 іўдзеяў), драўляны касцёл. (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у вёсцы 9 жыхароў (5 мужчын і 4 жанчыны), да вёскі прыпісана 32 дзесяціны зямлі. Мелася Камень-Спаская “Преображенская” царква (згодна даведніку Гашкевіча)
    4. У 1916 г. у вёсцы 3 двара (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-130) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Mieluch/Мелюх, Szczerba/Шчэрба

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Мелюх/Мелюх, Щерба/Шчэрба

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Занкевич/Зенкевіч, Щерба/Шчэрба

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Залуцки/Залуцкі ці Щерба/Шчэрба

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Альперович/Альпяровіч, Камелев/Камелеў
     
    janka и Николаевна нравится это.
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Крайшчанка
    1. Засценак размешчан на правым баку рэчкі Крайшчанка, 2 сялянскіх двара (11 жыхароў), мелася “мукамольная мельница об одном поставе действие имеет более в вешнее и осенее время”, пры засенку была карчма “в коим жительство имеет по времянным правом евреи” (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. на суконай фабрыцы Крайшчанка 27 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у в. Крайшчанка 31 двор, 167 жыхароў (26 праваслаўных, 141 католікаў). На дв. Крайшчанка, пруд, суконная фабрыка і 34 жыхара (13 праваслаўных, 10 католікаў, 7 іудзеяў, 4 люцеран) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у двары 69 жыхароў (23 мужчыны і 46 жанчын), да маёнтка прыпісана 1484 дзесяцін зямлі, уласнасць гр. Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 г. у двары 22 жыхара (10 мужчын і 12 жанчын), 6 каней, 7 “крупнага рагатага скота”, 6 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-122а) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Kasperowicz/Каспяровіч, Krasowski/Красоўскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Карпович/Карповіч, Касперович/Каспяровіч, Красовский/Красоўскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-231)вольныя сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Лешкович/Ляшковіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Карпович/Карповіч, Красовски/Красоўскі, Цюпка/Цюпка

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Красовски/Красоўскі, Ляшкович/Ляшковіч, Цюпко/Цюпка

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, іншаземцы: Коонён (Соонён)/???, Шейпс?/???
    Прозвішча, аднадворцы: Ржечицки/Рачыцкі?
    Прозвішча, сяляне: Мороз/Мароз
    Прозвішча, ткачы (глядзець тут): Одорски/Адорскі, Апанасевич/Апанасевіч, Володкович/Валадковіч, Глеб/Глеб, Дубаневич/Дубаневіч, Красовски/Красоўскі, Курнанович/Кур’яновіч?, Лешкович/Ляшковіч, Лубневски/Лубнеўскі, Навойчик/Навойчык, Надольски/Надольскі, Позняк/Пазняк, Савицки/Савіцкі,Усциловски/Усцілоўскі, Цюпко/Цюпка, Шышло/Шышло
    Прозвішча, “кардовня” (глядзець тут): Одорски/Адорскі, Апанасевич/Апанасевіч, Варывоцки/Варывоцкі, Гапцар/Гапцар, Дубаневич/Дубаневіч, Лешкович/Ляшковіч, Надольски/Надольскі, Полянски/Палянскі
    Прозвішча, “коловротня” (глядзець тут): Осадник/Асаднік, Дубаневич/Дубаневіч, Зенкевич/Зенкевіч, Лазар/Лазар, Лубневски/Лубнеўскі, Михаловски/Міхалоўскі, Савицки/Савіцкі, Соколовски/Сакалоўскі
    Прозвішча, “фарберня” (глядзець тут): Богданович/Багдановіч, Гапцар/Гапцар, Климентович/Клементовіч, Мацейкович/Мацейковіч, Навойчик/Навойчык, Селицки/Сяліцкі, Сержант/Сяржант, Трещевски/Трашчэўскі?, Шкель/Шкель
    Прозвішча, “подстрыгачы” (глядзець тут): Волков/Волкаў, Володкович/Валадковіч, Гапцар/Гапцар, Гринкевич/Грынкевіч, Дубаневич/Дубаневіч, Жылевич/Жалевіч, Зенкевич/Зянкевіч, Ивашкевич/Івашкевіч, Касперович/Каспяровіч, Коренкевич/Каранкевіч?, Лазар/Лазар, Лазовик/Лазовік, Лешкович/Ляшковіч, Михаловски/Міхалоўскі, Надольски/Надольскі, Нарейко/Нарэйчык?, Пасека/Пасека, Пашкевич/Пашкевіч, Полянски/Палянскі, Пташник/Пташнік, Рачковски/Рачкоўскі, Романовски/Раманоўскі, Савицки/Савіцкі, Соколовски/Сакалоўскі, Сачивка/Сачыўка, Селицки/Сяліцкі, Сержант/Сяржант, Чехович/Чаховіч, Шаблевски/Шаблоўскі?
     
    janka и Николаевна нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Калодкі
    1. Вёска размешчана на левым баку рэчкі Ластоўкі, 10 сялянскіх двароў (31 жыхар) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у вёсцы 4 двара і 26 жыхароў (1 праваслаўны і 25 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у вёсцы 10 двароў, 108 жыхароў (57 мужчын і 51 жанчына), з якіх 3 мужчын былі на заробках, 28 каней, 22 “крупного рогатого скота”, 58 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 98,25 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 94 жыхара (51 мужчына і 43 жанчыны), да вёскі прыпісана 93 дзесяціны зямлі. Існавала школа граматы, заснаваная ў 1892 г. (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 г. у вёсцы 16 двароў (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-122а) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Łozowik/Лазовік, Nowoyczyk/Навойчык, Szyszło/Шышло

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Лозовик/Лазовік, Навойчик/Навойчык, Сержант/Сяржант, Шишло/Шышло

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Лозовик/Лазовік, Новойчик/Навойчык, Пасека/Пасека, Шаржант/Сяржант, Шишло/Шышло, Яцыно/Яцына

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Куницки/Куніцкі, Лозовик/Лазовік, Новойчик/Навойчык, Пасека/Пасека, Сержант/Сяржант, Шышло/Шышло, Яцына/Яцына

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Навойчик/Навойчык, Сержант/Сяржант, Шишло/Шышло
     
    janka и Николаевна нравится это.
  10. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Кардуны, у 1795 г. уласнасць Валовіча, , у 1811 г. уласнасць Каменскай, у 1811, 1816, 1834 гады ў складзе ф. Каралін
    1. Засценак размешчан “на суходоле”, 4 сялянскіх двара (26 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У пач. 20 ст. у засценку 7 двароў, 34 жыхара (20 мужчын і 14 жанчын), з якіх 2 мужчын былі на заробках, 9 каней, 13 “крупного рогатого скота”, 41 “мелкого скота”. Да засценка прыпісана 35 дзесяціны зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    3. У пач. 20 ст. у засценку 39 жыхароў (23 мужчыны і 16 жанчын), да засценка прыпісана 57 дзесяцін зямлі. Побач існаваў аднаймены паселак, у якім жыло 12 чалавек (7 мужчын і 5 жанчын), да пасёлка прыпісана 40 дзесяцін зямлі, уласнасць гр. Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)
    4. У 1916 г. у засценку 10 двароў (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 () ???

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Занкович/Зенкевіч, Семак/Семак, Шостак/Шостак

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Занкевич/Зенкевіч, Шостак/Шостак

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Одерыха/Адзярыха, Голуб/Голуб, Занкевич/Зенкевіч, Шостак/Шостак

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Блоцки/Блоцкі, Голуб/Голуб, Зенкевич/Зенкевіч, Шестак/Шостак, Щерба/Шчэрба
     
    janka и Николаевна нравится это.
  11. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Крупавесы, у 1795 г. уласнасць Валовіча, у 1811 г. уласнасць Каменскай, у 1811, 1816, 1834 гады ў складзе ф. Каралін
    1. Вёска размешчана на правым баку ракі Вілія, 6 сялянскіх двара (46 жыхара), мелася карчма “в коим жительство имеет по времянным правом евреи” (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у вёсцы 3 двара і 23 жыхара (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у вёсцы 5 двароў, 49 жыхароў (27 мужчын і 22 жанчыны), з якіх 4 чалавека (3 мужчын і 1 жанчына) былі на заробках, 15 каней, 13 “крупного рогатого скота”, 33 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 43,5 дзесяціны зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 39 жыхароў (23 мужчыны і 16 жанчын), да вёскі прыпісана 59 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 г. у вёсцы 8 двароў (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-130) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Pasternak/Пастэрнак, Rudy/Руды, Szczerba/Шчэрба

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Пастернак/Пастэрнак, Руды/Руды, Щерба/Шчэрба

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Пастернак/Пастэрнак, Рудой/Руды, Щерба/Шчэрба

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Пастернак/Пастэрнак, Руды/Руды, Щерба/Шчэрба

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Курьянович/Кур’яновіч, Речицки/Рэчыкі, Щерба/Шчэрба
     
    janka и Николаевна нравится это.
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Пасёлак Найдорф, заснаваны як рабочы пасёлак у 2-й чверці 19 ст., у савецкія часы ўвайшоў у склад в. Рагозіна (паўночная яе частка)
    1. У 1847 г. у пасёлку 1 двор і 4 праваслаўных жанчын (“Клировая ведомость…”)
    2. У 1866 г. у пасёлку 18 двароў і 91 жыхар (20 праваслаўных і 71 католік) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у пасёлку 100 жыхароў (54 мужчыны і 46 жанчын), да пасёлка прыпісана 30 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    4. У 1916 г. у пасёлку 17 двароў, 84 жыхара (37 мужчын і 47 жанчын), 4 каня, 9 “крупнага рагатага скота”, 21 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Гапанович/Гапановіч, Касперович/Каспяровіч, Климентович/Клементовіч, Красовски/Красоўскі, Лешкович/Ляшковіч, Новицки/Навіцкі, Рачковски/Рачкоўскі, Соколовски/Саскалоўскі, Сержант/Сяржант, Шахлевич/Шахлевіч, Шпаковски/Шпакоўскі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Апанасевич/Апанасевіч, Валуй/Валуй, Гапанович/Гапановіч, Гапцар/Гапцар, Гружевски/Гружэўскі, Красовски/Красоўскі, Ливдански/Ляўданскі, Петровски/Пятроўскі, Романовски/Раманоўскі, Соколовски/Сакалоўскі, Станкевич/Станкевіч, Синкевич/Сянкевіч, Чавлышко/???
     
    janka нравится это.
  13. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Засценак Пярхурава, заснаваны каля 1802 г., у пач. 20 ст. адносіўся да Сушкаўскай сельскай грамады
    1. У 1847 г. у засценку 1 двор і 8 праваслаўных хыхара (“Клировая ведомость…”)
    2. У пач. 20 ст. на хутары 19 жыхароў (8 мужчын і 11 жанчын), да хутара прыпісана 40 дзесяцін зямлі, уласнасць гр. Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)
    3. У 1916 г. на хутары 1 двор (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Кабак/Кабак

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Кабак/Кабак

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Кабак/Кабак, Шостак/Шостак

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Кабак/Кабак

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Бельски/Бельскі
     
    janka нравится это.
  14. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Рагозіна
    1. Вёска размяшчалася на левым баку рэчкі Крайшчанка, 11 сялянскіх двароў (59 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 15 двароў і 90 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 13 двароў і 134 жыхара (122 праваслаўных і 12 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 29 двароў, 245 жыхароў (130 мужчын і 115 жанчын), з якіх 21 чалавек (16 мужчын і 5 жанчын) былі на заробках, 37 каней, 29 “крупного рогатого скота”, 79 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 174,25 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 413 жыхароў (204 мужчыны і 209 жанчын), да вёскі прыпісана 222 дзесяціны зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 46 двароў, 254 жыхароў (107 мужчын і 147 жанчын), 43 каня, 52 “крупнага рагатага скота”, 141 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Alszuk/Альшук, Konanowicz/Канановіч, Kubal/???, Sakowicz/Саковіч, Szostak/Шостак

    РК 1795 (LVIA 515-15-122а) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча –Alszuk/Альшук, Burny/Бурны, Hrynkiewicz/Грынкевіч, Kabak/Кабак, Malecki/Мацецкі?, Pawłowski/Павлоўскі, Szostak/Шостак

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Бурый/Бурны?, Вяжевич/Вяжэвіч, Гринкевич/Грынкевіч, Кабак/Кабак, Лазар/Лазар, Матецкий/Мацецкі, Павловский/Павлоўскі, Пацевич/Пацэвіч, Хаткевич/Хаткевіч, Шостак/Шостак

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Вяжевич/Вяжэвіч, Гринкевич/Грынкевіч, Кабак/Кабак, Лазар/Лазар, Лозович/Лазовік, Матецки/Мацецкі, Седяка/Седзяка, Ходкевич/Хаткевіч, Шостак/Шостак

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ольшук/Альшук, Вяжевич/Вяжэвіч, Гриневич/Грынкевіч, Кабак/Кабак, Козак/Казак, Лазар/Лазар, Лозовик/Лазовік, Матецки/Мацецкі, Павловски/Павлоўскі, Седзяко/Седзяка, Хотаевич/Хатаевіч?, Цоткевич/Хаткевіч, Шкель/Шкель, Шостак/Шостак

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год:
    Прозвішча, уніяты (глядзець тут) – Hrynkiewicz/Грынкевіч, Kabak/Кабак, Łazar/Лазар, Chodkiewicz/Хаткевіч, Szostak/Шостак
    Прозвішча, католікі (глядзець тут) – Hrynkiewicz/Грынкевіч, Kabak/Кабак, Matecki/Мацецкі, Chotkiewicz/Хаткевіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Альшук/Альшук, Гринкевич/Грынкевіч, Кабак/Кабак, Матецки/Мацецкі, Сачивко/Сачыўка, Ходакевич/Хаткевіч, Шостак/Шостак

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Белоус/Бялаус, Валуй/Валуй, Варивоцки/Варывоцкі, Гринкевич/Грынкевіч, Кабак/Кабак, Крень/Крэнь, Матецки/Мацецкі, Навойчик/Навойчык, Римар/Рымар, Сочивко/Сачыўка, Шкель/Шкель, Шестак/Шостак
     
    janka нравится это.
  15. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Сачыўкі, у 1795 г. уласнасць Агінскай, у 1811 г. уласнасць Каменскага
    1. Вёска размешчана “на сухадоле”, 7 сялянскіх двара (47 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У пач. 20 ст. у вёсцы 18 двароў, 202 жыхара (101 мужчына і 101 жанчына), з якіх 12 мужчын былі на заробках, 42 каня, 32 “крупного рогатого скота”, 92 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 150 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    3. У пач. 20 ст. у вёсцы 190 жыхароў (101 мужчына і 89 жанчын), да вёскі прыпісана 160 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    У 1916 г. у вёсцы 34 двара, 179 жыхароў (74 мужчыны і 105 жанчын), 30 каней, 42 “крупнага рагатага скота”, 160 “мелкого скота”
    4. (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Soczewka/Сачыўка, Siedziaka/Седзяка

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гапцар/Гапцар, Клементович/Клементовіч, Лозовик/Лазовік, Пастернак/Пастэрнак, Сачевко/Сачыўка, Седяко/Седзяка, Шабан/Шабан

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Валуй/Валуй, Гапцар/Гапцар, Климентович/Клементовіч, Курлянчик/Кур’янчык, Лазовик/Лазовік, Пастернак/Пастэрнак, Сачевка/Сачыўка, Седяко/Седзяка, Цюпка/Цюпка, Шабан/Шабан

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Волуй/Валуй, Клементович/Клементовіч, Курьянчик/Кур’янчык, Пастернак/Пастэрнак, Сачевка/Сачыўка, Седзяка/Седзяка, Цюпко/Цюпка, Шабан/Шабан

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Кабак/Кабак, Климантович/Клементовіч, Курьянович/Кур’янчык?, Мычко(?)/???, Навойчик/Навойчык, Пастернак/Пастэрнак, Пашкевич/Пашкевіч, Сочивко/Сачыўка, Сидяко/Седзяка, Яцевич/Яцэвіч
     
    janka нравится это.
  16. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Скорода
    1. Засценак размешчан “на сухадоле”, 1 сялянскі двор (5 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у засценку 1 двор і 5 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У пач. 20 ст. у вёсцы 26 двароў, 179 жыхароў (мужчын і жанчына), з якіх 20 чалавек (17 мужчын і 3 жанчыны) былі на заробках, 33 каня, 53 “крупного рогатого скота”, 158 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 126 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 186 жыхароў (98 мужчын і 88 жанчын), да вёскі прыпісана 130 дзесяцін зямлі. Існавала школа граматы, заснаваная ў 1900 г. (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 г. у вёсцы 31 двор, 166 жыхароў (77 мужчын і 89 жанчын), 22 каня, 37 “крупнага рагатага скота”, 75 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-122а) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Osadnik/Асадчык

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Осадчик/Асадчык, Дубаневич/Дубаневіч, Лозовик/Лазовік, Навойчик/Навойчык, Путрыч/Путрыч, Смольник/Смольнік, Шостак/Шостак

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Осадчик/Асадчык, Дубаневич/Дубаневіч, Лозович/лазовік?, Лозовски/Лазовік?, Навойчик/Навойчык, Петриов/Пятроў?, Смольник/Смольнік, Шостак/Шостак

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Осадчик/Асадчык, Дубаневич/Дубаневіч, Лозовик/Лазовік, Матецки/Мацецкі, Мороз/Мароз, Новойчик/Навойчык, Путрич/Путрыч, Смольник/Смольнік, Шостак/Шостак

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Осадник/Асадчык, Гапцар/Гапцар, Зенкевич/Зенкевіч, Лобач/Лабач, Лозовик/Лазовік, Пашкевич/Пашкевіч, Посадчик/Асадчык?, Путрич/Путрыч, Смольник/Смольнік, Шестак/Шостак
     
    janka нравится это.
  17. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Вёска Сцешыцы, у 1795 г. уласнасць Агінскай, у 1811 г. уласнасць Каменскага
    1. Вёска размешчана на правом баку ракі Вілія, 17 сялянскіх двара (121 жыхар) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у вёсцы 16 двароў, 161 жыхар (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у вёсцы 47 двароў, 305 жыхароў (156 мужчын і 149 жанчын), з якіх 12 чалавек (9 мужчын і 3 жанчыны) былі на заробках, 77 каней, 65 “крупного рогатого скота”, 138 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 236,75 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 304 жыхара (154 мужчыны і 150 жанчын), да вёскі прыпісана 310 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 г. у вёсцы 55 двароў, 260 жыхароў (106 мужчын і 154 жанчын), 51 конь, 97 “крупнага рагатага скота”, 142 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Hapcar/Гапцар, Hleb/Глеб, Klementowicz/Клементовіч, Kurjanowicz/Кур’янововіч, Leciaha/Лецяга, Pasieka/Пасека, Soczewka/Сачыўка, Siedziaka/Седзяка, Siemak/Семак, Trucki/Троцкі, Ciupka/Цюпка, Siebcay?/Цюцман?, Szaban/Шабан

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гапцар/Гапцар, Глеб/Глеб, Клементович/Клементовіч, Курьянович/Кур’яновіч, Лецяга/Лецяга, Лобач/Лабач, Пасеко/Пасека, Сачевко/Сачыўка, Седяка/Седзяка, Семак/Семак, Троцкий/Троцкі, Цюпко/Цюпка, Цюцьман/Цюцман, Шабан/Шабан

    РК 1816 (LVIA 515-15-365) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гапцарь/Гапцар, Глеб/Глеб, Клементович/Клементовіч, Курьянович/Кур’яновіч, Лабач/Лабач, Пасека/Пасека, Сачевка/Сачыўка, Седяка/Седзяка, Семак/Семак, Троцки/Троцкі, Цюпка/Цюпка, Шабан/Шабан

    РК 1834 (LVIA 515-15-681) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гапцар/Гапцар, Глеб/Глеб, Клементович/Клементовіч, Курьянович/Кур’яновіч, Пасека/Пасека, Сачевка/Сачыўка, Седзяка/Седзяка, Семак/Семак, Троцки/Троцкі, Цюпко/Цюпка, Шабан/Шабан, Яцевич/Яцэвіч

    Спіс прыхаджан Камень-Спаскай царквы за 1896 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Камень-Спаскай царквы за 1916 год (глядзець тут)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Волкович/Валковіч, Гапцар/Гапцар, Глеб/Глеб, Дубоневич/Дубаневіч, Клемантович/Клементовіч, Крупенчик/Крупенчык, Лемен(?)/???, Навойчык/Навойчык, Пасека/Пасека, Сочивко/Сачыўка, Седяко/Седзяка, Тюнко/Цюпка, Шабан/Шабан, Шишло/Шышло, Яцевич/Яцэвіч
     
    janka и Николаевна нравится это.
  18. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Дадатак, вёскі якія нейкі час ўваходзілі ў ф. Рагозін і былі рафмарміраваны або ад яго адлучаны

    1. Вёска Задор’е, у 1795 г. уласнасць Агінскай, пасля уласнасць Каменскага, сама вёска рассяляна ў 1797 г. а жыхары пераведзены ў м-к Мільча (Барысаўскі павет)
    1. Вёска размешчана “на суходоле”, 3 сялянскіх двара (22 жыхара) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Лятецки/Ляцецкі, Лях/Лях

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Лятецки/Ляцецкі, Лях/Лях

    2. Вёска Карпеёўцы, у 1795 г. уласнасць Агінскай, пасля уласнасць Каменскага, сама вёска рассяляна да 1811 г. а жыхары пераведзены ў вёскі Будзенічы, Крайчанку, Леснікі, Мікуліна, Пагост, Юшкоўку
    1. Вёска размешчана “на суходоле”, 18 сялянскіх двара (102 жыхара) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    РК 1795 () ???

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гриневич/Грыневіч?, Камински/Камінскі, Карпович/Карповіч, Полянски/Палянскі, Рожыц/Рожыц?, Сачивко/Сачыўка, Соколовски/Сакалоўскі, Узловски/Узлоўскі, Ярошевич/Ярашэвіч

    3. Вёска Паляны, у 1795 г. уласнасць Агінскай і Валовіча. У 1811 г. у складзе ф. Рагозін, у 1816, 1834 гады ў складзе ф. Саснаўшчызна, у пач. 20 ст. у складзе Даўгінаўскай воласці
    1. Вёска размешчана “на суходоле”, уласнасць Агінскай і Валовіча, агулам 14 сялянскіх двара (93 жыхара) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-130) частка Валовіча, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Липински/Ліпінскі?, Руды/Руды

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) частка Агінскай, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гапцар/Гапцар, Клементович/Клементовіч, Лятецки/Ляцецкі, Почарней/Пачарней, Путрыч/Путрыч, Семак/Семак, Цюпка/Цюпка, Цюцман/Цюцман

    РК 1811 () частка Валовіча ???
    РК 1811 (LVIA 515-15-231) частка Каменскага, набытая ў Агінскай, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гапцар/Гапцар, Клементович/Клементовіч, Лятецки/Ляцецкі, Пачарней/Пачарней, Сачивка/Сачыўка, Семак/Семак, Цюцьман/Цюцман

    РК 1816 () частка Валовіча ???
    РК 1816 (LVIA 515-15-365) частка Каменскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гапцар/Гапцар, Клементович/Клементовіч, Латецки/Ляцецкі, Пачерница/Пачарней, Садзяка/Седзяка, Сачевка/Сачыўка, Семак/Семак, Цецман/Цюцман

    РК 1834 () частка Валовіча ???
    РК 1834 (LVIA 515-15-681) частка Каменскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Вариводски/Варывоцкі, Гапанович/Гапанвоіч, Гапцар/Гапцар, Клементович/Клементовіч, Лятецки/Ляцецкі, Почерней/Пачарней, Сачевка/Сачыўка, Седзяка/Седзяка, Семак/Семак, Цюцьман/Цюцман, Яцевич/Яцэвіч

    4. Пост. Круглае на р. Крайшчанка, уласнасць графа Тышкевіча
    У пач. 20 ст. у засценку 6 жыхароў (3 мужчын і 3 жанчыны), да засценка прыпісана 1 дзесяціна зямлі, уласнасць гр. Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)
     
    janka, Николаевна и Денис Х нравится это.
  19. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.010
    Симпатии:
    2.021
    Дадатковыя рэвізкія казкі:

    РК 1818 (LVIA 515-15-393) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Андрушкевич/Андрушкевіч, Волуй/Валуй, Дубаневич/Дубаневіч, Занкевич/Зенкевіч, Канецки/Канецкі, Лазар/Лазар, Лазовски/Лазоўскі, Лешкович/Ляшковіч, Лянда/???, Масловски/Маслоўскі, Пастернак/Пастэрнак, Петух/Петух, Сачевка/Сачыўка, Смольник/Смольнік, Шишло/Шышло, Шкель/Шкель, Шостак/Шостак

    РК 1834 (LVIA 515-15-686) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Одерыха/Адзярыха, Гапцар/Гапцар, Залуцки/Залуцкі, Шышло/Шышло
    РК 1835 (LVIA 515-15-688) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Адериха/Адзярыха, Гапцар/Гапцар, Пасека/Пасека, Шостак/Шостак, Шышло/Шышло, Щерба/Шчэрба
     
    janka и Николаевна нравится это.