Фундушавы запіс 1576 года на Куранецкую царкву. Фундуш цікавы тым што ў ім згадваюцца розныя тапонімы, у тым ліку і вёскі, якія існуюць і зараз (Саковічы, Літвінкі і Губы), а таксама дата фундацыцыі царквы 1355 год (!), кн. пінскім Васіліем Міхайлавічам Нарымунтам (унук Нарымунта Глеба, старэйшага сына вялікага князя Літоўскага Гедземіна). Таксама згадваецца і царква Святога Спаса (другая?), і яе прыкладнае месца знаходжанне. Крыніца: АВАК, 11 том Самае цікавае гэта дата 1355 года, ці фальсіфікат гэта ці не, мне не вядома, аднак, калі такі фундуш існаваў у 16 ст., то Куранец павінен быць старэйшым чым дата пазначанае ў вікіпедыі 1436 (спасылка на вікі), якія спасылаюцца на "Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). — Krakow. — 1932."
Пра гэты год мы, куранецкiя, ведаем. Каля 10 год назад у парку у Куранцы быу устаноулены камень з гэтай датай. Дакумент цiкавы.
Не, дакладна рэч пра Куранец сучасны. Бо тапамініміка ўся прывязана менавіта да яго. Сёлы Саковічы, Літвінкі лаклізуюцца. дарога на Губы таксама, нават "угол" Сенькова, на дарозе з Куранца ў Губы. Там у 1789 годзе быў капец, на мяжы Куранецкага маентка Ромера і стараства Губскага (так і запісаны, як Сенькова). Калі ехаць з Губы у Кранец, ен быў зправа ад дарогі, а наступны геаграфічны пункт там жа пазначаны як Замкава гара. Замкава Гара лакалізуецца, там і капец можна з вялікай верагоднасцю лакалізаваць. Ніжэй мапа (1- стрэлкі на дарогу Куранец -- Губы, 2 верагодная сенькоўка)
Тады атрымоўваецца што Куранец напэўна самы стары населены пункт Вілейскага павета (у сэнсе ускоснай гістарычнай згадкі)
Дзякуй за адкрытую тэму. Пра Куранец iнфармацыi шмат. Можа мы не маем такiх землякоу як продкi Маi Плясецкай з Даугiнава, але свая гiсторыя багатая.
Под Куренцом есть два названия горы: Скабеева гора и Замковая. Этот объект так и не исследовали археологи. Он очень сильно отличается от других укреплений. Кстати, в тех местах Курганный могильник, который насчитывает сотню курганов
Не Вы першы сумневаецеся ў гэтай даце. ..." У копіі 2–й паловы XVI ст. захаваўся ўрывак фундацыйнай граматы „пана Василия Михаловича Нарымунта, князя пинского, пана мстиславского, подъ литомъ нароженья Сына Божого тысеча триста петьдесятъ пятого, индикта девятого“ на царкву Раства Божай Маці ў Куранцу[49]."... [49] Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. Вильна, 1880. № 18. С. 42. Тое самае: Сапунов А.П., Друцкий–Любецкий В. Материалы по истории и географии Дисенского и Вилейского уездов Виленской губернии. Витебск, 1896. Приложения. № 19. С. 35. ..." Даследчык ( Ян Тэнгоўскі /Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań—Wrocław, 1999.) паставіў пад сумніў сапраўднасць дакумента 1355 г. Ён звярнуў увагу на неадпаведнасць індыкта году, а таксама на тое, што Мсціслаў трапіў пад уладу вялікіх князёў літоўскіх пазней (у 1359 г.) і Васіль Міхайлавіч да гэтага часу не мог называць сябе „панам мсціслаўскім“[61]. У цэлым копія сапраўды выклікае некаторыя падазрэнні, у прыватнасці дзіўнай тэрміналогіяй. Але не трэба забываць, што гэта далёка не першая, і прычым позняя копія. Што ж датычыцца аргументаў Я. Тэнгоўскага, дык індыкт бянтэжыць толькі на першы погляд. Калі адлічваць яго па студзеньскай сістэме, прынятай у каталіцкім свеце, дык 1355 году насамрэч адпавядае восьмы, а не дзевяты індыкт. Але трэба мець на ўвазе, што на праваслаўнах землях карысталіся не студзеньскім, а вераснёўскім індыктам. Толькі вераснёўскі індыкт і мог быць прастаўлены ў разгляданым дакуменце. Дзевяты індыкт пачаўся 1 верасня 1355 г. і скончыўся 31 жніўня 1356 г. Такім чынам, акт быў складзены паміж 1 верасня і 31 снежня 1355 г."... Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя. Амаль тое ж самае, піша А.І. Груша ў сваёй працы "Мяноўная грамата князя Васіля Нарымонтавіча і фарміраванне пісьмовай культуры ў прававой сферы Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XIV – першай трэці XV ст. Мінск, 2010."
Пра Скабееву не чуў, але цікавіць Замкавая. Праз яе ў 18 ст. праходзіла мяжа паміж Губскім казенным стараствам і маенткам Куранец. Бачна яна і зараз са спутніка, сапраўды выглядае нешта цікавакае, метраў 70 у дыяметры. Дзякуй! Байка пра шведаў цікавая) Толькі здаецца ён усеж старэйшы. Калі праз яго праходзіла мяжа, то верагодна ўзнікла яна намнога раней, прыкладна ў часы, калі Куранец адасобіўся як прыватны маёнтак (15 ст., ці раней?). У 1576 згадваецца Сенькоўка як "угол", яна ж згадваееца як кропка (капец) ад якога пачыналі апісваць мяжу і якой сканчывалі апісанне мяжы. Здаецца рэч менавіта пра Сенькоўку тут Супадае месца распалажэнне (з таго жа боку што і Замкавая гара, ля дарпогі і недалек). Карацей напэўна гэты помнік не часоў ВКЛ, а ранейшы (ну можа яшчэ застаў Сярэднявечча)
Это "городище" интересно тем, что может является языческим капищам (рис. для образа). Ров находится внутри от вала. Это не характерно для городища. В городищах сделано все наоборот, ров находится с наружи от вала. Но покуда археологи не проведут все исследование, нельзя утверждать, что это капища. Пару лет назад, там вырезали лес и бульдозерами сровняли валы. Это место теперь и видно со спутника. Возможно видел этот капец, который описан, правда он высотой больше полтора метра. Похож на курган, которых много в тех местах. Хорошо, найти точное описание капца: какой высоты, диаметр и прочее.
Здаецца ты яго і бачыў, добра б калі дакладна яго лакалізаваў на мапе. Глядзі што мы маем: 1) Апісанне, якое выклаў вышэй kx-7. З якога вынікае што Адзін курган быў на адным баку ад дарогі, а астатнія курганы -- на другім баку дарогі. 2) з апісання мяжы 1789 года Губскага стараства мы маем, што капец быў з правага боку ад дарогі з Губ у Куранец (на тым жа баку дзе і "замкавая гара") і там жа дзе і згаданы курган з апісання 19 ст. (той які ты мог бачыць) Уся мяжа падзялялася на 17 адрэзкаў ("сцен"), умоўна прамыя ад пункта А да пункта Б. 1-я сцяна ішла ад гэтага капца Сенькоўка да дарогі Губы -- Сцюдзянец, праз Замкавую гару на мапе дарогі і замкавая гара прыкладна так Такім чынам гэтая Сенькоўка (капец/курган) недзе паміж Замкавай Гарой і дарогай Куранец-Губы. З апісання 19 ст. там толькі адзін курган. які ты і бачыў. Гэтая жа Сенькоўка вядома і ў 1576 годзе. Магчыма старажытны курган прывабілі да капца, а чаму не, добры геаграфічны арыентыр. Самае цікавае што пра іншыя курганы ў апісанні мяжы 1789 ні слова (якія былі на іншым баку дарогі), а гэты стаяў асобна, таму яго і выкарыстоўвалі ў якасці арыентыра. Калі зможаш яго дакладна лакалізаваць, будзе 2 геаграфічныя кропкі, праз якую можна будзе правесці прамую і вылічыць з вялікай дакладнасцю як ішла 1-я сцяна (пад якім вуглом паміж двумя дарогамі)
У энцыклапедыі археалогіі Беларусі (2009 года выдання) Том 1-ы (ст.212) знайшоў вось такую інфу. Скабеева Гара (пра якую згадваў Дзяніс) нібы і есць тое самае гарадзішча (Замкавая гара) праўда растаянне да Галянова атрымліваецца большае (больш 2 км замест 1,5) і валатоўкі разбрасаны на ПнУ ад Гарадзішча (1) і (2). Карацей гэтае апісанне трошкі адрозніваецца ад апісанне "В.Ф. Покровский , Археологическая карта Виленской губернии , 1893г" Ці рэч пра розныя аб'екты?
Скабеева Гора и Замкава Гора это разные объекты, хотя часто их путают. Разница между горами окала километра. В лесу сложно определить расстояние. Если будет желание можно посетить эти места. Жалко, что у нас нету археологов которые занимаются изучением капищ и язычеством.
Дзякуй! Тады ўсё норм, курганы гэта да Скабеевай гары, а Сенькоўка падобна да апісання адзіночнага кургана як раз з кнігі Пакроўскага. Карацей паміж гэтымі апісаннямі бачны супярэчнасці) Але канешне пытанні застаюцца
практически точное место Скобеевой горы, погрешность метров 50-60 будет. И так почему.. От Скабеевой горы в метрах 50-100 находится курганный могильник.. Большую часть распахали лесники при посадке нового леса. Это с левой стороны от дороги. Справа Скобеева Гора. Спасибо Игорь за анализ, исторический материал и расчет. Осталось найти пограничный курган.
Приходская церковь Рождества Пресвятой Богородицы Метрические книги 1799 1800 1801 1812-1817 1820 ОБНОВИЛА 1821-1824 1828 ОБНОВИЛА 1831 ОБНОВИЛА 1834 1836 индексированы 1837 индексированы 1838 индексированы 1839 индексированы 1840 1867 индексированы 1868 индексированы 1872 индексированы 1893 индексированы 1894 рождения, браки до февраля+ браки с февраля, умершие - индексировано все 1895 индексированы 1897 индексированы 1898 индексированы нет первых страниц 1899 индексированы нет первых страниц +умершие индексированы 1900 индексированы+умершие индексированы 1901 умершие индексированы