Помогите перевести записи , делал фото с книги в Кривиченском костеле о крещении моего отца, не все смог разобрать
Году 1943 дня 7 лiстапада ў Крывiцкiм рымска-каталiцкiм парафiяльным касцёле ксёднз Юзаф Крапiўнiцкi пробашч Крывiцкi ахрысцiў iмем Чэслаў немаўля мужчынскага полу, народжанае ў законным шлюбе ад Уладзiмiра Роўды i Гелены з Гурновiчаў дня 28 кастрычiка 1943 г. ў мястэчку Крывiчы парафii Kрывiцкай. Трымалi да хросту Пётр Ярашэвiч i Вера Канашонак.
Пэўна, будзе добра, калі паведаміце аб ксяндзе Крывіцкага касцелу ў тэме якую вядзеце: http://vilejski-uezd.by/threads/kri...atogo-apostola-andreja.3253/page-3#post-37485
Прывітанне,можаш дапамагчы мне прачытаць запіс аб шлюбе? Запіс даступны па спасылцы: https://www.familysearch.org/ark:/6...6VPP-JCLD&cc=4166194&lang=pl&groupId=M9MN-8P1
Мне таксама трэба дакладна прачытаць запіс пра нараджэнне Евы Цюрлікоў. Трэба вызначыць, ці была яе мама з дому Одорска ці Адамовіч.Запісы пра дзяцей і мужа Клемэнцыі розныя. Часам гэта Одорска, а часам Адамовіч. https://www.familysearch.org/ark:/6...tion=view&cc=4166194&lang=pl&groupId=M9MN-CJB
Солдат Клементий Цюрликов рядовой Запасного Егерского Полка 5й Армейской Дивизии, юноша 25 лет с крестьянкой Петронилой Адамовичевной, девицей 22 лет из д. Погост. Родители: крестьян Игнатия и Евдокии урожденной Анискевичовны Цюрликов сын и крестьян Якова и Францишки урожденной Одорской Адамовичей дочь.
Добры дзень. Прабачце, што так турбую, але не буду хаваць, што рукапісная кірыліца стварае для мяне вялікую цяжкасць. Калі можна, вельмі прашу прачытаць змест акта смерці Вінцэнта Сачыўкі — па спасылцы https://www.familysearch.org/ark:/6.../1:1:6V7D-XDPY&action=view&cc=4166194&lang=pl , а таксама Марцэлы Лешковіч — па спасылцы https://www.familysearch.org/ark:/6.../1:1:6V76-M7SL&action=view&cc=4166194&lang=pl Ці ёсць у гэтых актах якая-небудзь згадка пра іх бацькоў і мясцовасці, з якіх яны паходзілі? Заранее дзякую за дапамогу.
Звестак пра бацькоў няма. 1. В. Сачыўка памёр 5 кастрычнiка 1891 г у в.Пагост, меў 55 гадоў, пакiнуў жонку Марцэлю. Пахаваны на мясцовых могiлках. 2. 7 снежня 1895 г у Залазоўi памёрла Марцэля з Красоўскix Лешкович ад чахоткi, мела 60 гадоў, пакiнула мужа Вiкенцiя i сыноў Казiмiра i Паўла
Вялікі дзякуй! А можа, з акта шлюбу можна будзе даведацца яшчэ нешта? Вось спасылка на акт:https://www.familysearch.org/ark:/6...tion=view&cc=4166194&lang=pl&groupId=M9MN-ZQH
Вёскi, адкуль маладыя, не згадваюцца, напiсана толькi, што ён з Даўгiнаўскай парафii, яна з Альковiцкай. Бацькi Вiкенцiя: Ян i Агнешка з Кiшкурнаў, Марцэлi: Пётр i Малгажата з Навойчыкаў