1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Занарачскі прыход

Тема в разделе "Свентянский уезд", создана пользователем Ingwar841, 14 авг 2024.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Экзатычныя імёны Занарачскага прыходу

    Калі б нехта змог бы патрапіць у мінулае, напрыклад у канец ХІХ стагоддзя, і адправіцца ў адну з вёсак Занарачскага праваслаўнага прыходу Свянцянскага павета, напрыклад у в. Чарэмшыцы, то з вялікай верагоднасцю змог бы сустрэць там Гая, Наркіса, Сільвана, ці нават Пігаса.

    1. Гай Каврус і яго жонка Міхаліна з в. Чарэмшыцы
    upload_2024-8-14_22-36-43.png

    2. Наркіс Семяновіч і яго жонка Рамана з в. Чарэмшыцы
    upload_2024-8-14_22-29-33.png

    3. Сільван Каврус і яго жонка Агнія з в. Чарэмшыцы
    upload_2024-8-14_22-32-29.png

    4. Пігас Каврус і яго жонка Францішка з в. Чарэмшыцы
    upload_2024-8-14_22-39-15.png

    І гэта не міфічныя ці гістарычныя нейкія персанажы, а простыя мясцовыя жыхары, нашчадкі мясцовых прыгонных сялян. Некаторыя з іх нарадзіліся яшчэ пры прыгоне, а некаторыя ўжо і пасля. І такіх дзіўных імён у той час было даволі шмат па акрузе. З Чарэмшыц можна было адправіцца ў любую іншую вёску Занарачскага прыходу і сустрэць там жыхароў з не меней экзатычнымі імёнамі, такімі як Анфал, Дада, Папо, Фалалей, Кукша і інш.

    1. Анфал Крывіцкі з в. Занарач
    upload_2024-8-14_22-47-55.png

    2. Дада Шабан і яго жонка Агафія з в. Мокрыца
    upload_2024-8-14_22-41-25.png

    3. Папо Блізнік і яго жонка Мелеціна з в. Пронькі
    upload_2024-8-14_22-45-45.png

    4. Фалалей Чарняўскі яго жонка Патаміна з в. Стахоўцы
    upload_2024-8-14_22-43-18.png

    І гэтыя рэдкія і месцамі экзатычныя імёны былі ўласцівы не толькі мясцовым мужчынам, але і жанчынам, большасць з якіх нарадзілася ў тыя ж гады, як і мужчыны. Можна было сустрэць цёзку вядомай егіпіцкай царыцы Клеапатры, ці дачкі бога паветра Барэя, Хіонію.

    1. Клеапатра Шчамелева з в. Сідаровічы
    upload_2024-8-14_22-52-13.png

    У той час у гэтым прыходзе падобныя імёны былі не рэдкасць сярод мужчын і жанчын пэўнага ўзросту, якія нарадзіліся ў 1850-я і 1860-я гады. На той час прыход ахопліваў вёскі Балашы, Баравыя, Блізнікі (зараз частка в. Занарач), Жэлязнякі, Занарач, Ізорада (не існуе), Калодзіна, Карабаны, Мокрыца, Наносы, Пронькі, Сідаровічы, Стахоўцы і Чарэмшыцы.

    Мапа Занарачскага прыхода ў 2-й палове ХІХ стагоддзя
    Мапа Занарачскага прыходу.jpg
     
    Anatol_St, Влада, Михаил и 6 другим нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    (працяг)

    Па ўсёй верагоднасці гэтыя імёны з“явіліся дзякуючы тагачаснаму мясцоваму святару Іоанну Пятровічу Чарнікевічу (1822 – 1903), які паходзіў з сям“і дыяканаў Гродненскай губерні. Менавіта ён у 1851 – 1868 гады і быў святаром Занарчскай Прэабражэнскай праваслаўнай царквы. Пасля яго пераводу ў іншы прыход, мода на экзатычныя імёны рэзка спала і за рэдкім выключэннем амаль знікла. У 1849 годзе ён скончыў курс навук Літоўскай духоўнай семінарыі. Затым служыў наглядчыкам у Віленскім духоўным вучылішчы. 11 лістапада 1851 года быў пасвечаны ў святары і прызначаны да Занарчскай Праабражэнскай царквы. У 1863 годзе ў в. Занарач ён адкрыў прыхадское вучылішча. У сваім прыходзе меў вялікі ўплыў на прыхаджан, і меў канфлікт з мясцовым свецкімі ўладамі, што стала прычынай у далейшым яго пераводу ў іншы прыход. І ў 1868 годзе ён быў пераведзены ў царкву ў в. Кавалі Дзісненскага павету, якую узначальваў да 1895 года. Прычына яго пераводу была надрукавана ў Літоўскіх епархіяльных ведамасцях:

    «К сему Главный Начальник Северо-Западного края присовокупляет просьбу, не признано ли будет возможным в виду столь частых случаев неподлежащего вмешательства священников в дела крестьянского самоуправления и возбуждения крестьян к подаче неправильных жалоб, сообщить всем Епархиальным Начальникам вверенного ему края о внушении священникам не вмешиваться в дела им неподведомственные. В справке же о священниках Литовской Епархии, на действия коих обращено внимание Епархиального Начальства, изъяснено: 1) священник Занарочской церкви, Свенцянского уезда, Виленской губернии, Иоанн Черникевич, в видах упрочения своего влияния на прихожан, старается уронить значение и влияние на крестьян Мирового Посредника и вселяет в них недоверие и неуважение к Мировым учреждениям. Покойный Высокопреосвященный Митрополит Иосиф в виду фактов, удостоверенных письменными документами, о действиях священника Черникевича нашел необходимым устранить его от места священника Занарочской церкви, и предложил (15 сентября 1868 года) консистории переместить его немедленно на священническое место при Ковальской церкви, Дисненского уезда». (інфа ўзята з артыкула ў вікіпедыі)

    Есць верагоднасць што і ў новым прызодзе ён уводзіў моду на новыя экзатычныя імёны. Памёр святар у 1903 годзе ў в. Кавалі і быў пахаваны пры мясцовай царкве.

    Пахаванне Іоанна Чарнікевіча ў в. Кавалі.
    Charnyakevich_I.H.jpg
    Біяграфічныя дадзеныя і фотаздымак узяты адсюль

    Дзякуючы частковай даступнасці метрычных кніг, можна ўбачыць якімі імёнамі ў часы святарства Івана Чарнікевіча хрысцілі дзяцей. Імёны ўзяты з метрычных кніг, пачынаючы з 1864 года і да пачатку ХХ стагоддзя. Вось пералік найболей цікавых імёнаў, якімі хрысцілі дзяцей у перыяд святарства Іоанна Чарнікевіча. Некаторыя з іх настолькі экзатычныя і рэдкія, што я і не ведаў аб іх існаванні. Вось спіс саміх імён, разумова распаўсюджаныя імёны сюды не ўключаны.

    Жаночыя імёны
    (у дужках афіцыйны царкоўны* варыянт калі ён адрозніваецца ад метрычнага запісу ці ўвогуле яго адсутнасць (?))​

    Августа, Агния, Анисия, Ариадна, Артемия, Афанасия, Дросида, Дуклида, Евлалия, Ермиония, Зоя, Исидора, Иулитта, Каллиста, Капитолина, Кириена, Кириния (?), Клеопатра, Ксантиппа (Ксанфиппа), Леонилла, Лукина, Макрина, Мелетина (Мелитина), Минодора, Муза, Неонила (Неонилла), Платонида, Поликсения, Потамина (Потамия), Римма, Романа (?), Савина, Соломония, Сусанна, Феодулия, Фива, Фомаида, Харита, Хиония, Юния (Иуния)

    Мужчынскія імёны
    (у дужках афіцыйны царкоўны* варыянт калі ён адрозніваецца ад метрычнага запісу ці ўвогуле яго адсутнасць (?))​

    Аверкий, Азарий (Азария), Ализар (Елеазар), Акила, Амплий, Анфал (магчыма Аифал), Арион (Ариан), Аскалон, Вавила, Валериан, Варлаам, Виссарион, Всеволод, Гай, Гервасий, Герман, Гурий, Дада, Зосима, Иоанникий, Ильлиодор (Илиодор), Ириней, Капитон, Касиян (Кассиан), Кукша, Лин, Малахий (Малахия), Малетий (Мелетий), Мардарий, Модест, Наркис (Наркисс), Наум, Нестор, Олимпий, Осий (Осия), Панфил (Памфил), Паперий (?), Паппей (Паппий), Папо (Папа), Парамон, Патрикий, Пегасий (Пигасий), Разумник, Садок, Сампсон, Север (Севир), Северин, Сильван, Фалалей, Филофей, Флавиан, Фока, Фортунат, Януарий (Ианнуарий)

    * Крыніца: https://ortox.ru/names/
     
    #2 Ingwar841, 14 авг 2024
    Последнее редактирование: 15 авг 2024
    Anatol_St, Tatiana Shinkevich, Влада и 6 другим нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    (заканчэнне)

    На заканчэнне, прывяду некалькі скрыноў экзатычных для сялян імёнаў, ахрышчаных у 1864 – 1868 гады. За прадстаўленыя матэрыялы і дапамогу ў падрыхтоўцы артыкулу вялікі дзякуй kiessling.

    1. Дукліда Кухаронак з в. Мокрыца, нар.26.08.1865
    upload_2024-8-14_23-16-20.png

    2. Ксанціпа Георгіеўна Жук з в. Карабаны, нар.01.03.1866
    upload_2024-8-14_23-19-1.png

    3. Мінадора Ігнатава Валадковіч з в. Блізнікі, нар.01.08.1864
    upload_2024-8-14_23-10-24.png

    4. Фіва Васільева Стадольнік з в. Занарач, нар.16.07.1865
    upload_2024-8-14_23-14-59.png

    5. Арыадна Пятроўна Кісель з в. Стахоўцы, нар.14.09.1865
    upload_2024-8-14_23-30-59.png

    6. Ірыней Іванавіч Балаш з в. Блізнікі, нар.23.08.1864
    upload_2024-8-14_23-9-3.png

    7. Пігасі Васільевіч Каврус з в. Чарэмшыццы, нар.04.11.1864
    upload_2024-8-14_23-6-52.png

    8. Арыон і Тарас Якаўлевічы Марозы з в. Стахоўцы, нар.31.12.1865
    upload_2024-8-14_23-29-28.png

    9. Садок Ільін Шабан з в. Занарач. нар.15.02.1866
    upload_2024-8-14_23-20-50.png

    10. Флавіан Осіпавіч Балаш з в. Пронькі, нар.18.02.1865
    upload_2024-8-14_23-13-5.png
     
    Anatol_St, Tatiana Shinkevich, Влада и 7 другим нравится это.
  4. kiessling

    kiessling Мегапользователь

    Регистрация:
    3 июл 2016
    Сообщения:
    105
    Симпатии:
    212
    Ищу:
    Стрэж, Саковіч, Жыла, Жук, Міна, Лубскі, Чарняўскі, Валасевіч, Новік, Міцкевіч
    География поисков:
    Навікі, Комсіна, Журыхі, Лыжычы, Лужы, Чарэмшыцы, Занарач, Калодзіна
    Метрычныя кнігі Занарацкай царквы / Метрические книги Занарочской церкви

    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1864 (стр. 55-79) 2064751 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1865 (стр. 64-92) 2064751 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1866 (стр. 55-86) 2064751 Item 4
    1867 пакуль не знойдзены
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1868 (стр. 59-90) 2064751 Item 5
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1869 (стр. 109-148) 2064968 Item 1
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1870 (стр. 74-117) 2064968 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1871 (стр. 82-121) 2064968 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1872 (стр. 91-133) 2064968 Item 4
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1873 (стр. 90-129) 2064969 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1874 (стр. 89-136) 2064969 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1875 (стр. 32-80) 2064969 Item 4
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1876 (стр. 159-200) 2064970 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1877 (стр. 51-100) 2064970 Item 3
    1878 пакуль не знойдзены
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1879 (стр. 88-136) 2064970 Item 4
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1880 (стр. 22-60) 2065304 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1881 (стр. 99-153) 2065304 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1882 (стр. 29-88) 2065304 Item 4
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1883 (стр. 79-120) 2065305 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1884 (стр. 60-109) 2065305 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1885 (стр. 89-139) 2065306 Item 1
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1886 (стр. 81-122) 2065306 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1887 (стр. 90-137) 2065306 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1888 (стр. 88-130) 2065467 Item 1
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1889 (стр. 105-152) 2065467 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1890 (стр. 95-157) 2065467 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1891 (стр. 238-291) 2065468 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1892 (стр. 94-142) 2065468 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1893 (стр. 102-128) 2065468 Item 4 (стр. 125-158) 2065469 Item 1
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1894 (стр. 258-311) 2065469 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1895 (стр. 244-294) 2065469 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1896 (стр. 109-159) 2067068 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1897 (стр. 151-202) 2067068 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1898 (стр. 101-135) 2067068 Item 4 (стр.133-157) 2067509 Item 1
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1899 (стр. 94-147) 2067509 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1900 (стр. 102-148) 2067510 Item 1
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1901 (стр. 164-214) 2067509 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1902 (стр. 137-188) 2067510 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1903 (стр. 190-233) 2067510 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1904 (стр. 101-147) 2068006 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1905 (стр. 101-142) 2068006 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1906 (стр. 212-254) 2068006 Item 4
    1907 пакуль не знойдзены
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1908 (стр. 67-106) 2068007 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1909 (стр. 197-234) 2068007 Item 3
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1910 (стр. 151-194) 2068007 Item 4
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1911 (стр. 105-133) 2083739 Item 4 (стр. 131-148) 2067984 Item 1
    Нараджэнні, шлюбы, смерці 1912 (стр. 30-64) 2083739 Item 2
    Нараджэнні, шлюбы, смерці, далучэнні 1913 (стр. 242-291) 2083739 Item 3