Шаноўныя ўдзельнікі галіны форуму "Ілля ... ды наваколлі"! Звяртаюся да вас з нетрывіяльным пытаннем. Магчыма, у вашых родных захаваліся карціны міжваеннага часу стылістычна блізкія да гэтых? Некалькі работ, якія вы бачыце, былі напісаныя ў 1930-ых гг. і да зараз знаходзяцца у адной з вёсак Іллянскага сс. На жаль, пры замене рамак абрэзалі, відаць, і імя аўтара. Але ёсць верагоднасць, што ў некага захавалася падпісаная работа. Буду ўдзячны за інфармацыю!