1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Войстам і ваколіцы

Тема в разделе "Свентянский уезд", создана пользователем Nalszański, 13 авг 2025 в 15:01.

  1. Nalszański

    Nalszański Местный

    Регистрация:
    10 мар 2019
    Сообщения:
    34
    Симпатии:
    49
    Ищу:
    Sierhiejewicz; Daraszkiewicz; Kozioł; Mikulicz; Mieczkowski; Hryncewicz; Bujko
    География поисков:
    Słoboda (parafia Iża); Uhlany (parafia Wojstom); Korzeniowo (parafia Olkowicze); Kłowsie (parafia Rabuń); Sawino (parafia Kurzeniec); Kłynie (parafia Kasuta); Pokirnie (parafia Dubinki); Zawiszyno (parafia Okołowo)
    Гісторыя Войстама на старонках кнігі "Нарачанка і яе берагі"

    Naračanka i jaje bierahi-528-529.jpg
    Naračanka i jaje bierahi-530-531.jpg
    Naračanka i jaje bierahi-532-533.jpg
    Naračanka i jaje bierahi-534-535.jpg

    Біяграфія апошняга прыватнага ўладальніка
    Караль Дамінік Пшэзьдзецкі (гады жыцця 1782-1832)

    Karol_Przezdziecki_(99606287).jpg
    Партрэт Караля Пшэзьдзецкага

    Гісторыя Войстамскай парафіі

    Касцёл, першапачаткова асвечаный пад тытулам святога Юрыя, быў заснаваны тут у 1440 г. Напачатку ХХ ст. у парафіяльным архіве яшчэ захоўваўся арыгінальны дакумент 1444 г., у якім панна Соф’я Бутвіловіч запісала на мясцовы касцёл аднаго свайго халопа з Іжы з абавязкам адпраўляць адну св. Імшу на год. Аднак, галоўным фундатарам войстамскай плябаніі лічыўся Стэфан Андрушкавіч-Ядоўгавіч, які, не маючы нашчадкаў, у 1491 г. надзяліў касцёл зямлёю, халопамі і вёскамі. Потым фундуш памножылі Адам Андрушкавіч, Анджэй Ядоўгавіч, Мацей Андрушка. У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічала альтарыя.

    Войстамская парафія належала да Свірскага дэканата, з 1930-х гг. – да Вілейскага. У XVI ст., як і многія іншыя каталіцкія святыні Смаргоншчыны, касцёл св. Юрыя быў ператвораны ў кальвінскі збор, па інш. звестках – толькі страціў на карысць рэфарматараў частку зямельных уладанняў. Але з другой паловы XVII ст. у Войстаме зноў адзначаецца дзеючы касцёл.

    Старажытная святыня была знішчана падчас “нашэсця Масквы” ў 1654-1661 гг. Адбудаваў храм тагачасны плябан Барталамей Панасевіч, і ў 1674 г. новазбудаваны касцёл быў кансэкраваны біскупам Мікалаем Слупскім, суфраганам віленскім, цяпер ужо пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. У XVIII ст. тут дзейнічала езуіцкая місія ад калегіума ў Жодзішках. З 1776 г. Войстам стаў маёмасцю браслаўскага старосты Ігнацыя Буржымоўскага, які ў 1787 г. збудаваў тут капліцу, але пазней святыня не ўзгадваецца. Апошні драўляны храм, узведзены ў цэнтры мястэчка намаганнямі кс. Яна Твардоўскага ў 1744-1745 гг., – гэта была дзвюхвежавая трохнававая базіліка з трансептам, інтэр’ер якой упрыгожвалі 10 алтароў. Трох’ярусныя чацверыковыя вежы ўвенчваліся барокавымі купаламі, уваход на касцёльную тэрыторыю, абгароджаную бутавым мурам, пазначала трох’ярусная магутная брама-званіца. Кансэкраваў святыню ў 1851 г. віленскі біскуп Вацлаў Жылінскі. Пры касцёле дзейнічалі школка для дзяцей і шпіталь, як прытулак для старых.

    Драўляны касцёл згарэў падчас Першай сусветнай вайны. Функцыю парафіяльнай святыні ўзяла на сябе часовая драўляная капліца, пастаўленая ў заходняй частцы касцёльнага ўчастка, а ў 1927 г. пачалі ўзводзіць велічны касцёл ў стылі мадэрн з вонкавай цэглы на высокім цокалі з бутавага каменю. Але хуткае будаўніцтва было не пад сілу невялікай парафіі, а потым Другая сусветная вайна і наступныя за ёй дзесяцігоддзі атэізму так і не далі завяршыць пачатае. Толькі ў 1980-я гг., калі святыню вярнулі парафіянам, будаўніцтва прадоўжылася.

    Аднак храм атрымаўся не такі, якім ён быў задуманы архітэктарамі. Галоўны фасад так і не скончаны і, хутчэй, нагадвае часовае рашэнне. У дадатак, у 1991 г. у святыні адбыўся пажар, які знішчыў завяршэнне галоўнага фасада – дзвюх’ярусную шатровую вежачку, фланкаваную рызалітамі са ступеньчатымі атыкамі.

    Сёння касцёл уяўляе сабою выцягнуты прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы, аддзелены ад пяціграннага прэсбітэрыя трансептам са ступеньчатымі франтонамі на тарцах. Прэсбітэрый фланкаваны дзвюма сакрыстыямі на ўзроўні цокаля. Кампазіцыя перакрыта двухсхільнымі бляшанымі дахамі з вальмамі і над галоўным фасадам і, традыцыйна, над прэсбітэрыем; завершана трох’яруснай вежачкай-сігнатуркай над сярэдзінай даха і вялікім крыжом над вальмам галоўнага фасада.

    Зальны інтэр’ер дастаткова шырокі, амаль 18 м, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках, якія нясуць магутныя пілоны, з распалубкамі над арачнымі вокнамі. У касцёле 3 алтары: галоўны з абразом Найсвяцейшай Тройцы ў глыбокай нішы, і два бакавых – св. Ганны і св. Казіміра. У 2003 г. зроблены новы пасаборны алтар. З XIX ст. у войстамскай парафіі былі вядомы драўляныя капліцы ў Гануце, Груздзеніцы і Рускім Сяле (усе тры сёння на тэрыторыі Вілейскага р-на Мінскай вобл.), а таксама ў панскім двары (дзейнічала ў 1788 г.) і на мясцовых могілках. Апошняя была пабудавана з дрэва ў 1809 г. намаганнямі тагачаснага пробашча Антонія Стэфана Грынеўскага, адноўлена ў 1890 г. Могілкавая капліца не захавалася, але сярод старажытных надмагілляў вылучаецца пахавальня сям’і Ходзькаў-Свяцецкіх, убудаваная ў паўночна-ўсходні вугал бутавай агароджы парафіяльных могілак. Збудаванне ўяўляе сабою прызменны аб’ём з бетону, разлічаны на тры пахаванні, з бетонным крыжам, які ляжыць ў верхняй плоскасці. За цэнтральнаю плітою спачывае Ігнацый Ходзька (+1861), за левай – Станіслава Свяцецкая, народжаная Ходзька (+1858), за правай – Леон Свяцецкі, які памёр у 1907 г., калі, верагодна, і быў пабудаваны фамільны склеп. Сярод надмагільных помнікаў таксама звяртае на сябе ўвагу каплічка над магілай сям’і Занеўскіх-Міхалінскіх, пабудаваная з бутавага каменю пад высокім карункавым крыжам.

    Вылучаецца Войстамская парафія і мноствам прыдарожных каплічак, якія і да сённяшняга дня ўпрыгожваюць і вёскі Рускае Село, Ярэмічы (абедзве ў Вілейскім р-не) і вёску Мілуці, і хутары Шчані (раней Халопцы) і Родзевічы (Вілейскі р-н). Ёсць падобнае збудаванне і ў самім Войстаме, пры павароце на могілкі – квадратны ў сячэнні “слупок” з бутавага каменю пад чатырохсхільным дахам з крыжам, у нішах на гранях усталяваныя фігуркі Маці Божай і Пана Езуса.

    https://grodnensis.by/diecezja-n/catalog-par/item/vojstam-najsvyatsejshaj-trojtsy.html
     
    #1 Nalszański, 13 авг 2025 в 15:01
    Последнее редактирование: 13 авг 2025 в 21:19
    АлександрТ и Михаил нравится это.
  2. Nalszański

    Nalszański Местный

    Регистрация:
    10 мар 2019
    Сообщения:
    34
    Симпатии:
    49
    Ищу:
    Sierhiejewicz; Daraszkiewicz; Kozioł; Mikulicz; Mieczkowski; Hryncewicz; Bujko
    География поисков:
    Słoboda (parafia Iża); Uhlany (parafia Wojstom); Korzeniowo (parafia Olkowicze); Kłowsie (parafia Rabuń); Sawino (parafia Kurzeniec); Kłynie (parafia Kasuta); Pokirnie (parafia Dubinki); Zawiszyno (parafia Okołowo)
    Войстам на мапах

    1635.png

    1709_dated_1665_partie_lithuanie_wilna_et_troki_davidrumsey — kopia.jpg

    1770_72_von_pfau_VIII_mapywig_COMP75.jpg

    1772_Rizzi-Zannoni_07_Carte_de_la_Pologne_ssees_mapywig.jpg

    TOP._KARTA_VILENSKOJ_GUB._210K_1836_VI_LoC_G7053_.V5_s210_.R8_vault.jpg

    13-5 Świr, 1915.jpg
    14-5 Krewa, 1915.jpg
     
    #2 Nalszański, 13 авг 2025 в 15:02
    Последнее редактирование: 13 авг 2025 в 22:27
  3. Nalszański

    Nalszański Местный

    Регистрация:
    10 мар 2019
    Сообщения:
    34
    Симпатии:
    49
    Ищу:
    Sierhiejewicz; Daraszkiewicz; Kozioł; Mikulicz; Mieczkowski; Hryncewicz; Bujko
    География поисков:
    Słoboda (parafia Iża); Uhlany (parafia Wojstom); Korzeniowo (parafia Olkowicze); Kłowsie (parafia Rabuń); Sawino (parafia Kurzeniec); Kłynie (parafia Kasuta); Pokirnie (parafia Dubinki); Zawiszyno (parafia Okołowo)
    Спасылкі на некаторыя метрычныя кнігі Войстамскага касцёла ў сеціве

    Выява Войстамскага касцёла ў пачатку XX стагоддзя.
    Vojstam,_Trajecki._Войстам,_Траецкі_(1900).jpg

    12065510_1003854199679083_1006770593143795504_n.jpg


    1797 1798 1798 1798 1798 1798 1799 1799 1799 1799

    1800 1800 1800 1800 1801 1801 1801 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808
    1809

    1810 1811 1812 1813 1814 1815 1816 1817 1818 1819

    1821 1822 1823 1824 1825 1826 1827 1828 1828 1828

    1837 1837 1838 1838 1838 1839 1839 1839

    1840 1840 1840 1841 1841

    1855 1857 1858 1859

    1860 1861 1863 1864 1865 1865 1866 1867 1868 1869

    1870 1870 1871 1871 1872 1872 1872 1872 1873 1873 1873 1873 1874 1874 1874
    1875 1875 1875 1876 1877 1878 1879 1879 1879
     
    #3 Nalszański, 13 авг 2025 в 15:22
    Последнее редактирование: 13 авг 2025 в 21:12
    АлександрТ нравится это.
  4. Nalszański

    Nalszański Местный

    Регистрация:
    10 мар 2019
    Сообщения:
    34
    Симпатии:
    49
    Ищу:
    Sierhiejewicz; Daraszkiewicz; Kozioł; Mikulicz; Mieczkowski; Hryncewicz; Bujko
    География поисков:
    Słoboda (parafia Iża); Uhlany (parafia Wojstom); Korzeniowo (parafia Olkowicze); Kłowsie (parafia Rabuń); Sawino (parafia Kurzeniec); Kłynie (parafia Kasuta); Pokirnie (parafia Dubinki); Zawiszyno (parafia Okołowo)
    Спасылкі на рэвізскія сказкі Войстамскай парафіі, Войстамскага маёнтка і Войстамскай сельскай грамады

    1795
    1811
    1816
    1850
    1858
     
    #4 Nalszański, 13 авг 2025 в 15:28
    Последнее редактирование: 14 авг 2025 в 11:44
  5. Nalszański

    Nalszański Местный

    Регистрация:
    10 мар 2019
    Сообщения:
    34
    Симпатии:
    49
    Ищу:
    Sierhiejewicz; Daraszkiewicz; Kozioł; Mikulicz; Mieczkowski; Hryncewicz; Bujko
    География поисков:
    Słoboda (parafia Iża); Uhlany (parafia Wojstom); Korzeniowo (parafia Olkowicze); Kłowsie (parafia Rabuń); Sawino (parafia Kurzeniec); Kłynie (parafia Kasuta); Pokirnie (parafia Dubinki); Zawiszyno (parafia Okołowo)
    Артыкул аб святкаванні дзесяцігоддзя дня незалежнасці Польскай Рэспублікі ў Войстаме ад 17.11.1928 г.

    1.png

    2.png