1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Старынкі, Хадасы

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 17 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Маёнтак Старынкі

    Тэрытарыяльны склад: двор Старынкі (захаваўся часткова), фальварк Пажарышча (не існуе), фальварк Прозарава (не існуе), засценак Ражаны ці Ражанец (не існуе), вёска Старынкі, вёска Хадасы, хутар Цягельня (не існуе), засценак Ярашы ці Юрашы (не існуе)

    Уладальнікі: у 1723/1725 – 1854 гады ўласнасць Багдановічаў, у 1854 – 1910-я гады ўласнасць Тукаллаў, у 1910-х -- 1939 гады ўласнасць Багдановічаў (падрабязней можна глянуць тут)
    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 гады ў сладзе Менскага павета Менскага ваяводва Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1920 гады ў складзе Вілейскага павета (да 1843 года ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я палове 19 стагодзя ў складзе Ільскага ключвойтаўства, у 1861 – 1865 гады ў складзе Стаецкай воласці. У 1865/1866 годзе з тэрыторыямі маёнткаў Забалоце і Юнцавічы разам ўтварылі Старынкаўскую сельскую грамаду і ўвайшлі ў склад Крайскай воласці.

    Канфесійная прыналежнасць:
    Католікі
    былі прыпісаны да касцёла Святога Міхаіла ў м. Ілія. Недзе каля 1865 года касцёл быў зачынен і большасць прыхаджан з простага стану былі пераведзены ў праваслаўе і прыпісаны да праваслаўнай царквы Св. Іліі ў м. Ілія (былая ўніяцкая). Недзе паміж 1879 і 1889 гадамі прыпісаны да праваслаўнай царквы Св. Іосіфа ў м. Ілія (пераробленая з касцела Св. Міхаіла). З поўнымі спісамі прыхаджан Ільскага касцела можна азнаёміцца тут: 1853 год, 1858 год, 1860 год, 1863 год, 1865 год. Ніжэй, ў артыкулах да населеных пунктаў, будуць прыведзены прамыя спасылкі за 1853 і 1865 гады.
    Уніяты да 1812 года былі прыпісаны да уніяцкай царквы ў в. Старынкі (тут можна паглядзець метрычныя кнігі за 1800 – 1801 гады). Пасля зруйнавання царквы, прыхаджане былі прыпісаны да ўніяцкай царквы ў м. Ілія (тут можна паглядзець метрычныя кнігі да 1838 года уключна). Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе, уніяты былі прыпісаны да праваслаўнай царквы Св. Іліі ў м. Ілія, пазней прыпісаны да праваслаўнай царквы святога Іосіфа ў м.
    Праваслаўныя да 1839 года тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі.

    1. Поўныя спісы прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1839, 1844, 1845, 1871-1879 гады можна спампаваць тут
    2. Шлюбныя вобшукі Ільскай царквы Св. Іліі за 1873-1891 гадыможна спампаваць тут
    3. Поўныя спісы прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1889-1891, 1898, 1911 гады можна спампаваць тут

    Ніжэй, ў артыкулах да населеных пунктаў, будуць прыведзены прамыя спасылкі за ўсе вышэйзгаданныя гады з спраў 1 і 3, акрамя 1839 года. Дадатковую інфармацыю па месцу захоўвання метрычных кніг па Ільскай царкве Св. Іліі можна глянуць тут

    Старынкі згадваюцца з 16 стагодзя ў складзе маёнтка Ілія. У 1725 годзе смаленскі гараднічы Казімір Багдановіч набыў у Міхала Алаізія Савіцкага фальварк Старынкі. У 1765 годзе ўладанне сакольнічага смаленскага Казіміра Багдановіча. У 1775 годзе ўласнасць старасты самніцкага Тадэвуша Багдановіча. Згодна падымнага рэестра менскага ваяводства за 1775 год (НГАБ, ф.1769, воп.1, спр.156), фальварк Старынкі Ільскай каталіцкай парафіі налічваў 23 сялянскіх хат і 1 шляхецкі чыншавы двор. Акрамя таго, яму жа, належала 12 сялянскіх хат у фальварку Мануйлы (Радашковіцкая каталіцкаяй парафія). У 1786 годзе Тадэвуш атрымаў пасаду лоўчага менскага павета. Недзе пасля 1782 года ён набывае фальваркі Абадоўцы, Забор’е і Стайкі, якія раней ўваходзілі ў Ільскае грабства Салагубаў. Пасля яго смерці (недзе паміж 1789 і 1791 гадамі) яго старэйшаму сыну Вінцэнту Багдановічу (1773 г.н.) адышоў фальварк Мануйлы з вёскамі Кашына, Кукелаўшчызна і Мануйлы (яны жа Трусевічы). Астатнія фальваркі (Абадоўцы, Забор’е, Стайкі і Старынкі) адыходзяць да яго другой жонкі Людвікі Ёзафаўны з Вышынскіх, якая трымала іх да самай сваёй смерці.

    У гэты час ёй належалі – Арпа, Бязводнае, Дубовае, Дунаі, Заборь’е, Зацемень, Кавалі, Каранёва, Карповічы, Карытніца, Лендзвені, Маслова, Мацькоўцы, Пеліхава, Пуцяты, Рушчыцы, Сердаўшчызна, Скалубішча, Стайкі, Старая Гута, Старынкі, Сосенка, Такары, Хадасы, Хаценчыцы, Храмцова, Шыпкі, Шчакаўшчызна, Ярашы. Вёска Арпа была ў сумесным ўладанні з інстыгатарм Рафалам Слізнем і шамбелянам Антоніем Лоткай, вёска Дунаі ў сумесным ўладанні з Пазнякамі, а вёска Карытніца ў сумесным уладанні з Ільскай плебаніяй. Цэнтрам яе латыфундыі стаў панскі двор Старынкі, у якім па дадзеным РК 1795 года налічвалася 17 дваровых. У часы валадарання Людвікі, на землях Багдановічаў пачало асядаць шмат шляхецкіх сем’яў, якія прыходзілі з розных куткоў Барысаўскага, Вілейскага, Докшыцкага і Пастаўскага паветаў. Так, у вёску Стайкі перасялілася 21 сям’я чыншавай шляхты, яшчэ 14 сем’яў асела ў вёсцы Кавалі.

    Пасля яе смерці ў 1810 годзе паміж яе сынамі: Вінцэнтам, Казімірам, Ануфрыем і Ігнацыем, адбыўся падзел, які суправаджаўся шматлікімі перасяленнямі сялян. Так з двара Старынкі некалькі дваровых былі пераведзены ў двор Абадоўцы, двор Забор’е і вёску Мацькоўцы, а ў двор Старынкі былі пераведзены сяляне з вёсак Карытніца і Стайкі. У вёску Старынкі перавялі некаторых сялян з вёсак Забор’е, Карытніца, Мацькаўцы, Орпа і Стайкі, а з вёскі Старынкі перавялі сялян у двор Абадоўцы, двор Забор’е і вёску Маслава. У вёску Хадасы перавялі сялян з вёсак Забор’е і Бязводнае, а з вёскі Хадасы перавялі некалькі сялян у вёскі Карытніца і Сосенка. У засценак Ярашы перавялі сялян з вёсак Старая Гута і Бязводнае. Забор’е і Старая Гута адышлі Казіміру Багдановічу, Абадоўцы, Бязводнае, Карытніца, Маслава, Орпа і Сосенка адышлі Ігнацыю Багдановічу. Такім чынам фальварк Старынкі з вёскамі Старынкі, Хадасы і засценкамі Пажарышча, Ярашы дасталіся Ануфрыю, трэцяму сыну Тадэвуша і Людвікі Багдановічаў. Яму ж яго старэйшы брат Вінцэнт уступіў і фальварк Мануйлы з вёскамі Кашына, Кукелаўшчызна і Трусевічы, куды таксама перавялі сялян з вёскі Забор’е. Дарэчы, менавіта з вёскі Забор’е, якую увогуле расялілі, каб пабудаваць там панскі двор, адбыўся найбольшы перавод сялян менавіта ў маёнтак Старынкі. У далейшым у 1811 – 1850 гады адбываліся нязначныя пераводы сялян з маёнтка Старынкі ў маёнтак Мануйлы, і наадварот. РК маёнткаў Абадоўцы, Забор'е і Мануйлы можна глянуць тут.

    Уладанне Багдановічаў у 1810 годзе (чырвоным колерам пазначан маёнткі Старынкі і Мануйлы Ануфрыя Багдановіча, сінім -- маёнтак Стайкі Вінцэнта Багдановіча, аранжавым -- маёнтак Абадоўцы Ігнацыя Багдановіча, зялёным -- маёнтак Забор'е Казіміра Багдановіча
    Маёнткі Абадоўцы, Забор'е, Стайкі, Старынкі. 1810 год.jpg Маёнткі Забор'е, Мануйлы. 1810 год.jpg

    Пасля смерці Ануфрыя Багдановіча ў 1854 годзе, маёнтак Старынкі адышоў да яго дачкі Сюзанны, якая была ў шлюбе з М. Тукаллай з Асцюковіч. Менавіта пры Сюзанне Тукаллавай адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе яе сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.289: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами имения "Стражинка" Тукалловой С.О. 7 апреля 1865 г. - 10 августа 1866 г”). Згодна выкупнога акта ў вёсках Старынкі і Хадасы налічвалася 101 рэвізкая душа і 450 дзесяцін 1368 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 3 796 рублей і 70 капеек. Тэрмін выплаты пазначаны з 1 лютага 1865 года (“Виленские губернские ведомости” за 1866 год, №61).
    Згодна даведніка Гашкевіча (“Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут) у пачатку 20 стагодзя Тукаллам належала ў маёнтку Старынкі 2030 дзесяцін зямлі, акрамя таго 21 дзесяціна ў лясной старожцы Лукі, 20 дзесяцін у фальварку Празарова і 20 дзесяцін у пасёлку Цягельня.
     
    #1 Ingwar841, 17 дек 2022
    Последнее редактирование: 17 дек 2022
    Вераника, alextsyn, дмитрий и 3 другим нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Дадатковыя крыніцы:
    1. “Падымныя рэестры Менскага ваяводства Менскага павета за 1775 год”, укладальнік Дзьмітры Дрозд (НГАБ, ф.1769, воп.1, спр.156)
    2. Спіс прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312)
    3. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    4. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    5. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (1 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Старынкі, пачынаецца са старонкі 262)
    6. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут (Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра, пачатак Вілейскага павета з 542 кадра)
    7. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    8. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
     
    #2 Ingwar841, 17 дек 2022
    Последнее редактирование: 17 дек 2022
    Вераника, дмитрий, kx-7 и 2 другим нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Двор Старынкі
    1. Панскі двор размяшчаўся на “суходоле”, у ім “дом господский деревянный на каменном фундаменте с погребами с его службами с регулярным плодовитом садом”. Каля панскага двару была драўляная ўніяцкая каплічка “во имя Святаго Иоанна Богослова”. У двары жыла служачая шляхта (10 чалавек) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 годзе ў двары жыў 1 праваслаўны і 9 католікаў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пачатку 20 стагодзя ў двары жыло 56 чалавек (36 мужчын і 20 жанчын) (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Bohdanowiczy/Багдановічы (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Zgirski/Згірскі, Michałowski/Міхалоўскі, Nesterowicz/Несцеровіч, Terlecki/Церлецкі, Szantyr/Шантыр
    РК 1795 (LVIA 515-15-135) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Wasilewski/Васілеўскі, Jwaszkiewicz/Вашкевіч, Komsa/Комса, Rutkowski/Руткоўскі, Suchodolski/Сухадольскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Богданович/Багдановіч (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Оношко/Аношка, Урбанович/Урбановіч, Терлецки/Церлецкі
    РК 1811 (LVIA 515-15-230) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Василевски/Васілеўскі, Ивашкевич/Вашкевіч, Козиол/Казёл, Комса/Комса, Лешкевич/Ляшкевіч, Мацута/Мацута, Рутковски/Руткоўскі, Сачок/Сачок, Суходольски/Сухадольскі, Шостакович/Шастаковіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка: Богданович/Багдановіч (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Олеховски/Аляхоўскі, Бржезински/Бжэзінскі, Троянски/Траянскі, Цыдзик/Цыдзік, Шалькевич/Шалькевіч
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Вашневски/Вашнеўскі, Шыгановски/Шыганоўскі
    РК 1816 (LVIA 515-15-362) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Вашкевич/Вашкевіч, Лашкевич/Ляшкевіч, Мацута/Мацута, Казиол/Казёл, Кибалко/Кібалка, Кулинчик/Кулінчык, Сачок/Сачок, Суходольски/Сухадольскі, Шарамович/Шарамовіч, Шостакович/Шастаковіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) дваровыя “при селении Мануйлы” (глядзець тут)
    Прозвішча – Борковски/Баркоўскі, Вашкевич/Вашкевіч, Верейко/Вярэйка, Волнашн/Вальняшн, Горбач/Гарбач, Кулинчик/Кулінчык, Лешкевич/Ляшкевіч, Пинкук/???, Рутковски/Руткоўскі, Суходольски/Сухадольскі, Шарамович/Шарамовіч

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Арцишевски/Арцішэўскі, Борковски/Баркоўскі, Бохан/Бохан, Вашкевич/Вашкевіч, Верейко/Вярэйка, Вольняшн/Вальняшн, Гарбач/Гарбач, Кажура/Кажура, Калкунович/Калкуновіч, Кулинчик/Кулінчык, Кусович/Кусовіч, Лешкевич/Ляшкевіч, Михалёнок/Міхалёнак, Томкович/Тамковіч, Рутковски/Руткоўскі, Суходольски/Сухадольскі, Шарамович/Шарамовіч, Шушкевич/Сушкевіч
     
    Вераника, дмитрий, kx-7 и 2 другим нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Вёска Старынкі/Starzynki
    1. Вёска размешчана на “суходоле”. Мелася драўляная ўніяцкая царква “во имя Святага Георгия Победоносца”. Мелася карчма “в коей жительство имеют по временным правам евреи”. У в. Старынкі і з. Ярашы разам было 2 шляхецкіх (10 жыхароў) і 26 сялянскіх двароў (121 жыхар) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 годзе у вёсцы 21 двор і 246 жыхароў (праваслаўныя і католікі). Мелася драўляная каталіцкая калічка. (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 53 двара, 315 жыхароў (166 мужчын і 149 жанчын), з якіх 19 чалавек (13 мужчын і 6 жанчын) было на заробках, 47 каней, 77 “крупного рогатого скота”, 467 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 234 дзесяціны зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы жыло 324 чалавека (171 мужчын і 153 жанчын), да якой прыпісана 319 дзесяцін зямлі. У вёсцы інсавала "школа грамоты", заснаваная ў 1875 годзе (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 годзе ў вёсцы 60 двароў, 325 жыхароў (137 мужчын і 188 жанчын), 58 каней, 84 “крупного рогатого скота”, 131 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)
    6. З прыходам савецкай ўлады быў арганізаваны калгас “8 марта”

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Arciszewski/Арцішэўскі, Wałoszczyk/Валошчык, Horbacz/Гарбач, Hubarko/Губарко, Komsza/Комса, Krotowicz/Кратовіч, Kusowicz/Кусовіч, Nowik/Новік, Pietraszkiewicz/Петрашкевіч, Piakrok/???, Pasiecki/???, Staszkiewicz/Сташкевіч, Czszawski/???

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Arciszewski/Арцішэўскі, Bochończyk/Бохан, Węgierski/Венгерскі, Harbacz/Гарбач, Kosciukowicz/Касцюковіч, Komsa/Комса, Kusowicz/Кусовіч, Putraszkiewicz/Петрашкевіч, Suchodolski/Сухадольскі, Czarniawski/Чарняўскі, Jasinski/Ясінскі
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Krasowski/Красоўскі, Politanski/Палітанскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Арцишевски/Арцішэўскі, Баутрукович/Баўтруковіч, Бохон/Бохан, Вашкевич/Вашкевіч, Венгерски/Венгерскі, Верейко/Вярэйка, Гайдук/Гайдук, Горбач/Гарбач, Кажемяка/Кажамяка, Косцюкевич/Касцюковіч, Комса/Комса, Курец/Курэц, Кусович/Кусовіч, Лавор/Лавор, Лешко/Лешко, Михаленок/Міхалёнак, Петрашкевич/Петрашкевіч, Пиотровски/Пётроўскі, Пинчук/Пінчук, Пуцията/Пуцята, Рабунец/Рабунец, Рудак/Рудак, Суходольски/Сухадольскі, Томкович/Тамковіч, Чернявски/Чарняўскі, Шушкевич/Сушкевіч, Шымански/Шыманскі, Ясински/Ясінскі

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Артишевски/Арцішэўскі, Баутрукович/Баўтруковіч, Бохон/Бохан, Вашкевич/Вашкевіч, Венгерски/Венгерскі, Владыко/Уладыка, Гайдук/Гайдук, Горбач/Гарбач, Кожамяка/Кажамяка, Комса/Комса, Курец/Курэц, Кусович/Кусовіч, Лавор/Лавор, Лешко/Лешко, Михаленок/Міхалёнак, Петрашкевич/Петрашкевіч, Петровски/Пётроўскі, Пинчук/Пінчук, Пуцята/Пуцята, Рабунец/Рабунец, Рудак/Рудак, Суходольски/Сухадольскі, Сушкович/Сушкевіч, Томкович/Тамковіч, Чернявски/Чарняўскі

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Артишевски/Арцішэўскі, Бохан/Бохан, Вашкевич/Вашкевіч, Венгерски/Венгерскі, Бладыко/Бладыка/Уладыка, Гайдук/Гайдук, Гарбач/Гарбач, Гарбацевич/Гарбацэвіч, Кажамяка/Кажамяка, Козел/Казёл, Комса/Комса, Кусович/Кусовіч, Лавор/Лавор, Лешка/Лешко, Мацута/Мацута, Михалонок/Міхалёнак, Петрошкевич/Петрашкевіч, Пиотровски/Пятроўскі, Рудак/Рудак, Сачок/Сачок, Суходольски/Сухадольскі, Томкович/Тамковіч, Чарнявски/Чарняўскі, Шушкевич/Сушкевіч, Ясински/Ясінскі

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Арцишевски/Арцішэўскі, Бладыко/Бладыка/Уладыка, Бохан/Бохан, Вашкевич/Вашкевіч, Венгерски/Венгерскі, Волчок/Ваўчок, Гарбацевич/Гарбацэвіч, Горбач/Гарбач, Кажамяко/Кажамяка, Кажура/Кажура, Кибалко/Кібалка, Козёл/Казёл, Комса/Комса, Кудзин/Кудзін, Кусович/Кусовіч, Лешко/Лешко, Ляшкевич/Ляшкевіч, Мацута/Мацута, Михалёнок/Міхалёнак, Рудак/Рудак, Суходольски/Сухадольскі, Томкович/Тамковіч, Трацинко/Трацінка, Чернявски/Чарняўскі, Шушкевич/Сушкевіч, Язински/Ясінскі

    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1844 (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1845 (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Анускевич/Анускевіч, Арцишевски/Арцішэўскі, Бохан/Бохан, Васкевич/Вашкевіч, Венгерски/Венгерскі, Владыка/Уладыка, Горбач/Гарбач, Кажамяка/Кажамяка, Кибалко/Кібалка, Козел/Казёл, Комса/Комса, Кусович/Кусовіч, Куцелинка/Куцэлінка, Лешкевич/Ляшкевіч, Маевски/Маеўскі, Малиновски/Маліноўскі, Милевски/Мілеўскі, Михалёнок/Міхалёнак, Острейко/Астрэйка, Серато/Сірота, Чернявски/Чарняўскі, Шеремет/Шарамет, Шушкович/Сушкевіч, Юркевич/Юркевіч, Яцкевич/Яцкевіч

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1865 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Арцишевски/Арцішэўскі, Бохан/Бохан, Бладыка/Бладыка/Уладыка, Вашкевич/Вашкевіч, Венгерски/Венгерскі, Гинтовт/Гінтаўт, Горбач/Гарбач, Кибалко/Кібалка, Комса/Комса, Крень/Крэнь, Кусович/Кусовіч, Лашук/Лашук, Ляудански/Ляўданскі, Ляшкевич/Ляшкевіч, Маевски/Маеўскі, Михалёнок/Міхалёнак, Сирото/Сірота, Станкевич/Станкевіч, Чернявски/Чарняўскі, Шеремет/Шарамет, Язински/Ясінскі

    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1871 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1872 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1873 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1874 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1875 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1876 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1877 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1878 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1879 год (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1889 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1890 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1891 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1898 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1911 год (глядзець тут)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішчы – Артюшевски/Арцішэўскі, Бегански/Беганскі, Бладыко/Бладыка/Уладыка, Бохан/Бохан, Венгерски/Венгерскі, Гарбач/Гарбач, Гересимович/Герасімовіч, Кажуро/Кажура, Кибалко/Кібалка, Комель/Камель, Комса/Комса, Кузень/Кудзін?, Кулаков/Кулакоў, Кулеш/Кулеш, Кусович/Кусовіч, Лашук/Лашук, Лобецки/Лабецкі, Ляшкевич/Ляшкевіч, Михаленок/Міхалёнак, Мякшило(?)/Мякшыла, Рудак/Рудак, Станкевич/Станкевіч, Стрелицки/Стрэліцкі, Терех/Церах, Цензев…/???, Цыбульски/Цыбульскі, Черепович/Чараповіч, Шаремет/Шарамет, Язински/Ясінскі
     
    #4 Ingwar841, 17 дек 2022
    Последнее редактирование: 17 дек 2022
    Yuras, Вераника, vitaut и 3 другим нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Вёска Хадасы
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, у якой налічвалася 3 сялянскіх (26 чалавек) і 3 шляхецкіх (22 чалавека чыншавай шляхты) двара (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У1866 годзе ў вёсцы было 10 двароў, у якіх жыло 57 праваслаўных і 50 католікаў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 21 двор, 154 жыхара (85 мужчын і 69 жанчын), з якіх 17 чалавек (14 мужчын і 3 жанчыны) было на заробках, 19 каней, 41 “крупного рогатого скота”, 118 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 107,25 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы жыло 157 чалавека (86 мужчын і 71 жанчына), да вёскі прыпісана 125 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 годзе ў вёсцы 25 двароў, 151 жыхар (76 мужчын і 71 жанчына), 24 каней, 45 “крупнага рагатага скота”, 118 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)
    6. З прыходам савецкай ўлады быў арганізаваны калгас “Советская армия”

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Kozioł/Казёл, Kreń/Крэнь, Leszkiewicz/Ляшкевіч, Leszko/Лешко
    РК 1795 (LVIA 515-15-146)чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Alchimowicz/Альхімовіч, Witkowski/Віткоўскі, Sycz/Сыч

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Верейко/Вярэйка, Козиол/Казёл, Крень/Крэнь, Лавор/Лавор, Лешкевич/Ляшкевіч, Лешко/Лешко, Трацинко/Трацінка, Юшко/Юшко

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Верейко/Вярэйка, Козиол/Казёл, Крень/Крэнь, Лавор/Лавор, Лавринович/Лаўрыновіч, Лашкевич/Ляшкевіч, Трацинко/Трацінка, Юшко/Юшко

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Бладыко/Бладыка/Уладыка, Вашкевич/Вашкевіч, Кажура/Кажура, Калкунович/Калкуновіч, Крень/Крэнь, Лавор/Лавор, Лавринович/Лаўрыновіч, Лешкевич/Ляшкевіч

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Бладыко/Бладыка/Уладыка, Кажура/Кажура, Калкунович/Калкуновіч, Крень/Крэнь, Лавор/Лавор, Ляшкевич/Ляшкевіч

    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1844 (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1845 (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1853 г.(глядзець тут)
    Прозвішча – Владыка/Уладыка, Лешкевич/Ляшкевіч, Кажура/Кажура, Крень/Крэнь, Лавор/Лавор, Малиновски/Маліноўскі, Новацки/Новацкі

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1865 г. (глядзець тут)
    Прозвішча – Буркевич/Буркевіч, Бладыка/Бладыка/Уладыка, Комса/Комса, Крень/Крэнь, Лавор/Лавор, Ляшкевич/Ляшкевіч, Суходольски/Сухадольскі

    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1871 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1872 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1873 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1874 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1875 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1876 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1877 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1878 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1879 год (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1889 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1890 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1891 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1898 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іосіфа за 1911 год (глядзець тут)

    Спіс “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішчы – Бохан/Бохан, Бладыко/Бладыка, Владыко/Уладыка, Довидович/Давідовіч, Жардецки/Жардзецкі, Конус(?)/???, Лавор/Лавор, Ляшкевич/Ляшкевіч, Михаленок/Міхалёнак, Олькевич/Алькевіч, Тратинко/Трацінка, Филипович/Філіповіч
     
    #5 Ingwar841, 17 дек 2022
    Последнее редактирование: 4 авг 2023
    Yuras, Вераника, kx-7 и 3 другим нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Засценак Ярашы ці Юрашы (не існуе), верагодна расялён ужо да пачатку 20 стагодзя
    1. Засценак размяшчаўся на “суходоле”. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 годзе ў засценку 1 двор і 5 жыхароў, усе католікі. (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)

    РК 1795 () ???

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бенедысь/Бенедысь, Бладыка/Бладыка/Уладыка, Жардецки/Жардзецкі, Козиол/Казёл, Коляда/Каляда, Станкевич/Станкевіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыко/Бладыка/Уладыка, Вашкевич/Вашкевіч, Жардецки/Жардзецкі, Коляда/Каляда, Комса/Комса, Станкевич/Станкевіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыко/Бладыка/Уладыка, Жардецки/Жардзецкі, Комса/Комса, Станкевич/Станкевіч, Трациянко/Трацінка

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыко/Бладыка/Уладыка, Жардецки/Жардзецкі, Станкевич/Станкевіч, Трацинко/Трацінка

    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1844 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1845 год (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1853 г. (глядзець тут)
    Прозвішча – Владыка/Уладыка, Станкевич/Станкевіч, Собилло/Сабіла, Трацинко/Трацінка, Шуман/Шуман

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1865 г. (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыка/Бладыка/Уладыка, Гинтовт/Гінтаўт, Ляудански/Ляўданскі, Мацкевич/Мацкевіч, Речицки/Рэчыцкі, Яцына/Яцына

    Дадатковая РК 1834 (LVIA 515-15-686), прапушчаныя сяляне з двара Старынкі і вёсак Старынкі, Хадасы і Ярашы (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Арцишевски/Арцішэўскі, Волчок/Ваўчок, Горбач/Гарбач, Жардецки/Жардзецкі, Комса/Комса, Крень/Крэнь, Лавор/Лавор, Лашкевич/Ляшкевіч, Ясински/Ясінскі
     
    Вераника, kx-7, дмитрий и 2 другим нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Фальварак Пажарышча (не існуе), у 1811 годзе ў заставе у Драздовіча
    1. У фальварку ў трох дварах жыла аколічная шляхта (5 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 годзе ў фальварку было 2 двары і 14 жыхароў, усе католікі (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)

    РК 1795 () ???

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) шляхта Дроздович/Драздовіч (глядзець тут)

    РК 1816 () ???

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1853 г. (глядзець тут)
    Прозвішча – Речицки/Рэчыцкі, Ясевич/Ясевіч

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1865 г. (глядзець тут)
    Прозвішча – Речицки/Рэчыцкі, Ясевич/Ясевіч

    Засценок Прозарава ці Празарова (не існуе)
    У пачатку 20 стагодзя ў фальварку жыло 31 чалавек (14 мужчын і 17 жанчын), да яго прыпісана 20 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1853 г. (глядзець тут)
    Прозвішча – Марковски/Маркоўскі, Яцевич/Яцэвіч

    Спіс прыхаджан Ільскага касцёла за 1865 г. (глядзець тут)
    Прозвішча – Жардецки/Жардзецкі, Жебровски/Жэброўскі, Речицки/Рэчыцкі

    Засценак Ражаны ці Ражанец (не існуе)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1844 год (глядзець тут)
    Спіс прыхаджан Ільскай царквы Св. Іліі за 1845 год (глядзець тут)

    Хутар/пасёлак Цягельня (не існуе)
    1. У пачатку 20 стагодзя ў пасёлку жыло 7 чалавек (3 мужчын і 4 жанчыны), да яго прыпісана 20 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)

    Спіс “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”: Прозвішча – Липницки/Ліпніцкі
     
    Вераника, Бэлла, kx-7 и 3 другим нравится это.
  8. дмитрий

    дмитрий Мегапользователь

    Регистрация:
    31 май 2015
    Сообщения:
    369
    Симпатии:
    926
    Файна! Карысная праца. Але ёсць памылка.
    [QUOTE="Ingwar841, post: 16862, member: 17
    ] Маёнтак Старынкі. Уладальнікі: у 1723/1725 – 1854 гады ўласнасць Багдановічаў, у 1854 – 1939 гады ўласнасць Тукаллаў.[/QUOTE]
    У 1920-х-1930-х гг. (2-ая РП) уласнікам Старынак быў Мечыслаў Багдановіч з Абадоўцаў. Ён выкупіў усе часткі маёнтка ў спадкаемцаў сваёй бабулі, Зузаны з Багдановічаў Тукала, пасля яе смерці. Гэтак піша Міхал Ромер у сваім "Дзённіку" за 1920 г.

    Заглавие.jpg
    Старынкі.jpg
     
    #8 дмитрий, 17 дек 2022
    Последнее редактирование: 17 дек 2022
    alkevk, DavAlex, Ingwar841 и ещё 1-му нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Дзякуй! паправіў)
     
    дмитрий нравится это.
  10. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    297
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    482
    Интересная дата, по кн. Памяти первая дата упоминая д. Старинки в 1582 год. Но есть еще более ранняя дата 1540 -? год.
     
  11. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    297
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    482
    Интересно как фамилия Владыка/Бладыка меняется, возможно была описка в свое время. Но, описка в какую сторону В или Б. или это вообще разные фамилии. Надо изучить документы до 1800 года.
     
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Пра дату 1540 ведаю, пра 1582 таксама. Але ж 1566 год -- і далей гэта не пра згадку Старынак, а пра тэрытарыяльную прыналежнасць гэтай тэрыторыі (абшару). Разумова што тут жылі людзі да 1582 года і што Старынкі існавалі раней, бо ў 1582 гэта ўсёж быў ужо мясцовы "цэнтр", і вакол былі іншыя невялікія паселешчы, з якіх толькі напэўна Юрашы можна звязаць з Ярашамі 19 ст. (кажу па памяці) А тэрытарыяльную прыналежнасць патрэбна ведаць дзеля таго, каб ведаць у якіх справах можна шукаць магчымую інфу з 2-ю пал. 16 ст. У данным выпадку у Менскіх судах (напрыклад Земскі, Гродскі), якія і ўтварыліся пад час адміністрацыйнай рэформы 1560-х.

    У мяне склалася ўражанне, што гэта было адно прозвішча, але спадар Міхаіл думаю пра гэта больш ведае)
     
    Денис Х нравится это.