1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Ракшыцы, Сморкава (Пабядзіцель), Юнцавічы

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 18 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Маёнтак Юнцавічы

    Тэрытарыяльны склад:
    двор Юнцавічы (не існуе), засценак Беркаўшчызна ці Бярноўка (не існуе), вёска Ракшыцы, вёска Сморкава (Пабядзіцель), вёска Юнцавічы

    Уладальнікі: у 1-й палове 16 стагодзя ў складзе маёнтка Крайск, у 2-й палове 16 стагодзя – 1-й чвэрці 17 стагодзя ўласнасць Гурынаў, у 1765 уласнасць Салагубавай, да 1775 – да 1811 гады уласнасць Гараінаў, да 1811 – 1826 уласнасць Францішка Пазняка, у 1826 – 1939 гады ўласнасць Бароўскіх.

    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 гады ў сладзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1797 гады ў складзе Докшыцкага павета, у 1797 – 1920 гады ў складзе Вілейскага павета (да 1843 года ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я палове 19 стагодзя ў складзе Ільскага ключвойтаўства, у 1861 – 1865 гады ў складзе Стаецкай воласці. У 1865/1866 годзе разам з тэрыторыямі маёнткаўСтарынкі і Забалаце ўтварылі Старынскую сельскую грамаду і ўвайшлі ў склад Крайскай воласці.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 2-й палове 18 стагодзя католікі маёнтка Юнцавічы былі прыпісаны да Альковіцкага касцёла. Першапачаткова католікамі былі толькі жыхары вёскі Сморкава (у спісе прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы за 1765 год вёска не значацца, а ў рэвізкіх казках за 1795 год пазначана, што ўсе яе жыхары былі католікамі). Недзе ў канцы 18 стагодзя ў каталіцтва перайшлі і жыхары вёсак Ракшыцы і Юнцавічы. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 год (тут) і за 1865 год (тут). Метрычныя кнігі Альковіцкага касцела можна паглядзець анлайн тут (нараджэння 1835-1840 і 1854 -1900 гады, шлюбы 1854-1900 гады, смерці 1849-1911 гады) тут (1849-1865, 1873-1874)
    Уніяты ў 17-18 стагодзях былі прыпісаны да Крайскай уніяцкай царквы. У 1765 годзе ўніяты жылі выключна толькі ў вёсках Ракшыцы і Юнцавічы. У 1795 годзе жыхары гэтых вёсак яшчэ лічацца ўніятамі (за выключэннем адной сям’і ў Юнцавічах), але верагодна ўжо ў самым канцы 18 стагодзя ўсе перайшлі ў каталіцтва. У метрычных кнігах Крайскай царквы за 1799 – 1838 гады жыхары маёнтка Юнцавічы амаль не згадваюцца, а ў спісе прыхаджан за 1833 год увогуле пазначана што ўсе жыхары былі католікамі.
    Праваслаўныя да 1839 года тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі, але значана пазней. У 1847 годзе ў маёнтку лічылася толькі 2 праваслаўных. У 1866 годзе ўжо 266 чалавек залічаны да праваслаўных, что складала каля 53 адсодкаў ад усіх жыхароў маёнтка. Згодна распісанню прыходаў Вілейскага павета 1876 года, праваслаўныя з вёскі Юнцавічы былі прыпісаны да Краскай царквы Св. Мікалая, а праваслаўныя з вёскі Сморкава – да Прэабражэнскай царквы ў сяле Камень-Спас. Пры гэтым вёска Ракшыцы ў спісе адсутнічая, верагодна была прапушчана (“Литовские Епархиальные ведомости №14”). Шлюбныя вобшукі Камень-Спаскай царквы за 1872 – 1919 гады можна спампаваць тут. Спісы прыжаджан за 1896 і 1916 гады можна спампаваць (тут)

    У першай палове 16 стагодзя, землі маёнтка ўваходзілі ў склад маёнтка Крайск Насілоўскіх. У пачатку 1550-х гадоў кн. Валерыян Пратасевіч, біскуп Луцкі і Бярасцейкі запісаў свайму слузе Льву Гурыну на вечнасць некалькі грунтоў у маёнтку Крайск, якія ён трымаў у заставе. У 1556 годзе Леў Гурын купляе ў Войцаха Войцахавіча Насілоўскага, яго сына Мельхтёра і дачкі Раіны, іх частку маёнтка Крайск – путных і цяглых людзей, сенажаці і пушчу над ракой Вілія. Згодна ўмове Леў Гурын быў павінен выкупіць з заставы ў Ядвігі Станіславаўны (удавы Юрыя Насілоўскага) – сенажаці, а ў Юхны Ваньковіча – двор Юнцавічы. У 1557 годзе Леў Гурын купляе ў кн. Аляксандра Свірскага і яго жонкі Анны Пратасаўны “дворец Ракшицы в Крайске” за 55 коп грошай. У 1567 года Леў Гурын ставіць 1 каня “з Крайска”. Пасля смерці Льва Гурына (1590 год) Юнцавічы адышлі да яго сыноў – Канстанціна, Яна, Міхала і Геліяша, якія падзялілі яго на 4 часткі. У 1593 годзе згадваецца вёска Сморкава, як уласнасць кн. Марыны Андрэеены з Збаражскіх Нарушэвічаўны, якой належала частка маёнтка Крайск. У 1674 годзе сярод уладальнікаў грунтаў у маёнтку Юнцавічы згадваюцца Уладзіслаў Умястоўскі, Ян Садкоўскі, Ёзаф Стоцкі. У вёсцы Сморкава мелі свае грунты Пяткевіч, Ёдка і Гедройц. У 1765 годзе двор Юнцавічы, вёскі Ракшыцы і Юнцавічы ўласнасць Салагубавай, у 1775 годзе ўласнасць войскага віленскага Гараіна, якому належала ў маёнтку 35 сялянскіх хат. У 1792 годзе ўласнасць шамбяляна двара польскага Гаспара Гараіна. У 1795 годзе ўласнасць яго удавы Аляксандры Андрэеўны Гараінавай і іх малалетняй дачкі Караліны. У 1811 годзе ўласнасць былога падсудка копыськага павятовага суда Францішка Тадэвушавіча Пазняка, якую ён атрымаў як спадчынік Караліны Гаспараўны Гараін. 26.03.1826 ён прадае Юнцавічы суддзі Яну Себасцьянавічу Бароўскаму. У 1834 годзе ўласнасць сына Яна Бароўскага, губернскага сакратара Антонія Бароўскага. Пасля смерці Антонія, уласнасць яго сыноў Аляксандра і Казіміра Бароўскіх, пры якіх адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе іх сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.23: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "имения Юнцевичи" Боровских Александра и Казимира Антоновичей. 26 апреля 1865 г. - 31 мая 1872 г.”). Згодна выкупнога акта ў вёсках Ракшыцы, Сморкава і Юнцавічы налічвалася 155 рэвізкіх душ і 763 дзесяціны 1480 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 6 094 рубля і 65 капеек. Тэрмін выплаты пазначаны з 1 лютага 1865 года (“Виленские губернские ведомости” за 1866 год, №92). Згодна даведніка Гашкевіча (“Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут) у пачатку 20 стагодзя да маёнтка Юнцавічы Бароўскіх было прыпісана 795 дзесяцін зямлі.
     
    #1 Ingwar841, 18 дек 2022
    Последнее редактирование: 30 дек 2022
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Дадатковыя крыніцы:

    1. Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312) спасмпаваць можна тут
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (1 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Юнцавічы, пачынаецца са старонкі 262)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, а Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    7. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
     
    Николаевна, Ната и АлександрТ нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Двор Юнцавічы
    1. Панскі двор размяшчаўся на левым беразе рэчкі Юнцаўка: “дом Господской деревянный с каменным небольшим флигелем и плодовитым садом”. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 годзе ў двары жыло 14 чалавек (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы двароў, жыхароў (мужчын і жанчыны), з якіх чалавек (мужчыны і жанчыны) былі на заробках, каней, “крупного рогатого скота”, “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў двары жыло 38 чалавек (29 мужчын і 9 жанчын), да маёнтка прыпісана 795 дзесяцін зямлі, уласнасць Бароўскага (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Horain/Гараін (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-147) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Janowski/Яноўскі
    РК 1795 (LVIA 515-15-140) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Krupski/Крупскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Позняк/Пазняк (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Володзко/Валодзька
    РК 1811 (LVIA 515-15-234) дваровыя* (глядзець тут)
    Прозвішча – Беляцки/Беляцкі, Грынкевич/Грынкевіч, Козел/Казёл, Крупски/Крупскі, Муха/Муха, Наумец/Наумец, Притыка/Прытыка, Хрампелка/Хрампелка, Царык/Царык, Шупянько/Шупянько

    РК 1816 () ???

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) дваровыя** (глядзець тут)
    Прозвішча – Габрански/Габранскі, Козловски/Казлоўскі, Макашович(?)/???, Цеханович/Цехановіч

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Козловски/Казлоўскі, Максимович(?)/???

    *большасць са спісу прапушчаны ў РК 1795 года і верагодна не адносіліся да дваровых сялян
    **пераведзены з в. Язнева(?) Вілейскага павета

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Боровски/Бароўскі, Калиновски/Каліноўскі
    Прозвішча, сяляне: Волкович/Ваўковіч, Крупски/Крупскі, Кужель/Кужэль, Кузмич/Кузміч, Левко/Левко, Лешко/Ляшко, Пасека/Пасека, Станкевич/Станкевіч, Царык/Царык, Шахрай/Шахрай
     
    Ната и АлександрТ нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Засценак Беркаўшчызна, у РК 1795 года пазначаны як з. Берноўцы, паміж 1834 і 1845 гады жыхары пераведзены ў в. Сморкава
    1. У “спісе прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год”адсутнічае
    2. Засценак размяшчаўся “на суходоле”, налічваў 1 сялянскі двор (9 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    3. У спісе прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год адсутнічае

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Lidniewski/Люднеўскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-234) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ледневски/Люднеўскі

    РК 1816 (LVIA 515-15-367) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ледневски/Люднеўскі

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ледневски/Люднеўскі
     
    Ната нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Вёска Ракшыцы, у 1795 і 1811 гады частку вёскі трымаў у заставе Яноўскі
    1. Вёска размяшчалася пры “большой столбовой дисненской дороге”, налічвала 11 сялянскіх двароў (47 жыхароў). Пазначана як сумесная уласнасць Гараінавай і Падгайскага (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. Па “спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” усе католікі
    3. У 1866 годзе ў вёсцы 19 двароў, 258 жыхароў (130 праваслаўных і 128 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 40 двароў, 253 жыхара (132 мужчын і 121 жанчына), з якіх чалавек 19 (17 мужчын і 2 жанчыны) былі на заробках, 48 каней, 65 “крупного рогатого скота”, 305 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 243 дзесяціны зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 280 жыхароў (142 мужчыны і 138 жанчын), да вёскі прыпісана 276 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 годзе ў вёсцы 44 двара, 216 жыхароў (80 мужчын і 136 жанчын), 37 каней, 65 “крупнага рагатага скота”, 121 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Amiellanczyk/Амелянчык, Bielski/Бельскі, Ginko/Гінко, Kuzel/Кужэль, Kuzmicz/Кузміч, Lewko/Левко, Maskalonak/Маскалёнак, Pauzun/Паўзун, Stankiewicz/Станкевіч, Szaray/Шарай

    РК 1795 (LVIA 515-15-140) частка Гараіна, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Bielski/Бельскі, Krupinski/Крупінскі, Kużel/Кужэль, Lidniewski/Люднеўскі, Stankiewicz/Станкевіч, Suszkiewicz/Сушкевіч
    РК 1795 (LVIA 515-15-140) частка Яноўскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Amieljanczyk/Амельянчык, Kuzmicz/Кузміч, Lewko/Левко

    РК 1811 (LVIA 515-15-234) частка Пазняка, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бельски/Бельскі, Крупски/Крупскі, Кужель/Кужэль, Ледневски/Люднеўскі, Станкевич/Станкевіч, Сушкевич/Сушкевіч
    РК 1811 (LVIA 515-15-234) частка Яноўскага, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Амельянчик/Амельянчык, Кузмич/Кузміч, Левко/Левко
    РК 1811 (LVIA 515-15-234) па дадатковай 1800 года, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Амельянчик/Амельянчык, Гинько/Гінько, Крупски/Крупскі, Панарад/Панарад, Паузун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-367) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Амельянчик/Амельянчык, Бельски/Бельскі, Гинко/Гінько, Крупински/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Кужель/Кужэль, Кузмич/Кузміч, Левко/Левко, Ледневски/Люднеўскі, Паузун/Паўзун, Понарад/Панарад, Станкевич/Станкевіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Амелянчик/Амельянчык, Бельски/Бельскі, Гинко/Гінько, Крупенчик/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Кужель/Кужэль, Кузмич/Кузміч, Левко/Левко, Ледневски/Люднеўскі, Паузун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бельски/Бельскі, Волкович/Ваўковіч, Гук(?)/Гук(?), Крупински/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Кузмич/Кузміч, Левко/Левко, Людневски/Люднеўскі, Млечко/Млечка, Моргович(?)/Марговіч(?), Панарад/Панарад, Паузун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч, Цеханович/Цехановіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Речицки/Рэчыцкі
    Прозвішча, сяляне: Бельски/Бельскі, Крупски/Крупскі, Левко/Левко, Лешко/Ляшко, Людневски/Люднеўскі, Млечко/Млечка, Павзун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч, Цеханович/Цехановіч

    Спіс прыхаджан Камень-Спасскай праваслаўнай царквы за 1896 год (глядзець тут)
    У спісе прыхаджан Камень-Спасскай праваслаўнай царквы за 1916 год адсутнічая(?)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Бельски/Бельскі, Дубовик/Дубовік, Крупски/Крупскі, Левко/Левко, Ляшко/Ляшко, Ляшкович/Ляшковіч, Млечко/Млечко, Павзун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч, Тихонович/Ціхановіч, Царик/Царык
     
    Николаевна и Ната нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Вёска Сморкава (з 1964 года Пабядзіцель)
    1. У “спісе прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год”адсутнічая
    2. Вёска размяшчалася “на суходоле”, налічвала 9 сялянскіх двароў (45 жыхароў), сумесная ўласнасць Гараінавай і Слізня (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    3. У “спісе прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” адсутнічая
    4. У 1866 годзе ў вёсцы 10 двароў, 118 жыхароў (68 праваслаўных і 50 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 25 двароў, 155 жыхароў (74 мужчын і 81 жанчына), з якіх 13 чалавек (11 мужчын і 2 жанчыны) былі на заробках, 32 каня, 32 “крупного рогатого скота”, 148 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 162 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    6. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 211 жыхароў (99 мужчын і 112 жанчын), да вёскі прыпісана 199 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    7. У 1916 годзе ў вёсцы 35 двара, 150 жыхароў (68 мужчын і 82 жанчын), 21 конь, 45 “крупнага рагатага скота”, 45 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-140) частка Гараіна, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Krupski/Крупскі, Krupinski/Крупінскі, Marcinkiewicz/Марцінкевіч, Pauzun/Паўзун, Stankiewicz/Станкевіч
    РК 1795 (LVIA 515-15-125а) частка Слізня* (глядзець тут)
    Прозвішча – Giedroyc/Гедройц, Chocienszczynka/Хаценшчынка

    *пазначана як вёска ў Пастаўскім павеце, адносілася да фальварка Рынкевічы (каля м. Касцяневічы)

    РК 1811 (LVIA 515-15-234) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Амельянчик/Амельянчык, Крупенски/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Марцинкевич/Марцінкевіч, Повзун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч
    РК 1811 (LVIA 515-15-231) частка Слізня (глядзець тут)
    Прозвішча – Вечерски/Вячэрскі?, Гейдроц/Гедройц

    РК 1816 (LVIA 515-15-367) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Крупенчик/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Мартинкевич/Марцінкевіч, Паузун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Крупенчик/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Ледневски/Люднеўскі, Марцинкевич/Марцінкевіч, Паузун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Крупински/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Кузмич/Кузміч, Людневски/Люднеўскі, Мацинкевич/Марцінкевіч, Паузун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Коциолл/Кацёл
    Прозвішча, сяляне: Крупски/Крупскі, Лешко/Ляшко, Людневски/Люднеўскі, Марцинкевич/Марцінкевіч, Паузун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Дятлик/Дзятлік, Карпович/Карповіч, Крупински/Крупінскі, Крупски/Крупскі, Ляшкевич/Ляшкевіч, Мартинкевич/Марцінкевіч, Павзун/Паўзун, Станкевич/Станкевіч, Терех/Церах
     
    #6 Ingwar841, 18 дек 2022
    Последнее редактирование: 7 апр 2023
    Ната нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.576
    Вёска Юнцавічы
    1. Вёска размяшчалася на левым беразе рэчкі Юнцаўка, налічвала 15 сялянскіх двароў (86 жыхароў). (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. Па “спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” усе католікі
    3. У 1847 годзе ў вёсцы жылі 2 праваслаўныя жанчыны (“Клировая ведомость…”)
    4. У 1866 годзе ў вёсцы 12 двароў, 113 жыхароў (68 праваслаўных і 45 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 23 двара, 166 жыхара (86 мужчын і 80 жанчын), з якіх 21 чалавек (13 мужчын і 8 жанчыны) былі на заробках, 32 каня, 37 “крупного рогатого скота”, 112 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 184 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    6. У 1916 годзе ў вёсцы 37 двароў, астатніх дадзеных няма (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Bohdanowicz/Багдановіч, Żhun/Жгун, Kowalewski/Кавалеўскі, Krubski/Крупскі, Kuzmicz/Кузміч, Leszko/Лешко, Ludniewski/Люднеўскі, Maskalonek/Маскалёнак, Caryk/Царык

    РК 1795 (LVIA 515-15-140) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Karas/Карась, Krupski/Крупскі, Kuzmicz/Кузміч, Lewko/Левко, Laszko/Ляшко, Mucha/Муха, Pauzun/Паўзун, Taulanski/Таўлянскі, Caryk/Царык

    РК 1796 (LVIA 515-15-140) дадатковая, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Шупенков/Шупянько

    РК 1811 (LVIA 515-15-234) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Грынкевич/Грынкевіч, Карась/Карась, Крупски/Крупскі, Кузмич/Кузміч, Левко/Левко, Ляшко/Ляшко, Муха/Муха, Паузун/Паўзун, Тавлянски/Таўлянскі, Царык/Царык

    РК 1816 (LVIA 515-15-367) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гринкевич/Грынкевіч, Карусь/Карась, Крупски/Крупскі, Кузмич/Кузміч, Левко/Левко, Лешко/Ляшко, Муха/Муха, Паузун/Паўзун, Царик/Царык

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гринкевич/Грынкевіч, Крупски/Крупскі, Ляшко/Ляшко, Левко/Левко, Муха/Муха, Паузун/Паўзун, Царик/Царык

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бельски/Бельскі, Габрански/Габранскі, Крупски/Крупскі, Кузмич/Кузміч, Лешко/Ляшко, Людневски/Люднеўскі, Муха/Муха, Паузун/Паўзун, Царик/Царык

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Врублевски/Урублеўскі, Неверович/Невяровіч
    Прозвішча, сяляне: Бельски/Бельскі, Габрански/Габранскі, Крупски/Крупскі, Лешко/Ляшко, Людневски/Люднеўскі, Мисевич/???, Муха/Муха, Станкевич/Станкевіч, Царык/Царык

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Ольшук/Альшук, Габрански/Габранскі, Гуринович/Гурыновіч, Гуща/Гушча, Дубовик/Дубовік, Дубоневич/Дубаневіч, Журовович/Журавовіч, Касперович/Касперовіч, Кузмич/Кузміч, Крупски/Крупскі, Людневски/Люднеўскі, Муха/Муха, Станкевич/Станкевіч, Царик/Царык

    Чыншавая шляхта ў вёсках Ракшыцы і Юнцавічы, перайшлі з Барысаўскага павета ў 1808 годзе
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Гинтовт/Гінтаўт, Кимбар/Кімбар, Лиходзевски/Ліхадзеўскі
     
    Николаевна, Эла Кулеш и Ната нравится это.
  8. Ната

    Ната Мегапользователь

    Регистрация:
    29 окт 2015
    Сообщения:
    159
    Симпатии:
    270
    Ищу:
    Крупских, Борткевичей, Царик-из Беларуси -выходцев из д.Юнцевичи Вилейского уезда
    География поисков:
    д.Юнцевичи,Сморково Вилейского уезда
    Большое спасибо за информационный материал!
     
  9. Ната

    Ната Мегапользователь

    Регистрация:
    29 окт 2015
    Сообщения:
    159
    Симпатии:
    270
    Ищу:
    Крупских, Борткевичей, Царик-из Беларуси -выходцев из д.Юнцевичи Вилейского уезда
    География поисков:
    д.Юнцевичи,Сморково Вилейского уезда
     
  10. Ната

    Ната Мегапользователь

    Регистрация:
    29 окт 2015
    Сообщения:
    159
    Симпатии:
    270
    Ищу:
    Крупских, Борткевичей, Царик-из Беларуси -выходцев из д.Юнцевичи Вилейского уезда
    География поисков:
    д.Юнцевичи,Сморково Вилейского уезда
    Большое спасибо за информационный материал!
     
    Ingwar841 нравится это.