Маёнтак Грыневічы, пасёлак Дубы і фальварак Эльдорадо (Гальдарады) У свой час мясцовыя жыхары з вёсак Грыневічы і Стрый, расказвалі мне пра нейкіх двух братоў «паноў», якія ў 20 ст. валодалі землямі ў наваколлях Грыневіч і Эльдорадо і жылі тут яшчэ ў савецкія часы. Але імён і прозвішч так і не ўзгаднілі, і ў цэлым інфармацыя была даволі супярэчлівая. Было не зразумела, ці рэч ішла пра адных людзей, ці змяшалі некалькі сямей. У цэлым мяне цікавіла больш за ўсё гісторыя самога хутара Эльдорадо, які мясцовыя называлі Гольдарады ці Гальдарады. Бо менавіта з ім была звязана непасрэдна сям“я майго прадзеда, які быў апошнім жыхаром гэтай мясціны. Але і сямейныя паданні былі даволі супярэчлівыя і месцамі малаверагоднымі, асабліва што тычылася набыцця гэтага хутара. Галоўнае што высветлілася, што ў гэтых сямейных легендах не згадваліся іншыя (папярэднікі) уладальнікі хутара. Але на сённяшні час стала больш вядома пра былых уладальнікаў і жыхароў і магчыма заснавальнікаў – Таразевічаў і Мальтаў. Дзякуючы розным крыніцам удалося рэканструяваць трошкі гісторыю гэтай мясцовасці і людзей якія тут жылі ў 80-я гады ХІХ ст. -- 30-я гады ХХ ст. Менавіта ім – Таразевічам, Мальтам, Крэням і іншым жыхарам, самому маёнтку Грыневічы, фальварку Эльдорадо і пазней узнікшаму на гэтых землях пасёлку Дубы і пра іх лёс у савецкія часы і прысвечана гэтая тэма. Ніжэй будзе прыкладзена агульная мапа і легенда да яе. Калі хто зможа нешта дадаць ці паправіць, буду вельмі ўдзячны. Цікавіць усе, байкі, паданні і гісторыі людзей якія жылі ў гэтай мясцовасці ў 2-й пал. ХІХ – 1-й пал. ХХ стст. Бо менавіта з гісторыі майго прадзеда і хутара Эльдорадо і пачалося маё вывучэння гэтай мясціны, да і гісторыі ў цэлым. м-к Грыневічы, пас. Дубы і ф. Эльдорадо ў 1-й чверці 20 ст. Легенда да мапы:1) чырвонымі лініямі пазначаны прыкладныя межы згодна мапы в. Дзераўно 1869 года 2) чырвонымі літарамі (казённы лес і г.д.) паказана прыналежнасць зямлі згодна мапы в. Дзераўно 1869 года 3) жоўтым падпісаны асноўныя прыватныя цэнтры зямельных уладанняў у пач. 20 ст.: Грыневічы і Гальдарады (Эльдорадо) 4) салатавым пазначана галоўная старая дарога, якая звязвала в. Грыневічы з в. Дзераўно і в. Стрый 5) аранжавым пазначана былая каменная капліца, каля якой былі пахаваны некаторыя з Таразевічаў. 6) зялёным пазначаны пас. Дубы і 7 яго хат, якія ўзніклі на гэтых землях недзе ў 20-я гады ХХ ст.
Маёнтак Грыневічы. Пасля адмены прыгоннага права, на землях былога казённага маёнтка Грыневічы ў 1860-я гады ўтварылася Грыневіцкая сельскага грамада, у складзе вёсак Грыневічы, Дзераўно, Стрый і далучаных да яе былых шляхецкіх аколіц і засценкаў Абрагімаўшчына, Казлішча, Сабачын, Селяўшчызна, Урублеўшчына, Янаўшчызна і былога засценка Камінскіх Канішчава ці Канішчова. Зямля па выкупным актам была размеркавана наступным чынам: 1) да вёскі Грыневічы было прыпісана 412,75*/484** дзесяцін зямлі;2)да вёскі Дзераўно было прыпісана 424,16*/525** дзесяцін зямлі;3) давёскі Стрый было прыпісана 291*/347** дзесяцін зямлі. Застаўшаяся зямля была выстаўлена на продаж. Розніца паміж даведнікамі ў лічбах хутчэй за ўсё за розніцы крыніц. У першым выпадку лічбы браліся верагодна непасрэдна з дадзеных пры выкупе зямлі (і верагодна не ўлічвалі не ворыўныя землі), а другім выпадку ўлічвалася ўся зямля на пач. 20 ст. (уключаючы не ворыўныя землі, магчыма і прыкупленыя пазней). Так ці інакш на продаж было выстаўлена каля 373 дзесяцін зямлі, якія апынуліся ў руках Таразевічаў. Асноўны гэты зямельны фонд размяшчаўся паміж вёскамі Грыневічы, Дзераўно і Стрый, абапал дарогі Грыневічы – Дзераўно. Згодна мапы вёскі Дзераўно 1869 года, складзенай віленскай люстарцыйнай камісіі, гэтая зямля (дакладна яе ўсходняя частка, на якой пазней узнік фальварк Эльдорадо) была ўжо ў прыватных руках. Пакуль не ўдалося высветліць каму на той час належала гэтая зямля. Але ўжо на пачатак 20 ст.** маёнтак Грыневічы (280 дзесяцін зямлі) і фальварк Эльдорадо (93 дзесяціны зямлі) быў у руках сям“і Таразевічаў, нашчадкаў прыгонных сялян Манькавіцкага маёнтка (суч. Манькавічы, Пастаўскага р-на). Сам жа фальварк Эльдорадо, магчыма першапачаткова належаў сям“і Мальто (ці Мальтаў), якія паходзілі з в. Петрачкі (зараз в. Ілоўскага сельсавета Мядзельскага раёна), аднак іх паходжанне даволі загадкавае. Пра саміх Мальтаў будзе ў артыкуле пра Эльдорадо. * Згодна даведніку “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год выд. ** Згодна даведніку “Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”. 1905 год выд. Таразевічы Таразевічы паходзілі з засц. Кучыншчына (зараз не існуе, тэрыторыя Пастаўскага раёна, прыкладна ў 1 км ад вёсак Якубоўцы і Плаксы). У часы прыгоннага права засценак уваходзіў у склад маёнтка Манькавічы. Сам засценак у 1795 – 1850 гады налічваў 3 двары, у якіх акрамя Таразевічаў жылі – Глінскі, Дунец, Зеваліч, Юц. (РК 1795 года, РК 1850 года). Продкам Таразевічаў быў Іозеф Васільевіч Таразевіч (1725 -- ?) жыўшы ў засценку ўжо ў 1795 годзе (РК 1795 года), ад яго ўнука Адама Данілавіча Таразевіча (1821 -- ?) (РК 1850 года) і паходзілі Таразевічы, якія набылі зямлю ў маёнтку Грыневічы верагодна ў канцы 80-х гадоў. Адам Данілавіч Таразевіч з засц. Кучыншчына 13.06.1837 пабраўся шлюбам з Клярай Якаўлевай Мільтоўнай (Мільто) з в. Русіны. Іх шлюб быў зарэгістраваны ў Манькавіцкай царкве. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сыны – Міхаіл (1843 -- ?), Янка (Іван) (1845 – 01.11.1910), Томаш (Фома) (1846 -- ?) і Леў (пасля 1850 – 1920-я). Верагодна Міхаіл і Томаш памерлі яшчэ да пераезду Таразевічаў у Грыневічы, іх нашчадкі згадваюцца з 1894 года, а іх браты Іван і Леў дакладна згадваюцца з 1890 года. Таму верагодна першапачаткова прыехалі браты Іван і Леў Адамавічы Таразевічы, а пасля ўжо прыехалі да іх і іх пляменнікі. Самая ранняя згадка пра Таразевічаў звязана з запісам у Альковіцкім касцёле за 04.06.1888, дзе згадваецца пра смерці маладой 26 гадовай жанчыны Стэфаніі Таразевіч з в. Рагозіна., жонкі Іосіфа Таразевіча. Ці мела яна дачыненне да Таразевічаў, зараз складана вызначыць. Але хутчэй за ўсё яна была 1-й жонкай Осіпа Іванавіча Таразевіча, верагодна старэйшага сына Івана Адамавіча Таразевіча. Трэба адзначыць што пачынаючы з метрычных запісаў 1890 года, усе Таразевічы будуць звязаны менавіта з самім маёнткам Грыневічы, дзе яны стала і пражывалі і далей. У цэлым іх можна падзяліць на тры галіны. Першая (старэйшая) галіна, гэта дзеці Міхаіла Адамавіча і пляменнікі братоў Івана і Льва Адамавічаў і іх нашчадкі. Яны па нейкіх прычынах былі пахаваны на могілках у Крайску, пры гэтым пражывалі ў маёнтку Грыневічы, і былі верагодна саўладальнікамі самога маёнтка. Другая (сярэдняя) галіна, гэта Іван Адамавіч і яго нашчадкі, яны спачатку пражывалі ў маёнтку Грыневічы, а пасля жылі ў ф. Эльдорадо. Гэты фальварк ім належаў верагодна з канца ХІХ ці пачатку ХХ стагоддзяў. Сам Іван, таксама быў пахаваны ў Крайску. Пра гэтую галіну распішу асобна ў частцы пра фальварк Эльдорадо. Трэцяя (малодшая) галіна, гэта Леў Адамавіч і яго нашчадкі, якія стала пражывалі ў маёнтку Грыневічы, былі саўладальнікамі самога маёнтка разам з нашчадкамі Міхаіла Адамавіча. Сам Леў Адамавіч быў у 20-я гады быў пахаваны каля каменнай капліцы Грыневічы. Там жа былі і некалькі іншых падобных пахаванняў (звычайныя камяні з надпісамі), але іх імёны не ўдалося прачытаць. Таму невядома, належалі яны іншым Таразевічам ці не. Згодна метрыкам Крайскай царквы, некаторыя Таразевічы былі пахаваны і на могілках вёскі Грыневічы, але магчыма мелася на ўвазе і гэтая капліца. Што тычыцца нашчадкаў Томаша Адамавіча Таразевіча, то вядома толькі а яго дачцэ Таццяне, якая 08.11.1909 у Крайскай царкве пабралася шлюбам з Аляксеем Антонавічам Бураком з в. Новыя Зімодры Куранецкай воласці. Пра іншых яго нашчадкаў нічога невядома. Паколькі род Таразевічаў быў даволі вялікім і разгалінаваным, для зручнасці яго распішу па гэтых трох галінах ніжэй паасобку. Што тычыцца самога маёнтка Грыневічы, то ўпач. ХХ стагоддзя там жыло 19 чалавек (8 мужчын і 11 жанчын), да самога маёнтка было прыпісана 280 дзесяцін зямлі. Гэтымі мужчынамі верагодна былі Леў Адамавіч (1850-я? г.н.), Міхаіл Міхайлавіч (1863 г.н.), Ігнацы Міхайлавіч (1868 г.н.) і іх сыны. У 1916 годзе ў маёнтку ўжо налічвалася 7 двароў і 51 жыхар (21 мужчына і 30 жанчын). Гэты прырост быў звязаны з перасяленнем сюды некалькіх новых сямей з вёсак Грыневічы (Саўчык) і Стрый (Крэнь і Лапіцкі), а таксама пераезд сюды яшчэ аднаго выхадца з Манькавіцкай воласці па прозвішчы Дунец. Па ўсёй верагоднасці апошні быў блізкім сваяком Таразевічаў, верагодна з таго ж засценка Кучыншчына, адкуль паходзілі і самі Таразевічы. Хутчэй за ўсе павелічэнне насельніцтва маёнтка адбылася перад самай вайной, недзе ў 1911 -- 1914 гады. З чым гэта звязана не вядома, магчыма нехта з Таразевічаў прадаў свой надзел ці яны пасяліліся як арандатары. На той час жыхарам маёнтка Грыневічы належала*: «15 коней старэйшых за 4 гады, 2 кані ад 1 года да «рабочага узросту», 3 жарабят (маладзей за 1 год), 17 кароў, 2 цялят, 10 авечак і бараноў, 10 ягнят, 15 свіней, 28 падсвінкаў і 6 парасят. Яны засявалі агулам 594 пуда азімага жыта, 67 пуда ячменю, 13 пуда яравой пшаніцы, 230 пуда аўса, 14 пуда гароху, 1 пуд бабоў, 1625 пуда бульбы, 5,5 пуда ільну і 1,5 пуда каноплі». У самім спісе гаспадароў 1916 года** былі зафіксаваны: 1. Таразевіч Ігн. М. (Ігнацы Міхайлавіч) 2. Таразевіч Л. Ад. (Леў Адамавіч) 3. Таразевіч М. Люд. (Марыя Людвікава, ўдава Міхаіла Міхайлавіча) 4. Саўчык Пав. Зах. (Павел Захаравіч з в. Грыневічы) 5. Крэнь Нестар (Нестар Амельянавіч з в. Стрый) 6. Лапіцкі Дам. Дам. (Дамінік Дамінікавіч з в. Стрый) 7. Дунец Матв? Дам.? (верагодна з засц. Кучыншына Манькавіцкай воласці) У гэтым спісе адсутнічаюць толькі сыны Івана Адамавіча Таразевіча, якія на той час жылі у ф. Эльдорадо. Аднак у гэтай справе адсутнічае і сам ф. Эльдорадо, хаця і згадваецца ў 1888 – 1937 гады (пра сам фальварк будзе асобна). Ніжэй роспіс двух галін Таразевічаў, якія непасрэдна пражывалі ў самім маёнтку Грыневічы («старэйшая» і «малодшая» галіны), пачынаючы з канца ХІХ стагоддзя. * «Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год» (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22) ** «Список домохозяев Крайской волости за 1916 год» (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
Таразевічы якія жылі непасрэдна ў самім маёнтку Грыневічы Першая (старэйшая) галіна. Нашчадкі Міхаіла Адамавіча Таразевіча. Вядома а двух-трох сынах і трох дачок Міхаіла Адамавіча, якія верагодна пераехалі сюды ў пач. 1890-х. Двое яго сыноў жылі непасрэдна ў самім маёнтку Грыневічы. Яго нашчадкі каля 1930 года былі рэпрэсіраваны і высланы ў глыб Расіі, у Архангельскую вобласць. 1. Міхаіл Міхайлавіч Таразевіч (1863, Кучыншчына? – 28.04.1910, Грыневічы), верагодна самы старэйшы з дзяцей Міхаіла Адамава. Пахаваны ў Крайску. Яго жонка Марыя Людвікава (? -- пасля 1916), згадваецца сярод «гаспадароў» маёнтка Грыневічы у 1916 годзе. Ад шлюбу з Марыяй у іх нарадзілася ня меней 5 дзяцей – Яўстафі (згадваецца ў 1911 -- 1913), Іосіф (01.02.1894, Грыневічы – пасля 1913), Іван (15.01.1898, Грыневічы -- ?), Уладзімір (15.07.1899, Грыневічы -- ?) і Віктар (14.09.1903, Грыневічы – пасля 30.04.1945). Чатыры з іх ахрышчаны ў Крайскай царкве, што тычыцца пятага (Яўстафія, верагодна самага старэйшага), запіс аб яго нараджэнні невядомы. Сам Міхаіл у метрыках згадваецца з 1893 года, магчыма ён прыехаў пазней за сваіх дзядзькаў Івана і Льва Адамавічаў. Таму верагодна яго старэйшы сын быў ахрышчаны ў іншым месцы. Больш менш вядома пра лёс двух яго сыноў. Яго 2-і сын Іосіф у 1913 годзе з“ехаў у ЗША (маніфест), далейшы лёс яго невядомы, магчыма там і застаўся. А малодшы сын Віктар, прайшоў Вялікую Айчыную вайну (спасылка). Быў жанаты з Ядвігай Казіміравай. Яны жылі ў Сольвычэгодскім р-не Архангельскай вобл. 2. Леў Міхайлавіч Таразевіч (? -- ?), верагодна другі сын Міхаіла, згадваўся ў метрыках у 1894 -- 1898 гады, далейшы лёс невядомы. 3. Ігнацы Міхайлавіч Таразевіч (1868 -- пасля 1916), верагодна трэці сын Міхаіла. Згадваўся ў метрыках з 1895 года. 25.05.1898 ажаніўся з мясцовай дзяўчынай Варварай Осіпавай Бахар з в. Грыневічы (1874 -- ?). Ігнацы згадваецца сярод гаспадароў маёнтка Грыневічы у 1916 годзе. Ад шлюбу з Варварай Бахар у іх нарадзілася 7 дзяцей – Надзея (18.11.1899, Грыневічы -- ?), Аляксандра (09.07.1901, Грыневічы – 24.03.1907, Грыневічы), Феафан (12.03.1903, Грыневічы – 18.07.1944, загінуў), Людміла (22.10.1904, Грыневічы -- ?), Георгі (Грыгоры) (22.04.1907, Грыневічы – пасля 24.05.1943), Ніна (17.01.1910, Грыневічы -- ?), Марыя* (12.12.1912, Грыневічы -- ?). Іх сыны Феафан (спасылка) і Георгі (спасылка) былі удзельнікамі Вялікай Айчынай вайны. Феафан загінуў і быў пахаваны ў Віцебскай вобл., Асвейскага р-на, 300 метраў паўночнай в. «Жлобовщино». У Феафана была жонка Сухая Надзея Аляксандраўна, якая жыла ў Архангельская вобл.. «г. Котлов» (г. Котлас?) вул. Свярдлова №53. Георгі быў паранены, прызываўся Верхне-Тоемскім РВК, Архангельская вобл., таму верагодна жыў у Верхне-Тоемскім раёне Архангельскай вобл. 4. Елісавета Міхайлава Таразевіч (1874 -- ?), верагодна старэйшая з дачок Міхаіла. 06.02.1894 выйшла замуж за Луку Фомінова Шабунько перасяленца(?) з Войстамскай вол. (1868 -- ?). Жылі ў в. Студзянкі. 5. Елена Міхайлава Таразевіч (1880? -- ?). Да шлюбу нарадзіла пазашлюбную дзяўчынку Вольгу (21.08.1897, Грыневічы -- ?). 25.05.1898 выйшла замуж за Мікалая Нікіфаравіча Саковіча (15.04.1872, Вял. Нястанавічы – 23.09.1937, Мінск) з в. Вялікія Нястанавічы Плешчаніцкай воласці. Пазней яны жылі на хутары Вінцэнтава. Сам Саковіч быў у 1937 годзе рэпрэсіраваны і расстраляны (спасылка) 6. Антаніна Міхайлава Таразевіч (1881 -- ?). Згадваецца ў метрыках з 1904 года. 03.02.1906 выйшла замуж за Івана Еўстафьевіча Дубяга (1879 -- ?) перасяленца з Іжскай воласці. Жылі ў в. Дракі Крайскай воласці. * верагодна была жыва яшчэ ў 1965 годзе, яна ці хтосьці з яе магчымых нашчадкаў верагодна рабіў запыт у архіў, пра што захавалася паметка ў запісе аб яе нараджэнні (33 096 20/ХІІ-65) Трэцяя (малодшая) галіна. Леў Адамаў Таразевіч і яго нашчадкі. Леў (Леанід) Адамавіч Таразевіч(1850-я, Кучыншчына – 1920-я, Грыневічы), нарадзіўся верагодна пасля 1850 года ў з. Кучыншчына (адсутнічае ў апошняй вядомай РК 1850 года). У Альковіцкі метрыках згадваецца ўжо з 1890 года. Меў праваслаўнае веравызнанне. Пазначаны сярод гаспадароў маёнтка Грыневічы ў 1916 годзе. Памёр у 1920-я гады, яшчэ да рэпрэсій і быў пахаваны каля Грыневіцкай капліцы. Быў жанаты з Марыяй Карпавай (? -- пасля снежня 1912). Пакуль вядома а іх пяці сынах і двух дочках. Старэйшыя сыны, па ўсёй верагоднасці, пасяліліся ў іншых месцах. Увогуле лес яго дзяцей мала вядомы, і магчыма з яго смерцю гэтая галіна ў Грыневічах скончылася. Ніжэй спіс яго дзяцей і што а іх вядома. 1. Уладзімір Львовіч Таразевіч (? -- ?), верагодна старэйшы сын Льва Адамава. Згадваецца ў Крайскіх метрыках у 1904 – 1909 гады. Далейшы лёс невядомы 2. Аляксандр Львовіч Таразевіч (? -- ?), верагодна другі сын Льва Адмава. Згадваецца ў Крайскіх метрыках у 1906 годзе, пры гэтым пазначана што ён быў жыхаром в. Хамутная (суч. Чаромушкі, Вілейскага р-на). Далейшы яго лёс невядомы. 3. Віктар Львовіч Таразевіч (? -- ?), верагодна трэці сын Льва Адамава. Згадваецца ў Крайскіх метрыках у 1907 – 1912 гады. У 1912 годзе ўжо пазначаны як жыхар Блошынскага участка Дзісненскага павета. Далейшы лёс невядомы. Па ўсёй верагоднасці асеў у Дзісненсікм павеце. 4. Стэфаніда Львова Таразевіч (11.11.1892, Грыневічы – 21.12.1892, Грыневічы). Пахавана ў Грыневічах 5. Захар Львовіч Таразевіч (24.03.1899, Грыневічы -- ?). Пра яго лёс нічога не вядома. 6. Елена Львова Таразевіч (08.04.1903, Грыневічы -- ?). Пра яе лёс нічога не вядома. 7. Зміцер Львоў Таразевіч (08.09.1904, Грыневічы – 16.02.1905, Грыневічы) Яшчэ ў метрыках Крайскай царквы есць запісы а смерці трох жанчын якія магчыма былі жонкамі Таразевічаў, але да якой галіны яны належалі цяжка вызначыць. Магчыма хтосьці з іх быў жонкай Міхала Адамава, Томаша Адамава ці Івана Адамава, дзеці якіх тут пасяліліся. 1. Анна Іванава Таразевіч (1839 – 12.05.1908, Грыневічы), магчыма жонка Міхаіла Адамава і маці Міхаіла і Ігнацыя Міхайлавых. 2. Агафія Грыгор“еўна Таразевіч (1850 – 03.12.1898, Грыневічы), пахавана ў Грыневічах. Магчыма жонка Томаша Адамава і маці Таццяны Томашавай ці Івана Адамава Таразевіча 3. Анна Дзям“янава Таразевіч (? -- 17.01.1909, Грыневічы). З-за адсутнасці ўзросту, цяжка вызначыць яе прыналежнасць
Фальварак Эльдорадо (1888? -- 1937?) Мальты, Таразевічы і Крэнь. У першую чаргу цікава паходжанне самой назвы фальварка – Эльдорадо. Этымалогія слова верагодна звязана з асноўным яго значэннем (ад ісп. el dorado – залаты ці залатая краіна). Магчыма такую назву даў сам заснавальнік, якому проста падабалася гэтае слова і таму ніякай сэнсавай нагрузкі яно не несла. Ці наадварот, гэтае слова першапачаткова гучала па іншаму і было нейкай мясцовай назвай і несла нейкі сэнс, і ўжо пасля было пераўтворана ў Эльдорадо, так як было вельмі падобна па гучанню. Напрыклад мясцовыя (у тым ліку і мае сваякі) называлі гэтае месца Гальдарады ці Гольдарада (дакладна ўжо ніхто не памятаў). Менавіта ў прыкладна такой форме яно першапачаткова і згадвалася ў Альковіцкіх метрыках: «Ольдарады» (1888), «Гольдерада» (1890), «Эльдародо» (1891, 1893), «Эльдароде» (1892). Аднак на мапах ХХ стагоддзя абазначаўся як Эльдорадо ці Эльдарада. Сам фальварак узнік на землях прыналежных да маёнтка Грыневічы, каля дарогі Грыневічы – Дзераўно, недалёка ад мяжы з грунтамі вёскі Дзераўно. Месца для пабудовы фальварка верагодна было выбрана невыпадкова. Ад месца дзе быў пабудаваны пазней фальварак на поўдзень ішла старая дарога да в. Стрый (да вёскі было каля 1,6 км), якая пазначана ўжо на старых мапах (30-х і 60-х гадоў ХІХ ст.). А вакол будучага фальварка былі раскінуты «балотныя» лугі. На мапе 1860-х гадоў ён яшчэ адсутнічае, аднак прыкладна ў 1 км на захад ад яго (каля старой дарогі Грыневічы – Хадакі) існаваў нейкі цагляны мясцовы завод. Невядома калі ён ўзнік і каму належаў, але магчыма ён вырабляў цэглу для Крайскай царквы. Ужо на мапах пачатку 20 ст. гэты цагляны завод адсутнічае, паколькі верагодна выканаў асноўную сваю функцыю. Цагляны завод на мапе 1860-х гадоў. Фальварак Эльдорадо на мапе пач. ХХ ст. Мальты/Мальтовы ці Мальто Упершыню фальварак згадваецца 03.11.1888 у метрыках Альковіцкага касцёла як «фальв. Ольдарады» і на працягу наступных 5 гадоў быў звязаны з сям“ёй Канстанціна і Анелі (ур. Загорскай) Мальтаў, паходжанне якой вызывае шмат пытанняў. Яны на працягу 1882 – 1900 гадоў згадваюцца то як сяляне, то як мяшчане, то як дваране. Ці былі яны заснавальнікамі фальварку, ці проста арандатарамі, ці служачымі, невядома. Магчыма ўжо тады фальварак належаў Таразевічам, прадстаўнікі якіх – Леон (Адамавіч ці Міхайлавіч) Таразевіч, Сафія (Іванава) Таразевіч і Марыя (жонка Міхаіла) Таразевіч у 1890 – 1900 гады хрысцілі дзяцей Канстанціна і Анелі Мальтаў. Сам Канстанцін Леонавіч Мальто (1852 -- ?), сын Леона і Гелены (ур. Мальто) Мальтаў, верагодна нарадзіўся ў в. Петрачкі (зараз в. Ілоўскага сельсавета Мядзельскага раёна). Служыў у Расійскай арміі і даслужыўся да унцер-афіцэра 17.01.1882 у Будслаўскім касцёле ён ажаніўся з сялянкай Анеляй Іванавай Загорскай, дачкой Івана і Антаніны (ур. Енкавічава?) Загорскіх з «мызы Березовка». У 1882 годзе яны яшчэ жылі ў в. Петрачкі, у 1887 годзе ўжо жылі ў маёнткі Каролін (на беразе ракі Вілія, каля дарогі Крайск – Даўгінава), у 1888 – 1893 гады жылі ў самім фальварку Эльдорадо, у 1895 – у засц. «Козаковшчызна» («Казановшчына»), у 1897 – у засц. Пасека, у 1899 – у засц. Дроздка, у 1900 – у засц. «Казановшчына» і засц. Стэфанаў. Ніжэй роспіс іх дзяцей, з месцамі іх нараджэння і смерці, хроснымі бацькамі, і запісамі сацыяльнага стану саміх Канстанціна і Анелі Мальтаў. 24.10.1882** нар. Паўліна, дачка пабілетнага салдата Ілоўскай грамады, Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, в. Петрачкі 19.03.1887* нар. Осіп, сын сялян Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, маёнтак Каролін. Хросныя Франц Загорскі і Александрына Загорская 03.11.1888* нар. Феліцыян, сын дынабургскіх мяшчан Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, фальв. Ольдарады. Хросныя Еліяш Лук“яеновіч і Аляксандра Загорская 21.02.1890* нар. Вераніка, дачка мяшчан Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Гольдерада. Хросныя Леў Таразевіч і Анна Коржэнская 04.06.1890* пам. Вераніка, дачка мяшчан Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, фальв. Гольдерада. 02.05.1891* Антаніна, дачка мяшч. Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Эльдародо. Хросныя Леон Таразевіч і Сафія Таразевічава, дзяўчына 14.09.1892* пам. Антаніна, дачка мяшч. Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, фольв. Эльдароде. 10.01.1893* нар. Марыя, дачка дваран Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Эльдародо. Хросныя Станіслаў Загорскі і Марыя, жонка Міхаіла Таразевіча 18.07.1895* нар. Анна, дачка мяшч. Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Козаковшчызна. Хросныя Леапольд Каржанеўскі і Зузанна Лазовік, дзяўчына 02.04.1897* нар. Франц, сын мяшчан Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Пасека. Хросныя Іван Жогла і Браніслава Каржанеўская, дзяўчына 13.02.1899* нар. Елена, дачка мяшчан Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Дроздка. Хросныя Міхаіл Чампковскі і Марыя, жонка Міхаіла Таразевіча 01.07.1900* нар. Браніслава, дачка мяшчан Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Казановшчына. Хросныя Вікенці Крупскі і Марыя, жонка Міхаіла Таразевіча 26.11.1900* пам. Гелена, дачка мяшчан Канстанціна і Анелі з Загорскіх Мальтаў, засц. Стэфанаў. Акрамя Канстанціна і Анелі Мальтаў, у фальварку ў гэтыя гады магчыма пражывала яшчэ адна сям“я Мальтаў, якая згадваецца толькі аднойчы. 30.01.1893* у засц. Эльдародо ў 3 гады памёр Франц, сын свянцянскіх мяшчан Осіпа і Іозефы ур. Загорскай Мальтаў. Ці гэты памылка ксяндза ці сапраўды такая пара жыла ў той час, невядома. Магчыма гэта былі нейкія сваякі Канстанціна і Анелі Мальтаў, якія ў іх у гэты час гасцілі. * Альковіцкі касцел ** Будслаўскі касцел
Таразевічы. Другая (сярэдняя) галіна. Іван АдамавічТаразевіч і яго нашчадкі Прадстаўнікі гэтай галіны прыкладна з пачатку ХХ стагоддзя жылі ў фальварку Эльдорадо. У 1930-1932 гады яны былі рэпрэсіраваны і сасланы ў глыб Расіі – у Архангельску і Уральскую (Свярдлоўскую) вобласці. Іван Адамавіч Таразевіч (1845, Кучыншчына -- 01.11.1910, Грыневічы), пахаваны ў Крайску. Верагодна яго жонкай была нехта з тых жанчын, якія памерлі ў Грыневічах у 1898 – 1909 гады (глядзіце вышэй). Вядома а яго двух-трох сынах і адной-двух дачок. Згодна метрыкам ён і яго дзеці ў да 1912 жылі у маёнтку Грыневічы, аднак магчыма быў ён першым уладальнікам ф. Эльдарадо з роду Таразевічаў. Яго сыны Осіп і Павел жылі пасля 1912 ужо менавіта ў самім фальварку. Аднак ужо ў пачатку ХХ ст. (да 1905) гэты фальварак лічыўся уласнасцю Таразевічаў з маёнтка Грыневічы. Да фальварку было прыпісана 93 дзесяціны зямлі і ў ім жыло 7 чалавек (4 мужчыны і 3 жанчыны). Па ўсёй верагоднасці гэта быў сам Іван Адамавіч (?1845 г.н.), яго сыны Осіп (?1869 г.н.) і Павел (?1877 г.н.), унук Мікалай Осіпавіч (1901 г.н.), дачка Алімпіяда Іванава (? г.н.), нявестка Канстанцыя Мацвеева (жонка Осіпа) і ўнучка(?) Агафія Осіпава (?1883 г.н.) ці ўнучка Ніна Осіпава (1904 г.н.). Аднак хто мог жыць дакладна ў фальварку невядома, бо ў метрыках фальварак не згадваецца. Маглі лі запісваць Таразевічаў не па месцу іх рэальнага пражывання, невядома. 1. Лука Іванавіч Таразевіч (? -- ?), верагодна старэйшы сын Івана Адамава. Згадваецца ў Крайскіх метрыках у 1901-- 1904 гады, як жыхар в. Панышы, Хаценчыцкай воласці (зараз вёска ў Лагойскім раёне). Верагодна там і асеў. Далейшы яго лёс невядомы. 2. Осіп Іванавіч Таразевіч (?1869, Кучыншчына – 1930?, расстраляны?). Згадваецца ў метрыках з 1894 года. 14.02.1930 быў арыштаваны і 23.02 прысуджаны да расстрэлу. Дата і месца расстрэлу невядомы, а яго сям“я верагодна тады і была саслана ў глыб Расіі. Яго 1-й жонкай магла быць Стэфанія, якая памерла 04.06.1888 у в. Рагозіна, ад якой верагодна нарадзілася дачка Агафія. Аднак ці быў мужам гэтай Стэфаніі невядома. Дакладна вядома што ў яго была жонка Канстанцыя Мацвеева, якая згадваецца ў метрыках з 1901 года. У шлюбе з Канстанцыяй у іх нарадзілася ня меней 8 дзяцей: Мікалай (09.05.1901, Грыневічы? – пасля 1945), Канстанцін (1902, Грыневічы? -- 28.05.1903, Грыневічы?), Ніна (12.04.1904, Грыневічы? -- ?), Яўгені (26.05.1906, Грыневічы? -- ?), Ганна (20.12.1907, Грыневічы? -- ?), Міхаіл (11.01.1910, Грыневічы? -- ?), Леанід (02.03.1912, Грыневічы? – пасля 1942), Канстанцін (1918, Эльдорадо – пасля 1945). Верагодная старэйшая дачка Осіпа, Агафія (1883 -- ?) 06.02.1905 выйшла замуж за Матвея Петрова Смаленскага (1870, в. Леснікі -- пасля 1931, Казахстан?) з Вішнеўскай воласці. У 1905 ён жыў у засц. Урупава, а пачатку 1930-х на хутары Бярозаўка, Плешчаніцкага раёна. Сам Матвей быў рэпрэсіраваны і сасланы ў Казахстан. Што тычыцца астатніх дзяцей Осіпа Іванава, трое з іх былі удзельнікамі Вялікай Айчынай вайны – Мікалай, Леанід і Канстанцін. Леанід Осіпавіч Таразевіч прызываўся з Вельскага раёна Архангельскай вобласці, адкуль прызываліся яго браты невядома. Невядома пра лёс і астатніх дзяцей Осіпа Іванавіча і Канстанцыі Мацвеевай . 3. Сафія Іванава Таразевіч (1874 -- ?). У Альковіцкіх метрыках згадваецца з 1891 года. 18.11.1898 выйшла замуж за Пятра Івановіча Трубача (1868 -- ?) з Іжскай вол., з. Дубовага. Далейшы іх лёс невядомы. 4. Павел Іванавіч Таразевіч (1877 ці 1878 – пасля 1932, Расія?). Згадваецца ў Крайскіх метрыках з 1903 года. 06.09.1909 ажаніўся з Серафімай Сямёнавай Казак (? -- пасля 1944) ураджэнкай в. Аношкі Даўгінаўскай воласці. 19.01.1932 быў арыштаваны і сасланы ў глыб Расіі, пражываў у пас. Лоч-Сай, Косінскага раёна, Уральскай (Свярдлоўская) вобл. Дарэчы на мемарыяле месцам яго нараджэння памылкова пазначаны х. Льдо (Эльдорадо). Тое ж самае пазначана і ў майго прадзеда, які дакладна нарадзіўся ў в. Стрый. Іх адзіны вядомы сын Аляксандр (1921 – 1941?) прапаў без звестак пад час Вялікай Айчынай вайны. У 1941 годзе ён прызываўся з Ніжне-Салдзінскага р-на Свярдоўскай вобл. Быў прызнаны прапаўшчым без вестак з кастрычніка 1941 года. Яго маці Серафіма Сямёнава, у 1944 жыла а ферме №1 Дзяржынскага «Молмясосовхоза» Дзяржынскага р-на Краснаярскага края. 5. Алімпіяда Іванава Таразевіч (? -- ?), верагодна малодшая дачка Івана Адамава. Згадваецца ў метрыках у 1909 годзе. Далейшы яе лёс невядомы. Такім чынам, гэтая галіна Таразевічаў дакладна асела ў ф. Эльдорадо ў прамежку паміж 1912 і 1916 гадамі, і жыла тут да 1930 – пач. 1932 гадоў. Пасля чаго яны былі рэпрэсіраваны і сасланы ў Расію. Аднак жыццё ў фальварку Эльдорадо на гэтым не скончылася. Апошнім «уладальнікам» фальварку (да 1937 года) быў Рыгоры Станіслававіч Крэнь.
Крэнь Рыгор Станіслававіч Крэнь (13.01.1890, в. Стрый – 03.01.1938, Барысаў). Згодна мемарыялу, нарадзіўся ён 13.01.1888 на хут. Эльдорадо, верагодна гэта інфармацыя ўзята з асабістай справы на асуджанага. Аднак насамрэч згодна Крайскім метрыкам ён нарадзіўся 13.01.1890 у в. Стрый (дата па юліянскаму календару). Яго бацькі Станіслаў Леонавіч Крэнь (11.05.1837, Стрый – 1893?, невядома) і Паўліна Маліноўская. Па расказах сваякоў Рыгор паходзіў з беднай сям“і. Калі памёр яго бацька, недзе ў 1893 годзе, у яго жонкі Паўліны не было сродкаў каб яго прывезці і пахаваць, і таму ўсё аплацілі нейкія яўрэі, з якімі меў нейкія справы памерлы Станіслаў (магчыма працаваў на кагосьці з іх). Адкуль яго везлі і дзе пахавалі невядома, ні ў Альковіцкіх ні Крайскіх метрыках пра гэта інфармацыі няма. Акрамя Рыгора, у сям“і былі старэйшыя дачка Антаніна (24.04.1882, Стрый – 1970-я) і старэйшы брат Ігнацы (06.03.1885, Стрый – пасля 1904). Антаніна 04.07.1904 пабралася шлюбам з Іванам Фадзеевым Варывоцкім з в. Рагозіна, іх нашчадкі жывуць і зараз. Што тычыцца Ігнацыя, то апошні раз ён згадваецца ў метрыках як сведка на вяселлі сваёй сястры Антаніны, і пасля знікае. Пра яго далейшы лёс нічога не вядома, і увогуле пра яго існаванне ніхто з сваякоў і не ведаў. Калі верыць паданню, базавую адукацыю (чытаць і пісаць), Рыгор атрымаў дзякуючы нейкім «панам», які яе і аплацілі. Магчыма пад «панамі» меліся на ўвазе Таразевічы, якіх мясцовыя так і называлі. Так ці інакш, недзе перад вайной (Першай Сусветнай) яго забралі ў армію, магчыма гэта адбылося недзе паміж 1911 і 1914 гадамі. Патрапіў ён у крапасную артылерыю ў Коўна, дзе і застаў вайну. У жніўні 1915 года пасля аблогі і штурму Ковенская крэпасць была захоплена нямецкімі войскамі, а многія яе абаронцы загінулі, або патрапілі ў палон. Сярод палонных быў і Рыгор Крэнь. Яго інтэрніравалі ў Гейльсберг, у адзін з лагераў для рускіх ваеннапалонных ва Усходняй Прусіі. Зараз гэта г. Лідзбарк-Варміньскі (Lidzbark Warmiński) у Польшчы. Па расказам ён быў цяжка паранены ў нагу, якую яму і хацелі ампутаваць, бо хто будзе вазіцца з ваеннапалонным. Але, на шчасце патрапіўся нейкі нямецкі «прафесар» які вырашыў яе захаваць і правёў нейкія «эксперыменты», дзякуючы чаму нагу ўдалося захаваць і больш таго, дзякуючы гэтаму ён змог пасля збегчы з палону. Праўда гэта ці не, але па расказах сваякоў, болі ў назе пасля турбавалі яго да самой гібелі. Збегчы з лагеру яму аднак удалося не з першай спробы. Недзе з трэцяга разу ён, разам з групай у 30 чалавек іншых ваеннапалонных, на пры канцы вайны (магчыма восенню 1917 года) збег з лагеру. Пераадолеўшы каля 450–460 км (столькі прыкладна ад Гельсберга да в. Стрый) праз Польшчу, магчыма Літву, і заходнюю Беларусь ён дабраўся да дому. Як і калі гэта адбылося дакладна не вядома, аднак па расказах недзе яму дапамагалі мясцовыя людзі, а недзе ён хаваўся ў снапах, пакіданых на палях, бо было ужо марозна. Так ці інакш ён дабраўся да дому. У 1919 годзе ён ажаніўся на мясцовай дзяўчыне Марыі, дачцэ Парфірыя Паўлавіча і Елены (ур. Лукша) Руткоўскіх з в. Стрый, бацька якой яшчэ да вайны з“ехаў у Амерыку. У гэты час у Беларусі ішла вайна паміж Савецкай Расіяй і Польшай (1918 – 1921). І недзе летам 1920 года яго ізноў мабілізавалі, на гэты раз у Чырвоную армію ў якасці артылерыста. Пасля заканчэнне вайны ён дэмабілізаваўся і вярнуўся да сям“і у в. Стрый (1921). Новая мяжа прайшла недалёка ад Крайска, і заходняя частка Крайскай воласці апынулася ў Польшчы. Такім чынам частка сваякоў Рыгора і Марыі засталася там. Далей паданне кажа, што Рыгор Крэнь нейкі час жыў у в. Стрый (яго малодшая дачка ў 1926 яшчэ нарадзілася ў вёсцы). А пасля з“ехаў у Расію, верагодна туды ж, куды і уехалі іншыя мясцовыя жыхары – у раён Саланечнага, Рыбінскага раёна, Краснаярскаго Края. Аднак хутка адтуль вяртаецца і нібы набывае хутар Эльдорадо, адбылося гэта верагодна на мяжы 20-х і 30-х гадоў. Невядома ці жылі там яшчэ на той час Таразевічы, ці іх ужо рэпрэсіравалі. Дарэчы на савецкай мапе пачатку 30-х гадоў на хутары Эльдарада пазначаны 3 двары. Магчыма два двары належала яшчэ Таразевічам (братам Осіпу і Паўлу Адамавічам) і адзін ужо Рыгору Крэню. Паданні кажуць што ў Рыгора было каля 40 дзесяцін зямлі, жывёла, сад, дзве сажалкі (адну з якіх ён выкапаў сам), а паколькі ў сям“і акрамя Рыгора не было мужчын, ён наймаў на сезонныя працы (за частку ўраджаю) мясцовых жыхароў. Аднак ці магло такое быць у 30-я гады, цяжка верыцца, бо выглядае што гэта было ўсё да пачатку калектывізацыі. Праўда ў падтрымку гэтай версіі ідзе расказ аднаго з выхадцаў з в. Стрый, які расказваў што яго бацька (з Крэняў) недзе ў тыя ж гады наймаўся за частку ўраджаю да нейкага гаспадара з Гальдарадаў, у якога было толькі тры дачкі. У вышэйзгаданых Таразевічаў (Осіпа і Паўла) былі і сыны і дочкі, а ў Рыгора Крэня толькі 3 дачкі (1920 – 1926 гадоў нараджэння). Таму цяжка спраўдзіць што было на самой справе, бо ніякіх доказаў акрамя расказаў не захавалася. Эльдарада на савецкай мапе пачатку 1930-х гадоў Так ці інакш Рыгор Крэнь пражыў да хутары да восені 1937 года. Праўда есць яшчэ адно паданне, што калі ў яго адабралі зямлю і ён афіцыйна стаў калгаснікам калгаса «Звязда» ён ізноў нібы з“ехаў у Расію, на гэты раз адзін, аднак хутка вярнуўся і пасля гэтага яго амаль адразу арыштавалі. У канцы жніўня 1937 года ў прылягаючым пасёлку Дубы тады арыштавалі як мінімум двух гаспадароў -- Крэня і Саўчыка, і верагодна з гэтым звязаны яго паўторны ад“езд. Са слоў яго дачкі, да іх па начах прыходзілі нейкія людзі і ўгаворвалі яго пайсці разам з імі ў лес, верагодна партызаніць. На што ён адмовіўся, паслаўшыся на нагу і сям“ю, мол куды ён такі пойдзе. 27.10.1937 недзе ў гадзін 16-17 вечара, калі пачалося змяркацца, да хутара пад“ехала машына з салдатамі з пагранатрада, які базіраваўся ў Плешчаніцах. Менавіта яны на той час і займаліся арыштамі. Пасля публічнага агучвання абвінавачванняў, яго арыштавалі і вывезлі ў бок Плешчаніц. З успамінаў яго абвінавацілі ў нейкім падпале будынку, забойстве калгаснага каня і інш. Але афіцыйна, згодна мемарыялу, яго абвінавацілі па 4 артыкулах – 64а, 68, 71, 76 УК БССР (верагодна пераблытана 64 з 68а). На той час у Беларусі дзейнічаў крымінальны кодэкс 1928 года, з яго зместам можна азнаёміцца тут. Згодна гэтаму кодэксу, яго абвінавацілі ў узброеным паўстанні (арт.64), шпіянажы (арт.68а), дыверсійнай дзейнасці, падпальванне будынкаў і г.д. (арт.71) і самой арганізацыі падпольнай дзейнасці (арт.76). Карацей кажучы яго абвінавацілі як шпіёна і члена і арганізатара дыверсіёна-паўстаніцкай шпіёнскай арганізацыі. 17.12.1937 яго асудзілі да смяротнага пакарання і 03.01.1938 расстралялі ў Барысаве. Але магчыма да расстрэлу ён і не дажыў. Па расказах, адзін з тых хто вярнуўся з турмы (з в. Рагозіна). Расказваў што бачыў яго ўжо ў непрытомным стане, моцна закатаваным і нават не ведаў ці жывы быў ён ці не. Фота Рыгора Крэня верагодна не задоўга да арышту, 1930-я гады. Пасля арышту Рыгора, яго сям“ю – жонку Марыю і трох дачок: Марыю, Елену і Ганну, перавялі ў в. Грыневічы. Для пабудовы дома ім дазволілі ўзяць бярвенне з хутара Эльдорадо, з якога ім вяскоўцы і пабудавалі невялікую хатку. Пад час вайны, малодшую з дачок, немцы угоняць на працу ў Германію. Саму вайну уся сям“я перажыла без смярцей. Удава Рыгора, Марыя, памерла ў 1965, яе пахавалі ў в. Стрый, побач з яе маці, Еленай ур. Лукша Руткоўскай, а дочкі павыходзілі замуж. Старэйшая Марыя выйшла за Кірыла Заярскага, яны пасля жылі ў в. Рагозіна. Сярэдняя Елена выйшла замуж за Эдварда зялёнку, яны пасля жылі ў в. Хадакі. І малодшая Ганна, выйшла замуж у Гальшанах (Смаргонскі р-н) за ўраджэнца Смілавіцкай воласці Ігуменскга павета. Што тычыцца самога Эльдорадо, то яшчэ ў 1960-я гады, на яго месцы можна было пабачыць камяні,якія былі не калісь падмуркам дамоў, старыя дрэвы, былога саду, і дзве сажалкі. Зараз ад гэтага нічога не засталося, толькі камяні, якія недзе ў канцы 60-х ці пачатку 70-х скінулі ў груду каля тагачаснага лесу. Іх можна пабачыць і сёння, яны ляжаць ужо ў самім лесе, уздоўж поля, на працягу некалькіх дзясяткаў метраў і выглядае так, нібы тут была не калісь сцяна. удава Рыгора Крэня, Марыя (ур. Руткоўская) Крэнь, 1960-я гады. На фоне яе "новага" дома ў Грыневічах
Пасёлак Дубы (1920-я? -- 1940-я?) Пасёлак Дубы узнік на землях Таразевічаў побач з фальваркам Эльдорадо, абапал дарогі Грыневічы – Дзераўно, верагодна ў пач. 1920-х гадоў. Сваю назву атрымаў ад дубоў, якія ў вялікай колькасці раслі ў гэтай мясцовасці. І сёння на калгасным полі, на поўначы ад былога пасёлка Дубы, стаіць каля тузіна старых дубоў. Адзін з іх да нядаўняга часу быў непасрэдна на месцы дзе быў сам фальварак Эльдорадо, ён быў расчэплены ад удару маланкі, і пасля ўжо спілаваны. Першапачаткова пасёлак налічваў 5 двароў, а ў 1930-х гады ўжо налічвала 7 двароў. Сярод вядомых гаспадароў былі Байлевіч (з в. Хварасцені), Крэнь (з в. Стрый), Саўчык (з в. Грыневічы). Пра астатніх 4 гаспадароў нічога пакуль не вядома. Усе згаданныя гаспадары з 1930-я гады былі рэпрэсіраваны. Калі дакладна знік пасёлак не вядома Фальварак Эльдорадо і пас. Дубы на мапе 1920-х? гадоў Фальварак Эльдорадо і пас. Дубы на мапе 1930-х гадоў Вядомыя жыхары пасёлка Дубы. 1. Байлевіч Мікалай Анісімавіч (1882, в. Хварасцені – пасля 1929). Паходзіў з Зембінскай воласці Барысаўскага павета. Удзельнік Першай Сусветнай вайны, радавы 117-га пяхотнага Яраслаўскага палку. Быў паранены на Румынскі мфронце (1916). Быў жанаты (ажаніўся д 1916 года). Пра склад яго сям“і нічога не вядома. Арыштаваны 1.11.1929, асуджаны 15.12.1929 па артыкулу 72а УК БССР (а/с агітацыя супраць калектывізацыі) на 3 гады ссылкі ў «Паўночны край». Далейшы лёс невядомы. 2. Крэнь Пётр Андрэевіч (23.02.1889, в. Стрый – 11.01.1938, Віцебск). Нарадзіўся ў в. Стрый, сын Андрэя Міхайлава і Паўліны Осіпавай (ур. Церах) Крэняў. У 1907 годзе ездзіў на заробкі ў Кевані, штата Іллінойс. Вярнуўся да 1909 года. Калгаснік калгаса «Звязда» (былы м-к Грыневічы). Арыштаваны 23.11.1937 і асуджаны 05.11.1937 па артыкуле 68 УК БССР (агент польскай разведкі). Прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны 11.01.1938 у Віцебску. 3. Саўчык Ювенцін Мікалаевіч (05.09.1906, Грыневічы – 29.11.1937 Віцебск). Нарадзіўся ў в. Грыневічы, сын Мікалая Данілава і Сафіі Іванавай (ур. Жлукцік) Саўчыкаў. У 1930-я гады аб“ездчык Лагойскага лесхоза. Арыштаваны 23.08.1937, у адзін дзень з Пятром Андрэевічам Крэням. Асуджаны 01.11.1937 па артыкулах 72а, 68 УК БССР (а/с агітацыя, агент польскай разведкі). Прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны 29.11.1937 у Віцебску.
С удовольствием ознакомился с вашим материалом. Вспомнил о фамилии Таразевич. В 1980 после смерти Машерова минчане хотели видеть приемником на посту первого секреторя ЦК компартии Белоруссии Таразевича Георгия Станиславовича 1937г.р.(родился на территории Польши в деревни Слобода, ныне Мядельского района). В 1980 он был правой рукой Машерова и самым молодым главой Минска. Кандидат технических наук, 43 года. В 1980 поставили первым секретарем Киселева. А после смерти последнего поставили Слюнькова. Таразевича так первым лицом республики не стал. Возможно в его биографии предки были дворянами или мещанами. Но самое интересное что в те времена отец то ли в шутку то ли всерьез называл его земляком (из под Крайска).
Некатарыя ўдакладнені пра паходжанне Мальто. Насамрэч магчыма сам Канстанцін Мальто і яго продкі паходзілі з Розентоўскай воласці Рэжыцкага павету Віцебскай губерніі (у 50-60 км на поўнач ад Дынабурга (суч. Даўгаўпілс, Латвія)) ці з наваколля самога горада. Згодна метрыкам будслаўскага касцёла Канстанцін Мальто і разам з ім яшчэ некалькі мужчын Мальто (Ігнацы і Юсцін) з'явіліся ў в. Петрачкі толькі недзе ў пачатку 1880-х гадоў. Тое што ён ў 1888 годзе запісаны як мяшчанін горада Дынабург верагодна не выпадкова. На поўнач ад горада цяцэ рэчка пад назвай Малта, уздоўж якой яшчэ ў пачатку ХХ ст. было некалькі населеных пунктаў з такой жа назвай. Крыніца: https://familio.org/settlements/0bcb6c68-005f-4906-80c1-bec456dd5a68 Маёнтак Малта Яноўскага згадваецца яшчэ ў 1831 годзе: 1) "Дело по отношению витебского гражданского губернатора об оказании помощи арендатором мызы Мальта Яновским участникам полького восстания" (НГАБ 1297-1-5494) 2) "Дело об отдаче на поруки арендатора мызы Мальта Режицкого уезда графа Борха - дворянина Яновского, подозреваемого в участии в Польском восстании, в связи со строительством им 4 лодок." (НГАБ 1430-1-2955) Акрамя таго яшчэ ў 1866 годзе ў тым рэгіёне згадваецца карчма з падобнай назвай: 3) "Дело о нанесении побоев и краже денег со взломом крестьянином Ворклянского сельского общества Масальским у динабургского мещанина Зака в корчме Мальте" (НГАБ 1430-1-32342). Ці было там такое прозвішча невядома, ці гэтая сям'я гэтае прозвішча атрымала ад месца паходжання невядома.
Дарэчы Феліцыян Канстанцінавіч Мальто, удзельнік Першай Сусветнай вайны, служыў (ефрэйтарам) у 217-м пяхотным Каўроўскім палку. 24.04.1916 у раёне Нарача патрапіў у палон. Знаходзіўся ў лагерах Гаммерштэйм (зах. Прусія) і Мерзебург (Саксонія). У яго картцы праўда напісана што нарадзіўся ў в. Кучына, Барысаўскага павета Кучына гэта зараз не існуючы населены пункт (фальварк на паўдневым усходзе ад Докшыц, на поўдзень ад в. Янкі, каля дарогі паміж в. Касцюкі і Асова, на мапах ХХ ст. абазначана 2 двары) у межах былой Докшыцкой воласці, дзе ў выніку асеў Канстанцін Леонаў Мальто, справа 1917 года: "Дело по представлению Борисовской уездной землеустроительной комиссии о назначении члену Янковского товарищества, Докшицкой волости, Константину Леонову Мальту 100 рублей в ссуду на оборудование усадебной оседлости на вновь отведенном ему хуторском участке земли". (НГАБ 47-1-521 )
Гальдарады і Таразевічы ў творчасці Івана Пташнікава Згадкі пра Таразевічаў Беларускі пісьменнік Іван Мікалаевіч Пташнікаў, паходзіў з сялян в. Задроздзя (былы маёнтак Сушкава), яго продкі (Пташнікі) жылі тут з даўніх часоў. Самыя раннія згадкі адносяцца да 1765 года (але разумова жылі тут і раней). Большасць сваіх расказаў ён прысвяціў людзям менавіта гэтай мясцовасці. У яго раманах і аповесцях можна знайсці шмат тапонімаў усходняй яе частцы Крайскай воласці. Акрамя мясцовых вёсак Грыневічы (Грыні*), Дзераўно, Краснае, Дзвіноса, Сушкава, Задроздзя, Хадакі, ён узгадвае і шмат мясцовых мікратапонімаў, многія з якіх нельга знайсці на да ваенных мапах. Сам Пташнікаў нарадзіў ся ў 1932 годзе і па большасці згадваў людзей, якія жылі ўжо ў пасля ваенны час. Аднак есць і згадкі пра тых хто жыў яшчэ да яго нараджэння, і яго расказы ў гэтым сэнсе грунтаваліся на мясцовых байках, якія не вельмі адпавядалі рэчаіснасці. Сярод тых пра каго ен згадвае есць і Таразевічы. І гэтыя згадкі гавораць аб тым, што насамрэч па ўсёй верагоднасці, мясцовыя не асабліва ведалі гісторыю сваіх месцаў і абапіраліся толькі на падзеі адносна нядаўных часоў. Вось напрыклад урывак з раману «Чакай у далёкіх Грыня*х», у якіх словамі гераіні рамана ўзгадвае "паноў Таразевічаў". "Тады (прым. у 1940-я) былі найшлі маразы, большыя, чымся цяпер. Мёрлі на ляту птушкі, марозіліся людзі. Сухата, іней, сівер. Стары Лавацкі сад пасля таго і не ачуняў, зачах. Толькі дзве грушы, што цяпер кожную весну цвітуць, ад яго засталіся, выжылі. Старыя яны ўжо зусім. За прыгонам нашы грынёўцы тыя грушы панам Таразэвічам садзілі. Ліха з імі..." Так, верагодна існуючая памяць пра апошніх мясцовых буйных землеўласнікаў Таразевічаў, якія з'явіліся тут толькі недзе ў 1880-я гады, іх перанесла ў прыгоныя часы (да 1861 года). Цікава і тое што саміх Таразевічаў, былых прыгоных сялян, успрымалі тут як "паноў" (і менавіта ў такім кантэксце ў свой час чуў гэта ад нейкага жыхара грыневіч) і тое што магчыма ўжо ніхто ў 1960-я гады (калі пісаўся раман) і не памятаў што некалісь яны належалі мінскаму кляштару, а затым дзержаве. Аднак гэта не адзіная ўзгадка пра Таразевічаў у расказах Пташнікава. У сваім рамане "Алімпіяда" ен звязваў іх з Кур'янаўшчынай, што на поўнач ад Гальдарад, на усход ад в. Сушкава: "3 ціхага мораку Садоў заўсёды патыхала даўніной, нечым далёкім, чутым ад сваёй маці і ад бабкі, калі тут, на хутарах, па беднай пясчанай зямлі, жылі Кур’яновічы, Таразэвічы, Родзевічы, Ляшковічы, калі яшчэ за царом хаваліся ў Кур’янаўскіх пунях параненыя паўстанцы... 3 калгасамі Кур’янаўшчына адышла пад Крамянец, і на полі ад Садоў пад самае Краснаволле сеялі жыта, ячмень, авёс, пшаніцу." А ў расказе «Ірга каласістая» прыводзе больш падрабязныя звесткі пра жыхароў Кур'янаўшчыны і згадвае Таразевічаў як землеўласнікаў, якія валодалі гэтым фальваркам супольна з Радзевічамі: "Калі тут першыя пасяліліся гаспадары, адзін ці адразу двое - невядома. І хто быў той першы Кур'ян ці Кур'яновіч, што асеў у гэтым баку, даўшы назву Кур'янаўшчыне, ніхто ве ведае. За маёй памяццю, дакладней, за памяццю маці - тут, у Кур'наўшчынае, жылі два гаспадары. Першы ад нас, ад Задроздзя, Родзевіч, другі, ад Хадакоў, - Таразэвіч. Сады - вярней, тое, што ад іх асталося, - і цяпер яшчэ завуцца: Родзевічаў і Таразэвічаў." "У Родзічавай хаце ўжо ў тыя гады - за маёй памяццю - жыў Антось Ляшковіч. У Таразэвічавай - Андрэй Бохан." "Сады - і першы Родзевічаў і другі Таразэвічаў - вымерзлі зімой у саракавым годзе - у фінскую вайну." "Пад Хадакі выворваўся жоўты пясок. Таразэвічаў сад сціскалі чарнабыльнік і палын. І лаза..." "Андрэя Бохана з сям'ёй, што жыў у Таразэвічавай хаце, таксама "ссялілі з хутара" - перавезлі калгасам з Кур'янаўшчыны і "забудавалі" побач з намі па адзін бок вуліцы бліжэй да Ваўкаўні." І вось гэта цікава, бо насамрэч, і Радзевічы і Ляшкевічы, жылі тут яшчэ ў 20 ст. А вось аб прыналежнасці Таразевічаў да Кур'янаўшчыны ніякіх звестак няма, прынамсі да 1916 года уключна. Гісторыя гэтага фальварку можна прасачыць прыкладна з 1808 па 1916 гады, за гэты час тут шмат хто жыў -- Хадасевічы, Юшкоўскія, Умецкія, Вішнеўскія, Яноўскія, Давідовічы, Камінскія, Мышкевічы, Міхалоўскія, Скроцкія... А у 1916 годзе фальварак налічваў ўжо 4 хаты -- Радзевіч, Радкевіч, Ляшковіч і Тамковіч. І калі тут з'явіліся Таразевічы не зразумела, толькі мабыць ужо у савецкі час (у 1920-я гады). Ізноў жа ў людской памяці, пра тых хто тут жыў мала што засталося і перамяшалася. А вось што тычыцца тапонімаў, у чалавечай памяці яны захоўваюцца больш трывала. * дарэчы вёску Грыневічы у сваіх расказах Пташнікаў чамусьці згадваў як Грыні, магчыма так яе называлі мясцовыя
Згадакі пра Гальдарады Усе згадкі пра Гальдарады размешчаны ў адным рамане «Чакай у далёкіх Грынях». Агулам іх даволі шмат (каля 30). Большасць з іх ідуць у кантэксце, каб абазначыць напрамак. Усе згадкі нямае сэнсу прыводзіць, але некаторыя ў сябе неслі і нейкія геаграфічныя падрабязнасці, і вось іх ніжэй і прывяду. У часы калі пісаўся раман (1960-я гады) разумова ніякіх хутароў тут ужо не было і гэтай назвай абазначалі адно з палёў, якое адносілася да калгасу: 1) "Яна пайшла пад вечар аж туды, да павароту дарогі, у самы кут поля. Пад Гальдараду..." 2) "Пад’ехаў машынай па шашы пад Дзераўно, злез, пайшоў пешкі. ... . Кіламетраў з дзесятак да Грынёў ісці было... . Выйшаў пад Грыні на поле, якое звалі Гальдарадай. Некалі тут хутары былі, у калектывізацыю перавязлі іх у канец Грынёў." 3)"Але ж хіба не ён узвярнуў увосень усё Лавацкае поле і той клін пад Гальдарадай, што ад вайны, можа, успорваўся які раз ці два і выганам стаў" 4) "Пасля зімы чалавек назнае зямлю нанава... Пазнае сцежкі, што вытаптаны ў познюю восень, калі ўсюль прастор, воля, ступай, дзе назе цвярдзей; барозны, якія развярнулі ўвосень плугамі да жоўтага пяску на полі ля дарогі пад Гальдараду і ля Лажкоў у Лаўках" 5) "Першы завор прайшлі ўчора... На Лавацкае поле ці на Гальдараду яшчэ не ўсюды ўзаб’ешся" І гэтак далей... Цікава што ў згадках асобна згадваюцца і Гальдарадскія дубы, дзе верагодна і быў паслак Дубы, абазначаны на мапах 1930-х гадоў. 1) "Абапал дарогі хмыз, разгаты, натапыраны, як жывы перад вачыма. Дайшоў якраз да Гальдарадскіх дубоў..." 2) "Ад Гальдарады ўжо замігцелі паперадзе агні: набліжаліся да Грынёў. Зусім сцямнела: нельга было ўгледзець гальдарадскія дубы.» 3) "Пад’ехалі да Дзераўна, высадзілі музыку на абочыну дарогі і памчалі па калдобінах пад Гальдарадскія дубы" Але больш цікавыя іншыя згадкі, у якіх апісана тая мясцовасць вакол Гальдарад яшчэ да пабудовы шашы. Згадваееца гара, крыніца і брукаванная дарога: 1) "Шашой ад Дзераўна пад Гальдараду трэба падымацца цераз пагор’е — мінаць перавал. Небрукаваная гэтым месцам дарога заставалася ў калдобінах ад лета. Выбоіны трапляліся на кожным кроку, глыбокія, абледзянелыя. Сюды дзьмула ўсю зіму, гнала снег з пяском з поля, несла аж з-пад самых Грынёў. У студзені тут было б не праехаць, каб леспрамгас не пускаў тралёвачныя трактары. Дарогу расчышчалі, капалі нанава ў снезе, а яе зноў заносіла за якія суткі." 2) "Да перавалу далёка, перавал ля самай Гальдарады, а заселі аж ля Дзераўна" 3) "На гару б толькі выскачыць: там лес, чыстая дарога да самай Гальдарады" 4) "Ад Лавацкіх садоў на Доўгія крыніцы можна трапіць цераз выганы, пакінуўшы збоку камяністую дарогу, што вядзе на Гальдараду" 5) "Перайшоўшы па кладцы крыніцу, што цякла з-пад Гальдарады і ўпадала ў раку ля самай фермы" 6) "Ад Гальдарады да Грынёў быў яшчэ астравок бруку, і з гары аж да моста з’ехалі лёгка і нячутна" Такім чынам, каля Гальдарад было узвышша, і да Грыневічаў быў нейкі "брукаваны" участак дарогі, а пад самім Гальдарадамі выцякала крыніца. І пад канец рамана словамі аднога з герояў згадваецца пра пачатак будаўніцтва шашы: "Ад Гальдарады павядуць шашу... За дарогі ўзяліся" Увогуле тапанімікі па ў творах Пташнікава шмат, таму магчыма напішу пра гэта асобна...
Хотел бы узнать чьих будет Пташников Иван Николаевич 1932г.р. Родом он из Задродзья. А деда его как звали. Есть претенденты на родство. Пташников это псевдоним советского писателя.
Маеце на ўвазе што ён не Пташнік? Есць у яго такі расказа "Тры пуды жыта", раю пачытаць. Гэты расказ прысвечаны Пташніку Сільвестру Лазаравічу з в. Задроздзе і яго жонцы Александрыны Раманавай. Там шмат цікавай біяграфічнай інфы з жыцця Сільвестра і Александрыны. Падазраю што пісьменік іх унук, ці блізкі сваяк. Дарэчы гэтую Александрыну ен згадвае і ў іншым расказе, і можа не ў адным.
Нет на оборот. Он Пташник одназначно. Но очевидно что то скрывал. Уж очень много Пташников попало под репрессии. Не исключаю,что и его родственники в разной степени. Небольшое изминениие в фамилии выводило из под контроля органами.
У расказе гераіня згадвае пра сына Аркадзя і дачку Алю. Пра Мікалая ні слова. Магчыма пісьменнік і не ўнук, але блізкі сваяк. Карацей калі жадаецца раскапаць генеалогію пісьменніка, раю азнаёміцца з яго творчасцю. У расказах ен згадвае розных мясцовых людзей, некаторых па прозвішчы, а некаторых толькі па іменах (і імені па бацьку). Прозвішчы з большага мне вядомыя, а вось што тычыцца імен нічога не гавораць. Магчыма вам што небудзь падкажуць, бо у некаторых і пасады пазначаны (доктар, брыгадзір і г.д.)
Обязательно ознакомлюсь . До этого читал Тартак и кое что про Ходаки. Исходя из рассказов родственников по материнской линии( так как отцовские отсутствовали) я понял . что многим кроме писем из Америки в20-30 годы еще получали и вещи(возможно передавались через вернувшихся). В 30-х все что из писем и дискредитирующих вещей(фотографии, документы) сожгли. После войны поняли что архивы Логойского района за 1920-1941 пропали бесследно, можно записать детей родившихся в этот период( и не только) более выгодно. Знаю случаи с такими пертурбациями . Да и детям сиротам(как и моему отцу возраст ставили по внешним данным). Хотя отцу было 14 лет летом 1945, его никто не стал слушать и его помолодили на один год.
Да я думаю все Пташники Сушкова и Задродэья Сваяки(философия японцев в отношении одинаковой фамилии на ограниченной территории)
Па ўсёй верагоднасці гэтая Стэфанія Таразевіч была звязана з іншымі Таразевічамі -- сялянамі з Буцлаўскай воласці, прыхаджанамі Альковіцкага касцёла, яны як раз некалькі разоў згадваюцца ў маёнтку Рагозіна і пасля ў маёнтку Людвінава. Абодва маёнтка належалі Тышкевічам. Таму, самая першая згадка з "грыневіцкімі" Таразевічамі Манькавічскай воласці адносяцца да 1890 года, Тады ж прыкладна, калі тут з'явіліся і Мальто. Вынікае што Грыневіцкія (Манькавіцкія) Таразевічы былі праваслаўнымі, а Буцлаўскія Таразевічы былі каталікамі. Гэтыя свянцанскія мяшчане Осіп і Іозефа ур. Загорская Мальто, хутчэй за ўсё Загорскія а не Мальты. У 1892 годзе, у Эльдорадо памер верагодна яшчэ адзін іх сын. Такім чынам, Іозеф верагодна быў сваяком Анелі Загорскай, жонкі Канстанціна Мальто. І Загорскія ў Эльдорадо жылі як мінімум некалькі год (1892, 1893). У Альковіцкіх МК згадваюцца і іншыя Загорскія, менавіта як свянцянскія мяшчане. Далей іх не адсочваў, але пазней у 1916 годзе нейкія Загорскія жылі ў ф. Хадакі (Франц? Загорскі). Ёсць Загорскія (з Крайска і Хадакоў) і сярод мігрантаў у ЗША. Дарэчы прыязджалі ў Спрынгфілд штата Вермонт -- браты Васіль і Іозеф Загорскія з Хадакоў(?) і браты Франц і Станіслаў з Крайска(?).