1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Грыневічы, Дзераўно, Стрый

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 25 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Маёнтак Грыневічы

    Тэрытарыяльны склад: з. Гаротніца (не існуе), двор Грыневічы (не існуе), в. Грыневічы, в. Дзераўно, в. Жэрэме ці Луг (не існуе), в. Слабода (не існуе), в. Стрый, ф. Эльдарадо (не існуе)

    Уладальнікі: у 16 ст. уласнасць Насілоўскіх, Адзінцэвічаў-Друцкіх, Варапаеў, Ваўчкоў. У 17 ст. уласнасць Ваўчкоў, Віцкіх, Вяжэвічаў, Чыжоў, базыльянак кляштара Св. Троіцы ў Мінску. У 18 ст. уласнасць Чыжоў, Гараінаў, базыльянак кляштара Св. Троіцы ў Мінску. У 19 ст. уласнасць базыльянак кляштара Св. Троіцы ў Мінску (канец 1830-х), пасля адышло да “казны”. З канца 19 ст. уласнасць Таразевічаў.

    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1797 у складзе Докшыцкага павета, у 1797 – 1920 у складзе Вілейскага павета (да 1843 г. ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я пал. 19 ст. у складзе Даўгінаўскага ключвойтаўства. З канца 1830-х і да 1865 г. у складзе Касцяневіцкай сельскай грамады. У 1865/1866 годзе тэрыторыя казеннага м-ка Грыневічы разам шляхецкімі аколіцамі Абрагімаўшчызна, Вераб’еўшчызна, Сабачын у складзе Грыневіцкай сельскай грамады ўвайшлі ў Крайскую воласць.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 18 ст. католікі былі прыпісаны да Коранскай парафіі, пасля 1765 года да Альковіцкай. Да скасавання уніі ў 1839 г., колькасць католікаў сярод сялян была нязначнай. У 1866 г. католікі складалі каля 15 адсодкаў ад мясцовага насельніцтва, большасць з якіх жылі ў в. Стрый. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 год (тут) і за 1865 год (тут). Метрычныя кнігі Альковіцкага касцёла можна паглядзець анлайн тут (нараджэння 1835-1840 і 1854 -1900 гады, шлюбы 1854-1900 гады, смерці 1849-1911 гады) тут (1849-1865, 1873-1874)
    Уніяты ў 17-18 ст. былі прыпісаны да Крайскай уніяцкай царквы. У канцы 18 ст., большая частка жыхароў маёнтка былі ўніятамі. Пасля скасавання уніі частка жыхароў перайшла ў каталіцтва, частка прыпісана да праваслаўнай Крайскай царквы.
    Праваслаўныя да 1839 года тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі. У 1866 годзе праваслаўнымі лічылася 85 адсодкаў мясцовых жыхароў. Згодна распісанню прыходаў Вілейскага павета 1876 года, жыхары маёнтка прыпісаны да царквы Св. Мікалая ў м. Крайск (“Литовские Епархиальные ведомости №14”).

    У 1-й пал. 16 ст. Грыневічы былі вылучаны з Крайскага маёнтка Насілоўскіх і адышлі да князёў Адзінцэвічаў, якія ў 2-й пал. 16 ст. прадалі яго Ваўчкам, уладальнікам м-ка Сушкава. У пач. 1550-х Ваўчкі таксама набылі ў Васіля Варапая м-к Дзераўно (Derewninoie). У апошняй чвэрці 16 ст. абодва маёнтка – Грыневічы і Дзераўно былі запісаны ў вена кн. Збаражскай, 1-й жонкі Яраша Ваўчка, а пасля яе смерці, ён незаконна перадаў гэтыя маёнткі сваёй 2-й жонкі Марыне Лукашаўне Мамонічавай. Гэта ў далейшым, на працягу 17 – 18 ст., парадзіла шматлікія судовыя спрэчкі за ўладаннем м-кам Грыневічы паміж "нашчадкамі" кн. Збаражскай і Марыны Мамонічавай. Таму нягледзячы на тое, што базыльянкам мінскім Св. Троіцы яшчэ ў 1646 г. запісалі у фундуш м-кі Грыневічы і Дзераўно, яны фактычна доўгі час валодалі толькі м-кам Дзераўно, а за м-к Грыневічы доўгі час змагаліся з Чыжамі і іх нашчадкамі. У 1775 г. м-к Грыневічы базыльянак менскіх налічваў 40 сялянскіх хат, а 1795 г. ужо 61. У 1815 г. манашкі атрымалі ад Гоўвальта яго частку м-ка Крайск (двары ў м. Крайск і в. Пруднікі), якія яму дасталіся па эксдывізіі ў 1811 г. У 1816 г. акрамя м-ка Грыневічы, ім належала: 1) м-к Бірчукова ці Пагуляя ў Ігуменкім павеце, якія дасталіся па эксдывізіі ад Ельскага; 2) м-к Раўбічы ў Менскім павеце, якія дасталіся ад Яна Клімановіча. У 1822 г. манашкі саступілі сваю частку м-ка Крайск Радзівіловічам, уладальнікам м-ка Вікторын. Да 1834 г. манашкам адышоў кляштар скасаванага ордэну кармелітаў басых у м. Стары Мядзель, куды яны перасялілі пасля 1834 г. сялян з свайго м-ка Грыневічы. Пасля 1850 г. амаль усе яны павярталісь дадому. Сам кляштар быў скасаваны ў 1839 г., а м-к Грыневічы адышоў да казны. У апошняй чверці 19 ст. на землях маёнтка быў заснаваны ф. Эльдорадо. У пач. 20 ст. м-к Грыневічы і ф. Эльдорадо ўласнасць Таразевічаў, перасяленцаў з Манькавічскай вол. Вілейскага павета. Агулам ім належала 373 дзесяціны зямлі. Пахаванні Таразевічаў захаваліся на могілках у Крайску і каля зруйнаванай каплічкі каля в. Грыневічы
     
    #1 Ingwar841, 25 дек 2022
    Последнее редактирование: 30 дек 2022
    ZMICER, Михаил и Dia нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Дадатковыя крыніцы:
    1. Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312) спасмпаваць можна тут
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (2 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Грыневічы, пачынаецца са старонкі 307)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут)
    7. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    8. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
    9. РК 1816 (LVIA 515-15-366) статыстычныя дадзеныя м-ка Грыневічы (глядзець тут)
    10. Выпіс з судовай справы базыльянак з Ваўчацкім, уладальнікам м-ка Сушкава, 31.12.1833 (глядзець тут)
    У справе згадваюцца шляхцічы з м-ка Сушкава (Рымант, Скульскі, Шкленнік), сяляне з м-ка Грыневічы (цівун Андрэй Крэнь, Варфаламей Сарока, Іван Шынкевіч, Міхал Бахар, Леон Бахар, Павел Бахар, Філіп Бахар, Габрусь Бахар, Мацей Бахар, Іван Цыбулька), сяляне з м. Крайск (Леон, Федар і Тэадор Гірановічы, Рыгор Жлукцік), а таксама мясцовыя шляхта і памешчыкі – Антон Бжэзінскі, Кашыц, Дамінік Русецкі, Радзівіловічава, Людвіг Каменскі, Броніц, Роберт Станскі, ксёндз альковіцкі Канстанцін Заблоцкі, Петр Солтан, Антоні Прушынскі, Вярбіцкія і Яноўскія.
    11. РК 1850 (LVIA 515-15-936) увесь маёнтак Грыневічы, сяляне (спампаваць тут)
    12. РК 1850 (LVIA 515-15-945) мядзельскага жаночага кляштара, куды былі пераведзена некалькі сялян з м-ка Грыневічы, сяляне (спампаваць тут)
     
    ZMICER, wolf и Dia нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Двор Грыневічы
    1. Панскі двор размешчан на “суходоле”, у ёй “дом Господски деревянный”. У панскім двары жыла служачая шляхта (3 чалавека). (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у двары 7 жыхароў (усе праваслаўныя), побач каменная праваслаўная каплічка (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у двары 19 жыхароў (8 мужчын і 11 жанчын), да маёнтка прыпісана 280 дзесяцін зямлі, уласнасць Таразевічаў (згодна даведніку Гашкевіча)
    4. У 1916 г. у маёнтку 7 двароў, 51 жыхар (21 мужчына і 30 жанчын), 20 каней, 19 “крупнага рагатага скота”, 69 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-139) служачая шляхта: Hołlub/Голуб, Dorniak/Дорняк (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта: Козловски/Казлоўскі, Кордзюк/Кардзюк (глядзець тут)

    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта: Белевич/Бялевіч (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта: Комоцки/Камоцкі (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта: Чемпковски/Чампкоўскі (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Пржелясковски/Пжэляскоўскі, Стефановски/Стэфаноўскі, Соболевски/Сабалеўскі
    Прозвішча, сяляне: Жыдович/Жыдовіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год:
    Прозвішча – Дунец/Дунец, Крень/Крэнь, Лапицки/Лапіцкі, Савчик/Саўчык, Терезевич/Таразевіч
     
    Tatiana Shinkevich, ZMICER и Dia нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Грыневічы
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, у якой налічвалася 20 сялянскіх хат (221 жыхар) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 22 двара і 203 праваслаўных, з іх 2 двара адстаўнікоў (6 жыхароў). На усход ад вёскі “в 3 веРКтах от приходской церкви” існавала каменная каплічка, прыпісаная да Крайскай царквы, якая “требует ощекатурки стен, исправления окон, новой крыши, подлога и потолка”. Пры каплічкі могілак ня было (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 22 двара, 226 жыхароў (207 праваслаўных, 15 католікаў, 4 іўдзея) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 60 двароў, 547 жыхароў (295 мужчын і 252 жанчына), з якіх 25 чалавек (20 мужчын і 5 жанчын) былі на заробках, 97 каней, 90 “крупного рогатого скота”, 282 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 412,75 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 424 жыхароў (210 мужчын і 214 жанчын), да вёскі прыпісана 484 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 58 двароў, 309 жыхароў (126 мужчын і 183 жанчын), 45 каней, 76 “крупнага рагатага скота”, 122 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Autuchowicz/Аўтуховіч, Buhar/Bachar/Бахар, Bielski/Бельскі, Wiesniak/Весняк, Wiażewicz/Вяжэвіч, Hwazdowicz/Гваздовіч, Leszkowicz/Ляшковіч?, Soroka/Сарока, Cybulko/Цыбулька, Szynkiewicz/Шынкевіч

    РК 1795 (LVIA 515-15-139) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Anańko/Ананька, Autuchowicz/Аўтуховіч, Bachar/Бахар, Bielski/Бельскі, Wiażewicz/Вяжэвіч, Hwazdowicz/Гваздовіч, Pietraszko/Петрашкa, Sawczyk/Саўчык, Cybulka/Цыбулька, Czurkiewicz/Чуркевіч, Szymkiewicz/Шынкевіч

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Автухович/Аўтуховіч, Ананько/Ананька, Бахар/Бахар, Бельски/Бельскі, Вязевич/Вяжэвіч, Гваздович/Гваздовіч, Калинковски/Кальвінкоўскі, Путрашко/Петрашка, Руды/Руткоўскі, Савчук/Саўчык, Сорока/Сарока, Цыбулько/Цыбулька, Чуркевич/Чуркевіч, Шымкевич/Шынкевіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-366) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ананько/Ананька, Бахар/Бахар, Бельски/Бельскі, Борковски/Буркоўскі, Вяжевич/Вяжэвіч, Руды/Руткоўскі, Савчик/Саўчык, Цыбулька/Цыбулька, Шаркевич/Чуркевіч, Шымкевич/Шынкевіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-685) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ананько/Ананька, Аутухович/Аўтуховіч, Бахар/Бахар, Бельски/Бельскі, Бурковски/Буркоўскі, Вяжевич/Вяжэвіч, Руды/Руткоўскі, Саучик/Саўчык, Сорока/Сарока, Цыбулько/Цыбулька, Шимкевич/Шынкевіч
    РК 1834 (LVIA 515-15-686) дадаткова, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Рутковски/Руткоўскі
    РК 1834 (LVIA 515-15-688) дадаткова, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ананько/Ананька

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год:
    Прозвішча, уніяты (глядзець тут) – Anańko/Ананька, Autuchowicz/Аўтуховіч, Bachar/Бахар, Bielski/Бельскі, Barkowskki/Буркоўскі, Wiazewicz/Вяжэвіч, Nawrowicz/Навровіч, Pietkiewicz/Пяткевіч, Sawicki/Сівіцкі, Sawczyk/Саўчык, Soroka/Сарока, Szymkiewicz/Шынкевіч
    Прозвішча, католікі (глядзець тут) – Bachar/Бахар

    РК 1850 (515-15-936) в. Грыневічы https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QHV-VQD6-K9Z4?i=605
    РК 1858 (515-15-1024) в. Грыневічы https://www.familysearch.org/record...4363-111894-44&imageIndex=249&singleView=true

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Автухович/Аўтуховіч, Бахар/Бахар, Вяжевич/Вяжэвіч, Ждан/Ждан, Жинкович(?)/Жынковіч(?), Ковзанович/Каўзановіч, Короневски/Каранеўскі, Пекарски/Пекарскі, Пташник/Пташнік, Рутковски/Руткоўскі, Савчик/Саўчык, Сороко/Сароко, Цыбулько/Цыбулька, Шимкевич/Шынкевіч

    Карчма Грыневічы, у 1803 г. жыхары пераведзены ў в. Стрый
    1. У “эканамічных заўвагах да гранічнага атласу вілейскага павету мінскай губерніі за 1800 год” не згадваецца

    РК 1795 (LVIA 515-15-139) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Kalwinkowski/Кальвінкоўскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Калинковски/Кальвінкоўскі
     
    #4 Ingwar841, 25 дек 2022
    Последнее редактирование: 16 сен 2024 в 19:35
    Tatiana Shinkevich, ZMICER и Dia нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Дзераўно
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, у якой налічвалася 23 сялянскіх хат (196 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. ў вёсцы 25 двароў і 197 праваслаўных, з іх 1 двор адстаўнікоў (5 жыхароў). Каля вёскі, на могілках, “в 5 верстах от приходской церкви” стаяла драўляная каплічка, прыпісанная да Крайскай царквы (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 25 двара, 209 жыхароў (189 праваслаўных, 20 католікаў), мелася драўляная праваслаўная каплічка (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 61 двар, 447 жыхароў (223 мужчыны і 224 жанчыны), з якіх 29 чалавек (23 мужчыны і 6 жанчын) было на заробках, 74 каней, 95 “крупного рогатого скота”, 408 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 424,16 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 342 жыхара (169 мужчын і 173 жанчыны), да вёскі прыпісана 525 дзесяціны зямлі. Існавала школа граматы, заснаваная ў 1889 г. (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 67 двароў, 367 жыхароў (157 мужчын і 210 жанчын), 65 каней, 96 “крупнага рагатага скота”, 342 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Zdanowicz/Ждан?, Korzeniewski/Каранеўскі, Kren/Крэнь, Makarewicz/Макарэвіч, Michnowicz/Міхновіч, Łucz/Луч, Rudkowski/Руткоўскі, Rusakowicz/Русаковіч, Rywczyk?/Рымар?, Siwicki/Сівіцкі

    РК 1795 (LVIA 515-15-139) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Bachar/Бахар, Burkowski/Буркоўскі, Żdan/Ждан, Żukowicz/Жуковіч, Korzeniewski/Каранеўскі, Kreń/Крэнь, Łabecki/Лабецкі, Michnowicz/Міхновіч, Pozniak/Пазняк, Pietraszko/Петрашка, Rudy/Руткоўскі, Rusakiewicz/Русакевіч, Rymar/Рымар, Soroka/Сарока, Sawczyk/Саўчык, Siwicki/Сівіцкі, Szniak/Шняк

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Барковски/Буркоўскі, Дзебрей/Дзебрай, Ждан/Ждан, Жукович/Жуковіч, Ждан/Каўзановіч, Корженевски/Каранеўскі, Крень/Крэнь, Лабецки/Лабецкі, Михнович/Міхновіч, Позняк/Пазняк, Петрашко/Петрашка, Пушкевич/Пяткевіч, Руды/Руткоўскі, Русакевич/Русакевіч, Рымар/Рымар, Сорока/Сарока, Савчук/Саўчык, Сивицки/Сівіцкі, Шняк/Шняк

    РК 1816 (LVIA 515-15-366) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Борковски/Буркоўскі, Дзебрай/Дзебрай, Ждан/Ждан, Жакович/Жуковіч, Ждан/Каўзановіч, Корженевски/Каранеўскі, Крень/Крэнь, Лабецки/Лабецкі, Михнович/Міхновіч, Пашкевич/Пяткевіч, Петрашко/Петрашка, Руды/Руткоўскі, Русакевич/Русакевіч, Рымар/Рымар, Сорока/Сарока, Савчик/Саўчык, Сивицки/Сівіцкі, Цыбулька/Цыбулька, Шняк/Шняк

    РК 1834 (LVIA 515-15-685) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Борковски/Буркоўскі, Вяжевич/Вяжэвіч, Ждан/Ждан, Калинковски/Кальвінкоўскі, Каузанович/Каўзановіч, Корженевски/Каранеўскі, Крен/Крэнь, Лабецки/Лабецкі, Лапицки/Лапіцкі, Михневич/Міхневіч, Петрашко/Петрашка, Питкевич/Пяткевіч, Руды/Руткоўскі, Рымар/Рымар, Савицки/Савіцкі, Саучик/Саўчык, Сарока/Сарока, Станкевич/Станкевіч, Цыбулька/Цыбулька, Шняк/Шняк

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год:
    Прозвішча, уніяты (глядзець тут) – Bachar/Бахар, Borkowskki/Буркоўскі,Wiazewicz/Вяжэвіч, Zdan/Ждан, Kowzanowicz/Каўзановіч, Kreniowski/Каранеўскі, Kren/Крэнь, Łabecki/Лабецкі, Michnowicz/Міхневіч, Rudy/Rudkowski/Руткоўскі, Rymarz/Рымар, Sawicki/Siwicki/Сівіцкі, Sawczyk/Саўчык, Soroka/Сарока, Stankiewicz/Станкевіч, Sniak/Шняк
    Прозвішча, католікі (глядзець тут) – Bachar/Бахар, Wiazewicz/Вяжэвіч, Kawzanowicz/Каўзановіч, Kraniawski/Kreniowski/Каранеўскі, Pietraszko/Петрашка, Rudy/Руткоўскі, Rymar/Рымар, Sawicki/Siwicki/Сівіцкі

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Алькевич/Алькевіч, Бураковски/Буркоўскі, Михнович/Міхневіч, Кавзанович/Каўзановіч, Корженевски/Каранеўскі, Крень/Крэнь, Петрашко/Петрашка, Рудковски/Руткоўскі, Цыбулько/Цыбулька

    РК 1850 (515-15-936) в. Дзераўно https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QHV-PQD6-K9CT?i=665
    РК 1858 (515-15-1024) в. Дзераўно https://www.familysearch.org/record...4363-111894-44&imageIndex=283&singleView=true

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Алькевич/Алькевіч, Альперин/Альперын, Бахар/Бахар, Бурковски/Буркоўскі, Ждан/Ждан, Кальвинковски/Кальвінкоўскі, Ковзанович/Каўзановіч, Крень/Крэнь, Михневич/Міхневіч, Новицки/Навіцкі, Петрашко/Петрашка, Римар/Рымар, Рутковски/Руткоўскі, Савицки/Савіцкі, Савчик/Саўчык, Цыбулько/Цыбулька, Шинкевич/Шынкевіч, Шняк/Шняк
     
    #5 Ingwar841, 25 дек 2022
    Последнее редактирование: 16 сен 2024 в 19:36
    ZMICER и Dia нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Стрый
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, у якой налічвалася 14 сялянскіх хат (145 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 12 двароў і 82 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 12 двароў, 157 жыхароў (102 праваслаўных, 52 католіка) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 53 двара, 335 жыхароў (179 мужчын і 156 жанчын), з якіх 9 чалавек (6 мужчын і 3 жанчыны) былі на заробках, 56 каней, 73 “крупного рогатого скота”, 253 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 291 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 270 жыхароў (113 мужчын і 137 жанчын), да вёскі прыпісана 347 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 49 двароў, 242 жыхара (114 мужчын і 128 жанчын), 38 каня, 68 “крупнага рагатага скота”, 250 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Kreń/Крэнь, Pietraszek/Петрашка, Rudkowski/Руткоўскі, Suchanowicz/Сухановіч

    РК 1795 (LVIA 515-15-139) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Bielski/Бельскі, Wiażewicz/Вяжэвіч, Halkiewicz/Алькевіч, Kreń/Крэнь, Łapicki/Лапіцкі, Pietraszko/Петрашка, Rudy/Руткоўскі, Sachon/Сахон/Сухановіч, Szymkiewicz/Шынкевіч

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бельски/Бельскі, Вязевич/Вяжэвіч, Галькевич/Алькевіч, Калинковски/Кальвінкоўскі, Крень/Крэнь, Лапицки/Лапіцкі, Петрашко/Петрашка, Руды/Руткоўскі, Сайчук/Саўчык, Сахон/Сахон/Сухановіч, Шимкевич/Шынкевіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-366) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бельски/Бельскі, Галькевич/Алькевіч, Калинковски/Кальвінкоўскі, Крень/Крэнь, Лапицки/Лапіцкі, Петрашко/Петрашка, Руды/Руткоўскі, Савчик/Саўчык, Шымкевич/Шымкевіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-685) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Алькевич/Алькевіч, Бахар/Бахар, Бельски/Бельскі, Ждан/Ждан, Калинковски/Кальвінкоўскі, Крен/Крэнь, Лапицки/Лапіцкі, Петрашко/Петрашка, Руды/Руткоўскі, Рымар/Рымар, Саучик/Саўчык, Шымкевич/Шынкевіч

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год:
    Прозвішча, уніяты (глядзець тут) – Bachar/Бахар, Zdan/Ждан, Kalwinkowski/Kalinkowski/Кальвінкоўскі, Kren/Крэнь, Rymar/Рымар, Szymkiewicz/Шынкевіч
    Прозвішча, католікі (глядзець тут) – Olkowicz/Алькевіч, Kalinkowski/Кальвінкоўскі, Kreń/Крэнь, Łapicki/Лапіцкі, Pietraszko/Петрашка, Szymkiewicz/Шынкевіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Алькевич/Алькевіч, Кальвинковски/Кальвінкоўскі, Крень/Крэнь, Лапицки/Лапіцкі, Петрашко/Петрашка, Шимкевич/Шынкевіч

    РК 1850 (515-15-936) в. Стрый https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QHV-GQD6-K9HZ?i=637
    РК 1858 (515-15-1024) в. Стрый https://www.familysearch.org/record...4363-111894-44&imageIndex=269&singleView=true

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Олькевич/Алькевіч, Варивоцки/Варывоцкі, Журавски/Жураўскі, Кальвинковски/Кальвінкоўскі, Крень/Крэнь, Лапицки/Лапіцкі, Петрашко/Петрашка, Рудый/Руды/Крэнь, Рутковски/Руткоўскі, Цырински/Цырынскі, Шинкевич/Шынкевіч
     
    #6 Ingwar841, 25 дек 2022
    Последнее редактирование: 16 сен 2024 в 19:38
    ZMICER, Гестия и Dia нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Слабода, узнікла ў апошняй чвэрці 18 ст., рассяляна паміж 1816 і 1834 гадамі
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, у якой налічвалася 4 сялянскіх хат і 28 жыхароў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-139) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Bachar/Бахар, Szymkiewicz/Шынкевіч

    РК 1811 (LVIA 515-15-231) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Шимкевич/Шынкевіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-366) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Шимкевич/Шынкевіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-685) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Шимкевич/Шынкевіч

    Засценак Жэрэме ці Луг, заснаван каля 1820 г., сяляне пераведзены з в. Грыневічы, да 1850 г. рассялён
    1. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” адсутнічае

    РК 1834 (LVIA 515-15-685) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Цыбулька/Цыбулька

    РК 1850 (515-15-936) з. Жэрэмя (Луг) https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QHV-TQD6-K989?i=699

    Засценак Гаротніца/Агародніца, на беразе р. Дзвіноса. На мапах 1830-х – 1930-х, пазначан або як засценак без назвы, або як Агародніца
    1. У пач. 20 ст. у лясной старожцы 3 жыхара (2 мужчыны і 1 жанчына), да яе прыпісана 12 дзесяціны зямлі, дзяржаўная ўласнасць (згодна даведніку Гашкевіча)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, сяляне: Бахар/Бахар, Соколовская/Сакалоўская/Сакалоўскі

    Фальварк Эльдорадо/Гальдарады, існаваў каля дарагі Грыневічы -- Дзераўно, у савецкія часы побач узнік пасёлак Дубы.
    1. У пач. 20 ст. у фальварку 7 жыхароў (4 мужчыны і 3 жанчыны), да фальварка прыпісана 93 дзесяціны зямлі, уласнасць Таразевічаў (згодна даведніку Гашкевіча)
     
    #7 Ingwar841, 25 дек 2022
    Последнее редактирование: 16 сен 2024 в 19:39
    ZMICER и Dia нравится это.
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Дадатковыя РК

    РК 1818 (LVIA 515-15-366) прапушчаныя сяляне м-ка Грыневічы (глядзець тут)
    Прозвішча – Бельски/Бельскі, Петрашко/Петрашка, Руды/Руткоўскі, Рымар/Рымар, Саучик/Саўчык, Цыбулька/Цыбулька

    РК 1835 (LVIA 515-15-688) прапушчаныя сяляне м-ка Грыневічы (глядзець тут)
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Крен/Крэнь, Сорока/Сарока
     
    ZMICER и Dia нравится это.