1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Дунаі, Зацемень, Каранёва, Мацькаўцы, Рушчыцы, Стайкі

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 17 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Маёнтак Стайкі

    Тэрытарыяльны склад:
    двор Стайкі (часткова захаваўся), засценак Будзькава (не існуе), засценак Валлы (не існуе), фальварк Дудзін (не існуе), вёска Дунаі, двор Дунаі Галаўні (не існуе), вёска Зацемень (зараз частка вёскі Зацемень), двор Зацемень (зараз частка вёскі Зацемень), вёска Каранёва, засценак Каранёва (не існуе), фальварк Клін (не існуе), фальварк Крыніца (не існуе), вёска Мацькаўцы (не існуе), двор Мацькаўцы (сучасная вёска Мацькаўцы), фальварк Навасёлкі (не існуе), пасёлак Парэча (не існуе), вёска Рушчыцы (не існуе), пасёлак Рушчыцы (сучасная вёска Рушчыцы), пасёлак Сітнікі (не існуе), вёска Стайкі, фальварк Сташкова (не існуе), вёска Такары (не існуе), пасёлак Такары (не існуе), фальварк Юркава (не існуе).

    Уладальнікі: У 16 – 18 стагодзях у складзе маёнтка Ілія. Недзе з 1780-х гадоў і да 1939 года ўласнасць Багдановічаў.

    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 гады ў сладзе Менскага павета Менскага ваяводва Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1920 гады ў складзе Вілейскага павета (да 1843 года ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я палове 19 стагодзя ў складзе Ільскага ключвойтаўства, у 1861 – 1865 гады ў складзе Стаецкай воласці. У 1865/1866 годзе з тэрыторыяй маёнтка Чарнаруча разам ўтварылі Стаецкую сельскую грамаду і ўвайшлі ў склад Крайскай воласці.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 18 стагодзі католікі былі прыпісаны да касцёла Святога Міхаіла ў м. Ілія. Але верагодна сярод людзей простага стану католікаў не было. Так, згодна спісу прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы за 1833 год, сярод сялян маёнтка Стайкі католікі не значацца. Пасля скасавання уніі (у 1839 годзе) частка сялян перайшла ў каталіцтва і была прыпісана да Альковіцкага касцёла. У 1853 годзе католікі значацца ў вёсках Зацемене Каранёва, Стайкі, Такары і двары Мацькаўцы. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 год (тут) і за 1865 год (тут).
    Уніяты да 1812 года былі прыпісаны да уніяцкай царквы ў в. Старынкі (тут можна паглядзець метрычныя кнігі за 1800 – 1801 гады). Пасля зруйнавання царквы, прыхаджане былі прыпісаны да ўніяцкай царквы ў м. Крайск (тут можна паглядзець метрычныя кнігі да 1838 года уключна, за выключэннем некаторых гадоў). Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе, уніяты былі прыпісаны да праваслаўнай царквы Св. Мікалая ў м. Крайск, а частка жыхароў перайшло ў каталіцтва і прыпісана да Альковіцкага касцёла. З поўным спісам прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы за 1833 год можна азнаёміццаа тут.
    Праваслаўныя да 1839 года тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі, калі уніяты прыпісаны да праваслаўнай царквы ў м. Крайск. Кліраваю ведамасць Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год можна спампаваць тут.

    Стайкі згадваюцца з 16 стагодзя як асобны фальварк у складзе маёнтка Ілія. У 1780-я гады вылучаны з маёнтка Ілія і далучаны да маёнтка Старынкі Багдановічаў. У часы валадарання Людвікі Ёзафаўны з Вышынскіх удавы лоўчага Менскага Тадэвуша Багдановіча, розных куткоў Барысаўскага, Вілейскага, Докшыцкага і Мінскага паветаў у вёску Стайкі перасялілася 21 сям’я чыншавай шляхты.

    Пасля смерці Людвікі Багдановічавай у 1810 годзе, паміж яе сынамі: Вінцэнтам, Казімірам, Ануфрыем і Ігнацыем, адбыўся падзел, які суправаджаўся шматлікімі перасяленнямі сялян. У выніку падзелу, фальварк Стайкі з вёскамі Дунаі (частка, другая частка належала Пазнякам), Зацемень, Каранёва, Мацькаўцы, Рушчыцы, Стайкі і Такары дастаўся Вінцэнту Тадэвушавічу Багдановічу. Дагэтуль Вінцэнт валодаў асобна маёнткам Мануйлы, які ён саступіў сваёму малодшам у брату Ануфрыю. У яго двор Стайкі былі пераведзены сяляне з вёсак яго братоў – Кавалі, Карповічы, Трусевічы, Храмцова, Шчакаўшчызна, Ярашы. Некалькі сялян было пераведзена ў вёскі Сосенка і Старынкі (РК маёнтка Старынкі можна глянуць тут, РК маёнткаў Абадоўцы, Забор’е і Мануйлыможна глянуць тут).

    13.05.1823 Вінцэнт Багдановіч прадае сваю частку вёскі Дунай памешчыку Францішку Галаўню (які дагэтуль набыў іншую частку вёскі Дунаі ў Пазнякоў). Да 1834 года Багдановіч далучыў да сваіх уладанняў маёнткі сваёй жонкі Казіміры Бернардаўны Гурко, якія дасталіся ёй пасля смерці яе бацькоў – вёскі Белеў, Вязавец і засценкі Гарадзішча, Пераўшчызна (спасылкі на РК тут).

    Наступствы вайны 1812 года не абмянулі і маёнтак Стайкі, так яго насельніцтва за невялікі прамежак часу скарацілася болей чым на трэць – з 241 рэвізкай душы ў 1811 годзе да 153 рэвізкай душы ў 1816 годзе. У выніку вялікіх чалавечых страт у гэты час у маёнтку Стайкі з мапы знікла два населенных пункта – вёска Мацькаўцы і засценак Валы, мясцовых сялян у 1812 годзе перасялілі ў суседнія вёскі Каранёва, Рушчыцы і Стайкі. Пасля вайны насельніцтва пачало ізноў расці і да 1834 года дасягнула 210 рэвізкіх душ. Аднак пасля прыйшла новая навала, эпідэмія. У выніку некалькіх хваль эпідэмій (у 1830-я і 1840-я гады) насельніцтва маёнтка да 1850 года скарацілася да ўзроўня 1816 года, да 155 рэвізкіх душ. Асабліва пацярпела вёска Рушчыцы, дзе на 1840-я гады прыпала найбольшая смяротнасць, у выніку чаго застаўшыхся жыхароў перасялілі ў канцы 1840-х гадоў у вёскі Зацемене, Каранёва, Стайкі, Такары.

    Пасля смерці Вінцэнта маёнтак Стайкі адышоў да яго сына Севярына Багдановіча, пры якім у 1866 годзе адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе яго сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.18: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "деревни Стайки и прочих" Богдановича С.В. 23 августа 1865 г. - 18 мая 1866 г.”). Згодна выкупнога акта ў вёсках Старынкі, Каранёва і засценку Будзькава налічвалася 142 рэвізкіх душ і 555 дзесяцін 468 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 6 245 рублей і 78 капеек. Тэрмін выплаты пазначаны з 1 лютага 1865 года (“Виленские губернские ведомости” за 1866 год, №39). Вёскі Зацемене і Такары, у якіях верагодна ў гэты час не жыло прыгонае насельніцтва,не згадваюцца. Сам маёнтак да пачатку 20 стагодзя быў падзелены на тры прыблізна роўныя часткі – маёнткі Зацемень, Мацькаўцы і Стайкі.

    Згодна даведніка Гашкевіча (“Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут) у маёнтку Зацемень было 937 дзесяцін зямлі, у фальварку Мацькаўцы было 991 дзесяцін зямлі, у маёнтку Стайкі было 1164 дзесяцін зямлі. Акрамя таго Багдановічам наляжала зямля ў яшчэ 12 населенных пунктах, якую яны верагодна здавалі ў арэндў мясцовым жыхарам: у фальварку Дудзін было 80 дзесяцін зямлі, у фальварку Клін 103 дзесяціны зямлі, у засценку Каранёва 37 дзесяцін зямлі, у фальварку Крыніца 95 дзесяцін зямлі, у фальварку Навасёлкі 40 дзесяцін зямлі, у пасёлку Парэча на р. Баравая 28 дзесяцін зямлі, у пасёлку Рушчыцы 60 дзесяцін зямлі, у пасёлку Сітнік 40 дзесяцін зямлі, у фальварку Сташкова 40 дзесяцін, у пасёлку Такары 80 дзесяцін, у фальварку Юркава 60 дзесяцін, у пасёлку Стайкі 1 дзесяціна. Агулам Багдановічам ў 15 населенных пунктах належала 3756 дзесяцін зямлі, на якой на тот момант пражывала 378 чалавек.
     
    janka, Вераника, Dia и 2 другим нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Дадатковыя крыніцы:

    1. Спіс прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312)
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (1 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Стайкі, пачынаецца са старонкі 262)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, а Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    7. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Двор Стайкі, заселен дваровымі ў 1810 годзе
    1. Панскі двор, пазначачаны як “двор Кленёва”, размяшчалася на “суходоле”, у якім быў“дом Господский деревянный”. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” адсутнічая
    3. У 1866 годзе ў двары жыло 26 чалавек – 5 праваслаўных і 21 католік (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў двары жыло 40 чалавек (28 мужчын і 12 жанчын) (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Богданович/Багдановіч (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Брезински/Бжэзінскі, Заустински/Завусцінскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-230) дваровыя(глядзець тут)
    Прозвішча – Гарадзило/Гарадзіла, Гребеионок/Грабёнак, Дашкевич/Дашкевіч, Козиол/Казёл, Кибалко/Кібалка, Коляда/Каляда, Кравчонок/Краўчонак, Курец/Курэц, Лолоуп?/Лашук, Пинчук/Пінчук, Шушкович/Сушковіч, Тарасевич/Тарасевіч, Шостакович/Шастаковіч, Якубович/Якубовіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка: Богданович/Багдановіч (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Журавки/Жураўскі
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Харевич/Харэвіч
    РК 1816 (LVIA 515-15-362) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Гарадил/Гарадзіла, Грибионок/Грабёнак, Дашкевич/Дашкевіч, Козиол/Казёл, Коляда/Каляда, Кибалка/Кібалка, Кравчонок/Краўчонак, Курец/Курэц, Лашук/Лашук, Пинчук/Пінчук, Сушкович/Сушковіч, Тарасевич/Тарасевіч, Шостакович/Шастаковіч, Якубович/Якубовіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Гребенок/Грабёнак, Кожамяко/Кажамяка, Коляда/Каляда, Кибалко/Кібалка, Кравчонок/Краўчонак, Курец/Курэц, Мороз/Мароз, Сушкович/Сушковіч, Шестакович/Шастаковіч, Шишко/Шышко, Якубович/Якубовіч

    РК 1841 (LVIA 515-15-686) дваровыя (дадатковая) (глядзець тут)
    Прозвішча – Кибалка/Кібалка

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Гребёнок/Грабёнак, Кибалко/Кібалка, Козёл/Казёл, Коледа/Каляда, Кравчонок/Краўчонак, Кучка/Кучка, Мороз/Мароз, Сушкович/Сушковіч, Трацинка/Трацінка, Шостакович/Шастаковіч, Якубович/Якубовіч
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Засценак Валлы, засанаваны пасля 1795 года, у 1812 годзе рассялён, жыхары пераведзены ў в. Стайкі
    1. У “эканамічных заўвагах да гранічнага атласу вілейскага павету мінскай губерніі за 1800 год” адсутнічае

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыко/Бладыка/Уладыка
    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладико/Бладыка/Уладыка
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Маёнтак Дунаі
    Заснаваны ў 1814 г., уласнасць Галаўнёў (1814 – 1917 гады), у 1861 – 1865 гады ў складзе Стаецкай воласці, з 1866 у складзе Глубачанскай сельскай грамады Крайскай воласці. У 1-й пал. 19 ст. уласнасць Францішка Галаўні. Пры яго дзецях – Абдоне, Зяноне і Ігнацыю, адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе іх сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.73: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "дер. Дунай" Головней А.Ф., З.Ф. и И.Ф. 15 марта 1865 г. - 31 мая 1872 г.”).

    Двор Дунаі, заснаваны 1810-я – 1820-я гады Ф. Галаўнёй. У 1816 годзе разам з ім жыў верагодна яго родзіч Ёзаф Галаўня, які трымаў у вёсцы Дунаі асабістых сялян, якіх ён недзе набыў (у далейшым прозвішчы гэтых сялян не прасочваюцца)
    1. У 1866 годзе ў двары жыло 5 чалавек, усе католікі (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пачатку 20 стагодзя ў двары жыло 7 чалавек (2 мужчын і 5 жанчыны), да маёнтка прыпісана 181 дзесяціна зямлі, уласнасць Галаўні. Акрамя маёнтка Дунаі Галаўню належала: з. Выгодка (40 дзесяцін, 2 жыхара), пас. Крынічын (1 дзесяціна, 8 жыхароў), ф. Мікулін (93 дзесяціны зямлі, 18 жыхароў), ф. Затруды (38 дзесяцін, 11 жыхароў), ф. Франулін (78 дзесяцін, 3 жыхара) (згодна даведніку Гашкевіча).

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка Францішка Галаўні (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я двараніна Ёзафа Галаўні (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Келиш/Келіш

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Петражицки/Петражыцкі
    Прозвішча, сяляне: Альшук/Альшук, Анкуд/Анкуд, Белаус/Бялаус

    Вёска Дунаі/Dunaje, да 1823 года вёска была падзелена паміж маёнткамі Глубачаны (Пазнякоў) і Стайкі (Багдановічаў). 3.12.1814 Францішак Галаўня купляе частку ў Пазнякоў, а ў 1823 годзе частку ў Багдановічаў. Побач з вёскай ён адбудоўвае панскі двор, т.ч. стварыўшы асабісты маёнтак Дунаі.
    1. Вёска ў сумесным валоданні Пазнякоў і Багдановічаў. За Багдановічамі лічыліся 2 сялянскіх двара (15 чалавек), а за Пазнякамі – 1 шляхецкі (2 жыхара) і 3 сялянскія двары (33 жыхара) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 годзе у вёсцы 1 двор і 6 праваслаўных (з іх адзін дваранін) (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 годзе ў вёсцы было 8 двароў, у якіх жыло 53 праваслаўных, 34 католіка, 6 іўдзеяў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 10 двароў, 68 жыхароў (35 мужчын і 33 жанчыны), з якіх 6 чалавек (4 мужчыны і 2 жанчыны) былі на заробках, 19 каней, 16 “крупного рогатого скота”, 79 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 59 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы жыло 111 чалавек (46 мужчын і 65 жанчын), да вёскі прыпісана 57 дзесяцін зямлі, (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 годзе ў вёсцы 24 двара, 105 жыхароў (46 мужчыны і 59 жанчын), 26 каней, 34 “крупнага рагатага скота”, 103 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)
    7. У савецкія часы разам з жыхарамі з Баяршчыны, Палосы, Сцірцішча і Чырвонага Заранка ўтварылі калгас “Заря Советов”

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Bochan/Бохан

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) частка Багдановічаў, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Suszkowicz/Сушковіч, Cybulski/Цыбульскі
    РК 1795 (LVIA 515-15-125) частка Пазнякоў, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Białous/Бялаус
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) частка Пазнякоў, чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Kulwanowski/Кульваноўскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) частка Багдановічаў, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Сушкович/Сушковіч, Цыбульски/Цыбульскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-234) частка Пазнякоў, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бялоус/Бялаус

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) частка Багдановічаў, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Кучка/Кучка, Сушкович/Сушковіч, Цыбульски/Цыбульскі
    РК 1816 (LVIA 515-15-364) частка Пазнякоў, якую набыў Ф. Галаўня, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Белоус/Бялаус, Вяжевич/Вяжэвіч, Лецегевич/Лецегевіч
    РК 1816 (515-15-393) частка, якую трымаў Ёзаф Галаўня, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Агурек/Агурэк, Ангелоп/Ангелоп, Бесядзки/Бесядзкі, Доугович/Даўговіч, Недзведзки/Недзвецкі, Чернишев/Чарнышоў, Шалашонек/Шалашонак

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) частка Багдановічаў, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Кучка/Кучка
    РК 1834 (LVIA 515-15-680) часткі Галаўні і Багдановічаў, якую набыў Галаўня, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Белоус/Бялаус, Вяжевич/Вяжэвіч, Кононович/Канановіч, Трацинко/Трацінка
    РК 1834 (LVIA 515-15-683) селянін прададзены Рымашэўскаму з ф. Навінкі (глядзець тут)
    Прозвішча – Белоус/Бялаус

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Olszuk/Альшук, Białous/Бялаус, Kuczka/Кучка

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Островски/Астроўскі, Шкленник/Шкленнік
    Прозвішча, аднадворцы: Гейно/Гейна, Дзевялтовски/Дзевялтоўскі, Дзедзёка/Дзядзёка, Дубовик/Дубовік, Милевски/Мілеўскі
    Прозвішча, вольныя земляробы: Ивашкевич/Івашкевіч
    Прозвішча, сяляне: Альшук/Альшук, Анкуд/Анкуд, Белаус/Бялаус, Кононович/Канановіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішчы – Альшук/Альшук, Анкудо/Анкуда, Белоус/Бялаус, Варавко/Вараўка, Волох/Волах, Гошкович/Гашковіч, Дивалтовски/Дзевялтоўскі, Дубяго/Дубяга, Зеленко/Зялёнка, Кононович/Канановіч, Позняк/Пазняк, Соболевски/Сабалеўскі, Томашевич/Тамашэвіч, Томашевски/Тамашэўскі

    Дадаткова
    У 1853 годзе Галаўню належаў з. Засценак, які знаходзіўся недалёк ад в. Ціханавічы і з. Пяшчанава

    1. Вёска Засценак, у 1795 г. адносілася да м-ка Глубачаны. У 1816 г. яе жыхары пазначаны як жыхары в. Дунаі Галаўні (двор №4), у самой вёсцы жыла чыншавая шляхта.
    1. Вёска размешчана "на суходоле", 1 сялянскі двор (5 жыхароў), уласнасць Пазнякоў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-124) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бялаус

    РК 1811 (LVIA 515-15-234) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бялаус

    РК 1816 (LVIA 515-15-442) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Віткоўскі

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Гуща/Гушча, Островски/Астроўскі, Янковски/Янкоўскі
    Прозвішча, аднадворцы: Богданович/Багдановіч

    2. Засценак Пяшчанава
    1. У 1866 г. у засценку 1 двор, 4 жыхара (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Асанович/Асановіч, Боровски/Бароўскі, Герлятович/Герлятовіч
     
    #5 Ingwar841, 17 дек 2022
    Последнее редактирование: 27 дек 2022
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Зацемень/Zaciemienie, да пачатку 20 стагодзя верагодна была рассяляна. На яе месцы ў пачатку 20 стагодзя існаваў панскі двор Зацемень. У савецкія часы вёска была заселена знова.
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, 20 сялянскіх хат і 128 жыхароў. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 годзе ўвёсцы 10 двароў і 55 жыхароў. У вёсцы ці на могілках існавала драўлянная каплічка прыпісаная да Крайскай царквы: “ветхая, в 9 верстах от приходской церкви. Имеется кладбище.” (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 годзе ў вёсцы было 17 двароў, у якіх жыло 15 праваслаўных і 133 католіка (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. Вёска адсутнічая, замест яе пазначаны двор Зацемене, у якім жыло 77 чалавек (37 мужчын і 40 жанчын) (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У спісах “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” і “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” адсутнічае

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Alszuk/Альшук, Andryszewski/Андрэеўскі, Kolada/Каляда, Kuczka/Кучка, Kunka/???, Łazar/Лазар, Macuta/Мацута, Morox/Мароз, Nasiuk/???,Rochiewicz/???

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Alszuk/Альшук, Andrzeiewski/Андрэеўскі, Asaionek/Апанасёнак, Bochon/Бохан, Kozioł/Казёл, Kolada/Каляда, Kasperewicz/Касперовіч, Kulinczyk/Кулінчык, Kuczka/Кучка, Moroz/Мароз, Macuta/Мацута

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Андреевски/Андрэеўскі, Апанасионок/Апанасёнак, Бохан/Бохан, Жук/Жук, Казиол/Казёл, Коляда/Каляда, Касперович/Касперовіч, Кулинчик/Кулінчык, Кучко/Кучка, Мороз/Мароз, Мацута/Мацута

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Андреевски/Андрэеўскі, Апанасионок/Апанасёнак, Бохон/Бохан, Жук/Жук, Козиол/Казёл, Коляда/Каляда, Касперович/Касперовіч, Кулинчик/Кулінчык, Кучко/Кучка, Мороз/Мароз, Подгало/Падгола, Шостакович/Шастаковіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Андриевски/Андрэеўскі, Бохан/Бохан, Козёл/Казёл, Каляда/Каляда, Касперович/Каспяровіч, Кучка/Кучка, Марозец/Мароз, Подголда/Падгола, Шестакович/Шастаковіч

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Андреевски/Андрэеўскі, Бохан/Бохан, Касперович/Каспяровіч, Козёл/Казёл, Коледа/Каляда, Кучка/Кучка, Мороз/Мароз, Шостакович/Шастаковіч

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Alszuk/Olszuk/Альшук, Andrzeykowicz/Андрэеўскі, Bachan/Бохан, Waranko/Варанько, Kasperowicz/Каспяровіч, Kozioł/Казёл, Kolenda/Каляда, Kuczka/Кучка, Moroz/Мароз, Szostakowicz/Шастаковіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Гирлятович/Гірлятовіч, Санчевич/Санцэвіч
    Прозвішча, аднадворцы: Дзивялтовски/Дзевялтоўскі, Кучевски/Кучэўскі
    Прозвішча, вольныя земляробы: Белонович/Белановіч
    Прозвішча, сяляне: Альшук/Альшук, Андреевски/Андрэеўскі, Бохан/Бохан, Гребенко/Грабёнак, Казёл/Казёл, Касперович/Каспяровіч, Лешкевич/Ляшкевіч, Малашевич/Малашэвіч, Мороз/Мароз, Кучко/Кучка, Сенкевич/Сянкевіч, Шостакович/Шастаковіч
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Каранёва/Kraniowo
    1. Вёска, пазначаная як “Кленёва”, размешчана на “суходоле”, у якой налічвалася 6 сялянскіх двароў і 53 жыхара. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 годзе у вёсцы 3 двары і 22 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 годзе ў вёсцы 3 двары, у якіх жыло 12 праваслаўных і 17 католікаў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 12 двароў, 128 жыхароў (75 мужчын і 53 жанчыны), з якіх 18 чалавек (15 мужчын і 3 жанчыны) было на заробках, 43 каня, 29 “крупного рогатого скота”, 101 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 144 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы жыло 130 чалавека (68 мужчын і 62 жанчыны), да вёскі прыпісана 160 дзесяцін зямлі, існавала “школа грамоты” заснаваная ў 1899 годзе (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 годзе ў вёсцы 18 двароў, 115 жыхароў (52 мужчыны і 63 жанчыны), 20 каней, 50 “крупнага рагатага скота”, 154 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Władyka/Владыка, Kibałko/Кібалка

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Bładyka/Владыка, Kozioł/Казёл, Kibałka/Кібалка, Rudkowski/Руткоўскі, Cieraszonek/Церашонак, Szaiowka/Шаёўка

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыка/Владыка, Козиол/Казёл, Кибалко/Кібалка, Мацута/Мацута, Рутковски/Рутковски, Церашонок/Церашонак, Шаиовка/Шаёўка

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладико/Владыка, Вашкевич/Вашкевіч, Козиол/Казёл, Кибалко/Кібалка, Мацута/Мацута, Церешонок/Церашонак

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча –Вашкевич/Вашкевіч, Владыко/Владыка, Козел/Казёл, Кибалка/Кібалка, Кулинчик/Кулінчык

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыко/Бладыка/Уладыка, Вашкевич/Вашкевіч, Кибалка/Кібалка, Козёл/Казёл, Кононович/Канановіч, Кулинчик/Кулінчык, Кучко/Кучка

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Olszuk/Альшук, Władyko/Уладыка, Kibałko/Кібалка, Kilczik(?)/Кулінчык, Moroz/Мароз, Miłaszewicz/Малашэвіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Дубовик/Дубовік
    Прозвішча, сяляне: Альшук/Альшук, Бладыко/Бладыка/Уладыка, Кибалко/Кібалка, Кононович/Канановіч, Кучко/Кучка, Мороз/Мароз

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Бладыко/Владыка, Касперович/Касперовіч, Кибалко/Кібалка, Кучко/Кучка, Лабковски/Лабкоўскі, Мороз/Мароз, Соболевски/Сабалеўскі, Терех/Церах
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Мацькоўцы/Mackowce, рассяляна ў 1812 годзе, жыхары пераведзены ў вёскі Каранёва,Рушчыцы, Стайкі. На месцы вёскі пазней быў пабудаваны фальварк, у якім у пачатку 20 стагодзя жыло 41 чалавек (23 мужчын і 18 жанчын). У савецкія часы знова заселена.
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, 8 сялянскіх двароў і 62 жыхара. Мелася карчма “в коей жительство имеют по временным правам евреи”. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Buhay/Бугай, Kibałko/Кібалка, Kozemiaka/Кажамяка, Pawłowicz/Павловіч, Podhula/Падгола, Szostakowicz/Шастаковіч, Szyńko/Шынько

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Hryniewicz/Грыневіч, Kazemiaka/Кажамяка, Kibałka/Кібалка, Podhoła/Падгола, Tracinko/Трацінка, Szostakowicz/Шастаковіч

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ольшук/Альшук, Вашкевич/Вашкевіч, Грыневич/Грыневіч, Кожемяка/Кажамяка, Кибалко/Кібалка, Кузура/Кажура, Кучко/Кучка, Подгола/Падгола, Трацинко/Трацінка, Шостакович/Шастаковіч

    Двор Мацькаўцы, заснаваны на месцы былой вёскі Мацькаўцы, рэзідэнцыя Севярына Багдановіча (1853 год)
    1. У 1866 годзе ў двары жыло 19 католікаў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, памешчык: Богданович/Багдановіч
    Прозвішча, сяляне: Гребенко/Грабёнак, Казёл/Казёл, Кучко/Кучка
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Рушчыцы/Ruszczyce, да 1847 года была рассяляна. На 1840-я гады прыпадая вялікая смяротнасць сярод насельніцтва, верагодна з гэтай прычыны, застаўшыхся жыхароў перасялілі ў іншыя вёскі маёнтка – Зацемене, Каранёва, Стайкі, Такары. На паўночным усходзе ад яе, на месцы сучаснай вёскі Рушчыцы, пазней узнік фальварк Рушчыцы (Малыя Рушчыцы)
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, у якой налічвалася 1 шляхецкі (7 чалавек) і 10 сялянскіх (68 чалавек) двароў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” вёска адсутнічая
    3. У 1866 годзе ў в. Рушчыцы было 15 двароў, у якіх жыло 194 іўдзея і 9 католікаў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў пасёлку жыло 85 чалавек (42 мужчыны і 43 жанчыны), да пасёлка прыпісана 60 дзесяцін зямлі, уласнасць Багдановічаў (згодна даведніку Гашкевіча)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Waraszkiewicz/???, Kononowicz/Канановіч, Kiziuk/Кізюк, Krauczonko/Краўчонак, Kuczko/Кучка, Kraniowa/???, Tracinko/Трацінка

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Kononowicz/Канановіч, Kiziuk/Кізюк, Krawczonek/Краўчонак, Kuczka/Кучка, Moroz/Мароз, Tracinko/Трацінка
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Przeradowski/Пшэрадоўскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Кисюк/Кізюк, Кононович/Канановіч, Кравчонок/Краўчонак, Кучко/Кучка, Мороз/Мароз, Трацинко/Трацінка

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Жук/Жук, Кажура/Кажура, Касперович/Касперовіч, Кизюк/Кізюк, Кононович/Канановіч, Кравчонек/Краўчонак, Кучко/Кучка, Мороз/Мароз, Трацинко/Трацінка

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Жук/Жук, Кажура/Кажура, Касперович/Касперовіч, Кизюк/Кізюк, Кононович/Канановіч, Кравчонок/Краўчонак, Кучка/Кучка, Мороз/Мароз, Трацынко/Трацінка

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Вярейка/Вярэйка, Жук/Жук, Кажура/Кажура, Кизюк/Кізюк, Касперович/Каспяровіч, Кононович/Канановіч, Кравченок/Краўчонак, Кучка/Кучка, Мороз/Мароз, Трацинко/Трацінка

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Karpowicz/Каспяровіч, Kożura/Кажура, Kononowicz/Канановіч, Krawczonak/Краўчонак, Kurła/Кучка, Kuczka/Кучка, Tracinko/Трацінка

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”, в. Малыя Рушчыцы:
    Прозвішча – Бахар/Бахар, Бохан/Бохан, Кабак
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  10. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Стайкі/Stayki, пасля 1795 года ў вёсцы асела 21 сям’я чыншавай шляхты
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, 14 сялянскіх двара і 94 жыхароў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 годзе ў вёсцы 12 двароў і 69 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    У 1866 годзе ў вёсцы 24 двары, у якіх жыло 171 праваслаўных і 128 католікаў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 50 двароў, 343 жыхара (169 мужчын і 174 жанчыны), з якіх 35 чалавек (27 мужчын і 8 жанчыны) было на заробках, 96 каней, 85 “крупного рогатого скота”, 331 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 354 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы жыло 475 чалавек (227 мужчын і 251 жанчына), да вёскі прыпісана 388 дзесяцін зямлі, існавала “школа грамоты” заснаваная ў 1886 годзе (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 годзе ў вёсцы 80 двароў, 389 жыхароў (146 мужчын і 243 жанчын), 52 каня, 123 “крупнага рагатага скота”, 289 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)
    6. З прыходам савецкай ўлады быў арганізаваны калгас “Красная Армия”, пазней “им. Ворошилова”

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Alszuk/Альшук, Bochan/Бохан, Zaboronek/???, Kibałko/Кібалка, Kuczka/Кучка, Małaszewicz/Малашэвіч, Moroz/Мароз, Szostakowicz/Шастаковіч

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Bochan/Бохан, Коzemiaka/Кажамяка, Kibałka/Кібалка, Kukoreka/Кукарэка, Kuczka/Кучка, Małasewicz/Малашэвіч, Maroz/Мароз

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бохон/Бохан, Кожемяка/Кажамяка, Кибалко/Кібалка, Кикареко/Кукарэка, Кучко/Кучка, Ловчы/Лоўчы, Матусевич/Малашэвіч, Мороз/Мароз

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Около/Акола, Букщински/Букшчынскі, Величко/Вялічка, Завиша/Завіша, Галко/Галка, Гарасимович/Гарасімовіч, Гинтовт/Гінтаўт, Городецки/Гарадзецкі, Горбачевски/Гарбачеўскі, Горхляд/Горхляд, Дзевялтовски/Дзевялтоўскі, Дубовик/Дубовік, Макаревски/Макарэўскі, Новодворски/Навадворскі, Наркович/Нарковіч, Пацевски/Пацеўскі, Пржерадовски/Пшэрадоўскі, Санцевич/Санцэвіч, Сивоха/Сівоха, Сыч/Сыч, Фалькевич/Фалькевіч, Хотковски/Хаткоўскі, Чаплиц/Чапліц, Яцкевич/Яцкевіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Бохон/Бохан, Владико/Владыка/Уладыка, Кожамяка/Кажамяка, Кибалко/Кібалка, Кукарека/Кукарэка, Кучко/Кучка, Ловчи/Лоўчы, Малашевич/Малашэвіч, Мороз/Мароз, Сушкович/Сушковіч, Шостакович/Шастаковіч
    РК 1816 (LVIA 515-15-440) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Городецки/Гарадзецкі, Гинтовт/Гінтаўт, Дзевялтовски/Дзевялтоўскі, Завиша/Завіша, Пржерадовски/Пшэрадоўскі
    РК 1816 (LVIA 515-15-440) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Санцевич/Санцэвіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Альшук/Альшук, Бохан/Бохан, Владыко/Владыка, Дашкевич/Дашкевіч, Козел/Казёл, Кибалко/Кібалка, Кукарека/Кукарэка, Кучка/Кучка, Малошевич/Малашэвіч, Мороз/Мароз, Сушкович/Сушковіч, Шостакович/Шастаковіч, Штарлоп/Штарлоп

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бладыко/Бладыка/Уладыка, Бохан/Бохан, Дашкевич/Дашкевіч, Кажура/Кажура, Кибалко/Кібалка, Козёл/Казёл, Кучка/Кучка, Малашевич/Малашэвіч, Мороз/Мароз, Сушкович/Сушковіч, Шостакович/Шастаковіч, Шторлоп/Штарлоп

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Alszuk/Альшук, Bachan/Bochan/Бохан, Władykow/Уладыка, Daszkowski/Дашкоўскі, Kozieł/Казёл, Karynowicz/Кібалка, Kibałko/Кібалка, Kolenda/Каляда, Kuczka/Кучка, Miłaszewicz/Малашэвіч, Moroz/Мароз, Suszkiewicz/Сушковіч, Taustucha/Таўстуха, Trakinko/трацінка

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Родзевич/Радзевіч, Яцкевич/Яцкевіч
    Прозвішча, аднадворцы: Жалевич/Жалевіч, Рожански/Ражанскі, Сенкевич/Сянкевіч, Уласевич/Уласевіч
    Прозвішча, грамадзяне: Городецки/Гарадзецкі
    Прозвішча, сяляне: Бохан/Бохан, Дашкевич/Дашкевіч, Кибалко/Кібалка, Кучко/Кучка, Малашевич/Малашэвіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Аннанкович/Аннанковіч, Багуцки/Багуцкі, Белоус/Бялаус, Бладыко/Владыка, Бохан/Бохан, Бравер/???, Бураковски/Буракоўскі, Варавко/Вараўка, Верейко/Вярэйка, Гейно/Гейно, Гребенок/Грабёнак, Кажуро/Кажура, Касперович/Касперовіч, Кибалко/Кібалка, Козел/Казёл, Крупски/Крупскі, Кучко/Кучка, Малишевски/Малішэўскі, Мацуто/Мацуто, Михалевич/Міхалевіч, Михаленок/Міхалёнак, Молашевич/Малашэвіч, Мороз/Мароз, Пташник/Пташнік, Снежко/Снежко, Судник/Суднік, Суходолец/Сухадолец, Цыбульски/Цыбульскі, Черепович/Чараповіч, Яцкевич/Яцкевіч
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  11. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Вёска Такары/Tokary, да 1861 года ў вёсцы ўжо не жылі прыгонныя сяляне (верагодна былі пераведзены) і зямля засталася за Багдановічамі
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, 10 сялянскіх хат і 62 жыхара. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 годзе ў вёсцы 6 двароў і 36 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 годзе ў вёсцы 8 двароў, у якіх жыло 57 каталікоў (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў пасёлку жыло 52 чалавека (28 мужчын і 24 жанчыны), да пасёлка прыпісана 80 дзесяцін зямлі, уласнасць Багдановічаў (згодна даведніку Гашкевіча)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Старынскай царквы за 1765 год (РДГА 824-2-312):
    Прозвішча – Bochan/Бохан, Kozioł/Казёл, Kibałko/Кібалка, Kuczka/Кучка, Macuta/Мацута, Sańko/Санько

    РК 1795 (LVIA 515-15-135) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Andrzejewski/Андрэеўскі, Bochon/Бохан, Hrebieniok/Грабёнак, Macuta/Мацута, Sanko/Санько, Taustucha/Таўстуха

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бохан/Бохан, Грибионок/Грабёнак, Козиол/Казёл, Кучко/Кучка, Мацута/Мацута, Санко/Санько, Тенетуха?/Таўстуха, Цурдевски/Цурдзеўскі

    РК 1816 (LVIA 515-15-362) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бохон/Бохан, Гребионок/Грабёнак, Козиол/Казёл, Кучко/Кучка, Мацуто/Мацута, Санько/Санько, Таустуха/Таўстуха

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бохан/Бохан, Козлов/Казёл, Мацуто/Мацута, Санько/Санько, Таутуха/Таўстуха

    РК 1850 (LVIA 515-15-937) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Бохан/Бохан, Верейко/Вярэйка, Кизюк/Кізюк, Мацута/Мацута, Санько/Санько, Таустуха/Таўстуха

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча – Bohdan/Бохан, Kiziuk/Кізюк, Kuczka/Кучка, Matusewicz/Матусевіч, Taustucha/Таўстуха

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Гружевски/Гружэўскі, Санчевич/Санцэвіч, Яцкевич/Яцкевіч
    Прозвішча, аднадворцы: Белонович/Белановіч, Войткевич/Вайткевіч, Гашкевич/Гашкевіч, Дзевялтовски/Дзевялтоўскі, Роздевич/Радзевіч
    Прозвішча, вольныя земляробы: Яцевич/Яцэвіч
    Прозвішча, сяляне: Бохан/Бохан, Вярейко/Вярэйка, Кизюк/Кізюк, Кучко/Кучка, Мороз/Мароз, Петрашко/Петрашка

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Овсяник/Аўсянік, Сурвило/Сурвіла
     
  12. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Дадаткова, хутары, фальваркі і іншыя населенныя пункты ўзнікшыя на землях Багдановічаў.

    1. Группа хутароў пазначаная ў 1916 годзе, як “Хутора-Пасеки”:
    Боркі (2 дв.), Гарадзішча (1 дв.), Граніца* (1 дв.), Ёзуфова (2 дв.), Клін (1 дв.), Марыянпаль (1 дв.), Саверына (1 дв.), Навасёлкі* (3 дв.), Паляны (1 дв.)

    *згадваюцца ўжо у 1866 годзе як засценкі – у з. Граніца жыло 5 чалавек (католікі), у з. Навасёлках жыло 5 чалавек (католікі)

    з. Багданаўка
    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Валицки/Валіцкі, Яцына/Яцына
    Прозвішча, аднадворцы: Малишевски/Малішэўскі

    з. Навасёлкі
    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Яцына/Яцына

    2. Фальваркі і пасёлкі, зямля ў якіх, належала Багдановічам і не ўвашэдшыя ў асноўеыя артыкулы:
    ф. Дудзін (11 жыхароў, 80 дзясяцін), з. Каранёва (5 жыхароў, 37 дзесяцін), ф. Клін (8 жыхароў, 103 дзесяціны), ф. Крыніца (11 жыхароў, 95 дзесяцін), ф. Навасёлкі (10 жыхароў, 40 дзесяцін), пас. Парэчы (4 жыхара, 28 дзесяцін), пас. Сітнікі (6 жыхароў, 40 дзесяцін, прозвішча: Янувски(?)/Яноўскі(?)), ф. Сташкова (9 жыхароў, 40 дзесяцін), пас. Стайкі (13 жыхароў, 1 дзесяціна), ф. Юркава (6 жыхароў, 60 дзесяцін)

    3. Населенныя пункты згаданныя ў спісе 1916 года ў складзе Стаецкай воласці, якія не ўвайшлі ў спісы 1, 2:
    з. Буцькава (Прозвішча: Кучко/Кучка)
    Сарочына (Прозвішча: Зенкевич/Зянкевіч, Ковшик/Коўшык, Кучко/Кучка)
    Хутар Лапіроўка (Прозвішча: Тротинко/Трацінка)
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.
  13. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.223
    Симпатии:
    2.578
    Дадаткова РК 1834 (LVIA 515-15-680) (вёскі Белева, Вязовцы, засцянкі Гарадзішча, Пероўшчызна) якія дасталіся ў спадчыну Казіміры Бернардаўны Гурко, жонкі Вінцэнта Тадэвушавіча Багдановіча

    Вёска Белева сяляне (глядзець тут)
    Вёска Вязовцы сяляне (глядзець тут)
    Засценак Гарадзішча сяляне (глядзець тут)
    Засценак Пероўшчызна сяляне (глядзець тут)
     
    janka, Вераника и Dia нравится это.