1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Асінцы, Гапонава, Ціхонавічы

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 23 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Маёнтак Асінцы

    Тэрытарыяльны склад: з. Ажарын (не існуе), двор Асінцы (не існуе), з. Гапонава (не існуе), в. Гапонава, в. Змітраўшчызна/Асінцы, з. Клеткі (не існуе), з. Ставішча (не існуе), в. Ціхонавічы, ф. Ціхонавічы (не існуе)
    Уладальнікі: 1-я пал. 17 ст. – 1824 г. уласнасць Станскіх, у 1824 – 1918 уласнасць Прошынскіх/Прушынскіх
    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 гады ў сладзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1797 гады ў складзе Докшыцкага павета, у 1797 – 1920 гады ў складзе Вілейскага павета (да 1843 года ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я палове 19 стагодзя ў складзе Даўгінаўскага ключвойтаўства. У 1861 – 1865 гады ў складзе Стаецкай воласці. У 1865/1866 разам з тэрыторыямі маёнткаў Вітулін, Глубачаны, Гадзева, Дунаі, Крынічын, Манякава, Пятроліна, Трускаўшчызна і Франуліна ўтварылі Глубачанскую сельскую грамаду і ўвайшлі ў склад Крайскай воласці.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 18 ст. католікі былі прыпісаны да Коранскай парафіі, пасля 1765 г. да Альковіцкай. Да скасавання уніі ў 1839 г., колькасць католікаў сярод сялян была нязначнай. Згодна спісу прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы за 1833 год, католікі сярод сялян вёсак Асінцы і Ціхонавічы не значацца. Згодна спісу прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 г. частка насельніцтва вёсак Асінцы і Ціхонавічы была прыпісана да касцёла. У 1866 г. католікі складалі прыкладна чвэрць мясцовага насельніцтва, пераважна выхадцы з шляхты і аднадворцаў. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 г. (тут) і за 1865 г. (тут). Метрычныя кнігі Альковіцкага касцёла можна паглядзець анлайн тут (нараджэння 1835-1840 і 1854 -1900 гады, шлюбы 1854-1900 гады, смерці 1849-1911 гады) тут (1849-1865, 1873-1874)
    Уніяты ў 17-18 ст. былі прыпісаны да Крайскай уніяцкай царквы. У канцы 18 ст., большая частка жыхароў маёнтка былі ўніятамі. Згодна спісу прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы за 1833 год уніятамі былі цалкам жыхары вёсак Асінцы і Ціхонавічы. Пасля скасавання уніі асноўная частка жыхароў была прыпісана да праваслаўнай Крайскай царквы.
    Праваслаўныя да 1839 г. тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі. Згодна Кліравай ведамасці 1847 года да Крайскай праваслаўнай царквы прыпісана 66 жыхароў з в. Асінцы і 27 жыхара з в. Ціхонавічы. У 1866 г. праваслаўнымі лічылася 140 мясцовых жыхароў, што складала каля 75 адсодкаў ад ўсяго насельніцтва былога маёнтка Асінцы. Згодна распісанню прыходаў Вілейскага павета 1876 года вёскі Асінцы і Ціхонавічы былі прыпісаны да царквы Св. Мікалая ў м. Крайск (“Литовские Епархиальные ведомости №14”).

    Вылучаны з маёнтка Заполле недзе 1-й чвэрці 17 ст. У 1-й пал. 17 ст. уласнасць Севярына Станскага, у 1674 г. уласнасць Ежы Станскага, 4 сялянскіх хат. У 1775 г. уласнасць Ежы Станскага, 10 сялянскіх хат. У 1795 уласнасць ротмістра Смаленскага ваяводства Ежы Томашавіча Станскага. Пасля ўласнасць яго сына Канстанціна, майора войска польскага. У 1811 г. Канстанцін атрымаў частку Крайскага маёнтка Броніцаў (частка м. Крайск). Яго брат Станіслаў Станскі трымаў у заставе ф. Урупава Ратомскіх. Пасля смерці Канстаціна яго маёмасць падпала пад эксдывізію. Паводле эксдывізіі ад 9.07.1824 яго ўладанні была падзелена наступным чынам:
    1. Частку м. Крайск падзялілі паміж сабой яго брат Роберт, дачка кн. Масальская, пан Бердоўскі і Прушынскія (гл. Крайск)
    2. двор Асінцы, в. Змітраўшчызна/Асінцы і з. Ажарын адышлі да Антонія і Разаліі з Станскіх Прушынскім. Да 1847 г. яны набылі частку в. Ціхонавічы ў Макжэцкіх (?)
    3. з. Гапанова і в. Ціхонавічы дасталіся Геліяшу Макрэцкаму/Макжэцкаму. У 1834 г. уласнасць яго дзяцей. Да 1847 г. гэтая частка адышла да Прушынскіх.
    4. Магчыма некалькі двароў у в. Ціхонавічы адышлі Францішку Яноўскаму з ф. Хадакі, які перасяліў сюды сваіх сялян з в. Хадакі.

    Каля в. Ціхонавічы існаваў аднаймены фальварк, уласнасць Кульваноўскіх. На іх землях жыла іншая шляхта на ўмовах заставы ці чыншу. У 1776 г. Ян Базыльевіч Кульваноўскі за 2000 злот польскіх заставіў 2 валокі зямлі пану Міхалу Бенедыктавічу Станкевічу. У 1-й пал. 19 ст. на зямлі Кульваноўскіх жыла чыншавая шляхта.

    У 1860-я – 1870-я гады м-к Асінцы ўласнасць Разаліі Канстанцінаўны Прушынскай, пры якой адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе яе сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.229: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "имения Осинцы" Прошинской Р.К. 23 августа 1865 г. - 31 мая 1872 г.”). Згодна выкупнога акта ў вёсках Асінцы і Ціхонавічы налічвалася 60 рэвізкіх душ і 237 дзесяцін 504 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 2688 руб. і 25 кап. Тэрмін выплаты пазначаны з 1.02.1866 (“Виленские губернские ведомости” за 1868 г., №9). У 1881 г. уласнасць Цэзаря і Антонія Прошынскіх. У 1884 г. толькі Цэзаря Прошынскага, пры якім быў заснаваны (?) ф. Цэзарполье.

    Да пач. 20 ст. з маёнтка Асінцы вылучылася некалькі маёнткаў – м-к Асінцы (32 дзесяціны зямлі, уласнасць Прошынскіх), м-к Цэзарполье (39 дзесяціны зямлі, уласнасць Прошынскага), м-к Гапанова (175 дзесяціны зямлі, уласнасць Гапаноўскага таварыства), м-к Ціхонавічы (80 дзесяціны зямлі, уласнасць Палянскай, раней належаў Яноўскім), з. Клеткі (40 дзесяціны зямлі, уласнасць Сыча), з. Ставішча (40 дзесяціны зямлі, уласнасць Ясінскага)
     
    #1 Ingwar841, 23 дек 2022
    Последнее редактирование: 30 дек 2022
    janka и Михаил нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Дадатковыя крыніцы:
    1. Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312) спасмпаваць можна тут
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (2 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Асінцы, пачынаецца са старонкі 307)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут)
    7. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    8. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
     
    janka нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Двор Асінцы, у 1674 г. пазначан як Заполе, у 1775 г. – як Асінцы ці Заполе, у 1795г. – як Асінцы, у 1811 і 1816 гады – як Станск, у 1834 г. – як Асінцы. З 9.07.1824 уласнасць Прушынскіх
    1. Панскі двор размешчан на “суходоле”, у якім “дом господски деревянный строением весьма небольшим” (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у двары 22 жыхара (12 праваслаўных і 10 католіка), мелася драўляна праваслаўная калічка (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у двары 53 жыхара (26 мужчын і 27 жанчын), да маёнтка прыпісана 32 дзесяціны зямлі, уласнасць Прошынскіх (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Stański/Станскі (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-131) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Kamiel/Камель

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Стански/Станскі (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Стански/Станскі (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Заянчковски/Заянчкоўскі, Романовски/Раманоўскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-232) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Камель/Камель

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка: Стански/Станскі (глядзець тут)

    РК 1834 (LVIA 515-15-682) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Войткевич/Вайткевіч, Лонски/Лонскі, Петровски/Пятроўскі

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Прушински/Прушынскі
    Прозвішча, сяляне: Войткевич/Вайткевіч, Иваницки/Іваніцкі
     
    janka нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Засценак Ажарын, верагодна ў 1795 г. належаў Пазнякам (м-к Глубачаны), заселен у 1806 – 1810 гады сялянамі з вёсак Змітраўшчызна і Ціханавічы. З 9.07.1824 уласнасць Прушынскіх. У спісах 1847 і 1866 гадоў не згадваецца. Магчыма на яго месцы пазней узнік з. Ставішча ці з. Клеткі
    1. У “эканамічным заўвагам да гранічнага атласу вілейскага павету мінскай губерніі за 1800 год” не згадваецца

    РК 1811 (LVIA 515-15-232) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Санковски/Санкоўскі

    РК 1816 (LVIA 515-15-368) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Санковски/Санкоўскі

    РК 1834 (LVIA 515-15-682) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Санковски/Санкоўскі, Петровски/Пятроўскі
     
    #4 Ingwar841, 23 дек 2022
    Последнее редактирование: 24 дек 2022
    janka нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Засценак Гапонава/Гапанаў, у 1811/1816 г. сяляне пераселены ў в. Ціхановічы. З 9.07.1824 уласнасць Макрэцкіх/Макжэцкіх, у якім быў пабудаваны панскі двор. Да 1847 г. адышоў да Прушынскіх. Фальварк існаваў недзе пасярэдзіне паміж вёскамі Асінцы і Гапанова. У пач. 20 ст. побач быў аднаймены фальварк, уласнасць Гапонаўскага таварыства. На месцы засценка пазней быў фальварк Цэзарполье.
    1. Засценак размешчан на “суходоле”, налічваў 1 сялянскі двор і 6 жыхароў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у двары 10 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ankuda/Анкуда

    РК 1811 (LVIA 515-15-232) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда

    РК 1816 (LVIA 515-15-368) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда

    Фальварк Гапонава, на яго месцы існуе сучасная в. Гапонава
    1. У пач. 20 ст. у фальварку 46 жыхароў (25 мужчын і 21 жанчына), да фальварка прыпісана 175 дзесяцін зямлі, уласнасць Гапонаўскага таварыства (згодна даведніку Гашкевіча)
    2. У 1916 г. у фальварку 11 двароў, астатнія дадзеныя ідуць разам з пасёлкам Баяршчына (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Баган/Баган, Буто/Бута, Жихар/Жыхар, Жолуд/Жолуд, Комель/Камель, Симонович/Сімановіч, Терех/Церах

    Фальварк Цезарполье
    1. У пачатку 20 ст. у фальварку 13 жыхароў (6 мужчын і 7 жанчын), да фальварка прыпісана 39 дзесяцін зямлі, уласнасць Прошынскіх (згодна даведніку Гашкевіча)
     
    #5 Ingwar841, 23 дек 2022
    Последнее редактирование: 24 дек 2022
    janka нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Вёска Змітраўшчызна/Асінцы, у РК 1795 і 1816 гадоў згадваецца як Змітраўшчызна, пасля згадваецца як Асінцы. З 9.07.1824 уласнасць Прушынскіх
    1. Вёска размяшчалася на “суходоле”, налічвала 6 сялянскіх двароў і 68 жыхароў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 6 двароў і 66 праваслаўных. У вёсцы ці на могілках існавала драўлянная каплічка прыпісанная да Крайскай царквы: “ветхая, в 4 верстах от приходской церкви. Имеется кладбище” (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 13 двароў і 108 жыхароў (95 праваслаўных і 13 католіка) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 28 двароў, 153 жыхара (73 мужчын і 80 жанчын), з якіх 12 чалавек (9 мужчын і 3 жанчыны) былі на заробках, 33 каня, 30 “крупного рогатого скота”, 157 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 113 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 153 жыхара (77 мужчын і 76 жанчын), да вёскі прыпісана 121 дзесяціны зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 28 двароў, 133 жыхара (58 мужчын і 75 жанчын), 20 каней, 34 “крупнага рагатага скота”, 123 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Jwanicki/Іваніцкі, Kuzmicz/Кузміч, Naruszewicz/Нарушэвіч, Nowicki/Навіцкі, Jancyk/Янук?

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ankuda/Анкуда, Zenkowicz/Зянкевіч, Jwanicki/Іваніцкі, Kuzmicz/Кузміч, Łonski/Лонскі, Sankowski/Санкоўскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-232) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Зенкевич/Зянкевіч, Иваницки/Іваніцкі, Кузмич/Кузміч, Лонски/Лонскі, Санковски/Санкоўскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-232) дадаткова, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Макаревич/Макарэвіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-368) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Зенкевич/Зянкевіч, Иваницки/Іваніцкі, Кузмич/Кузміч, Лонски/Лонскі, Санковски/Санкоўскі

    РК 1834 (LVIA 515-15-682) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Антонович/Антаневіч*, Бенднарчук/Бенднарчук?, Иваницки/Иваніцкі, Кузмич/Кузміч, Лонски/Лонскі*, Санковски/Санкоўскі (*дзьве сям’і – Антаневіч (№3) і Лонскі (№5) ў РК 1816 пазначаны як жыхары в. Ціханавічы, двары №№1, 2)

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча, уніяты – Ankuda/Анкуда, Jwanicki/Іваніцкі, Kuzmicz/Кузміч, Łonski/Лонскі, Pozniak/Пазняк, Sankowski/Санкоўскі

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, вольныя земляробы: Витковски/Віткоўскі
    Прозвішча, сяляне: Иваницки/Іваніцкі, Кузмич/Кузміч, Марковски/Маркоўскі, Петровски/Пятроўскі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Анкудо/Анкуда, Войницки/Вайніцкі, Дубоневич/Дубаневіч, Кузмич/Кузміч, Лонски/Лонскі, Макар/Макар, Навойчик/Навойчык, Санковски/Санкоўскі, Швед/Швед
     
    janka нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Вёска Ціхонавічы, з 9.07.1824 уласнасць Макрэцкіх/Макжэцкіх, у 1834 г. у заставе Луцыяна Канстанцінавіча Хмелеўскага. Да 1847 г. далучана да м-ка Асінцы Прушынскіх
    1. Вёска размяшчалася на “суходоле”, налічвала 7 сялянскіх двароў (62 жыхара) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 4 двары і 27 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 7 двароў і 46 жыхароў (33 праваслаўных і 13 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 18 двароў, 101 жыхар (44 мужчыны і 57 жанчын), з якіх 7 чалавек (4 мужчыны і 3 жанчыны) былі на заробках, 19 каней, 25 “крупного рогатого скота”, 121 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 107,5 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы 99 жыхароў (44 мужчыны і 45 жанчын), да вёскі прыпісана 197 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. ў вёсцы 24 двара, астатнія даденныя ідуць разам з Трускаўшчызнай (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Ancuta/Анкуда?, Augustynowicz/Аўгустыновіч, Bondarczyk/Бондарчык, Kawura/Кавура, Łaski/Лонскі?, Onufewicz/Ануфовіч?, Chilko/Хілько, Jancyk/Янук?

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ankuda/Анкуда, Antonowicz/Антаневіч, Woytkiewicz/Вайткевіч, Dworzecki/Дварэцкі, Łonski/Лонскі, Januk/Янук

    РК 1811 (LVIA 515-15-232) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Антонович/Антаневіч, Войткович/Вайткевіч, Дворецки/Дварэцкі, Кандрушкевич/Кандрушкевіч, Лонски/Лонскі, Янок/Янук

    РК 1816 (LVIA 515-15-368) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Антонович/Антаневіч, Войткевич/Вайткевіч, Дворжински/Дворжецки/Дварэцкі, Лонски/Лонскі

    РК 1834 (LVIA 515-15-682) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Анкуда/Анкуда, Антонович/Антаневіч, Дворжецки/Дварэцкі
    РС 1834 (LVIA 515-15-684) частка Францішка Міхайлавіча Яноўскага, сяляне пераселеныя з в. Хадакі (глядзець тут)
    Прозвішча – Рибка/Рыбка, Рыбчак/Рыпчак

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год (глядзець тут)
    Прозвішча, уніяты – Ankuda/Анкуда, Antoniewicz/Антаневіч, Woyciechowski/Вайцэхоўскі, Dworzecki/Дварэцкі, Zayczyk/Зайчык, Łonski/Лонскі

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Жыжемски/Жыжэмскі, Кульвановски/Кульваноўскі
    Прозвішча, мяшчане: Гейно/Гейна
    Прозвішча, сяляне: Анкуд/Анкуда, Антоневич/Антаневіч, Барисенок/Барысёнак, Дворжецки/Дварэцкі, Селицки/Сяліцкі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Анкудо/Анкуда, Антонович/Антаневіч, Бахар/Бахар, Войткевич/Вайткевіч, Дворецки/Дварэцкі, Дорвоед/Дзераваед?, Зубрицки/Зубрыцкі, Козловски/Казлоўскі, Кульбановски/Кульваноўскі, Мурашко/Мурашка, Неверович/Невяровіч, Пташкин/Пташкін, Шишло/Шышло

    Дадаткова. Чыншавая шляхта ў з. Ажарына і в. Ціхонавічы
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) (глядзець тут)
    Прозвішча – Кукель/Кукель, Янковски/Янкоўскі
     
    #7 Ingwar841, 23 дек 2022
    Последнее редактирование: 24 июл 2024
    Владимир 28 и janka нравится это.
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Фальварк Ціхонавічы, уласнасць Кульваноўскіх
    1. Панскі двор размешчан на “суходоле”, у якім “дом Господски деревянный строением весьма небольшим”. Фальварк у сумесным уладанні Кульваноўскага і Кавалеўскага (верагодна памылкова пазначаны замест Станкевіча) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У пач. 20 ст. у маёнтку 10 жыхароў (6 мужчын і 4 жанчыны), да маёнтка прыпісана 80 дзесяціны зямлі, уласнасць Палянскай (згодна даведніку Гашкевіча)
    3. У 1916 г. у вёсцы двароў, жыхароў (мужчын і жанчын), каня, “крупнага рагатага скота”, “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Kulwanowski/Кульваноўскі (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-147) шляхта: Stankiewicz/Станкевіч, трымаў ад Кульваноўскага зямлю (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Кульвановски/Кульваноўскі (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Родевич/Радзевіч, Хотковски/Хаткоўскі

    РК 1816 (LVIA 515-15-442) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Сатковски/Саткоўскі, Хотковски/Хаткоўскі
     
    janka нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.219
    Симпатии:
    2.537
    Дадаткова. Паселішчы якія ўзніклі да сяр. 19 ст.: Клеткі, ??? і Ставішча

    Засценак Клеткі, на мапах Фіцінгофа і 3-х вёрсткі 1860-х пазначан як Скубяціна, на захад ад з. Юрэвічы (Скубяціна). У пач. 20 ст. пазначан як ф. Старын-Клеткі
    1. У пач. 20 ст. у фальварку 9 жыхароў (5 мужчын і 4 жанчыны), да фальварка прыпісана 40 дзесяцін зямлі, уласнасць Сыча (згодна даведніку Гашкевіча)
    2. У 1916 г. у засценку 1 двар, астатнія дадзеныя ідуць разам з Скубяцінам (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Дубовик/Дубовік, Миклашевски/Міклашэўскі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Сыч/Сыч

    ???, уласнасць Прушынскага
    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Петкевич/Пяткевіч

    Засценак Ставішча, на усходзе ад в. Ціхонавічы, у 1853 г. уласнасць Ясінскіх
    1. У пач. 20 ст. у засценку 13 жыхароў (6 мужчын і 7 жанчын), да засценка прыпісана 40 дзесяцін зямлі, уласнасць Ясінскіх (згодна даведніку Гашкевіча)
    2. У 1916 г. у засценку 4 двара, астатнія дадзеныя ідуць разам з іншымі населенымі пунктамі (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Мурашко/Мурашка, Ясински/Ясінскі
    Прозвішча, аднадворцы: Ясински/Ясінскі
    Прозвішча, сяляне: Адамович/Адамовіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Дворецки/Дварэцкі, Петрашкевич/Пятрашкевіч, Ясински/Ясінскі, Яцкевич/Яцкевіч
     
    janka нравится это.