1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Альковічы, Аўсянікі, Кабыле (Акцябрская), Крайскія Пасекі, Маразы

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 19 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Маёнтак Чарнаруча

    Тэрытарыяльны склад: двор Чарнаруча (не існуе), фальварк Аляксееўшчызна (не існуе), вёска Альковічы, вёска Аўсянікі, пасёлак Гошкі (не існуе), вёска Кабыле (Акцябрская), засценак Круглае (не існуе), вёска Маразы, пасёлак Пасекі (Крайскія Пасекі), засценак Чарнаруча 1-ы (не існуе), засценак Чарнаруча 2-і (не існуе)

    Уладальнікі: У 17 стагодзе ўласнасць Ваўчкоў, Віцкіх, Чыжоў. У 1705 – пасля 1834 уласнасць Гараінаў. Пасля 1834 – 1939 уласнасць Каверскіх.

    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 гады ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1797 гады ў складзе Докшыцкага павета, у 1797 – 1920 гады ў складзе Вілейскага павета (да 1843 года ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я палове 19 стагодзя ў складзе Ільскага ключвойтаўства, у 1861 – 1865 гады ў складзе Стаецкай воласці. У 1865/1866 годзе разам з тэрыторыяй маёнтка Стайкі ўтварылі Стаецкую сельскую грамаду і ўвайшлі ў склад Крайскай воласці.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 2-й палове 18 стагодзя католікі маёнтка Чарнаруча былі прыпісаны да Альковіцкага касцёла. Першапачаткова католікамі былі толькі жыхары мястэчка Альковічы (у спісе прыхаджан Крайскай уніяцкай царквы яны пазначаны як уніяты, а ў рэвізкіх казках за 1795 год пазначаны як католікі). Недзе ў канцы 18 стагодзя ў каталіцтва перайшлі і жыхары вёсак Аўсянікі, Кабыле і Маразы. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 год (тут) і за 1865 год (тут). Метрычныя кнігі Альковіцкага касцела можна паглядзець анлайн тут (нараджэння 1835-1840 і 1854 -1900 гады, шлюбы 1854-1900 гады, смерці 1849-1911 гады) тут (1849-1865, 1873-1874)
    Уніяты ў 17-18 стагодзях былі прыпісаны да Крайскай уніяцкай царквы. У 1765 годзе ўніяты жылі выключна ў вёсках Альковічы, Аўсянікі і Кабыле (вёска Маразы ня значыцца). У 1795 годзе жыхары гэтых вёсак яшчэ лічацца ўніятамі, але верагодна ўжо ў самым канцы 18 стагодзя ўсе перайшлі ў каталіцтва. У метрычных кнігах Крайскай царквы за 1799 – 1838 гады жыхары маёнтка Чарнаруча амаль не згадваюцца, а ў спісе прыхаджан за 1833 год увогуле пазначана што ўсе жыхары маёнтка былі католікамі.
    Праваслаўныя да 1839 года тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі, але значана пазней. У 1847 годзе ў маёнтку лічылася толькі 1 праваслаўны мужчына. У 1866 годзе ўжо 78 чалавек у вёсках Аўсянікі, Кабыле, Маразы і двары Чарнаруча залічаны да праваслаўных, что складала каля 22 адсодкаў ад усіх жыхароў маёнтка. У мястэчку Альковічы на той час жылі толькі католікі. Згодна распісанню прыходаў Вілейскага павета на 1876 год, праваслаўныя з вёсак Аўсянікі і Кабыле былі прыпісаны да Краскай царквы Св. Мікалая (“Литовские Епархиальные ведомости №14”).

    У 16 стагодзе ў складзе маёнтка Крайск згадваецца сяло Чарнаруча і асобна двор паноў Чарнаруцкіх. Назва пайшла ад Чорнага ручая, згадваемага ў 16-17 стагодзях, уздоўж якога размяшчалася некалькі невялікіх паселіш, якія да канца 18 стагодзя зніклі. Верагодна Чорным ручаём называлі адзін з прытокаў рэчкі Кабылянка, менавіта які пачынаўся каля вёскі Маразы і ішоў на поўнач праз двор Чарнаруча і вёску Аўсянікі, іншы прыток пачынаўся каля вёскі Кабыле. Першапачатка быў вылучаны з маёнтка Крайск як фальварк Чарнаруча яшчэ ў канцы 16 стагодзя, але на працягу 17 стагодзя пераходзіў з рук у рукі да розных паноў, пакуль у 1705 годзе Ёзаф Чыж, уладальнік Крайскага маёнтка, не прадаў яго разам з іншымі фальваркамі Фларыяну Гараіну. Пасля нашчадкі Фларыяна падзялілі гэтыя фальваркі і Чарнаруча як “самастойны” маёнтак адышоў да войскага віленскага Міхаіла Гараіна. У 1765 годзе ўласнасць Барбары Гараінавай войскай віленскай. У 1775 годзе ў фальварку налічвалася 22 сялянскіх двара. У 1795 годзе ўласнасць Леона Міхайлавіча Гараіна, сына Барбары Гараінавай. Пакуль Леон Гараін жыў у Гарадзенскім павеце, маёнтак працягвала трымаць сама Барбара. У той час яна жыла ў двары Чарнаруча, разам з дочкамі Аляксандрай і Ганнай. У 1791 годзе яна за 1000 злотых польскіх заставіла фальварк Аляксееўшчызну (2 валокі зямлі), у 1792 годзе здала ў заставу за 800 злот польскіх 1 валоку зямлі ў вёсцы Кабыле пану Адаму Сініцы, у 1793 годзе здала ў заставу за 1000 злот польскіх 1 валоку зямлі ў вёсцы Маразы пану Ігнацыю Яцкевічу. У 1811 і 1816 годзе маёнтак Чарнаруча ўласнасць Аляксандры Гараінавай, сястры Леона Міхайлавіча Гараіна. У гэты час фальварк Алексееўшчызна і вёска Маразы ў заставе ў пана Глембоцкага. У 1834 годзе Чарнаруча ўласнасць непаўналетніх Аляксандры і Кунегунды Гараінавых, пад апекай “адміністратара” Антонія Стэфанавіча Каверскага з маёнтка Каверск. У той жа час фальварк Аляксееўшчызна з вёскай Маразы ў закладзе ў Марыі Каверскай. Аднак праз нейкі час Антон Каверскі набывае маёнтак і ўжо пры ім адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе яго сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.127: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "имения Чарноруча" Коверского А.С. 14 мая 1865 г. - 17 августа 1866 г.”). Згодна выкупнога акта ў вёсках Альковічы, Аўсянікі і Кабыле налічвалася 126 рэвізкіх душ і 622 дзесяціны 420 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 5 312 рубля і 32 капеек. Тэрмін выплаты пазначаны з 1 лютага 1865 года (“Виленские губернские ведомости” за 1866 год, №64). Згодна даведніка Гашкевіча (“Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут) у пачатку 20 стагодзя да маёнтка Чарнаруча Каверскіх было прыпісана 448 дзесяцін зямлі. Да пачатку 20 стагодзя некаторая зямля была адлучана ад маёнтка. Акрамя фальварка Аляксееўшчызна (62 дзесяціны зямлі, уласнасць Аўсяніка і Яцэвіча), узніклі і новыя паселішча: засценак Чарнаруча Ракецкага (38 дзесяцін зямлі), засценак Чарнаруча Аўсяніка (40 дзесяцін зямлі), пасёлак Гошкі Навойчыкаў (28 дзесяцін зямлі), засценак Пасекі Агурчонка (20 дзесяцін зямлі), пасёлак Падчарнаруча Хмялеўскага (24 дзесяцін зямлі). У 1916 годзе згадваецца пасёлак Круглае.
     
    #1 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Дадатковыя крыніцы:
    1. Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312) спасмпаваць можна тут
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (1 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Юнцавічы, пачынаецца са старонкі 262)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, а Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    7. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
     
    janka нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Двор Чарнаруча
    1. Панскі двор размяшчаўся на “суходоле”: “дом Господский деревянный”. У двары жыў служачы шляхціч. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 годзе ў двары жыло 19 чалавек (3 праваслаўных і 16 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пачатку 20 стагодзя ў двары жыло 16 чалавек (5 мужчын і 11 жанчын), да маёнтка прыпісана 448 дзесяцін зямлі, уласнасць Каверскага (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Horain/Гараін (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Drozdowski/Драздоўскі
    РК 1795 (LVIA 515-15-131) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Owsianik/Аўсянік, Burakowski/Буракоўскі, Dzidzioka/Дзідзёка, Sudnikowicz/Судніковіч, Cierech/Церах

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Вильчевски/Вільчэўскі, Мауровски/Маўроўскі, Сабински/Сабінскі
    РК 1811 (LVIA 515-15-230) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Белевич/Белевіч, Диодиока/Дзідзёка, Сотникович/Судніковіч

    РК 1816 (LVIA 515-15-364) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Овсяник/Аўсянік, Белевич/Белевіч, Дзедзиока/Дзідзёка

    РК 1834 (LVIA 515-15-686) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Овсяник/Аўсянік, Бураковски/Буракоўскі, Церех/Церах

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Борткевич/Барткевіч, Коверски/Каверскі
    Прозвішча, сяляне: Адамович/Адамовіч, Горанко/???, Казёл/Казёл, Крупски/Крупскі, Левок/???, Рыпчак/Рыпчак, Тавстуха/Таустуха, Церех/Церах

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) чыншавая шляхта маёнтка Чарнаруча: м. Альковічы, в. Аўсянікі, в. Кабыле (глядзець тут)
    Прозвішча – Волосевич/Валасевіч/Уласевіч?, Радзивилович/Радзівіловіч, Сыч/Сыч, Яхимович/Яўхімовіч
     
    #3 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
    Николаевна и janka нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Фальварк Аляксееўшчызна, з 1791 года за 1000 злотых польскіх трымаў у заставе Ёзаф Крыштафавіч Галка (2 валокі зямлі), у 1811 і 1816 гады трымаў у закладзе Глембоцкі, разам з в. Маразы (18 р.д.)
    1. У “спісе прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год” адсутнічае
    2. Фальварк размяшчаўся на “суходоле”. Налічваў 1 шляхецкі двор і 4 жыхара аколічнай шляхты. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    3. У 1866 годзе ў не згадваецца (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пачатку 20 стагодзя ў фальварку жыло 15 чалавек (9 мужчын і 6 жанчын), да фальварка прыпісана 62 дзесяціны зямлі, уласнасць Аўсяніка і Яцыны (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 годзе ў фальварку 3 двара, астатнія дадзеныя данны сумесна з п. Малы Ручай (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (НГАБ 333-9-17) шляхта: Hałko/Галка, Kulbanowski/Кульбаноўскі/Кульваноўскі? (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) шляхта: Глембоцки/Глембоцкі (глядзець тут)

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) шляхта: Глембоцкие/Глембоцкія (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Балевич/Балевіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Овсяник/Аўсянік, Белый/Белый
     
    #4 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
    janka нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Мястэчка Альковічы
    1. У мястэчку быў касцёл памылкова пазначаны як уніяцкая царква: “церковь деревянная униатская во имя положения честных риз”. У мястэчку кожны год праводзілася два кірмашы: “1-я в день Петра и Павла 29-го июня, 2-я в день стратения Господня 2-го февраля”. У дні кірмашоў, на працягу 3-4 дзён, тут гандлявалі “с шелковыми бумажными материалами с сахаром кофием и прочим мялачным товаром рогатым скотом и хлебом”. У астатнія дні ніякіх таргоў не праводзілася. Мелася карчма “в коей жительство имеют по временным правам евреи”.Само мястэчка размяшчалася на “суходоле”, налічвала 10 сялянскіх двароў (71 жыхароў). (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. Па “спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” усе католікі
    3. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” адсутнічая
    4. У 1866 годзе ў мястэчку 16 двароў, 141 жыхар (усе католікі), драўляны касцёл (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 18 двароў, 126 жыхароў (64 мужчыны і 62 жанчыны), з якіх 12 чалавек (6 мужчын і 6 жанчын) былі на заробках, 25 каней, 33 “крупного рогатого скота”, 140 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 113 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    6. У пачатку 20 стагодзя ў сяле 126 жыхароў (74 мужчын і 86 жанчын), касцёл, “народное училище 1-го класса”, да сяла прыпісана 143 дзесяціны зямлі. У Альковіцкай плебаніі жыло 11 чалавек (5 мужчын і 6 жанчын), да плебаніі прыпісана 33 дзесяціны зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    7. У 1916 годзе ў вёсцы 29 двароў, 131 жыхар (52 мужчыны і 79 жанчын), 32 каня, 28 “крупнага рагатага скота”, 82 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Krubski/Крупскі, Sołeb/Солап, Caryk/Царык, Cierech/Церах

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Orzechowski/Арэхоўскі, Bilewicz/Білевіч, Burakowski/Буракоўскі, Zaikowski/Зайкоўскі, Krupski/Крупскі, Sołop/Солап, Cierech/Церах

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ореховски/Арэхоўскі, Белевич/Белевіч, Бураковски/Буракоўскі, Зайковски/Зайкоўскі, Крупски/Крупскі, Солуп/Солап, Церих/Церах

    РК 1816 (LVIA 515-15-364) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ареховски/Арэхоўскі, Бураковски/Буракоўскі, Зайковски/Зайкоўскі, Крупски/Крупскі, Солоп/Солап, Церах/Церах

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Крупински/Крупскі, Салоп/Солап, Церих/Церах

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, вольныя земляробы: Гуща/Гушча, Яцевич/Яцэвіч
    Прозвішча, сяляне: Крупски/Крупскі, Овсяник/Аўсянік, Солуп/Солап, Церах/Церах

    Альковіцкая плябанія: (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Адамович/Адамовіч, Турчинович/Турчыновіч, Яцкевич/Яцкевіч
    Прозвішча, аднадворцы: Дубовик/Дубовік
    Прозвішча, сяляне: Гурецки/Гурэцкі, Церах/Церах

    Альковіцкая багадзельня: (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Рымонт/Рымонт, Ясински/Ясінскі
    Прозвішча, вольныя земляробы: Арцишович/Арцішовіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Аканович(?)/Акановіч(?), Августинович/Аўгусціновіч, Овсяник/Аўсянік, Гурецки/Гурэцкі, Крупски/Крупскі, Ляшкович/Ляшковіч, Петровски/Пятроўскі, Солуп/Солап, Терех/Церах, Уфмит(?)/???, Фильманович/Фільмановіч, Хадковски/Хаткоўскі?, Шестакович/Шастаковіч
     
    #5 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
    janka нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Вёска Аўсянікі
    1. Вёска размяшчалася на “суходоле”, налічвала 8 сялянскіх двароў (54 жыхара). (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. Па “спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” усе католікі
    3. У 1847 годзе ў вёсцы жыў 1 праваслаўны мужчына (“Клировая ведомость…”)
    4. У 1866 годзе ў вёсцы 10 двароў, 108 жыхароў (30 праваслаўных і 78 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 34 двара, 242 жыхара (129 мужчын і 113 жанчын), з якіх 16 чалавек (10 мужчын і 6 жанчын) былі на заробках, 63 каня, 56 “крупного рогатого скота”, 310 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 192,33 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    6. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 336 жыхароў (167 мужчын і 169 жанчын), да вёскі прыпісана 243 дзесяціны зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    7. У 1916 годзе ў вёсцы 35 двароў, 196 жыхароў (91 мужчына і 105 жанчын), 37 каней, 63 “крупнага рагатага скота”, 219 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Owsianik/Аўсянік, Kuzmicz/Кузміч, Maskalonak/Маскалёнак, Potapowicz/Патаповіч, Caryk/Царык, Cerach/Церах

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Owsianik/Аўсянік, Burakowski/Буракоўскі, Moroz/Мароз, Potapowicz/Патаповіч, Rybski/Рыбскі, Cierech/Церах, Szajowka/Шаёўка

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ореховски/Арэхоўскі, Овсяник/Аўсянік, Бураковски/Буракоўскі, Мороз/Мароз, Потапович/Патаповіч, Рибински/Рыбскі, Церих/Церах, Шаиовка/Шаёўка, ???/Шалоўка

    РК 1816 (LVIA 515-15-364) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Ореховски Арэхоўскі, Овсяник Аўсянік, Бураковски Буракоўскі, Мороз Мароз, Потапов/Патаповіч, Рыбински/Рыбскі, Церех/Церах, Шалович/Шалоўка, Шаловка/Шаёўка
    РК 1816 (LVIA 515-15-440) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Волусевич/Валусевіч/Уласевіч?

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Овсяник/Аўсянік, Бураковски/Буракоўскі, Крупски/Крупскі, Рыбински/Рыбскі, Церех/Церах, Шайкович/Шаловіч, Шайовка/Шаёўка

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Ясински/Ясінскі
    Прозвішча, сяляне: Бураковски/Буракоўскі, Козлов/Казёл, Овсяник/Аўсянік, Солуп/Солап, Церах/Церах, Шаёвка/Шаёўка

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Овсяник/Аўсянік, Бураковски/Буракоўскі, Полочански/Палачанскі, Терех/Церах, Шаевко/Шаёўка, Шалюко(?)/Шалюка(?)
     
    #6 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
    janka нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Вёска Кабыле (Акцябрская)
    1. Вёска размяшчалася на левым баку рэчкі Кабылянка, налічвала 12 сялянскіх двароў (72 жыхара). (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. Па “спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” усе католікі
    3. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” адсутнічая
    4. У 1866 годзе ў вёсцы 11 двароў, 111 жыхароў (33 праваслаўных, 78 католікаў) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    5. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы 19 двароў, 145 жыхароў (66 мужчын і 79 жанчыны), з якіх 8 чалавек (6 мужчын і 2 жанчыны) былі на заробках, 42 каня, 40 “крупного рогатого скота”, 169 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 176 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    6. У пачатку 20 стагодзя ў вёсцы жыло 173 жыхара (85 мужчын і 88 жанчын), да вёскі прыпісана 205 дзесяцін зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    7. У 1916 годзе ў вёсцы 31 двор, 158 жыхароў (64 мужчыны і 94 жанчыны), 30 каней, 47 “крупнага рагатага скота”, 154 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Kozioł/Казёл, Komiel/Камель, Kurydko/Курыдка, Cierech/Церах

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Gilewski/Гілеўскі, Kozioł/Казёл, Komiel/Камель, Kwiatkowski/Квяткоўскі, Cierech/Церах
    РК 1795 (LVIA 515-15-147) шляхта: Sinicki/Сініцкі, Jotko/Ётка (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гилевски/Гілеўскі, Казиол/Казёл, Камель/Камель, Квятковски/Квяткоўскі, Церих/Церах

    РК 1816 (LVIA 515-15-364) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гилевски/Гілеўскі, Козел/Казёл, Комель/Камель, Церах/Церах
    РК 1816 (LVIA 515-15-440) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Дзедзиока/Дзедзёка/Дзідзёка?
    РК 1816 (LVIA 515-15-440) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Сыч/Сыч

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Овсяник/Аўсянік, Гилевски/Гілеўскі, Дзедзюкова/Дзедзюкова/Дзідзёка?, Козиол/Казёл, Камоль/Камель, Церех/Церах

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Журовович/Журавовіч, Соколовски/Сакалоўскі
    Прозвішча, сяляне: Овсяник/Аўсянік, Гилевски/Гілеўскі, Камель/Камель, Козлов/Казёл(?), Крупски/Крупскі, Лабецки/Лабецкі, Солуп/Солап, Церах/Церах, Шаёвка/Шаёўка

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Альшевски/Альшэўскі, Анкудо/Анкуда, Овсяник/Аўсянік, Белоус/Бялаус, Борокевич/???, Гайбович(?)/Гайбовіч(?), Гилевски/Гілеўскі, Дубовик/Дубовік, Комель/Камель, Крень/Крэнь, Лавнович(?)/???, Матук/Матук, Микуцки/Мікуцкі, Солоп/Солап, Церех/Церах, Чернявски/Чарняўскі, Шаевко/Шаёўка
     
    #7 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
    janka и Николаевна нравится это.
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Вёска Маразы, у 1811 і 1816 гады ў закладзе ў Глембоцкага, у 1834 годзе ў закладзе ў Марыі Каверскай, да 1861 года прыгоныя сяляне пераселены ў іншыя вёскі маёнтка Чарнаруча. У пачатку 20 стагодзе на месцы вёскі існаваў фальварк Маразы. У 1916 годзе ў пасяленні было ўжо 8 двароў.
    1. У “спісе прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год”адсутнічая
    2. Вёска размяшчалася на “суходоле”, налічвала 3 сялянскіх (26 жыхароў) і 2 шляхецкіх (10 жыхароў чыншавай шляхты) двара. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    3. Па “спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год” усе католікі
    4. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” адсутнічая
    5. У 1866 годзе ў вёсцы 4 двара, 53 жыхара (12 праваслаўных, 43 католіка) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    6. У пачатку 20 стагодзя ў фальварку жыло 7 чалавек (3 мужчыны і 4 жанчыны), да фальварка прыпісана 40 дзесяцін зямлі, уласнасць Каляды (згодна даведніку Гашкевіча)
    7. У 1916 годзе ў вёсцы 8 двароў, 40 жыхароў (22 мужчын і 18 жанчын), 13 каней, 17 “крупнага рагатага скота”, 74 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Sołop/Солап, Cierech/Церах
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Sycz/Сыч
    РК 1795 (LVIA 515-15-147) шляхта: Jackiewicz/Яцкевіч, Pacowski/Пацоўскі (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-230) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Солуп/Солап, Церих/Церах

    РК 1816 (LVIA 515-15-364) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гелевски/Гілеўскі, Солоб/Солап, Церах/Церах

    РК 1834 (LVIA 515-15-680) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Гилевски/Гілеўскі, Салоп/Солап, Церих/Церах

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Войнич/Войніч
    Прозвішча, аднадворцы: Глембоцки/Глембоцкі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Борисевич/Барысевіч, Кравченок/Краўчонак, Конон/Конан, Мацкевич/Мацкевіч, Мо…?/???
     
    #8 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
    janka нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Дадаткова, хутара Крайскія Пасекі і Чарнаруча

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:

    Крайскія Пасекі (Гошкі, Круглае і Пасекі)
    Пасёлак Гошкі, 3 двара (прозвішча: Навойчик/Навойчык)
    Засценак Круглае, 5 двароў (прозвішча: Асадник/Асаднік, Гринкевич/Грынкевіч, Красовски/Грынкевіч, Шишло/Шышло)
    Пасёлак Пасекі, 5 двароў (прозвішча: Овсяник/Аўсянік, Валуй/Валуй, Гапцар/Гапцар, Церех/Церах, Чирински/Чырынскі/Цырынскі?)

    Засценкі Чарнаруча
    Засценак Чарнаруча 1-ы, 1 двор (прозвішча: Ракецки/Ракецкі)
    Засценак Чарнаруча/Аднаруча 2-і, 1 двор (прозвішча: Овсяник/Аўсянік)
     
    #9 Ingwar841, 19 дек 2022
    Последнее редактирование: 13 янв 2023
    Николаевна и janka нравится это.
  10. Денис Х

    Денис Х Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    18 июн 2015
    Сообщения:
    297
    Фото & Видео:
    3
    Симпатии:
    491
    Очень классный материал, Большую работу сделал. Возможно фамилия по русски будет Терех/Церах.
     
    alkevk нравится это.
  11. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.248
    Симпатии:
    2.675
    Не зусім цябе зразумеў) Тое што перад слэшам (/) стаіць гэта як у крыніцы пазначана, тое што пасля -- верагодная сучасная форма. Паколькі ў крыніцах усёж першая форма час ад часу па-рознаму пісалася, таму для больш зручнага пошуку ставіў "сучасную" форму
     
  12. alkevk

    alkevk Мегапользователь

    Регистрация:
    12 фев 2016
    Сообщения:
    598
    Фото & Видео:
    33
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    525
    Ищу:
    Алькевич, Церех, Лешкевич, Лапицкий,Яновский и др. , д. Стрыя,Гриневичи, Ходаки, Вилейского уезда
    Фамилия сейчас пишется Терех - в XVIII-ом веке Ciereh
    Крайские Пасеки известны под названием Пасеки с 1909 года
     
  13. АлександрТ

    АлександрТ Мегапользователь

    Регистрация:
    4 ноя 2020
    Сообщения:
    338
    Симпатии:
    386
    В белорусском нет Т мягкого.
     
  14. alkevk

    alkevk Мегапользователь

    Регистрация:
    12 фев 2016
    Сообщения:
    598
    Фото & Видео:
    33
    Альбомы:
    1
    Симпатии:
    525
    Ищу:
    Алькевич, Церех, Лешкевич, Лапицкий,Яновский и др. , д. Стрыя,Гриневичи, Ходаки, Вилейского уезда
    в беларуском нет, но на кладбище Ольковичского костела фамилии за 20ый век написаны так