1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Справа аб метрычных кнігах краю 1850 – 1930 гг. (Вілейка 1940-1942 гг.) 2020-05-01

справа з "Оперативного штаба рейхсляйтера Розенберга" Einsatzstab Reichsleiter Rosenberg

  1. Anatol_St
    Неверагодная гісторыя з архіўнага жыцця Вілейшчыны першай паловы ХХ ст. Тут усё выдатна: і факт эвакуацыі дакументаў у Маскву ў 1915 годзе з Вілейкі, перад наступленнем немцаў у Першую сусветную. І яшчэ больш неверагоднае вяртанне (!) гэтых дакументаў з Масквы ў 1940 годзе ў Вілейку, якая на той момант нечакана стала абласным цэнтрам. І тое, што ў рэшце рэшт, клапатлівы святар Вілейскай царквы Марыі Магдалены на другі дзень нямецкай акупацыі перавёз далей ад граху 5 тон метрычных кніг да сябе пад ахову. У спісе фігуруе больш за 350 камплектаў метрык за 1850 – 1930 гг. Вілейскага, Маладзечанскага, Надвілейскага, Мёрскага, Глыбоцкага, Дзвінскага дэканатаў. Праўда, відаць, не надоўга яны былі ў гэтым надзейным прытулку, бо далей імі зацікавіліся новыя апекуны архіўнай спадчыны вілейскага краю – Штаб рейхсляйтэра Разэнберга (Einsatzstab Reichsleiter Rosenberg)... Па стане на лістапад 1942 г. планавалася іх перадаць у адмысловы будынак у Вілейцы на рагу вул.Маладзечанаскай і вул. 22-га чэрвеня.
    Ключевые слова:
    вілейка, акупацыя, метрычныя кнігі

    Изображения

    1. 44444.jpg
    Dia нравится это.