Царква ў м. Рэчкі згадваецца ўжо ў 1662 годзе. Першым вядомым парохам быў Ежы Голуб. Спіс святароў Рэчкаўскай царквы за 1662 – 1942 гады прадстаўлены тут. Сам прыход, без змен, пачынаючы з 2-й паловы 17 ст. ахопліваў тэрыторыю Губскага староства, Карэйкаўскайга войтаўства Вілейскага староства і маёнтка Катлоўцы, які верагодна быў вылучаны з Губскага староства да 1738 года. Верагодна сама царква была заложана ці пераўтворана ва ўніяцкую ў тыя часы, калі Губскае староства і войтаўства Карэйкаўскае належалі адной сям“і, такімі напрыклад былі Сапегі ў 1-й пал. 17 ст. А магчыма царква была пабудавана і яшчэ раней, у 2-й палове 16 ст., так як само мястэчка Рэчкі згадваецца з 1568 года. У 1662? -- 1839? гады вядома пад тытулам Святой Троіцы (уніяцкая), у 1840? -- 1942? гады пад тытулам Святога Духа (праваслаўная). У 1682 годзе Рэчкаўскі прыход уваходзіў у склад Даўгінаўскай пратапопіі: "W Rzeczkach, maiętnosci j(ego) m(iłosci) pana Sokolinskiego*, pisarza W(ielkiego) X(ięstwa) L(itewskiego). Cerkiew załozenia S(więtey) Troycy, przy kturey w(ielebny) o(ciec) Hryhorey Zyznewski. W kturey venerabile w puszce cynowey. Tuwalen trzy. Przesciradło. Litonow trzy. Kielich srebny s patyno, gwiazdo y łyzeczko. Antimisu niema. Wozduszkow małych dwa, trzeci wielki. Aperat at|łasowy z stuło y naręczakami. Alba tkacka. Ampułek dwie cynowe. Kadzilnica mosiądzowa. Lichtar. Swiec brackich dwie. Chorągiew dwie płotniane. Xię|gi: Ewanelia, Treod, Apostoł, Iermołoyczyk drukowany, inne xięgi w(ielebnego) o(yca). Dzwon na dzwonicy, do signowania drugi. Gruntu włok dwie. Placow trzy, na kturych plebania w(ielebnego) o(yca) y poddanych dwuch. Plebania: yzba biała, piekarnia, sien, swiren, gumno, obora, osiec. Parafia: miasteczko Reczki, wies Woronicze, Strzeże, Lipnowicze, Michnicze, Leonowicze, Putrycze, Zukowicze, Osowiec, Uscinowicze, Buda**, słoboda Kotłowca, Nowiki***. Dusz 400". Крыніца: «Лісейчыкаў Д. Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага Сабораў 1680–1682 гг.» (ст.63-64) * Michała Druskiego Sokolinskiego ** Buda верагодна суч. в. Будкі, аднак у люстрацыі 1738 не згадваюцца, і з“яўляюцца толькі ў спісе прыхаджан 1765 года *** Nowiki, з суч. вёскай Навікі суадносіць верагодна нельга, т.к. суч. Навікі узніклі толькі недзе ў 1788 годзе. Верагодна гэта нейкі прысёлак (напрыклад в. Варонічы) ці зніклая вёсачка. Людзі з прозвішчам Новік у 1738 годзе пражывалі толькі ў в. Варонічы (займалі 4 з 7 двароў) Мапа Рэчкаўскага прыхода ў 1765 годзе (вёскі пазначаны чырвоным колерам)
Святары Рэчкаўскай царквы ў 1662 – 1942 гады Голуб Ежы*, святар (1662 год), згадваецца ў справах Ашмянскага земскага(?) суда* Жызнеўскі (ці Жараўскі) Рыгор*, святар (1682? – 1696?) Карніловіч Караль*, святар (? -- памер да 04.02.1764) Клімантовіч Панталемон*, святар (1764 – 1782**), «прэзентаваны» на пасаду святара 04.02.1764 губскім і старадубскім старостам Ежы Абрамовічам. Меў жонку Агату** Мойсіевіч Тадэуш**, святар (1782), верагодна часова выконваў абавязкі Клімантовіч Канстанцін** святар (1783), верагодна часова выконваў абавязкі Клімантовіч (Клементовіч) Стэфан Аляксандравіч* (1761 – пасля 1812), святар (1783 – 1811)**, нарадзіўся ў в. Саснова* Ашмянскага павета. У пачатку 1812 года страціў пасаду святара, аднак у 1812 годзе выконваў святарскіх абавязкі, з прыпіскай «быўшы святар Рэчыцкай царквы». Меў жонку Агату з Савіцкіх**. Шарбашэвіч Гаўрыіл Васільевіч*, святар (1812 – 1847)**. Спачатку быў уніяцкім, пасля праваслаўным. Нарадзіўся каля 1785 года. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Кандыдат філасофіі (1834). Духоўны дэпутат судоў Вілейскага павета (1834). Меў жонку Юзефу з Мачульскіх (1779 г.н. -- пасля 1860**), дачку Паўліну (1814 г.н.). Разам з імі жылі сястра святара – Тэадора Гласка (1796 г.н.) і пляменнікі жонкі – Паўліна (1818 г.н.) і Іосіф (1822 г.н.) Мачульскія Чайкоўскі Лука Гаўрылавіч**, святар (1847 – 1856?). Нарадзіўся каля 1825 года. Меў жонку Эмілію Якімаўну (1829 г.н.), дзяцей – Мікалая (1848 г.н.), Ганну (1850 г.н.), Марыю (1852 г.н.), Юліану (1853 г.н.) Канчэўскі Адам Іванавіч** (1822 – 1878), святар (1857? – 1878). Меў жонку Паўлу (Паўліну) Гаўрылаўну (1814*/1822** г.н. -- пасля 1877), дачку святара Гаўрыіла Шарбашэвіча, дзяцей – Елену (1847 г.н.), Марыю (1849 г.н.) і Іосіфа (1854 г.н.) Ельцоў Афанасі Іванавіч**, святар (1878 – 1889?). Нарадзіўся каля 1842 года. Меў жонку Манефу Разумнікаву (1846 г.н.) і дзяцей – Лідзію (1868 г.н.), Кацярыну (1869 г.н.), Вольгу (1871 г.н.), Аляксандра (1873 г.н.), Леаніда (1875 г.н.), Надзежду (1877 г.н.), Яўгенія (1879/1881 г.н.), Клеапатру (1884 г.н.) і Уладзіміра (1887 г.н.) Раманоўскі Сяргей Лук“янавіч** (1865 – 1892), святар (1890? – 1891?). Меў жонку Вольгу Афанасьеву (1871 г.н.), дачку папярэдняга святара Ельцова Афанасія Іванавіча. Троіцкі Васілі Ільіч** (1848 – ?), святар (1891? – пасля 1906). Меў жонку Марыю Канстанцінаўну (1862/1865 – ) і дзяцей – Уладзіміра (1895 г.н.), Людмілу (1897 г.н.), Марыю (1903 г.н.) Заклінскі Міхаіл Петровіч** (1874 – ?), святар (да 1911 – 1916). Меў жонку Марыю Стэфанаўну (1867 – ) і дзяцей – Веру (1899 г.н.), Зінаіду (1902 г.н.), Яўгенію (1905 г.н.) і Мікалая (1908 г.н.) Руткоўскі Міхаіл Андрэевіч** (1870 – ?), святар (1916 – 1939?). Меў жонку Юлію Георгіеўну (1871 – ) і дзяцей – Уладзіміра (1894 г.н.), Аляксандра (1896 г.н.), Вольгу (1898 г.н.), Любоў (1900 г.н.), Андрэя (1904 г.н.), Веру (1908 г.н.) Пыск? Нікіфар** (? -- ?), святар (1940? -- 1942?). Апошні(?) святар. Верагодна гэта Пыск Нікіфар Мітрафанавіч (1905, Більцэвічы – ?), святар ц. у Крэва(?). Арыштаваны 07.02.1945 і асуджаны 25.03.1946 на 6 год зняволення, з паразкай у правах на 3 гады, з адбываннем у Іркуцкай вобласці. Вызвалены 27.05.1950. На момант арышту пражываў у м. Крэва (крыніца: беларускі «Мемарыял») * Крыніца: «Святары ў беларускім соцыуме», Дз. Лісейчыкаў ** Крыніца: Метрыкі і іспаведкі Рэчкаўскай царквы
На руках --исповедки Речковской церкви 1927 года. Почерк крупный . книга объемная. Сил нет сканировать , фотографировать. Пишите, что кому надо посмотреть.
У Грыгарках магчыма засталася сям'я Міцкевіч Пётр Паўлавіч, Міцкевіч (Хадзінская) Натальля Ігнатаўна (1881 - Пасьля 1899) Таксама там жа: Пагуда Павел Раманавіч (1884 - Пасля 1925) У Балашах можа пазначаныя: Пагуда Афанасій Францавіч (1875 - Пасьля 1916) і сям'я а таксама магчыма нехта з Хадзінскіх
МК Речковского православного прихода униацкой Свято-Троицкой церкви и церкви Святого Духа: 1799 1800 1801 1812-1816 1817 1820 1821 рождения 1821 Браки и смерти 1822-1824 1828 1831 1834 1836 индексированы 1837 индексированы 1838 индексированы 1839 индексированы 1857-1859, 1860-1862 есть в Библиотеке (спасибо Василий) 1867 индексированы 1868 индексированы 1869 индексированы 1872 индексированы 1893 индексированы 1897 индексированы 1898 индексированы 1899 индексированы 1900 индексированы Так же стоит смотреть церковь в Рабуни, т.к. в определенные периоды и там много прихожан из церкви Речек
Католический приход - Костёл и католический приход Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии (Куренец) и Костёл и католический приход Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии (Костеневичи)
Есть проиндексированные таблицы Исповедальных росписей (совместно с kiessling поработали) за 1841-43, 1848-1850, 1860, 1871, 1876, 1885, 1902-1905, 1911, 1917 МК за 1834,1837,1857, 1858 БО 1937 В Библиотеке на сайте есть БО за 1853-1870, 1880-1902, 1916-1918, 1923-1942, ИР за 1841-1852, 1871-1892, 1896-1906, 1911, 1913, 1914, 1917, КВ за 1847 (благодаря Василию) Добавлены МК Рэчкаўскага уніяцкага прыходу (1773-1801) Спасибо kiessling
Добрый день Можно ли отсканировать деревня Балаши. Жизневский Семен Никитович и его сын Жизневский Федор Семенович (мои прапрадеды) Деревня Григорки. Русак Александр Филипович или Филипп отчество не скажу (прапрадеды со стороны папы) Если можно, то пришлите мне на почту. Rusakk81@mail.ru
Вялікі Вам дзякуй!!! Если еще можно Вас попросить, хотелось бы по родственникам прабабушки для полноты картины Сакович Гавриил (Григорки или Балаши) и Малькевич Лидия Петровна (Малькевичи
Здравствуйте! Ваше сообщение возможно для меня настоящая находка. Я уже давно ищу и хочу максимально знать о своих родных. Для меня это задача номер 1 в жизни. Я хочу понять и найти как звали, родились, женились мои предки. Хочу понять это максимально далеко. Можете подсказать где мне искать и можете ли вы помочь? Максимум что в этой теме размещены книги 1900 год. И то я там вроде как нашёл запись с указанием моего прадеда. Они жили в д. Осовец. У меня бабушка Лях Клавдия Ивановна 1910 9 марта - 1998 20 августа. Её мама Каптюг Дарья Федоровна 1.11.42 жила 63. Мой дед Лях Филипп Захарович 1911 12 февраля - 1979 16 сентября. Вот и всё. А очень хочу знать глубже.
Ці ня быў ейны бацька Фёдар Фаміч Капцюг, у якога было 2 жонкі, адна зь іх - Ніна Якаўлеўна Хадзінская?
Здравствуйте! Сейчас спросил у своих родных. Точнее у внучки Дарьи. Да она говорит что Дарьи была сестра, но не родные. У отца Дарьи была ещё одна жена. Но имя отца или другой жены не помнит. Вроде как моя пробабушка Дарья и её папа были из Подберезье и Дашкаука. Это недалеко от д.Осовец
1917 Еремей Дмитрий Лях 73 1844 Осовец, д. умер 16.12.1918 1917 жена Еремея Ева Лев Лях 69 1848 Осовец, д. 1917 сын Захар Еремей Лях 49 1868 Осовец, д. 1917 жена Захара Пелагея Матвей Лях 41 1876 Осовец, д. 1917 дочь Мария Захар Лях 18 1899 Осовец, д. вышла замуж 1917 сын Владимир Захар Лях 16 1901 Осовец, д. 1917 дочь Вера Захар Лях 9 1908 Осовец, д. 1917 сын Филипп Захар Лях 6 1911 Осовец, д. 1917 сын Михаил Захар Лях 2 1915 Осовец, д. 1917 сын Иван Захар Лях 21 1896 Осовец, д. 1917 жена Ивана Фекла Прокоп Лях 1917 Осовец, д.