18 ст. ; МК касцёла з латынізмамі. 1. Стандартны канец запісу аб шлюбе. Як звычайна, даюцца 2 паручыцеля па нявесце і жаніху. Спачатку ад нявесты. 2. Там жа, на старонцы запіс, дзе бачу толькі аднаго паручыцеля (Казімір Клімантовіч - пэўна па нявесце) і далей нешта скарочанае? Што гэта за выпадак?
Паглядзеў суседнія старонкі - там падобныя запісы таксама ёсьць. На мой погляд, гэта наогул не імя. У меня чытаецца як "частникъ", а за ім як раз асабістае імя, а не імя па бацьку. Ня ведаю, што святар меў на ўвазе пад частнікам, можа тое самае, што кутнік ці здольнік. А паглядзіце, у спісах за іншыя годы як гэтыя людзі пазначаны?
Дзякуй. Пацьвердзілі, што не здаецца. )) Цікавае скарачэнне? Атрымоўваецца, што паручыцель/паручыцелі па жаніху сакрыты пад фармулёўкай - "et alijs". Вельмі не трывіальна!
Мабыць. Бывае - "et alijs" у канцы запісу, калі ксёндз, ужо "зморваецца" пералічваць усіх. )) Такое сустракаецца звычайна ў доўгіх запісах дзе - што не персона, то "MD" (г. з Віп Персона). А тут, атрымоўваецца, што женіха абвенчалі без канкрэтнага даручыцеля з яго боку. Жаніхом быў адзін с продкаў, з шляхты дробнай, на арэндзе зямлі ў Радзівіла.
Дзякуй. А ці можа гэта азначаць, што ён гаспадар хаты, а той, хто запісаны першым, проста старэйшы ў гэтай хаце? Ці "частнік" гэта нешта вайсковае?
Адказаваю сам сабе. Дакладней ШІ кажа наступнае: «частновладельческие крестьяне» (прыгонныя сяляне, якія належалі прыватнаму памешчыку) — гэта сапраўды велізарная катэгорыя насельніцтва Расійскай імперыі таго часу. Але ў гэтым канкрэтным выпадку слова «Частникъ» азначае менавіта ўнутрыдваровы статус (дольшчык/суўладальнік), а не саслоўную катэгорыю. І вось чаму: ### 1. Структура спавядальнай роспісы У спавядальных ведамасцях глабальны статус сялян заўсёды прапісваўся ў агульным загалоўку перад пачаткам спісу двароў усёй вёскі ці маёнтка. Напрыклад, там магло быць напісана: *«Ведомства такого-то помещика деревни такой-то крестьяне»* або *«Казенного ведомства...»*. То бок прыналежнасць да прыватнага ўладальніка фіксавалася для ўсёй вёскі адразу, а не для асобнага чалавека ўнутры двара. ### 2. Прызначэнне левага слупка Слупок, у якім запісаны Ігнацій (побач з нумарамі мужчын), прызначаны выключна для таго, каб паказаць стаўленне чалавека да кіраўніка канкрэтнага двара (гаспадара). Звычайна ў гэтым слупку пісалі: * Сваяцтва: *сын, брат, зять, племянник, пасынок*. * Сацыяльна-эканамічны статус унутры двара: *работник, приживальщик, подсуседник* (той, хто здымаў кут) ці частник (той, хто меў сваю «частку» ў гэтай гаспадарцы). ### Выснова Ігнацій Апецёнак цалкам мог быць прыватнаўласніцкім селянінам (калі ўся вёска Латыгальскага прыходу, у якой ён жыў, належала нейкаму памешчыку). Але само слова «Частникъ» менавіта ў гэтым радку дакумента паказвае на тое, што ён быў суседам-суўладальнікам у двары № 99, жыў на сваёй частцы і вёў з гаспадаром сумесную або падзеленую гаспадарку.
Конечно, будет интересно узнать друг о друге и о наших родственных связях... можнт быть. Если можно, то напишите мне на почту tczarikova@mail.ru , буду ждать!