Можа камусцi спатрэбiцца... https://ay.by/lot/rrr-start-s-1-rub...skogo-r-na-1890-1905g-redkost-5039492280.html
Пра некаторыя кнігі Вузлянскай царквы.. Я пачаў займацца радаводам каля 25 гадоў назад. Шукаў кнігі Касуцкай, Куранецкай ,Вузлянскай цэркваў. Продкі маёй жонкі з вёскі , якая адносілась да Вузлянскай царквы. Знайшоў цікавага чалавека-- на той час настаўнік гісторыі Вілейскай гімназіі 1 Валерый Мікалаевіч. Пасля разбурэння Вузлянскай царквы ён падабраў некалькі кніг царквы , якія валяліся побач, і захоўваў у сябе. Прыкладна каля 2005 года я ўзяў у яго на прагляд тры кнігі. Гэта былі спісы спавядальнікаў розных гадоў. У кожнай кнізе перыяды па 5-10 гадоў . Першая---прыкладна каля 1856 года. Другая---прыкладна каля 1869 года. Трэццяя--прыкладна каля 1899-1904 гадоў. Кнігі аб'ёмныя , фактычна гэта перапіс тых гадоў вёсак Андрэйкі, Сіўцы, Талуць,Бонда, Русакі і інш. На той час у мяне не было лічбавай камеры. Я зрабіў ксеракопіі некаторых гадоў цікавых для мяне вёсак. Праз гадоў 7-8 я зноў звярнуўся да Валерыя Мікалаевіча для фотакапіравання кніг . Але Валерый Мікалаевіч паведаміў, што тыя Вузлянскія кнігі папрасіў знаёмы для вывучэння. На вялікі жаль той знаёмы заўчасна памёр , а яго родныя адмовілісь вяртаць кнігі. Дзе гэтыя кнігі ? Можа калі і дзе " усплывуць" ад " несапраўднага " гаспадара? Тое, што у мяне атрымалася зрабіць у 2005 годзе , я перашлю на наш сайт праз нядзелю, буду ў водпуску.
Папку можно получить по ссылке: Исповедные ведомости Узлянской Свято-Успенской церкви https://disk.yandex.ru/d/QCc3CKbHivbTdg Взято из тг-канала https://t.me/Wilejski_Pawet/3