Гісторыя Войстама на старонках кнігі "Нарачанка і яе берагі" Spoiler Біяграфія апошняга прыватнага ўладальніка Караль Дамінік Пшэзьдзецкі (гады жыцця 1782-1832) Партрэт Караля Пшэзьдзецкага Гісторыя Войстамскай парафіі Spoiler Касцёл, першапачаткова асвечаный пад тытулам святога Юрыя, быў заснаваны тут у 1440 г. Напачатку ХХ ст. у парафіяльным архіве яшчэ захоўваўся арыгінальны дакумент 1444 г., у якім панна Соф’я Бутвіловіч запісала на мясцовы касцёл аднаго свайго халопа з Іжы з абавязкам адпраўляць адну св. Імшу на год. Аднак, галоўным фундатарам войстамскай плябаніі лічыўся Стэфан Андрушкавіч-Ядоўгавіч, які, не маючы нашчадкаў, у 1491 г. надзяліў касцёл зямлёю, халопамі і вёскамі. Потым фундуш памножылі Адам Андрушкавіч, Анджэй Ядоўгавіч, Мацей Андрушка. У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічала альтарыя. Войстамская парафія належала да Свірскага дэканата, з 1930-х гг. – да Вілейскага. У XVI ст., як і многія іншыя каталіцкія святыні Смаргоншчыны, касцёл св. Юрыя быў ператвораны ў кальвінскі збор, па інш. звестках – толькі страціў на карысць рэфарматараў частку зямельных уладанняў. Але з другой паловы XVII ст. у Войстаме зноў адзначаецца дзеючы касцёл. Старажытная святыня была знішчана падчас “нашэсця Масквы” ў 1654-1661 гг. Адбудаваў храм тагачасны плябан Барталамей Панасевіч, і ў 1674 г. новазбудаваны касцёл быў кансэкраваны біскупам Мікалаем Слупскім, суфраганам віленскім, цяпер ужо пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. У XVIII ст. тут дзейнічала езуіцкая місія ад калегіума ў Жодзішках. З 1776 г. Войстам стаў маёмасцю браслаўскага старосты Ігнацыя Буржымоўскага, які ў 1787 г. збудаваў тут капліцу, але пазней святыня не ўзгадваецца. Апошні драўляны храм, узведзены ў цэнтры мястэчка намаганнямі кс. Яна Твардоўскага ў 1744-1745 гг., – гэта была дзвюхвежавая трохнававая базіліка з трансептам, інтэр’ер якой упрыгожвалі 10 алтароў. Трох’ярусныя чацверыковыя вежы ўвенчваліся барокавымі купаламі, уваход на касцёльную тэрыторыю, абгароджаную бутавым мурам, пазначала трох’ярусная магутная брама-званіца. Кансэкраваў святыню ў 1851 г. віленскі біскуп Вацлаў Жылінскі. Пры касцёле дзейнічалі школка для дзяцей і шпіталь, як прытулак для старых. Драўляны касцёл згарэў падчас Першай сусветнай вайны. Функцыю парафіяльнай святыні ўзяла на сябе часовая драўляная капліца, пастаўленая ў заходняй частцы касцёльнага ўчастка, а ў 1927 г. пачалі ўзводзіць велічны касцёл ў стылі мадэрн з вонкавай цэглы на высокім цокалі з бутавага каменю. Але хуткае будаўніцтва было не пад сілу невялікай парафіі, а потым Другая сусветная вайна і наступныя за ёй дзесяцігоддзі атэізму так і не далі завяршыць пачатае. Толькі ў 1980-я гг., калі святыню вярнулі парафіянам, будаўніцтва прадоўжылася. Аднак храм атрымаўся не такі, якім ён быў задуманы архітэктарамі. Галоўны фасад так і не скончаны і, хутчэй, нагадвае часовае рашэнне. У дадатак, у 1991 г. у святыні адбыўся пажар, які знішчыў завяршэнне галоўнага фасада – дзвюх’ярусную шатровую вежачку, фланкаваную рызалітамі са ступеньчатымі атыкамі. Сёння касцёл уяўляе сабою выцягнуты прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы, аддзелены ад пяціграннага прэсбітэрыя трансептам са ступеньчатымі франтонамі на тарцах. Прэсбітэрый фланкаваны дзвюма сакрыстыямі на ўзроўні цокаля. Кампазіцыя перакрыта двухсхільнымі бляшанымі дахамі з вальмамі і над галоўным фасадам і, традыцыйна, над прэсбітэрыем; завершана трох’яруснай вежачкай-сігнатуркай над сярэдзінай даха і вялікім крыжом над вальмам галоўнага фасада. Зальны інтэр’ер дастаткова шырокі, амаль 18 м, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках, якія нясуць магутныя пілоны, з распалубкамі над арачнымі вокнамі. У касцёле 3 алтары: галоўны з абразом Найсвяцейшай Тройцы ў глыбокай нішы, і два бакавых – св. Ганны і св. Казіміра. У 2003 г. зроблены новы пасаборны алтар. З XIX ст. у войстамскай парафіі былі вядомы драўляныя капліцы ў Гануце, Груздзеніцы і Рускім Сяле (усе тры сёння на тэрыторыі Вілейскага р-на Мінскай вобл.), а таксама ў панскім двары (дзейнічала ў 1788 г.) і на мясцовых могілках. Апошняя была пабудавана з дрэва ў 1809 г. намаганнямі тагачаснага пробашча Антонія Стэфана Грынеўскага, адноўлена ў 1890 г. Могілкавая капліца не захавалася, але сярод старажытных надмагілляў вылучаецца пахавальня сям’і Ходзькаў-Свяцецкіх, убудаваная ў паўночна-ўсходні вугал бутавай агароджы парафіяльных могілак. Збудаванне ўяўляе сабою прызменны аб’ём з бетону, разлічаны на тры пахаванні, з бетонным крыжам, які ляжыць ў верхняй плоскасці. За цэнтральнаю плітою спачывае Ігнацый Ходзька (+1861), за левай – Станіслава Свяцецкая, народжаная Ходзька (+1858), за правай – Леон Свяцецкі, які памёр у 1907 г., калі, верагодна, і быў пабудаваны фамільны склеп. Сярод надмагільных помнікаў таксама звяртае на сябе ўвагу каплічка над магілай сям’і Занеўскіх-Міхалінскіх, пабудаваная з бутавага каменю пад высокім карункавым крыжам. Вылучаецца Войстамская парафія і мноствам прыдарожных каплічак, якія і да сённяшняга дня ўпрыгожваюць і вёскі Рускае Село, Ярэмічы (абедзве ў Вілейскім р-не) і вёску Мілуці, і хутары Шчані (раней Халопцы) і Родзевічы (Вілейскі р-н). Ёсць падобнае збудаванне і ў самім Войстаме, пры павароце на могілкі – квадратны ў сячэнні “слупок” з бутавага каменю пад чатырохсхільным дахам з крыжам, у нішах на гранях усталяваныя фігуркі Маці Божай і Пана Езуса. https://grodnensis.by/diecezja-n/catalog-par/item/vojstam-najsvyatsejshaj-trojtsy.html
Спасылкі на некаторыя метрычныя кнігі Войстамскага касцёла ў сеціве Выява Войстамскага касцёла ў пачатку XX стагоддзя. Spoiler Spoiler: Выява праекта новага касцёла ў 1920-х гг. 1797 1798 1798 1798 1798 1798 1799 1799 1799 1799 1800 1800 1800 1800 1801 1801 1801 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 1811 1812 1813 1814 1815 1816 1817 1818 1819 1821 1822 1823 1824 1825 1826 1827 1828 1828 1828 1837 1837 1838 1838 1838 1839 1839 1839 1840 1840 1840 1841 1841 1855 1857 1858 1859 1860 1861 1863 1864 1865 1865 1866 1867 1868 1869 1870 1870 1871 1871 1872 1872 1872 1872 1873 1873 1873 1873 1874 1874 1874 1875 1875 1875 1876 1877 1878 1879 1879 1879
Спасылкі на рэвізскія сказкі Войстамскай парафіі, Войстамскага маёнтка і Войстамскай сельскай грамады 1795 1811 1816 1850 1858
Артыкул аб святкаванні дзесяцігоддзя дня незалежнасці Польскай Рэспублікі ў Войстаме ад 17.11.1928 г. Spoiler