1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Гісторыя маёнтка Грыневічы

Discussion in 'Ольковичи, Крайск, Юнцевичи, Стайки и окрестности' started by Ingwar841, May 7, 2023.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Joined:
    Jun 9, 2015
    Messages:
    1,398
    Likes Received:
    3,231
    Ізноў пра рэкрутаў. Удакладненні з справы 497-1-109.

    Прызваныя па 9 частнаму набору (1850-1851 гады?)
    У справе запісаны як Іван Казіміраў Алькевіч з в. Стрый, католік (у спісе ідзе пад №33) і замест 1852 года (згодна РК) быў прызваны ў 1850 годзе

    Узрост: 22 года
    сямейны стан: холаст
    Фізічныя параметры:
    1) рост: 2 аршына і 6,5 вяршкоў (каля 1,71 м)
    2) колер валасоў: цёмна-русы
    3) колер броваў: цёмна-русы
    4) колер вачэй: шэры
    5) нос: кароткі
    6) рот: звычайны
    7) падбародак: прадаўгаваты
    8) твар: чысты
    9) асабістыя прыкметы: не мае

    У справе запісаны як Дамінік Грыгораў Руды з в. Дзераўно, праваслаўны (у спісе ідзе пад №43). Год прызыва супаў з дадзенымі з РК

    Узрост: 22 года
    сямейны стан: холаст
    Фізічныя параметры:
    1) рост: 2 аршына і 7 6/8 вяршкоў (каля 1,77 м).
    2) колер валасоў: чорны
    3) колер броваў: чорны
    4) колер вачэй: шэры
    5) нос: прадаўгаваты
    6) рот: звычайны
    7) падбародак: прадаўгаваты
    8) твар: чысты
    9) асабістыя прыкметы: мае знак на правай руцэ
     
    Денис Х and Михаил like this.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Joined:
    Jun 9, 2015
    Messages:
    1,398
    Likes Received:
    3,231
    Працяг па рэкрутам. 497-1-84

    Набор 1847 года

    У спісе запісаны як Теодор Данілаў Калінковскі з в. Стрый казённага маёнтка Грыневічы Касцяневіцкай грамады, праваслаўны. Год прызыву супадае з дадзеннымі з РК. У спісе казенных сялян запісаны пад №72

    узрост: 21 год
    сямейны стан: жанаты на Агаце Мацеевой, каталічкі. Дзяцей няма
    рост: 2 аршына, 7 3/8 вяршкоў ()
    колер валасоў: цёмнарусы
    колер броваў: цёмна русы
    колер вачэй: галубы
    нос: ???
    рот: звычайны
    падабродак: круглы
    твар: круглы
    асабістыя прыкметы: чатыры бародаўкі на левай руке?
     
    Михаил likes this.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Joined:
    Jun 9, 2015
    Messages:
    1,398
    Likes Received:
    3,231
    Вучні Крайскага двухкласнага вучылішча, выхадцы з былога маёнтка Грыневічы на 18/01/1911
    (1910/1911 вучэбны год)


    1-е аддзяленне

    1. Уладзімір Каранеўскі*з сялян, беларус, праваслаўны, 12 год, 1 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча. Сын Уладзіміра Францава і Марыі Вікенцьевай Каранеўскіх. Нарадзіўся 17.11.1899 у в. Грыневічы.

    2. Лявон Бахар** з сялян, беларус, праваслаўны, 12 год, 3 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча. Верагодна сын Петра Данілава і Пелагіі Аляксеевай Бахараў з в. Грыневічы. Нарадзіўся 16.05.1899 у в. Грыневічы.

    * рэальны узрост на момант перапісу 11 поўных год
    ** рэальны узрост на момант перапісу 11 поўных год

    2-е аддзяленне

    1. Уладзімір Таразевіч з сялян, беларус, праваслаўны, 11 год, 2 год навучання. Жыў у 3 верстах ад вучылішча. Сын Міхаіла Міхайлавіча (1863-1910) і Марыі Людвікаваў Таразевічаў (памерла пасля 1916). Нарадзіўся 15.07.1899 у маёнтку Грыневічы.

    2. Аляксандр Бахар* з сялян, беларус, праваслаўны, 12 год, 2 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча

    3. Маісей Бахар** з сялян, беларус, праваслаўны, 12 год, 3 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча. Сын Канстанціна Дзьмітрыева і Параскевы Іусцінавай Бахараў. Нарадзіўся 28.08.1899 у в. Грыневічы.

    4. Амвросі Бахар*** з сялян, беларус, праваслаўны, 11 год, 2 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча. Сын Ігнація Філіпава і Матроны Васільевай Бахараў. Нарадзіўся 08.12.1899 у в. Грыневічы.

    5. Міхаіл Бахар з сялян, беларус, праваслаўны, 13 год, 3 год навучання. Жыў у 1 вярсце ад вучылішча

    6. Аляксандр Бахар* з сялян, беларус, праваслаўны, 12 год, 3 год навучання. Жыў у 2 вярстах ад вучылішча

    * У 1897-1899 гады нарадзілася двое Аляксандраў Бахараў: 1) сын Ігнацыя Феафілава і Юліі Вікенцьевай Бахараў. Нарадзіўся 20.09.1897 у в. Грыневічы; 2) сын Івана Аляксандрава і Варвары Фёдаравай Бахараў. Нарадзіўся 20.01.1899 у в. Грыневічы; Такім чынам аднаму з іх павіна быць 13, а другому 12 год (без 2 дзён) на момант перапісу.

    ** рэальны узрост на момант перапісу павінен быць 11 поўных год

    *** рэальны узрост на момант перапісу супадае

    3-е аддзяленне

    1. Пётр Бахар* з сялян, беларус, праваслаўны, 12 год, 3 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча. Верагодна сын Іусцін Осіпаў і Надзежда Адамава Бахараў. Нарадзіўся 28.12.1897 у в. Грыневічы.

    2. Мікалай Бахар з сялян, беларус, праваслаўны, 13 год, 5 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча

    3. Іван Таразевіч з сялян, беларус, праваслаўны, 13 год, 3 год навучання. Жыў у 3 верстах ад вучылішча. Сын Міхаіла Міхайлавіча (1863-1910) і Марыі Людвікаваў Таразевічаў (памерла пасля 1916). Нарадзіўся 15.01.1898 у маёнтку Грыневічы.

    * рэальны узрост на момант перпісу 13 год

    4-е аддзяленне

    1. Мікалай Таразевіч з сялян, беларус, праваслаўны, 11 год, 4 год навучання. Жыў у 3,5 верстах ад вучылішча. Сын Осіпа Іванавіча (1869? – 1930?) і Канстанцыі Мацвеевай Таразевічаў. Нарадзіўся 09.05.1901* у маёнтку Грыневічы(?). Яго бацькі як раз валодалі фальваркам Гальдарады. На момант навучання верагодна ўжо жыў у самім фальварку. У адрозненні ад сваіх сваякоў Івана і Уладзіміра Таразевічаў (2-е і 3-е аддзяленне), жыў ад вучылішча на 0,5 вярсты далей, што адпавядае геаграфічнаму становішчу, так як маёнтак Грыневічы быў бліжэй да вучылішча чым фальварак Гальдарады.

    * рэальны узрост павінен быць 9,5 год, а гэта значыць што ў вучылішча ен павінен быў паступіць ажно восенню 1907 года, калі яму было поўных 6 год, што для тагачасных дзяцей было не характээрна. Верагодна таму яго ўзрост наўмысна завысілі.

    Вучні Пасадзскага аднакласнага вучылішча, выхадцы з былога маёнтка Грыневічы на 18/01/1911
    (1910/1911 вучэбны год)
    Мяркуючы па адлегласцям, гэтыя дзеці ўжо жылі за межамі былога маёнтка Грыневічы.

    1-е аддзяленне

    1. Лука Крэнь з сялян, беларус, праваслаўны, 11 год, 1 год навучання. Жыў у 3,5 верстах ад вучылішча

    2. Фёдар Бахар з сялян, беларус, праваслаўны, 13 год, 2 год навучання. Жыў у 2 верстах ад вучылішча

    3. Васілі Крэнь з сялян, беларус, праваслаўны, 13 год, 2 год навучання. Жыў у 2,5 верстах ад вучылішча. Магчыма з засц. Боркі


    У цэлым у Крайскім вучылішчы на той момант вучыліся толькі жыхары вёскі Грыневічы, маёнтка Грыневічы і фальварка Гальдарады. Што тычыцца жыхароў вёсак Стрый і Дзераўно, то яны вучыліся ў іншых тагасных навучальных установах. Бліжэйшымі да іх былі -- Крайская жаночая царкоўна-прыхадская школа і Дзераўнянская царкоўна-прыхадская школа. Разумова рэч ідзе менавіта толькі пра ўраджэнца былога маёнтка Грыневічы
     
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Joined:
    Jun 9, 2015
    Messages:
    1,398
    Likes Received:
    3,231
    Артыкул пра арэнду фальварка Грыневічы на 1853 год

    Здавалася бы даволі распаўсюджанная справа, розныя маёнткі ці фальваркі даволі часта перадаваліся на тых ці іншых умовах у іншыя рукі. Але ў гэтым выпадку адбылася на мой погляд даволі незвычайная справа. У якасці прэтэндэнтаў на трыманне фальварка ў часы прыгоннага права выступілі мясцовыя прыгонныя сяляне. Ішоў 1852 год…

    Гэта быў апошні год арэнды маёнтка Грыневічы, дакладней тое што ад яго засталося. Нагадаю, яшчэ ў 1841 годзе, калі маёнтак яшчэ належаў Мядзельскаму жаночаму Троіцкаму кляштару, ён быў здадзены на 12 год (да 11 красавіка 1853 года) двум дваранам – Антонію Іванавічу Дзедзіцкаму і Ануфрыю Францу Пжэляскоўскаму (Пржелясковскому). Згодна умовам кантракту за штогадовую аплату ў 1400 рублёў срэбрам яны атрымоўвалі сам фальварак Грыневічы, два млына, карчму з двумя шынкамі, два засценка і тры вёскі з прыгонным сялянамі. Аднак за гэты невялікі адрэзак часу адбыліся значныя змены. Маёнтак перайшоў ва ўласнасць казны і сяляне былі пераведзены на аброк. У самім маёнтку былі пераразмеркавана зямля, млыны перасталі дзейнічаць, а шынкі былі зруйнаваны. Такім чынам у руках арандатараў засталіся толькі тыя грунты, якія засталіся за фальваркам*, пасля размяркавання зямлі. А адзіная захаваўшаяся карчма ўжо не прыносіла такога прыбытку як раней. Разумова пасля пераводу мясцовых сялян на аброк, а гэта значыць вываду іх з пад улады арандатараў, зменшылі і выплаты для саміх арандатараў. Праўда да пачатку 50-х гадоў застаўся толькі адзін з іх – Ануфры Пжэляскоўскі. Менавіта яму ўпершую чаргу і прапаноўвалася працягнуць кантракт яшчэ на адзін год, роўна да канца 1853 года. Пасля праведзенай люстрацыі чыноўнікі ў Вільні вырашылі што за сам фальварак з грунтамі цяпер трэба браць штогод 426,41 рублёў срэбрам**. Аднак сам арандатар Пжэляскоўскі на гэта не пагадзіўся. Яшчэ раней, ён нейкім чынам выбіў для сябе штогадовую аплату ў 300 рублёў, менавіта столькі ён унес за апошні 1852 год арэнды (без уліку карчмы). Але аб усім па парадку…

    Яшчэ 04.05.1852 дваранін Ануфры Пржэляскоўскі дае распіску аб тым што ён гатовы прыняць ў трыманне карчму пры в. Грыневічы на 1853 і 1854 гады. За яе штогод ён абавязуецца ўплаціць чыстага прыбытку ў 15 рублёў і дадаткова акцызны збор у памеры 25 рублёў. Агулам 40 рублёў срэбрам за кожны год, замест 100 рублёў прапанаваных Віленскай палатай нерухомай маёмасці.

    У гэты ж час, на дзень раней (3 траўня), на агульным сялянскім сходзе, у прысутнасці памочнічка вілейскага акруговага начальніка***, неназваннага памешчыка (верагодна самога Пжэляскоўскага), кіраўніцтва Касцяневіцкай сельскай грамады**** і выбарных гаспадароў маёнтка Грыневічы было вынесена пастанаўленне, што з фальварка Грыневічы можна атрымаць не больш чым 130 рублёў срэбрам у год, так як дадзеныя якія ўзялі з часовага інвентару 1849 года не адпавядаюць рэчаіснасці. Па-першае частка зямлі была раздадзена сялянам пад сенажаці, а па-другое якасць зямлі дрэнная (“худая”), а не як пазначана ў інвентары. Па-першаму пункту пазней з боку ўладаў былі прыведзены абвяржэнні. А па другому пункту была яшчэ доўгая перапіска, якую я апушчу. Так ці інакш, Пжэляскоўскі, які верагодна і быў ініцыятарам гэтага сходу, пазней на гэта і абапіраўся ў сваіх таргах з дзяржавай. Сярод сялян, якія прысутнічалі на гэтым сходзе былі гаспадары з вёсак Грыневічы, Дзераўно, Стрый і Плябанцы. Апошнія былі далучаны да казеннага маёнтка Грыневічы яшчэ ў канцы 40-х. І таму ўсе пытанні яны вырашалі разам. Сам склад удзельнікаў быў такім:

    1) з вёскі Грыневічы: “Игнатий Цыбулька, Томаш Савчик, Себестиян Савчик, Антони Шинкевич, Варфоломей Сорока, Андрей Аутухович, Степан Бахар, Янко Шимкевич, Роман Бахар, Доминик Бахар, Пилип Бахар, Филип Савчик”
    2) з вёскі Стрый: “Леон Ждан, Николай Лапицкий, Андрей Крень, Матвей Крень, Викентий Алькевич”
    3) з вёскі Дзераўно: “Тарас Бахар, Николай Ждан, Василий Михнович, Степан Борковский, Теодор Римар, Василий Петрашко, Теодор Михнович, Андрей Шимкевич, Захарий Ждан, Демьян Савицкий”
    4) з вёскі Плябанцы і юрыздыкі Даўгінава: “Филип Протасевич, Мацей Зенкевич, Мартин Абрамович”

    Яшчэ адзін прадстаўнік маёнтка Грыневічы, Даніла Кальвінкоўскі, ставіў сваю пячатку ў якасці добрасумленнага, таму ў самім спісе адсутнічае. Адсутнічаюць і тыя гаспадары, хто ў гэты год не быў абраны ў якасці ўпаўнаважанага на сход.

    Такім чынам Ануфры Пжэляскоўскі першапачаткова быў згодзен працягнуць арэнду на наступны год пры ўмове выплаты ў 130 рублёў за фальварак і 40 рублёў за карчму, шт означна ніжэй чым прапаноўвалі яму чыноўнікі з Вільні, аб чым ён 4 траўня афіцыйна і паведаміў.

    Разумова гэтыя чыноўнікі з Вільні на такое пагадзіцца не маглі. Ужо ў ліпені гэтага ж года яны загадалі тагачаснаму Касцяневіцкаму сельскаму старшыне Васілю Малькевічу прыкласці ўсе намаганні пад гарантыяй яго маёмасці каб ён прыстроіў пустучыя грунты ў вёсцы Дзераўно. На што ўжо 1 жніўня ён адпісаў што прыкладзе ўсе намаганні, аднак з-за скуднасці грунтоў нічога не гарантуе і не гатовы гарантаваць прыбытак за кошт сваёй маёмасці. Яшчэ раней яны ж паслалі ў Грыневічы выконваючага абавязкі люстратара Будкевіча каб ён на месцы заняўся зямельным пытаннямі і закончыў наканец размеркаванне грунтоў згодна люстрацыі, якая дагэтуль была зроблена толькі на паперы. 18 ліпеня ён ужо дакладваў што нарэзка надзелаў у маёнтку Грыневічы скончана і ўсе працы згодна люстрацыі выкананы. У выніку чаго прапаноўваецца паставіць жыхароў маёнтка Грыневіча на аброк***** (па новаму пераліку) з 1 студзеня 1853 года. Што тычылася сведчання Пжэляскоўскага і мясцовых сялян а прыбытковасці фальварка Грыневічы у 130 рублей. Лічыць іх няслушнымі, аднак прапанаваў знізіць арэнду да 300 рублёў за дрэннай якасці зямлі і адсутнасці ахвочых узяць гэты фальварак у арэнду. У гэтую суму разумова не уваходзіла сама карчма. Пасля гэтага прапанавалася вілейскаму акружному начальніку Доўнару правесці таргі, на якіх планавалася выручыць максімальны кошт за арэнду.

    Атрымаўшы 8 лістапада 1852 года афіцыйны загада Доўнар пачаў дзейнічаць. Першапачаткова ён сустрэўся з самім Пжэляскоўскім і асабіста пытаўся яго пераканаць узяць маёнтак у арэнду за 300 рублёў. Аднак той адмовіўся і стаяў на сваёй цане ў 130 рублёў. Тады ён прызначыў афіцыйныя таргі, якія павіны былі прайсці ў вілейскім акружным праўленні ў г. Вілейка. На таргі былі запрошаны ўсе жадаючыя. Паведамленні былі разасланы ў вілейскі земскі суд і сельскаму праўленню (верагодна Касцяневіцкаму). Аднак у назначаны тэрмін ніхто не явіўся і таму ён асабіста стаў пісаць пісьма усім суседзям памешчыкам. Аднак і яны усе адмовіліся, з таго што трыманне фальварка за такія грошу нібы не акупіцца.

    Нарэшце ў пачатку снежня на прызыў адгукнуўся вілейскі памешчык Вацлаў Рагоза, які ўжо трымаў нейкія запасныя грунты маёнтка Касцяневічы. Аднак ён згадзіўся за усё даць толькі 200 рублёў срэбрам – 155****** за сам фальварак і 45 за карчму (уключаючы і акцызныя білеты). На што 5 снежня 1852 года ён даў Доўнару распіску. І пасля гэтага на сцэну выходзяць Грыневіцкія сяляне – Гаўрыла Бахар і Томаш Саўчык.

    7 снежня, два дні пасля Рагозы, яны таксама даюць такую ж распіску, але прапануюць на 1 рубль больш. Вытрымаўшы паўзу і 20 снежня цяпер сам Пжэляскоўскі афіцыйна дае сваю згоду на арэнду фальварка Грыневічы ажно за 205 рублёў. Пасля гэтага вілейскі акружны начальнік аб’явіў а новых таргах, якія ён прызначыў на 8 студзеня 1853 года.

    На саміх таргах пан Рагоза, сяляне Бахар і Саўчык адмовіліся падымаць кошт, а Пжэляскоўскі на таргах прапанаваў новыя ўмовы – ён гатовы заплаціць 200 рублёў арэнды і зверх таго гатовы аплаціць за акцызныя білеты. Сваё рашэнне аб тым што ён ідзе сябе в убытак, абгрунтаваў толькі з таго што збіраўся закончыць тут свае справы пасля шматгадовай арэнды – канчаткова разлічыцца з сялянамі і перагнаць свой скот і рухомую маёмасць. Таму было ў выніку вырашана заставіць маёнтак Грыневічы яшчэ на адзін год Ануфрыю Пжэляскоўскаму. Але хутка ён памірае ад сухоты. У альковіцкіх МК захаваўся запіс пра яго смерць. Памёр ён 19 сакавіка 1853 года ў двары Грыневічы ва ўзросце 50 год, заставіўшы адзіную 20 гадовую дачку Аляксандру, якая ўжо на той час была ў шлюбе з капітанам расійскіх войскаў Вікенціям Стэфанаўскім. Наступныя недзе 8 год менавіта яны і былі трымальнікамі фальварка Грыневічы.

    * За самім фальваркам засталося каля 273 дзесяцін зямлі: 1,97 дзес. сядзібнай, 219,42 дзес. раллі, 47,89 дзес. сенажаці, 3,58 дзес. выганаў. А акрамя таго да фальварку былі прылічаны пустуючыя грунты ў вёсцы Дзераўно, засценках Адарупава і Гаротніца, а таксама грунты выдзеленныя на грамадскае заворванне.
    ** За “запасные” землі пры фальварку, якія уключалі сядзібную зямлю, раллі, сенажаці і выганы, налічылі 248,28 руб. За два пустуючых цяглых надзела пры вёсцы Дзераўно 34,26 руб. За засценак Адарупава 7,39 руб. За засценак Гаротніца 11,38 руб. За карчму ў вёсцы Грыневічы ўвогуле налічылі 100 рублёў. За вадзяны млын пры фальварку Грыневічы 10 рублёў. За фруктовы сад пры тым жа фальварку яшчэ 15 руб.
    *** вілейскім акруговым начальнікам у тыя гады быў нехта Доўнар
    **** старшыны, старасты, добрасумленнага і сельскага пісара
    ***** гэты працэс насамрэч цягнуўся не адзін год, і быў даволі складаны для мясцовых жыхароў. Але гэта тэма для іншага артыкула
    ****** 130 руб. за самі грунты, 10 руб. за вадзяны млын і 15 руб. за фруктовы сад.

    Крыніца: LVIA 525-1-540. Дело об исчислении дохода с имения Гриневичи 1851-1854 года
     
    #164 Ingwar841, Nov 3, 2025
    Last edited: Nov 3, 2025
    Tatiana Shinkevich, greypit and kx-7 like this.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Joined:
    Jun 9, 2015
    Messages:
    1,398
    Likes Received:
    3,231
    Гаўрыла Бахар і Томаш Саўчык

    Але ж кім былі гэтыя сяляне якія вырашылі ўзяць у арэнду фальварак з яго пабудовамі і пустуючымі грунтамі?

    Гаўрыла Бахар, паходзіў з в. Дзераўно. Ён быў сынам Тараса Андрэева Бахара (памёр каля 1854) і Вікторыі Лукашавай Цыбулька (Сівіцкай). Яго бацькі каранямі былі з вёскім Грыневічы, але ў розны час перасяляліся з бацькамі ў Дзераўно. Сам Гаўрыла нарадзіўся каля 1814 года. Яго бацька Тарас быў гаспадаром і згодна інвентару 1829 года значыцца як паўцяглы (трымаў палову надзела), а у інвентары 1849 года ужо згадваецца як цяглы. Сам Гаўрыла на момант таргоў не быў яшчэ гаспадаром, і жыў пры сваім бацьку. Ужо пасля яго смерці ўзначадле гаспадарку і будзе сярод тых гаспадароў якія падпісалі акт аб выхадзе з прыгону.

    Томаш Саўчык, увогуле цікавы персанаж. Сын Адама Мікалаевіча Саўчыка і верагодна Наталлі Бахар. Яго бацькі паходзілі з в. Грыневічы, але пасля перасяліліся ў в. Стрый. Сам Томаш нарадзіўся каля 1803 года. Ён рана асірацеў. Спачатку памерла яго маці, а пасля ў 1813 годзе памёр яго бацька Адам. Далей ён вандраваў па вёсках і дварах: 1) РК 1816 жыў у в. Стрый разам з Казімірам Крэнем і дзядзькам Маісеем Саўчыкам; 2) Інв. 1829, ён прымак Баўтрамея Сарокі з в. Грыневічы; 3) Спіс прых. 1833, ён здольнік таго ж Баўтрамея Сарокі; 4) РК 1834, ён прыёмыш таго ж Баўтрамея Сарокі; 5) РК 1850, ён неаседлы в. Грыневічы; 6) РК 1858, ён неаседлы в. Грыневічы. Адным словам чалавек без свайг окала і двара. Не гаспадар, але меў сваю сям’ю. Яго жонка Тэадора Лаўрэнава ур. Андрэеўская(?) (каля 1804 – пасля 1858). Меў ад яе не меней чатырох дзяцей:

    1) Іллюк Томашаў Саўчык (каля 1827 – да 1834), у РК адсутнічае
    2) Алена Томашава Саўчык (каля 1831 – пасля 1850)
    3) Іоганна Томашава Саўчык (1835 – да 1850). Ахрышчана у касцёле. У РК адсутнічае
    4) Мікалай Томашаў Саўчык (1837 – да 1850). Ахрышчаны ў Крайскай уніяцкай царкве. У РК адсутнічае

    Аднак люстрацыі 1850-х гадоў, у той час калі ён згодна РК значыцца як неаседлы вёскі Грыневічы, паказваюць яго як гаспадара з в. Грыневічы. Жыў у двары, у якім нязмена, згодна РК, з пач. 19 ст. жыў Тодар Томашаў Бахар (памёр каля 1835) і яго нашчадкі. Яны жа займалі гэты двор і пасля адмены прыгоннага права. Гэты маёмасны пераход быў адзначаны і ў люстрацыі 1859 года. Акрамя таго, у многіх справах, пачынаючы з 1847 ён выступае сярод гаспадароў-падпісантаў пэўных сялянскіх пастаноў. Усё гэта гаворыць а змене яго статуса і пераходу з двара Сарокі* у двор Бахараў, пры чым на лідыруючыя пазіцыі. Але паколькі ён не заставіў нашчадкаў мужчынскага полу двор ізноў апынуўся ў руках саміх Бахараў. Умовы такіх сацыяльных зменаў нажаль не вядомы.

    Выглядае так што абодва і Габрыель Бахар і Томаш Саўчык былі падстаўнымі асобамі на таргах, і разумова ніякіх такіх сум на руках не мелі. Аднак можа ў будучым ускроецца нейкая іншая праўда аб тым што яны знайшлі нейкі клад і гэта магло быць пачаткам нейкай мясцовай легенды…

    * Бартламей Сарока дарэчы быў царкоўным старастам
     
    Tatiana Shinkevich and greypit like this.